Метадычныя ўказанні і ілюстрацыйны матэрыял



старонка1/14
Дата канвертавання15.05.2016
Памер1.19 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   14



ПАЗААБРАДАВЫЯ ПЕСНІ

Метадычныя ўказанні і ілюстрацыйны матэрыял


да правядзення фальклорнай практыкі

студэнтаў I курса філалагічнага факультэта

М і н с к

БДУ


2010
УДК 398 (=836) (075. 8)

ББК 82. 3 (4 Беи) 73

П 12
С к л а д а л ь н і к і:

В. В. Прыемка, Т. А. Марозава, Т. В. Лук’янава, В. К. Каратай
Рэкамендавана Вучоным саветам

філалагічнага факультэта

29 кастрычніка 2009 года, пратакол № 2

Р э ц э н з е н т ы:

кандыдат філалагічных навук А. Ф. Літвіновіч;

кандыдат гістарычных навук М. А. Міхайлец



Пазаабрадавыя песні : метад. указанні і іл. матэрыял да

П 12 правядзення фальк. практыкі студэнтаў І курса філал. фак. / склад.:

В. В. Прыемка [і інш.] ; пад рэд. Т. А. Марозавай. – Мінск : БДУ,

2010. – ? с.

ISBN 978-985-485-759-6.

Кніга дапаможа будучым філолагам у падрыхтоўцы да фальклорнай практыкі ў палявых умовах, а таксама ў фарміраванні прадметнай кампетэнцыі. Выданне будзе карысным кіраўнікам груп фальклорнай практыкі, выкладчыкам па фалькларыстыцы, а таксама работнікам культурных устаноў.




УДК 398(=836)(075.8)

ББК 82.3(4Беи)73

ISBN 978-985-485-759-6 БДУ, 2010

ПРАДМОВА
У навуковай літаратуры існуе праблема класіфікацыі пазаабрадавай лірыкі. Гэта зразумела, бо ў жанрава-відавым плане фальклор вельмі багаты. Прапанаваць ідэальную класіфікацыю, у якую б «укладваліся» абсалютна ўсе творы, – справа не з лёгкіх. Год ад году сутыкаючыся з рэальнымі сітуацыямі складанасці вызначэння жанрава-відавой прыроды пэўнага твора, мы паспрабавалі ўлічыць, з аднаго боку, усе вядомыя ў фалькларыстыцы падыходы да класіфікацыі пазаабрадавай паэзіі, з другога – ахапіць магчымыя варыянты цяжкіх прыкладаў, якія не падпадаюць пад вядомыя класіфікацыі. У выніку сістэма беларускай пазаабрадавай лірыкі атрымала наступны выгляд: падзел на бытавыя і сацыяльныя, гумарыстычна-жартоўныя і сатырычныя песні, а таксама на малыя лірычныя жанры – прыпеўкі. Акрамя гэтага, звяртаецца ўвага на ўнутрывідавую класіфікацыю бытавых і сацыяльных песень. Пры вызначэнні відавой разнавіднасці твора прапануецца, з аднаго боку, адмовіцца ад абагульненага паняцця «лірычная песня», з другога – аб’яднаць бурлацкія, батрацкія, адыходніцкія песні і песні панскіх парабкаў у групу «найміцкія песні». Дадзеныя ўдакладненні зроблены на падставе справаздач па фальклорнай практыцы некалькіх пакаленняў студэнтаў-філолагаў і заўважаных у іх недахопах пры вызначэнні відавой разнавіднасці твораў.

У гэтым выданні мы змяшчаем і жорсткія рамансы – творы, якія традыцыйна не адносяцца да ўласна пазаабрадавых песень, але добра ілюструюць пазаабрадавую сферу жыцця беларуса. Агульнавядома, што жорсткія рамансы абавязаны сваім узнікненнем гарадской мяшчанскай культуры, аднак іх стабільная фіксацыя студэнтамі ў асяроддзі вясковага насельніцтва паўсюдна па Беларусі сведчыць аб папулярнасці гэтага жанру, яго пранікненні ў традыцыйную культуру вёскі. На нашу думку, уяўленне аб функцыянаванні пазаабрадавай лірыкі без гэтага жанру будзе няпоўным.

У якасці ілюстрацыйнага матэрыялу выкарыстаны запісы студэнтаў і выкладчыкаў БДУ, зробленыя на працягу апошніх 5–15 гадоў, што з’яўляецца сведчаннем захаванасці пазаабрадавага песеннага фальклору ў жывым бытаванні нашага народа. З-за адсутнасці запісаў некаторых відавых разнавіднасцей змяшчаюцца тэксты твораў, запісаныя падчас выязных фальклорных экспедыцый канца 60-х гг. – пачатку 90-х гг. ХХ ст. Па магчымасці аўтары-складальнікі імкнуліся прадставіць матэрыялы з розных абласцей і раёнаў Беларусі, каб адлюстраваць поўную карціну бытавання пазаабрадавых песень, жорсткіх рамансаў і прыпевак.

У дадзеным выданні вытрыманы базавыя прынцыпы: арыентацыя на фарміраванне ў студэнта-збіральніка фальклору прадметнай кампетэнцыі і забеспячэнне яго неабходным метадычным інструментарыем па вызначанай тэме.



І. БЫТАВЫЯ ПЕСНІ
У гэтай групе песень вылучаюцца любоўныя, сямейныя, сіроцкія, удовіныя, прымацкія, элегічныя творы, звязаныя з пазаабрадавай сферай жыцця чалавека. Калі вы параўнаеце прапанаваную жанравую класіфікацыю з класіфікацыяй, змешчанай у Зводзе беларускага фальклору «Беларуская народная творчасць»1, то заўважыце, што названыя разнавіднасці песень пададзены крыху інакш: асобнымі тамамі прадстаўлены любоўныя песні і сямейна-бытавыя – уласна сямейныя, сіроцкія, удовіныя. У плане класіфікацыі гэта тыя ж творы, якія мы прапануем пад агульнай назвай «бытавыя песні». Прымацкія песні ў Зводзе змешчаны ў томе «Сацыяльна-бытавыя песні». На нашу думку, прымацтва, як яго традыцыйна разумеў народ, – з’ява сямейная, а не сацыяльная: скаргі на долю мужа-прымака лічыць сацыяльным пратэстам не зусім карэктна.

Даволі часта і ў навуковых даследаваннях, і ў зборніках фальклорных твораў можна сустрэць такое словазлучэнне, як «лірычная песня». Выкарыстоўвачы гэты тэрмін, карыфеі беларускай фалькларыстыкі Н. С. Гілевіч і А. І. Гурскі падкрэслівалі, з аднаго боку, прыналежнасць твора да пазаабрадавай сферы, з другога – надзвычайную прыгажосць, мастацкую вартасць беларускіх пазаабрадавых песень [11, 15–17, 26]. На нашу думку, выкарыстанне тэрміну «лірычная песня» міжволі прыводзіць да размывання жанрава-відавых межаў, у выніку чаго студэнты не звяртаюць увагу на ўнутрывідавую або ўнутрыжанравую спецыфіку твора. Дадзеная акалічнасць робіць недакладным практычнае прымяненне тэарэтычных ведаў, атрыманых студэнтамі на лекцыях, практычных і семінарскіх занятках.


Парада. Пры жанрава-відавой атрыбуцыі пазаабрадавай бытавой лірыкі пазбягайце выкарыстання абагульненага паняцця «лірычная песня», выкарыстоўвайце прапанаваную класіфікацыю: песні любоўныя, сямейныя, сіроцкія, удовіныя, прымацкія, элегічныя.
Кожная з тэматычных разнавіднасцей песень мае свае характарыстыкі, таму іх магчыма распазнаць і правільна вызначыць.

Любоўныя песні (песні пра каханне) прысвечаны тэме кахання – шчаслівага, нешчаслівага, ідэальнага і г. д. У цэнтры твораў – лірычны герой (дзяўчына ці хлопец), яго эмацыянальна афарбаваныя роздумы, пачуцці і перажыванні. Формай іх перадачы, як правіла, з’яўляюцца маналагічныя споведзі-прызнанні, споведзі-скаргі, дыялогі. Важны момант у перадачы псіхалагічнай карціны любоўнага перажывання належыць пейзажным замалёўкам.
Парада. Часта ў якасці аб’екта кахання дзяўчыны выступае хлопец-казачэнька. У традыцыйнай лірыцы гэта тыповы вобраз маладога нежанатага хлопца, а зусім не ўказанне на сацыяльную прыкмету: казакі як асобная група з’яўляюцца цэнтральнымі вобразамі-персанажамі ў сацыяльных казацкіх песнях. Каб не заблытацца ў вызначэнні разнавіднасці песні, уважліва прачытайце тэкст твора, вылучце яго тэму і калізію. Калі твор пра дзяўчыну і хлопца-казачэньку – перад вамі тыповая любоўная песня.
У сямейных песнях распрацоўваюцца тэмы сямейнага дэспатызму і жаночай долі. Асноўныя матывы – сум па роднай хаце і бацьках (праз успаміны і звароты да братоў і родных), скаргі, слёзы і праклёны прыгнечанай нявесткі, папрокі зяцю ад цешчы, нараканні на мужа-п’яніцу і г. д. Сустракаюцца, хоць і рэдка, песні, дзе гаворыцца аб добрым і чулым свёкры і, наадварот, скаргі дачкі на бацькоў, якія аддалі замуж далёка ад дому. Асобную групу складаюць песні-аповеды пра ўзаемаадносіны жонкі і мужа, жыццё з нялюбым (нялюбай) ці старым мужам, нявернасць мужа (радзей – жонкі) і г. д. Названыя творы ў большасці сваёй спявалі жанчыны.

Сіроцкія і ўдовіныя песні прысвечаны тэме няшчаснага, складанага лёсу дзяцей і ўдавы пасля страты бацькоў і мужа. Для іх характэрны матывы скаргаў на долю, слёз, пакут у перадачы шчымлівага болю, зварот да памерлых, долі, Бога (Гасподзь Бог навучае сірату, як і дзе знайсці сваю мамку, і г. д.). Форма арганізацыі твора, як правіла, аповедна-дыялагічная.

Прымацкія песні алюстростваюць сямейныя жаночыя песні, з той толькі розніцай, што ў іх жаліцца на свой лёс прымак, які жыве ў хаце жонкі. Часам сярод прымацкіх песень сустракаюцца творы жартоўна-гумарыстычныя.

У асобную групу прапануем вылучаць элегічныя песні. Паводле класіфікацыі В. Е. Гусева, названыя песні падобныя да песень пра каханне, таму што вызначаюцца такім жа лірызмам, перадачай пачуццяў і настрояў. Іх адрозненне – у вобразнай сістэме твора: у элегічных песнях суб’ект перажывання (хлопец, дзяўчына) не прадстаўлены, акцэнт змешчаны на апісанні прыроды (пейзажныя малюнкі), радзей – на інтэр’ер хаты, у іх перадаецца агульны характар перажывання.



Любоўныя песні (песні пра каханне)
СОХНЕ, ВЯНЕ РУЖА-КВЕТКА…
Запісана ў в. Рудзевічы Зэльвенскага раёна

ад Л. М. Бублей (1927 г. н.)
Сохне, вяне ружа-кветка – Навару табе, дачушка,

У зялёным садочку. Ліпавага цвету.

Занядужыла дзяўчына, – Дай мне, мамачка, сменіцы,

Не спіць шосту ночку. Каб не ўбачыць свету.


Занядужыла дзяўчына, – Навару табе, дачушка,

Не ходзіць гуляці. Ад сардэчнай болі.

– Чым жа ты хворая, дачушка? – – Дай мне, мамачка, атруты,

Пытаецца маці. Каб не ўстаці болей.


– Закружылася галоўка, – Глянь, дачушка ты мая,

Сэрдэнька баліці. Навіна якая:

Ой, не знаю, не ведаю, Каля хаты хлопец ходзіць,

Як мне перажыці. Ў акно паглядае.


– Дай мне, мамо, тую хустку,

Што я вышывала:

Адлягла боль ад галоўкі,

На сэрцы лёгка стала.


Запісала В. Х. Кніга.

СВЕТЫЦЬ МЕСЯЦ, СВЕТЫЦЬ ЯСНЫЙ…


Запісана ў в. Лопча Пінскага раёна

ад В. І. Сашнянінай (1945 г. н.)
Светыць месяц, светыць ясный,

А зоранькі мігоцяць.

Не пускае мэнэ маты

В сад зэлэны пагуляты.


Пусты мэнэ, моя мамко,

Я там довго нэ буду,

Там шчэбэчэ соловейко –

Я его послухаю.


– Нэ поможэ тобэ, доню,

Нэ поможэ моя річ.

Одчінэ свое оконцэ –

Слухай яго цэлу ніч.


Запісала Ю. А. Бразоўская.

ВОЗЬМУ Я ВЭДЭРЭЧКО…


Запісана ў в. Парахонск Пінскага раёна

ад Г. І. Еўтух (1932 г. н.)
Возьму я вэдэрэчко

Да й по воду пойду.

Там мілога побачу,

На мілога пагляджу.


Набрала я вады,

Да й стала і стаю

І чую: дзесь мой мілы

Спявае ў гаю.


Нэ сам жа вун спявае,

Нэ сам жа вун у гаю,

Да сэрца прыгадае

Падружэнку маю.


– Падружка ты, падружка,

Падружэнька моя,

Нэўжэлі ты, падружка,

Ў любові нэ была?


– Ў любові я бывала,

Засватана была,

Но я нэ віновата,

Што любіць вун мэня.


– Падружка ты, падружка,

Нэ думай ты таго,

Бо ўжо чатыры годы,

Як я люблю яго.


Бо ўжо чатыры годы,

Бо ўжо чатыры дня,

Прывыкла я до яго,

Як малое дзіця.


Запісала Ю. А. Бразоўская.

ОХ, КАК ЖЭ МНЭ ЛЮБІТЫ…


Запісана ў г. п. Лагішын Пінскага раёна

ад А. М. Лінкевіч (1929 г. н.)
Ох, как жэ мнэ любіты?

Ох, как жэ мнэ кохаць?

Ёсць у тэбэ другая,

Дай будэ проклінаць.

Ёсць у тэбэ другая,

Дай будэ проклінаць.


Седлайце, хлопцы, коны,

Седлайце вороны,

Поедэмтэ шукаты

Покрасівей еі.

Поедэмты шукаты

Покрасівей еі.


– Мы коні нэ седлаем,

Сэдэльцэ не дамо,

Любі тую дэўчыну,

Ктору любіў даўно.

Любі тую дэўчыну,

Ктору любіў даўно.


Запісала Т. У. Чарняўская ў 2006 г.

ВІШЭНЬКА-ЧЕРЕШЭНЬКА…


Запісана ў в. Хорск Столінскага раёна

ад І. М. Якімовіча (1935 г. н.)
Ой, вішэнька-черешэнька шчэ й не родзіць.

Молода й дзевчінка шчэ й гуляць не ходзіць.

Молода й дзевчінка шчэ й гуляць не ходзіць.
– Ой, як жа мне гуляці ходзіць – лісце опадае,

Лісце опадае – мілы спокідае.

Лісце опадае – мілы спокідае.
Ой, вішэнька-черешэнька стоіць пад рекою.

Взяла дзевка новы ведры, пошла за водою.

Взяла дзевка новы ведры, пошла за водою.
Стала дзевка воду браці, на каменне стала,

Задзівілась на чарнявого ды й у воду ўпала.

Задзівілась на чарнявого ды й у воду ўпала.
Мілый бегае по беражку і крычыць: «Ратуйце!»

А дзівчына отвечае: «Покінь, не жалкуйце.

Надо было жалковаці, як была жывая».

Надо было жалковаці, як была жывая.


«Надо было жалковаці, як была жывая,

А цяпера надо мною вішня чарашнява.

А цяпера надо мною вішня чарашнява».
Запісала Н. У. Дранец.

УСЁ ПАСОХЛО, УСЁ ПАВЯЛО…


Запісана ў в. Рубель Столінскага раёна

ад Н. Х. Котка (1933 г. н.)
– Усё пасохло, павяло,

А ты, траўка, зеляней.

Мяне дома не жалеюць,

А ты, мілы, пажалей.


– Пажалеў бы цябе, міла,

Каб я думаў цябе браць,

Чэраз месяц, чэраз другой

Я надумаўся брасаць.


– Як надумаўся брасаці,

Так брасай жа паскарэй,

Толькі тайного словечка

Нікому не вымаўляй.


– Ёсць у мяне сестра старша,

Будзе кумоў набіраць.

Давай мілы пакумімся –

Всё равно нам не гуляць.


Всё равно нам не гуляці,

Всё равно не шчабятаць,

Майму сэрцу будзе легшэ

Цябе кумам называць.


Калі роза расцвітала,

Ты стараўсь яе сарваць,

Калі розачка савяла,

Ты стараешся стаптаць.


Калі я была красіва,

Ты стараўсь мяне любіць,

А цяпер я стала няшчасна –

Ты стараешся забыць.


Запісала Н. А. Пашкевіч у 2007 г.

У СЕРАДУ РАДЗІЛАСЯ…


Запісана ў в. Морач Клецкага раёна

ад М. І. Цыган (1939 г. н.)
У сераду радзілася

Гора, маці, гора.

Кажа маці валы гнаці

На чужое поле.


Не паганю сівых валоў

На чужое поле,

Не пайду я за старога:

Барадою коле.


А пайду я за такога,

Што не мае вусаў.

Ён на мяне кіўне-моргне,

А я засмяюся.


Запісала А. А. Ілюкевіч у 2007 г.

ОЙ, БОРАМ, БОРАМ, БАРВІНОЮ…


Запісана ў в. Красная Лідскага раёна

ад Н. П. Рудзевіч (1926 г. н.)
Ой, борам, борам, барвіною

А хто ж там едзе вечарыною?

А хто ж там едзе вечарыною?
Ой, едзе, едзе Ванечка п’яны:

– Адчыні, Манька, варотца пані.

Адчыні, Манька, варотца пані.
– Ой, я не пані, не панянэчка,

Я ў сваім доме гаспадынэчка.

Я ў сваім доме гаспадынэчка.
Папырскаў дожджык, на ганку склізка.

Скланіўся Ванька Маняццы нізка.

Скланіўся Ванька Маняццы нізка.
А як скланіўся, ды й прытуліўся:

– Верна, я, Манька, ў цябе ўлюбіўся.

Верна, я, Манька, ў цябе ўлюбіўся.
– Пастаўлю слончык і каладэчку,

Пасаджу Маню, як панянэчку.

Пасаджу Маню, як панянэчку.
Ой, сядзі, сядзі, каб ты ні ў стала,

Як ты младэму свет завязала.

Як ты младэму свет завязала.
Запісалі І. У. Шах і У. Ю. Камінскі ў 2006 г.

ГНЕВАЕЦЦА МАЦІ…


Запісана ў в. Магдален

ад Г. В. Гуцько (1927 г. н.)
Гневаецца маці, Распусціла верба

Ды ўсё хоча біць. Лісце на дварэ.

Перастань ты, горды хлопец, Хлопец дзеўку толькі зводзіў –

Да мяне хадзіць. Замуж не бярэ.


– Я не перастану, – Паглядзі, дзяўчына,

Бо цябе люблю. Камень у вадзе.

Як распусціць верба лісце, За мяне ты выйдзеш замуж,

То тады вазьму. Як ён паплыве.


Дзеўка здагадалась: – Дзе ж гэта ты бачыў,

Вербу падліла. Каб той камень плыў.

«Можа, скора выйду замуж», – Бела лічка, чорны бровы

Думала яна. Навек засмуціў.


Запісала Д. П. Сідарук у 2006 г.

ТАМ, КАЛЯ МЛЫНА…


Запісана ў в. Рубель Столінскага раёна

ад К. Н. Сівіцкай (1938 г. н.) і М. М. Сцяпанавай (1940 г. н.)
Там, каля млына, цвіла каліна.

Дзе ж тая дзяўчына, што мяне любіла?

Дзе ж тая дзяўчына, што мяне любіла?
Не так любіла, як шанавала,

Купіла коніка, падаравала.

Купіла коніка, падаравала.
А той канёчак, крывыя ножкі,

Звёў мяне, збіў мяне з пуці-дарожкі.

Звёў мяне, збіў мяне з пуці-дарожкі.
Там, каля млына цвіла каліна.

Дзе ж тая дзяўчына, што мяне любіла?

Дзе ж тая дзяўчына, што мяне любіла?
Запісала Н. А. Пашкевіч у 2007 г.

ГОЛУБ НА ЧАРЭШНІ…


Запісана ў в. Малыя Канюшыны Лідскага раёна

ад Н. І. Хроман (1943 г. н.)
Голуб на чарэшні, галубка на вішні,

Голуб на чарэшні, галубка на вішні.

Скажы, мой міленькі, што ў цябе за мыслі?

Скажы, мой міленькі, што ў цябе за мыслі?


Ці ў цябе за мыслі міне замуж браці?

Ці ў цябе за мыслі мяне замуж браці?

Ці ў цябе за мыслі мяне пакідаці?

Ці ў цябе за мыслі мяне пакідаці?


А ў маім садочку дарожка крывенька,

А ў маім садочку дарожка крывенька.

Ой, да там хадзіла чорная брывенька,

Ой, да там хадзіла чорная брывенька.


Ох, я нахадзіла, хадзіць больш не будзем,

Ох, я нахадзіла, хадзіць больш не будзем.

Ох, я налюбіла, любіць больш не будзем,

Ох, я налюбіла, любіць больш не будзем.


Ой, каго любіла, таво пазабыла,

Ой, каго любіла, таво пазабыла.

А каво не знала – на ручнічок стала,

А каво не знала – на ручнічок стала.


Запісала В. А. Кухарская ў 2007 г.

ОЙ, ПАЙДУ Я, ВЫЙДУ…


Запісана на хутары Збляны Лідскага раёна

ад М. П. Урбановіч (1941 г. н.)
Ой, пайду я, выйду, Павяду машыну,

Выйду ў чыста поля. За гарою стану,

Там краса дзяўчына Паслухаю песню,

Лён кудравы поле. На дзяўчыну гляну.


Лён кудравы поля, Сонца на заходзі,

Голасна спявае. Блізка вечарына.

Песняю чароўнай Ой, скажы, кудою

Сэрца закранае. Пойдзеш ты, дзяўчына?


Ой, пайду я, выйду А ці каля рэчкі,

Ярам на даліну, А ці каля гаю,

Павяду паволя А ці ля крыніцы?

Ружую машыну. Завяду дадому цябе, чараўніца.


Запісалі І. У. Шах і У. Ю. Камінскі ў 2006 г.

НЕ СМЕЙСЯ, КОЗАЧЭ…


Запісана ў в. Туры

ад В. П. Каляды (1932 г. н.)
– Не смейся, козачэ, што я сірота.

Шчоб ты прыйшоў у сваты,

То я й не пошла б.
– Колі ж ты такая, то я не пойду,

Поеду ў Росію, шчэ й усе города,

Поеду ў Росію, шчэ й крашэ найду.
– Проехаў Росію, шчэ й усе города,

Такой не найшоў, як тая сірота.

Проехаў Росію, шчэ й городоў пяць,

Прыехаў до тэбэ, сірота, я опяць.


Прыехаў казачэ ў іе ворота,

Стоіць та сірота засмучоная,

Наверна, сірота заручоная.
– А ўчора з вячора гарэлку пілі,

Да й мойму сярдэньку жалю задалі.


Запісала Н. У. Дранец у 2001 г.

ОЙ, НЕ СВЕЦІЦЬ МЕСЯЧЭНЬКУ…


Запісана на хутары Збляны Лідскага раёна

ад М. П.  Урбановіч (1941 г. н.)
Ой, не свеціць месячэньку І пры сонцы, і пры зорцы,

Да й на той пералаз, І пры месячыку

Дзе стаялі, казачэньку, Цалаваў маё лічэнька

З табой паследні раз. Мілы казачэнька.


Ой, аралі хлопцы ніву, Ой, каб тыя сады завялі,

Паламалі ярмо. Што рана расцвілі.

– Заплаці ты мне, дзяўчына, Каб тыя людзі шчасця ні зналі,

Што я хадзіў даўно. Што нас разлучылі.


– А я табе, казачэнька, Ой, аралі хлопцы ніву,

Плаціла, плаціла: Паламалі ярмо.

Цалаваў маё лічэнька – Хадзіў-хадзіў да дзяўчыны,

Я не пярэчыла. Аказалась – дармо.


Запісалі І. У. Шах і У. Ю. Камінскі ў 2006 г.

ОЙ, ТАМ, КАЛЯ РЭЧКІ…


Запісана ў в. Магдален

ад Г. В. Гуцько (1927 г. н.)
Ой, там, каля рэчкі,

Ой, там, каля броду

Клікаў казак дзеўку ў нову камору.

Клікаў казак дзеўку ў нову камору.


– Не пойду, казачэ,

Не пойду з табою,

Бо я ж маладая – баюсь нагавору.

Бо я ж маладая – баюсь нагавору.


– Не бойся, дзяўчына,

Не бойся нічога:

Казак маладзенькі не зробіць плахога.

Казак маладзенькі не зробіць плахога.


Не спала я ночку,

Не спала другую.

На трэцюю ночку ўзяла та й заснула.

На трэцюю ночку ўзяла та й заснула.


На трэцюю ночку

Ўзяла та й заснула.

Асмеліўся мілы, а я не пачула.

Асмеліўся мілы, а я не пачула.


Устала я рана,

Як зорачка ўецца.

Ляжыць на краваці мой мілый – смяецца.

Ляжыць на краваці мой мілый – смяецца.


– На табе, дзяўчына,

Сто рублей на піво,

Сто рублей на піво, дзесяць – на мыло.

Сто рублей на піво, дзесяць – на мыло.


Півам напівайся,

А мылам умывайся,

Каб бацька не зведаў і маці не знала.

Каб бацька не зведаў і маці не знала.


Каб бацька не зведаў

І маці не знала,

С кем ты, маладая, всю ноч начавала.

С кем ты, маладая, всю ноч начавала.


А бацька дазнаўся,

І маці пазнала,

С кем маладая всю ноч начавала.

С кем маладая всю ноч начавала.


Цяпер жа ты, доню,

Ні дзеўка, ні жонка,

Цяпер жа ты, доню, людзям пагаворка.

Цяпер жа ты, доню, людзям пагаворка.


Запісала Д. П. Сідарук у 2006 г.


  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   14


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка