Метадычныя ўказанні і ілюстрацыйны матэрыял



старонка11/14
Дата канвертавання15.05.2016
Памер1.19 Mb.
1   ...   6   7   8   9   10   11   12   13   14

А Ў ЦЮРМЕ АКНО ВЫСОКА…



Запісана ў в. Калдычава Баранавіцкага раёна

ад В. М. Калейчык (1912 г. н.)
А ў цюрме акно высока,

Два жалезныя замка,

Сцены камеры высокі,

Не відна сонца а ні дня.

Сцены камеры высокі,

Не відна сонца а ні дня.


Звініць званок нашчот праверкі,

Пісар з кнігаю ідзе:

– Выйдзі, Каця, із цемніцы,

Суд даўно цебя завёт.

Выйдзі, Каця, із цемніцы,

Суд даўно цебя завёт.


Кацю к суду падвадзілі,

Сталі выракі чытаць.

Прысудзілі беднай Каце

Дваццаць выстралаў прыняць.

Прысудзілі беднай Каце

Дваццаць выстралаў прыняць.


Ўзялі Кацю к падрастрэлу,

Далі волю гаварыць.

Каця голаву скланіла:

– Што ж са мной пачнуць рабіць?

Каця голаву скланіла:

– Што ж са мной пачнуць рабіць?


Ах, вы, панства-паліцаі,

Ваша права ні к чаму.

Куюць, гонюць паліцманы –

Вы ж дайце волю мужыку.

Куюць, гонюць паліцманы –

Вы ж дайце волю мужыку.


Дзевятнаццаць праляцела

Міма Каціных грудзей,

А дваццатая засела,

Крэпка к сэрцу прылягла.

А дваццатая засела,

Крэпка к сэрцу прылягла.


Ах, вы, пцічкі-канарэйкі,

Вы ляціце высако,

Накажэце роднай маме,

Што ўжо смерць недаляко.

Накажэце роднай маме,

Што ў жо смерць недаляко.


Накажэце ўсем знакомым,

Хай прыедуць, забяруць

І вянком з чырвоных кветак

Маю магілу абаўюць.

І вянком з чырвоных кветак

Маю магілу абаўюць.


Пахаваюць ў чыстым полі,

Дзе хадзіла мая маць,

Куды хадзіла маладая,

Чырвоны сцягі вывяшаць.

Куды хадзіла маладая,

Чырвоны сцягі вывяшаць.


Запісала С. Сідзіна

Чумацкія песні



ГУЛЯЎ ЧУМАК…



Запісана ў в. Барталамееўка Веткаўскага раёна

ад М. Я. Кавалёвай (1918 г. н.)
Гуляў чумак, ды гуляў бурлак

А сем лет па Крыму,

А сем лет па Крыму .

Да случылась да с чумаком

Не с Крыму едучы,

Не с Крыму едучы.

А случылась ды с чумаком

Ды валоў пасучы,

Ды валоў пасучы.

А ўсе волы пахрамелі,

А чумак болен стаў,

А чумак болен стаў.

А ляжыць чумак, ды ляжыць бурлак

Тры дні на лугу,

Тры дні на лугу.

А ніхто таго чумачэньку да не даведаецца.

А прыйшоў жа к таму чумачэньку,

А прыйшоў жа к таму чумачэньку.

Таварыш верной.

– Скажы ты, чумачэнька,

Скажы ты, чумачэнька

Чым ты бальной?

А баляць жа мае ножанькі,

А баляць жа мае ножанькі,

А баліць жа мая галава.
Запісала А. П. Гаркавая ў 1984 г.


ОЙ, ВАЛЫ МАЕ, ВАЛЫ…



Запісана ў в. Самахвалавічы Мінскага раёна

ад М. Ц. Цяржцевай
Ой, валы мае, валы,

Валы крутарогі.

А праездзіў я на вас

Усе крымскі дарогі.


Ах, валы мае, валы,

Валы адной масці,

А дзе будзем начаваць?

– У дзевачкі Насці.

А што будзем вячэраць

У дзевачкі Насці?


Ой, зусім нямножка з’еў:

Крыльца і раберца,

Як узяло чумака

За шчырае сэрца.




ЧУМАК ВОДКУ П’Е…



Запісана ў в. Гольцы Столінскага раёна

ад Д. Ц. Іванцовай (1911 г. н.)
Чумак водку п’е,

У яго грошы е.

За ім яго рідна маты

Дробны слёзы лье:


– Ох, сын мой, покынь водку пыць,

Ой, да покынь дівчіну любыць.

– Ох, мамка мая,

Да нэ покіну я, бо солодкая.

Да ж нэ покыну дівчыну

Любіці, бо хорошая.


Запісала Т. У . Папко ў 1979 г.


ТЫ, ЧУМАЧА, ЧУМАЧА…



Запісана ў в. Галоўчыцы

ад С. М. Хвастовіч
Ты, чумача, чумача,

Жыццё тваё лядача.

Не косіш ты, не арэш.

Чаго рана з Крыму ідзеш,

Усіх таварышаў вядзеш?
– Вяду, вяду, да не ўсіх,

Толькі няма аднаго –

Братца майго родненькага,

Самага большанькага.

Ён застаўся ў Крыму,

Прабіла соль галаву.

Не соль прабіла слёзы

Клаўшы соль на возы.


Запісала А. Ц. Аўдзейчык


ОЙ, НІКОМУ ТАК НЕ ДОБРЭ…



Запісана ў в. Цераблічы Столінскага раёна

ад В. М. Крыжан (1934 г. н.)
Ой, нікому так не добрэ,

Як тому чумаку,

Тому чумаку,

Шчо й наберэ гарэлочкі

Дай людзей частуе,

Дай людзей частуе.


Ой, як пілі, то й хвалілі,

Братком называлі,

Братком называлі.

А як выйшлі із карчомкі,

Дурачком назвалі,

Дурачком назвалі.


Ой, не есць вон сын чумацкій,

Есць вон сын бурлацкой,

Есць вон сын бурлацкой.

Пропіў волы, пропіў коні,

Ерма всей занозы болей.
А сам сеў жэ конец стола

Дый думу думае,

Дый думу думае.

Продаў коні, продаў волы,

А грошэй чорт мае.
Запісала А. Р. Мікша ў 1991 г.


ЧУМАЧЭ, ЧУМАЧЭ…



Запісана ў в. Лашукі Клецкага раёна

ад Л. П. Перапечка
– Чумачэ, чумачэ,

Чаго зажурыўся?

Ці валы прысталі,

Ці з дарожкі збіўся?


– Валы не прысталі,

З дарожкі не збіўся,

Таго зажурыўся –

Без долі ўрадзіўся.


Ой, пайду я ў поле,

Пашукаю долі.

Не знайшоў я долі,

Знайшоў быстру рэчку.


Вышла дзяўчыначка

З зялёнага гаю:

– Не тапісь, казача,

Пойдзем пагуляем.


Не тапісь, казача,

Бо душу загубіш.

Пойдзем павянчаймась,

Калі мяне любіш.


Пайшлі венчаціся –

Няма папа дома.

Ці тваё няшчасце,

Ці не твая доля.



Запісала Н. М. Місевіч


1   ...   6   7   8   9   10   11   12   13   14


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка