Метадычныя ўказанні і ілюстрацыйны матэрыял



старонка8/14
Дата канвертавання15.05.2016
Памер1.19 Mb.
1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   ...   14

СЫН НА ВАЙНУ САБІРАЎСЯ...




Запісана ў в. Палонка Баранівіцкага раёна

ад Н. Ф. Пісарэнка (1919 г. н.)

Сын на вайну сабіраўся,

Да ў бацюшкі не пытаўся.

Сядлаў каня варанога,

А сядзелка залатое.

Да сеў жа ён ды паехаў,

Едзе поле і другое,

На трэцяе ўз’язджае.

Азірнецца назад сябе:

За ім – войска, як мак цвіце,

За ім – пулі, як дождж ідзе.

Запісала І. А. Маціевіч у 1996 г.



ЧУЛА, ДА ЧУЛА МАЯ ДОЛЯ…



Запісана ў в. Дакудава Лідскага раёна

ад Н.І. Кудзі (1914 г. н.)
Чула, да чула мая доля,

Чула, да чула мая доля,

Што не быці мне ўдома.

Што не быці мне ўдома.


А мне братцы не сказалі,

А мне братцы не сказалі,

Што ў салдаты запісалі.

Што ў салдаты запісалі.


А ў нядзелю на раначку

А ў нядзелю на раначку

Шлюць па мене фурманачку.

Шлюць па мене фурманачку.


Шлюць па мене, маладога,

Шлюць па мене, маладога,

Дайце каня варанога.

Дайце каня варанога.


Паганяй жа, фурман, клячу,

Паганяй жа, фурман, клячу,

Чы ня відзіш, што я плачу.

Чы ня відзіш, што я плачу.


А я плакаць, плакаць буду,

А я плакаць, плакаць буду,

Сваёй долі не забуду.

Сваёй долі не забуду.


А мне братцы не сказалі,

А мне братцы не сказалі,

Што ў салдаты запісалі.

Што ў салдаты запісалі.



Запісала С. А. Бабкова ў 1989 г.


У ЧЫСТЫМ ПОЛІ ВЕЦЕР ВЫЕ…



Запісана ў в. Асава Воранаўскага раёна

ад В.У. Захарка (1948 г. н.)
У чыстым полі вецер вые,

Вецер вые, навявае,

Сонца грэе, прыгравае,

Бацька сына выпраўляе:

– Едзь ты, сынку, ад мяне,

Бо выпадае на цябе.

Старша сястра каня вядзе,

А селядорша сядло нясе,

А сама менша з браткам ідзе,

Порце нясе і распытвае:

– Калі, браце, у гасцях будзеш?

– Вазьмі, сястра, пяску з гары,

Да пасей пясок на камні.

Як з пяску ружа ўзыдзе,

Тады брацец у гасцях будзе.
Запісала Э.Я. Тупко ў 2007 г.

А Ў НЯДЗЕЛЮ РАНЮСЕНЬКА НА БАЗАРЫ...



Запісана ў в. Сяргейкі Сенненскага раёна

ад Н. В. Шыбека (1911 г. н.)
А ў нядзелю раненька на базары

Ударылі салдацейкі ў барабаны.

Халасты ідзець, песні пяець

І ў гуслі іграець,

Зялёную дубровачку ўзвелічаець:

– Бадай, цябе, дубровачка, узеляніла,

Як ты мяне, маладога, развесяліла.
Жанаты ідзець, сільна плачыць:

– Бадай, цябе, дубровачка, усушыла,

Як мяне, маладога, засмуціла.

І з жаной маладой разлучыла,

І з жаной маладой, з добрымі дзецьмі.
Запісала Н. А. Русовіч у 1982 г.

У ПОЛІ СНЯЖОК КУРЫЦЬ…



Запісана ў в. Гірмантаўцы Баранавіцкага раёна

ад М. А. Журын (1928 г. н.)
У полі сняжок курыць,

Там салдат убіт ляжыць.

А над ім конік стаіць.

– А ты, конік вараны,

Да не стой нада мной,

Ды бяжы дарогаю, дарогаю шырокаю,

Як падбяжыш пад варотцы,

Стукні, грукні капыцікам,

Каб капытца зазвінелі,

Каб варотца адляцелі.

Табе выйдзе стара бабка,

Стара бабка – мая матка.

Узяла каня за цугелькі

Ды павяла ў стаенькі,

Дала каню аўса-сена.

– Ах, ты, конь вараны,

Ці не бачыў майго сына?

– Вазьмі, маці, жыта жменю

Ды пасей па прыгуменню.

Як жыта аўсом сыдзе,

Дык твой сын з вайны прыйдзе.
Запісала Т. В. Москаль у 1996 г.


У ПОЛІ СНЯЖОК КУРЫЦЬ…



Запісана ў в. Прусянічы Талачынскага раёна

ад М. Ц. Мяснікавай (1911 г. н.)
У полі сняжок курыць.

– Дзе падзеўся мой сыночак?

А ці ў піру ён спіўшыся?

Ці з дзеўкамі ажаніўшыся?


– Ні ў піру ён спіўшыся, –

Ажанілі быстры пулі,

А злажылі ветры-буры.

Жана яго – сырая зямля.


– Каб я мела сіза пер’я,

Быстра крылья,

Я б к сыночку паляцела,

Я б ямочку раскапала,

Яго костачкі сабрала,

Я б над ім пракукавала,

Як шэрая зязюлечка,

Салдацкая мамулечка.



ОЙ, ДА Ў ПОЛІ…



Запісана ў в. Мокрава Лунінецкага раёна

ад Н. А. Пракаповіч (1913 г. н.)
Ой, да ў полі

Стаяць два дубочкі,

Схілілася верхі да купочкі,

Схілілася верхі да купочкі.

Прыляцелі ды два галубочкі,

Селі, упалі паміж каліною,

Гаворылі самі, між сабою:

– Горэ тому, дый не жанатаму,

Яшчэ й горэй, каторы ажаніўся:

Ажаніўся – забралі ў салдаты.

Па ім плачэ яго родна маці.

– Не плач, маці, бо ўжэ ты старая,

Нехай плача жонка маладая,

Ешчэ к тому дзеціна малая.


Запісала Т. А. Капліч у 1988 г.


А ЗАПІЎСЯ, ЗАГУЛЯЎСЯ БЕЛ МАЛОЙЧЫК...




Запісана ў в. Ухвала Крупскага раёна

ад Н. Л. Лабазавай (1920 г. н.)

А запіўся, загуляўся бел малойчык,

Ад таварышчэй ён астаўся.

– Таварышы, братцы вы мае,

Хоць жа вы мяне тут пакіньце,

Каня майго варанога не кідайце.

Адвядзіце яго к атцу, к мацеры,

К атцу, мацеры, маладой жане.

Маладой жане перадайце:

Еслі ёсць другой, пусць абвянчаецца,

А меня дамой не дажыдаецца.

Ажаніла мяне пуля быстрая,

Абвянчала мяне сабля вострая.

Запісала Н. Д. Каразей у 1996 г.



А Ў МАСКВЕ, У МАСКВЕ, ВА СТАЛІЦЫ...




Запісана ў в. Ухвала Крупскага раёна

ад Н. Л. Лабазавай (1920 г. н.)

А ў Маскве, у Маскве, ва сталіцы

У новыя барабаны барабанюць,

На выбор салдатаў выбіраюць.

А бяруць халастых і жанатых.

Халастыя ідуць, песні пяюць,

А жанатыя ідуць, сільна плачуць.

Халастыя жанатых разважаюць.

– Ой, стойце, братцы, вы не плачце.

– А як жа нам, братцы, ды й не плакаць?

Старыя бацькі паўміраюць,

Маладыя жоны паўдавеюць,

Дробныя дзеткі пасірацеюць,

А маладым жа жонам муж’я будуць,

Толькі дробным дзеткам таткі не будзець.

1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   ...   14


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка