Метадычныя ўказанні і ілюстрацыйны матэрыял



старонка10/14
Дата канвертавання15.05.2016
Памер1.19 Mb.
1   ...   6   7   8   9   10   11   12   13   14

ІШОЎ КАЗАК З ДОНУ…



Запісана ў в. Ждановічы Шклоўскага раёна

ад Г. С. Сталярэка (1915 г. н.)
Ішоў казак з Дону,

З Дону да дому.

Сеў ён над ракою,

Еў хлеб ён з вадою,

Кляў сваю долю:

– Доля мая, доля,

Чаго не такая,

Як тая людская?

Усе людзі п’юць-гуляюць,

Усё добрае маюць,

А мы с табой, доля,

Не п’ем, ні гуляем

І нічога не маем.
Адгукнулась доля

На той бок сіня мора:

– Ты, няўдача-бурлача,

Не кляні сваю долю,

Твая доля як доля,

А сам ты нехарошы.

Дзе ты пагуляеш –

Усё ў карты прайграеш.

Дзе ж ты заначуеш –

Усё прап’еш, прагуляеш.


Запісалі А. Крупская, Т. Казлоўская, .Т. Кальвінскоўская ў 1978 г.


У ЧЫСТЫМ ПОЛІ ПРЫ ДАРОЗЕ…



Запісана ў в. Скарабагатаўшчына Дзяржынскага раёна

ад Н. С. Казловай (1910 г. н.)
У чыстым полі пры дарозе

Казак забіты ляжыць,

Над ім конь стаіць.

Ён яму адказвае:

– Ой, коню ж мой вараненькі,

Не бі зямлю капытамі,

Бо ты зямлі не даб’ешся,

А з мора вады не нап’ешся.

Бяжы, коне, дарогай шырокай,

А далінай глыбокай,

Глядзі, каб казакі не злавілі,

Сядзелка твайго не сарвалі,

Сядзелка тваё не прастое – залатое.

Падбяжы, коню, пад варота,

Заржы, коню, як сірота.

Выйдзе бацька – рассядлае,

Выйдзе маці – распутае.

– Ой, коню ж мой вараненькі.

Твой сынок ажаніўся,

Узяў жонку-сяляначку,

У чыста поле зямляначку.

Сеяў жыта – няма ўсходаў,

Німа ж майго сына з паходу.

Сеяў грэчку – вална змыла,

Майго ж сына вайна ўбіла.
Запісалі С. А. Сайчын, Н. Ю. Свірко ў 1986 г.


ЛЕТНЯЯ НОЧКА ДЫ ЯСЕННЯ…



Запісана ў в. Заходняя Морач Салігорскага раёна

ад А. Я. Глушань (1921 г. н.)
Летняя ночка ды ясення,

Галовачка мая бедная,

– Дзе ж ты будзеш ды начаваці?

– У цёмным лесе ды на верасе.

– Што ж ты будзеш ды вячэраці?

– Шчуку-рыбу ды ашытрыну.

Мне здалося, што нямножка спаў,

Мой конік недалёку стаў,

Выяў траву да паўдаліну,

Выпіў вады да паў-Дунаю.


Выйшла дзяўчонка да жыта жаці,

Стала казака прабуджаці:

– Устань, устань, да казачанька,

Армія ідзе – цябе возьме,

Цябе ж возьме ды каня заб’е.

Каня заб’юць – конь другі будзе,

Цябе заб’юць – да мне жаль будзе.
Запісала Т. А. Назарук у 1987 г.


ОХ, ТЫ, КОНЬ, ТЫ МОЙ КОНЬ…



Запісана ў в. Пяршаі Валожынскага раёна

ад Я. І. Мянёк

Ох, ты, конь, ты мой конь,

Ты таварыш, друг мой,

Ой, ляці ж ты, мой конь,

К бацьку-мацеры дамой.

Не кажы ж ты, мой конь,

Што я ўбіты ляжу,

А кажы ж ты, мой конь,

Што ажаніўшысь жыву.

Ажаніла мяне куля быстрая,

Павянчала мяне шабля вострая.

А сустэнцік* мой быў –

Ясен месяц свяціў,

А сустэнка* была –

Ясна месячна зара.

А сваточкі былі – ўсе дубочачкі.

Схаранілі мяне ў поўдарожачкі.
Заўвага выканаўцы: *сустэнт – сябра, друг, таварыш.
Запісалі С. Малыш, А. Махінай, Е. Ляўковіч.

Арыштанцкія песні


ЦЮРМА, ЦЮРМА…



Запісана ў в. Верасніца Жыткавіцкага раёна

ад Р. Ф. Каральца
Цюрма, цюрма – какое слова,

Для всех пазорна і страшно,

Но для меня совсем другое,

З цюрмой я пазнакоміўся даўно.


Прывык к жалезным я рашоткам,

Прывык к цюрэмнаму пайку,

Прывык к ваеннаму свістку.
Глядзець в акно не дазваляюць,

Нельзя і громка гаварыць.

Скажы, скажы нам, касцер малады,

За што нас стануць біць?


Стаіць в угле вушак з вадой

І прыбіто калечка в сцяне.

Но навсегда са мной находзіцца,

Што палагаецца в цюрме.


Эх, маць мая радная,

Зачэм на свет нас саздала,

Судзьбой такой нас наградзіла,

Касцюм матроскі нам надзела.


Запісалі Т. Всеўнік, Г. Дворнікава ў 1973 г.


НЕ СПІЦЦА І НЕ ЛЯЖЫЦЦА…



Запісана ў в. Агаравічы Ганцавіцкага раёна

ад А. Р. Красюк (1919 г. н.)
Не спіцца і не ляжыцца,

І сон мяне не бярэ.

Прыдзі жа ка мне, дарагая,

І ўспакой мяне.


– Не раз я прыхадзіла

К цюрэмным варатам,

Усе камеры былі закрыты,

І стража стаяла ўся.


– Ежэлі б ты хацела,

То врэмечка знайшла,

Усе камеры былі адкрыты,

І стража ўся спала.


Ты думаеш, безумна,

Што я здзесь прападу.

Ежэлі я выйду на волю,

То ўсё табе атамшчу:


Рукі паламаю

І косці жа самну,

У сырую магілу адпраўлю,

А сам апяць у цюрму.


Цюрэмныя варота

Для нас атвораны,

Усе катаржныя работы

Для нас саздадзены.


Запісалі А. Паўлюковец, Л. Нікалаенка


ТЭЧЭ РІЧКА НЭВЭЛЫЧКА…



Запісана ў в. Ляплёўка Брэсцкага раёна

ад Ф. Р. Ігнацюк
Тэчэ річка нэвэлычка,

Берэгі крутые,

Сідзяць в цюрмах за кратамі

Хлопцы молодые.


– Ты, начальнік, ты, начальнік,

Ой, пусты додому,

Бо заскучыласа, бо зажурыласа

Дывчіна за мною.


– Не відпушчу, не відпушчу,

Бо ты довго будэш,

Ты напейся воды халоднае –

Пра любоў забудыш.


Пыв я воду, пыв холодну,

Пыв-напывався,

Любів козак дывчіноньку,

Тай не забувався.


Умэр козак, умэр козак,

Тай помэрла слава.

Застанецца кінь воронэнькі,

Збруя золотая.


Того коня вороного

В полі расстрэляйтэ,

Тую збрую золотую

Дывчіне отдайтэ.


Коня вэдуць, збрую нэсуць,

Конь головку клоніць.

Стоіць дывчіна ў воротах,

Дрібны слёзы роніць.


Ой, коня воронога

В полі расстрелялі,

Тую збрую золотую

Дівчінэ отдалы.


Запісала Г. Гурэвіч


1   ...   6   7   8   9   10   11   12   13   14


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка