Мэты: знаёмства з камп’ютарнай сеткай, а таксама з рэсурсамі камп’ютарнай сеткі Задачы: Навучальная: вывучэнне лакальнай камп'ютэрнай сеткі, яе рэсурсаў і папкі «Сетевое окружение»



Дата канвертавання24.12.2016
Памер58.41 Kb.
Тэма: Паняцце пра лакальную камп’ютарную сетку

Мэты: знаёмства з камп’ютарнай сеткай, а таксама з рэсурсамі камп’ютарнай сеткі

Задачы:

Навучальная: вывучэнне лакальнай камп'ютэрнай сеткі, яе рэсурсаў і папкі «Сетевое окружение» і тапалогіі камп’ютарных лакальных сетак

Развіваючая: садзейнічаць развіццю умення аналізаваць і класіфікаваць вучэбны матэрыял, садзейнічаць развіццю лагічнага мыслення

Выхаваўчая: садзейнічаць выхаванню акуратнасці і ўважлівасці ў рабоце, пільнасць і захаванне патрабаванняў бяспекі працы.

Абсталяванне: вучэбны дапаможнік, ручка, аловак, лінейка, камп’ютар

Тып урока: урок вывучэння новага матэрыялу

Ход урока:

  1. Арганізацыйны момант

  • Праверка прысутных;

  • Праверка падрыхтаванасці да ўроку;

  • Паведамленне тэмы, мэты і задач урока.

  1. Праверка даманяга задання

1. Для чаго выкарыстоўваецца файлавы менеджэр? (для кіравання аб’ектамі файлавай сістэмы)

2. Як знайсці аб’ект, ведаючы яго імя? (Пстрыкнем мышшу на кнопцы Поиск Панелі інструментаў Проводника. У дыялогавым акне Поиск файлов и папок набяром тэкст запыту Мои документы і пазначым дыск для пошуку С)

3. Якія аперацыі можна выконваць з файламі і папкамі? (пошук, стварэнне, капіраванне, перамяшчэнне, перайменаванне, выдаленне файлаў і папак)

4. Для чаго прызначана Корзина? (Корзина прызначана для часовага захоўвання выдаленых аб’ектаў)

5. Як стварыць ярлык на Рабочым стале? (Для стварэння ярлыка неабходна: адкрыць папку для яго размяшчэння і выканаць паслядоўнасць камандаў: Файл-Создать-Ярлык-Обзор-Показать размещение объекта-Далее-Имя ярлыка-Готово. Для стварэння ярлыка на Рабочым стале выкарыстоўваецца кантэкстнае меню.)


  1. Актуалізацыя ведаў

1. Што такое апаратнае забеспячэнне камп’ютара? (Сукупнасць усіх прылад ПК)

2. Што такое праграмнае забеспячэнне камп’ютара? (Набор усіх устаноўленых праграм на ПК)

3. Што такое аперацыйная сістэма? (Комплекс праграм, якія дазваляюць весці дыялог чалавека з ПК)

4. Якія аперацыйныя сістэмы вы ведаеце? (Windows XP, Vista, 7, 8, 10, Phone, Android, IOS, Linux, Unix)



  1. Выкладанне новага матэрыялу

Настаўнік: Рабяты, сёння на ўроку я хачу прапанаваць вам незвычайную ролю: замест вучняў аднаго класа стаць супрацоўнікамі адной фірмы. Вы згодныя?

Вучні: Так.

Настаўнік: Давайце ўявім, што наша фірма працуе над выкананнем заказу, назавем яго «Праект». У кожнага супрацоўніка ёсць камп’ютар, на якім ён захоўвае інфармацыю, неабходную для выканання праекта. Пры рабоце вам, супрацоўнікам, давядзецца абменьвацца інфармацыяй адзін з адным, выкарыстоўваць прынтар і сканэр. Але справа ў тым, што прынтар ў нас адзін на ўвесь аддзел, ды і сканэр таксама. Заказ трэба выканаць зараз жа. І я ўпэўнена, што мы яго выканаем, але ў нас ёсць дзве праблемы. Давайце паспрабуем іх агучыць:

Вучні:

1) неабходна абменьвацца дадзенымі паміж камп’ютарамі;

2) кожнаму для работы неабходны сканэр і прынтар.

Настаўнік: А вы можаце прапанаваць варыянты вырашэння гэтых праблем.

(Варыянт купіць кожнаму сканер і прынтэр адпадае пасля разліку сабекошту).

«Неабходна злучыць кампы ў сетку».

Настаўнік: Сапраўды, камп’ютары можна злучыць разам і атрымаць камп’ютарную сетку. Давайце так і зробім.

Але камп’ютарныя сеткі бываюць лакальныя і глабальныя. Якую сетку мы будзем будаваць у сябе на фірме?



Вучні: Лакальную.

Для аператыўнага абмену інфармацыяй і сумеснага выкарыстання агульных рэсурсаў камп’ютэры аб’ядноўваюць у сетку. Рэсурсамі сеткі могуць быць устройствы (прынтэры, сканеры, відэакамеры, праектары) і інфармацыйныя аб’екты (праграмы, файлы, папкі, базы даных).



Лакальная камп’ютэрная сетка ўяўляе сабой аб’яднанне камп’ютэраў, размешчаных на невялікай адлегласці адзін ад аднаго.

Камп’ютэры лакальнай сеткі могуць быць размешчаны ў межах адной арганізацыі, прадпрыемства, навучальнай установы. Напрыклад, камп’ютэры, размешчаныя ў адным камп’ютэрным класе, мэтазгодна аб’яднаць у лакальную сетку.



Рабочай групай называюць групу камп’ютэраў, якія разам выкарыстоўваюць агульнадаступныя для гэтай групы рэсурсы, напрыклад агульныя папкі, прынтэры.

Для работы камп’ютэраў у сетцы неабходна адпаведнае апаратнае і праграмнае забеспячэнне.



Апаратнае забеспячэнне лакальнай сеткі ўключае сеткавыя адаптары камп’ютэраў і злучальныя кабелі. Сучасным камп’ютэрам асобны сеткавы адаптар не патрэбны, ён размяшчаецца на мацярынскай плаце. Камп’ютэры ў сетку аб’ядноўваюцца з дапамогай кабелю. Аднак усё часцей выкарыстоўваюцца бесправодныя лакальныя сеткі.

Праграмную падтрымку работы камп’ютэраў у лакальнай сетцы выконвае аперацыйная сістэма.

Разгледзім на прыкладзе аперацыйнай сістэмы Windows, як ажыццяўляецца доступ, прагляд і выкарыстанне рэсурсаў лакальнай сеткі.

Пры загрузцы сістэмы Windows для ўваходу ў камп’ютэрную сетку ў спецыяльным дыялогавым акне неабходна запісаць імя карыстальніка і яго пароль.

Прагляд даступных рэсурсаў сеткі (сеткавых рэсурсаў) ажыццяўляецца ў папцы Сетевое окружение. У акне гэтай папкі адлюстроўваюцца агульныя рэсурсы сеткі, да якой падключаны камп’ютэр (камп’ютэры, папкі, файлы, прынтэры).

Адкрыем папку Сетевое окружение з дапамогай файлавага менеджэра або двайной пстрычкі левай кнопкай мышы на значку Сетевое окружение .

Папка Сетевое окружение змяшчае імёны рабочых груп, напрыклад Cabinet 21, Cabinet 22, а таксама імёны даступных у сетцы камп’ютэраў, напрыклад С 2201, С 2202 (рыс. 2.29).

Пстрыкнуўшы мышшу на значку камп’ютэра, напрыклад С 2202, карыстальнік убачыць, якія рэсурсы сеткі, што знаходзяцца на гэтым камп’ютэры, яму даступны. У нашым прыкладзе (гл. рыс. 2.29) —гэта дыск D:, папка Принтеры и факсы і прынтэр HPLaserJ.

Карыстальнік, на камп’ютэры якога знаходзіцца рэсурс (файл, дыск, папка або ўстройства), з’яўляецца яго ўладаром і мае поўны доступ да гэтага рэсурса. Уладар рэсурса можа дазволіць іншым карыстальнікам сеткі доступ да свайго дыска, папкі, файла.



Тапалогія кампьютарных лакальных сетак

Настаўнік: Камп’ютары можна злучаць у сетку рознымі спосабамі. Схема злучэння камп'ютараў у сетку называецца тапалогіяй сеткі.

Для прыкладу злучым 4 камп’ютара

Адзін з варыянтаў можа выглядаць так:



Настаўнік: Такая схема называецца лінейная шына.

Іншы варыянт:




Настаўнік: Гэта тапалогія - кальцо.

Што адбудзецца, калі ў разгледжаных схемах лакальных сетак, выйдзе з ладу сеткавы кабель аднаго з камп’ютараў?



Вучань: Сетка перастане працаваць.

Настаўнік: Правільна. Гэта з'яўляецца асноўным недахопам сетак, пабудаваных па тапалогіі лінейная шына і кольца. Выхадам з гэтай сітуацыі з'яўляецца іншая тапалогія – зорка.




Настаўнік: Як называецца цэнтральнае прылада, да якога падключаюцца ўсе сеткавыя кабелі? (Канцэнтратар або камутатар).

Настаўнік: Аднарангавыя – гэта значыць, што ўсе камп’ютары ў сеткі раўнапраўныя. Карыстальнік самастойна вырашае, якія рэсурсы свайго камп’ютара зрабіць агульнадаступнымі.

Адзіных правілаў паводзін карыстальнікаў у лакальнай сетцы не існуе. Адзначым толькі некаторыя агульныя патрабаванні:

• не перадавайце іншым карыстальнікам Ваша імя і пароль для ўваходу ў сетку;

• па магчымасці захоўвайце інфармацыю на дыску Вашага камп’ютэра, а не на дысках агульнага карыстання.


  1. Фізкультхвілінка

  2. Паўтарым правілы тэхнікі бяспекі пры рабоце з камп’ютарам

Інструктаж па ТБ

• Рукі павінны быць сухія і чыстыя

• Не дакранацца пальцамі манітора

• Не адцягваць суседа

• Сядзець на адлегласці не менш за 50 см ад манітора


  1. Практычная работа

З дапамогай графічнага рэдактара Paint намаляваць вывучаныя тапалогіі лакальных камп’ютарных сетак

  1. Праверка правільнасці выканання практычнай работы

  2. Замацаванне новых ведаў

1. Што новага даведаліся на ўроку?

2. Якія тапалогіі лакальных кампьютарных сетак вы сення вывучалі?



3. Чым адрозніваецца лакальная сетка ад глабальнай?

  1. Выстаўленне адзнак за ўрок

  2. Рэфлексія

Мой настрой

  1. Дамашняе заданне

§8

  1. Уборка рабочых месцаў


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка