Месца правядзення: Дата і час правядзення: Зона адпачынку “Серебряная струна” 13. 08. 2016 14. 00



Дата канвертавання11.08.2016
Памер37.84 Kb.
ТыпКонкурс
ЗАЦВЯРДЖАЮ:

Дырэктар ДУК “Талачынскі

раённы цэнтр культуры і

народнай творчасці”

____________Е.У. Хадневіч

Месца правядзення: Дата і час правядзення:

Зона адпачынку “Серебряная струна” 13.08.2016 14.00

ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні творчага конкурсу на лепшы аўтарскі верш

Мая зямля, мая Радзіма”,

прысвечанага Году культуры



Мэты і задачы:
Конкурс праводзіцца з мэтай выяўлення, папулярызацыі здольнасцей таленавітых паэтаў Талачыншчыны, стварэння ўмоў для развіцця іх творчых здольнасцяў.

Асноўнымі задачамі Конкурсу з’яўляюцца:

- павышэнне цікавасці грамадзян да гісторыі свайго рэгіёна, яго культурных каштоўнасцяў;

- фарміраванне грамадзянскіх і патрыятычных якасцей асобы;

- стымуляванне работы творчых калектываў па вывучэнню, выкарыстанню і папулярызацыі нацыянальных (рэгіянальных) арнаментаў, касцюмаў (яго атрыбутаў).
Умовы правядзення:
Конкурс праводзіцца сярод насельніцтва горада і раёна не залежна ад узросту.

На Конкурс прымаюцца толькі вершы, адпавядаючыя тэме, згодна наступных намінацый:



  • “Лепшы аўтарскі верш пра Беларусь”;

  • “Лепшы аўтарскі верш пра Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь”;

  • “Лепшы аўтарскі верш, прысвечаны Году культуры”;

  • “Лепшы аўтарскі верш аб нацыянальным (рэгіянальным) касцюме (яго атрыбутах)”;

  • “Лепшы аўтарскі верш аб нацыянальным (рэгіянальным) арнаменце”.

  • “Лепшы аўтарскі верш аб Талачыне”.

Да ўдзелу ў Конкурсе дапускаюцца работы, выкананыя ўдзельнікамі індывідуальна або ў складзе аўтараў. Абавязкова ў Конкурсе бяруць удзел аматарскія аб’яднанні і клубы літаратурнай накіраванасці.

Конкурсная работа выконваецца ў 2-х экзэмплярах ў рэдактары Microsoft Word: арыентацыя ліста – кніжная, фармат А4, палі па 2 см па перыметры старонкі, шрыфт Times New Roman, памер шрыфта – 14 пт, міжрадковы інтэрвал – адзінарны або ў рукапісным выглядзе. На Конкурс прымаюцца вершы, напісаныя на беларускай ці рускай мовах (незалежна ад даты іх напісання). Конкурсныя творы павінны мець назвы. Кожны ўдзельнік (группа аўтараў) можа прадставіць не больш за тры вершы – па 1 у намінацыі. Заяўкі (вершы), дасланыя пазней пазначанага тэрміну, не разглядаюцца.

Конкурсныя творы пасля завяршэння Конкурсу застаюцца ў распараджэнні арганізатараў, удзельнікам не вяртаюцца, не падвяргаюцца тлумачэнню і крытычнай ацэнцы. Конкурсныя работы пераможцаў і ўдзельнікаў Конкурсу могуць у далейшым выкарыстоўвацца арганізатарамі Конкурсу (пры напісанні сцэнарыяў, выданні метадычных зборнікаў і г.д.). Дасылаючы работу на Конкурс, аўтар (аўтары) тым самым пацвярджае сваю згоду з Палажэннем Конкурсу.

Заяўкі на ўдзел і творчыя працы прымаюцца па адрасе: 211092, г. Талачын, вул. Леніна,10 (ДУК “Талачынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”) або па эл. пошце:tolrmc@yandex.by(з паметкай – “на конкурс”) да 12 жніўня 2016 года.Тэлефон для даведак: 5-09-76 (арганізацыйна-метадычны аддзел); 2-23-41 (Спаткай Таццяна Ўладзіміраўна).



Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне:
Для падвядзення вынікаў Конкурсу і вызначэння пераможцаў фарміруецца журы, склад якога вызначаюць заснавальнікі.

Вынікі Конкурсу падводзяцца на пасяджэнні журы ў кожнай намінацыі па трох ўзроставых групах:

- дзеці (да 15 гадоў);

- моладзь (ад 16 да 30 гадоў);

- дарослыя (ад 31 года).

У кожнай узроставай групе па рашэнні журы вызначаюцца лаўрэаты I, II, III ступеняў. Лаўрэаты І ступені ўзнагароджваюцца дыпломамі і спецыяльнымі прызамі; астатнія – дыпломамі.

Вызначэнне пераможцаў ажыцяўляецца па наступных крытэрыях: адпаведнасць накірунку Конкурса (наяўнасць рэгіянальнага кампанента); сцісласць і лагічнасць; пісьменнасць; якасць афармлення матэрыялаў;аўтарства працы (адпаведнасць узросту).

Рашэнне журы афармляецца пратаколам, які падпісваецца ўсімі членамі журы. Рашэнне лічыцца канчатковым, перагляду не належыць.




ЗАЯЎКА

на ўдзел у творчым конкурсена лепшы аўтарскі верш

Мая зямля, мая Радзіма”,

прысвечанага Году культуры




      1. Прозвішча_______________________________________________




      1. Імя_____________________________________________________




      1. Імя па бацьку____________________________________________




      1. Узрост__________________________________________________




      1. Месца вучобы (працы)_____________________________________




      1. Намінацыя_________________________________________________



      1. Назва верша_____________________________________________




      1. Адукацыя _______________________________________________




      1. Паштовы адрас___________________________________________




      1. Тэлефон_____________________________________________

: wp-content -> uploads -> 2016
2016 -> Віктар Крэс панятоўскія-крэпышы герба «юноша»: радавод старажытнага
2016 -> Правядзення агульнагімназічнай дэкады Я. Ф. Карскага (да 155 годдзя з дня нараджэння вучонага Я. Ф. Карскага ) 20 – 30 студзеня 2016 года
2016 -> Тема недели: Президент подписал указ об оплате жилищно-коммунальных услуг 4
2016 -> Графік дзяжурстваў настаўніцка-бацькоўскага патруля на дыскатэках у Доме культуры в. Мокрае
2016 -> Решение по вопросу повышения пенсионного возраста будет принято после широкого обсуждения 9
2016 -> Віктарына Па старонках “Роднай прыроды” Дванаццаты тур Самы туманны горад Беларусі – гэта
2016 -> Пастанова міністэрства культуры рэспублікі беларусь 1 лістапада 2007 г. №44
2016 -> Решение по пенсионному возрасту нельзя было больше откладывать Ковальков 4




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка