Метадычныя ўказанні і ілюстрацыйны матэрыял



старонка6/14
Дата канвертавання15.05.2016
Памер1.19 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   14

УЗЯЛА СЕРПА…



Запісана ў в. Жужаль Клецкага раёна

ад В. Аляксейчык
Узяла серпа,

Пайшла на палетак,

Забрала з сабою

Сваіх малых дзетак.


Сонейко свеціць,

Пташачкі шчабечуць,

Мае малыя дзеткі

Ўжэ есці хочуць.


Не магу я дзеткам

Да естачкі даці –

Трэба да заходу

Жыцейко дажаці.


Жыцейко жала,

Слязьмі палівала,

Як ішла дадому,

Горко плакала.


Не дай бог вам, дзеткі,

Гэтакае долі:

Увесь век прападаці

Да на панскім полі.


Запісала Г. Козел


ДУБ ДУБОЧАК…



Запісана ў в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна

ад С. Бірулі
Дуб дубочак, Будуць біць, смяяцца,

Дубок маладзенькі, Катаваць.

Майго галубочка Ад слёз удзяржацца

Павялі на здзекі. Не здолее маць.


Павялі ў цямніцу Пабягу я к ветру,

Пад бізуны, Папрашу,

Каб ачысціць душу Каб ў папоў гэтых

Ад сатаны. Памякчыў душу.


А я буду плакаць, Сонца маё, сонца,

Слёзы ліць, Ты развей жуду,

А паны яго там Я цябе ў ваконца,

Будуць біць. Міленькі мой, жду.


Запісаў А. Камароўскі.


ОХ, ТЫ, ДОЛЯ МАЯ, ДОЛЕЧКА…



Запісана ў в. Чырвоная Слабада Салігорскага раёна

Ад П.С . Кулеш (1913 г. н.)
Ох, ты, доля наша, долечка,

Агарнула нас жа горачка,

З-за чаго жа мы так мучымся,

А нідзе мы не навучымся.


Йдзем да пана мы да сонейка,

А прыходзім у ноч позненька.

На каго ж мы так стараемся,

Да зямелькі прыгінаемся?


Забалелі ўжо ў нас ручачкі,

З-за чаго жа нас так катуюць,

Нашу душачку выматваюць.

Ці мы пану запраданыя,

Ці навек яму адданыя?
Ды калі ж мы дачакаемся,

Ды з панамі паквітаемся,

Ды з панамі пазмагаемся,

Ой, за долю за шчаслівую сваю?


Запісала В. А. Ляшчынская ў 1996 г.


А Ў БАРЫ ЗЯЗЮЛЯ КУКУЕ…



Запісана ў в. Чырвоная Слабада Салігорскага раёна

ад В. П. Сплендзер (1948 г. н.)
А ў бары зязюля кукуе,

Мой сыночак на полі начуе,

Сырую зямельку ён арэ,

На худыя шчочкі слёзы лье.


А заўтра да сонца рана

Трэба ехаць араць на пана.

Ах, мая галованька бедная,

Ах, маё горанька горкае.


Што ж мне заўтра раненька ды зварыць,

Чым жа мне сынка свайго накарміць?

Накармлю сыночка лебядою,

Пасалю я лебяду сваёю слязою.


– Еш, мой даражэнькі, ды спяшы,

А то прыганяты ўжо бяжыць.

Каб нашаму пану трасца ў бок,

Як ён цябе сушыць, мой сынок.


Запісала В. А. Ляшчынская ў 1996 г.


БАДАЙ, ПАНУ Ў ДВАРЫ СТРАШНА…



Запісана ў в. Чырвоная Слабада Салігорскага раёна

ад В. П. Сплендзер (1948 г. н.)
Бадай, пану ў двары страшна,

Як нам ў полі сонца зайшла.

Сонца зайшла, а мы жнём,

Пры месяцы снопы носім,

Пры зорах у копы кладзём,

Апоўначы дадому ідзём,

На світанні вячэраем,

А ўдзень белы зноў ідзём.

Бадай, пана не хавалі,

Каб сабакі разарвалі.

Пахавалі пры даліне,

Каб па пану ваўкі вылі.

Бадай, пана громы ўбілі,

Як мы ручкі патамілі.


Запісала В. А. Ляшчынская ў 1996 г.


ОЙ, ЗАКУРЭЛА, ОЙ, ДЫ ЗАДЫМЕЛА…



Запісана ў в. Чырвоная Слабада Салігорскага раёна

ад П. С. Кулеш  (1913 г. н.)
Ой, закурэла, ой, ды задымела

Ды сырымі дрывамі.

Ой, няма як выйсці ды на свет белы

Нам за варагамі.

Сонейка ўзыйдзе, сонейка зайдзе

Ды за лесам дубовым,

А ты сееш, не прысядзеш

На полі скарбовым.

Ой, вяльможныя спаць палягуць,

А ты йдзі араці,

І ў нядзелю маем дзела,

Некалі гуляці.

Накалоцім, намалоцім –

Возам не павезці,

А прыйдзецца за Каляды –

Няма чаго есці.

Зноў у хаце закурыцца

Асінай-дрывамі,

Годзе, братцы, трэба біцца

За зямлю з панамі.


Запісала В. А. Ляшчынская ў 1996 г.


ПРЫЙШЛА ЧЭЛЯДЗЬ СКАЧУЧЫ…



Запісана ў в. Налібокі Стаўбцоўскага раёна

ад М. А. Башура
Прыйшла чэлядзь скачучы,

А пан за ёю скачучы.

– Вярніся, чэлядзь, вярніся,

На другі гадок найміся.

– Каб ты, панок, не даждаў,

На другі гадок не наймаў.

Як мне ў цябе надаела,

Цясовыя сталы мыючы,

Белыя пасцелі мыючы.


НЕ ПЛАЧ, МАЯ ДЗЕТКА…



Запісана ў в. Малыя Славені Шклоўскага раёна

ад Л. М. Цудзікавай (1954 г. н.)
Не плач, мая дзетка,

Не плач, мая родна,

Вунь пан ідзець,

На татку, на мамку

Ён бізун нясець.

У тым бізуне скураты ўвіты,

На тым бізуне слёзы паліты,

Слёзкі крывавыя, з сэрца раняныя,

Схавайся ты, дзетка, ты, родна,

Хай твае вочкі закрыюцца вавекі,

Хай не ўбачыш ты гора мужыцкага,

Хай не пазнаеш ты болі жаночай.

Не плач, мая дзетка,

Не плач, мая родна.


Запісалі В. У. Бародзіч, Ф. В. Барсукова ў 1991 г.


ШУМНЫЯ БЯРОЗЫ…



Запісана ў в. Рафалін Асіповіцкага раёна

ад Р. П. Гоціна (1911 г. н.)
Шумныя бярозы пабяліў мароз,

Хацеў бы я плакаць, ды не маю слёз.

Хацеў бы я пеці аб сваёй бядзе,

Ды мне сэрца ные, песенька не йдзе.

Хацеў бы, каб воля гуляла са мной,

Каб сонейка грэла, як грэе вясной.

Але, божа мілы, волі не відаць,

Кайданы няволі на руках звіняць.

Гэй, пайду я ў поле долечку шукаць

З востраю касою, як на сенажаць.

Ой, пайду я ў поле, як бы на вайну,

Шукаючы волю, шаблечкай махну.


Запісала І. В. Чыстая


1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   14


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка