Мэта. Паýтарыць i замацаваць веды вучняý, атрыманыя па пройдзеным раздзеле



Дата канвертавання26.06.2016
Памер59.99 Kb.
Тэма Фанетыка

Мэта. Паýтарыць i замацаваць веды вучняý, атрыманыя па пройдзеным раздзеле.


Задачы. 1) Сiстэматызаваць вывучанае пра суадносiны памiж гукамi i лiтарамi,удасканальваць навыкi фанетычнага разбору; прадоýжыць фармiраванне навыкаý самастойнай працы;
2) развiваць моýнае чуццё, арфаграфiчную пiльнасць i пiсьменнасць;
3) павысiць цiкавасць вучняý да ýрокаý мовы.
Ход урока.
Уступнае слова настаýнiка (паведамляецца пра форму ýрока -- залiк, што дазволiць вучням замацаваць уменнi i навыкi, а настаýнiку iх праверыць).

Франтальная размiнка (вусныя адказы на пытаннi па раздзеле).


Кантрольныя пытаннi i заданнi.
2. Работа ý групах. Клас дзелiцца на 2 групы
1-ая група Вучнi выконваюць дыягнастычны тэст «Фанетыка i графiка» ý рэжыме тэсцiравання «Кантроль» на адзнаку (адзнака выстаýляецца за колькасць правiльных адказаý па схеме). Калi ёсць час, то вучань можа выканаць i другi вiд працы –Работа над памылкамi.
2-ая група выконвае практыкаванне 339 на стар. 252 падручнiка бел. мовы. У практыкаваннi трэба спiсаць тэкст, расстаýляючы знакi прыпынку i ýстаýляючы прапушчаныя лiтары е або я, зрабiць фанетычны разбор слоý выкладчык, адказаý. Гэтай групе дазваляецца карыстацца падручнiкамi. Адзнака выстаýляецца пасля праверкi сшыткаý.
Кожная група працуе па 20 хвiлiн (1-ая група, якая працавала з Праграмай «Параграф», праз 20 хвiлiн выконвае заданнi па падручнiку, 2-ая група працуе з Праграмай «Параграф»).
3. Падвядзенне вынiкаý. Выстаýленне адзнак за кантрольны тэст.
4. Дамашняе заданне. Паýтарыць яшчэ раз тэму «Фанетыка i арфаэпiя. Графiка i арфаграфiя». Падрыхтавацца да кантрольнага дыктанта з граматычным заданнем.

Тэст № 1
А1. Адзначце слова (-ы), у якім (-іх) усе зычныя гукі глухія:

шпакі; 4) зеніт;

чакаю; 5) сцежка.

адкат;
А2. Адзначце слова (-ы), у якім (-іх) лiтара i абазначае гук й:

не ішоў; 4) пад ігліцай;

ручаіна; 5) снег і дождж.

вясна і лета;


А3. Адзначце слова (-ы), у якім (-іх) з асіміляцыйнай мяккасцю гукаў:

разбіць; 4) святло;

расхінуць; 5) счарсцвець.

радасць;
А4. Адзначце слова (-ы), у якім (-іх), колькасць гукаў і літар супадае:

стадыён; 4) аб’ява;

выява; 5) пазнаёмішся.

эцюд;
А5. Адзначце слова (-ы), у якім (-іх), літары д, ж абазначаюць два гукі:

джэм; 4) джунглі;

нараджэнне; 5) аджацца.

саджанцы;


А6. Адзначце слова (-ы), у якім (-іх), няма шыпячых зычных гукаў:

спішам; 4) нясвіжскі;

усміхаешся; 5) дождж.

добрушскі;


А7. Адзначце слова (-ы), у якім (-іх) напісанне якіх не супадае з вымаўленнем:

адцяніць; 4) ячмень;

з Сашам; 5) парэжце.

насенне;
А8. Адзначце слова (-ы), у якім (-іх) літара я абазначае два гукі:

яблык; 4) саф’ян;

зямля; 5) аварыя.

фіялетавы;
А9. Адзначце слова (-ы) са свісцячымі гукамі:

замаразкі; 4) прыязджаць;

сесія; 5) грузчык.

зжаваў;
А10. Адзначце радкі, дзе правільна паказана, як вымаўляюцца адпаведныя словы:


1) зжаць - [сжац’]; 4) краіна - [крайіна];
2) хараство - [харазтво]; 5) сузор’е - [сузорйэ].
3) ад’ехаць - [ад’эхац’];

Тэст № 2
А1. Адзначце слова (-ы), у якім(-іх) усе зычныя гукі звонкія:

здароўе; 4) лічбы;

уюн; 5) адліў.

літара;
А2. Адзначце слова (-ы), у якім(-іх) літара і абазначае гук ы:

сын і дачка; 4) звышімкліваць;

заігрываць; 5) да Ільі.

санінструктар;


А3. Адзначце слова (-ы) з асіміляцыйнай мяккасцю гукаў:

раскіснуць; 4) шалясцяць;

дзейнасць; 5) спілаваць.

затрымлівацца;


А4. Адзначце слова (-ы), дзе колькасць гукаў і літар не супадае:

Свіслач; 4) уюць;

навучанне; 5) атэлье.

раён;
А5. Адзначце слова (-ы), дзе літары д, з абазначаюць адзін гук:

дзівак; 4) падзарабіць;

дзвесце; 5) надзвычайны.

пэндзаль;
А6. Адзначце слова (-ы), дзе няма мяккіх зычных гукаў:

вадакачка; 4) студэнцтва;

млынар; 5) тайм-аўт.

мнагабор’е;


А7. Адзначце слова (-ы), напісанне якога(-іх) не супадае з вымаўленнем:

футболка; 4) вокладка;

скарб; 5) расчасаць.

бескарысны;


А8. Адзначце слова (-ы), дзе галосныя абазначаюць два гукі:

Ядвіся; 4) дзянёк;

люблю; 5) салаўі.

павільён;


А9. Адзначце слова (-ы), у якім(-іх) адбываецца прыпадабненне свісцячых да шыпячых:

мантаж; 4) расчасаць;

носьбіт; 5) зжаваць.

расшыць;
А10. Адзначце радкі, дзе правільна паказана, як вымаўляюцца адпаведныя словы:

абступіць - [апступ’іц’]; 4) адказчык - [аткасчык];
2) усхваляць - [узхвал’аць]; 5) шчасце - [шчасцэ].
3) прамень - [прам’йэн’];
Тэст № 3
А1. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) галосныя абазначаюць два гукі:

опера; 4) ёрш;

дыялог; 5) клас.

поўнач;
А2. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) спалучэннем літар дз перадаецца адзін гук:


1) удзячны; 4) адзубіць;

дзень; 5) здзейсніць.

падзадорыць;
А3. Адзначце радкі, дзе ўсе падкрэсленыя галосныя з’яўляюцца націснымі:

аграномія, падлога; 4) зернетка, аўтобус;

штодзённы, інструмент; 5) алкаголь, гваздзікі.

мысленне, прыступка;


А4. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца прыстаўная літара:

татаў ...ордэн; 4) ...льняныя валасы;

чарговы ...ўрок; 5) новы ...ўдзельнік.

густая ...мгла;


А5. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара ў:

до...жыць; 4) ва ...ніверсітэце;

а...дыторыя; 5) ко...дра.

ро...нядзь;


А6. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара о:

ч...рнарабочы; 4) ст...гадовы;

п...ўнаводны; 5) м...награфія.

т...ўставаты;


А7. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара й:

абы...сці; 4) па...маць;

за...здросціць; 5) аб...мшэць.

за...нець;


А8. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) прапушчана літара:

зарэч...а; 4) ап...етыт;

поз...на; 5) балас...ны.

пос...ны;


А9. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца мяккі знак:

кін...це; 4) рамен...чык;

Радун...скі; 5) лаз...ня;

кал...е;
А10. Адзначце словы, у якіх пішацца вялікая літара:

(А, а)ленчын сшытак; 4) літаратурная (Г, г)родзеншчына;

(С, с)орасаўская прэмія; 5) (К, к)упалаўскія сцежкі.

(Б, б)рэсцкія вулачкі;

Тэст № 4
А1. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) вымаўляюцца падоўжаныя гукі:

глядзішся; 4) аджыка;

Парэчча; 5) у лодцы.

зжаты;
А2. Адзначце радкі, дзе ўсе падкрэсленыя галосныя з’яўляюцца націснымі:

найміт, падданства; 4) алфавіт, грамадзянін;

радар, сілас; 5) дазіметр, каменны.

баланда, аграномія;


А3. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара а:

д...рэктар; 4) ш...птаць;

ж...ваць; 5) бар...льеф.

др...зіна;


А4. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара я:

вос...мсот; 4) кал...іна;

земл...ўкладка; 5) б...здольны.

усходн...славянскі;


А5. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара й:

пра...гнараваць; 4) за...граць;

абы...дзецца; 5) суб...нтэрнатура.

зы...дзецца;


А6. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца прыстаўная літара:

...окіс; 4) ...Орля;

ад...этуль; 5) на...огул.

...універмаг;


А7. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара ў:

а...дыенцыя; 4) ля ...ніверсама;

по...нач; 5) машына “Волга” ...гнана.

до...гажыхар;


А8. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца мяккі знак:

песен__; 4) людз...мі;

прамен...чык; 5) ін__шы.

л...ецца;


А9. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) прапушчана літара:

свіс...нуць; 4) абвес...ны;

Шмі...т; 5) аванпос...ны.

гру...па;


А10. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца вялікая літара:

(З, з)аходнія немцы; 4) (З, з)аходняя Еўропа;



(Б, б)ыкаўская прэмія; 5) (В, в)іцеў інструмент.

(Г, г)родзенскі медуніверсітэт;
: bel
bel -> Праверкі алімпіядных работ па беларускай мове і літаратуры, 8 клас
bel -> Belarusian historical review
bel -> Беларускі гістарычны агляд
bel -> У гасцях у вечнасці Мора Герадота
bel -> Казакова Ірына Валер'еўна Доктар філалагічных навук Беларускі фальклор Курс лекцый
bel -> Век Вадаліва (Аповесць)
bel -> Сярэдняя школа №4 г. Ваўкавыска
bel -> Праверкі алімпіядных работ па беларускай мове і літаратуры, 6 клас
bel -> 1. Тэарэтычны матэрыял Практычныя заданні
bel -> Жанчына як “іншае” ў дыскурсе беларускай дэмакратыі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка