Метадычныя ўказанні і ілюстрацыйны матэрыял



старонка4/14
Дата канвертавання15.05.2016
Памер1.19 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   14

Прымацкія песні

ТЫ ВІШЭНКО-ЧЕРЭШЭНКО…


Запісана ў в. Ліплёўка Брэсцкага раёна

ад С. К. Струк
Ты вішэнко-черэшэнко, Заехав він в поле

Чаму ягод не маеш? І давай гораты.

Хто ў прымах не бувае, Горав він, горав долынаю.

Той гора не знае. Ой, з хутару зяцю відаты.


А я сэбэ, молодэнькі, Все жінкі обід нэсуць,

Усе горюшко знаю: А моей не відаты.

Кулачэнько под головенько – Схоців зяць обедаці,

Той спаць легаю. Він волы запрагае

І до дому ад’язжае.
Моя тэшча, еі маты, А заіхав зяць до дому,

Ідэ пробуджаты: Волов распрагае,

– Вставай, зэцю, А ему цішча обід налівае:

Годэ спаты, То з двух місок, то з трох місок

Ідь в поле гораты. Ему вылівае.
А зэць волы запрагае, Увайшоў зіць до хаты,

Він думку мае, А яго цішча ему кажа:

Він думку всё думае, – Несі свінкам істы.

Шчо він волі не мае.


– Ой, шчоб свінкі поздыхалі,

Шчоб луга згорылы,

Як мне тая прімакова

Жізнь й надаела!


Запісала Т. Буганова.

ВІШАНЬКА-ЧАРЭШАНЬКА…


Запісана ў в. Тажылавічы Бабруйскага раёна

ад В. П. Мілічонак (1916 г. н.)
Вішанька-чарэшанька

А ягад немае.

Хто ў прымах не бывае,

Той гора не знае.


Арэ прымак, арэ прымак,

Угору паглядае:

Усе жоны абед нясуць,

А маю чорт не мае.


Едзе прымак, едзе прымак,

У дудачку свішча:

–Хавай, Маня, варэнне,

Едзе прымачышча.


Не ўспеў прымак

На лавачку сесці,

Як яго цёшча заставіла

Свінням несці.


А штоб свіння здохлі

Да цёшча згарэла,

Як мне эта прымацкая

Жызня надаела!


Запісала Т. В. Сакавей у 1993 г.

Элегічныя песні
ОЙ, ВОСЕНЬ МАЯ…
Запісана ў р. п. Гудагай Астравецкага раёна

ад К. Я. Замара (1939 г. н.)
Ой, восень мая,

Восень сцюдзёная,

Чаго ты рана захаладала?

– Я й не раненька,

Я й не позненька, –

Калі мая пара прышла.

Лісточак апаў, зямельку ўслаў, –

Вось мая і пара прыйшла.

Рэчкі сталі, пазамярзалі –

Во мая і другая пара.


Запісала А. Г. Врублеўская ў 1995 г.


ОЙ, ТАМ, НА ГАРЫ…



Запісана ў в. Бярдовічы Слонімскага раёна

ад Н. Раўгач
Ой, там, на гары,

Ой, там, на крутой,

Сядзела там пара сізых галубоў,

Сядзела там пара сізых галубоў.


Сядзелі яны, любаваліся,

Сезымі крыламі абдымаліся,

Сезымі крыламі абдымаліся.
Зкуль узяўся стралец з-пад крутой гары,

Разбіў, разлучыў пару галубоў

Разбіў, разлучыў пару галубоў.
Ён голуба ўбіў, галубку злавіў,

Узяў пад праву руку, прынёс дадому,

Узяў пад праву руку, прынёс дадому.
Прынёс дадому, пусціў да долу,

Насыпаў пшанца аж пад каленца,

Насыпаў пшанца аж пад каленца.
Наліў вадзіцы аж пад крыліцы.

Галубка ні есць, галубка ні п’е,

А на круту гору ўсё плакаць ідзе,

А на круту гору ўсё плакаць ідзе.


– Галубка мая, сізовенькая,

Чаму ж ты такая клапатлівая?

Чаму ж ты такая клапатлівая?
А як жа мне жыць, клапатлівай не быць:

Як нас была пара – цяпер я адна

Як нас была пара – цяпер я адна.
– Ёсць у мяне семсот галубоў,

Лятай выбіраць – адзін будзе твой,

Лятай выбіраць – адзін будзе твой.
– Сколь я ні лятала, сколь ні выбірала,

Такога не нашла, як я згубіла.

Такога не нашла, як я згубіла
Запісала А. У. Сямёнава ў 1998 г.


УЗЫШОЎ СВЕЦЕЛ МЕСЯЧЫК…



Запісана ў в. Пагарэльцы Нясвіжскага раёна

ад Н. І. Александровіч (1924 г. н.)
Узышоў свецел месячык,

Ясна зара,

Асвяціў дарожаньку

Цёмнага сяла.


Была ж ты, дарожанька,

Непрагляднаю,

Стала ж ты, дарожанька,

Ненагляднаю.


Шыроку дарожаньку

Месяц пралажыў, –

Пракладку дарожанькі

Мілы завяршыў.


Запісала Г. М. Мякіннік у 2007 г.


ПА-НАД ЛУГАМ, ПА-НАД ГАЕМ



Запісана ў в. Асава Воранаўскага раёна

ад В. У. Захарка (1948 г. н.)

Па-над лугам, па-над гаем


Галубы лятаюць.

Не зазнала я раскошы,

А гады мінаюць.

Не зазнала я раскошы,

Ладна не хадзіла,

Толькі буду ўспамінаці,

Як цяжка рабіла.

Запрагайце, хлопцы,

Коні вараныя,

Ды паедзем даганяці

Годы маладыя.
Запісала А. В. Герасімчык у 2008 г.

ПАЙДУ Я, ГУКАЮЧЫ…



Запісана ў в. Жарабковічы Ляхавіцкага раёна

ад В. К. Палуян (1934 г. н.)

Пайду я, гукаючы,

Сваю долю шукаючы:

– Ой, ты доля, мая доля,

Дзе ты падзелася?

Ці ў лесе заблудзілась?

Ці ў моры ўтапілась?
– Каб я ў лесе заблудзілась,

Увесь бы лес я засмуціла.

Каб я ў моры ўтанула,

Усё бы мора ўскалыхнула, –

Адзыўнулась мая доля

На той бок сіньма мора.


Запісала Г. С. Кузняцова ў 2000 г.


ЧАМУ Ж ТЫ, ЯЛІНАЧКА, НЕ ЗЯЛЁНА…



Запісана ў в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўкага раёна

ад Г. І. Дземідовіч (1914 г. н.)
Чаму ж ты, ялінка, не зялёна,

Не зялёна?

– Ды як жа мне, яліначцы, зялёнай быць,

Зялёнай быць?

Пада мной два купчыкі начавалі,

Начавалі.

Яны ж маё карэннейка патапталі,

Патапталі.

Яны ж мае ветачкі паламалі,

Паламалі.

Ды па бітай дарожцы раскідалі,

Раскідалі.


Запісаў А. А. Дубадзелаў у 1988 г.


ОЙ, ПАЛЫН МОЙ, ПАЛЫНОЧАК…



Запісана ў в. Каменічы Асіповіцкага раёна

ад В. М. Міхадзюк (1950 г. н.)
Ой, палын мой, палыночак,

Палын горкая трава,

Гарчэй цябе, палыночак,

Ва ўсім свеце няма.


Ой, ты доля, мая доля,

Доля горкая мая,

Гарчэй цябе, мая доля,

Ва ўсім свеце няма.



Запісала Т. С. Елісеева

1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   14


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка