Мы рады вітаць нашых сяброў і калег з Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, звярнуўся да гасцей на пачатку сустрэчы А.І. Жук



Дата канвертавання15.05.2016
Памер45.06 Kb.
8 верасня 2009 адбылося падпісанне пагадненнія аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўным упраўленнем па справах замежных спецыялістаў Кітайскай Народной Рэспублікі у галіне прафесійнай падрыхтоўкі, перыпадрыхтоўкі, стажыроўкі, павышэння кваліфікацыі кадраў і абмену спецыялістамі. Кітайскі бок прадстаўлялі Міністр Міністэрства кадраў і сацыяльнага забеспячэння Кітайскай Народнай Рэспублікі, Генеральны дырэктар Дзяржаўнага ўпраўлення па справах замежных спецыялістаў Цзі Юнь-шы и Надзвычайны і Панамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Лу Гуйчэн, а таксама іншыя афіцыйныя асобы. Рэспубліку Беларусь прадстаўлялі на сустрычы першы намеснік Міністра адукацыі Аляксандр Іванавіч Жук, старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Ігар Вітальевіч Войтаў, начальнік упраўленняў замежных сувязей, навукі і інавацыйнай дзейнасці, вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі.

- Мы рады вітаць нашых сяброў і калег з Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, — звярнуўся да гасцей на пачатку сустрэчы А.І. Жук. — Прыбыццё у нашу краіну такой прадстаўнічай дэлегацыі


з Кітая дае падставу спадзявацца на тое, што даўняе, ужо традыцыйнае супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі атрымае новы віток у сфе­ры адукацыі, навукі , падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі кадраў.

Увогуле супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі мае стратэгічную накіраванасць, што было адзначана ў сумеснай дэкларацыі яшчэ ў снежни 2005 года. Непасрэдныя сустрэчы кіраўнікоў Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народ-най Рэспублікі надалі новы імпульс узаемавыгаднаму стратэгічнаму супрацоўніцтву дзвюх краін у роз­ных сферах эканомікі, навукі, адукацыі і культуры.

— Мы спадзяёмся, што сённяшнія перамовы з кітайскімі калегамі і падпісанне пагаднення ў сферы адукацыі стане яшчэ адным крокам у развіцці нашых адносін, зробіць нашы стасункі больш адкрытымі на карысць нашых краін і народаў, — адзначыў у час размовы першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Міністр Міністэрства кадраў і са­цыяльнага забеспячэння Кітайскай Народнай Рэспублікі, Генеральны дырэктар Дзяржаўнага ўпраўлення па справах замежных спецыялістаў Цзі Юнь-шы адзначыў у адказ, што супрацоўніцтва паміж Кітаем і Беларуссю мае ўжо добрыя, трывалыя традыцыі і ўмацоўваецца з кожным годам.

Вось і на гэты раз мы прыехалі, каб наладзіць больш цесныя стасун-
кі з установамі адукацыі для ажыццяўлення сумесных праектаў, —падкрэсліў у размове Цзі Юнь-шы. Так, у ходзе візітy кітайскай дэлегацыі адбылася прадуктыўная сустрэча ў Рэспубліканскім інстытуце вы­шэйшай школы, у час якой кітайскі бок прапанаваў на базе РІВШ павышать кваліфікацыю дваццаці рэктараў кітайскіх універсітэтаў па праграме трохтыднёвых курсаў.

— Гэта першы праект, які прапанавана ажыццявіць нашаму Рэс-


публіканскаму інстытуту вышэй­шай школы, — адзначыў А.І. Жук.
— Названая ўстанова мае вялікі вопыт у перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі кіруючых кадраў вы­шэйшай адукацыі для нашай краіны. Таму я спадзяюся, што і міжнародны праект яму будзе пад сілу. У хуткім часе мяркуецца распрацаваць сумесную праграму курсаў павышэння кваліфікацыі рэктараў ВНУ Кітая.

Вельмі цікавай i перспектыўнай з'яўляецца прапанова кітайскіх калег аб стварэнні сумеснага тэхнапарка ў Kiтai на прыкладзе навукова-тэхнічнага парка БНТУ "Металіт", які будзе мець істотную фінансавую падтрымку з боку дзяржавы. Уво­гуле "Металіт" актыўна супрацоўнічае ў навукова-інавацыйнай галіне з рознымі краінамі, у прыватнасці з Кітаем. Так, цэнтр навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва ў галіне дарожнага будаўніцтва мае ўжо канкрэтныя вынікі i перспектывы далейшых праектаў.

— Нам прыемна адзначыць, што ўжо 17 гадоў мінула з таго моманту, калі паміж урадамі нашых краін было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве ў навукова-тэхнічнай сферы, — адзначыў у працяг размо­вы А.І.Жук. — Як вынік гэтага дакумента, сёння 26 універсітэтаў Белаpyci маюць 98 прамых дагавораў аб супрацоўніцтве з ўстановамі адукацыі Кітайскай Народнай Рэспублікі. У 24 беларускіх ВНУ вучыцца 1725 кітайскіх студэнтаў. 1174 з ix прыняты на навучанне ў 2008/2009 навучальным годзе. Як бачна з гэтых лічбаў, апошнім часам адзначаецца станоўчая дынаміка, i колькасць кітайскіх студэнтаў істотна павялічылася, — заўважыу А.І. Жук.

Пры неабходнасті ВНУ Беларусі запрашаюць свaix кітайскіх калег для ўдзелу ў розных семинарах, сімпозіўмах, каб абмяняцца вопытам работы, абмеркаваць планы далейшай сумеснай дзейнасці. Працягваецца абмен студэнтамі, аспірантамі дзвюх краін з мэтай навучання i стажыроўкі. Прыклад добрага супрацоўніцтва беларускія універсітэты паказваюць i ў галіне падрыхтоўкі кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі. У прыватнасці, на базе БДУ створана сумесная аспірантура з Xapбінскім універсітэтам навукі i тэхнікі, дзе кітайскія саіскальнікі рыхтуюцца стаць кандыдатамі навук. Дарэчы сказаць, што i цяперашнi візіт кітайскай дэлегацыі аказаўся плённым: было дамоўлена заключыць пагадненне аб супрацоўніцтве аднаго кітайскага універсітэта з Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэтам.

А.І.Жук расказаў гасцям міністэрства аб тым, что сёння ў пяці агульнаадукацыйных установах на­шай краіны кітайскую мову вывучаюць 230 беларускіх школьнікаў. Усе школы забяспечаны кваліфікаванымі настаўнікамі. Працягваецца рабо­та па напісанні нацыянальных падручнікаў кітайскай мовы.

— Мы дзякуем кітайскім калегам за метадычную падтрымку ў вывучэнні ў нашых навучальных уста­новах кітайскай мовы, — адзначыў першы намеснік міністpa, — за ака-занне дапамогі ў падрыхтоўцы i пе­рападрыхтоўцы настаўнікаў гэтай мовы. Мы спадзяёмся, што сетка нашых школ, дзе будзе вывучацца кітайская мова, у бліжэйшы час пашырыцца.

Беларускі бок з удзячнасцю прыняў запрашэнне кітайскіх калег паўдзельнічаць у лістападзе гэтага года ў міжнароднай канферэнцыі па абмене інфармацыйнымі рэсурсамі i замежнымі спецыялістамі.

Як заўважыў А.І.Жук, гэтае мерапрыемства стане першым крокам на шляху рэалізацыі нашага пагад­нення, у якім маштабна прадстаўлены напрамак удзелу абодвух бакоў у сумесных канферэнцыях, форумах i абмене спецыялістамі і вучонымі. 3 боку Міністэрства адукацыі Беларусі ў рамках пагаднення кітайскім калегам было прапанавана арганізаваць падрыхтоўку кадраў вышэйшых навуковых кваліфікацый i стажыроўку спецыялістаў у вядучых навукова-інавацыйных школах беларускіх універсітэтаў. У бліжэйшы час будзе падрыхтаваны каталог на кітайскай мове для інфармавання зацікаўленных асоб.



Напрыканцы дзелавых перамоў паміж кітайскай дэлегацыяй i прадстаунікамі Міністэрства адукацыі Беларусі адбылася цырымонія падпісання Пратакола па арганізацыі супрацоўніцтва паміж Miнicтэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь i Дзяржаўным упраўленнем па спра­вах замежных слецыялістаў Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Ала КЛЮЙКО




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка