Мэта ўрока: стварыць умовы для развіцця пазнавальнай актыўнасці вучняў, для фарміравання іх камунікатыўных уменняў і культуры маўлення, свядомага ўяўлення аб багацці, непаўторнасці роднага слова



Дата канвертавання30.06.2016
Памер179.13 Kb.


Мэта ўрока: стварыць умовы для развіцця пазнавальнай актыўнасці вучняў, для фарміравання іх камунікатыўных уменняў і культуры маўлення, свядомага ўяўлення аб багацці, непаўторнасці роднага слова; абуджаць цікавасць да гісторыі і культурнай спадчыны роднага краю, выхоўваць грамадзянскасць, пачуццё патрыятызму, гонар за сваю Радзіму, за свой народ, павагу да роднай мовы.

Абсталяванне:

Мультымедыйная ўстаноўка

Пейзажныя замалёўкі на тэму «Падарожжа па Беларусі».

Карткі з заданнямі.

Фотаздымкі помнікаў архітэктуры Беларусі

(Гучыць беларуская песня.)

Запісы (на дошцы, плакатах ці на слайдах) выказванняў мастакоў слова пра Радзіму (на выбар настаўніка):

Мой чароўны беларускі край,

Бацькаўшчына светлая мая! Уладзімір Караткевіч

Радзіма ў нас —

бязмежная,

спякотная

і снежная.

Радзіма ў нас —

цудоўная,

Багаццяў розных поўная. Артур Вольскі

Беларускія краявіды…

Перазвоны азёр і бароў.

Над палеткамі бульбы і жыта –

Песня велічных курганоў. Анатоль Грачанікаў

Зямля Беларусі! Вачамі азёраў

Глядзіш ты ў празрыстыя высі нябёс… Пятрусь Броўка

І часта, так часта бывае,

Што мы ў сумятлівым жыцці

Мінаем і не заўважаем

Красу сваіх родных мясцін… Мікола Хведаровіч

Шануйце родны край — Айчыну,

Тых, хто яе абараняў,

Хто ў бітвах з ворагам загінуў,

Хто перамогу атрымаў. Аляксандр Гладкіх

О Беларусь, мая калыска,

Жыццё маё, прытулак мой!

З гарачаю любоўю нізка

Схіляюся перад табой. Пімен Панчанка

О, край родны, край прыгожы!

Мілы кут маіх дзядоў!

Што мілей у свеце божым

Гэтых светлых берагоў,

Дзе бруяцца срэбрам рэчкі,

Дзе бары-лясы гудуць,

Дзе мядамі пахнуць грэчкі,

Нівы гутаркі вядуць… Якуб Колас

Запіс на дошцы: “Хто не шануе сваю родную мову, той не шануе сам сябе”. Ф. Багушэвіч.

Ход урока

Вучні чытаюць вершы


  1. Вецер шастае наўкола,

Спеў заводзіць у бары.

Зазвініць святочна школа

Галасамі дзетвары..


  1. Адпачылі мы на славу;

Шчасным быў наш летні час:

І на рэчкі, і ў дуброву

Вандравалі мы не раз.


  1. Сёння ранак ціхі, ясны,

Свежасць ён нясе палям.

Сёння першы дзень вучобы,

Час ісці ў школу нам.


  1. Раніцою залацістай

У клас мы радасна ідзем.

Там утульна, светла, чыста,

Школа – наш любімы дом.


  1. Злятаюць з дрэў наўкола

Лісты, лісты, лісты.

Ідзем сягоння ў школу

І я, і ён, і ты.


  1. Вам школа ранкам сонечным

Свае адкрыла дзверы.

Вы школьнікі, вы школьнікі,

Школьнікі цяпер вы.


  1. У клас расчыненыя дзверы:

Дошка, крэйда, ліст паперы,

Стол і крэсла, парты ў рад,

Тут вучыцца кожны рад.


  1. Звініць званок, рассыпаў смех наўкола –

Ён сумаваў без нас у вольны час.

Дзень добры, верасень!

Дзень добры, школа!

Дзень добры, наш утульны, светлы клас.


1 Уступнае слова настаўніка: Настаўнік зачытвае эпіграф урока, потым працягвае:

— Любоў да Радзімы — гэта не абстрактнае, а рэальнае пачуццё, якое кожны чалавек можа выказаць у штодзённым жыцці шчырымі словамі, карыснымі справамі, светлымі думкамі. Свой родны куточак (малую радзіму) мы любім як часцінку нашай Бацькаўшчыны. А кожная часцінка — своеасаблівы духоўны скарб, які неабходна зберагаць і павялічваць, каб і наступныя пакаленні маглі сказаць: «Зямля бацькоў — мая зямля».

Кожны чалавек павінен ганарыцца той мясцінай, дзе нарадзіўся і жыве: павінен мець пачуццё нацыянальнай годнасці. А гонар, у сваю чаргу, мацнее ад назапашвання ведаў пра самыя цікавыя і адметныя звесткі з гісторыі роднага куточка: якой была мясцовасць у даўнейшыя часы, адкуль паходзіць назва, якія цікавыя людзі жылі і якімі сваімі справамі, здольнасцямі запомніліся ў народзе. І толькі так узнікае неабдымная любоў да Радзімы, вялікі гонар за яе дасягненні, імкненне зрабіць свой уклад у агульную справу.

Настаўнік'>ІІ. Паведамленне тэмы, мэты ўрока.

Настаўнік: - Хто мы?

Вучні: Мы - беларусы! (Слайд № 2)

Настаўнік: Мы нарадзіліся на беларускай зямлі, узгадаваліся і жывём на Беларусі.

Вучні: Радзілася я ў Беларусі,

Дзе ціхі задумлівы бор.

Ляцяць сюды з выраю гусі

Да сініх, цудоўных азёр. (Слайд № 3)


Стаяць векавыя дубровы,

Даносіцца ласкавы шум.

І сонца, і ветрык вясковы

Цяплом саграваюць душу… (Слайд № 4, № 5)


Радзілася я ў Беларусі,

Дзе срэбрам крыніцы звіняць,

Сюды з крыкам радасным гусі

З далёкага поўдню ляцяць.(Слайд № 6)



ІІІ. Работа па тэме ўрока.

— Што вы ведаеце пра гісторыю свайго роднага кутка? Што новага даведаліся за час летніх канікул? (3-4 вучні дзеляцца звесткамі)

— Як вы думаеце, што ўваходзіць у паняцце Радзіма, з чым і з кім яна асацыіруецца? (Маці, прырода, таленавітыя людзі, якія праслаўляюць свой родны край, гістарычныя падзеі і гістарычныя асобы…)

— Якіх славутых дзеячаў Беларусі вы ведаеце?

— Назавіце найбольш значныя гістарычныя падзеі на беларускай зямлі?
Настаўнік: З даўніх часоў на тэрыторыі Беларусі жылі нашы продкі. Чым жа яны займаліся? (Слайд № 7)

Настаўнік: Галоўным заняткам старажытных жыхароў Беларусі было земляробства. (Слайд № 8) Яны сеялі жыта, ячмень, авёс, проса, грэчку, лён і каноплі.

Продкі беларусаў былі людзі дужыя і працавітыя. Для пасеваў яны высякалі дрымучы лес, а потым яго выпальвалі. Са свойскіх жывёл у нашых продкаў былі каровы, козы, авечкі, свінні, сабакі.

Нашы продкі былі выдатныя паляўнічыя (слайд №9), добра ведалі норавы і звычкі дзікіх звяроў. Яны палявалі на зубра, тура, мядзведзя, лася, вепра. Вельмі развіта было лясное пчалярства.

Мёд, воск, звярыныя шкуры старажытныя жыхары Беларусі не толькі спажывалі самі, але і вывозілі ў іншыя краіны.



Настаўнік: Якая ж яна, наша Беларусь?

Вучань: Усяму вядомы свету

Наш руплівы край здавён.

Тут на сонечных палетках

Сеюць бульбу, жыта, лён...

Тут умельцы вырабляюць

Слаўны трактар "Беларусь",

Тут ствараюцца БелАЗы —

Трохсоттонны везці груз...

Тут сыны лятуць у космас,

Песні матчыны пяюць...

Гэты край наш найдзівосны

Беларуссю ўсе завуць



М. Пазнякоў.
Настаўнік. Беларусь мая сінявокая!(Слайд №10). Якая прыгожая назва ў нашай краіны. Беларусь! А яшчэ мы завём яе - Радзіма. (Слайд №11). А яшчэ - Бацькаўшчына. Радзіма - бо тут мы нарадзіліся, бо яна нам самая родная з усіх краін на цэлым свеце. Бацькаўшчына - бо яна нам дасталася ад нашых бацькоў. А ім ад іхніх бацькоў - нашых дзядоў. А далей - ад прадзедаў, ад прапрадзедаў… І так аж да самых далёкіх продкаў.

Дзяўчынкі (паміж сабой).

  • Што такое Бацькаўшчына, знаеш?

  • Гэта рэчка, сцежачка лясная,

  • гэта ў лузе залатая пчолка,

а ў вачах тваіх - вясёлка.

- Бацькаўшчына — гэта дом твой, школа,

гэта песні, што звіняць наўкола.

- Гэта тата твой і мама і сябры твае таксама. А. Касценка.



Настаўнік. Чым далей адыходзіць маленства, тым усё даражэйшым і даражэйшым робіцца той край, дзе ты нарадзіўся, дзе некалі ўпершыню пачуў птушыныя песні, убачыў кветкі, дзе вы-мавіў першыя словы і самастойна зрабіў першы крок, дзе першы раз засмяяўся ад радасці ці заплакаў ад крыўды.

(Слайд №12). На нашай беларускай зямлі багата рэк, азёр, а ў жыце ўлетку цвітуць блакітныя васількі. Беларусь - наша Радзіма . А з чаго пачынаецца Радзіма? З песні маці, з роднага слова. Паслухаем вершы пра Беларусь, пра родную мову.



(Вучні чытаюць вершы.)

Вучаніца. Я – дзяўчынка-беларуска

з васільковымі вачыма.

Хоць малая, але знаю:

Беларусь - мая Радзіма.

Між лясамі ды азёрамі -

Васільковыя палі…

Я не ведаю, не ведаю

Прыгажэйшае зямлі.

Васількі ў світальным жыце.

Вербы ніцыя над Сожам.

Беларусь: Бярэсце, Свіцязь,

Налібокі і Каложа. (П. Панчанка (Слайд №12).



Вучань. Я нарадзіўся беларусам,

Беларусам буду жыць!

Мову родную вучуся

Шанаваць, цаніць, любіць. (Слайд №13).



Вучань: Калі хто мяне пытае:

  • Ты адкуль? 3 якога краю?

  • Я адказваю заўсёды:

  • 3 Беларусі мілай родам.

  • Там зялёныя бярозы.

Там на клёнах ззяюць росы.

Я душой усёй люблю

Сваю родную зямлю.

На карце вялікага свету

Яна, як кляновы лісток,

Песня гарачага лета,

Крынічнай вады глыток.
Мяжуе з Польшчай, Украінай,

Расіяй, Латвіяй, Літвой

Твой родны край, твая Айчына,

Жыццё тваё і гонар твой.

I ты яе запомні імя,

Як неба, сонца і зару.

Твая зямля, твая Радзіма

Названа светла — Беларусь.



(Ю. Свірка.)
Настаўнік. Беларускі народ мае сваю родную беларускую мову. Яна прыгожая, мілагучная, спеўная, лагодная. Мы, беларусы, ганарымся сваёй роднай беларускай мовай. ( Вучні чытаюць запіс на дошцы: “Хто не шануе сваю родную мову, той не шануе сам сябе”. Ф. Багушэвіч.)

Вучань чытае верш У. Мазго “Ты адкуль бруішся, мова?

Ты адкуль бруішся, мова?

З сініх нёманскіх крыніц?

Па зямлі збіраю словы,

Нібы россыпы суніц.
Мілая, адзіная

Нам, нашчадкам, дадзена

Любаю радзімаю

Ад дзядоў і прадзедаў.



Вучань чытае верш М. Пазнякова “Міколкавы пытанні”.

Француз па-французску, па-польску - паляк

Гавораць з маленства, а я, мама, як?

Замежную мову я ў садзе вучу,

А на беларускай - не ўмею, маўчу.

Чаму, адкажы мне, ты, тата і дзед

Не размаўлялі на роднай нідзе?

Я рускую мову люблю і вучу.

І нашу таксама я ведаць хачу.

Буквар беларускі прашу мне купіць,

І родную мову пачну я вучыць.

Слайд №14. Гульня “Перакладчыкі”. (Вучні перакладаюць словы з рускай мовы на беларускую.)

Карандаш - …аловак

Родина - …

Тетрадь - …

Учебник - …

Утро - …


Ёж - …

Дождь - …

Осень - …

Настаўнік: Мы, беларусы, ганарымся сваімі славутымі продкамі: Ефрасінняй Полацкай, Кіры-лам Тураўскім, Францыскам Скарынай. Нашы выдатныя пісьменнікі Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Элаіза Пашкевіч, Канстанцыя Буйло марылі аб незалежнай Беларусі з уласнай мовай і культурай і сваёй творчасцю, сваімі спра-вамі набліжалі гэты час. Яны любілі наш край і гэтую любоў адлюстроўвалі ў вершах.
Настаўнік. Неацэнны моўны скарб нашага народа - прыказкі і прымаўкі. (Слайд №15) Ужо няма тых людзей, якія прыдумалі гэтыя трапныя выразы, а прыказкі працягваюць жыць. Прыказкі і прымаўкі даюць карысныя парады, вучаць нас дабру, перасцерагаюць ад дрэнных учынкаў. Ці ведаеце вы беларускія прыказкі і прымаўкі?

(Вучні называюць прыказкі і прымаўкі).



  • Шануй бацьку з маткай, другіх не знойдзеш.

  • Хто працуе, той не сумуе.

  • Спяшыць - людзей насмяшыць.

  • Усюды добра, а дома лепей.

  • Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка.

  • Хто пытае, той шмат знае.

  • Малая пчала, ды і тая працуе.

  • Родная зямелька, як зморанаму пасцелька.

  • На Радзіме і паміраць лягчэй.

  • У родным лесе і куст родны.

  • У сваім краі, як у раі.

  • Чалавек невучоны, як тапор нетачоны.

Гульня з вучнямі і бацькамі «Хто хутчэй?»

Закончыце прыказку:



  • Няма смачнейшай вадзіцы, як з роднай … . (крыніцы)

  • Для ўсякай птушкі сваё гняздо … . (міла)

  • Родная зямелька як зморанаму … . (пасцелька)

  • У сваім краі, як у … . (раі)

  • Далёкая старонка без ветру … . (сушыць)

  • На чужыне і камар … . (загіне)

  • Кожнаму свой куток … . (мілы)

  • Усюды добра, а дома … . (лепей)

  • Кожная сасна свайму бору песню … . (пяе)

  • Жыць — Радзіме … . (служыць)


Настаўнік. ( Слайд №16.) Заўсёды беларусы вызначаліся здатнасцю да жартаў, кемлівасцю. Скарбонкай народнай мудрасці і назіральнасці лічацца беларускія загадкі. Кемлівасці, дасціпнасці вучыліся дзеткі, калі адгадвалі загадкі.

Ці любіце вы загадкі?

А як вы думаеце, для чаго загадваюць загадкі?

Правільна, яны вучаць думаць, развіваюць кемлівасць, фантазію. Паглядзім, ці кемлівыя вы, дзеці?



  • Жывы — чорны, памрэ — чырвоны. (Рак.)

  • Зубастыя, а не кусаюцца. (Граблі.)

  • Высока стаіць, навокал глядзіць, у белай ка-

шулі і люльку курыць. (Комін.)

  • Каля носа ўецца, а ў рукі не даецца. (Дым.)

  • Блакітнае вока ад зямлі высока. (Неба)

  • Нахмурыцца , насупіцца, у слёзы ўдарыцца -

Нічога не застанецца.(Хмара)

  • Хвост мой пушысты, кажух мой агністы,

Хітрай называюць і курэй хаваюць. (Лісіца)

  • Крылаў не мае, а лятае,

Без рук, а вароты адчыняе,

Без голасу, а спявае.

Без пугі, а хмары ганяе. (Вецер).


  • Прыйшла чорна маці, усіх паклала спаці.(Ноч)

  • Ён раскажа і пакажа, як жыве планета наша.

А няма электратоку - ён без мовы і без зроку. (Тэлевізар)

  • З гаспадаром сябруе, дом вартуе.

Ляжыць пад ганкам - хвост абаранкам.(Сабака.)

  • Сосны лечыць ён з вясны,

Доктарам завуць лясным. (Дзяцел)

Настаўнік. Я ў вас вось што запытаю,

Вы скажыце, госці, мне:

Ці вам добра тут, ці не?

Ну, тады чаго чакаеце?

Чаму артыстаў не вітаеце?

(Вучні расказваюць жарты. Слайд №17)

Маленькі хлопчык прынёс дадому чарапаху.

- Навошта яна табе? — пытаецца маці.

- Хачу праверыць, ці праўда, што яна жыве 200 гадоў.

* * *

— Марынка, ты вельмі непаслухмяная дзяўчынка. Адны непрыемнасці праз цябе. Я ўся пасівела.



— Мамачка, калісьці і ты,- напэўна, не слухалася. Паглядзі, колькі сівых валасоў у бабулі.

* * *


— Дзядуля, а ты быў маленькі?

—А як жа, унучак. I ў першы клас хадзіў, як і ты.

— Відаць, смешны быў ты ў школе са сваёю барадою?

* * *


— Ты не бойся, — супакойвае маці сына перад кабінетам зубнога ўрача. —Нічога тут табе

не зробяць.

— Тады чаго мы сюды прыйшлі?
Сын. Тата, сёння я адзін ва ўсёй школе мог адказаць настаўніку.

Бацька. А што ён пытаў, сынок?

Сын. Хто разбіў акно?

****


Маці.Чаму ты перад сном прычэсваешся?

Сын. Трэба. Бывае, сасню, што я ў гасцях, дык сорамна будзе непрычасанаму.

****


Маці. Чаму ты, сынок, нічога ў пару не робіш? Помні, што адклад не ідзе на лад.

Сын. Ах, калі так, мамачка, дык тады дай мне сягоння тыя цукеркі, што ты схавала назаўтра.
Ехалі з горкі скарагаворкі. (Слайд № 18). Па дарозе разбіліся на дзве часткі. Іх трэба сабраць.(Вучні злучаюць часткі скарагаворак).
У чаплі чапляня, беламу зайку.

Белы бусел баяў байку таўкуць мак камары.

На двары без пары у зайкі зайчаня.

(Вучні вучацца выгаворваць скарагаворкі. Слайд № 19).

Завітала ў госці казка – сустракайце, калі ласка! (Слайд № 20).

У даўнія часы, калі простыя людзі яшчэ не ўмелі пісаць, расказвалі адзін аднаму, сваім дзецям розныя цікавыя казкі. Героямі казак былі жывёлы, а таксама выдуманыя істоты. Сюжэты казак былі не толькі забаўляльнымі, але многаму маглі навучыць.

Сёння мы ўспомнім з вамі казкі, складзеныя беларускім народам.

- Якімі словамі пачынаецца казка “Курачка-раба”?

“Жыў дзед, жыла бабка. Была ў іх курачка-раба. Нанесла курачка яечак поўны падпечак. Сабрала бабка яечкі ў чарапіцу, ды паставіла на паліцу”.

- Што крычаў Пеўнік, калі яго схапіла ліса? (Казка “Коцік , пеўнік і ліса”.)


“Коце, браце!

Мяне ліска нясе

У высокія горы,

У глыбокія норы,

Па барах, па карчах,

Аж бярэ мяне страх!”


- Якімі словамі пачынаецца казка “Сынок з кулачок”?

“Жылі дзед і баба. Быў у іх сынок. Ды такі малы, што з-пад шапкі не відаць. Не большы за кулак”.

- Што казала каза-манюка кожны раз дзеду, калі вярталася з пашы?

“ – Нідзе не была. Нічога не ела, нічога не піла. Толькі як бегла цераз масток, ухапіла кляновы лісток, а як бегла ля крынічкі, ухапіла кропельку вадзічкі…”

- Як заканчваецца казка “Піліпка-сынок”?

“А Піліпка прыляцеў з гусямі дахаты. Зарадаваліся бацькі, што Піліпка вярнуўся, пасадзілі яго за стол, пачалі частаваць. А гусям далі аўса. Тут і казка ўся.”

(Вучні дзеляцца на 2 каманды і складваюць з разразных частак казку.)

Музычная паўза. Дзеці спяваюць беларускую народную песню.


  • Малайцы, дзеці! А зараз час пагуляць.

Беларуская народная гульня “Маша”. (Слайд №21).

Усе становяцца ў кола, пасярэдзіне знаходзіцца Маша з завязанымі вачамі.

Дзеці прыгаворваюць:
Маша, ты пацеха наша!

Ручкі з золата, ножкі з долата,

Валасы кудлатыя, а вочы зыркатыя.

(Маша хапае каго-небудзь з кола і спрабуе адгадаць, хто гэта. Калі яна адгадае імя дзіцяці, той становіцца Машай, калі не - працягвае лавіць дзяцей і адгадваць).

Настаўнік. Паслухайце яшчэ адну гісторыю. (Слайд №22).

Ці то полем, ці то лесам ішлі тры падарожнікі. Ішлі яны тры дні і тры ночы ды яшчэ паўдня. Раптам чуюць – спявае нехта. Першы кажа:

- Відаць, жаўранак спявае.

- Не, - кажа другі, - гэта лес шуміць.

А трэці прыпаў вухам да зямлі і прашаптаў:

- Ды гэта ж зямля спявае.

Вось якая яна, наша беларуская зямля!

(Вучні чытаюць вершы пра родны край).


Я - беларус, я нарадзіўся

На гэтай казачнай зямлі.

Дзе між лясоў і пушчаў дзікіх

Адвеку прашчуры жылі.(Слайд № 23)


Я - беларус, я ганаруся,

Што маю гэтае імя.

Аб добрай славе Беларусі

У свеце знаюць нездарма. (Слайды № 24, 25).


Я - беларус, і я шчаслівы,

Што маці мову мне дала,

Што родных песень пералівы

І зблізку чую і здалля. (Слайд № 26).


Я - беларус, і хоць сягоння

Яшчэ малы, але скажу:

“Я родам з племя непакорных

І прад бядой не задрыжу.” (Слайд №27).


Ад ветру гнуцца вербалозы,

Бяжыць дарога напрасткі.

Мой край — бялюткія бярозы

Абапап сіняе ракі.

Высока ў небе вырай кружыць:

Ляціць за сіні небакрай.

Не забывай ніколі, дружа,

Сваю зямлю, свой родны край. ^

Мой край —лугі і пералескі,

Крыніцы звон і шум лясны,

Мой край — блакітныя пралескі

На сцежках ранняе вясны.



(Вера Вярба.) Слайд № 28).

Падвядзенне вынікаў урока.

Рэфлексія. Прадоўжыце выразы: «На сённяшнім уроку мне было:

цікава...

цяжка...

лёгка...».



«Сёння я зразумеў (-ла), зрабіў(-ла) вывад ...».

Заключнае слова настаўніка (гучыць запіс песні «Радзіма мая дарагая» на словы Алеся Бачылы, музыка Уладзіміра Алоўнікава):

— Сённяшні ўрок даў нам магчымасць яшчэ раз зразумець, што мы жывём у цудоўнай і непаўторнай, багатай на гістарычныя падзеі краіне. І дзе б мы ні апынуліся, куды б ні закінуў нас лёс, у нашай душы, у нашым сэрцы заўсёды будзе з намі адчуванне моцнай повязі з родным краем, зямлёй нашых бацькоў. Пакуль мы паважаем сваіх продкаў, не забываемся сваіх каранёў, мы паважаем Радзіму, мы існуем як народ, як нацыя.

Любіце свой край. Кожны дзень адкрывайце для сябе няўлоўную прыгажосць роднага куточка. Прыслухоўвайцеся да нашай пявучай мовы. Заўважайце дабрыню, адкрытасць, таленавітасць нашага народа. І вы адчуеце ў душы вялікі гонар за сваю Радзіму.

Вучань чытае верш:

На карце вялікага свету

Яна як кляновы лісток,

Песня гарачага лета,

Крынічнай вады глыток.

Мяжуе з Польшчай, Украінай,

Расіяй, Латвіяй, Літвой

Твой родны край, твая Айчына,

Жыццё тваё і гонар твой.

I ты яе запомні імя,

Як неба, сонца і зару.

Твая зямля, твая Радзіма

Названа светла: Беларусь!

Ю. Свірка. Твая Беларусь

Вазьміце на сваёй парце зялёны лісточак і ўсе падыдзіце да мяне. Мы прымацуем кожны лісточак да дрэўца з назвай БЕЛАРУСЬ, каб яшчэ раз адчуць і ўбачыць, што только ўсе разам мы можам стварыць, зберагчы і ўпрыгожыць нашу цудоўную краіну!
Дадатковы матэр’ял:

1. «Хвіліна эрудытаў»

1. Як называецца краіна, дзе мы жывём?

2. Якім псеўданімам падпісваў свае творы Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч?

(Правільны адказ: Якуб Колас)

3. Каго называюць беларускім першадрукаром?

(Правільны адказ: Францішка Скарыну)

4. Што называюць «беларускім морам»?

(Правільны адказ: возера Нарач)

5. Які месяц ў народзе называюць «гаручым, але не даручым»?

(Правільны адказ: ліпень)

6. Каго называюць нябеснай заступніцай зямлі беларускай?

(Правільны адказ: Еўфрасінню Полацкую)

7. Назавіце славутую беларускую князёўну, дачку Рагвалода, якая мела тры імені (якія?).

(Правільны адказ: Рагнеда — Гарыслава — Анастасія)

8. Па-руску гэта свята гучыць Пасха. А як па-беларуску?

(Правільны адказ: Вялікдзень)



2. Быць Беларусам —

Гэта значыць

Свайго ні гуку не забыць,

Усё чужое перайначыць,

Каб Беларусі вечнай быць!

Быць Беларусам —

Гэта значыць

За родны край згараць на дым,

Па-беларуску чуць і бачыць

На гэтым свеце і на тым



Р. Барадулі. Быць

Паклон табе, мой беларускі краю!

Ты — мой, я — твой: ад роду і навек.

Я зноў і зноў да сэрца прыкладаю

Твой ліст дубовы — як чароўны лек.

За хлеб, што ем, за песні, што спяваю,

За шчасце звацца іменем тваім –

Паклон табе, мой беларускі краю!

Ты — мой, я — твой: усюды і ва ўсім!

Ніл Гілевіч

3. Беларусь — еўрапейская дзяржава

Мая Беларусь... Еýрапейская дзяржава — зялёны лiсток на карце: лясы, пералескi, лугi, пушчы, ураджайныя палеткi. Вакол нас — карагод краiн: Расiя, Украiна, Лiтва, Польшча. Беларусы здаýна жывуць мудрымi запаветамi прашчураý: «Сонца — на ýсiх адно, Зямля — адна, трымайся сваёй хаты, беражы свой гонар, не бяры чужое».

На карце вялікага свету

Яна як кляновы лісток,

Песня гарачага лета,

Крынічнай вады глыток.

Мяжуе з Польшчай, Украінай,

Расіяй, Латвіяй, Літвой

Твой родны край, твая Айчына,

Жыццё тваё і гонар твой.

I ты яе запомні імя,

Як неба, сонца і зару.

Твая зямля, твая Радзіма

Названа светла: Беларусь!



Ю. Свірка. Твая Беларусь



(Вучні з дапамогай настаўніка паказваюць на карце Рэспубліку Беларусь і суседнія краіны, з якімі яна мяжуе.)

Кожны чалавек павінен ганарыцца той мясцінай, дзе нарадзіўся і жыве, любіць свой родны куточак (малую радзіму) як часцінку нашай Бацькаўшчыны. (Вучні на карце паказваюць абласныя цэнтры, родны горад (раён), расказваюць цікавыя звесткі, легенды і паданні пра малую радзіму.)



Выкарыстаная літаратура:

1. Лепешаў І. Я. Слоўнік беларускіх прыказак. — Мінск, 2002.

2. Солахаў А. В. Займальны матэрыял па беларускай мове. — Мінск, 2004.

3. Асветнікі зямлі беларускай: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 2001.

4. Паўлоўская В. І. Мова: цікава і займальна. — Мінск, 1989.

5. Юрэвіч У. М. Слова жывое, роднае, гаваркое… — Мінск, 1998



Подготовила зав. Библиотекой СШ № 69 Живоглод Г.П.

: Word -> jivu u Belarusi
Word -> Запрашаем да ўдзелу ў другім фестывалі нефармальнай адукацыі 1
Word -> Выказваем салідарнасьць з жыхарамі Слоніму патрабуем спыніць палітычны перасьлед і аднавіць на працы Івана Шэгу
Word -> Ii фестываль нефармальнай адукацыі
Word -> Фармуляр рэцэнзіі
Word -> У пошуках сваіх каранёў і сябе сучаснай
Word -> «тыдзень 2009» Усе мерапрыемствы з’яўляюцца адкрытымі І запісацца на ІХ можна ў кантактных асобаў!
Word -> Мы молімся за вас жыццё Змяні сваё жыццё
Word -> П р а г р а м а ф е с т ы в а л ю : 14. 00 адкрыццё фестывалю фотавыставамі Усходняга Палесся
Word -> Папярэдняя праграма Фестываля
jivu u Belarusi -> 1. Эмацыянальны настрой вучняў Для стварэння эмацыянальнага настрою ў пачатку ўрока гучыць песня на выбар:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка