Метадычныя ўказанні і ілюстрацыйны матэрыял



старонка12/14
Дата канвертавання15.05.2016
Памер1.19 Mb.
1   ...   6   7   8   9   10   11   12   13   14

А ПРАЧНУЎСЯ ЧУМАК УРАНЦЫ…



Запісана ў в. Азярычына Пухавіцкага раёна

ад В. А. Прымак (1929 г. н.)
А прачнуўся чумак уранцы,

Ды палапаў па карманцы.


Усе карманы вывяртае,

А там грошай – чорт іх мае.


Скінуў чумак шапку,

– Лей, шынкарка, хоць паўкварту.


Шынкарачка трэцца, мнецца,

Завярнецца ды смяецца:


– Я налею чацьвярціну.

Дай мне грошай хоць палціну,


Тады будзем піць-гуляць,

Сабе дзевак выбіраць.


Запісалі Т. В. Якавенка, Т. Г. Уласевіч у 1994 г.


ЧУМАК



Запісана ў в. Здзітава Бярозаўскага раёна

ад Л. К. Мартысевіч (1919 г. н.)
Поіхав чумак на рускій базар,

Ой, прысталі его волы, прыстаў чумак сам.

Дый прысталы яго волы, упаў чумак сам.

Упаў дай ляжыць.

Ой, да ніхто яго не пытае,

Шчо в его болыт.

Болыт чумака спіна і голова,

Быдна яго голованька, чужа сторона.

Быдна яго голованька, чужа сторона,

Прыйшоў да яго таварыш яго,

Прыйшоў да яго таварыш яго,

Бярэ яго за ручаньку, жалуе яго,

Бярэ яго за ручаньку, жалуе яго.

– Таварыш мой, не жалуй мяне,

Бяры маі ўсе грошы да й ратуй мяне.

Калі ж мала грошы, бяры яшчэ волы,

Ратуй, ратуй, чумачэнька, у чужой стороне.

І ўжо чумака на могілы цэ нясуць,

І ўжо чумака на могілы цэ нясуць.

Яго волы рагатыя жаласна равуць,

Яго волы рагатыя жаласна равуць.

Жаласна рэвуць, копытамі б’юць,

Дорожкамі-сцежкамі до дому ідуць,

Дорожкамі-сцежкамі до дому ідуць.

Выйшла яго маты сына сустракаты,

Сюды-туды павернула – сына не відаты,

Сюды-туды павернула – сына не відаты.

Выходзіць жана, упала да землі:

– Прапаў, прапаў чумачэнька ў чужой старане,

Прапаў, прапаў чумачэнька ў чужой старане.


Запісалі К. Суддзява, М. Церахава, Н. Чабатарова ў 1971 г.


ОЙ, ГОРО ТОЙ ЧАЙЦЫ…



Запісана ў в. Верасніца Жыткавіцкага раёна

ад С. С. Блоцкай (1926 г. н.)
Ой, горо той чайцы,

Чаеццы-небозі,

Шчо вяла чаяняток

Пры бітой дорозе.


Ішлі чумакі,

Весело спявалі,

Стару чаечку загналі,

Чаянят забралі.


А чаечка в’ецца,

В сыру зямлю б’ецца,

К сырой зямлі прыпадае,

Чумакоў благае:


– Ой, вы, чумачэнькі,

Хлопцы маладзенькі,

Вярніце маіх чаянят,

Оны шчэ маленькі.


– Ой, чаечка наша,

Няпраўданька ваша,

Поварылі чаянятак,

Була добра каша.


Бадай вы, чумакі,

Солі не пробралі,

Як вы моіх чаяняток

З гняздзечка забралі.


Запісала Н. Акуліч у 1973 г.


ІШОЎ ЧУМАК ІЗ ДОЛУ ДО ДОМУ…



Запісана ў в. Опаль Іванаўскага раёна

ад З. В. Еўтуховіч (1914 г. н.)
Ішоў чумак із долу до дому

Дай сіў над водою,

Дай клынэ свою долю:

– Ой, доле ж моя, доле,

Чого ты такая,

Ек людска, ек чужая,

Ой, людска доля добра:

Вона леганько робіць

І хороша ходыць.
Ой, обозвалася доля

Дай на той бік мора:

– Ой, козачэ-бурлачэ,

Тэ плохэй розум маіш:

Дань у дань заробіш,

Прэда ніч – прогуляіш.

Ой, ты, вэнха доля,

Да віновата воля.


Запісала В. М. Клышка ў 1979 г.


А Ў КІЕВЕ НА РЫНОЧКУ…



Запісана ў в. Чудзін Ганцавіцкага раёна

ад М. Ф. Лісінай
А ў Кіеве на рыночку,

Там піў чумак горылочку.

Пропіў волы, пропіў воза,

Пропіў ярма, шчэ й занозы –

Усё чумацкае дабро.
Ой, устаў чумак дай уранці,

Шэвельнуўся по корманці,

Усе карманы вывертае –

Аж там грошай – чорт іх мае.

Нечым пахмяліціся.
Скінуў чумак жупаніну:

– Дай, шынкарка, чацьвярціну.

Но шынкарка трэцца-мнецца,

Отвернецца – засмяецца.

Усё з чумака-дурака.
Ой, пайду я ў Палтаву,

Прожыву там рокоў пару,

Куплю волы, куплю воза,

Куплю ярма, шчэй й заносы.

Апяць буду чумаком.
Запісала Н. У. Герасіменя ў 1990 г.

Найміцкія песні




ГОРКА ДОЛЯ ТЫ БАТРАЦКАЯ…



Запісана ў в. Чырвоная слабада Салігорскага раёна

ад П. С. Кулеш (1913 г. н.)
Горка доля ты батрацкая,

Гарапашная, жабрацкая.

Праца цяжкая, сіберная –

На прыбыткі ды на панскія,

На папоўскія, дваранскія.

Гэй, збірайся, хлопцы жвавыя,

На расправы на крывавыя, –

На расправы-пажарышчамі

Ад маёнткаў-папялішчамі.
Запісала В. А. Ляшчынская ў 1996 г.


ГОРКА ДОЛЯ ТЫ БАТРАЦКАЯ…



Запісана ў в. Мыслабож Ляхавіцкага раёна

ад Е. С. Дуброўскай (1914 г. н.)
Горка доля ты батрацкая,

Гарапашная, жабрацкая.

Праца цяжкая, нязмерная,

Мазалёвая, сіберная.

На прыбыткі ды на панскія,

На папоўскія, дваранскія.

– Гэй, збірайся, хлопцы жвавыя

На расправы на крывавыя.

На расправы пажарышчамі

Ад маёнткаў папялішчамі.


Запісаў С. І. Рачкоўскі

ДЗЕ ТЫ, БУРЛАК, БЫЎ…



Запісана ў в. Бычын Бярэзінскага раёна

ад М. К. Аляшневіч (1910 г. н.)
Дзе ты, бурлак, быў,

Дзе ты валачыўся,

Што па пояс намачыўся?

Ці на яры, ці на пшаніцы?

Хадзіў бурлак да дзявіцы

Вячэраць, бурлак.

Няма квасу, няма галушак,

Ляжыць бурлак без падушак.

Шчэ й бурлак не ўснуў,

Як яго хазяін прабудзіўся:

– Уставай, бурлак,

Ідзі за валамі.

Ды ўсё босымі нагамі,

Сняжкі вочкі замятаюць,

К зямле ножкі прымярзаюць.
Запісала А. Ю. Бурнэль у 1988 г.


1   ...   6   7   8   9   10   11   12   13   14


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка