Медадычнага аб’яднання кіраўнікоў музеяў, турарганізатараў на 2014/2015 навучальны год



старонка2/11
Дата канвертавання05.07.2016
Памер2.18 Mb.
ТыпПлан работы
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11

На працягу года


3. Аказанне дапамогі пачынаючым прыёмным бацькам і апекунам:

3.1.Правядзенне кансультацый па наступных пытаннях:



  • адаптацыя дзяцей у замяшчальнай сям’і;

  • узроставыя асаблівасці развіцця дзяцей;

  • зносіны з біялагічнымі бацькамі прыёмных і апякунскіх дзяцей;

3.2. Запаўненне неабходнай дакументацыі.

4. Пасяджэнні клуба:

Пасяджэнне №1 15 кастрычніка 2014 г.

Час 10.00

Месца правядзення ДУА “Зэльвенскі раённы СПЦ”

Адкрытае пасяджэнне клуба, прысвечанае Дню маці

Мэта: стварыць умовы для фарміравання і развіцця адносін партнёрства і супрацоўніцтва замяшчаючых бацькоў з выхаванцамі.
1. Пытанні для абмеркавання:

1.1. Аналіз работы клуба “Свет сям’і” за 2013/2014 навучальны год.

А.М. Радзюк, педагог-псіхолаг СПЦ

1.2. План работы клуба “Свет сям’і” на 2014/2015 навучальны год.

А.М. Радзюк, педагог-псіхолаг СПЦ

1.3. Святочная праграма, прысвечаная Дню маці.

Выхаванцы дзіцячага сацыяльнага прытулку
Пасяджэнне №2 19 снежня 2014 г.

Час 10.00

Месца правядзення ДУА “Зэльвенскі раённы СПЦ”

Тэма: “Сямейныя традыцыі”

Мэта: стымуляваць прафесійны дыялог, абмен вопытам і развіццё самарэфлексіі замяшчаючых бацькоў.
Форма правядзення: круглы стол.

1. Пытанні для абмеркавання:

1.1. “Роля сямейных традыцый у выхаванні прыёмных дзяцей” .

А.М. Радзюк, педагог-псіхолаг СПЦ

А.М. Тарасевіч, педагог-псіхолаг СПЦ

1.2. “Святы ў нашай сям’і. Скарбонка традыцый”.

С.С.Кніга, прыёмная маці

І.І. Варган, прыёмная маці

1.3. “Арганізацыя правядзення вольнага часу дзяцей”.

Я.Я.Панасік, прыёмная маці

С.С. Грудзінская, прыёмная маці

2.Практычная частка:

2.1. Абмен вопытам: гульні, у якія можна гуляць з дзецьмі.

прыёмныя бацькі і апекуны

2.2. Выпрацоўка рэкамендацый па тэме пасяджэння

А.М. Радзюк, педагог-псiхолаг СПЦ

2.3. Абмеркаванне і падвядзенне вынікаў пасяджэння клуба.

Удзельнікі клуба

Літаратура:


  1. Бурганава, Т.Ф. Сямейныя традыцыі ва ўяўленнях падлеткаў/Т.Ф. Бурганава, Г.Ф. Біктагірава//Поспехі сучаснага прыродазнаўства.-2012.-№5.-С.41-43.

  2. Дзік, Н.Ф. Сямейныя традыцыі ў выхаванні/ Н.Ф.Дік. – Растоў – на Дану, 1993.

  3. Лаўрэнцьева, З.І. Агульнае і асаблівае ў выхаванні дзяцей у прыёмнай сям’і/З.І.Лаўрэнцьева. – Адэса:InPress, 2012. – С.24-26.

  4. Лутошкіна, І.Л. Як зацікавіць дзіця кнігаю/ І.Л. Лутошкіна//Дамашняе выхаванне, -2004. - №1.-С.7-8.

  5. Салаўёва Ю.І. Традыцыі сямейнага чытання як фактар духоўнага развіцця дзіцяці / Ю.І.Салаўёва// Веснік: Педагогіка. Псіхалогія. – 2005. – С.66-74.

  6. Кажуро, І.Л. Сямейныя традыцыі/І.Л. Кажуро//Веснік для прыёмных бацькоў.-Гродна:Дзяржаўная установа адукацыі “гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі”, 2013.-28с.


Пасяджэнне № 3 9 сакавiка 2014 г. Час 10.00

Месца правядзення ДУА “Зэльвенскі раённы СПЦ”

Святочнае пасяджэнне клуба, прысвечанае Дню 8 Сакавіка.

Мэта: удасканаленне дзейнасці замяшчаючых бацькоў, накіраванай на павышэнне эфектыўнасці замяшчаючага сямейнага клопату.

Форма правядзення: круглы стол.

1. Пытанні для абмеркавання:

1.1. Святочная праграма, прысвечаная Дню маці.

Выхаванцы дзіцячага сацыяльнага прытулку

А.М. Радзюк, педагог - псіхолаг

А.М.Тарасевiч, педагог-псiхолаг СПЦ
1.2. Абмеркаванне і падвядзенне вынікаў пасяджэння клуба.

Удзельнікі клуба



5. Рэдакцыйна-выдавецкая дзейнасць:

5.1.Метадычныя рэкамендацыі па тэмах пасяджэнняў клуба.



На працягу года, кіраўнік клуба – А.М. Радзюк.

5.2.Рэдакцыйна-выдавецкая дзейнасць на старонках газет “Праца”, “Дадому”

“Роля сямейных традыцый у выхаванні прыёмных дзяцей”, “Нашы святы”

Снежань, 2014 г. , Тарасевіч А.М.
Кіраўнік клуба А.М. Радзюк



УЗГОДНЕНА

ЗАЦВЕРДЖАНА

Галоўны спецыяліст

Начальнік аддзела адукацыі,

сектара па ахове дзяцінства

спорту і турызму




Зэльвенскага райвыканкама

Н. Г. Марцута

С. М. Лойка


План работы

раённага метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў,

якія працуюць на першай ступені навучання

на 2014/2015 навучальны год

1. Аналіз работы метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў, якія працавалі на першай ступені навучання за 2013/2014 навучальны год і задачы на 2014/2015 навучальны год

У 2013/2014 навучальным годзе дзейнасць метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў пачатковай ступені навучання была накіравана на павышэнне навуковай і метадычнай падрыхтоўкі класных кіраўнікоў, актывізацыю выкарыстання ў рабоце класных кіраўнікоў дыягнастычных, інтэрактыўных метадаў выхавання.

У 2013/2014 навучальным годзе ў склад метадычнага аб’яднання ўваходзіла 56 класных кіраўнікоў пачатковых класаў.

На працягу навучальнага года былі праведзены тры заняткі раённага метадычнага аб’яднання.

Тэматыка першага занятка, які адбыўся у СШ №2 г. п. Зэльва, тычылася дыягностыкі ў дзейнасці класнага кіраўніка. Занятак быў праведзены ў форме семінара-практыкума, на якім члены метадычнага аб’яднання абмеркавалі наступныя пытанні:


  • мэты, задачы, змест дыягнастычнай дзейнасці класнага кіраўніка;

  • дыягнастычная карта класа;

  • метады дыягностыкі класа.

Класныя кіраўнікі СШ №2 г.п. Зэльва Раманькова М.І., Сычова В.І., Плюшчэвіч Т.І. адказна падрыхтаваліся да тэарэтычнай часткі занятка.

Практычная частка занятка была праведзена ў форме дзелавой гульні. У групах класныя кіраўнікі праводзілі экспертызу распрацовак выхаваўчых мерапрыемстваў па тэме занятка, прадстаўленых настаўнікамі.

Другі занятак, які быў арганізаваны на базе СШ №3 г.п. Зэльва, закранаў тэму асноўных напрамкаў работы класнага кіраўніка па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню вучняў. Тэарэтычную частку занятка падрыхтавалі класныя кіраўнікі СШ №3 г.п. Зэльва Макей Я.С., Рында М.К., Макарчук Т.У.

У практычнай частцы быў праведзены відэапрагляд выхаваўчага мерапрыемства класнага кіраўніка Бородзічскага дз/с - ПШ Масюк Л.Т. Пасля прагляду быў зроблены самааналіз, а затым і аналіз мерапрыемства.

На трэцім занятку, які прайшоў у СШ №2 г.п. Зэльва, класныя кіраўнікі абмяркоўвалі пытанні правядзення класнай гадзіны ў сістэме асобасна-арыентаванага выхавання школьнікаў. Класныя кіраўнікі ДУА “Князеўская гімназія” Валюк С.П., ДУА “Каралінская СШ” Я.А. Палубінская, ДУА “УПК Цяглевічскі дз/с – СШ” І. Б. Крэчка, ДУА “Дзярэчынская СШ” А.М. Квірынг падрыхтавалі змястоўныя выступленні па наступных пытаннях:


  • класная гадзіна, як адно з форм арганізацыі выхаваўчай работы ў класным калектыве;

  • грамадзянскасць як інтэгратыўная якасць асобы ў сучасным грамадстве;

  • тэхналогія працэса фарміравання грамадзянскіх кампетэнцый;

  • формы і метады грамадзянскага выхавання.

У практычнай частцы быў праведзены відэапрагляд выхаваўчага мерапрыемства класнага кіраўніка Каралінскай СШ Губанавай Т. І. Пасля прагляду быў зроблены самааналіз, а затым і аналіз мерапрыемства.

Усе мерапрыемствы, паказаныя у практычных частках заняткаў, атрымалі высокую ацэнку калег.

Кіраўніком аб’яднання была аказана кансультацыйная дапамога маладым класным кіраўнікам па пытаннях арганізацыі дзейнасці з бацькамі.

Разам з тым, не ўсімі членамі МА выконваліся дамашнія заданні, якія прадугледжвалі прадстаўленне практычных напрацовак з вопыту работы. Не дастаткова актыўна вялася выдавецкая дзейнасць.



У 2014-2015 навучальным годзе раённаму метадычнаму аб'яднанню класных кіраўнікоў на пачатковай ступені навучання неабходна накіраваць свае намаганні на вырашэнне наступных задач:

- стварэнне ўмоў для павышэння навуковай і метадычнай падрыхтоўкі класных кіраўнікоў на пачатковай ступені навучання, актывізаваць выкарыстанне ў рабоце класных кіраўнікоў інтэрактыўных метадаў выхавання;

- павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці класных кіраўнікоў па фарміраванню ў навучэнцаў навыкаў здаровага ладу жыцця, адказных і бяспеспечных паводзін, грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню вучняў;

- накіраваць намаганні педагогаў на выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у рабоце класнага кіраўніка, актывізаваць выдавецкую дзейнасць класных кіраўнікоў пачатковай ступені навучання.



Адзіная метадычная тэма. Удасканаленне працэсу выхавання праз павышэнне прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў на першай ступені навучання.

2. Пасяджэнні раённага метадычнага аб’яднання:
Занятак 1. 31 кастрычніка 2014 года ў 10.00 гадзін – СШ №2 г. п. Зэльва

Тэма: “Фарміраванне інфармацыйнай культуры навучэнцаў праз інфармацыйную гадзіну”

Форма правядзення: семінар-практыкум

Мэта. Павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці класных кіраўнікоў па фарміраванню інфармацыйнай культуры навучэнцаў.

Задачы. Забяспечыць засваенне і выкарыстанне класнымі кіраўнікамі найбольш рацыянальных метадаў і прыёмаў падрыхтоўкі і правядзення інфармацыйных гадзін; садзейнічаць павышэнню рэзультатыўнасці інфармацыйнай работы ў школе.

І. Навукова-метадычны блок.

1. Мэты і задачы правядзення інфармацыйнай гадзіны на пачатковай ступені навучання. Віды інфармацыйных гадзін.



Кічук Т. М. СШ № 2 г.п.Зэльва

2. Метады арганізацыі пазнавальнай дзейнасці на інфармацыйных гадзінах.



Міхайлава І. Г. СШ №3 г. п. Зэльва

ІІ. Вучэбна-метадычны блок.

1. Этапы правядзення інфармацыйнай гадзіны.

Ракевіч В. І. Галынкаўская СШ

2. Метады работы з газетай як крыніцай інфармавання.



Пазняк Г. І. Дзярэчынскі дз/с-СШ

3. Гульні і віктарыны на інфармацыйных гадзінах.



Губанава Т. І. Каралінская СШ

ІІІ. Практычны блок.

1. Абмен вопытам работы па тэме занятка.

Класныя кіраўнікі: Бяляўская А. А. Цяглевіцкі дз\с-СШ, Гурына М. А. Ялуцавіцкая БШ

ІV. Выпрацоўка і прыняцце рэкамендацый.

Літаратура

1. Дереклеева Н.И. Справочник классного руководителя 1 – 4 классы. Москва, «ВАКО», 2004;

2. Дереклеева Н. И. Информационные часы в школе 1 – 4 классы. Москва, «ВАКО», 2008;

3. Дудко В. Н. Информационные часы в школе. Материал по активизации познавательной деятельности учащихся. Мозырь, “Содействие”,2006;

4.Инструктивно-методическое письмо «Особенности организации социальной, воспитательной и идеологической работы в учреждениях общего среднего образования в 2014/2015 учебном году»;

5. Кодекс РБ об образовании. Мн., 2011;
Занятак 2. 9 студзеня 2015 года ў 10.00 гадзін – СШ №3 г. п. Зэльва
Тэма. “Арганізацыя работы класнага кіраўніка па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню навучэнцаў”

Форма правядзення. Круглы стол.

Мэта. Удасканаленне прафесійнага майстэрства педагогаў па фарміраванню грамадзянска-патрыятычных якасцей вучняў.

Задачы. Вызначыць сучасныя формы, метады, шляхі і накірункі грамадзянска-патрыятычнага выхавання малодшых школьнікаў; садзейнічаць удасканаленню прафесійнага майстэрства педагогаў па арганізацыі грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў.

І. Навукова-метадычны блок:

1. Мэты і задачы, прынцыпы грамадзянска-патрыятычнага выхавання малодшых школьнікаў.



Паляшчук А. А. Міжэрыцкі дз/с-БШ

2.Улік узроставых і індывідуальных асаблівасцей малодшых школьнікаў у працэсе фарміравання грамадзянскіх якасцей асобы.



Макарчук Т. У. СШ №3 г. п. Зэльва

ІІ. Вучэбна-метадычны блок.

1. Формы, метады і сродкі грамадзянска-патрыятычнага выхавання малодшых школьнікаў.

Кароза М. І. Бародзіцкі дз/с-ПШ

2. Асноўныя накірункі арганізацыі грамадзянска-патрыятычнага выхавання малодшых школьнікаў.



Мякеня Л. П. СШ №2 г. п. Зэльва

3. Роля вучнёўскага самакіравання ў патрыятычным выхаванні і грамадзянскім станаўленні асобы вучняў.



Кароза А. В. Галынкаўская СШ

4. Формы супрацоўніцтва з сям’ёй па фарміраванню грамадзянска-патрыятычных якасцей малодшых школьнікаў.



Квірынг А. М. Дзярэчынскі дз/с-СШ

ІІІ. Практычны блок.

1. Відэапрагляд выхаваўчага мерапрыемства па тэме занятка.

Кеўлюк А.Б. Князеўская гімназія

2. Самааналіз і аналіз мерапрыемства.

ІV. Дамашняе заданне: мець з сабой матэрыялы з вопыту работы па тэме занятка класным кіраўнікам Бародзіцкага дз/с-ПШ.

V. Выпрацоўка і прыняцце рэкамендацый.


Літаратура

  1. Бедулина Г. Ф. Методическое сопровождение идеологической работы в общеобразовательных учреждениях/ Г. Ф. Бедулина. – Минск: Национальный институт образования, 2007;

  2. Буткевич В.В. Методика организации гражданского воспитания учащихся: пособие для педагогов учреждений общего среднего образования/ В.В. Буткевич, О.В. Толкачёва. – Минск: Национальный институт образования, 2011;

  3. Буткевич В.В. Патриотическое воспитание учащихся: история и современность: пособие для педагогов общеобразовательных учреждений/ В.В. Буткевич. – Минск: Национальный институт образования, 2010;

  4. Буткевич В. В. Гражданское воспитание детей и учащейся молодёжи/ В. В. Буткевич. - Минск: Национальный институт образования, 2007;

  5. Буткевіч В. У., Ваніна Н. Г., Талкачова В. У. На парозе грамадзянскага сталення / В. У. Буткевіч, Н. Г. Ваніна, В. У. Талкачова. – Мінск РУП “Выдавецтва “Пачатковая школа” – 2004;

  6. Инструктивно-методическое письмо «Особенности организации социальной, воспитательной и идеологической работы в учреждениях общего среднего образования в 2014/2015 учебном году»;

  7. Методические рекомендации Министерства образования Республики Беларусь по проведению республиканской патриотической акции «Спасибо солдатам Победы за то, что не знаем войны»;

  8. Программа непрерывного воспитания детей и учащейся молодёжи на 2011-2015 годы;

  9. Рекомендации по подготовке и проведению празднования 70-й годовщины освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков и Победы советского народа  в Великой Отечественной войне.

Занятак 3. 27 сакавіка 2015 года СШ № 2 г.п. Зэльва

Тэма: «Работа класнага кіраўніка па фарміраванню ў малодшых школьнікаў навыкаў здаровага ладу жыцця»

Форма правядзення: семінар-практыкум

Мэта. Павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці класных кіраўнікоў па фарміраванню ў навучэнцаў культуры ЗЛЖ.

Задачы. Забяспечыць засваенне і выкарыстанне класнымі кіраўнікамі формаў, метадаў і прыёмаў па арганізацыі ўмоў здароўезберажэння для паспяховага выхавання навучэнцаў, па фарміраванню навыкаў здаровага ладу жыцця і прафілактыцы шкодных звычак.

І. Навукова-метадычны блок.


  1. Роля класнага кіраўніка ў фарміраванні ў малодшых школьнікаў навыкаў здаровага ладу жыцця

Палубінская Я. А. Каралінская СШ

І. Вучэбна-метадычны блок.

1. Пазакласныя формы выхавання ў малодшых школьнікаў навыкаў здаровага ладу жыцця.

Смурага А. М. Цяглевіцкі дз/с-СШ

2. Шкодныя звычкі – прафілактыка ў раннім узросце.



Кісель В. У. Ялуцавіцкая БШ

3. Сумесная работа школы і сям’і па фарміраванню ў дзяцей беражлівых адносін да свайго здароўя.



Бязносік А. Б. Міжэрыцкі дз/с-БШ

ІІ. Практычны блок.

1. Відэапрагляд выхаваўчага мерапрыемства па тэме занятка.

Літвінчык С.І. Елкаўская СШ

2. Самааналіз і аналіз занятка.



: sh2.zelva -> library
library -> Склад Савета піянерскай дружыны “Факел” на 2014/2015 навучальны год Старшыня Савета дружыны
library -> Метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў на 2014-2015 навучальны год
library -> Пра родную Зэльвеншчыну для ўсіх зацікаўленых
library -> Тэма : Дыферэнцыяцыя зычных 3-с у складах, словах, словазлучэннях, сказах. Задачы
library -> Графік правядзення факультатыўных заняткаў пачатковых класаў на другое паўгоддзе 2015 навучальнага года


1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка