Мэта ўрока: пазнаёміць вучняў з ходам і асаблівасцямі грэка-персідскіх войнаў. Задачы ўрока



Дата канвертавання17.06.2016
Памер149.52 Kb.
ТыпПлан урока
Мэта ўрока: пазнаёміць вучняў з ходам і асаблівасцямі грэка-персідскіх войнаў.
Задачы ўрока: вызначыць прычыны і ход грэка-персідскіх войнаў; стварыць алгарытм характарыстыкі войнаў; фарміраваць і развіваць уменні працаваць з гістарычнай картай; рабіць вывады і вырашаць праблемныя сітуацыі; на прыкладзе гераізму грэкаў у абароне сваёй Радзімы выхоўваць патрыятычныя пачуцці вучняў.

Забеспячэнне урока: карта "Грэка-персідскія войны", рэпрадукцыя карціны "Саламінскі бой"; выкананая на дошцы крэйдай карта-схема «Грэка-персідскія войны», выстаўка літаратуры па тэме.

Геаграфічныя назвы: Персідская дзяржава, Марафон, Фермапільская цясніна, востраўСаламін.

Асобы: Дарый I, Ксеркс, Мільтыяд, Леанід, Фемістокл.

Новыя паняцці: вайна, марафонскі бег, патрыёт, Алімпійскія гульні, фаланга.

Эпіграф:

"Адно я табе скажу — не давайся жывым і добраахвотна ў рабства, калі ў цябе ёсць магчымасць памерці свабодным".



Эўрыпід
Ход урока
Напачатку настаўнік называе мэты і задачы ўрока, звяртае ўвагу вучняў на тое, што сёння будуць разглядацца не толькі грэка-персідскія войны, але яны даведаюцца пра тое, чаму і як узнікаюць войны. На ўроку вучні будуць выконваць ролі грэка, перса і ваеннага гісторыка. (Слайд 1)

Падрыхтаваны вучань дае агляд літаратуры па тэме.

Настаўнік задае пытанне: «Пра што давядзецца гаварыць, калі мы будзем знаёміцца на ўроку з якойсьці вайной? ».

Вучні адказваюць. У выніку складаецца план урока, што гутарка будзе весціся пра прычыны, ход вайны, баі, зброю таго часу і г. д.


План урока

  1. Прычыны войнаў.

  2. Ход вайны. Асноўныя падзеі.

  3. Вынікі войнаў (для грэкаў і персаў).

Вучні і адкрываюць атлас па гісторыі Старажытнага свету на с. 23 і параўноўваюць Персідскую дзяржаву і Грэцыю. Настаўнік прапануе паразважаць хто і якія меў магчымасці, каб перамагчы ў войнах? Вучні адказваюць, што персы, бо Персія была вялікай дзяржавай, якая ўжо заваявала многія землі, а Грэцыя нават не была адзінай дзяржавай, а ўяўляла сабой асобныя полісы. (Слайд 2)


Прычыны войнаў (тлумачыць настаўнік). У Грэцыі было мала ворыўнай зямлі, не хапала хлеба, а таму грэкі куплялі збожжа ў Егіпце, Сіцыліі і на паўночным узбярэжжы Чорнага мора. Егіпет захапіла Персія. Затым персы захапілі шляхі, па якіх можна было праплыць з Грэцыі ў Чорнае мора, а таксама імі былі заваяваны грэчаскія гарады ў Малой Азіі. Вайна імкліва набліжалася да Грэцыі. Грэчаскія полісы вымушаны былі ваяваць. Персідскі цар Дарый I прыслаў у Балканскую Грэцыю сваё пасольства. (Слайд 3)

Перс (падрыхтаваны вучань). Наш валадар Дарый І патрабаваў даць персам...

Настаўнік. Чаго патрабавалі персы? Аб гэтым вы даведаецеся, калі разгадаеце крыжаванку, якую атрымаў кожны з вас (Дадатак 1)

Вучні разгадваюць крыжаванку і адказваюць: “Зямлі і вады".(Слайд 4)

Настаўнік. Што адказалі грэкі персідскім паслам?

Перс. У Афінах нашых паслоў скінулі з выспы, а ў Спарце — у студню, сказаўшы, што там яны возьмуць і зямлю, і ваду. Грэкі адважыліся абражаць нашага валадара, а гэтага ніхто ў свеце не можа сабе дазволіць. Ен — валадар усяго свету. Яму падпарадкаваліся краіны і гарады Азіі і Афрыкі, а таксама некаторыя грэчаскія полісы.

Настаўнік. Паглядзіце ў атлас на с. 23. Якія грэчаскія полісы ўсё ж пакарыліся Персіі? Якія полісы адважыліся не пакарыцца? Чаму?

  1. Ход войнаў.

Настаўнік. (Слайды 5 - 14)

У 490 г. да н.э. (дата занатоўваецца ў сшытках) персідскія войскі на чале з Дарыем І наступалі на Афіны. Афіняне звярнуліся на дапамогу да іншых полісаў, але тыя адмовіліся, спасылаліся на тое, што ў гэты час праходзілі Алімпійскія гульні. Афіняне сустрэлі персаў у даліне каля мястэчка Марафон. Мабыць, каму-небудзь з вас вядомая гэтая назва?



(Нехта з вучняў можа расказацъ пра марафонскі бег.)

Настаўнік. Паслухаем афінскага воіна.

Афінянін. У наша войска прыйшлі ўсе, хто мог насіць зброю. Нас было каля 10 тысяч. Камандаваў Мільтыяд. 7 дзён мы стаялі супраць персаў, а 8-ы — персы вырашылі плыць у Афіны і пагрузілі конніцу на караблі. Нашы разведчыкі адразу ж падалі сігнал сонечнымі зайчыкамі ад сваіх брон­завых шчытоў. Гэта азначала, што варожая конніца ўжо на караблях.

Тады, скарыстаўшы перавагі мясцовасці, наша фаланга атакавала персаў. Персы здолелі прарваць слабы цэнтр грэкаў, але на флангах мы разграмілі іх. Персам пагражала акружэнне, і яны пачалі ўцякаць. Мы пагналі іх да мора і нават захапілі 7 караблёў.



(Слайд 15) Усе хацелі прынесці радасную вестку ў Афіны, але Мільтыяд паслаў аднаго, самага хут-кага. Ён стаміўся падчас бою, але вельмі спяшаўся ўзрадаваць грамадзян, таму з апошніх сіл прабег да Афін 42 км і паспеў толькі сказаць: "Радуйцеся, грэкі, мы перамаглі!" і тут жа памёр.

Настаўнік. А хутка прыйшло і войска са Спар­ты. Спартанцы спазніліся на бітву, але з цікавасцю разглядвалі забітых персідскіх салдат, іх зброю і рыштунак. Персы не сталі спрабаваць узяць Афіны з мора. Іх там ужо чакала грэчаскае войска. (Слайд 16)

Грэкі вельмі ганарыліся сваёй перамогай, бо яшчэ ніхто не перамагаў персаў. Але яны разумелі, што вайна не скончана. У 480 г. да н. э. грэчаскія полісы ствараюць Антыперсідскі саюз з агульнай казной, арміяй і флотам.

Вайна ўзнавілася праз 10 гадоў. (Слайд 17-22)

Перс. Пасля смерці ўладара Дарыя намі стаў камандаваць цар цароў Ксеркс. Усе баяліся яго. Ён загадаў нават біць бізунамі мора, бо яно разбурыла яго масты. Грэкі чакалі нас у Фермапільскай цясніне. Мы адправілі да іх цара свайго ганца з прапановай скласці зброю, але дзёрзкія грэкі адказалі: "Прыйдзі і вазьмі!" У першы дзень з грэкамі змагаліся не мы, а салдаты захопленых намі гарадоў. Мы гналі іх у бой бізунамі. Грэкі ўстаялі. Назаўтра ў бой пайшлі нашы "бессмяротныя" — 10 тысяч са­мых лепшых воінаў. Гэтыя грэкі, здаецца, былі з камянёў. Але і сярод іх знайшоўся здраднік. Ен правёў нас па горнай сцежцы, і мы імкнуліся акружыць ворага, але не паспелі. Грэкі дазналіся пра гэта і, каб захаваць войска, пакінулі ў Фермапільскай цясніне 300 спартанцаў на чале з царом Леанідам, а самі адступілі.

Цар Ксеркс прапанаваў спартанцам здацца на яго літасць, а іначай стрэлы закрыюць для іх сонца. Яны адказалі, што згодныя біцца і ў цені.

Вядома, мы знішчылі іх усіх. Я, праўда, чуў, што адзін выжыў, ён не ўдзельнічаў у бітве, бо ляжаў хворы ў вёсцы. Мне крыўдна, што мы перамаглі не мужнасцю, а пры наяўнасці здрады.

Настаўнік. Удзячныя грэкі паставілі загінуўшым спартанцам помнік., а паэт Сіманід склаў надпіс: (Слайд 23)

Странник, поведай Лакедемону о нашей кончине,

Верны заветам страны, здесь мы костьми полегли.

Мы чулі тут пра нейкага спартанскага воіна, які не ўдзельнічаў у бітве і выжыў у Фермапілах. Ведаючы пра спартанскае выхаванне, як вы думаеце, які лёс яго чакаў?



(Вучні выказваюць сваё меркаванне.)

Афінянін. (Слайд 24-27)

У тых складаных умовах афінскі стратэг Фемістокл пераканаў грэкаў даць марскі бой, які адбыўся ў верасні 480 г. да н.э. у Саламінскім праліве. (Вучні чытаюць пра бітву пры Саламіне на с. 32 падручніка, затым выступае ваенны гісторык.)



Ваенны гісторык. У старажытнасці было некалькі спосабаў весці марскі бой. Гэта праплыў, таран і абардаж. Пры праплыве свой карабель разганялі паралельна курсу варожага карабля, потым уцягвалі вёслы і карабель праплываў ля самага бор­та карабля праціўніка, ламаючы яго вёслы. Кара­бель з паламанымі вёсламі быў небаяздольны.

Ваенныя караблі мелі ў насавой частцы "бівень" з бронзы. Ім білі ў бок варожага карабля (таранілі яго), які з прабоінай тануў.

Абардаж (счэпліванне свайго судна з варожым для рукапашнай схваткі) прыдумалі рымляне, і выкарыстоўваўся ён пазней.

У Саламінскай марской бітве грэчаскія лёгкія трыеры перамаглі цяжкія персідскія караблі. У бітве ўдзельнічала 800 персідскіх і больш за 350 грэчаскіх караблёў. Персы страцілі 200 караблёў, а грэкі — 40. Так быў знішчаны персідскі флот.

Настаўнік можа запытаць у вучняў: "Якія спосабы бою вы заўважылі ў прачытаным урыўку з паэмы Эсхіла?", "Чаму Эсхіл піша пра фінікійскія караблі?", "Як яны там апынуліся?".

Настаўнік. Ксеркс вярнуўся ў Азію, пакінуўшы ў Грэцыі лепшыя войскі пад камандаваннем Мардонія. Той у 479 г. да н.э. захапіў і разрабаваў Афіны. Афіняне пакінулі горад, каб не трапіць у рабства.

Ваенны гісторык. (Слайд 28)

Апошняя бітва падчас грэка-персідскіх войнаў адбылася ў 479 г. да н.э. пад Платэямі. Яна лічыцца ўзорам тагачаснага ваеннага майстэрства. Грэкамі камандаваў спартанец Паўсаній. Ён зрабіў выгляд, што адступае ад Платэяў, Мардоній кінуўся ў пагоню, а спартанцы, як толькі заўважылі персаў, развярнуліся і прынялі бой. Потым падаспелі і афіняне. Мардоній загінуў. Калі Паўсаній з грэкамі зайшлі ў палатку Мардонія, яны былі ўражаны ўсходняй раскошай. Паўсаній сказаў: "Эліны! Паглядзіце на безразважлівасць персаў, якія жывуць у такой раскошы, а ўсё роўна прыйшлі да нас, каб адняць нашы крошкі!".



3. Вынікі войнаў. (Слайд 29-30)

Падводзячы вынікі войнаў, настаўнік ставіць праблемнае пытанне: "Чаму перамаглі грэкі?" Узгадваем, што спартанцы выхоўваліся жорсткімі, параўноўваем іх з таксама жорсткімі асірыйцамі. Настаўнік пытаецца: "Хто выклікае ў вас больш сімпатыі? Чаму?". Зачытваецца эпіграф. Прыводзяцца словы Герадота, які пісаў, што грэкі перамаглі таму, што былі мацнейшыя за персаў, а мацнейшыя яны былі таму, што былі свабодныя. Абмяркоўваецца сэнс гэтага выказвання. Што такое свабода? Чаму персы не былі свабодныя ў сваёй краіне?

Потым робіцца выснова, што грэкі перамаглі дзякуючы сваёй дэмакратыі і патрыятызму. Адразу можна спытаць, як вучні разумеюць патрыятызм і якія прыклады яго могуць прывесці.

У канцы гутаркі настаўнік нагадвае вучням, што на першым уроку ў верасні яны разважалі, навошта трэба вывучаць гісторыю. Што яны могуць сказаць цяпер?



Для замацавання ведаў настаўнік прапануе вучням адзначыць значком X на контурнай карце на дошцы і на сваіх контурных картах месцы бітваў у час грэка-персідскіх войнаў.

Рэфлексія.

Настаўнік. У афінян быў звычай на Народным сходзе праводзіць астракізм. На гліняных чарапках пісалася імя таго палітыка, які не падабаўся грамадзянам, чарапкі апускаліся ў урну, а потым той, чыё імя было напісана на большасці чарапкоў, высылаўся з Афін. У кожнага з вас ёсць тры кавалачкі каляровага картону, якія ў нас будуць "чарапкамі". А на апошнім стале стаіць скрынка. Апусціце туды чырвоны картон, калі вы ў захапленні ад сённяшняга ўрока; жоўты — калі вы лічыце гэты ўрок звычайным; сіні — калі вам урок не спадабаўся.

Дамашняе задание: агульнае — прачытаць § 9. Па выбару — скласці апавяданне пра войны ад імя спартанца, або перса, ці ад грэка таго поліса, што не ўдзельнічаў у гэтых войнах.

Дадатак 1

Крыжаванка


Ж




І

А

Т

Ш







Л

Л

Р

Л




А

О

Е

О

І

Э

Ф




Г




Т

З

Я

М

Л

І

І

В

А

Д

Ы

А




А

І

Н

Л

І

М

Э







Н

Н

Ы

І

Н

Е

М







Ы




Я

А

Р

А







Д

Г




С




А

Р










А




Д



Па вертыкалі:

1. Адзін з карысных выкапняў Грэцыі. 2. Адзін з буйнейшых грэчаскіх полісаў. 3. Горад у Малой Азіі, зруйнаваны грэкамі ў XIII ст. да н.э. 4. Археолаг-аматар, якіадшукаў Трою. 5. Так называлісябе грэкі. 6. Аўтар паэмы пра Траянскую вайну і яе герояў. 8. Рабы ў Спарце. 9. Паэма пра Траян­скую вайну. 10. Расліна, якую вырошчвалі грэкі. 11. Просты народ.



Па гарызанталі:

7. Toe, што патрабаваў персідскі цар Дарый I ад грэкаў.



Адказы на крыжаванку:

Па вертыкалі: 1. Жалеза. 2. Афіны. 3. Троя. 4. Шліман. 5. Эліны. 6. Гамер. 8. Ілоты. 9. "Іліяда". 10. Вінаград. 11. Дэмас.

Па гарызанталі: 7. "Зямлі і вады".



База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка