Мэты: Адукацыйная: Адпрацоўваць навыкі выкарыстання тэарэмы Піфагора для рашэння задач. Развіваючая



Дата канвертавання06.07.2016
Памер36.8 Kb.
Тэма: Урок-падарожжа з тэарэмай Піфагора мясцінах Беларусі.

Мэты:

Адукацыйная: Адпрацоўваць навыкі выкарыстання тэарэмы Піфагора для рашэння задач.

Развіваючая: Развіваць навыкі матэматычнага мадэлявання, логіку разважанняў.

Выхаваўчая: Выхоўваць беражлівыя адносіны да навакольнага асяроддзя, павагу да гістарычнай спадчыны.

Матэрыялы: Набор кантрольных картак, сшыткі, чарцёжныя прылады, фанаграма песні “Беловежская пуща”

Ход урока.

Арганізацыйны момант.

Паўтарэнне пройдзенага матэрыяла:

На папярэдаднім уроку геаметрыі мы з вамі пазнаёміліся са знакамітай тэарэмай Піфагора. А сёння тэарэма Піфагора запрашае нас у захапляльнае падарожжа па нашай роднай краіне. Толькі вось для пачатку патрэбна запрасіць саму тэарэму на наш урок. Але проста так тэарэма Піфагора да нас не прыйдзе. Запрашэннем будзе з’яўляцца доказ тэарэмы. Хто жадае “запрасіць” тэарэму?

Ну а пака на дошцы рыхтуецца доказ тэарэмы Піфагора, мы з вамі пачнем сабіраць наш рэчавы мяшок, бо як жа ў дарозе з пустымі рукамі? Сёння ў падарожжы нам спатрэбяцца наступныя рэчы:

-віды трохвугольнікаў.(Вучні называюць віды трохвугольнікаў, растлумачваюць якія трохвугольнікі з’яўляюцца трохвугольнікамі дадзенага віду)

-няроўнасць трохвугольнікаў;

-прамавугольны трохвугольнік;

-азначэнне ромба;

-уласцівасці дыяганалей ромба.

Вось спрытныя якія! Выдатна ведаем, дзе рэчы ляжаць, таму і ў дарогу быстра сабраліся.Рэчавы мяшок мы сабралі і зараз неабходна невялічкая размінка, таму я прапаную вам простыя заданні.

Заданне №1 Стораны трохвугольніка а, в, с маюць указаныя вымярэнні. Неабходна від трохвугольніка.

а. 3 7 2 3

в 3 7 5 6

с. 4 7 8 √45

Ну а зараз мы паслухаем доказ тэарэмы Піфагора.(Вучань даказвае тэарэму, другі вучань пасля доказу яшчэ раз вызначае галоўныя этапы доказу)

А зараз мы рушым у наша падарожжа. Толькі спачатку тэарэма Піфагора жадае пазнаёміцца з вамі. Для знаёмства яна прапануе вам запоўніць табліцы.



Заданне №2 Запоўніце табліцы і з дапамогай ключа, які знаходзіцца на вонкавай старане табліцы, адгадайце зашыфраванае слова.( Усе табліцы маюць розную умову).

( гучыць мелодыя песні “Беловежская Пуща”

Якое слова вы атрымалі? Так, гэта слова ЗУБР. Вы памятаеце дзе жывуць зубры? Так, гэта Белавежская пушча. Наша падарожжа крочыць менавіта туды. А вось і задача з нашай Белавежскай пушчы.

Задача №1

Ляснік Іваноў знайшоў на сасне дупло. Яно заходзілася на вышыні 6м. Хто ж там жыве? “Зраблю лесвіцу, залезу і сам усё пабачу”,-падумаў ён. Толькі вось лесвіцу можна паставіуь на адлегласці 3 метры ад корня сасны, бо мяшае мурашнік. Якой жа даўжыні трэба зрабіць лесвіцу.

(Вучань, які рашае задачу, робіць матэматычную мадэль да рашэння).

Цудоўна! Вось мы і даведаліся хто жыве ў дупле, мурашнік пры гэтым не закранулі, бо рабіць гэта нельга. Трэба берагчы наш родны край, бо гэта наша спадчына.

Цудоўны наш край Беларускі. Асабліва прываблівае ўсіх сінявокі нарачанскі край. Нездарма каля Нарачы нарадзілася і вырасла столькі знакамітых паэтаў. Наступны наш прыпынак мы зробім у гэтых цудоўных мясцінах. Задача, якую прапануе нам возера Нарач паэтычная.

Задача№2

Сантыметраў 10 ад вады

Рос гарлачык. Лета адзвінела,

Хмара неўзабаве наляцела,

Дождж пайшоў і знёс яго туды,

Дзе стаяла лодка рыбака.

Метры два, напэўна, адхіліўся

Ён ад месца, дзе стаяў заўжды,

І вады, нарэшце, дакрануўся...

Мне шкада гарлачыка таго,

Толькі ёсць яшчэ адно пытанне;

Ці змагу дабрацца да яго?

Глыбіня ў возеры якая?

А ці даводзілася вам запускаць паветранага змея ў чыстае неба нашай краіны. Гэта вельмі прыгожа, асабліва калі яго зрабіць ахайна, як гэта звычайна робяць беларускія майстры. Напэўна такім майстрам будзе і хлопчык Саша з нашай наступнай задачы.



Задача №3

Хлопчык Саша змайстраваў паветранага змея ў форме ромба. Дыяганалі гэтага ромба былі 24 дм. І 10 дм. Саша вырашыў змея ўпрыгожыць, абшыўшы яго па перыметру каляровай стужкай. Колькі метраў стужкі спатрэбіцца Сашу?

Вось мы ўжо і змея ў паднябесся запусцілі. Але наш далейшы шлях ляжыць не да зорак, а зусім наадварот; на звычайны кірмаш, якіх вельмі шмат у нашай краіне. Толькі вось тавар на гэтым кірмашы не звычайны – гэта задачы, але і наша з вамі “валюта” не звычайная, а самая трывалая і канвертыруемая ў свеце – гэта вашы веды. Кожны сам зараз выбера для сябе задачу па сілах.

(Вучням прапануюцца задачы розных узроўняў цяжкасці. Вучні знаёмяцца з умовамі задач, мяняюць задачы на больш простыя або больш складаныя.)

(Задачы, якія не былі рэшаны на ўроку, настаўнік прапануе рашыць дома)

Гэтыя задачы вы забераце дадому, як невялічкі падарунак ад тэарэмы Піфагора. Гэта і будуць вашы дамашнія задачы. Ну а зараз надыйшоў час падвесці вынік нашага падарожжа.



Пытанні:

-ці спадабалася вам падарожжа?

-дзе выкарыстоўваецца тэарэма Піфагора?

-што патрэбна для рашэння задач: малюнак або матэматычная мадэль? Чаму?



-аб чым новым вы даведаліся на ўроку? Чаму змаглі навучыцца?

-як вы ацэньваеце свае веды па вывучаемаму матэрыялу? А веды суседа па парце?



База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка