Чаму, мілы, не прыйшоў?
Ці штаны ты не знайшоў?
Хоць бы дзедавы надзеў –
Дзед на печы б пасядзеў.
Запісалі Т. Бурнос, І. Грыгель у 1997 г.
ЧЭРАЗ РЭЧКУ БЫСТРУЮ…
Запісана ў в. Пузыры Мядзельскага раёна
ад Г. В. Жураўскай (1913 г. н.)
Я масточак выстраю –
Хадзі, мілы, хадзі, мой,
Хадзі летам і зімой.
Запісала С.У . Мычко ў 1993 г.
НЕ ГЛЯДЗІЦЕ НА ДЗЯЎЧАТ…
Запісана ў в. Забалацце Карэліцкага раёна
ад Д. Я. Ціхановіч (1952 г. н.)
Не глядзіце на дзяўчат,
Што ў дзяўчат за брошкі,
А вазьміце паглядзіце,
Ці памыты ножкі.
Запісалі С. Г. Крук, І. І. Камароўская ў 1991 г.
Прыпеўкі любоўна-эратычныя
СУСЕД ТЫ МОЙ…
Запісана ў в. Чарневічы Барысаўскага раёна
ад А. В. Бондар (1951 г. н.)
Сусед ты мой,
Я твая суседка.
У цябе ёсць уключацель –
У мяне рызетка.
Запісала І. У. Райкевіч у 2007 г.
ПАЛЮБІЛА – ЦЯПЕР КАЮСЬ…
Запісана ў в. Чарневічы Барысаўскага раёна
ад А. В. Бондар (1951 г. н.)
Палюбіла – цяпер каюсь,
Аказаўся ён связіст.
У яго нашчот любові
Правада павіслі ўніз.
Запісала І. У. Райкевіч у 2007 г.
ПРЫГЛАСІЎ МЯНЕ МІЛЁНАК…
Запісана ў в. Чарневічы Барысаўскага раёна
ад А. В. Бондар (1951 г. н.)
Прыгласіў мяне мілёнак
Палапаціць на таку.
Я прыйшла – ў яго гармошкай
І схаваны ў хмызняку.
Запісала І. У. Райкевіч у 2007 г.
ОЙ, ДАЙ, НЕ ГАДАЙ…
Запісана ў в. Чарневічы Барысаўскага раёна
ад М. М. Клімашонак (1934 г. н.)
Ой, дай, не гадай
Мне баранак макавай,
А то варона склюе
Дзюбай абыякавай.
Запісала І. У. Райкевіч у 2007 г.
МІЛЫ ВАТНІКІ НАДЗЕЎ…
Запісана ў в. Чарневічы Барысаўскага раёна
ад М. М. Клімашонак (1934 г. н.)
Мілы ватнікі надзеў,
Падвязаў вяроўкай.
І крата свайго схаваў
З лысаю галоўкай.
Запісала І. У. Райкевіч у 2007 г.
Я З ГРУЗІНАМ САГРАШЫЛА…
Запісана ў в. Чарневічы Барысаўскага раёна
ад А. В. Бондар (1951 г. н.)
Я з грузінам саграшыла,
Абманулась крэпка.
Аказалась, у яго
Ліш бальшая кепка.
Запісала І. У. Райкевіч у 2007 г.
МАЛАДАЯ КУРЫЦА…
Запісана ў г. Дзятлава
ад М. Дз. Бабко (1923 г. н.)
Маладая курыца
Усё да плоту туліцца,
А старая квохча –
Ніхто яе не топча.
Запісала Т. Л. Савань у 1996 г.
Прыпеўкі гумарыстычныя
ДЗЕВАЧКІ, ДЗЕВАЧКІ…
Запісана ў в. Людкова Быхаўскага раёна
ад А. У. Булгак (1931 г. н.)
– Дзевачкі, дзевачкі,
Дзе вы пабяліліся?
– На лузе кароў даілі,
Сырадоем мыліся.
Запісаў І. В. Нікіценка у 2005 г.
А Ў СЛУЦКУ НА БАЗАРЫ…
Запісана ў в. Дараганава Асіповіцкага раёна
ад П. І. Качаноўскай (1935 г. н.)
А ў Слуцку на базары
Прадаюць мужчын вазамі.
Адна баба ўсіх любіла –
За капейку ўсіх купіла.
Запісалі У. М. Дзяткоўскі, І. В. Юрэвіч, Э. В. Дуброўкіна ў 1992 г.
МЯНЕ СВАТАЦЬ ПРЫЯЗЖАЛІ…
Запісана ў в. Цярэшкі Ваўкавыскага раёна ад В. Б. Астасевіч (1936 г. н.) Мяне сватаць прыязжалі
На сівой кабыле –
Усё прыданае забралі,
А мяне забылі.
Запісалі Т. Бурнос, І. Грыгель у 1997 г.
КУПІМ КОЗУ ДЛЯ КАЛХОЗУ…
Запісана ў г. Баранавічы
ад В. С. Коўш (1937 г. н.)
Купім козу для калхозу,
Брыгадзір будзе даіць.
Прадсядацель захварэе –
Будзем малаком паіць.
Запісала А. Р. Столяр у 1991 г.
ТЫ ЛЯЦІ, МАЯ ПРЫПЕЎКА…
Запісана ў в. Чарневічы Барысаўскага раёна
ад А. В. Бондар (1951 г. н.)
Ты ляці, мая прыпеўка,
Тонкая і звонкая.
Хоць я сто гадоў не дзеўка,
Дык затое ёмкая.
Запісала І. У. Райкевіч у 2007 г.
ГАВАРАТ, ШТО Я СТАРАЯ…
Запісана ў в. Чарневічы Барысаўскага раёна
ад М. М. Клімашонак (1934 г. н.)
Гаварат, што я старая,
Толькі мне ня верыцца.
Ну якая ж я старая –
На мне ўсё шавеліцца.
Запісала І. У. Райкевіч у 2007 г.
Я І ТАК, Я І СЯК…
Запісана ў в. Чарневічы Барысаўскага раёна
ад М. М. Клімашонак (1934 г. н.)
Я і так, я і сяк,
Я і ногі на касяк,
Я і цыцкі напярод,
Да ніхто замуж не бярот.
Запісала І. У. Райкевіч у 2007 г.
СЫРЫ АВЁС, СЫРЫ АВЁС…
Запісана ў в. Грабучае Докшыцкага раёна
ад Я. Ф. Палачанінай (1944 г. н.)
Сыры авёс, сыры авёс –
Не малоціцца.
Пастарэлі нашы дзеўкі,
Аж калоцяцца.
Сыры авёс, сыры авёс –
Ды не мелецца.
Пастарэлі нашы хлопцы
Ды не жэняцца.
Запісалі І. М. Бахановіч, Н. В. Бадун у 1991 г.
Прыпеўкі сацыяльныя
БЕЛАРУСКАЯ СТАРОНКА…
Запісана ў г. Бабруйск
ад В. С. Клімовіч (1942 г. н.)
Беларуская старонка
Славіцца абрусамі,
Бульбай, салам, самагонкай
І хлапцамі русымі.
Запісала С. А. Клімовіч у 2007 г.
ЭХ, БУЛЬБАЧКА…
Запісана ў г. Бабруйск
ад В. С. Клімовіч (1942 г. н.)
Эх, бульбачка
Беларуская,
А гарэлачкі нагоняць,
Пішуць – руская.
Запісала С. А. Клімовіч у 2007 г.
ВЫХАЖУ Я ЗА КАЛІТКУ…
Запісана ў г. Бабруйск
ад В. С. Клімовіч (1942 г. н.)
Выхажу я за калітку:
Два падкідышы ляжат,
Аднаму лет 48,
А другому 50.
Запісала С. А. Клімовіч у 2007 г.
ГАВАРАТ, ШТО МОЙ МІЛЁНАК…
Запісана ў в. Чарневічы Барысаўскага раёна
ад М. М. Клімашонак (1934 г. н.)
Гавагат, што мой мілёнак
Самагоначкі не п’е.
Паглядзелі б на яго –
Зямлю вухам дастае.
Запісала І. У. Райкевіч у 2007 г.
ТРАКТАРЫСТЫ Ў КАЛГАСЕ…
Запісана ў в. Чарневічы Барысаўскага раёна
ад А. В. Бондар (1951 г. н.)
Трактарысты ў калгасе
Кожны дзень гуляюць.
Усю салярку з трактароў
На самагон мяняюць.
Запісала І. У. Райкевіч у 2007 г.
ПАЛЮБІЛА ТРАКТАРЫСТА…
Запісана ў в. Чарневічы Барысаўскага раёна
ад А. В. Бондар (1951 г. н.)
Палюбіла трактарыста,
Толькі ўсё напрасна.
З-за гарэлкі ў яго
Ўся любоў пагасла.
Запісала І. У. Райкевіч у 2007 г.
БРЫГАДЗІРАВА ЖАНА…
Запісана ў в. Чарневічы Барысаўскага раёна
ад М. М. Клімашонак (1934 г. н.)
Брыгадзірава жана
У шубе нарадзілася:
Толькі выйшла за калітку,
Сразу прастудзілася.
Запісала І. У. Райкевіч у 2007 г.
Прыпеўкі сямейныя
НА ЧУЖОЙ СТАРОНАЧКЕ…
Запісана ў в. Вожыкі Мінскага раёна
ад Г. В. Клімантовіч (1937 г. н.)
На чужой староначке
Не клююць вароначкі.
Без радзімай мамачкі
Заклююць і галачкі.
Запісала А. Ю. Якубік у 2008 г.
НА ЧУЖОЙ СТАРОНАЧЦЫ…
Запісана ў в. Траянаўка Барысаўскага раёна
ад К. І. Кляшчонак (1928 г. н.)
На чужой староначцы
Сонейка не грэе,
Без радзімай мамачкі
Ніхто не жалее.
Запісала К. Ф. Кляшчонак у 1991 г.
ЗЛАЯ МАЯ МАМА…
Запісана ў в. Вожыкі Мінскага раёна
ад Г. В. Клімантовіч (1937 г. н.)
Злая мая мама,
Што мяне заставіла,
На чужую радзіму
Гараваць адправіла.
Запісала А. Ю. Якубік у 2008 г.
ШТО Б Я ЗНАЛА МАЛАДАЯ…
Запісана ў в. Міхайлаўка Светлагорскага раёна
ад А. Я. Сандрос (1935 г. н.)
Што б я знала маладая,
Дзе мне замужам бываць,
Памагла б сваёй свякрусе
Хоць капусту паліваць.
Запісала Ж. В. Сандрос у 1987 г.
ГУЛЯЙ, ГУЛЯЙ, ГУЛЯВОЙ…
Запісана ў в. Баронікі Віцебскага раёна
ад Г. Я. Кіндзяевай (1910 г. н.)
Гуляй, гуляй, гулявой
За бацькавай галавой.
Бацька бліноў напячэць,
Матка песню запяець.
Запісала Л. А. Клімянок у 1992 г.
Прыпеўкі да танцаў
ОЙ, ТЫ, ПОЛЕЧКА-ТРАСУХА…
Запісана ў п. Усяж Смалявіцкага раёна
ад А. С. Сухадольскай (1930 г. н.)
Ой, ты, полечка-трасуха,
Да чаго ж ты давяла:
Я паследнюю кароўку
На базары прадала.
Запісала Ю. І. Выдронак у 1990 г.
ОЙ, ТУФЛІ МАІ…
Запісана ў в. Пешкі Бярозаўскага раёна
ад М. Л. Юдчыц (1936 г. н.)
Ой, туфлі маі,
Наскі выстрачаны.
Не хацела танцаваць –
Самі выскачылі.
Запісала Ж. В. Юдчыц у 1986 г.
ОЙ, ТОПНУ НАГОЙ…
Запісана ў в. Баронікі Віцебскага раёна
ад Г. Я. Кіндзяевай (1910 г. н.)
Ой, топну нагой
І прытопну другой.
Паглядзі-ка правая,
Што вытварае левая.
Запісала Л. А. Клімянок у 1992 г.
СЯМЁНАЎНА
Запісана ў в. Арэхаўка Круглянскага раёна
ад М. С. Якуцінай (1916 г. н.)
Ай, Сямёнаўна,
Юбка ў клетачку,
Выпалняй сваю
Пяцілетачку.
Пяцілетачка
У чатыры годзіка,
А Сямёнаўна
Яшчэ малодзенька.
Запісалі В. Рудзінская, А. Супруновіч, А. Мухо ў 1978 г.
ЛЯВОНІХА
Запісана ў в. Жухавічы Карэліцкага раёна
ад Я. І. Юшко (1933 г. н.)
Ах, Лявоніха ты, любка мая,
Спамяну не раз ласкава цябе я:
Бровы чорныя й прыгожыя,
Вочы ясныя й вясёлыя.
Запісала І. А. Штыцько ў 1972 г.
Запісана ў в. Жухавічы Карэліцкага раёна
ад Я. І. Юшко (1933 г. н.)
Ах, Лявоніха, красавіца мая,
Ты спяваеш прыгажэй за салаўя.
Ух-ха, ух-ха, весяліцца душа!
А Лявоніха, як сонца, хараша.
Запісала І. А. Штыцько ў 1972 г.
Запісана ў в. Пушча Лагойскага раёна
ад Г. П. Гарохавік
Ой, Лявоніха, Лявоніха мая,
Несалёная капуста твая!
Несалёная, няварыная,
Толькі крышачку прыпарыная.
Запісала А. К. Урбан
ДА НА РЭЧЦЫ, ДА НА ДОШЧАЧЦЫ…
Запісана ў в. Рэпічы Баранавіцкага раёна
Да на рэчцы, да на дошчачцы
Там дзяўчына да палошчацца,
Палошчыцца, умываецца,
У чаравічкі абуваецца:
– Чаравічкі мне й айцец покупіў,
Каб харошы маладзец палюбіў,
А панчошкі мне і матка дала,
Каб харошая паненка была.
А ДА МЯНЕ ПАН ЯН ПРЫХАДЗІЎ…
Запісана ў Барысаўскім раёне
ад Н. К. Васілеўскай (1922 г. н.)
А да мяне пан Ян прыхадзіў,
Калошыну канапель пранасіў,
А я яму берасцень масла,
Каб прыходзіў цераз дзень часта.
Запісала А. В. Усціновіч у 1979 г.
АПЫТАЛЬНІК ДЛЯ ЗБІРАННЯ МАТЭРЫЯЛАЎ ПА ТЭМЕ «ПАЗААБРАДАВЫЯ ПЕСНІ»
1. Дзе і калі спяваюцца песні пра каханне і сямейнае жыццё («за кудзеляй», «на бяседзе» і г. д.)? Пра што спяваецца ў такіх песнях: пра няшчаснае (шчаслівае) каханне (шлюб), вымушанае расстанне, жыццё з нялюбым (нялюбай), прыгнёт у сям’і мужа ці пра што іншае?
2. Ці ведаеце вы песні пра горкую долю ўдавы, беднай сястры, сіраты, прымака? Ці падзяляюцца такія песні на «жаночыя» і «мужчынскія»?
3. Ці захаваліся ў вёсцы песні пра найміткаў – бурлакоў, батракоў, чумакоў?
4. Ці ведаеце вы арыштанцкія і разбойніцкія песні?
5. Ці чулі вы песні пра паншчыну і прыгон, галоднае жыццё і цяжкую працу ў пана?
6. Ці спяваюць цяпер песні пра службу ў войску (казацкія, рэкруцкія, салдацкія)?
7. Ці ведаеце вы песні пра зборы казака на вайну, службу, вяртанне з паходу?
8. Дзе часцей за ўсё можна пачуць жартоўныя песні?
9. Якія вы ведаеце песні пра мужыка-п’яніцу (ці няўдаліцу), пра занадта мажную, тоўстую бабу, пра распусную, «гуляшчую» жонку, пра злую свякроў (ці цешчу), пра лянівую жонку (ці мужа), пра няўмелыя заляцанні хлопцаў і какецтва дзяўчат, пра бюракратаў-начальнікаў?
10. Ці спяваюць у вашай мясцовасці вясёлыя песні мужчыны? Як яны рэагуюць на крытытку ў свой адрас?
11. Ці любіце вы слухаць жаласныя песні? Ці выконваеце вы іх самі – адна ці з сяброўкамі, у бяседзе?
12. Пра што найчасцей пяецца ў «жаласных» песнях: пра няшчаснае каханне, пра рэўнасць, якая прыводзіць да трагедыі, пра помсту мужа нявернай жонкі, пра сямейныя непаладкі, сваркі, якія трагічна заканчваюцца (жорсткія свякроў, цешча, адпаведна свёкар і цесць), пра сяброўку-разлучніцу?
13. Ці спяваюць жаласныя песні мужчыны, як яны ўвогуле да іх ставяцца?
14. Ад каго вы пачулі жаласныя песні: ад бабулі, маці, сябровак?
15. Як у вашай мясцовасці называюць прыпеўкі – частушкі, прыпеў, папеўка, падпявалка, скакуха, плясуха, круцёлка, дрындушка, таптушка?
16. Якія прыпеўкі ў вашай вёсцы (пасёлку, горадзе) найбольш папулярныя: палітычныя, бытавыя, гумарыстычныя, сямейныя, любоўныя, любоўна-эратычныя, да танцаў?
17. Ці ведаеце вы прыпеўкі, якія спяваюць на вяселлях і хрэсьбінах, альбо такія, што выконваюцца як прыпеў да танца («Лявоніха», «Базар», «Шастак», «Кракавяк» і інш.)?
18. Ці вядомыя вам прыпеўкі, якія спяваюць толькі жанчыны або толькі мужчыны?
ЛІТАРАТУРА
1. Бахтин, В. С. Частушка / В. С. Бахтин. М. ; Л., 1966.
2. Беларуская вусна-паэтычная творчасць : падручнік / К. П. Кабашнікаў [і інш.]. Мінск, 2000.
3. Беларускі фальклор : хрэстаматыя / склад. К. П. Кабашнікаў [і інш.]. Мінск, 1996.
4. Беларускі фальклор: вучэб. праграма для студэнтаў выш. навуч. устаноў, якія навучаюцца па спец. 1-21 05 01 «Беларуская філалогія» / аўт.-склад. Р. М. Кавалёва. Мінск, 2008.
5. Беларускі фальклор : энцык. / рэдкал. : Г. П. Пашкоў [і інш.]; у 2 т. Т. 1. – Мінск, 2005 ; Т. 2. Мінск, 2006.
6. Беларускія народныя песні : са зборнікаў П. В. Шэйна / склад. К. П. Кабашнікаў. Мінск, 1962.
7. Беларускія частушкі / склад. К. П. Кабашнікаў, І. К. Цішчанка. Мінск, 1960.
8. Василевич, В. А. Восточнославянская юмористическая песня / В. А. Василевич. Минск, 1979.
9. Восточнославянский фольклор : слов. науч. и нар. терминологии. Минск, 1993.
10. Вянок беларускіх песень / зап. У. Раговіч. Мінск, 1988.
11. Гілевіч, Н. С. Паэтыка беларускай народнай лірыкі. Слова і вобраз. Паэтычны сінтаксіс. Гукапіс і рыфма / Н. С. Гілевіч. Мінск, 1975.
12. Голас з невычэрпнай і жыватворнай крыніцы / склад. У. В. Анічэнка. Мінск, 1995.
13. Гурскі, А. І. Пазаабрадавая лірыка ўсходніх славян / А. І. Гурскі. Мінск, 2008.
14. Гурскі, А. І. Пазаабрадавая паэзія / А. І. Гурскі, Г. А. Пятроўская, Л. М.Салавей ; навук. рэд. А. С. Фядосік. Мінск, 2002. – (Беларускі фальклор. Жанры. Віды. Паэтыка ; Кн. 3).
15. Гурскі, А. І. Семантыка і паэтыка сямейнай лірыкі / А. І. Гурскі. Мінск, 2001.
16. Гурскі, А. І. Тайны народнай песні / А. І. Гурскі. Мінск, 1994.
17. Гурскі, А. І. Чаму вучыць народная песня / А. І. Гурскі. Мінск, 2007.
18. Елатов, В. И. Песни восточнославянской общности / В. И. Елатов. Минск, 1978.
19. Жартоўныя песні / склад. І. К. Цішчанка, С. Г. Нісневіч. Мінск, 1974.
20. Кавалёва, Р. М. Беларуская вусна-паэтычная творчасць : вучэб.-метад. комплекс / Р. М. Кавалёва. Мінск, 2005.
21. Кавалёва, Р. М. Фалькларыстыка : метад. дапам. для выкладчыкаў дысцыпліны «Фалькларыстыка» ў выш. навуч. установах па спецыяльнасцях : 1-21 05 01 «Беларуская філалогія», 1-21 05 02 «Руская філалогія», 1-21 05 04 «Славянская філалогія» / Р. М. Кавалёва, В. В. Прыемка. Мінск, 2009.
22. Кавалёва, Р. М. Фальклорная практыка : метад. рэкам. і праграма-апытальнік для студэнтаў І курса філал. фак. па спец. 1-21 05 01 «Беларуская філалогія», 1-21 05 02 «Руская філалогія», 1-21 05 04 «Славянская філалогія» / Р. М. Кавалёва, В. В. Прыемка, Т. А. Марозава. Мінск, 2008.
23. Кавалёва, Р. М. Фалькларыстычны калейдаскоп : зб. арт. / Р. М. Кавалёва. Мінск, 2009.
24. Кулагина, А. В. Поэтический мир частушки / А. В. Кулагина. М., 1984.
25. Ледаховіч, М. Беларускія народныя песні Гродзеншчыны / М. Ледаховіч. Мінск, 1960.
26. Лірычныя песні / уклад. Н. С. Гілевіч. Мінск, 1978.
27. Мажэйка, З. Я. Песні Беларускага Падняпроўя / З. Я. Мажэйка, Т. Б. Варфаламеева. Мінск, 1999.
28. Мажэйка, З. Я. Песні Баларускага Паазер’я / З. Я. Мажэйка. Мінск, 1981.
29. Можейко, З. Я. Песни Белорусского Полесья / З. Я. Можейко. М., 1983.
30. Мухаринская, Л. С. Беларуская народная песня / Л. С. Мухаринская. Минск, 1977.
31. Народная культура Беларусі : энцыкл. давед. / пад агул. рэд. В. С. Цітова. Мінск, 2002.
32. Песні пра каханне / склад. І. К. Цішчанка, С. Г. Нісневіч. Мінск, 1978.
33. Песні савецкага часу / склад. Г. А. Барташэвіч. Мінск, 1970.
34. Песні сямі вёсак : Традыцыйная народная лірыка Міншчыны / уклад. Н. С. Гілевіч. Мінск, 1973.
35. Петровская, Г. А. Белорусские социально-бытовые песни / Г. А. Петровская. Минск, 1981.
36. Приемко, О. В. Фольклор славянских народов : учеб. программа для студентов I курса филол. фак. спец. 1-21 05 02 «Русская филология», 1-21 05 04 «Славянская филология» / О. В. Приемко. Минск, 2008.
37. Прыпеўкі / уклад. І. К. Цішчанка, Л. М. Фёдараў. Мінск, 1989.
38. Сацыяльна-бытавыя песні / уклад. І. К. Цішчанка, В. І. Скідан, Г. В. Таўлай. Мінск, 1987.
39. Сямейна-бытавыя песні / склад. І. К. Цішчанка, Г. В. Таўлай. Мінск, 1984.
40. Тищенко, И. К. Белорусская частушка : Вопросы генезиса жанра / И. К. Тищенко. Минск, 1969.
41. Фальклорная практыка: вучэб. праграма для студэнтаў І курса філал. фак., якія навучаюцца па спецыяльнасцях 1-21 05 01 «Беларуская філалогія», 1-21 05 02 «Руская філалогія», 1-21 05 04 «Славянская філалогія» / склад. : Р. М. Кавалёва [і інш.]. Мінск, 2009.
42. Фалькларыстыка: тыпавая вучэб. праграма для выш. навуч. устаноў па спецыльнасцях 1-21 05 01 «Беларуская філалогія», 1-21 05 02 «Руская філалогія», 1-21 05 04 «Славянская філалогія» / склад. : У. В. Казакова, І. А. Швед. Мінск, 2009.
43. Шырма, Р. Р. Беларускія народныя песні: у 4 т. / Р. Р. Шырма. Т. 1. Мінск, 1959; Т. 2. Мінск, 1960; Т. 3. Мінск, 1962; Т. 4. Мінск, 1976.
ЗМЕСТ
ПРАДМОВА…………..………………………………………………….....3
І. БЫТАВЫЯ ПЕСНІ………………………………………………………5
Любоўныя песні (песні пра каханне)………………………………7
Сямейныя песні……………………………………………………..18
Сіроцкія і ўдовіны песні…………………………………………...24
Прымацкія песні………………………………………………........37
Элегічныя песні……………………………………………………..39
ІІ. САЦЫЯЛЬНЫЯ ПЕСНІ……………………………………………...45
Антыпрыгонніцкія песні …………………………….……………48
Рэкруцкія і салдацкія песні……………………………………….54
Казацкія песні.…………………………..……….…………………66
Арыштанцкія песні……………..…………………………………72
Чумацкія песні…………………………….………………………..77
Найміцкія песні..................................................................................84
ІІІ. ЖОРСТКІ РАМАНС…………………………………………………89
IV. ЖАРТОЎНА-ГУМАРЫСТЫЧНЫЯ
І САТЫРЫЧНЫЯ ПЕСНІ……………………………………………..102
V. ПРЫПЕЎКІ……………………………………………………………115
Прыпеўкі любоўныя………………………………………………116
Прыпеўкі любоўна-эратычныя………………………………….119
Прыпеўкі гумарыстычныя………………………………………121
Прыпеўкі сацыяльныя…………………………………………...124
Прыпеўкі сямейныя………………………………………………126
Прыпеўкі да танцаў……………………………………………….128
АПЫТАЛЬНІК ДЛЯ ЗБІРАННЯ МАТЭРЫЯЛАЎ ПА ТЭМЕ «ПАЗААБРАДАВЫЯ ПЕСНІ»………………………………..………..132
ЛІТАРАТУРА………………………………………………………….....134
Вучэбнае выданне
ПАЗААБРАДАВЫЯ ПЕСНІ
Метадычныя ўказанні і ілюстрацыйны матэрыял
да правядзення фальклорнай практыкі
студэнтаў І курса філалагічнага факультэта
Складальнікі
Прыемка Вольга Віктараўна
Марозава Таццяна Анатольеўна
Лук’янава Таццяна Валер’еўна
і інш.
Рэдактар Г. В. Мыцык
Мастак вокладкі Т. Ю. Шаран
Тэхнічны рэдактар Т. К. Рамановіч
Карэктар
Камп’ютэрная вёрстка
Падпісана да друку ………. Фармат……… Папера……..
Гарнітура…. Друк……… Ум. друк. арк. Ул.-выд. арк……
Тыраж 100 экз. Зак…..
Беларускі дзяржаўны універсітэт.
ЛВ № 02330/0494425 ад 08.04.2009
Пр. Незалежнасці, 4, 220030, Мінск
Надрукавана з арыгінала-макета заказчыка.
Рэспубліканскае унітарнае прадспрыемства
«Выдавецкі цэнтр Беларускага дзяржаўнага універсітэта».
ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009
Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск
|