Метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў на 2014-2015 навучальны год



старонка2/4
Дата канвертавання19.07.2016
Памер448.14 Kb.
ТыпПлан работы
1   2   3   4

УЗГОДНЕНА


Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

______________І.В. Таляркова


ЗАЦВЕРДЖАНА


Дырэктар школы

______________А.М.Лукашэвіч




План работы

метадычнага аб’яднання настаунікаў дакладных навук


на 2014/2015 вучэбны год


  1. Аналіз работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў дакладных навук за 2013/2014 навучальны год і задачы на 2014/2015 навучальны год.

У склад школьнага аб'яднання ў 20132014 навучальным годзе ўваходзіла 7 настаўнікаў, з іх маюць вышэйшую катэгорыю – 6 настаўнікаў, без катэгорыі – 1. У 2013/2014 навучальным годзе настаўнік фізікі Мацкевіч І.Г. курсы павышэння кваліфікацыі. У гэтым навучальным годзе настаўнікі фізікі Мацкевіч І.Г., матэматыкі Данілюк Т.В. падцвердзілі вышэйшую катэгорыю.

Для павышэння якасці навучальна-выхаваўчага працэса на ўроках матэматыкі, физікі, інфарматыкі членамі МА на 2013/2014 навучальны год былі вызначаны наступныя задачы:



  1. павысіць узровень прафесійнай кампетэнцыі педагогаў праз актуалізацыю і паглыбленне прадметных ведаў педагогаў, удасканаленне педагагічнай тэхнікі;

  2. забяспечыць інфармацыйна-метадычную падтрымку педагогаў па арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці вучняў на ўроках; па павышэнню паспяховасці педагагічнага майстэрства;

  3. стварыць умовы для ўдасканалення асобасна-прафесійнага ўзроўню настаўнікаў, павышэння іх матывацыі да самаразвіцця і самарэалізацыі

3 мэтай рэалізацыі вызначаных задач у пачатку научальнага года была праведзена работа па вывучэнню інструктыўна-метадычных пісьмаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2013/2014 навучальны год; праведзены агляд навінак метадычнай літаратуры; вызначаны накірункі тэарытычнай і практычнай дзейнасці настаўнікаў ШМА.

На працягу дзейнасці МА за 2013/2014 навучальны год настаўнікі ўдасканалілі навукова-тэарытычныя веды і методыку праз павышэнне свайго прафесійнага майстэрства.

На працягу года праведзена два пасяджэння МА па тэмах “Кантроль, ацэнка і адзнака на ўроку” і “Крытэрыі паспяховасці педагагічнага майстэрства”.

Па выніках работы першага пасяджэння кожны настаўнік адзначыў для сябе неабходнасць:



  • ажыццяўляць кантрольна-ацэначную дзейнасць вучняў весці ў адпаведнасці з нарматыўнымі патрабаваннямі да прадмета;

  • правільна будаваць сістэму ацэнкі, якая дазваляе вучням быць больш актыўнымі, памяншае суб'ектывізм педагога пры ацэнцы ведаў, стымулюе спаборніцтва ў навучальным працэсе, матывуе да дасягнення поспеху;

  • весці сістэматычную работу са слабапаспяваючымі вучнямі, адсочваючы прабелы ў іх ведах, планаваць іх ліквідацыю ў індывідуальнай рабоце, дабівацца павышэння ўзроўню ведаў вучняў;

  • распрацаваць сістэму работы па раннім выяўленні і падтрымцы здольных і адораных дзяцей, ствараючы ім рэжым асаблівага спрыяння як на ўроках праз індывідуалізацыю навучання, так і ва пазаўрочнай дзейнасці праз арганізацыю індывідуальнай работы і правядзенне факультатыўных заняткаў;

  • працягнуць мэтанакіраваную работу па сістэматызацыі ведаў, уменняў, навыкаў вучняў, неабходных для паспяховага праходжання выніковай атэстацыі;

  • дакладна праводзіць аналіз кантрольных работ вучняў і рабіць адпаведныя высновы;

  • удасканальваць формы кантролю і ўліку ведаў па матэматыцы, інфарматыцы і фізіцы, больш актыўна выкарыстоўваць нетрадыцыйныя формы кантролю.

Па выніках работы другога пасяджэння кожны настаўнік адзначыў для сябе неабходнасць:

  • працягнуць работу па ўдасканаленні педагагічнага майстэрства настаўнікаў праз удзел у конкурсах і ўкараненню ў навучальны працэс сістэмы дыферэнцыраваных заданняў, якія забяспечваюць мэтанакіраванае і паэтапнае навучанне ўсіх дзяцей спосабам пошуку і перапрацоўкі інфармацыі, даследчым навыкам, прынцыпам праектнай дзейнасці;

  • выкарыстоўваць дыферэнцыраваныя задачы, заданні, практыкаванні з улікам вынікаў папярэдняй дыягностыкі вучняў;

  • узмацніць работу па асваенню адукацыйных тэхналогій, накіраваных на павышэнне якаснай адукацыі вучняў, тэхналогію падрыхтоўкі ўрока і яго самааналіз, самакантроль сваёй дзейнасці;

  • удасканальваць педагагічнае майстэрства (прафесійную кампетэнтнасць) настаўнікаў матэматыкі, фізікі і інфарматыкі праз самаадукацыю, абмен вопытам, наведванне і ўдзел у розных метадычных мерапрыемствах;

  • надаваць увагу вывучэнню навінак метадычнай літаратуры.

Па дадзеных тэмах былі дадзены адкрытыя ўрокі настаўнікамі матэматыкі Аўдзейчык Г.В. і інфарматыкі Базыльчык С.У. Педагогі падрыхтавалі і правялі ўрокі на высокім прафесійным узроўні.

Усе ўдзельнікі метадычнага аб’яднання прадуктыўна ўдзельнічалі ў рабоце кожнага пасяджэння, аб гэтым сведчаць сабраныя матэрыялы.

Асаблівую ўвагу ў сваёй рабоце настаўнікі МА ўдзялялі павышэнню ўзроўню прафесійнай кампетэнцыі педагогаў праз абагульненне і распаўсюджванне эфектыўнай педагагічнай практыкі – быў абагулены вопыт настаўніка матэматыкі Данілюк Т.В. па тэме “Павышэнне ўзроўня матэматычнай падрыхтаванасці праз удасканаленне вылічальных навыкаў” і настаўніка фізікі Мацкевіч І.Г. “Модульная тэхналогія як сродак павышэння якасці ведаў вучняў на ўроках фізікі”.

У гэтым навучальным годзе вучні школы прымалі актыўны ўдзел у міжнароднай алімпіядзе па інфарматыцы, фізіцы і матэматыцы “Інфамышка”, “Зубрёнок”, “Кенгуру”, дыстанцыйных алімпіядах на сайце Далінскага, конкурсах цэнтра па рабоце з адоранымі вучнямі гімназіі №1 г.п.Зэльва.

Настаўнікі дакладных навук у гэтым навучальным годзе падрыхтавалі 4 прызёраў раённых прадметных алімпіяд (Данілюк Т.В. – 2-е месца, Мацкевіч І.Г. – 3-е месца, Трафімовіч І.Д. – 3-е, Астапка М.С. – 3-е месца) (у прошлым навучальным годзе – 7 прызёраў). Адсутнічаюць прызавыя месцы на раённай навукова-практычнай канферэнцыі (у прошлым навучальным годзе – 2). Кабінет матэматыкі (загадчык Данілюк Т.В.) заняў ІІ месца ў раённым конкурсе прадметных кабінетаў.

Унутры МА вядзецца пастаянны абмен вопытам і навінкамі метадычнай літаратуры. Усе настаўнікі нашага МА ў гэтым годзе прымалі актыўны ўдзел у рабоце раённых МА. На працягу года ў кабінетах матэматыкі, фізікі і інфарматыкі вялося назапашванне дыдактычнага матэрыялу. Заменена камп’ютарная тэхніка ў кабінеце інфарматыкі №409.

Аднак у працэсе работы засталіся нявырашаныя пытанні, задачы, праблемы, над якімі калектыў метадычнага аб’яднання будзе працаваць у далейшым. Неабходна павысіць прафесійную кампетэнтнасць настаўнікаў дакладных навук па аказанню дапамогі дзецям з нізкім узроўнем навучанасці ў пераадоленні прабелаў у ведах, уменнях і навыках.

У сувязі з вышэй адзначаным у 2014-2015 навучальным годзе работу метадычнага аб’яднання настаўнікаў дакладных навук неабходна накіраваць на вырашэнне наступных задач:



  1. павысіць узровень прафесійнай кампетэнцыі педагогаў праз актуалізацыю і паглыбленне прадметных ведаў педагогаў, удасканаленне педагагічнай тэхнікі;

  2. забяспечыць інфармацыйна-метадычную падтрымку педагогаў па арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці вучняў на ўроках; па павышэнню паспяховасці педагагічнага майстэрства;

  3. стварыць умовы для ўдасканалення асобасна-прафесійнага ўзроўню настаўнікаў, павышэння іх матывацыі да самаразвіцця і самарэалізацыі

Метадычная тэма школы: Сучасныя метадычныя патрабаванні да рэалізацыі прадметнага зместу на вучэбных занятках па дадкладным навукам.

Мэта: Забеспячэнне ўмоў для павышэння тэарэтычнага, метадычнага, прафесійнага майстэрства педагогаў, развіццё іх творчага патэнцыялу ва ўмовах запатрабаванняў сучаснай школы.

2. Пасяджэнні метадычнага аб’яднання:



: sh2.zelva -> library
library -> Склад Савета піянерскай дружыны “Факел” на 2014/2015 навучальны год Старшыня Савета дружыны
library -> Медадычнага аб’яднання кіраўнікоў музеяў, турарганізатараў на 2014/2015 навучальны год
library -> Пра родную Зэльвеншчыну для ўсіх зацікаўленых
library -> Тэма : Дыферэнцыяцыя зычных 3-с у складах, словах, словазлучэннях, сказах. Задачы
library -> Графік правядзення факультатыўных заняткаў пачатковых класаў на другое паўгоддзе 2015 навучальнага года


1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка