Метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў і выхавальнікаў дашкольнай адукацыі



Дата канвертавання05.08.2016
Памер73.15 Kb.
ТыпПлан работы
УЗГОДНЕНА ЗАЦВЕРДЖАНА

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Дырэктар

В.Ю. Самедава С.А. Бандарэнка
План работы

метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў і выхавальнікаў дашкольнай адукацыі

на 2013/2014 навучальны год


  1. Аналіз работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў за 2012/2013 навучальны год і задачы на 2013/2014 навучальны год:

У склад метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс Міжэрыцкі дзіцячы сад- сярэдняя школа імя У.Ляха” уваходзіць 5 настаўнікаў. З іх 2 настаўнікі маюць вышэйшую адукацыю (Бязносік А.Б., Вавілава В.П.), 3 – сярэднюю спецыяльную. Вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю маюць Фёдарава А.Г., Паляшчук А.А., Бязносік А.Б; першую – Марцінчык С.А., без катэгорыі працуе Вавілава В.П. Курсавую падрыхтоўку ў 2012 – 2013 навучальным годзе прайшла Фёдарава А.Г.

Дзейнасць метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў у 2012 - 2013 нав.годзе была накіравана на рашэнне наступных задач:



  • павышэнне якасці адукацыі праз узмацненне матывацыі навучання;

  • забеспячэнне інфармацыйна-метадычнай падтрымкі педагогаў пры знаёмстве з актуальнымі пытаннямі методыкі выкладання вучэбных прадметаў і факультатыўных заняткаў, з сучаснымі падыходамі фарміравання вучэбнай матывацыі навучэнцаў;

  • стварэнне ўмоў для ўдасканалення асобасна-прафесійнага ўзроўню настаўнікаў, павышэння іх матывацыі да самаразвіцця самарэалізацыі.

Першае пасяджэнне адбылося 26 верасня 2012 года ў форме круглага стала. Члены МА абмеркавалі педагагічныя фактары, якія ўплываюць на фарміраванне станоўчай матывацыі вучэбнай дзейнасці, падзяліліся вопытам выкарыстання інфармацыйных тэхналогій, ЭСН, навучальна-пазнавальных гульняў для павышэння цікавасці вучняў да вывучэння прадметаў, спыніліся на ролі ацэнкі вучэбнай дзейнасці ў павышэнні матывацыі навучання малодшых школьнікаў. Удзельнікі пасяджэння метадычнага аб’яднання распрацавалі фрагменты ўрокаў, прааналізавалі элементы відэаўрокаў, наведалі ўрок матэматыкі, які правяла Бязносік А.Б.

На другім занятку члены МА абмяркоўвалі пытанне “Факультатыўныя заняткі як фактар павышэння якасці адукацыйнага працэсу на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі”. У ходзе працы настаўнікі выдзялілі ролю факультатыўных заняткаў у развіцці здольнасцей малодшых школьнікаў і авалодання імі прадметнымі ведамі і ўменнямі. Марцінчык С.А. расказала аб арганізацыйна-метадычных аспектах правядзення факультатыўных заняткаў, Паляшчук А.А. засяродзіла ўвагу калег на актыўных формах і метадах навучання малодшых школьнікаў. Наведаўшы факультатыў “Спадчына” у 1 класе, які правяла Фёдарава А.Г., члены МА адзначылі розныя формы работы, вялікую выхаваўчую накіраванасць, сістэматызацыю працэсу набыцця ведаў пра творы вуснай народнай творчасці. Настаўнікі распрацавалі канспект факультатыўнага занятка “Рашэнне тэкставых задач” у 3 класе па тэме “Простыя задачы з дробамі”, правялі экспертызу матэрыялаў з вопыту работы Паляшчук А.А.

Неабходна адзначыць, што да пасяджэнняў члены метадычнага аб’яднання рыхтавалі выставы літаратуры, арганізоўвалі прагляд відэаролікаў, якія прапаноўвае электронны варыянт часопіса “Пачатковая школа”. У сваёй рабоце настаўнікі пачатковых класаў выкарыстоўвалі элементы сучасных тэхналогій, вывучалі і аналізавалі навінкі навуковай і метадычнай літаратуры, вялікую ўвагу надавалі здароўезберажэнню на ўроках і ў выхаваўчых мерапрыемствах.

Прааналізаваўшы метадычную тэму школы, ўсе настаўнікі вызначыліся з асабістымі тэмамі па самаадукацыі. На працягу навучальнага года члены МА самастойна працавалі над артыкуламі часопісаў, навуковай і метадычнай літаратурай, матэрыяламі адукацыйных сайтаў, наведвалі раённыя і школьнае метадычныя аб’яднанні.

У 2012 – 2013 навучальным годзе вывучаўся і абагульняўся вопыт работы настаўніка пачатковых класаў Паляшчук А.А. па тэме: “Выкарыстанне дыдактычных гульняў на ўроках матэматыкі ў пачатковых класах”. Адпаведна складзенага плана былі наведаны адкрытыя ўрокі, праведзена кансультацыя “Асаблівасці работы з новым вучэбным дапаможнікам па матэматыцы”. У маі плануецца выданне зборніка дыдактычных матэрыялаў па вышэй названай тэме.

Разам з тым, трэба адзначыць, што амаль ўсе члены метадычнага аб’яднання адчуваюць цяжкасці пры арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці ва ўмовах безадзнакавага навучання і выбары форм і спосабаў фіксацыі вучэбных дасягненняў навучэнцаў.

У 2013/2014 навучальным годзе работу метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў і выхавальнікаў дашкольнай адукацыі неабходна накіраваць на вырашэнне наступных задач:


  • павышэнне якасці адукацыі праз укараненне новых метадаў, прыёмаў, тэхналогій навучання;

  • забеспячэнне інфармацыйна-метадычнай падтрымкі педагогаў па выкарыстанню сучасных педагагічных тэхналогій як сродку павышэння якасці адукацыі, забеспячэнню пераемнасці ў сістэме “дзіцячы сад - школа”;

  • стварэнне ўмоў для асобасна-прафесійнага развіцця настаўнікаў, для самаадукацыі, самаразвіцця педагогаў, росту іх прафесійнага майстэрства і творчага патэнцыялу праз узмацненне практычнай састаўляючай метадычнай работы, актывізацыю вучобы педагогаў па праектаванню і правядзенню ўрокаў на сучасным узроўні.

Адзіная метадычная тэма: “Удасканаленне адукацыйнага працэсу на І ступені агульнай сярэняй адукацыі праз павышэнне прафесійнага майстэрства педагогаў”

2. Пасяджэнні метадычнага аб’яднання:

Занятак 1. 5 лютага 2014 года

Тэма: Праблемны падыход у выкладанні асобных прадметаў на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

Форма правядзення: круглы стол

І. Навукова-метадычны блок.

1.1. Асноўныя паняцці праблемнага навучання.



Марцінчык С.А.

1.2. Віды праблемнага навучання.



Фёдарава А.Г.

1.3. Метады праблемнага навучання.



Паляшчук А.А.

ІІ. Вучэбна-метадычны блок.

2.1. Методыка правядзення праблемнага ўрока.



Бязносік А.Б.

ІІІ. Практычны блок.

3.1. Адкрыты ўрок па тэме занятка.



Паляшчук А.А.

3.2. Самааналіз адкрытага ўрока.



Паляшчук А.А.

3.3. Аналіз адкрытага ўрока.



Удзельнікі метадычнага аб’яднання

IV. Дамашняе заданне:

4.1. Падабраць розныя віды праблемных сітуацый, праблемных пытанняў або задач.



Удзельнікі метадычнага аб’яднання

V. Выпрацоўка і прыняцце рэкамендацый.

Удзельнікі метадычнага аб’яднання

Літаратура:

1. Лернер Г.И. Проблемное обучение на уроках биологии // Биология. Еженедельная учебно-методическая газета. 2004. № 39.

2. Столяренко Л.Д. Самыгин СИ. 100 экзаменационных ответов по педагогике. - Ростов н/Д, Издательский центр «МарТ», 2000.

3. И.Я. Лернер. Вопросы проблемного обучения на Всесоюзных педагогических чтениях // Советская педагогика. -1968- № 7.

4. Болотов В.А., Сериков В.В. Компетентностная модель: от идеи к образовательной программе // Педагогика. 2003. № 10.

5. Оконь В. Основы проблемного обучения. - М., «Просвеще­ние», 1968.


Занятак 2. 3 красавіка 2014 года

Тэма: Пераемнасць у выкарыстанні сучасных адукацыйных тэхналогій у сістэме “дзіцячы сад – школа”.

Форма правядзення: тэарэтычны семінар

І. Навукова-метадычны блок.

1.1. Сутнасць тэхналогіі сучаснага праектнага навучання.



Фёдарава А.Г.

1.2. Тыпалогія праектаў.



Бязносік А.Б.

1.3. Этапы работы над праектам.



Марцінчык С.А.

1.4. Структура навучальнага праекту.



Паляшчук А.А.

ІІ. Вучэбна-метадычны блок.

2.1. Выкарыстанне міні-праектаў у рабоце з дашкольнікамі.



Літвінава С.М.

ІІІ. Практычны блок.

3.1. Работа ў групах.

Распрацоўка міні-праекта па самастоўна вызначанай тэме.

Удзельнікі метадычнага аб’яднання

IV. Дамашняе заданне:

4.1. Падабраць літаратуру па вызначанай тэме.



Удзельнікі метадычнага аб’яднання

V. Выпрацоўка і прыняцце рэкамендацый.

Удзельнікі метадычнага аб’яднання

Літаратура:

  1. Глинский А.А. Проектная деятельность как средство профессионального развития педагогических кадров. / “Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа”, № 4, 2011 год. Кансультант намесніка дырэктара № 42.

2. Якушкина Е.А. Метод проектов как условие развития творческой личности.

3. Запрудский Н.И. Современные школьные технологии.



3. Кіраўніцтва самаадукацыяй педагогаў:

    1. Аказанне дапамогі педагогам ў падборы літаратуры па тэмах самаадукацыі і афармленнні матэрыялаў па выніках самаадукацыі.

Бязносік А.Б., на працягу года

    1. Экспертыза адукацыйных прадуктаў, распрацаваных педагогамі па выніках самаадукацыі:




Прозвішчы удзельнікаў МА

Тэма па самаадукацыі

Адукацыйны прадукт па выніках самаадукацыі

Прозвішчы педагогаў, якія праводзяць экспертызу матэрыялаў

Вавілава В.П.

Выкарыстанне метаду нагляднага мадэліравання ў сістэме карэкцыйнай работы з дзецьмі з АНМ

зборнік дыдактычных матэрыялаў

Самедава В.Ю., Бязносік А.Б.

Бяляўская С.І.

Фарміраванне ў выхаванцаў навыкаў беражлівасці

зборнік дыдактычных матэрыялаў

Самедава В.Ю., Бязносік А.Б.

Літвінава С.М.

Экалагічнае выхаванне дашкольнікаў шляхам азнаямлення іх з прыродай

зборнік дыдактычных матэрыялаў

Самедава В.Ю., Бязносік А.Б.




  1. Рэдакцыйна-выдавецкая дзейнасць МА:

Зборнік метадычных матэрыялаў па тэме “Эфектыўныя методыкі і тэхналогіі навучання як сродак павышэння якасці ведаў”.

Бязносік А.Б., красавік 2014 года
Кіраўнік МА Бязносік А.Б.


: mizerichi -> library
library -> План-канспект урока матэматыкі ў 8 класе дапаможнай школы
library -> Урок выяўленчага мастацтва ў 4 класе раздзел праграмы : "Дэкаратыўна-прыкладная дзейнасць І дызайн"
library -> Тэма: грыбы Мэта
library -> Метадычнага аб’яднання настаўнікаў прыродазнаўча- матэматычнага цыкла на 2014/2015 навучальны год
library -> План правядзення экскурсій і турысцкіх паходаў на 2014-2015 нав год
library -> Урока па прадмету "Чалавек і свет"
library -> Метадычнага аб'яднання настаўнікаў філалагічнага цыкла на 2014-2015 навучальны год




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка