Медадычнага аб’яднання кіраўнікоў музеяў, турарганізатараў на 2014/2015 навучальны год



старонка3/11
Дата канвертавання05.07.2016
Памер2.18 Mb.
ТыпПлан работы
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11

Удзельнікі МА


ІІІ. Дамашняе заданне: на занятак МА класным кіраўнікам Дзярэчынскай СШ, Галынкаўскай СШ мець з сабой распрацоўкі выхаваўчых мерапрыемстваў па тэме занятка.

ІV. Выпрацоўка і прыняцце рэкамендацый.


Літаратура

  1. Богословская В.С. Школа и семья: конструктивный диалог. Минск, 1998;

  2. Ковалько В. И. Здоровьесберегающие технологии. 1-4 классы. Москва, “ВАКО”, 2004;

  3. Лебедзева Н. Т. Фарміраванне здаровага ладу жыцця малодшых школьнікаў. Мінск, УП “ІВЦ Мінфіна”, 2005;

  4. Обухова Л. А., Лемяскина Н. А. Школа докторов природы или 135 уроков здоровья. Москва, «ВАКО», 2004.

3. Рэдакцыйна-выдавецкая дзейнасць МА:

зборнік метадычных матэрыялаў па тэме занятка №2 МА “Арганізацыя работы класнага кіраўніка па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню навучэнцаў”



Саўко Г. А. красавік 2015 г.
Кіраўнік МА Саўко Г.А.

Зацверджана:

галоўны спецыяліст

аддзела адукацыі, спорту і турызму

Т.М.Мацкевіч



Узгоднена:

начальнік аддзела адукацыі,

спорту і турызму

Зэльвенскага райвыканкама

С.М. Лойка

План работы

раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў першых класаў

на 2014/2015 навучальны год




  1. Аналіз работы метадычнага аб’яднання чацвёртых класаў у 2013/2014 навучальным годзе і задачы на 2014/2015 навучальны год.

У 2013/2014 навучальным годзе ў склад метадычнага аб’яднання настаўнікаў 4 класаў уваходзіла 12 настаўнікаў. З іх з вышэйшай катэгорыяй 8 (67,5%) настаўнікаў, з першай – 4 (32,5%) настаўнікі. У 11 (92%) настаўнікаў вышэйшая адукацыя. На пасяджэннях метадычных аб’яднанняў абмяркоўваліся найбольш хвалюючыя пытанні, практыкавалася правядзенне апераджальных кансультацый па тэмах, меў месца агляд навінак навуковай і метадычнай літаратуры, разглядаліся псіхалагічныя і метадычныя аспекты ўрока. Дзейнасць метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў у 2013/2014 навучальным годзе была накіравана на вырашэнне наступных задач:

  • своечасовае і якаснае засваенне настаўнікамі нарматыўнага і вучэбна-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу ў пачатковай школе;

  • удасканаленне арганізацыі і павышэнне якасці сучаснага ўрока праз выкарыстанне сучасных тэхналогій;

  • забеспячэнне разнастайнасці форм і відаў работы на розных этапах урока для развіцця здольнасцей вучняў і захавання іх здароўя;

  • стварэнне ўмоў для асобасна-прафесійнага развіцця настаўнікаў, для самаадукацыі, самаразвіцця настаўнікаў, росту іх прафесійнага майстэрства і творчага патэнцыялу праз узмацненне практычнай састаўляючай метадычнай работы, актывізацыю вучобы педагогаў па праектаванню і правядзенню ўрокаў на сучасным узроўні.

Адзіная метадычная тэма: удасканаленне адукацыйнага працэсу на І ступені агульнай сярэняй адукацыі праз павышэнне прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў.

Першае пасяджэнне адбылося ў лістападзе 2013 года на базе СШ №2 у форме метадычнага дыялога. Была праведзена дыягностыка ўзроўня нарматыўнай граматнасці натаўнікаў пачатковых класаў. Практычная работа была арганізавана ў групах. Кожнай групе быў прапанаваны пералік пытанняў па нарматыўнаму прававому і вучэбна-метадычнаму забеспячэнню адукацыйнага працэсу, на якія неабходна было даць правільныя адказы і падцвердзіць іх канкрэтным дакументам.

Пры рабоце ў групах былі рагледжаны і прапанаваны метады, прыёмы, формы педагагічнай дзейнасці па актывізацыі пазнаваўчых інтарэсаў вучняў на ўроках у пачатковай школе. Аднагалосна прыйшлі да высновы, што развіцце вучэбнай матывацыі як сродка павышэння эфектыўнасці навучання у пачатковай школе служыць для павышэння якасці навучання па прадметах. Настаўнікі паказалі высокае прафесійнае майстэрства і дасканалае валоданне вывучаемага пытання.

На наступным занятку, які адбыўся ў лютым у СШ №3 былі разгледжаны актуальныя на сённяшні дзень пытанні па тэме “Формы і метады работы над тэкставымі задачамі як спосаб развіцця аналітычнага мыслення вучняў”.

Члены метадычнага аб’яднання прысутнічалі на ўроку матэматыкі ў настаўніцы Сурага І.Б., абмяняліся думкамі, матэрыяламі з вопыту работы па тэме занятка. Пры рабоце ў групах былі рагледжаны і прапанаваны метады, прыёмы, формы педагагічнай дзейнасці па актывізацыі пазнаваўчых інтарэсаў вучняў на ўроках матэматыкі.

На апошнім занятку падводзіліся вынікі работы МА за год, абмяркоўваліся пытанні сучасных падыходаў да падрыхтоўкі, правядзення і аналізу ўрока ў пачатковай школе. З абагульненнем вопыту выступілі настаўніца СШ №2 Ганчарэнка А.У. і настаўніца санаторнай школы-інтэрната Горбач І.І. Былі заслуханы справаздачы настаўнікаў па тэмах самаадукацыі, было праведзена анкетаванне настаўнікаў. Аналіз анкет паказаў, што кожны настаўнік можа падзяліцца вопытам па тэме самаадукацыі з удзельнікамі РМА, што заняткі МА садзейнічалі сумеснаму творчаму поіску, былі цікавымі і садзейнічалі прафесійнаму развіццю настаўнікаў. Вынік анкет паказаў, што настаўнікі добра спраўляюцца з пастаноўкай мэты і задач урока, валодаюць актыўнымі формамі і метадамі навучання, выкарыстоўваюць метады і прыёмы развіццёвага навучання. Найбольшую цяжкасць выклікае арганізацыя даследчай дзейнасці малодшых школьнікаў.

Неабходна адзначыць, што ў большасці ўдзельнікі МА добрасумленна рыхтаваліся да правядзення пасяджэнняў, неаднаразова абмяркоўвалася хвалюючае, выступленні па вывучаемых тэмах рыхтаваліся з апорай на свой асабісты вопыт. Адказна аднесліся настаўнікі і да работы па тэмах самаадукацыі.

Аналіз работы МА паказаў, што ўсе члены аб’яднання старанна і якасна рыхтуюцца да ўрокаў, стараюцца выкарыстоўваць у сваей рабоце элементы сучасных тэхналогій, камп’ютарныя тэхналогіі, вывучаюць і аналізуюць навінкі навуковай і метадычнай літаратуры.

Работу РМА настаўнікаў чацвертых класаў у 2013/2014 навучальным годзе можна лічыць здавальняючай і вызначыць задачы метадычнай работы на 2014/2015 навучальны год:

-павышэнне навуковай і метадычнай падрыхтоўкі настаўнікаў для працы ў першым классе.

- стварэнне аптымальных умоў для паспяховай адаптацыі шасцігадовых дзяцей да новай сацыяльнай сітуацыі, прафілактыцы магчымых негатыўных тэндэнцый асобаснага інтэлектуальнага развіцця будучых вучняў;

-стварэнне ўмоў для рэалізацыі патрабаванняў прадметнага зместу на вучэбных занятках I ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

-выкарыстанне на ўроках інтэрактыўных метадаў навучання;

-абагульненне перадавога вопыту і ўкараненне яго ў практыку іншымі настаўнікамі;

-стварэнне і выпуск метадычнай прадукцыі педагагічнай дзейнасці;

Адзіная метадычная тэма:сучасныя метадычныя патрабаванні да рэалізацыі прадметнага зместу на вучэбных занятках I ступені агульнай сярэдняй адукацыі .

2. Пасяджэнні раённага метадычнага аб’яднання:

Занятак 1 СШ №2 Дата 17.10.2014

Час правядзення: 10.00

Тэма: удасканальванне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў праз засваенне эфектыўных метадаў і прыемаў выкладання вучэбных прадметаў на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі .

Форма правядзення: метадычны дыялог, дыягностыка, практычны занятак

І. Навукова-метадычны блок:

1. Функцыі метадаў навучання. Класіфікацыя метадаў навучання і іх характарыстыка.

Ганчарэнка А.У. СШ №2

ІІ. Вучэбна-метадычны блок:



  1. Аптымальнасць выбару педагогам дыдактычнага метада навучання пры праектаванні і правядзенні вучэбнага занятку. Крытэрыі адбору метадаў навучання.

Ганчарэнка А.У. СШ №2

ІІІ.Практычны блок:

Работа ў групах: вывучэнне нарматыўных прававых актаў , якія рэгламентуюць педагагічную дзейнасць, арганізацыю адукацыйнага працэсу па рэалізацыі адукацыйных праграм пачатковага навучання.

Удзельнікі МА


IV. Дамашняе заданне: быць гатовымі да абмеркавання пытанняў.

V. Выпрацоўка і прыняцце рэкамендацый.

Удзельнікі МА
Літаратура:


  1. Кодекс Республики Беларусь об образовании.

  2. Положение об учреждении общего среднего образования, утвержденное постановлением Министерства образования Республики Беларусь от 20.12.2011 № 283.

  3. Правила проведения аттестации учащихся при освоении содержания образовательных программ общего среднего образования, утвержденные постановлением Министерства образования Республики Беларусь от 20.06.2011 № 38.

  4. Санитарные нормы и правила «Требования для учреждений общего срнеднего образования», утвержденные постановлением Министерства здравоохранения Республики Беларусь от 27.12.2012 № 206.

  5. Методические рекомендации по формированию культуры устной и письменной речи в учреждениях образования, которые реализуют образовательные программы общего среднего образования.

  6. Учебные программы для І–ІV классов учреждений общего счеднего образования с русским (белорусским) языком обучения, утвержденные Министерством образования Республики Беларусь (Минск, НИО, 2009, 2011, 2012).

  7. Нормы оценки результатов учебной деятельности учащихся общеобразовательных учреждений по учебным предметам; приказ Министерства образования Республики Беларусь от 29.09.2010 № 635 «О внесении изменений и дополнений в приказ Министерства образования Республики Беларусь от 29 мая 2009 г. № 674.

8. Выбор методов обучения в средней школе / под ред. Ю. К. Бабанского. – М., 2000.

9. Глинский, А. А. Методические формирования в современной школе : практические советы для руководителей учреждений общего среднего образования, руководителей методических объединений, Школы молодого учителя, методистов районных (городских) учебно-методических кабинетов / А. А. Глинский, В. Л. Маевская, А. С. Сечко ; под ред. А. КА. Глинского. – Минск : Зорны Верасок, 2014.

10. Лернер, И. Я. Дидактические основы методов обучения/ И. Я. Лернер. – М., 1981

11. Методы обучения в школе / под ред. Н. И. Кудряшова. – М., 1982.

12. Мочалов, Н. М. Методы проблемного обучения и границы его применения / Н. М. Мочалов. – М., 1991.
Занятак 2 Галынкаўская СШ Дата 30.01.2015

Час правядзення: 10.00

Тэма: рэалізацыя прадметнага зместу на ўроках літаратурнага чытання ці пісьма ў 1 класах на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі .

Форма правядзення: гадзіна калектыўнай творчасці

І. Навукова-метадычны блок:

1. Фарміраванне чытацкіх уменняў, як сродак ўдасканалення арфаграфічных і моўных навыкаў малодшых школьнікаў.



Квірынг А.М., Дзярэчынскі дз/с-СШ

ІІ. Вучэбна-метадычны блок:



  1. Сучасныя методыкі навучання першапачатковаму чытанню ў 1 класе.

Марчук Т.У.,СШ№3

2. Структура ўрока навучання чытанню.



Бязносік А.Б., Міжэрыцкі дз/с-СШ

  1. Патрабаванні да ўрокаў пісьма.Структура ўрока пісьма.

Гурына М.А. , Ялуцавіцкая БШ

ІІІ.Практычны блок:

1.Наведванне адкрытага ўрока.

Павачка І.М., Галынкаўская СШ

2. Самааналіз адкрытага ўрока.



Павачка І.М., Галынкаўская СШ
3. Аналіз адкрытага ўрока.

Удзельнікі МА

IV. Дамашняе заданне: падрыхтавацца да дыялога па тэме наступнага занятка.



Удзельнікі МА

V. Выпрацоўка і прыняцце рэкамендацый.



Удзельнікі МА , Ганчарэнка А.У.
Літаратура:

1.Одновол, Л. А. Обучение младших школьников письму слов с непроверяемыми написаниями / Л. А. Одновол // Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа. – 2011. - № 4. – С. 17-21.



2.Оморокова, М. И. Навыки чтения младших школьников (экспериментальный материал) / М. И. Оморокова. – М. : АПН СССР, НИИ СиМО, 1972.

3.Оморокова, М. И. Совершенствование чтения младших школьников: методическое пособие для учителя / М. И. Оморокова. – М. АРКТИ, 1999.

4.Поль, Е. В. Психолого-педагогические особенности грамотного письма/ Е. В. Поль // Начальная школа. – 1997. – №1. – С.21-26.

5.Свірыдзенка, В. І. Развіццё чытацкай культуры малодшых школьнікаў у працэсе іх літаратурнай адукацыі / В. І. Свірыдзенка // Пачатковая школа. – 2011. – № 9. – С. 37-39.
Занятак 3 СШ №2 Дата 17.04.2015

Час правядзення: 10.00

Тэма: Арганізацыя работы па ажыццяўленню кантроля і ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў 1 класаў пры безадзнакавым навучанні.

Форма правядзення: педагагічная майстэрня.

І. Навукова-метадычны блок.

1. Кантрольна-ацэначная дзейнасць педагога і яе ўплыў на самаацэнку вучняў.



Валюк С.П., Князеўская гімназія

II. Вучэбна-метадычны блок.



  1. Прынцыпы, метады і прыёмы безадзнакавага навучання і іх рэалізацыя ў адукацыйным працэсе.

Сурага І.Б.,СШ № 3 г.п. Зэльва

  1. Фарміраванне навыкаў самакантроля і самаацэнкі на ўроках ў першым класе.

Павачка І.М., Галынкаўская СШ

  1. Ацэнка кантрольных, праверачных, тэставых работ вучняў пры безадзнакавым навучанні.

Саўко Г.А., Бародзіцкі дз/с-ПШ

  1. Змястоўны аналіз педагагічнай дзейнасці (распрацоўка памяткі-алгарытма напісання змястоўнага аналізу вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў 1 і 2 класаў).

Ганчарэнка А.У., СШ № 2 г.п. Зэльва

III. Практычны блок.



  1. Наведванне адкрытага ўрока.

Плюшчэвіч Т.І., СШ №2

  1. Самааналіз адкрытага ўрока.

Плюшчэвіч Т.І., СШ№2

3. Аналіз адкрытага ўрока.



Удзельнікі МА

4.Анкетаванне настаўнікаў.



Ганчарэнка А.У., удзельнікі МА

5. Знаёмства з метадычнымі навінкамі.

Ганчарэнка А.У., удзельнікі МА

ІV. Работа ў групах:

2.1. Прэзентацыя метадычных дапаможнікаў з вопыту работы настаўнікаў пачатковых класаў.

Удзельнікі МА

2.2. Абмен вопытам работы па тэмах самаадукацыі.



Удзельнікі МА

V. Дамашняе заданне.

Распрацаваць лісты кантролю і ацэнкі ведаў , уменняў, навыкаў вучняў па прадметах:

- матэматыка ( СШ № 2 г.п. Зэльва )

- літаратурнае чытанне ( СШ № 3 г.п. Зэльва )

- руская або беларуская мова ( Дзярэчынскі дз/с – СШ)

- чалавек і свет (Міжэрыцкі дз/с -БШ)

- выяўленчае мастацтва, працоўнае навучанне (СШ № 2 г.п. Зэльва )

VI. Рэцэнзіраванне прадстаўленых матэрыялаў (лісты кантролю і ацэнкі ведаў).

VII. Выпрацоўка і прыняцце рэкамендацый.



Удзельнікі МА , Ганчарэнка А.У
Літаратура.

  1. Никитина М. П. Безотметочное обучение // НШ-2000. № 1.

  2. Загурская Е. Л. Безотметочное обучение в практике учителя начальных классов. – Мозырь: Белый ветер. 2005.

  3. Пейл С. Дж. Учебное портфолио – новая форма контроля и оценки достижений учащихся // Директор школы. – 2000.- № 1.

  4. Логинова О. Б. Система оценивания учебных достижений школьников // Настольная книга учителя начальной школы. – М. 2002.

  5. Цукерман Г. А. Оценка без отметки. – М. 1999.

  6. Садовская И. А. Я всё смогу. Формирование адекватной самооценки в период безотметочного обучения. // Пачатковае навучанне.- 2011. № 6.

  7. Фёдоров И. В. Организация контроля и оценки результатов учебной деятельности учащихся при безотметочном обучении. // Пачатковае навучанне. -2009. № 9.

  8. Шарова Н. А. Организация контрольно-оценочной деятельности в 1 классе. //Пачатковае навучанне. -2012.- №4.

7. http://аdu.by

8. Пачатковае навучанне.//2009,2010, 2011г.г.

9. Пачатковая школа.//2008,2009, 2010,2011 г.г.
Кіраўнік МА А.У. Ганчарэнка



Зацверджана:

галоўны спецыяліст

аддзела адукацыі, спорту і турызму

Т.М.Мацкевіч

Узгоднена:

начальнік аддзела адукацыі,

спорту і турызму

Зэльвенскага райвыканкама

С.М. Лойка

План работы

раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў другіх класаў

на 2014/2015 навучальны год




  1. Аналіз работы метадычнага аб’яднання першых класаў у 2013-2014 навучальным годзе і задачы на 2014-2015 навучальны год.

У 2013/2014 навучальным годзе у склад метадычнага аб’яднання настаўнікаў першых класаў уваходзіла 10 настаўнікаў. З іх з вышэйшай катэгорыяй 6 (60%) настаўнікаў, з першай – 4 (40%) настаўнікі. Усе настаўнікі маюць вышэйшую адукацыю.

Дзейнасць метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў у 2013/2014 навучальным годзе была накіравана на вырашэнне наступных задач:

1. Стварыць умовы для асобасна-прафесійнага развіцця настаўнікаў першых класаў праз узмацненне практычнай састаўляючай метадычнай работы, актывізацыю вучобы педагогаў па праектаванню і правядзенню ўрокаў на сучасным узроўні.

2. Стварыць аптымальныя умовы для паспяховай адаптацыі шасцігадовах дзяцей да новай сацыяльнай сітуацыі, прафілактыцы магчымых негатыўных тэнденцый асобаснага інтэллектуальнага развіцця вучняў.

3. Забяспечыць удасканаленне асобасна-прафесійнага ўзроўню настаўнікаў, павышэнне іх матывацыі да самаразвіцця і самарэалізацыі.

Адзіная метадычная тэма была наступная: “Удасканаленне адукацыйнага працэсу на 1 ступені агульнай сярэдняй адукацыі праз павышэнне прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў”.

На працягу 2013-2014 навучальнага года адбылося тры метадычных засядання. Тэма першага метадычнага засядання “Арганізацыя работы па ажыццяўленню кантроля і ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў 1 класаў пры безадзнакавым навучанні”. Менавіта ў пачатку навучальнага года было вырашана дасканала абмеркаваць гэтае пытанне , паколькі яно з’яўляецца вельмі актуальным , працуючы ў першых класах. З першых дзён вучобы ў школе у вучняў неабходна фарміраваць навыкі самакантроля і самаацэнкі. Кантрольна – ацэначная дзейнасць педагога мае вялікі ўплыў на самаацэнку вучняў. На гэтым занятку мы пазнаёміліся з сучаснымі прынцыпамі, метадамі і прыёмамі безадзнакавага навучання і іх рэалізацыяй у адукацыйным працэсе, абмеркавалі інструктыўна-метадычнае пісьмо па ажыццяўленню кантроля і ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў пры безадзнакавым навучанні. Усе настаўнікі аб’яднання падзяліліся асабістым вопытам па гэтай тэме, распрацавалі лісты кантролю і ацэнкі ведаў, уменняў , навыкаў вучняў па розных прадметах. Быў праведзены адкрыты ўрок матэматыкі Бяляўскай А. А. , на якім вялікая ўвага ўдзялялася фарміраванню навыкаў самаацэнкі і самакантролю вучняў. Урок заслужыў высокай адзнакі прысутных. Настаўніца паказала высокае прафесійнае майстэрства і дасканалае валоданне вывучаемага пытання.

Вынікам работы метадычнага аб’яднання з’явілася выданне зборніка метадычных матэрыялаў па тэме “ Арганізацыя работы па ажыццяўленню кантроля і ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў 1 класаў пры безадзнакавым навучанні”.

У сучасных умовах для павышэння якасці адукацыі малодшых школьнікаў

немагчыма абыйсціся без укаранення ў адукацыйны працэс інфарматыўных тэхналогій і электронных адукацыйных рэсурсаў. Менавіта гэтаму быў прысвечаны другі занятак метадычнага аб’яднання. Тэма гэтага занятка гучала так “Выкарыстанне інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій і электронных сродкаў навучання ў адукацыйным працэсе”. На гэтым занятку былі разгледжаны новыя электронныя сродкі навучання, зацверджаныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, узгадваліся санітарныя патрабаванні да арганізацыі адукацыйнага працэсу з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій і электронных адукацыйных рэсурсаў, яшчэ раз ішла гутарка аб структуры ўрока з выкарыстаннем ЭСН. Уся гэтая тэарэтычная частка была замацавана і знайшла сваё адлюстраванне на адкрытым уроку з мультымедыйнай прэзентацыяй, праведзеным Раманьковай М. І. Пасля наведвання ўрока ўсе яшчэ раз упэўніліся ў тым, што такія ўрокі маюць вялікую эфектыўнасць, значна павышаюць якасць адукацыі і вельмі падабаюцца дзецям. На такіх уроках дзеці працуюць значна актыўней, лепш засвойваюць вучэбны матэрыял, праяўляюць цікавасць. Усе настаўнікі распрацавалі мультымедыйную прэзентацыю да ўрока па выбранай тэме і мелі магчымасць падзяліцца распрацоўкамі паміж сабою.


Таксама былі падведзены вынікі работы метадычнага аб’яднання і пастаўлены задачы на 2014/2015 навучальны год, прайшла прэзентацыя работ па тэмам самаадукацыі. Цікавыя і змястоўныя матэрыялы былі прадстаўлены настаўнікамі Цвёрдай Т. У. Раманьковай М.І., Міхайлавай І.Г., Азерскай Н.І., Бяляўскай А.А., Пазняк Г.І., Ракевіч В. І., Марцінчык С. А..

Неабходна адзначыць, што ўсе ўдзельнікі МА добрасумленна рыхтаваліся да правядзення паседжанняў, неаднаразова абмяркоўвалася хвалюючае, выступленні па вывучаемых тэмах рыхтаваліся з апорай на свой асабісты вопыт.

Аналіз работы МА паказаў, што ўсе члены аб’яднання старанна і якасна рыхтуюцца да ўрокаў, стараюцца выкарыстоўваць у сваей рабоце элементы сучасных тэхналогій, камп’ютэрныя тэхналогіі, вывучаюць і аналізуюць навінкі навуковай і метадычнай літаратуры.

Узаемадзеянне з педагогамі іншых школ прыносіць станоўчыя вынікі.

Разам з тым, вынікі праведзенага анкетавання паказваюць, што ў многіх настаўнікаў узнікаюць цяжкасці пры арганізацыі вучэбна-вызаваўчага працэсу з улікам сучасных патрабаванняў і падыходаў. Існуе неабходнасць у арганізацыі метадычнай вучобы педагогаў па праектаванню і правядзенню ўрокаў на сучасным узроўні.

У сувязі з вышэй адзначаным у 2014/2015 навучальным годзе работу раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў другіх класаў неабходна накіраваць на вырашэнне наступных задач:

1. Рэалізацыя асноўных складаючых прадметнай адукацыі на 1 ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

2. Валоданне эфектыўнымі агульнадыдактычнымі і прыватнадыдактычнымі метадамі і прыёмамі выкладання вучэбных прадметаў на 1 ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

3. Валоданне спосабамі арганізацыі прадуктыўнай дзейнасці вучняў пачатковых класаў у адукацыйным працэсе.
Адзіная метадычная тэма: “Сучасныя метадычныя патрабаванні да рэалізацыі прадметнага зместу на вучэбных занятках 1 ступені агульнай сярэдняй адукацыі”.


  1. Пасяджэнні раённага метадычнага аб’яднання.


Занятак 1. Дата 5 снежня 2014 СШ № 3 г. п. Зэльва
Тэма: Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў праз авалоданне эфектыўнымі метадамі і прыёмамі выкладання вучэбных прадметаў.

Форма правядзення: педагагічная майстэрня.

І. Навукова-метадычны блок.

1. Функцыі метадаў навучання. Класіфікацыя метадаў навучання і іх характарыстыка.



Азерская Н. І., Князеўская гімназія

II. Вучэбна-метадычны блок.

  1. Аптымальнасць выбара педагогам вядучага агульнадыдактычнага метада навучання пры праектаванні і правядзенні вучэбнага занятка. Прыватнадыдактычныя (прадметныя) метады і прыёмы навучання.

Мякеня Л. П.,СШ № 2 г.п. Зэльва

  1. Рацыянальнае прымяненне метадаў навучання.

Бяляўская А.А., Цяглевіцкі д/с-СШ

  1. Эфектыўнасць рэалізацыі на ўроку выбраных метадаў і прыёмаў навучання.

Марцінчык С. А., Міжэрыцкі дз/с СШ

III. Практычны блок.

  1. Наведванне адкрытага ўрока.

Цвёрдая Т.У., СШ № 3 г.п. Зэльва

  1. Самааналіз адкрытага ўрока.

Цвёрдая Т.У., СШ № 3 г.п. Зэльва

3. Аналіз адкрытага ўрока.



Удзельнікі МА

ІV. Дамашняе заданне. Падрыхтавацца да дыялогу па тэме занятка.

VI. Выпрацоўка і прыняцце рэкамендацый.

Чаргейка Т. П.,удзельнікі МА

Літаратура.

1. Алексеева, Е. Л. Эффективные методы и приемы формирования адекватной самооценки / Е. Л. Алексеева // Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа. – 2009. – № 9. – С. 18–22.

2. Выбор методов обучения в средней школе / под ред. Ю. К. Бабанского. – М., 2000.

3. Глинский, А. А. Методические формирования в современной школе : практические советы для руководителей учреждений общего среднего образования, руководителей методических объединений, Школы молодого учителя, методистов районных (городских) учебно-методических кабинетов / А. А. Глинский, В. Л. Маевская, А. С. Сечко ; под ред. А. КА. Глинского. – Минск : Зорны Верасок, 2014.

4. Дрозд, В.Л. Методика начального обучения математике / В.Л. Дрозд и др.; под общей ред. А.А. Столяра и В.Л. Дрозда. – Минск : Вышэйшая школа, 1988.

5. Лернер, И. Я. Дидактические основы методов обучения/ И. Я. Лернер. – М., 1981.

6. Львов, М. Р. Методика преподавания русского языка в начальных классах. – 3-е изд. / М.Р. Львов, В.Г. Горецкий, О.В. Сосновская. — М.: Академия, 2007, 2012.

7. Методы обучения в школе / под ред. Н. И. Кудряшова. – М., 1982.

8. Мочалов, Н. М. Методы проблемного обучения и границы его применения / Н. М. Мочалов. – М., 1991.

9. http://аdu.by


Занятак 2. Дата 6 лютага 2015 Галынкаўская СШ

Тэма: Рэалізацыя прадметнага зместу на ўроках матэматыкі ў пачатковай школе.

Форма правядзення: семінар-практыкум.

І.Навукова-метадычны блок.

1. Комплекснае рашэнне асноўных задач вучэбнага прадмета матэматыка (валоданне педагогам зместам прадметнай канцэпцыі і вучэбнай праграмы).



Чаргейка Т. П., СШ № 2 г. п. Зэльва

ІІ. Вучэбна-метадычны блок.

  1. Рэалізацыя на вучэбных занятках па матэматыцы канцэптуальных мэт вывучэння вучэбных прадметаў у пачатковай школе.

Папко Л.А.,Бародзіцкі д/с-ПШ

  1. Аптымальнасць адбору і структуравання вывучаемага вучэбнага матэрыялу на ўроках матэматыкі.

Сычова В. І., СШ № 2 г.п. Зэльва

ІІІ. Практычны блок.

  1. Наведванне адкрытага ўрока.

Ракевіч В. І., Галынкаўская СШ

  1. Самааналіз адкрытага ўрока.

Ракевіч В. І., Галынкаўская СШ

3. Аналіз адкрытага ўрока.



Удзельнікі МА

ІV. Дамашняе заданне. Падрыхтавацца да дыялогу па тэме занятка.

V. Выпрацоўка і прыняцце рэкамендацый.

Чаргейка Т.П.,удзельнікі МА
Літаратура.


  1. Алексеева, Е. Л. Эффективные методы и приемы формирования адекватной самооценки / Е. Л. Алексеева // Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа. – 2009. – № 9. – С. 18–22.

  2. Запрудский, Н. И. Контрольно-оценочная деятельность учителя и учащихся : пособие для учителя / Н. И. Запрудский. – Минск : Сэр-Вит, 2012.

  3. Тиринова, О. И. Внутришкольный контроль по русскому языку. Требования к уроку русского языка / О.И. Тиринова // Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа. – 2009. – № 3.

  4. Тиринова, О. И. Основные этапы формирования самоконтроля и самооценки / О.И. Тиринова // Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа. – 2009. – № 9. – С. 14–17.

  5. Федоров, И. В. Организация контроля и оценки результатов учебной деятельности учащихся при безотметочном обучении / И.В. Федоров // Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа. – 2009. – № 9. – С. 4–13.

  6. http://аdu.by


Занятак 3. Дата 24 красавіка 2014 СШ № 2 г. п. Зэльва

Тэма: Роля прафесіянальных і асабовых якасцей настаўніка пачатковых класаў у забеспячэнні якасці адукацыйнага працэсу.

Форма работы: метадычны дыялог.

І. Навукова-практычны блок.

1. Выкананне нарматыўных патрабаванняў да арганізацыі адукацыйнага працэсу .



Чаргейка Т. П., СШ № 2 г.п. Зэльва

ІІ. Вучэбна-метадычны блок.

  1. Стварэнне спрыяльнага псіхалагічнага клімату на ўроку.

Азерская Н. І., Князеўская гімназія

  1. Эфектыўнасць выкарыстання сродкаў навучання ў адукацыйным працэсе.

Мякеня Л. П.,СШ № 2 г.п. Зэльва

  1. Імправізацыя і кіраванне педагагічным працэсам па сітуацыі. Валоданне класам: эмпатыя, уменне бачыць усіх і кожнага на ўроку.

Цвёрдая Т. У., СШ № 3 г. п. Зэльва

  1. Роля камунікатыўных якасцей педагога, яго стылю зносін і ўменне кіраваць асабістым эмацыянальным станам у фарміраванні якасцей вучняў і выхаванні культуры іх паводзін.

Бяляўская А.А., Цяглевіцкі д/с-СШ

III. Практычны блок.

1. Дыягностыка прафесійнага росту настаўнікаў.



Чаргейка Т. П., удзельнікі МА

2. Дайджэст па тэмах самаадукацыі настаўнікаў.



Чаргейка Т. П., удзельнікі МА

ІV. Выстава:

  • метадычнай прадукцыі напрацаванай за год;

  • інфармацыйна-метадычнай прадукцыі з вопыту работы членаў МА(тэм па самаадукацыі).

V. Выпрацоўка і прыняцце рэкамендацый.

Чаргейка Т. П.,удзельнікі МА
Літаратура.

  1. Кодекс Республики Беларусь об образовании.

  2. Кухарев Н. В. Тайны педагогического мастерства в системе акмеологических основ урока: учебно-методическое пособие. – Гомель: Гомельский областной институт развития образования. – 2010.

  3. Луговая Т. Как научить детей учиться. // Сельская школа. – 2011.- № 2.

  4. Поташник М. М. Как подготовить и провести открытый урок. / М. -2003.

  5. Тиринова О. И. Контроль качества проведения уроков. // Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа. – 2009. -№ 6.

  6. 5. Глинский, А. А. Методические формирования в современной школе : практические советы для руководителей учреждений общего среднего образования, руководителей методических объединений, Школы молодого учителя, методистов районных (городских) учебно-методических кабинетов / А. А. Глинский, В. Л. Маевская, А. С. Сечко ; под ред. А. КА. Глинского. – Минск : Зорны Верасок, 2014.

  7. http://аdu.by


3. Рэдакцыйна-выдавецкая дзейнасць МА:

3.1. Зборнік метадычных матэрыялаў па тэме занятку № 1 МА “Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў праз авалоданне эфектыўнымі метадамі і прыёмамі выкладання вучэбных прадметаў”.



Чаргейка Т. П., снежань

Кіраўнік МА Чаргейка Т. П.




УЗГОДНЕНА

Метадыст РВМК

аддзела адукацыі

спорту и турызму

_________В.А.Дзерачэннік


ЗАЦВЕРДЖАНА

Начальнік аддзела адукацыі,

спорту і турызму

Зэльвенскага райвыканкама

________С.М.Лойка



План работы

раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў гісторыі, грамадазнаўства, геаграфіі на 2014 / 2015 навучальны год.
Мэта: актуалізацыя праблемы павышэння якасці школьнай гістарычнай, геаграфічнай і грамадазнаўчай адукацыі, павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў па пытаннях арганізацыі адукацыйнага працэсу ў новым навучальным годзе, абмен вопытам работы з адоранымі вучнямі.

Задачы: у арганізацыі вучэбна - выхаваўчай дзейнасці па гісторыі, геаграфіі, грамадазнаўству ў 2014- 2015 навучальным годзе кіравацца вучэбна -праграмнай дакументацыяй, тэхнічнымі нарматыўна - прававымі актамі і дакументамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь; прадоўжыць актывізацыю работы з адоранымі дзецьмі шляхам ўдасканалення падрыхтоўкі да навукова - даследчай дзейнасці і алімпіяднага руху.
Метадычная тэма: «Сучасныя метадычныя патрабаванні да рэалізацыі прадметнага зместу на вучэбных занятках па гісторыі, грамадазнаўству і геаграфіі”

1. Аналіз работы раённага МА настаўнікаў гісторыі, грамадазнаўства, геаграфіі за 2013/2014 навучальны год і задачы на 2014/2015 навучальны год

2. Пасяджэнні раённага метадычнага аб’яднання

Занятак 1 17 лістапада 2014 г.

Месца правядзення: Князеўская гімназія. Пачатак работы ў 10 гадзін

Тэма: Сучасныя метады і тэхналогіі выкладання гісторыі, грамадазнаўства і геаграфіі

Форма правядзення: круглы стол.

  1. Навукова-метадычны блок:

  1. Метады і метадычныя прыёмы навучання гісторыі, грамадазнаўства і геаграфіі.

Чарток Г.М., гімназія №1 г.п.Зэльва

  1. Класіфікацыя метадаў навучання гісторыі, грамадазнаўства і геаграфіі па розных крытэрыях і іх кароткая характарыстыка.

Пазняк І.П.,Ялуцавіцкая БШ

  1. Крытэрыі адбора метадаў навучання, адэкватных мэтам і зместу навучання гісторыі, грамадазнаўства і геаграфіі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.

Захарка В.А., Цяглевіцкі дз/с–СШ

  1. Тэхналогіі навучання гісторыі, грамадазнаўства і геаграфіі ў сучаснай школе.

Крэчка А.І., Каралінскай СШ

  1. Спецыфіка дзейнасці настаўніка пры комплексным выкарыстанні традыцыйных і інфармацыйных (камп’ютэрных) тэхналогій.

Свістун І.І., Дзярэчынскі дз/с- СШ

II. Практычны блок.

  1. Наведванне адкрытых ўрокаў.

  2. Самааналіз адкрытых урокаў.

3. Аналіз адкрытых урокаў.

Удзельнікі МА

4. Работа ў групах: распрацаваць план вучэбных заняткаў з выкарыстаннем сучасных метадаў і тэхналогій выкладання гісторыі, грамадазнаўства і геаграфіі.



Удзельнікі МА

ІІІ. Дамашняе заданне: распрацаваць па аднаму ўроку (або факультатыўнаму занятку) з выкарыстаннем сучасных метадаў і тэхналогій выкладання гісторыі, грамадазнаўства і геаграфіі.

Удзельнікі МА

IY. Выпрацоўка і прыняцце рэкамендацый.

Удзельнікі МА

Літаратура

1.Актуальные вопросы методики обучения истории в средней школе / под ред. А.Г. Колоскова. –М.: Педагогика, 1984.

2.Баранов, П.А. Актуальные проблемы методики преподавания истории в школе: практическое пособие для системы постдипломного образования / П. А. Баранов.

–М. : ТИД «Русское слово –РС».–2002.–160 с.

3.Вяземский, Е. Е., Стрелова, О. Ю. Как сегодня преподавать историю

/ Е. Е. Вяземский, О. Ю. Стрелова.–М. , Просвещение, 1999.

4.Вяземский, Е. Е., Стрелова, О. Ю. Методические рекомендации

учителю истории : основы профессионального мастерства / Е. Е. Вяземский,

О. Ю. Стрелова. –М., 2000.

5.Запрудский, Н. И. Современные школьные технологии-2 / Н. И. Запрудский. –

Минск : “Сэр-Вит”, 2010. –256 с.

6.Историческое образование в современной России : Справочно-методическое пособие для учителей / Е. Е. Вяземский, О. Ю. Стрелова [и др.]. М. : ООО «Русское слово

–учебная книга», 2002. –240 с.

7.Mayer, U., д-р Ульрих Майер, проф. Семинар «Принципы качественного урока истории». –Минск. –Институт им. Гѐте. –3.11.2011.

8.Педагогические технологии / под общ. ред. В. С. Кукушина. –М. –Ростов-Н/Дону, 2006.

9.Новые педагогические и информационные технологии в системе исторического образования / под ред. Е. С. Полат. –М.: Российское педагогическое агентство, 2004.

10.Открытый класс. http:www.openclass.ru/node/304449


Занятак 2. 16 лютага 2015 г.

Месца правядзення: Елкаўская СШ. Пачатак работы ў 10 гадзін

Тэма: Інтэнсіфікацыя вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў на аснове выкарыстання сучасных інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій

Форма правядзення: семінар – практыкум

І. Навукова-метадычны блок:

  1. Сучасныя інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі як сродак арганізацыі пазнавальнай і творчай актыўнасці вучняў.

Чарнушыч І.Г., СШ№2 г.п.Зэльва

  1. Праграмныя прадукты па прадметах гісторыка-грамадазнаўчага цыкла.

Езерскі Д.С., Галынкаўская СШ

  1. Віды праграмных прадуктаў па прадметах: адукацыйныя, развіваючыя і кантралюючыя.

Сонец Л.А., Дзярэчынскі дз/с- СШ

  1. Мультымедыйныя прэзентацыі вучняў на уроках гісторыі, грамадазнаўства і геаграфіі як адна з формаў іх інфармацыйнай кампетэнцыі.

Бруй Т.С., СШ№3 г.п.Зэльва

II. Практычны блок.

1.Наведванне адкрытых урокаў.

2.Самааналіз адкрытых урокаў.

3.Аналіз адкрытых урокаў.



Удзельнікі МА

4. Работа ў групах: скласці базу дадзеных праграмных прадуктаў па гісторыі, грамадазнаўству і геаграфіі.



Удзельнікі МА

ІІІ. Дамашняе заданне: распрацаваць па аднаму ўроку (або факультатыўнаму занятку) з выкарыстаннем інфармацыйных і камп’ютэрных тэхналогій.

Удзельнікі МА

ІY. Выпрацоўка і прыняцце рэкамендацый

Удзельнікі МА

Літаратура.

1.Вяземский, Е.Е. Теория и методика преподавания истории : учеб. для студ. высш. учеб. заведений / Е.Е. Вяземский, О.Ю. Стрелова. –М. : ВЛАДОС, 2003. –384 с.

2.Новые педагогические и информационные технологии в системе исторического образования./ под ред. Е. С. Полат. –М.: Российское педагогическое агентство, 2004.

3.Открытый класс. http:www.openclass.ru/node/304449

4.Патаракин Е. Д. Социальные сервисы Веб 2.0 в помощь учителю / Е. Д. Патаракин. –2-е изд., испр. –М: Интуит. Ру, 2007. –64 с.

5.Трофимова О. В. Нетрадиционные формы урока и социализация учащихся // Преподавание истории и обществознания в школе. –N 1. –2003.

6.Умбрашко К. Б. Развитие творческого мышления на уроках истории // Методика. –1999. –N 3. –с. 29-33.

7.Полейко, Е.А., Смирнова, Е.Ю. Интерактивность как характеристика электронного образовательного ресурса: содержание, классификация и возможности имплементации. // Педагогическая наука и образование. –2014. –N 1. –С.38–44.

8.Роберт, И.В. Современные информационные технологии в образовании: дидактические проблемы; перспективы использования / И.С. Роберт. –М.: Школа-Пресс, 1994. –205 с.


Занятак 3. 27 красавіка 2015 года

Месца правядзення: Каралінская СШ. Пачатак работы ў 10 гадзін

Тэма: Шляхі рэалізацыі дзейнаснага падыходу ў выкладанні гісторыі, грамадазнаўства і геаграфіі

Форма правядзення: панарама метадычных ідэй.

I. Навукова-метадычны блок

1. Дзейнасны падыход ў гістарычнай адукацыі.



Раманькоў В.Я., СШ №2 г.п.Зэльва.

  1. Рэалізацыя дзейнаснага падыходу ў выкладанні гісторыі, грамадазнаўства і геаграфіі.

Кузьмін А.У., Князеўская гімназія

  1. Спосабы вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў на ўроках гісторыі, грамадазнаўства і геаграфіі.

Бойка Н.П., Цяглевіцкі дз/с–СШ

  1. Формы і метады работы настаўніка па фарміраванню і адпрацоўцы ўменняў і навыкаў вучняў на ўроках гісторыі, грамадазнаўства і геаграфіі.

Ракевіч Н.А. Галынкаўская СШ.

II. Практычны блок.

  1. Наведванне адкрытага ўрока.

  2. Самааналіз адкрытага ўрока

  3. Аналіз адкрытага ўрока.

Удзельнікі МА

  1. Работа ў групах: распрацаваць метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў на ўроках гісторыі, грамадазнаўства і геаграфіі.

Удзельнікі МА

ІІІ. Дамашняе заданне: аформіць распрацоўку ўрока або факультатыўнага занятка па тэме паседжання.

Удзельнікі МА

IV. Выпрацоўка і прыняцце рэкамендацый.

Удзельнікі МА

Літаратура.

1.Алексашкина Л.Н. Деятельностный подход в изучении истории в школе. Преподавание истории и обществознания в школе. 2009. No 5.

2.Алексашкина Л.Н. О системном подходе к развитию умений школьников при изучении истории в основной и старшей школе. Преподавание истории и обществознания в школе. 2011. No 5.

3.Баранов, П.А. Актуальные проблемы методики преподавания истории в школе: практическое пособие для системы постдипломного образования / П. А. Баранов. –М. : ТИД «Русское слово –РС».–2002.–160 с.

4.Вяземский, Е. Е., Стрелова, О. Ю. Как сегодня преподавать историю / Е. Е. Вяземский, О. Ю. Стрелова.–М. , Просвещение, 1999.

5.Вяземский, Е. Е., Стрелова, О. Ю. Методические рекомендации учителю истории : основы профессионального мастерства / Е. Е. Вяземский, О. Ю. Стрелова. –М., 2000.

6.Историческое образование в современной России : Справочно-методическое пособие для учителей / Е. Е. Вяземский, О. Ю. Стрелова [и др.]. М. : ООО «Русское слово –учебная книга», 2002. –240 с.

7.Лазукова Н.Н. Формирование учебных умений на уроках истории. Преподавание истории и обществознания в школе. 2002. No 1.

8.Маyer, U., д-р Ульрих Майер, проф. Семинар «Принципы качественного урока истории». –Минск. –Институт им. Гѐте. –3.11.2011.

9.Стрелова О.Ю. Образы –мифы –фальсификации. Преподавание истории и обществознания в школе. 2010. No 8).

10.Ульрих Майер, Маркус Бернхардт, по материалам семинара «Горизонты времени –история для будущего», Институт им. Гѐте в Минске, октябрь 2011
3. Правядзенне кансультацый для маладых педагогаў:

3.1. Патрабаванні да сучаснага урока



Кулак Л.М., СШ № 3 г.п.Зэльва, лістапад 2014

    1. Патрабаванні да пастаноўкі мэтаў урока.

Чарток А.М., гімназія №1 г.п. Зэльва,люты 2015

    1. Алгарытм здароўезберагаючых тэхналогій

Кулак Л.М., СШ № 3 г.п.Зэльва,красавік 2015

4.Вывучэнне і абагульненне перадавога педагагічнага вопыту.

4.1.настаўніка гісторыі УА”Гімназія №1 г.п.Зэльва” Чарток А.М. па тэме “ ”



Кулак Л.М., СШ № 3 г.п.Зэльва

5. Рэдакцыйна – выдавецкая дзейнасць МА:

5.1. Зборнік метадычных матэрыялаў па тэме занятку “Сучасныя метады і тэхналогіі выкладання гісторыі, грамадазнаўства і геаграфіі



Кулак Л.М., СШ № 3 г.п.Зэльва,снежань 2014 года

5.2. Зборнік дыдактычных матэрыялаў па тэме “Інтэнсіфікацыя вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў на аснове выкарыстання сучасных інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій”



Кулак Л.М., СШ № 3 г.п.Зэльва, красавік 2014 года
Кіраўнік МА

УЗГОДНЕНА

Метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму

І.М.Харко


ЗАЦВЕРДЖАНА

Начальнік аддзела адукацыі,

спорту і турызму

Зэльвенскага райвыканкама

С.М.Лойка



План работы

метадычнага аб’яднання

настаўнікаў матэматыкі

  1. : sh2.zelva -> library
    library -> Склад Савета піянерскай дружыны “Факел” на 2014/2015 навучальны год Старшыня Савета дружыны
    library -> Метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў на 2014-2015 навучальны год
    library -> Пра родную Зэльвеншчыну для ўсіх зацікаўленых
    library -> Тэма : Дыферэнцыяцыя зычных 3-с у складах, словах, словазлучэннях, сказах. Задачы
    library -> Графік правядзення факультатыўных заняткаў пачатковых класаў на другое паўгоддзе 2015 навучальнага года


1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка