Мэты: пазнаёміць з традыцыямі правядзення народнага свята Калядаў; развіваць творчыя здольнасці вучняў; выхоўваць любоў да Радзімы, гонар за свой народ. Ход мерапрыемства



Дата канвертавання30.06.2016
Памер72.77 Kb.

«Ехала Каляда ў чырвоным вазочку”




Сцэнарый пазакласнага мерапрыемства

Мэты: пазнаёміць з традыцыямі правядзення народнага свята Калядаў; развіваць творчыя здольнасці вучняў; выхоўваць любоў да Радзімы, гонар за свой народ.

Ход мерапрыемства

Настаўнік. Сёння мы сабраліся, каб развітацца са старым годам і сустрэць новы. У даўнія часы беларусы адзначалі надыход Новага года цэлы тыдзень. I называўся ён калядным. На гэты тыдзень прыпадала і адно з галоўных рэлігійных святаў — нараджэнне Хрыстова. Людзі хадзілі ў царкву, даравалі адзін аднаму крыўду. А ў ноч перад нараджэннем Хрыста (на куццю) яны імкнуліся быць асабліва добрымі не толькі адзін да аднаго, але і да свойскай жывёлы. У гэтую ноч гаспадары забіралі да сябе ў хату цялятак, парсючкоў, ягнятак, каб іх накарміць, абагрэць, прылашчыць.

Дзеці спяваюць песню.

Рождественская песенка

Музыка и слова П. Синявского

Во владеньях инея и снега

Расцвели хрустальные сады.

К нам в окошко

с праздничного неба

Льется свет

рождественской звезды.

Расцвели хрустальные сады,

Льется свет

рождественской звезды.



Припев:

Возле елки снова,

Возле елки снова Торжество.

Торжество — Рождество Христово!

Рождество Христово!

Рождество! Рождество!

В каждый терем,

в каждую светелку

Златокрылый ангел прилетел.

Он зажег рождественскую елку

И на нас с улыбкой поглядел.

Златокрылый ангел прилетел

И на нас с улыбкой поглядел.

Припев.

Настаўнік. Вечарамі ў сялянскіх хатах сустракалі калядоўшчыкаў — вясёлых хлопцаў і дзяўчат, апранутых хто казой, хто мядзведзем, хто цыганом. Госці танцавалі, спявалі, жадалі гаспадарам у новым годзе шчасця, здароўя, добрага ўраджаю. За тэта гаспадары адорвалі калядоўшчыкаў рознымі пачастункамі.

Вучань.

У маёй старонцы мілай

Каляду спяваюць,

Каб шумелі збожжам нівы,

Спадару жадаюць.

Вучаніца.

Пякуць бліны, аладкі,

Каб сонца ззяла ярка.

Вучань.

Хвала ў Каляды плясуну,

Бо ён разбудзіць нам вясну.

Уваходзіць 1-я група калядоу­шчыкау, спявае.

Пашла Каляда

Пашла Каляда, калядуючы.

Ой, Каляда, Калядзіца!

А за ею хлопчык, да й жабруючы,

Ой, Каляда, Калядзіца!

Пашла Каляда па лесу, лесу,

Ой, Каляда, Калядзіца!

Рассыпала па верасу,

Ой, Каляда, Калядзіца!

А вы, дзевачкі, да й не гуляйце,

Ой, Каляда, Калядзіца!

Йдзіце Каляду сабірайце,

Ой, Каляда, Калядзіца!

1-ы калядоўшчык.

Прыйшлі ка-лядкі — бліны і аладкі!



2-і калядоўшчык. У першы дзень свята да абеду не хадзіце ў госці, каб жывёла не збегла з двара.

3-і калядоўшчык. Раніцай вы-гляныде ў акно: калі ідзе снег, будзе снежная зіма, а значыць, і багаты ўраджай.

4-ы калядоўшчык. Калі зорак у небе многа, то ў новым годзе будзе шмат грыбоў.

5-ы калядоўшчык. Прапаную паваражыць на саломінках: хто са­мую доўгую выцягне — атрымае ў новым годзе шмат грошай.

Калядоўшчыкі (разам).

Новы год ідзе, тры радасці нясе:

Першая радасць —

у вашым доме,

Другая радасць —

у вашай аборы,

Трэцяя радасць —

у чыстым полі.

Гаспадары добрыя

і вельмі шчодрыя.



Калядоўшчыкі збіраюць пачастункі і садзяцца на свае месцы. Выходзіць 2-я група калядоушчыкау (адзін з іх у касцюме казы), спявае.

Го-го-го каза!

Го-го-го каза, го-го-го шэра!

Ну-ка, козачка, павярніся,

Усім нам пакажыся.



(Каза ідзе па крузе, робіць вы-гляд, што хоча забадаць дзяцей, за-тым выконвае тое, пра што спяваюць калядоўшчыкі.)

Дзе рожкі дзела?

На соль праела?

Лезь, каза, на печ,

Пакажы чапец.

Лезь, каза, на кут,

Пакажы хамут.

Лезь, каза, на пол,

Пакажы хахол.

Дзе каза ходзіць,

Там жыта родзіць.

Дзе каза рогам,

Там жыта стогам.

Дзе каза нагой,

Там жыта капой.

Дзе каза хвастом,

Там жыта кустом.

(Каза кладзецца на падлогу, прыкідваецца мёртвай.)

Устань, козанька, расхадзіся,

Нашым панам пакланіся.

Ой, пан ідзе, каляду нясе,

Тры кускі сала, штоб каза устала.

Калядоўшчыкі збіраюць пачастункі, садзяцца, выходзіць 3-я група калядоушчыкау.

1-ы калядоўшчык.

Ідзем да пана Года,

Што носіць бароду.

Шыроку, яклапата,

Сіву і калмату.

2-і калядоўшчык.

Мы да лета ідзем,

Мядзведзя вядзем.

3-і калядоўшчык.

Ці шырокія сцены,

Каб нам патан цаваць?

(Танцуюць беларускі танец.)

Калядоўшчыкі (разам).

ЦІ добрыя гаспадары,

Каб нас пачаставаць?

Хутчэй дарыце нас, не марыце.

Кароткія світкі —

памерзлі лыткі,

Кароткія кажушкі —

павылазяць душкі.



Калядоўшчыкі збіраюць пачастункі, садзяцца, выходзіць 4-я група калядоушчыкау спявае.

Добры вечар

Добры вечар тому,

Добры вечар тому,

Хто ў гэтаму дому,

Хто ў гэтаму дому.

Сталы засцілайце,

Сталы засцілайце,

Гасцей сустракайце,

Гасцей сустракайце.

А па гэтай мове,

А па гэтай мове

Будзьма ўсе здаровы,

Будзьма ўсе здаровы.

А па гэтай казцы,

А па гэтай казцы

Жывіце ў ласцы,

Жывіце ў ласцы.

Добры вечар тому,

Добры вечар тому,

Хто ў гэтаму дому,

Хто ў гэтаму дому.

Калядоўшчыкі арганізуюць гульню "Лапці", затым збіраюць пачастункі і садзяцца.

Настаўнік. Ну што, дзеці, многа накалядавалі? А вашы бацькі? (Звяртаецца да бацькоў) Прыйдзецца і вам паспяваць, каб пачастункі сабе накалядаваць.

Праводзіцца конкурс для бацькоў

"Кальцоўка песень на тэму "Зіма". Дзеці частуюць бацькоў.

Настаўнік.

Птицы, звери, деревья и дети,

И цветы на окошке твои —

Все, что с нами живет на планете,

Жить не может без нашей любви.

Где бы сердце вам жить ни велело:

В шумном свете

иль сельской тиши, —

Расточайте свободно и смело

Драгоценности вашей души.



Выконваецца песня.

Песенка о снежинке

Музыка Е. Крылатова, слова Л. Дербенева

Когда в дом входит год молодой,

А старый уходит вдаль,

Снежинку хрупкую

спрячь в ладонь,

Желание загадай.

Смотри с надеждой

в ночную синь,

Некрепко ладонь сжимай

И все, о чем мечталось, проси,

Загадывай и желай.

Припев:

И новый год,

что вот-вот настанет,

Исполнит вмиг мечту твою,

Если снежинка не растает,

В твоей ладони не растает,

Пока часы двенадцать бьют,

Пока часы двенадцать бьют.

Когда приходит год молодой,

А старый уходит прочь,

Дано свершиться

мечте любой –

Такая уж эта ночь.

Затихнет все и замрет вокруг

В преддверии новых дней,

И обернется снежинка вдруг



Жар-птицей в руке твоей.

Припев.



Подготовила зав. Библиотекой СШ № 69 Живоглод Г.П.

: Word
Word -> 1. Тэарэтычны матэрыял Практычныя заданні
Word -> Запрашаем да ўдзелу ў другім фестывалі нефармальнай адукацыі 1
Word -> Выказваем салідарнасьць з жыхарамі Слоніму патрабуем спыніць палітычны перасьлед і аднавіць на працы Івана Шэгу
Word -> Ii фестываль нефармальнай адукацыі
Word -> Фармуляр рэцэнзіі
Word -> У пошуках сваіх каранёў і сябе сучаснай
Word -> «тыдзень 2009» Усе мерапрыемствы з’яўляюцца адкрытымі І запісацца на ІХ можна ў кантактных асобаў!
Word -> Мы молімся за вас жыццё Змяні сваё жыццё
Word -> П р а г р а м а ф е с т ы в а л ю : 14. 00 адкрыццё фестывалю фотавыставамі Усходняга Палесся
Word -> Папярэдняя праграма Фестываля




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка