Метадычныя ўказанні і ілюстрацыйны матэрыял



старонка9/14
Дата канвертавання15.05.2016
Памер1.19 Mb.
1   ...   6   7   8   9   10   11   12   13   14

Запісала Н. Дз. Каразей у 1996 г.



ОЙ, НЕ СТОЙ, НЕ СТОЙ НА ГАРЫ КРУТОЙ ...




Запісана ў в. Гірмантаўцы Баранавіцкага раёна

ад К. М. Татарыновіча (1909 г. н.)

Ой, не стой, не стой на гары крутой,

Не спускай галля на сіня мора.

Па сінім моры карабель плыве,

Карабель плыве аж вада раве.

У тым караблю аж тры палкі салдат.

Афіцэр-маёр Богу моліцца,

Радавы салдат дамой просіцца:

– Афіцэр-маёр, адпусці дамой,

Адпусці дамой к жане маладой.

Ой, не стой, не стой на гары крутой.

Не спускай галля на сіня мора.

Па сінім моры карабель плыве,

Карабель плыве аж вада раве.



Запісала Т. В. Москаль у 1996 г.




ОЙ, ДА ТЫ, КАЛІНУШКА-РАЗМАЛІНУШКА ...




Запісана ў в. Малькавічы Ганцавіцкага раёна

ад В. М. Гардзей (1926 г. н.)

Ой, да ты, калінушка-размалінушка,

Ой, да ты, калінушка-размалінушка,

Ой, да ты не стой, не стой

На гарэ на крутой.

Ой, да ты не стой, не стой

На гарэ на крутой.

Ой, да ты не раняй лісця

На сіне морэ.

Ой, да ты не раняй лісця

На сіне морэ.
Ой, да па сінем мору карабель плывёт,

Ой, да па сінем мору карабель плывёт,

Ой, да карабель плывёт

І вална ревёт.

Ой, да карабель плывёт

І вална ревёт.

Ой, да ў том караблі,

Ой, да ў том караблі

Тры палка салдат,

Тры палка салдат.


Ой, да тры палка салдат

Маладых рабят.

Ой, да тры палка салдат

Маладых рабят.

Ой, да афіцэр-маёр

Богу моліцца.

Ой, да афіцэр-маёр

Богу моліцца.

Ой, да радавой салдат

Дамой просіцца.

Ой, да радавой салдат

Дамой просіцца:


– Ой, да афіцэр-маёр,

Адпусці дамой,

Ой, да афіцэр-маёр,

Адпусці дамой.

Ой, адпусці дамой

К атцу, мацеры радной.

Ой, адпусці дамой

К атцу, мацеры радной.


К атцу, мацеры радной

Да к жэне маладой.

К атцу, мацеры радной

Да к жэне маладой.

Ой, да жэна малада,

Сына ўрадзіла.

Ой, да жэна малада,

Сына ўрадзіла.

Ой, да сына ўрадзіла,

У рэчку бросіла.



Запісала С. П. Лагвіновіч у 1996 г.



ОЙ, У ПОЛІ СНЯГІ ВЫПАДАЮЦЬ ...




Запісана ў в. Ляхова Навагрудскага раёна

ад М. Р. Шакуля (1927 г. н.)

Ой, у полі снягі выпадаюць,

А ў агародзе макі зацвітаюць.

Адна маці стаяла ў дарозе,

Дажыдала сына із пахода:

– Вярнісь, сынко, вярнісь дадому,

Пасцялю табе пасцельку пухову.

– Сцялі, матко, ужо сабе – не мне,

А я накрыюсь кляновым лісцем

І пайду з сваім таварыством.

– Вярніся, сынко, вярніся дадому,

Змыю табе галоўку вадою!

– А ў полі дробны дожджык хвошча,

Ён мне галоўку спалошча.



Запісала Т. М. Міхан у 1996 г.




Казацкія песні



ЕХАЎ КАЗАК НА ВАЕНЬКУ…



Запісана ў в. Амельна Пухавіцкага раёна

ад В. В. Кролік (1926 г. н.)
Ехаў казак на ваеньку,

Прашчаўся з сваёю міленькай:

– Прашчай, міленька, чарнабрывенька,

Я ўязджаю на ваеньку.

Дай мне, дзеўчына, хустыну,

Можа, ў баю я загіну,

Накрыюць вочы чорныя ночы,

Апусцяць ў магілу.

Дала дзяўчына хустыну.

Казак у баю ды загінуў.

Накрылі вочы чорныя ночы,

Ды й апусцілі ў магілу.

Ніхто ж вот па ім не заплача,

Дзе ляжыць цела казака.

Толькі той воран сядзіць на таполі,

Сядзіць ды жаласна крача.

А тая дзяўчына зачула,

Яна па казаку ўздыхнула:

– Спі, мой міленькі, чарнабрывенькі,

Я на цябе не забыла.


Запісала А. В. Шунейка ў 1988 г.


ЗА КУБАНСКАЙ ГАРОЙ…



Запісана ў в. Крупенікі Любанскага раёна

ад К. Я. Салавей (1914 г. н.)
За кубанскай гарой

Там казак маладой,

Ён каня ўсё спасаў,

Коню травачку рваў,

Аганёк раскладаў.

Коню травачку рваў,

Аганёк раскладаў.

Цёплай воды награваў,

Цёплай воды награваў,

Свае раны прамываў:

– Ой, вы, раны мае,

Раны больные,

Вы да сэрца дайшлі.

Сэрца кроўю аблілось,

Сэрца кроўю аблілось.
Перад смерцю сваёй

Ён з канём гаварыў:

– Ох ты, конь, сівай конь,

Конь, таварыш дарагой.

Ой, бяжы, сівай конь,

Той дарогай сталбавой,

Той дарогай сталбавой.

Не кажы, сівай конь,

Маёй жане маладой,

Не кажы, сівай конь,

Што я ўбіты ляжу,

Да скажы, сівай конь,

Што я жанаты хажу.

Ажаніла мяне куля быстрая,

Абвянчала мяне шабля вострая.

Да ўзяў сабе я жану ціха-смірную –

Кулю быструю.
Запісала Л. Трубач у 1980 г.


КАЗАК КОНІКА СЯДЛАЕ…



Запісана ў в. Ліпень Асіповіцкага раёна

ад К. В. Давідовіч (1914 г. н.)
Казак коніка сядлае:

– Рыссю, вароны,

Аж да ціхага Дунаю.

Каля ціхага Дунаю

Станеш коню, падумаем:

Ці мне ўтапіцца?

Ці з каня мне ўбіцца?

І з каня я не ўб’юся,

І дадому варачуся,

І ў Дунаі не ўтаплюся,

На сваю радзіму

Я дадому вярнуся

Да бацькі, да маці.
Запісалі І. Слізюк, Ж. Мірук, Т. Русак у 1977 г.


ЕХАЎ КАЗАК З УКРАІНЫ…



Запісана ў в. Астрашыцкі Гарадок Мінскага раёна

ад А. І. Каваленкі (1917 г. н.)
Ехаў казак з Украіны,

Пусціў каня ў даліну.

Пад зялёную яліну

Лёг на цэлую гадзіну.

Шчаслівая гадзіначка!

Прыйшла к яму дзевачка.

– Устань, казак, абудзіся!

Едуць татарскія раці,

Хочуць твайго каня ўзяці.

Каня ўзяці варанога,

Цябе забіці, маладога.

Каня возьмуць – другі будзе,

Цябе заб’юць – жаль мне будзе.

– Знаць ты, дзеўка, мяне любіш,

Што так рана мяне будзіш!

– Каб я цябе не любіла,

То б цябе я не будзіла.

Цябе, казак, шчыра люблю,

На край света з табой пайду.

– Ты, дзявіца маладая,

Твая галава глупая.

Дзе са мной табе хадзіці,

Па ўсяму свету брадзіці?

Будзеш дома праклінаці

І на мяне наракаці.
Запісала В. М. Міхалевіч у 1990 г.


1   ...   6   7   8   9   10   11   12   13   14


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка