Метадычныя ўказанні і ілюстрацыйны матэрыял



старонка3/14
Дата канвертавання15.05.2016
Памер1.19 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   14

Сіроцкія і ўдовіны песні

БАЛІЦЬ ЖА МНЕ ГАЛОВАЧКА…

(сіроцкая песня)
Запісана ў в. Пажарцы Пастаўскага раёна

ад Н. І. Рэмбальскай (1917 г. н.)
Баліць жа мне галовачка –

Чым яе звязаці?

Чым яе звязаці?
Далёка мая мамка –

Нет каго наслаці,

Нет каго наслаці.
Завяжу я галовачку

Шоўкавым платочкам.

Шоўкавым платочкам.
Пашлю я да мамачкі

Тры сівых галубочка.

Тры сівых галубочка.
Ляці, сівы голуб,

Нідзе не садзіся.

Ніде не садзіся.
Перад маёй роднай мамкай

Нізенька скланіся.

Нізенька скланіся.
Ляцеў, ляцеў сівы голуб

Сеў вадзіцу піці.

Сеў вадзіцу піці.
А як цяжка мне, мамачка,

Мне без цябе жыці.

Мне без цябе жыці.
А ўслышаў сам Божэнька

З высокага неба.

З высокага неба.
– А што табе, дзяўчынка,

А што табе трэба?

А што табе трэба?
Даў я табе ручкі-ножкі

І чорныя вочкі.

І чорныя вочкі.
Працуй, рабі, дзіцятачка,

Аж да самай ночкі.

Аж да самай ночкі.
А Божа мой, а міленькі,

Ці я не рабіла?

Ці я не рабіла?
Калі мая работачка

Нікаму не міла.

Нікаму не міла.
Запісала Т. А. Мацвійчук у 1989 г.

САЛАВЕЙКА РАБЕНЬКІ…

(сіроцкая песня)
Запісана ў в. Лозкі Дзятлавіцкага раёна

ад Г. В. Краўчанка (1924 г. н.)
Салавейка рабенькі,

Салавейка рабенькі.

Не прылятай ты ка мне,

Не надавай жалю мне,

Бо я ў чужой старане.
Ой, пайду ў лес гукаць,

Свае маманькі шукаць.

Паслухала, не паняла,

Заплакала і пайшла,

Пайшла ў поле

Да свае мамы магілкі.


– Стань, мамка, не ляжы,

Мне работку накажы.

– Трэ было тады вучыцца,

А цяпер я не магу,

Ўгору ручак не ўздыму.

ПАЙШЛА Я Ў ЛЕС ПА МАЛІНУ…

(сіроцкая песня)
Запісана ў в. Зеляневічы Пружанскага раёна

ад Н. К. Бортнік (1938 г. н.)
Пайшла я ў лес па маліну,

Маліны я там не нашла.

Нашла я там крэст і магілу,

Катора травой зарасла.

Нашла я там крэст і магілу,

Катора травой зарасла.


Нашла я там крэст і магілу,

Катора травой зарасла.

Упала я там на калені

І горка рыдаць начала.

Упала я там на калені

І горка рыдаць начала.


– Мамаша, ты спіш і не слышаш,

Як плача сіротка твая.

Мамаша, ты спіш і не слышаш,

Як плача сіротка твая.


І голас з магілы раздаўся:

– Не плач ты, сіротка мая!

Вазьмуць цябе людзі чужыя

І будуць ласкаць і вучыць.

Вазьмуць цябе людзі чужыя

І будуць ласкаць і вучыць.


– Не нада мне іхняе ласкі,

Не нада мне іх разгавор,

А нада мне маміна ласка

І папін вясёл разгавор.

А нада мне маміна ласка,

І папін вясёл разгавор.


Запісала А. І. Путырская ў 2006 г.

ОЙ, У САДУ ПРЫ ДАЛІНЕ…

(сіроцкая песня)
Запісана ў в. Фядоры Столінскага раёна

ад М. К. Гунько (1922 г. н.)
Ой, у саду пры даліне

Громко пое соловей,

А я, мальчык на чужыне,

Позабыв усіх друзей.


Позабыв я, позабросів

З молодых і юных лет.

Сіротою я оставса,

Шчасця-долі в меня нет.


Куда ж я не поеду,

Куда ж я не пойду,

Я токое размовонькі

Нідэ собе не знайду.


Ой, умру я, умру,

Похороняць меня,

А родныя не ўзнаюць,

Дзе могіла моя.


Да на мою могілу

Да ніхто ж не прыйдзёт,

Только раннёю порою

Салавей песню споёць.


Салавей ты, салавеюшка,

Чо ты рано споёш?

Ой, ты хлопцу молодому

Ты спокою не даёш.


Запісала В. І. Палукошка ў 2002 г.

АДДАЎ МЯНЕ ТАТАЧКА ЗАМУЖ ДАЛЯКО…

(сіроцкая песня)

Аддаў мяне татачка замуж даляко,

Прыказаў мне татачка сем лет не бываць.
Не была я годзічак, не была ж я два,

А на трэці годзічак засмуцілася,

Мне да мамкі ў госцікі захацелася.
Пайшла б я пеша – знаю: не дайду.

Папрасіла б коніка – знаю: не дадуць.


Скінуся зязюлькаю, палячу я ў сад,

Сяду я на ябланьку, буду кукаваць.


Можа, ўчуе мамачка, печы палячы.

Ой, не ўчула мамачка, печы палячы.


Можа, ўчуе сёстранька, сені метучы.

Ой, не ўчула сёстранька, сені метучы.


Можа, ўчуе брацейко, коні поючы.

Ой, не ўчуў жа брацейко, коні поючы.


Можа, ўчуе татачк, да свірна ідучы.

Ой, учуў жа татачка, да свірна ідучы:


– Калі сіва зязюлька, то ляці ў бор,

Калі родна дочачка, то ідзі за стол.


Ой, прыйшла ж я ў хатаньку,

Добры дзень дала.

Ці жыва-здарова ўся мая радня?
– Ой, жыва-здарова ўся твая радня,
Толькі роднай мамачкі на свеце няма.

– Не хачу я, татачка, твае чэсці знаць.

Пайду на магілачку мамачкі шукаць.
Адчыніся, труначка, труначка дубовая,

Адзавіся, мамачка, мамачка родная.


Труначка дубовая не адчынілася,

Мамачка родная не адазвалася.

ВЫЙДУ Я НА ГОРКУ…

(сіроцкая пеня)


Запісана ў в. Фядоры Столінскага раёна

ад Д. Д. Туцкай (1917 г. н.)
Выйду я на горку,

На горку крутую.

Стану, подывлюса

В сторонку родную.

Стану, подывлюса,

Скуля тэплы віцер вые.

То моя мамонька

По мні мліе.


Пойду я на горку,

З горкі – дадому.

Хочацца мні, бідной,

Іхаці дадому.

Стану я на кладку –

Та кладка гнэцца.

Умэр бацька, ўмерла матэр –

Гостына мінецца*.


Зойду я на горку,

На горку крутую,

Огорнуло мэнэ ліхо,

Мэнэ молодую.


Заўвагі выканаўцы: гостына мінецца – «нэма до кого іхаты, нэ будзе іхаты ў госці».
Запісала В. І. Палукошка ў 2002 г.

ГОСПАДЗЬ БОГ…

(сіроцкая песня)
Запісана ў в. Зеляневічы Пружанскага раёна

ад М. М. Варабей (1940 г. н.)
Госпадзь Бог, Госпадзь Бог па небе ходзіць,

А за ім ангелікі ключы носяць.

Як твая сіротка слёзна плачыць.

А ў цябе, Божанька, долю просіць.

Першая доленька – здароўеўка,

Другая доленька – падружанька,

Трэцяя доленька – замужжа.
Запісала А. І. Путырская ў 2006 г.

ОЙ, С-ПОД ГОРЫ ЦІХІЙ ВЭТЭР ВІЕ…

(удовіна песня)
Запісана ў в. Тышкавічы Іванаўскага раёна

ад М. А. Бондар (1913 г. н.)
Ой, с-под горы ціхій вітэр віе,

Ой, там вдовіца пшэнічэньку сіе,

А пасіяўшы, начала волочыты,

А паволочыўшы, стала Бога просіты:

– Вой, на ж мэнэ, бідную удовіцу,

Зароды, Божэ, да густую пшэніцу.


Шчэ й удова да дому нэ зайшла,

А ужэ удовіна пшэнічанька узыйшла.

Шчэ й удова да на лаўку нэ сіла,

Да й шчэ удовіна пшэныца поспіла.


А ужэ вывыла пэрэпілочка дыты,

Пошла вдова пшэніцу глэдыты.

– Дыты моі, дыты, дэ ж вас подыты?

Чым мнэ вас, дыты,

У велькі шлях пусціты?

Маты наша, маты, да нэ лякайся з намы,

Як мы порастэмо, ды й разайдэмося самы.
Запісана ў 1987 г.

ДЫ ГУЛА ПЧОЛКА, ГУЛА…

(удовіна песня)
Запісана ў в. Залессе Верхнядзвінскага раёна
Ды гула пчолка, гула,

На бары лётаючы

Ды мядок збіраючы.

– Горкі мой мядочку

Ды без цябе, бортнічку, –

Ды плакала ўдовачка,

Ды на двары ходзячы,

Ды дроўцы збіраючы,

Ды абед гатуючы:

– Ды без цябе, мой міленькі,

Сама сяду на покуце,

А дзеткамі абсаджуся,

Слёзкамі абаллюся.

Дзеткі ж мае маленькія,

Слёзкі мае драбненькія,

Дзеткі мае набольшалі,

Слёзкі мае нагоршалі.
Запісалі І. Каўзуновіч, Л. Рудак, Л. Мацюгюнак.

КУКАВАЛА ЗЯЗЮЛЕЧКА…

(удовіна песня)
Запісана ў в. Каладзіно Уздзенскага раёна

ад Н. С. Зуй
Кукавала зязюлечка,

Па барыку лятаючы,

Па барыку лятаючы,

Салавейку шукаючы.

Да плакала ўдовачка,

Сыры дровы рубаючы,

Сыры дровы рубаючы,

Горкі абед гатуючы,

Горкі абед гатуючы,

Дробны дзеткі гадуючы.


Запісалі А. Берасцевіч, А. Кірэй, Т. Іваноўская.

АЙ, ШЛІ-ПРАЙШЛІ КАЗАКІ З ВАЙНЫ…

(удовіна песня)
Запісана ў в. Цяхцін Бялыніцкага раёна

ад А. М. Крамко (1919 г. н.)
Ай, шлі-прайшлі казакі з вайны,

Ай, шлі-прайшлі казакі з вайны,

Заблудзілі к удаве па начы,

Заблудзілі к удаве па начы.

– Удовушка маладая,

Удовушка маладая,

Пусці ночку начуваці,

Пусці ночку начуваці.

– У мяне ні плеці, ні павеці,

У мяне ні плеці, ні павеці,

Нейдзе вашым коням стаці,

Нейдзе вашым коням стаці,

Нейдзе шынялі пахаваці,

Нейдзе шынялі пахаваці,

А ў мяне дроў ні палена,

А ў мяне дроў ні палена,

Мае сені някрытыя,

Мае сені някрытыя,

Мая печка не топлена,

Мая печка не топлена,

Мае дзеці есці плачуць,

Мае дзеці есці плачуць.

– Мы сваіх каней прывяжам,

Мы сваіх каней прывяжам,

На вуліцы пахаваем,

На вуліцы пахаваем,

Мы твае сені пакрыем,

Мы твае сені пакрыем

Сваімі шынялямі,

Сваімі шынялямі.

Мы табе дроў нарубаем,

Мы табе дроў нарубаем.

А сваімі сухарамі,

А сваімі сухарамі

Мы тваіх дзетак накормім,

Мы тваіх дзетак накормім.

Дурна, дурна, ўдовушка,

Дурна, дурна, ўдовушка:

Свайго мужа не ўгадала,

Свайго мужа не ўгадала,

Дзецям бацьку не ўказала,

Дзецям бацьку не ўказала.


Запісала С. І. Сумко ў 1991 г.

ЯК Я БАГАТА БЫВАЛА…

(удовіна песня)
Запісана ў в. Янковічы Расонскага раёна

ад К. І. Пазняковай (1913 г. н.) і Н. В. Заемна (1912 г. н.)
Як я багатай бывала,

Як я багатай бывала,

Тады мяне ўся радня знала,

Тады мяне ўся радня знала.

Чэраз мой двор дарожанька ляжала,

Чэраз мой двор дарожанька ляжала.

А як я заўдавела,

А як я заўдавела,

Тады мяне гора адалела,

Тады мяне гора адалела.

Чэраз мой двор дарожкі не стала,

Чэраз мой двор дарожкі не стала.

Тады мяне радзіма не знала,

Тады мяне радзіма не знала.

А як мяне худобанька ўбіла,

А як мяне худобанька ўбіла,

Тады мяне радзіма забыла,

Тады мяне радзіма забыла.


Запісалі А. У. Піваварчык і Л. Т. Палазнік у 1985 г.

ДА МАЛАДА ЎДАВА…

(удовіна песня)
Запісана ў в. Забалоцце Мазырскага раёна

ад К. П. Каножыч (1905 г. н.)
Да малада ўдава

З новага двара

Да сівага вала ўзганяла.

Едзе казак малады

На сівым кане

Да ўдаву сустракае:

– Гур табе, ўдава, гур,

Як ты мяне ўспадабала,

Люблю я цябе,

Ўзяў бы да сябе,

Ды толькі дзяцей ў цябе многа.

– Гур табе, вража,

Хто табе кажа,

Што ў мяне дзяцей многа?

Тры сыны арэ, а тры барануе,

А дзевяць дачок постаць гоняць,

А пяць зяцёў-саханоў

Ка мне ў госці ходзяць.

– Ды параблю сеці

На твае дзеці

І буду іх лавіці,

А куплю нагайку

На цябе, каханку,

І буду цябе біці.

– Не рабі сеці

На мае дзеці,

Бо не будзеш іх лавіці,

А запрагай каня,

Уезжай з двара –

Ты не мой, я не твая.


Запісалі Л. Т. Андрэева, Н. Н. Аціпава і М. П. Астапава ў 1975 г.

ПАМЁР, ПАМЁР НАШ ХАЗЯІН…

(удовіна песня)
Запісана ў в. Вялікі Рожан Салігорскага раёна

ад А. Р. Бобрык (1914 г. н.)
Памёр, памёр наш хазяін,

З паходу ідучы.

Засталася ўдовушка

З малымі дзяцьмі.

– Ой вы, дзеці мае, дзеці,

Што з вамі рабіць?

Адзін кажа: – Маманька,

Пайду я служыць.

Другі кажа: – Не йдзі, братка,

Бо цяжка рабіць.

Трэці кажа: – Маманька,

Паеду ў Растоў.

Пахаваю свайго атца

У вішнёвым саду,

Ды й высыплю магілачку

З жоўтага пяску,

Ды й пасаджу цярэшанку

Тонку, высоку,

Ой, тонку, высоку, лістам шыроку.

Нельзя, нельзя з цярэшшынкі

Лісточка сарваць

Нельзя, нельзя дзяўчоначкі

Заручонай браць.

Адзін вядзе за ручаньку,

Другой за рукаў,

Трэці стаіць, сэрца баліць:

Любіў, да не ўзяў.
Запісалі І. Голас і Н. Маркоўская ў 1981 г.

ЗА ГАРОЮ, ЗА КРАМЯНОЮ…

(удовіна песня)
Запісана ў в. Баяры Маладзечанскага раёна

ад Г. П. Сокал (1923 г. н.)
За гарою, за крамяною малада ўдоўка плача.

– Не плач, ўдоўка, бедна галоўка,

Ужо твой татачка едзе.

– Няхай едзе, няхай заязджае:

Не маю саду, ні вінаграду, дзе яго коні дзеці,

Не маю я слоўца міленькага, каб з ім гаварыці.


За гарою, за крамяною малада ўдоўка плача.

– Не плач, ўдоўка, бедна галоўка,

Ужо твой міленькі едзе.

Во няхай едзе, хай заязджае на маё падвор’ейка:

Я маю саду і вінаграду, дзе яго коні дзеці,

Я маю слоўка міленькае, буду з ім гаварыці.


Запісала Г. В. Сокал у 1985 г.

ЯК Я БЫЛА СЕМ ЛЕТ ЎДАВОЮ…



(удовіна песня)
Запісана ў в. Хардакова Пастаўскага раёна

ад А. І. Балай (1929 г. н.)
Як я была сем лет ўдавою,

Дык я не чула ножак пад сабою.

А як я стала свайго мужа меці,

Дык мне жа стала галоўка балеці.

– Ой, памру, мілы, памру, памру,

Ой, зрабі, мілы, з паперачкі труну.

– А дзе ж я буду паперачку браць?

Будзеш, мілая, у сасновай ляжаць.

– Пасадзі, мілы, на магіле каліну,

Як прыйдуць дзеткі каліну рваці,

Дык будуць дзеткі ўсю праўду знаці.
Запісала Л. Гарбаленя ў 1991 г.


1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   14


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка