Метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў на 2014-2015 навучальны год



старонка3/4
Дата канвертавання19.07.2016
Памер448.14 Kb.
ТыпПлан работы
1   2   3   4

Занятак № 1. 26 лістапада 2013


Тэма: Спецыфіка дзейнасці настаўніка па эфектыўнаму выкарыстанню традыцыйных і сучасных адукацыйных тэхналогій навучання.

Форма правядзення: семінар-практыкум.

І. Навукова-метадычны блок:



  1. Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі як сродак рэалізацыі асобасна арыентаванага прынцыпу навучання ў адукацыйным працэсе. Асаблівасці прымянення адукацыйных тэхналогій.

Мацкевіч І.Г.

  1. Сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі як сродак павышэння пазнавальнай актыўнасці вучняў.

Данілюк Т.В.

  1. Выкарыстанне камп’ютарных тэхналогій на розных этапах урока і ў пазакласнай дзейнасці вучняў.

Крэчка Т.У

ІІ. Вучэбна-метадычны блок:


  1. Эфектыўнасць выкарыстання сучасных педагагічных і інфармацыйных (камп’ютарных) тэхналогій у адукацыйным працэсе (з вопыту работы).

Трафімовіч І.Д.
III. Практычны блок:

  1. Наведванне адкрытага ўрока па тэме занятка

Базыльчык С.У.

  1. Самааналіз урока.

Базыльчык С.У.

  1. Аналіз урока.

Удзельнікі МА

  1. Работа ў групах:

Супрацоўніцтва і абмен вопытам паміж настаўнікамі па тэме занятка.

IV. Дамашняе заданне: кожнаму настаўніку падрыхтаваць лісты самаацэнкі, самакантролю ці рэфлексіі для атрымання інфармацыі аб ходзе і выніках навучання.

Удзельнікі МА

V. Выпрацоўка і прыняцце рэкамендацый.

Удзельнікі МА

Літаратура:

1. Бершадский М.Е. Дидактические и психологические основания образовательной технологии /М.Е. Бершадский, В.В. Гузеев – М.: Центр «Педагогический поиск», 2003. – 256 с.

2. Богачева, И.В. Общение и представление опыта педагогической деятельности / И.В.Богачева, И.В. Федоров, О.В. Сурикова. Общение и представление опыта педагогической деятельности. Государственное учреждение образования «Академия последипломного образования» Минск, 2012.

3. Груденов, Я.И. Совершенствование методики работы учителя математики / Я.И. Груденов. – М.: Просвещение, 2005.

4. Запрудский, Н.И. Современные школьные технологии – 2 / Н.И. Запрудский – Минск: «Сэр-Вит», 2010. – 256с.

5. Луговский, С.А. Формирование познавательной активности школьников при изучении математики/С.А. Луговский, Е.П. Цыбуля // Матэматыка: праблемы выкладання. – 2009. – № 4.

6. Якиманская, И.С. Личностно-ориентированное обучение в современной школе/И.С. Якиманская, М.: Сентябрь, 1996. – 96 с.

7. Сайт Государственного учреждения образования «Академия последипломного образования» www.academy.edu.by

Занятак № 2. 12 лютага 2014 года


Тэма “Роля інтэрактыўных метадаў у арганізацыі пазнавальнай дейнасці вучняў на вучэбных занятках”

Форма правядзення: семінар-практыкум.

І. Навукова-метадычны блок



  1. Асаблівасці прымянення розных інтэрактыўных метадаў на вучэбных занятках.

Крэчка Т.У.

  1. Інтэрактыўныя метады, як сродак павышэння матывацыі вучняў

Базыльчык С.У.

ІІ. Вучэбна-метадычны блок



  1. Эфектыўнасць выкарыстання інтэрактыўных метадаў у пазаўрочнай дзейнасці вучняў.

Данілюк Т.В.

  1. Выкарыстанне інтэрактыўных метадаў на розных этапах урока.

Трафімовіч І.Д.

ІІІ. Практычны блок



  1. Наведванне адкрытага ўрока па тэме занятка

Мацкевіч І.Г.

  1. Самааналіз урока.

Мацкевіч І.Г.

  1. Аналіз урока.

Удзельнікі МА

IV. Выпрацоўка і прыняцце рэкамендацый.



Крэчка Т.У., удзельнікі МА

Літаратура:



  1. Лордкипанидзе Д.О. Принципы организации и принципы обучения. М., 1957

  2. Кавтарадзе Д. Н. Обучение и игра. Введение в активные методы обучения. - М., 1998

  3. А.А. Аладьина, М.Е. Минайдарова, Х.Т.Абдрахманова Роль интерактивных методов обучения в формировании креативной личности, Таразский государственный педагогический институт, г.Тараз

  4. Смолкин А.М. Активные методы обучения. М., 1991.

  5. Щукина Г.И. Активизация познавательной деятельности учащихся в учебном процессе. М., 1992.

  6. Сайт Государственного учреждения образования «Академия последипломного образования» www.academy.edu.by

  1. Кіраўніцтва самаадукацыяй педагогаў:

    1. Аказанне дапамогі педагогам ў падборы літаратуры па тэмах самаадукацыі і афармленні матэрыялаў па выніках самаадукацыі.

Крэчка Т. У., на працягу года

    1. Экспертыза адукацыйных прадуктаў, распрацаваных педагогамі па выніках самаадукацыі:

Прозвішчы удзельнікаў МА

Тэма па самаадукацыі

Адукацыйны прадукт па выніках самаадукацыі

Прозвішчы педагогаў, якія праводзяць эксперты

Базыльчык С.У.

Развитие логического мышления на уроках математики

Рэферат

Данілюк Т.В.

Крэчка Т.У.

Эффективность использования интерактивных тестов на уроках информатики и математики

Рэферат

Трафімовіч І.Д.




  1. Рэдакцыйна-выдавецкая дзейнасць МА:

    1. Метадычны часопіс “Роля інтэрактыўных метадаў у арганізацыі пазнавальнай дейнасці вучняў на вучэбных занятках”.

Крэчка Т.У., красавік 2014
Кіраўнік МА Т.У.Крэчка
УЗГОДНЕНА

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

______________І.В. Таляркова
ЗАЦВЕРДЖАНА

Дырэктар школы

______________А.М.Лукашэвіч


План работы

метадычнага аб’яднання настаўнікаў-філолагаў

на 2014-2015 навучальны год


  1. Аналіз работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў-філолагаў за 2013/2014 навучальна год і задачы на 2014/2015 навучальны год.

У склад школьнага метадычнага аб’яднання ў 2013/2014 навучальным годзе ўваходзіла 8 настаўнікаў рускай і беларускай мовы і літаратуры, з іх 3 настаўніка (37,5%) маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю, першую катэгорыю – 5 (62,5%). Якубовіч Т.І., Сакалоўская А.У., Жабрун С.І., Ступчык Н.Ф. (50%) з’яўляюцца сертыфікаванымікарыстальнікамі ІТ. У гэтым навучальным годзе прайшлі курсы павышэння кваліфікацыі Буднік Н.П., Ступчык Н.Ф.

Работа метадычнага аб’яднання была накіравана на рашэнне наступных задач:



  1. павысіць узровень прафесійнай кампетэнцыі педагогаў праз актуалізацыю і паглыбленне прадметных ведаў педагогаў, удасканаленне педагагічнай тэхнікі;

  2. забяспечыць інфармацыйна-метадычную падтрымку педагогаў па фарміраванню чытацкіх уменняў вучняў у працэсе выкладання рускай і беларускай літаратуры; па арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці вучняў на ўроках беларускай і рускай літаратуры;

  3. стварыць умовы для ўдасканалення асобасна-прафесійнага ўзроўню настаўнікаў, павышэння іх матывацыі да самаразвіцця і самарэалізацыі

На працягу дзейнасці МА за 2013/2014 навучальны год настаўнікі ўдасканалілі навукова-тэарытычныя веды і методыку праз павышэнне свайго прафесійнага майстэрства.

На працягу навучальнага года было праведзена два занятка метадычнага аб’яднання па тэмах: “Чытанне як пазнавальны працэс і роля настаўніка-славесніка ў ім” і “Фарміраванне тэарэтычных ведаў і практычных уменняў рэгулявання кантрольна-ацэначнай дзейнасці настаўніка пры правяденні розных відаў атэстацыі вучняў на ўроках літаратуры”.



Па выніках работы першага пасяджэння кожны настаўнік адзначыў неабходнасць:

  • для развіцця сваёй прафесійнай кампетэнцыі выкарыстоўваць такія віды дзейнасці, як практычная дзейнасць, прафесійныя зносіны і самаадукацыю;

  • для фарміравання станоўчага светапогляду, зносін да грамадства, іншага чалавека і самога сябе надаваць больш увагі здольнасці чытача ўспрымаць, аналізаваць, ацэньваць аўтарскую задумку, эстэтычны пафас, сацыяльны і маральны вынік літаратурнага твора;

  • на ўроках рускай і беларускай літаратуры звяртаць увагу, з якой інтанацыяй вучань прачытаў тэкст;

  • для фарміравання маўленчых уменняў, стварэння базы для навучання вучняў напісанню пераказаў і сачыненняў развіваць і ўдасканальваць прыёмы асэнсавання прачытанага;

  • для развіцця лагічнага мыслення, умення дабываць інфармацыю пры дапамозе аналізу матэрыялу і супастаўленні думак, якія маюцца праводзіць з вучнямі, прымяняць вучэбнае даследаванне ў працэс выкладання мовы і літаратуры;

  • развіваць лінгвістычныя кампетэнцыі вучняў праз пашырэнне лінгвістычных ведаў, паглыбленне ведаў па асобных лінвістычных праблемах;

  • прытрымлівацца асноўных патрабаванняўаналізу мастацкага твора.

Па выніках работы другога пасяджэння кожны настаўнік адзначыў для сябе неабходнасць:

  • паміж выкладчыкам і вучнямі выкарыстоўваць прынцып “зваротнай сувязі”, які дазваляе ацэньваць дынаміку засваення вучэбнага матэрыялу, сапраўдны ўзровень валодання сістэмай ведаў, уменняў і навыкаў;

  • на аснове аналізу ўзроўня валодання вучнямі сістэмай ведаў, уменняў і навыкаў уносіць адпаведныя карэктывы ў арганізацыю навучальнага працэсу;

  • для павышэння вучэбнай матывацыі вучняў выкарыстоўваць усе магчымасці навучальнага матэрыялу для таго, каб зацікавіць вучняў; ставіць праблемы, актывізаваць самастойнае мысленне; арганізаваць супрацоўніцтва вучняў на ўроку, узаемадапамогу, пазітыўнае стаўленне да прадмета ў цэлым; самому правільна будаваць зносіны з вучнямі, быць зацікаўленым у іх поспехах; бачыць індывідуальнасць кожнага вучня і матываваць школьнікаў, абапіраючыся на яго асабістыя матывы;

  • для свядомай матывацыі вучэбнай дзейнасці, захавання і ўмацавання фізічнага здароўя вучняў, павышэння матывацыі да вучэння і развіцця пазнавальнай зацікаўленасці прымяняць дыферэнцыяцыю і індывідуалізацыю вучэбнага працэсу;

  • для атрымання поўнай інфармацыі аб рабоце кожнага вучня, адпрацоўкі вядучых паняццяў, маніторынгу ведаў, уменняў і навыкаў вучняў, для індывідуальнай траекторыі і пазнавальнага стылю вучня прымяняць на ўроках разнастайныя віды тэстаў;

  • на вучэбных занятках неабходна сістэматычна ўключаць тэставы кантроль у бягучую, тэматычную і выніковую праверку ведаў, уменняў і навыкаў;

  • распрацоўваць сістэму пытанняў і заданняў тэстаў па літаратуры, улічваючы розны ўзровень засваення ведаў вучнямі;

  • для фарміравання ў вучняў умення самастойна ставіць перад сабой навучальныя задачы, планаваць вучэбную дзейнасць, выбіраць адпаведныя навучальныя дзеянні для яе рэалізацыі, ажыццяўляць кантроль па ходзе выконваемай работы і ўменне ацаніць атрыманыя вынікі выкарыстоўваць разнастайныя прыёмы і спосабы фарміравання ў вучняў навыкаў самакантролю і самаацэнкі.

Усе ўдзельнікі метадычнага аб’яднання прадуктыўна ўдзельнічалі ў рабоце кожнага пасяджэння, аб гэтым сведчаць сабраныя матэрыялы.

Шматграннай была ў гэтым годзе складаючая частка вучэбнага працэсу –пазакласная работа па прадметах. У межах пазакласнай дзейнасці ў 2013/2014 навучальным годзе быў праведзен день роднай мовы, арганізаваны ўдзел у прадметных алімпіядах, удзел у рэспубліканскіх конкурсах “Буслік”,”Журавлик”, праводзіліся агульнашкольныя мерапрыемствы клуба “Беларусічы”. Былі наладжаны традыцыйныя Сакавіны – свята сустрэч з пісьменнікамі. На жаль, у гэтым навучальным малавыніковы ўдзел вучняў у раённых мерапрыемствах:



  • раённая навукова-даследчая канферэнцыя – прызавых месц няма, толькі настаўнік беларускай мовы і літаратуры Ступчык Н.Ф. падрыхтавала прызёра “Хрустальнай альфы” (дыплом ІІ ступені);

  • раённыя прадметныя алімпіяды: па рускай мове – ІІ месца, настаўнік Жабрун С.І., ІІІ месца – Мінец Э.У., па беларускай мове – ІІ месца, настаўнік Сакалоўская А.У.

  • раённыя конкурсы: конкурс юных экскурсаводаў музеяў – ІІ месца, інтэрнэт-віктарына “Лістаючы старонкі Зэльвеншчыны” – І месца, настаўнік Ступчык Н.Ф.; конкурс сярод вучняў 9-11 класаў “Прафесія – настаўнік” – І, ІІІ месцы, настаўнік Мінец Э.У.;

  • псіхолага-педагагічныя чытанні - ІІ месца, настаўнік Жабрун С.І.

  • рэспубліканскія конкурсы: конкурс праектаў “Я родным краем ганаруся” – І месца, настаўнік Ступчык Н.Ф.

У пазакласнай рабоце настаўнікі выкарыстоўвалі гісторыка-краязнаўчы матэрыял школьнага музея (Буднік Н.П, Ступчык Н.Ф., Якубовіч Т.І.);

Настаўнікі-філолагі на працягу года працавалі над тэмамі па самаадукацыі, укаранялі ва ўласную практыку новыя метады і тэхналогіі, знаёміліся з вопытам работы перадавых настаўнікаў.

Задачы, пастаўленыя перад настаўнікамі метадычнага аб’яднання, выкананы.Работу МА настаўнікаў-філолагаў у 2013-2014 навучальным годзе можна прызнаць здавальняючай.

Аднак у працэсе работы засталіся нявырашаныя пытанні, задачы, праблемы, над якімі калектыў метадычнага аб’яднання будзе працаваць у далейшым. Існуе неабходнасць у арганізацыі вучобы педагогаў па прымяненню аптымальных і эфектыўных падыходаў, якія вызначаюць тэарэтычную і метадычную базу навучання мове, а таксама будуць разгледжаны асноўныя прынцыпы,падыходы да арганізацыі навучальнага працэса па літаратуры.

У сувязі з вышэй адзначаным у 2014-2015 навучальным годзе работу метадычнага аб’яднання настаўнікаў-філолагаў неабходна накіраваць на вырашэнне наступных задач:


  1. павысіць узровень прафесійнайкампетэнцыі педагогаўпразактуалізацыюi паглыбленнепрадметныхведаў, удасканаленне педагагічнайтэхнікі;

  2. забяспечыцьінфармацыйна-метадычнуюпадтрымку педагогаў па рэалізацыі канцэптуальных прынцыпаў моўнай і літаратурнай адукацыі;

  3. укараняць у навучальны працэс сучасныя метады, прыёмы і тэхналогіі, якія садзейнічаюць арганізацыі якаснай дзейнасці вучняў на занятках па мове і літаратуры.

Метадычная тэма школы:“Сучасныя метадычныя патрабаванні да рэалізацыі прадметнага зместу на вучэбных занятках па мове і літаратуры”.

Мэта: Забеспячэннеўмоў для павышэння тэарэтычнага, метадычнага, прафесійнага майстэрства педагогаў, развіццё творчага патэнцыялу ва ўмовах запатрабаванняў сучаснай школы.

  1. Пасяджэнні метадычнага аб'яднання:

Занятак 1. 27 лістапада 2014 года

Тэма:“Аптымальныя і эфектыўныя падыходы, якія вызначаюць тэарэтычную і метадычнуюбазу навучання мове”.

Форма правядзення: семінар-практыкум.

I. Навукова-метадычны блок.

1.Сістэмна-функцыянальны падыход у навучанні мове.

Якубовіч Т. I.

2.Рэалізацыя лінгвакультуралагічнага падыхода: метадычны аспект.



Сакалоўская А. У.

3.Камунікатыўна-дзейсны падыход у працэсе навучання мове .



Буднік Н.П.

ІІ. Вучэбна-метадычны блок:

1. Складальнікі сучаснага урока мовы.

Ступчык Н. Ф.


  1. Метадычныя прыёмы, заданні,практыкаванні, іншыя віды работ, якія рэалізуюць лінгвакультуралагічны і кампетэнтнасныпадыходы.

Аніська T.I., удзельнікі МА

  1. Мэты урока з пазіцый кампетэнтнаснага падыхода.

Мінец Э. У.

        1. Практычны блок:

  1. Наведванне адкрытага ўрока па тэме занятка.

2.Самааналіз урока.

3.Аналіз ўрока.



Удзельнікі МА

4.Работа ў групах: Супрацоўніцтваi абмен вопытам паміж настаўнікамі беларускай мовы i літаратурыi настаўнікамі рускай мовы i літаратуры па тэме занятка.



Удзельнікі МА

IV. Дамашняе заданне: кожнаму настаўніку падрыхтаваць заданні,практыкаванні, іншыя віды работ, якія рэалізуюць розныя падыходы пры навучанні мове.



Удзельнікі МА

V. Выпрацоўка рэкамендацый.



Мінец Э.У.,удзельнікі МА

ЛІТАРАТУРА:

1.Яленскі М.Г. Канцэптуальныя асновы сучаснай моўнай адукацыі /

М.Г.Яленскі // Беларуская мова і літаратура .— 2009.— №1.

2.Мурашоў, А.А.Настаўнік як моўная асоба:вуч.дапаможнік / А. А. Мурашоў. — М.: Варонеж : МОДЭК, 2008. — 432 с.

3.Пытанні вучня ў навучальным працэсе / I. I.Родак // Пазнавальныя задачы ў навучанні гуманітарным навукам. — М.: Педагогіка, 1972. — С. 217—236.



4. Русецкі, В. Ф. Культура мовы: 10 кл. : дапаможнік для настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў з беларус.і рус.мовамі навучання/ В. Ф. Русецкі— Мінск : Народнаяасвета, 2010. 64 с.

5. Русецкий В. Ф. Публичная речь учителя: от монолога к диалогу и общению / В. Ф. Русецкий // Русская словесность. — 1999. — № 2.

6.Русецкий, В. Ф. Работаем с текстом на уроках русского языка / В. Ф. Русецкий // Русский язык и литература. — 2009. — № 8. — С. 46 -53. 7.Есін, А.Б. Прынцыпы і прыёмы аналізу літаратурнага твора: вуч.дапаможнік / А.Б.Есін. —М.: Навука, 2009. —248 с.Занятак 2. 18 сакавіка 2015 года

Занятак № 2. 18 сакавіка 2014 года

Тема: Асноўныя метадычныя прынцыпы, падыходы да арганізацыі навучальнага працэса па літаратуры”.

Форма правядзення: семінар-практыкум.

I. Навукова-метадычны блок.

1.Канцэпцыя літаратурнага навучання ў сярэдняй школе — метадалагічная аснова сучасных праграм і падручнікаў па літаратуры

Жабрун С.І.

2.Прынцып дэмакратызацыі і гуманізацыі на ўроках літаратуры



Сакалоўская А.У.

3. Арыентацыя на агульначалавечыя каштоўнасці і нацыянальныя маральныя каштоўнасці Буднік Н.П.

4. Прынцып вывучэння літаратуры як мастацтва слова.

Ступчык Н. Ф.

ІІ.Вучэбна-метадычныблок:

1. Рэалізацыя прынцыпа дыялагічнасці ў развіцці вучняў сродкамі літаратуры Мінец Э.У. 2. Фарміраванне медыякампетэнтнасці вучняў на ўроках літаратуры

Якубовіч Т.І.

ІІІ.Практычныблок: 1. Наведванне адкрытага ўрока па тэме занятка. 2. Самааналіз урока. 3. Аналіз ўрока. Удзельнікі МА 4. Работа ў групах : Супрацоўніцтва i абмен вопытам паміж настаўнікамі беларускай мовы i літаратуры i настаўнікамі рускай мовы i літаратуры па тэме занятка.



        1. Дамашняе заданне: кожнаму настаўніку падрыхтаваць практыкаванні, памяткі, заданні,іншыя віды работ, якія рэалізуюць розныя падыходы пры навучанні літаратуры.

Удзельнікі МА

V.Выпрацоўка рэкамендацый.



Мінец Э.У.,удзельнікі МА

ЛІТАРАТУРА: 1. Тагільцава, Н.Г. Эстэтычнае ўспрыманне мастацтва як фактар выхавання самасвядомасці школьнікаў/ Н.Г.Тагільцава. —М.,2002. 2. Беспалько,В.П. Складальнікі педагагічнай тэхналогіі / В.П. Беспалько. — М.: Педагогіка,1989. — 192 с. 3. Канцэпцыя рэфармавання літаратурнай адукацыі / пад рэд. М.А.Лазарука, В.У. Івашына. – Мінск,1996.4. Методыка выкладання літаратуры / пад рэд. О.Ю.Багданавай,В.Г.Маранцмана. ч.1. – М. : Просвещение,2001. 5. Прадметныя часопісы



  1. Рэдакцыйна-выдавецкая дзейнасць МА

4.1 Зборнік дыдактычных матэрыялаў па тэме занятку №1 “Аптымальныя і эфектыўныя падыходы, якія вызначаюць тэарэтычную і метадычную базу навучання мове”.

Мінец Э.У., люты

4.2. Зборнік дыдактычных матэрыялаў па тэме занятку №2 “Асноўныя метадычныя прынцыпы, падыходы да арганізацыі навучальнага працэса па літаратуры”.

Мінец Э.У., красавік

Кіраўнік МА Мінец Э.У.

УЗГОДНЕНА ЗАЦВЕРДЖАНА

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Дырэктар установы

_________І.В.Таляркова _______ А.М.Лукашэвіч


План работы

метадычнага аб’яднання настаўнікаў-дэфектолагаў

на 2014-2015 навучальны год

  1. Аналіз работы школьнага метадычнага аб’яднання настаўнікаў-дэфектолагаў за мінулы навучальны год і задачы на новы 2014/2015навучальны год.

У склад школьнага метадычнага аб’яднання ў 2013/2014 навучальным годзе ўваходзіла 4 настаўніка-дэфектолага, якія ажыццяўлялі адукацыйны працэс у класах інтэграванага навучання. Тры настаўніка-дэфектолага (75%) мелі першую кваліфікацыйную катэгорыю, адзін настаўнік (25%) – другую катэгорыю. Рыбак Л.А. стала сертыфікаваным карыстальнікам ІТ у адукацыйным працэсе. У 2013/2014 навучальным годзе Доста Т.В. павысіла сваю кваліфікацыйную катэгорыю. Цупрык Н.П. прайшла курсы павышэння кваліфікацыі.

Работа метадычнага аб’яднання была накіравана на рашэнне наступных задач:



  • удасканальваць прадметную і метадычную граматнасць настаўнікаў-дэфектолагаў,

як адзін з галоўных кампанентаў прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных работнікаў;

- актывізаваць работу па падрыхтоўцы вучняў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця да самастойнага жыцця, іх сацыялізацыі і інтэграцыі ў грамадства;

- укараняць у практыку выкладання матэматыкі дыдактычныя гульні як сродак павышэння якасці засваення вучэбнага матэрыяла і актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця (Павышаць якасць выкладання матэматыкі праз выкарыстанне дыдактычных гульняў, як сродка актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця)

- укараняць стандарты спецыяльнай адукацыі, якія адказваюць патрабаванням карэкцыйнай і сацыяльнай накіраванасці вучэбнага працэсу.

На працягу дзейнасці МА за 2013/2014 навучальны год настаўнікі ўдасканалілі навукова-тэарэтычныя веды і методыку праз павышэнне свайго прафесійнага майстэрства.

На працягу навучальнага года было праведзена два занятка метадычнага аб’яднання па тэмах: “Падрыхтоўка да самастойнага жыцця выпускнікоў установы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю” і “Дыдактычная гульня на ўроках матэматыкі як сродак павышэння якасці засваення вучэбнага матэрыяла і актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця”.

Па выніках работы першага пасяджэння кожны настаўнік адзначыў для сябе неабходнасць:

- актыўна выкарыстоўваць у адукацыйным і карэкцыйна-развіваючым працэсе нестандартныя сітуацыі, накіраваныя на фарміраванне здольнасці вучняў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця дзейнічаць у жыццёва важных умовах;

- для павышэння якасці педагагічнай работы з вучнямі з інтэлектуальнай недастатковасцю па падрыхтоўцы іх да самастойнага жыцця рэалізоўваць задачы па фарміраванню жыццёвай перспектывы ў вучняў старэйшых класаў;

- у час правядзення ўрокаў і карэкцыйных заняткаў з вучнямі старэйшых класаў выкарыстоўваць прыёмы фарміравання ўменняў дзелавых зносін;

- для фарміравання ў дзяцей уменняў адрозніваць асноўныя эмоцыі і пачуцці, іх вербальныя і невербальныя праяўленні; для развіцця ўменняў ацэньваць свае і чужыя эмоцыі і спосабы іх выражэння; для набыцця вопыту рашэння сацыяльна-эмацыянальных задач выкарыстоўваць магчымасці карэкцыйных заняткаў;

-фарміраванне спецыяльных уменняў ажыццяўлення вуснай і пісьмовай дзелавой камунікацыі на ўроках ажыццяўляць праз камунікатыўныя сітуацыі, ролевыя і дзелавыя гульні, трэнінгі;

- для фарміравання ўменняў дзелавых зносін праводзіць экскурсіі з уключэннем заданняў практычнага характару;

- на занятках па развіцці пазнавальнай дзейнасці праводзіць работу па карэкцыі сацыяльна-эмацыянальнага развіцця вучняў з інтэлектуальнай недастатковасцю;

- фарміраваць у вучняў вопыт сацыяльных паводзін у быце праз сацыяльна-бытавую арыентацыю вучняў з АПФР;

- фарміраваць у вучняў вопыт сацыяльна-працоўных уменняў і спосабаў дзейнасці пры працаўладкаванні праз сацыяльна-працоўную падрыхтоўку вучняў з АПФР;

- фарміраваць у выпускніка вопыт паводзін пры ўключэнні ў сацыяльна-эканамічныя зносіны праз сацыяльна-эканамічную работу з вучнямі з АПФР.

Па выніках работы другога пасяджэння кожны настаўнік адзначыў для сябе неабходнасць:

- для паспяховага засваення праграмы па матэматыцы вучнямі з АПФР праводзіць работу па ранняму выяўленню магчымасцей вучняў, тэмпу іх работы, асаблівасцей развіцця;

- актыўна выкарыстоўваць у адукацыйным і карэкцыйна-развіваючым працэсе гульнявыя тэхналогіі;

- укараняць у практыку работы выкарыстанне дыдактычных гульняў на розных этапах урокаў матэматыкі з мэтай павышэння якасці засваення вучэбнага матэрыяла і актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;

-для замацавання вывучанага матэрыяла па матэматыцы, для актывізацыі мовыі мыслення вучняў з АПФР выкарыстоўваць на ўроку матэматыкі дыдактычныя гульні;

-выкарыстоўваць дыдактычныя гульні, якія цесна звязаны з тэмай урока, арганічна суадносяцца з вучэбным матэрыялам, адпавядаюць дыдактычным мэтам урока.

Па тэме другога занятка быў дадзены адкрыты ўрок настаўнікам-дэфектолагам Доста Т.В. Педагог падрыхтаваў і правёў урок на высокім прафесійным узроўні.

Усе ўдзельнікі метадычнага аб’яднання прадуктыўна ўдзельнічалі ў рабоце кожнага пасяджэння, аб гэтым сведчаць сабраныя матэрыялы.

Кожны дэфектолаг на працягу года працаваў над вызначанай тэмай па самаадукацыі.



: sh2.zelva -> library
library -> Склад Савета піянерскай дружыны “Факел” на 2014/2015 навучальны год Старшыня Савета дружыны
library -> Медадычнага аб’яднання кіраўнікоў музеяў, турарганізатараў на 2014/2015 навучальны год
library -> Пра родную Зэльвеншчыну для ўсіх зацікаўленых
library -> Тэма : Дыферэнцыяцыя зычных 3-с у складах, словах, словазлучэннях, сказах. Задачы
library -> Графік правядзення факультатыўных заняткаў пачатковых класаў на другое паўгоддзе 2015 навучальнага года


1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка