Метадычнага аб’яднання настаўнікаў гуманітарна- эстэтычнага цыкла дуа “Азёркаўская сярэдняя



Дата канвертавання14.07.2016
Памер114.03 Kb.
Разгледжаны на пасяджэнні Зацвярджаю

ўнутрышкольнага метадычнага савета Дырэктар ДУА “Азёркаўская

Пратакол №1 ад 03.09.2014г. сярэдняя школа”

Старшыня метадычнага савета І.М.Дравіца

Р.І.Дравіца 03.09.2014г.

ПЛАН
работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў гуманітарна- эстэтычнага цыкла ДУА “Азёркаўская сярэдняя

школа” ў 2014/2015 навучальным годзе
ў рамках рэалізацыі метадычнай тэмы “Шляхі павышэння эфектыўнасці адукацыйнага працэсу”

Кіраўнік


Галавач Таццяна Анатольеўна,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА”Азёркаўская сярэдняя школа”,

педстаж з 1981г., вышэйшая

кваліфікацыйная катэгорыя



Праблема : Павышэнне эфектыўнасці метадычнай работы з педагагічнымі кадрамі як умова павышэння якасці адукацыйнага працэсу.

Мэта: Стварэнне адкрытай метадычнай сістэмы,накіраванай на асобасна-прафесіянальнае развіццё педагагічных кадраў для забеспячэння якасці адукацыі.

Задачы:



1). Забяспечыць інфармацыйна- метадычнае суправаджэнне рэалізацыі асновапалагаючых канцэпцый, праграм, стандартаў па прадметах, нормы ацэнкі рэзультатаў вучэбнай дзейнасці вучняў, Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 г. “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

2). Садзейнічаць рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неблаганадзейных сем’ях” праз арганізацыю аптымальнай метадычнай работы з педагагічнымі кадрамі.

3). Стварыць умовы па забеспячэнні асобасна-прафесіянальнага развіцця педагагічных кадраў, фарміравання і развіцця педагагічнага майстэрства і творчасці для паспяховай рэалізацыі задач, якія стаяць перад сучаснай школай.

4). Выкарыстоўваць магчымасці адукацыйных інфармацыйных камп’ютарных тэхналогій ва ўдасканаленні педагагічнай дзейнасці па рэалізацыі абноўленага зместу адукацыі.
5). Распрацаваць комплекс мер па арганізацыі работы з адоранымі вучнямі з мэтай рэзультатыўнага ўдзелу ў алімпіядным руху і ў конкурсе навукова-даследчых работ праз павышэнне эфектыўнасці работы з адоранымі вучнямі на факультатыўных занятках.
6). Павысіць якасць пазакласнай работы праз выхаванне асобы з глыбока гуманістычным і дэмакратычным светапоглядам, пачуццём нацыянальнай і асабістай самапавагі сродкамі вучэбных прадметаў.
Пасяджэнне 1
Дата правядзення: 03. 09. 2014 г.

Месца правядзення: ДУА «Азёркаўская сярэдняя школа»

Час правядзення: 12.00

Тэма: Вучэбна-метадычнае забеспячэнне арганізацыі адукацыйнага працэсу па прадметах гуманітарна-эстэтычнай накіраванасці ў 2014/2015 навучальным годзе.

Мэта: Стварэнне ўмоў для павышэння прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў у вобласці нарматыўных дакументаў, інструктыўна – метадычных матэрыялаў па выкладанні прадметаў

Задачы:

1. Азнаёміць настаўнікаў з нарматыўнымі прававымі дакументамі і інструктыўна – метадычнымі матэрыяламі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

2. Вызначыць напрамкі ў метадычнай рабоце па павышэнню якасці выкладання прадметаў у 2014/ 2015 навучальным годзе.

3. Забяспечыць матывацыю настаўнікаў на карэкцыю ўласнай педагагічнай дзейнасці ў суадносінах з патрабаваннямі нарматыўных актаў і тэндэнцый развіцця сучаснай адукацыі.



Форма правядзення: інфармацыйна-аналітычная нарада
1. Навукова-метадычны блок

1.1. Вызначэнне мэт і задач работы МА на 2014/2015 навучальны год.

1.2. Абмеркаванне Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і вызначэнне мер па яго ўкараненні (Галавач Т.А.,кіраўнік МА,члены МА)

1.3. Змест і патрабаванні нарматыўных прававых актаў, рэгулюючых выкладанне прадметаў гуманітарна-эстэтычнага цыкла (інструктыўна-метадычныя пісьмы МА РБ) ў 2014/2015 навучальным годзе (Галавач Т.А., кіраўнік МА)

1.4. Самаадукацыя як сродак павышэння педагагічнай кампетэнцыі настаўніка (арганізацыя работы па самаадукацыі настаўнікаў. Прыкладны індывідуальны план па навукова-даследчай дзейнасці і самаадукацыі) (Галавач Т.А., кіраўнік МА)

1.5. Складанне індывідуальных планаў па рабоце з адоранымі дзецьмі. (Галавач Т.А., кіраўнік МА)


2. Практычны блок

2.1. Выстава- прэзентацыя навінак метадычнай літаратуры (Горная А.П., бібліятэкар)

2.2. Рэфлексія.

2.3. Прыняцце рэкамендацый.


Літаратура
▶ Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. “Настаўніцкая газета” – 2011, №30

▶ Інструктыўна-метадычныя пісьмы Міністэрства адукацыі па вучэбных прадметах “Беларуская мова і літаратура”, “Руская мова і літаратура”, Сусветная гісторыя”, “Гісторыя Беларусі”, “Грамадазнаўства”, “Музыка”, “Працоўнае навучанне”, “Фізічнае выхаванне”- “Настаўніцкая газета” за ліпень-жнівень 2014г.

▶ Вучэбныя праграмы па прадметах: Беларуская мова і літаратура”, “Руская мова і літаратура”, Сусветная гісторыя”, “Гісторыя Беларусі”, “Грамадазнаўства”, “Фізічная культура і здароўе”, “Музыка”, “Працоўнае навучанне”, “Выяўленчае мастацтва”

▶ Нормы ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў агульнаадукацыйных устаноў па вучэбных прадметах. Загад МА РБ ад 29.05.2009 г. №674

▶ Закон Рэспублікі Беларусь “Аб новых правілах арфаграфіі і пунктуацыі”
▶ Метадычныя рэкамендацыі па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі – “Настаўніцкая газета” за 30 ліпеня 2013г.

Інструктыўна-метадычнае пісьмо “Аб арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2014/2015 навучальным годзе”

▶ Система мер, направленных на поддержку и развитие чтения в Республике Беларусь на 2013-2015 годы (утв. 28.12.2012 г.)

▶ ВМК па вучэбныхпрадметах, ВМК для факультатыўных заняткаў.




Пасяджэнне 2
Дата правядзення: 27.11.2014 г.

Месца правядзення: ДУА «Азёркаўская сярэдняя школа»

Час правядзення: 14.50

Тэма: Выкарыстанне электронных сродкаў навучання як умова павышэння якасці адукацыйнага працэсу. Падрыхтоўка вучняў да ўдзелу ў алімпіядах.
Мэта: актуалізацыя неабходнасці ўкаранення інфармацыйных камп’ютарных тэхналогій у навучальным працэсе.
Задачы:


  1. Пазнаёміць з новымі інфармацыйнымі тэхналогіямі ў адукацыйным працэсе.

2. Вызначыць ролю электронных сродкаў навучання для павышэння якасці адукацыі.
3. Авалодаць уменнямі стварэння мультымедыйных прэзентацый, работы з электроннымі сродкамі навучання.
Форма правядзення: круглы стол з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій.
I. Круглы стол па тэме “Выкарыстанне інфармацыйных камп’ютарных тэхналогій як умова павышэння якасці адукацыйнага працэсу”.
1.Навукова- метадычны блок.
1.1.Інфармацыйныя камп’ютарныя тэхналогіі як спосаб павышэння якасці адукацыйнага працэсу.

(Гарбацэвіч І.А., настаўнік гісторыі).


1.2. Выкарыстанне электронных адукацыйных рэсурсаў на ўроках. (Мармыш В.А., настаўнік музыкі).
1.3.Магчымасці інфармацыйных тэхналогій у развіцці творчага патэнцыялу вучняў, падрыхтоўка вучняў да алімпіяд. (Галавач Т.А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры, кіраўнік МА)

2. Вучэбна- метадычны блок.
2.1.Умовы эфектыўнасці выкарыстання інфармацыйных камп’ютарных тэхналогій. (Куршук С.М., настаўнік гісторыі)

2.2.Інфармацыйныя тэхналогіі як умова індывідуалізацыі і дыферэнцыацыі навучальнага працэсу. (Мармыш В.А., настаўнік музыкі).

2.3. Стан работы над тэмамі па самаадукацыі настаўнікаў Гарбацэвіч І.А., Мармыш В.А., Горнай А.П., Галавач Т.А. (інфармацыя)

2.4. Стан падрыхтоўкі вучняў 9-11 класаў да прадметных алімпіяд (інфармацыя членаў МА)



II. Практыкум
3. Практычны блок.

3.1.Стварэнне мультымедыйных прэзентацый да ўрокаў беларускай і рускай літаратуры, гісторыі, музыкі.

(Мармыш В.А., настаўнік музыкі, Куршук С.М., настаўнік гісторыі).
3.2. Выкарыстанне камп’ютарных тэхналогій у падрыхтоўцы да алімпіяд. (Галавач Т.А., кіраўнік МА)

3.3.Адкрытыя ўрокі:

-урок па беларускай мове (20.11.2014) у 6 класе па тэме “Падагульненне вывучанага па тэме “Назоўнік” (Галавач Т.А.);

-урок па рускай літаратуры (26.11.2014) у 9 класе па тэме “Любовная лирика А.С.Пушкина” (Пяцюшык Н.А.).

4.Выніковая рэфлексія “Рэфлексіўная мішэнь”.

5. Прыняцце рэкамендацый (Галавач Т.А., кіраўнік МА).



Літаратура


  1. Беспалько, В.П. Образование и обучение с участием компьютеров/ В.П. Беспалько.- М.: Педагогика, 2002

  2. Колтан, О.В. Управление познавательной деятельностью учащихся на уроках истории посредством использования мультимедийных презентаций/ О.В.Колтан-М.: Педагогика, 2011

3. Полан, Е.С. Новые педагогические и информационные технологии в системе образования/ Е.С.Полан-М.: Академия, 2002
4.Шахнович, Т.Л. Мультимедийные презентации как средство развития культуры действий, мышления и эмоций учащихся в системе основного и дополнительного образования/ Т.Л.Шахнович -М.: Педагогика, 2011

Пасяджэнне 3
Дата правядзення: 26.02.2015г.

Месца правядзення: ДУА «Азёркаўская сярэдняя школа»

Час правядзення: 14.50

Тэма: Павышэнне прафесійнай кампетэнцыі педагогаў па пытаннях сучаснага зместу адукацыі, выкарыстання эфектыўных тэхналогій і методык навучання.

Мэта: Вывучэнне сучасных адукацыйных тэхналогій і эфектыўных методык выкладання, адаптацыя іх да рэальных умоў выкладання сваіх прадметаў

Задачы:

*аказваць метадычную дапамогу настаўнікам па авалоданню эфектыўнымі дыдактычнымі падыходамі, якія забяспечваюць індывідуалізацыю навучання.

*скіраваць работу настаўнікаў на павышэнне якасці адукацыі вучняў праз выкарыстанне інфармацыйных і камунікатыўных тэхналогій.

*удасканальваць прафесійнае майстэрства настаўнікаў, іх эрудыцыю і кампетэнтнасць у вобласці сваіх прадметаў праз самаадукацыю.



Форма правядзення: трэнінг

1. Вучэбна-метадычны блок

1.1.Выкарыстанне камп’ютарных тэхналогій і электронных сродкаў навучання ў рабоце настаўніка музыкі і выяўленчага мастацтва (Мармыш В.А.,)

1.2. Выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій на ўроках гуманітарна-эстэтычнага цыкла (Пяцюшык Н.А.)

1.3. Рэалізацыя інавацыйных педагагічных тэхналогій у выкладанні прадметаў эстэтычнага цыкла (Гарбацэвіч І.А.)

1.4. Стан работы над тэмамі па самаадукацыі настаўнікаў Пяцюшык Н.А., Куршук С.М., Русак А.А. (інфармацыя)

1.5. Стан падрыхтоўкі вучняў 5-8 класаў да прадметных алімпіяд (інфармацыя членаў МА)



2. Практычны блок

2.1. Адкрыты ўрок ( 26.02.2015 г.) па выяўленчым мастацтве ў 5 класе па тэме “Выраб віншавальнай паштоўкі”. Настаўнік Горная А.П.

2.2. Адкрыты факультатыўны занятак (29.01.2015 г.) па музыцы ў 2 класе па тэме “Пра што расказваюць песня, танец, марш у оперы”. Настаўнік Мармыш В.А.

2.3. Адкрыты ўрок па фізічнай культуры ў 6 класе па тэме “Верхняя і ніжняя перадачы мяча ў валейболе. Вучэбная гульня”. Настаўнік Русак А.А.

2.5. Рэфлексія

2.6. Прыняцце рэкамендацый



Літаратура

1.Выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій на ўроках беларускай мовы і літаратуры / В.У.Бухавец. – Мн.: Сэр-Вит, 2006.

2.Жуковіч, М.В. Сучасныя педагагічныя тэхналогіі на ўроках беларускай мовы і літаратуры / М.В. Жуковіч. – Мінск: Аверсэв, 2007.

3. Левитес И. Современные образовательные технологии. М., 1999

4. Позняк Г. Использование компьютерных технологий для развития творческих способностей учащихся на уроках изобразительного искусства и факультативных занятиях художественнной направленности. Ж-л “Мастацкая адукацыя і культура” 2011, №2

5.Современный урок: пособие для педагогов, администрации общеобразоват. Учреждений, работников Р(Г)УМК / [сост. М. Г. Старикова]. – Мозырь : Белый Ветер, 2010. – 95 с.

6. Храмов В.В. и др. Электронные средства обучения. УМП для учителей физической культуры (www.ffc.grsu.by)

Пасяджэнне 4
Дата правядзення: 14 .04. 2015 г.

Месца правядзення: ДУА «Азёркаўская сярэдняя школа»

Час правядзення: 14.50

Тэма: Асаблівасці кантрольна-ацэначнай дзейнасці на ўроках і факультатыўных занятках.

Выніковае пасяджэнне.



Мэта: удасканальванне прафесійных навыкаў педагогаў у арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці на ўроках прадметаў гуманітарна-эстэтычнага цыкла.

Задачы:

*вызначыць месца і функцыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці суб'ектаў адукацыйнага працэсу ў дыдактычнай сістэме настаўніка;

*удасканальваць уменні педагогаў у арганізацыя дзейнасці па карэкцыі ведаў і ўменняў вучняў, па развіцці ў іх навыкаў самакантролю і самаацэнкі;

*авалодаць разнастайнымі дыдактычнымі сродкамі кантрольна-ацэначнай дзейнасці, у тым ліку сродкамі актыўнай ацэнкі;

*падвесці вынікі работы кожнага ўдзельніка МА на працягу 2014/2015 навучальнага года;

*правесці дыягностыку прафесійных запытаў настаўнікаў з мэтаю вызначэння асноўных накірункаў работы метадычнага аб’яднання ў наступным навучальным годзе.



Форма правядзення: метадычны фестываль.

1. Вучэбна-метадычны блок.

1.1. Кантрольна-ацэначная дзейнасць вучня як аснова фарміравання вучэбнай самастойнасці.

Галавач Т.А., кіраўнік МА

1.2. Абмен вопытам работы настаўнікаў па арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці вучняў на ўроках, па развіцці ў іх навыкаў самакантролю і самаацэнкі

1.3. Справаздача настаўніка беларускай мовы і літаратуры Галавач Т.А. па тэме па самаадукацыі “Выхаванне навучэнцаў на нацыянальных традыцыях беларускага народа”.

1.4. Самаадукацыя як сродак павышэння педагагічнай кампетэнцыі настаўніка (пацвярджэнне тэм па самаадукацыі настаўнікаў гуманітарна-эстэтычнага цыкла на новы 2015/2016 навучальны год).



Тэматыка прадстаўлення матэрыялаў на фестываль

1. Прэзентацыя метадычнага прадукта па тэме самаадукацыі.



Удзельнікі МА

  1. Прэзентацыя дыдактычных матэрыялаў і ЭСН, распрацаваных настаўнікамі.

Удзельнікі МА

  1. Выстава творчых работ вучняў і настаўнікаў.

Удзельнікі МА

  1. Практычны блок.

2.1. Адкрыты ўрок (17.03.2015 г.) па гісторыі Беларусі ў 6 класе па тэме “Полацкае княства ў 9-11 стагоддзях”. Настаўнік Куршук С.М.
2.2. Распрацоўка плана-канспекта ўрока з пазіцыі арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці на розных этапах урока.

Удзельнікі МА

2.3. Выніковая рэфлексія “Рэфлексійная мішэнь”.

Галавач Т.А., кіраўнік МА

2.4. Прыняцце рэкамендацый.


Галавач Т.А., кіраўнік МА

3. Рэдакцыйна-выдавецкая дзейнасць МА:

3.1 Дыягнастычная карта ацэнкі ўзроўню сфарміраванасці педагагічных уменняў педагога. Удзельнікі МА


3.2 Адукацыйныя прадукты па тэме самаадукацыі: метадычныя альбомы, анаціраваныя каталогі, каталогі-рэзюмэ, зборнікі метадычных або дыдактычных матэрыялаў, сайты, метадычныя часопісы, ЭСН і інш.

Удзельнікі МА красавік 2015
Літаратура:

  1. http://aacenka.by

  2. Запрудский Н.И. Соврменные школьные технологии-2 / Н.И. Запрудский. – Мн.: Сэр-Вит, 2010.

3. Ксендзова Г.Ю. Оценочная деятельность учителя.– М.: Пед. Общество России–2000 г.–с.122

4.Шакура С.Д. Формирование контрольно-оценочных действий учащихся 1-6 классов в процессе учебной деятельности / С.Д. Шакура.; ГУО «Акад. Последиплом. Образ.». – Минск: АПО, 2011.

5. Абасов З.А. Проектирование и совершенствование контрольно-оценоч-ного компонента учебной деятельности школьников// Завуч.-2004.-№8.

6. Школьная отметка: стимулятор учения или «дамоклов меч»?// Директор школы.-2000.-№5.







: ozerki -> library
library -> Выпіска з плана работы шостага дня дуа “Азёркаўская сярэдняя школа” на другое паўгоддзе
library -> Мастоўскі раённы аддзел адукацыі
library -> З гісторыі ўзнікнення пакоя баявой славы
library -> Тэма. Рыбы Мэты
library -> Графік ма дуа “Азёркаўская сярэдняя школа” на 2014/2015 навучальны год
library -> Ўнутрышкольнага метадычнага аб’яднання настаўнікаў прыродазнаўча-матэматычнага цыкла
library -> Ўнутрышкольнага метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў дуа "Азёркаўская сярэдняя школа"
library -> Дуа "Азёркаўская сярэдняя школа" на веснавыя канікулы (22. 03 -29. 03. 2014 г) Работа з вучнямі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка