Метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў на 2014-2015 навучальны год



старонка1/4
Дата канвертавання19.07.2016
Памер448.14 Kb.
ТыпПлан работы
  1   2   3   4
УЗГОДНЕНА

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

______________І.В. Таляркова
ЗАЦВЕРДЖАНА

Дырэктар школы

______________А.М.Лукашэвіч
План работы

метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў

на 2014-2015 навучальны год


  1. Аналіз работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў за 2013-2014 навучальны год і задачы на 2014-2015 навучальны год:

У склад школьнага аб’яднання ў 2013-2014 навучальным годзе ўваходзіла 13 настаўнікаў, якія ажыццяўляюць адукацыйны працэс у пачатковых класах. Метадычнае аб’яднанне настаўнікаў пачатковых класаў з’яўляецца самым высокакваліфікаваным ва ўстанове: 11 педагогаў (85%) маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю, 2 (15%) працуюць без катэгорыі (выхавальнікі ГПД). Бярней Э.М., Ганчарэнка А.У., Мякеня Л.П., Чаргейка Т.П. з’яўляецца сертыфікаваным карыстальнікам ІТ. У 2013/2014 навучальным годзе падцвердзілі вышэйшую катэгорыю настаўнікі Літвак Л.І., Ганчарэнка А.У., Чаргейка Т.П.. У гэтым навучальным годзе прайшлі курсы павышэння кваліфікацыі Ганчарэнка А.У., Кічук Т.М., Жамойдзік Г.В., Чыжэўская Н.Я.

Работа метадычнага аб’яднання была накіравана на рашэнне наступных задач:



  1. павысіць узровень прафесійнай кампетэнцыі педагогаў праз актуалізацыю і паглыбленне прадметных ведаў педагогаў, удасканаленне педагагічнай тэхнікі;

  2. забяспечыць інфармацыйна-метадычную падтрымку педагогаў па ўдасканаленню педагагічнай тэхнікі настаўніка па прадмету “Чалавек і свет” і псіхолага-педагагічнай асновы фарміравання арфаграфічных навыкаў у пачатковай школе;

  3. стварыць умовы для ўдасканалення асобасна-прафесійнага ўзроўню настаўнікаў, павышэння іх матывацыі да самаразвіцця і самарэалізацыі.

На працягу дзейнасці МА за 2013/2014 навучальны год настаўнікі ўдасканалілі навукова-тэарытычныя веды і методыку праз павышэнне свайго прафесійнага майстэрства.

На працягу навучальнага года было праведзена два занятка метадычнага аб’яднання па тэмах “Удасканальванне педагагічнай тэхнікі настаўніка пачатковых класаў па прадмету “Чалавек і свет” і “Псіхолага-педагагічныя асновы фарміравання арфаграфічных навыкаў у пачатковай школе”.

Па выніках работы першага пасяджэння кожны настаўнік адзначыў для сябе неабходнасць выкарыстання:


  • практычных метадаў навучання (назіранне, распазнаванне і вызначэнне прыкмет, мадэляванне і эксперымент або вопыт) на ўроках па прадмеце “Чалавек i свет” для фарміравання практычных уменняў і навыкаў;

  • праблемна-гульнявых сiтуацый, пазнавальных гульняў для фарміравання і развіцця ўяўленняў і паняццяў вучняў аб тых ці іншых прыродных з'явах, развіцця ў вучняў цікавасці да вывучэння прадмета “Чалавек і свет”;

  • розных відаў і форм самастойнай работы на ўроках “Чалавек і свет”;

  • інтэграцыі паміж прадметам “Чалавек і свет” і іншымі прадметамі для развіцця здольнасцей, пазнавальнай актыўнасці, самастойнасці вучняў і творчай дзейнасці вучняў.

А выхавальнікі ГПД адзначылі для сябе неабходнасць:

  • напаўняць змест работы групы падоўжанага дня заняткамі па інтарэсах;

  • ствараць атмасферу клапатлівага стаўлення да дзяцей, набліжаную да хатніх умоў;

  • правільна падбіраць і добра арганізоўваць пазнавальна-развіваючыя гульні ў ГПД для ўсебаковага, гарманічнага развіцця вучняў, для садзейнічання ўмацавання іх здароўя, для дапамогі выпрацавання неабходных у жыцці і вучобе карысных навыкаў і якасцей.

Па выніках работы другога пасяджэння кожны настаўнік адзначыў для сябе неабходнасць:

  • прадоўжыць развіццё найважнейшых псіхічных працэсаў – мысленне, памяць, ўспрыманне, што спрыяе развіццю арфаграфічнай граматнасці;

  • для развіцця маўленчага слыху ва ўмовах вывучэння дзвюх блізкародасных моў аказваць неабходную дапамогу вучням у абагульненні супадаючых у абедзвюх мовах з’яў і дыферэнцыяцыі адметных, інакш кажучы – міжмоўную ідэнтыфікацыю;

  • для фарміравання арфаграфічнай граматнасці вучняў, для развіцця ў дзяцей цікавасці да вывучэння мовы, для фарміравання ўмення самастойна прымяняць наяўныя і набываць новыя веды і навыкі, для развіцця творчай і пазнавальнай актыўнасці вучняў прымяняць на ўроку розныя віды і формы самастойнай работы па арфаграфіі;

  • выкарыстоўваць арфаграфiчныя слоўнiкi на ўроках беларускай і рускай мовы;

  • праводзіць сістэматычную і мэтанакіраваную работу над памылкамі для развіцця ў дзяцей арфаграфічнай зоркасці, выхавання адказнага стаўлення да пісьма, імкнення афармляць свае думкі граматна;

- для актывізацыі мыслення, фарміравання ў вучняў уменне свядома прымяняць вывучаныя правілы выбіраць прыёмы самастойнай работы над памылкамі ў залежнасці ад тыпу правіл, на якія дапушчаны памылкі, ад падрыхтаванасці класа, ад умення вучняў працаваць самастойна

Па дадзеных тэме быў дадзены адкрыты ўрок настаўнікам пачатковых класаў Жамойдзік Г.Ф. Педагог падрыхтаваў і правяў урок на высокім прафесійным узроўні.

Усе удзельнікі метадычнага аб’яднання прадуктыўна ўдзельнічалі ў рабоце кожнага пасяджэння, аб гэтым сведчаць сабраныя матэрыялы.

Два вучні Сычова В.І. занялі два першых месца, Плюшчэвіч Т.І. два прызавых месца ў раённай алімпіядзе сярод вучняў пачатковых класаў. Вучні 3-4 класаў з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі дыстанцыйных конкурсаў “Кенгуру”, “Буслік”, “Журавлик”, “Лингвистёнок”, 11 вучняў 3-х класаў вучацца ў дыстанцыйнай школе Далінскага па інфарматыцы.

Ны высокім узроўні займаюцца 25% вучняў, на дастатковым – 43%, на сярэднім – 25%, на здавальняючым – 7%, няма вучняў, якія займаюцца на нізкім узроўні.

У 2013/2014 навучальным годзе быў абагулены вопыт настаўнікаў пачатковых класаў Ганчарэнка А.У. па тэме “Фарміраванне граматнага пісьма ў малодшых школьнікаў праз развіццё арфаграфічнай зоркасці”, Чаргейка Т.П. па тэме “Фарміраванне навыка чытання ў малодшых школьнікаў праз разнастайныя формы і прыёмы работы з тэкстам”.

Аднак у працэсе работы засталіся невырашанымі пытанні, задачы, праблемы,над якімі калектыў метадычнага аб’яднання будзе працаваць ў далейшым.Існуе неабходнасць у арганізацыі метадычнай вучобы педагогаў па ўдасканаленню педагагічнай тэхнікі па прадмету “Фізічная культура і здароўе”,па праблеме развіцця пазнавальных інтарэсаў і творчых здольнасцей малодшых школьнікаў праз факультатыўныя заняткі.

У сувязі з вышэй адзначаным у 2013-2014 навучальным годзе работу метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў неабходна накіраваць на вырашэнне наступных задач:



  1. павысіць узровень прафесійнай кампетэнцыі педагогаў праз актуалізацыю і паглыбленне прадметных ведаў педагогаў, удасканаленне педагагічнай тэхнікі;

  2. забяспечыць інфармацыйна-метадычную падтрымку педагогаў па ўдасканаленню педагагічнай тэхнікі настаўніка па прадмету “Фізічная культура і здароўе ” і развіццю пазнавальных інтарэсаў і творчых здольнасцей малодшых школьнікаў праз факультатыўныя заняткі;

  3. стварыць умовы для ўдасканалення асобасна-прафесійнага ўзроўню настаўнікаў, павышэння іх матывацыі да самаразвіцця і самарэалізацыі.

Метадычная тэма школы: Удасканаленне адукацыйнага працэсу праз павышэнне прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў.

Мэта: Забеспячэнне ўмоў для павышэння тэарэтычнага, метадычнага, прафесійнага майстэрства педагогаў, развіццё іх творчага патэнцыялу ва ўмовах запатрабаванняў сучаснай школы

2. Пасяджэнні метадычнага аб’яднання:

Занятак 1. 25 лістапада 2014 года

Тэма: Аптымальнасць выбару метадаў навучання на 1 ступені агульнай сярэдняй адукацыі па прадмету “Фізічная культура і здароўе”

Форма работы: семінар-практыкум.



І. Вучэбна-метадычны блок.

1. Тэхніка бяспекі на уроках “Фізічная культура і здароўе”.Прафілактыка дзіцячага траўматызму.

Бярней Э. М.

2. Метады і прыёмы фізічнага выхавання на ўроках “Фізічная культура і здароўе” ў пачатковай школе.



Ганчарэнка А. У.

3.Асаблівасці развіцця рухальных якасцей вучняў малодшага школьнага ўзросту. Кічук Т.М.

4.Рухомая гульня як форма і метад навучання малодшых школьнікаў на ўроку “Фізічная культура і здароўе

Чаргейка Т.П

4.Дамашняе заданне як сродак фізічнага выхавання.

Сычова В. І.

ІІ.Практычны блок:

Наведванне адкрытага ўрока

Сай У. А.

ІІІ. Дамашняе заданне: распрацаваць лісты кантролю і ацэнкі ведаў, уменняў, навыкаў вучняў па прадмету “Фізічная культура і здароўе”.

ІV. Выпрацоўка і прыняцце рэкамендацый.

Жамойдзік Г.Ф.,удзельнікі МА

Літаратура:

-Матвееў Л. П.Тэорыя і методыка фізічнай культуры –М, 1993

- Чаленка І. А.Сучасныя урокі фізічнай культуры ў пачатковай школе,М, 2003

-Ахмераў Э.К. Спартыўныя і рухомыя гульні ў школе, М, 1968

-Сярогіна В.Б.Фарміраванне матывацыйна- каштоўнасных адносін малодшых школьнікаў да фізічнай культуры,-Фізічная культура ў школе, 1991-№1

- Лях У.І, Мейксан Г. Б. Выхаванне , а не толькі фізічная падрыхтоўка.-Фізічная культура ў школе, 1998-№1

Занятак 2. 6 лютага 2014 года

Тэма: Факультатыўныя заняткі як сродак і ўмова забеспячэння адукацыйных запытаў і пазнавальных інтарэсаў вучняў.

Форма правядзення: круглы стол

І. Навукова-метадычны блок.

1.Асаблівасці развіцця інтэлектуальных здольнасцей вучняў праз актывізацыю пазнавальнай дзейнасці на факультатыўных занятках .

Жамойдзік Г.Ф.

2.Формы, метады і сродкі правядзення факультатыўных занятка

Ляонік К.І

ІІ.Вучэбна-метадычны блок:



  1. Выкарыстанне гульнёвых прыёмаў на факультатыўных занятках.

Ганчарэнка А.У.

2.Безадзнакавае навучанне на факультатыўных занятках як фактар высокай вучэбна- пазнавальнай матывацыі



Чыжэўская Н.Я.

ІІІ. Практычны блок.

1. Работа ў групах: абмен эфектыўнымі метадамі і прыёмамі развіцця пазнавальнай дзейнасці на факультатыўных занятках .

IV. Дамашняе заданне: распрацаваць план-канспект факультатыўнага занятка

V. Выпрацоўка і прыняцце рэкамендацый.

Жамойдзік Г.Ф.,удзельнікі МА

Літаратура:



  • Глінскі, А.А. Метадычнае суправаджэнне факультатыўнага навучання-Пачатковае навучанне-2010,№7

  • Запрудскі,М.І. Арганізацыя факультатыўных заняткаў у 11-гадовай школе- Мн,Зорны верасень, 2008

  • Пунчык Н.Н. Гурткі і факультатывы ў школе, Мн, 2008

  • Лобан ,А.М.Развіццё творчых здольнасцей вучняў праз арганізацыю факультатыўных заняткаў – Кіраванне ў адукацыі,-2010. №10

  • Маеўская, В.Л. Факультатыўныя заняткі- універсальны сродак дыферэнцыяцыі навучання – Кіраванне ў адукацыі, 2010, № 10

3. Вывучэнне і абагульненне перадавога педагагічнага вопыту:

    1. настаўнікаў пачатковых класаў Кічук Т.Н у рамках падрыхтоўкі да здачы кваліфікацыйнага экзамена на падцвярджэнне вышэйшай катэгорыі.

  1. Правядзенне кансультацый для:

    1. маладых педагогаў:

-Раманчук Наталля Мечаславаўна

-Ляонік Кацярына Іосіфаўна Чыжэўская Н.Я.., на працягу года



  1. Кіраўніцтва самаадукацыяй педагогаў:

    1. Аказанне дапамогі педагогам ў падборы літаратуры па тэмах самаадукацыі і афармленні матэрыялаў па выніках самаадукацыі.

Жамойдзік Г.Ф., на працягу года

    1. Экспертыза адукацыйных прадуктаў, распрацаваных педагогамі па выніках самаадукацыі:

Прозвішчы удзельнікаў МА

Тэма па самаадукацыі

Адукацыйны прадукт па выніках самаадукацыі

Прозвішчы педагогаў, якія праводзяць эксперты

Раманчук Н.М

Развитие восприятия музыки как основа воспитания музыкальной культуры школьников

Зборнік дыдактычных матэрыялаў

Махнач С.В.

Новік С.Г.

Организация свободного времени учащихся ГПД

Зборнік дыдактычных матэрыялаў

Романькова М.І.
















  1. Рэдакцыйна-выдавецкая дзейнасць МА:

    1. Зборнік дыдактычных матэрыялаў па тэме занятку №1 “Аптымальнасць выбару метадаў навучання на першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі па прадмету “Фізкультура і здароўе”.

Жамойдзік Г.Ф., студзень 2015

    1. Зборнік дыдактычных матэрыялаў па тэме занятку №2 “Факультатыўныя заняткі як сродак і ўмова забеспячэння адукацыйных запытаў і пазнавальных інтарэсаўьвучняў”.

КічукТ.М., красавік 2015
Кіраўнік МА Жамойдзік Г.Ф.

.

УЗГОДНЕНА ЗАЦВЕРДЖАНА



Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Дырэктар установы

_______І.В. Таляркова ______ А.М.Лукашэвіч


План работы

майстар-класа Панасік Т.А., настаўніка англійскай мовы

на 2014-2015 навучальны год


  1. Задачы на новы 2014-2015 навучальны год.

Рэалізацыя асноўнай мэты і задач рэформы агульнаадукацыйнай школы патрабуе кампетэнтных педагагічных кадраў. Менавіта таму школа надае вялікую ўвагу павышэнню кваліфікацыі педагогаў і, у першую чаргу, маладых спецыялістаў.

У 2013-2014 навучальным годзе ў школе пачалі працу 3 маладых спецыяліста па англійскай мове, з іх 2 – з вышэйшай адукацыяй, 1 – з сярэдне-спецыяльнай (працягвае вучобу ў ВНУ). У склад метадычнага фарміравання таксама ўваходзяць 1 настаўнік трэцяга года працы, 1 – з другой катэгорыяй.

Мэта: Павышэнне ўзроўню прафесійнага майстэрства і прафесійнай кампетэнцыі настаўнікаў англійскай мовы.

Задачы:


  • аказанне метадычнай дапамогі настаўнікам англійскай мовы у авалоданні сучаснымі тэхналогіямі, у фарміраванні індывідуальнай праграмы самаадукацыі;

  • перадача настаўнікам англійскай мовы свайго вопыту шляхам паказу метадаў, прыёмаў і формаў педагагічнай дзейнасці;

  • павышэнне метадычнага ўзроўню настаўнікаў праз выкарыстанне ў вучэбным працэсе сучасных тэхналогій.

  • рэфлексія ўласнага прафесійнага майстэрства ўдзельнікамі майстар-класа.

Метадычная тэма школы:

Удасканаленне адукацыйнага працэсу ў сістэме адукацыі праз павышэнне прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў.


3. Пасяджэнні майстар-класа:

Занятак 1. 02.12.2014г.

Тэма: Павышэнне матывацыі пры вывучэнні замежнай мовы з дапамогай ролевай гульні.

Мэта:павышэнне ўзроўню прафесійнага майстэрства і прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў англійскай мовы на аснове ўкаранення ў практыку сюжэтна- ролевых гульняў на ўроках англійскай мовы.

Задачы: 

  • аказанне метадычнай дапамогі маладым настаўнікам англійскай мовы ў авалоданні метаду ролевай гульні;

  • перадача педагогам-майстрам свайго вопыту ў галіне выкарыстання ролевай гульні шляхам паказу гульнявога метаду на ўроках англійскай мовы і ў пазакласнай дзейнасці; 

  • сумесная адпрацоўка ўдзельнікамі майстар-класа метадычных падыходаў і прыёмаў вырашэння праблемы выкарыстання сюжэтна-ролевых гульняў у працэсе выкладання англійскай мовы.

План правядзення занятку:

  1. Прэзентацыя педагогагічнага вопыту

  2. Прадстаўленне сістэмы ўрокаў.

  3. Імітацыйная гульня.

  4. Мадэліраванне.

  5. Рэфлексія


Занятак 2. 03.02.2014г.

Тэма: Метад праектаў як адзін са спосабаў павышэння інфармацыйна-камунікатыўнай кампетэнцыі пры навучанні англійскай мове.

Мэта: павышэнне ўзроўню прафесійнага майстэрства і прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў англійскай мовы на аснове ўкаранення ў практыку метаду праектаў на ўроках англійскай мовы.

Задачы: 

  • аказанне метадычнай дапамогі маладым настаўнікам англійскай мовы ў авалоданні метаду праектаў;

  • перадача педагогам-майстрам свайго вопыту ў галіне выкарыстання метаду праектаў шляхам паказу гэтага метаду на ўроках англійскай мовы і ў пазакласнай дзейнасці; 

  • сумесная адпрацоўка ўдзельнікамі майстар-класа метадычных падыходаў і прыёмаў вырашэння праблемы выкарыстання метаду праектаў у працэсе выкладання англійскай мовы.

План правядзення занятку:

  1. Прэзентацыя педагогагічнага вопыту

  2. Прадстаўленне сістэмы ўрокаў.

  3. Імітацыйная гульня.

  4. Мадэліраванне.

  5. Рэфлексія

Кіраўнік майстар-класа Т.А.Панасік


: sh2.zelva -> library
library -> Склад Савета піянерскай дружыны “Факел” на 2014/2015 навучальны год Старшыня Савета дружыны
library -> Медадычнага аб’яднання кіраўнікоў музеяў, турарганізатараў на 2014/2015 навучальны год
library -> Пра родную Зэльвеншчыну для ўсіх зацікаўленых
library -> Тэма : Дыферэнцыяцыя зычных 3-с у складах, словах, словазлучэннях, сказах. Задачы
library -> Графік правядзення факультатыўных заняткаў пачатковых класаў на другое паўгоддзе 2015 навучальнага года


  1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка