М.І. Таранда, С. Б. Пазняк, А. Г. Смалей Лабараторная дыягностыка бактэрыяльных і мікозных інфекцый сельскагаспадарчай і хатняй жывёлы



старонка10/17
Дата канвертавання15.05.2016
Памер2.64 Mb.
1   ...   6   7   8   9   10   11   12   13   ...   17

Матэрыял для даследавання:

  • раневы сакрэт, кавалкі тканак, якія бяруць з глыбокіх слаёў месцаў паражэння;

  • ад загінулых жывёл бяруць кроў (5...10 мл), кавалкі пячонкі і селязёнкі.

Лабараторнае даследаванне складаецца з даследавання атрыманага матэрыялу на наяўнасць таксіну і ўзбуджальніка;

Мікраскапія:

  • метады афарбоўкі: па Граму ці Мурамцаву;

Мікракарціна:

  • тонкія грамстаноўчыя палачкі памерам 2,9...5 х 0,5...1,0 мкм;

  • утвараюць круглыя споры на канцы (барабанныя палачкі);

  • рухомыя (большасць штамаў);

  • капсулу не ўтвараюць;

  • у мазку клеткі адзінкавыя, парамі ці кароткімі ланцужкамі.

Культываванне:

  • даследаваны матэрыял расціраюць у ступцы са стэрыльным жвірам і заліваюць роўным ці двайным аб’ёмам фізраствору; адну частку выкарыстоўваюць для выдзялення ўзбуджальніка, а другую экстрагуюць 1 гадзіну пры пакаёвай тэмпературы, а затым фільтруюць;

  • высеў на пажыўныя асяроддзі глюкоза-крывяны агар, Кітта-Тароцці (МПБ і МПА для праверкі кантамінацыі аэробамі);

  • асяроддзе Кітта-Тароцці праграваюць у кіпневай вадзяной бані 15...30 мінут, пасля чаго ахалоджваюць да 45...50оС і дабаўляюць глюкозу ў колькасці 0,5% (у пераліку на сухое рэчыва), чашкі з глюкоза-крывяным агарам змяшчаюць у анаэрастат.

Асаблівасці культывавання:

  • строгі анаэроб;

  • 37-38оС;

  • аптымальная рН 7,2...7,4;

  • тэрмін культывавання 2...4 сутак.

Культуральныя ўласцівасці:

  • на глюкоза-крывяным агары (на 2...4 суткі) Сl.tetani ўтварае тонкія калоніі з адросткамі і прыўзнятым цэнтрам, часам дробныя круглыя калоніі; сустракаюцца калоніі з зонай гемолізу;

  • на асяроддзі Кітта-Тароцці назіраецца інтэнсіўнае памутненне з нязначным газаўтварэннем і характэным пахам паленага рога.

Біяхімічныя ўласцівасці:

  • валодае слабымі цукралітычнымі (толькі рэдкія штамы ферментуюць глюкозу) і пратэалітычнымі уласцівасцямі (марудна ферментуе жэлаціну ў выглядзё ёлкі праз 5...12 сутак і марудна зварочвае малако з утварэннем праз 5...7 сутак дробных камкоў);

  • мазгавое асяроддзе пры росце Сl.tetani чарнее.

Біяпроба:

  • фільтрат экстрагаванага матэрыялу ўводзяць падскурна ў лапку 2-3 белым мышам вагой 16...18 г у дозе 0,5...1,0 мл ці 2 марскім свінкам вагой 300...350 г у дозе 3...5 мл. Пры наяўнасці ў даследаваным матэрыяле слупняковага таксіну праз 48...96 дзён у зараджаных жывёл развіваюцца прыкметы, якія характэрызуюцца тэтанічнымі скарачэннямі мышцаў, спачатку асобных груп, пасля ўсёй мускулатуры. Жывёлы гінуць у характэрнай позе з выцягнутымі лапкамі і выгінаннем хрыбетніка ў бок лапкі, у якую ўводзілі матэрыял.

Тэрмін назірання за жывёламі 10 дзён.

Пры знаходжанні ў матэрыяле таксіну далейшую работу па выдзяленню культуры не праводзяць.

Тэрмін даследавання на слупняк 15 дзён.

Імунітэт. Постінфекцыйны імунітэт звязаны з антытаксінамі, клеткамі імуннай памяці і павышэннем фагацытарнай актыўнасці.

Вакцынацыя жывёл слупняковым анатаксінам надае ім трывалы і напружаны імунітэт на некалькі гадоў. Анатаксін атрымліваюць з натыўнага слупняковага таксіну шляхам апрацоўкі яго фармалінам, цяплом, алюмакаліевымі квасцамі і фенолам.

Вакцынаваныя кабылы перадаюць жарабяці імунітэт праз малодзіва, што вельмі важна, паколькі яны ўспрыімлівыя да захворвання і могуць зараджацца праз пупавіну, забруджаную глебай, гноем і т.п. са спорамі кластрыдый слупняку.

У БРЖ і свіней маецца прыродная ўстойлівасць да слупняку. У іх з кормам адбываецца паступленне спор узбуджальніка слупняку, якія вегетуюць у стрававальным тракце, утвараюць таксін, які ўсмоктваецца ў невялікай колькасці і выклікае імунітэт.

Для пасіўнай імунізацыі і лячэння жывёл рыхтуюць антытаксічную супрацьслупняковую сыроватку шляхам гіперімунізацыі коней слупняковым анатаксінам.
Схема бактэрыялагічнага даследавання на слупняк

Мікраскапія мазкоў, афарбаваных па Граму, Мурамцаву

Перасеў тыповых калоній, ідэнтыфікацыя

Брадзот авечак

Брадзот – вострая некантагіёзная хвароба авечак, якая характарызуецца гемарагічным запаленнем сычуга і дванаццаціперстнай кішкі (ацёк, гемарагіі, часам некрозы) з утварэннем газу ў страўнікавым тракце. Хвароба заканчваецца гібеллю жывёл.

Распаўсюджана ў краінах, дзе развітая авечкагадоўля. Крыніцай захворвання з’яўляюцца глеба, кармы і фекаліі хворых авечак. Магчыма захворванне коз і свіней.

Узбуджальнік захворвання - Сl.septicum.

Матэрыял для даследавання:


  • перавязаная частка сычуга і дванаццаціперстнай кішкі з утрыманнем, парэнхіматозныя органы, мышцы, ацёчныя тканкі, трубчатая костка;

  • прыдатны толькі свежы матэрыял;

Лабараторнае даследаванне праводзяць, як і пры злаякасным ацёку.

Імунітэт. Для прафілактыкі брадзота выкарыстоўваюць полівалентную канцэнтраваную гідравокісалюмініевую вакцыну супраць брадзота, інфекцыйнай энтэратаксеміі, злаякаснага ацёку авечак і дызентэрыі ягнят, а таксама полівалентны анатаксін супраць кластрыдыёзу авечак.
Анаэробная энтэратаксемія і анаэробная дызентэрыя

ягнят і парасят

Анаэробная энтэратаксемія – вострае інфекцыйнае захворванне с/г жывёлаў (авечак, цялят, парасят, пушных звяроў, птушак), у першую чаргу маладняку, якое характарызуецца таксеміяй, растройствам страўнікава-кішэчнага тракта (часцей гемарагічным энтэрытам), нервовымі з’явамі, пашкоджаннем нырак і высокай смяротнасцю.



Анаэробная дызентэрыя ягнят вострапрацякальнае захворванне ягнят у першыя дні пасля нараджэння, якое характарызуецца таксама гемарагічным энтэрытам і дыярэяй.

Узбуджальнікі:

  • анаэробнай энтэратаксеміі – Clostridium perfringens тыпаў A, B, C, D, E, F;

  • анаэробнай дызентэрыі ягнят і парасят - Clostridium perfringens тыпу В.

Матэрыял для даследавання:

  • труп цалкам ці найбольш пашкоджаныя адрэзкі тонкага кішэчніка з унутраным змесцівам, перавязаныя з абодвух канцоў, а таксама частку пячонкі, селязёнкі і нырку;

  • матэрыял бяруць не пазней 3...4 гадзін пасля гібелі жывёлы (таксін хутка разбураецца).

Лабараторная дыягностыка:

  • матэрыял адначасова даследуюць на ўтрыманне таксінаў і ўзбуджальнікаў.

Мікраскапія і мікракарціна:

  • мікраскапуюць змесціва тонкага кішэчніка, парэнхіматозныя органы і пасля выдзеленую культуру;

  • прэпараты-мазкі і адбіткі афарбоўваюць па Граму, і метадам для вызначэння капсул па Гінсу;

  • грамстаноўчыя палачкі з абсечанымі ці злёгку закругленымі канцамі, памерам 4...8 х 0,6...1,5 мкм, без спораў;

  • утвараюць капсулу, нерухомыя;

  • пры неспрыяльных умовах знешняга асяроддзя, а таксама пры працяглым вырошчванні на безвугляводных, шчалачных, багатых бялкамі асяроддзях, утвараюць авальныя споры, размешчаныя субтэрмінальна.

Культываванне:

  • Clostridium perfringens не строгі анаэроб;

  • высяваюць на глюкоза-крывяны агар і асяроддзе Кітта-Тароцці;

  • аптымальная рН асяроддзя 7,8...8,2;

  • аптымальная тэмпература 37...38оС;

  • тэрмін культывавання 20...24 гадзіны.

Культуральныя ўласцівасці:

  • на асяроддзі Кітта-Тароцці ўзбуджальнік дае бурны рост праз 4...6 гадзін з моцным памутненнем і газаўтварэннем;

  • на глюкоза-крывяным агары на 2...4 суткі ўтварае буйныя, гладкія, пукатыя калоніі шэрага колеру з роўнымі краямі, маюць адну ці дзве зоны моцнага непразрыстага гемолізу, якія на паветры зелянеюць, а асяроддзе становіцца бура-карычневым.

Біяхімічныя ўласцівасці:

  • Cl.perfringens зброджвае з утварэннем кіслаты і газу глюкозу, лактозу, цукрозу, мальтозу, галактозу і іншыя цукры; не збраджвае маніт і дульцыт;

  • пратэалітычныя ўласцівасці праяўляюцца слаба; згуслую сыроватку і кавалкі варанага мяса расплаўляе марудна (праз 2...7 дзён);

  • большасць штамаў здольны гідралізаваць казеін;

  • характэрная асаблівасць – здольнасць згусваць лакмусавае малако з утварэннем губкаватага згустка казеіну цаглянага колеру і прасвятленнем малочнай сыроваткі.

Біяпроба. Утрыманне кішэчніка разбаўляюць 1:1 ці 1:2 (у залежнасці ад гушчыні матэрыялу) фізіялагічным растворам, экстрагуюць пры пакаёвай тэмпературы на працягу гадзіны, фільтруюць праз ватна-марлевы цэдаль і цэнтрыфугуюць 20 хвілін пры 3000...5000 абаротаў у хвіліну.

Цэнтрыфугат правяраюць на таксічнасць шляхам унутрыжыльнага (унутрывеннага) ці ўнутрыбрушыннага ўвядзення па 0,5 мл белым мышам. Кантрольным жывёлам уводзяць такую ж колькасць матэрыялу, але вытрыманага пры 100оС на воднай бані на працягу 20...30 хвілін. Пры наяўнасці ў даследаваным матэрыяле таксіну мышы гінуць на працягу 12 гадзін.



Сералагічнае даследаванне. Пры знаходжанні ў матэрыяле таксіну ставяць рэакцыю нейтралізацыі з тыповымі сыроваткамі Cl.perfringens. Для вызначэння тыпу таксіна ў 5 прабірак разліваюць па 1 мл фільтрату і дабаўляюць па 1 мл дыягнастычных антытаксічных сыроватак Cl.perfringens, разбаўленых стэрыльным фізрастворам да ўтрымання 10 АА (антытаксічных адзінак) у 1 мл:

  • у першую прабірку сыроватку тыпа А;

  • у другую – тыпа С;

  • у трэцюю – тыпа D;

  • у чацвёртую – тыпа Е;

  • у пятую – 1 мл фізраствора (для кантролю);

  • прабіркі вытрымліваюць пры 37оС 30 хвілін.

Сумесь з кожнай прабіркі ўводзяць унутрыжыльна ці ўнутрыбрушынна па 0,5 мл 4 белым мышам ці ўнутрыскурна па 0,2 мл марскім свінкам ці трусам. Вынікі рэакцыі нейтралізацыі ўлічваюць пры гібелі кантрольных мышэй ці ўтварэнні некрозу ў кантрольных марскіх свінак (трусоў). Белыя мышы, якія атрымалі сумесь таксіна з гамалагічнай антытаксічнай сыроваткай, застаюцца жывымі, а ў марскіх свінак і трусоў некроз не развіваецца.
Тып ўзбуджальніка вызначаюць па схеме

Тып

Таксін у матэрыяле

Антытаксічныя сыроваткі

Кантроль

А

С

D

E

А

Альфа

-

±

±

±

+

B,C,F

Бэта

+

-

+

+

+

D

Эпсілан

+

+

-

+

+

E

Ёта

+

+

+

-

+

+” – белыя мышы загінулі, у марскіх свінак і трусоў некроз на месцы ўвядзення;

“-“ – белыя мышы жывыя, у марскіх свінак і трусоў некроз адсутнічае;

“±” – рэакцыя не ўлічваецца, паколькі сыроваткі тыпаў С, D, Е могуць нейтралізаваць таксін тыпу А.

У выпадку размягчэння ныркі ў авечак ці іншых відаў жывёл і невірулентнасці утрымання кішэчніка яго правяраюць зноў пасля актывацыі шляхам дабаўлення 0,2...0,5% трыпсіну ці панкрэаціну.

Пры знаходжанні ў матэрыяле таксінаў далейшую працу па выдзяленні культуры не праводзяць.

Для вызначэння вірулентнасці выдзеленых культур іх уводзяць таксама як і матэрыял з кішэчніка белым мышам вагою 16...18 г.

Лабараторны дыягназ на анаэробную энтэратаксемію і дызентэрыю ягнят і парасят лічаць устаноўленым:


  • пры знаходжанні таксіну ў фільтраце змесціва тонкага аддзела кішэчніка і вызначэнні яго тыпу ў рэакцыі нейтралізацыі з тыпаспецыфічнымі сыроваткамі (без выдзялення культуры);

  • пры выдзяленні з зыходнага матэрыялу культуры з уласцівасцямі, характэрнымі для ўзбуджальніка анаэробнай энтэратаксеміі і дызентэрыі ягнят і парасят, з наступным вызначэннем яе таксічнасці біялагічным метадам.

Тэрмін лабараторнага даследавання - 8 сутак.

Імунітэт. Для прафілактыкі анаэробнай дызентэрыі ягнят выкарыстоўваюць полівалентную канцэнтраваную гідравокісалюмініевую вакцыну супраць брадзота, інфекцыйнай энтэратаксеміі, злаякаснага ацёку авечак і анаэробнай дызентэрыі ягнят ці поліанатаксін супраць кластрыдыёзаў авечак. Полівалентную вакцыну ўводзяць двойчы з інтэрвалам у 14...20 дзён за 1...1,5 месяцы да пачатку акотаў. Авечкі прывітыя гэтым прэпаратам, атрымліваюць непрацяглы імунітэт.

Полівалентны анатаксін валодае большымі імунагеннымі ўласцівасцямі. Прэпарат уводзяць двойчы ўнутрымышачна з інтэрвалам у 20...30 дзён у разліку завяршыць вакцынацыю за 6 тыдняў да акоту.

Для спецыфічнай прафілактыкі анаэробнай дызентэрыі ягнят выкарыстоўваюць таксама і гіпер’імунную сыроватку. Для прадухілення гібелі жывёл пры з’яўленні ў атары хворых дызентэрыяй, сыроватку уводзяць усім ягнятам не пазней 1...2 гадзін пасля нараджэння, падскурна ў дозе 50...10 МЕ (міжнародных антытаксічных адзінак). Антытаксічная сыроватка высокаэфектыўна і пры сваячасовым увядзенні поўнасцю захоўвае ягнят ад захворвання.
Схема бактэрыялагічнага даследавання на анаэробную энтэратаксемію

Мікраскапія прэпаратаў, афарбаваных па Граму і на наяўнасць капсулы

Малако (губкаваты згустак казеіна)


Батулізм

Батулізм – тыповы сапраноз, кармавое таксікаінфекцыйнае захворванне жывёл, а таксама птушак і чалавека, якое характарызуецца пашкоджаннем цэнтральнай нервовай сістэмы і паралічамі рухальнай мускулатуры, у першую чаргу глоткі, гартані, языка і ніжняй сківіцы.



Узбуджальнік хваробы – Сlostridium botulinum тыпаў A, B, Cα, Cβ, D, E, F, G.

Матэрыял для даследавання:

  • пробы падазроных кармоў (сілас, збожжа, камбікармы, мясныя і рыбныя адыходы), у якіх магчыма размнажаўся ўзбуджальнік і знаходзіцца таксін, а таксама ўтрыманне страўніка, кавалкі пячонкі загінулых (не пазней 2 гадзін ад смерці) і кроў ад хворых жывёл.

Патагенез і вірулентнасць узбуджальніка:

  • батулінічны таксін перадаецца жывёлам не толькі з кармамі, але і з вадою. Водны шлях перадачы характэрны для птушак. Вядомы выпадкі захворвання птушак ад батулінічнага таксіну тыпа С, які ўтвараецца і выдзяляецца ўзбуджальнікам у стаялай вадзе, забруджанай гніючымі расліннымі рэшткамі ці прадуктамі раскладання трупаў жывёл;

  • пры ўмовах анаэрабіёзу, адпаведнай вільготнасці і тэмпературы (4…38оС) Сl.botulinum размнажаецца ў арганічных субстратах з прадукцыяй таксіну;

  • атручванне жывёл узнікае пры пападанні з кормам ці вадой у страўнікавы тракт утворанага ў знешнім асяроддзі таксіну ці прадуцыравання таксіну ў страўнікава-кішэчным тракце інфіцыраванай жывёлы (усё роўна патрэбна паступленне ў арганізм таксіну, каб знізіць ахоўныя функцыі арганізму);

  • вялікае значэнне мае феномен Берынка, калі пры другім паступленні у арганізм жывёлы невялікай дозы таксіну адчувальнасць да яго ўзрастае і жывёла гіне;

  • інкубацыйны перыяд працягваецца ад некалькіх гадзін да 2...3 тыдняў, звычайна ён складае 12...48 гадзін;

  • характэрна прагрэсіруючая вяласць, парушэнне інервацыі мышцаў, параліч мышцаў языка, глоткі, вуснаў, мяккага нёба, галасавых звязак;

  • жывёлы захопліваюць корм, але праглынуць не могуць, вада выліваецца з ротавай поласці і праз насавыя хады; парушаецца зрок, слінацячэнне, парушэнне сакраторнай і маторнай функцыі страўнікава-кішэчнага тракту;

  • маланкавае працяканне хваробы характэрна для коней, якія гінуць праз некалькі гадзін;

  • вострае працяканне хваробы ў коней працягваецца 2...3 сутак; назіраецца паралюш і выпадзенне языка з-за паралюша ніжняй сківіцы;

  • хранічнае – 10 дзён і больш; характэрны прызнак няпэўная паходка; жывёлы паступова ачуньваюць;

  • у БРЖ хвароба часцей працякае ў вострай форме і працягваецца да 3...6 дзён; надоі малака спыняюцца, часта шкодзяцца лёгкія.

Лабараторная дыягностыка заключаецца ў даследаванні матэрыялу на наяўнасць батулінічных таксінаў і ўзбуджальніка (праверка таксігеннасці культуры), кроў толькі на наяўнасць батулінічнага таксіну (свежая).

Мікраскапія:

  • метады афарбоўкі: па Граму і Мурамцаву.

Мікракарціна:

  • буйная грамстаноўчая простая ці злёгку выгнутая палачка (3,4...9,4 х 0,3...1,9);

  • клеткі са спорамі маюць выгляд тэнісных ракетак;

  • рухомая;

  • капсулу не ўтварае;

  • у мазках размяшчаюцца адзінкава, парамі ці кароткімі ланцужкамі.

Культываванне:

  • пробы корму, змесціва страўніка, кавалкі пячонкі масай 25...30 г расціраюць у ступцы са стэрыльным жвірам і заліваюць роўным ці двайным аб’ёмам фізіялагічнага раствору. Экстрагуюць 2 гадзіны пры пакаёвай тэмпературы, затым 2/3 узвесі выкарыстоўваюць для знаходжання таксіну і 1/3 для выдзялення ўзбуджальніка;

  • высеў на асяроддзі: Кітта-Тароцці і глюкоза-крывяны агар Цэйслера;

Асаблівасці культывавання: строгі анаэроб, тэмпература 30...35оС, рН 7,2...7,4, тэрмін культывавання 48...96 гадзін.

Культуральныя ўласцівасці:

  • на глюкоза-крывяным агары праз 2...4 сутак вырастаюць круглыя ці з карэнняпадобнымі адросткамі, бясколерныя ці шэраватыя, з інтэнсіўнай зонай гемолізу, калоніі;

  • на Кітта-Тароцці на 2...3 суткі паступовае памутненне асяроддзя і газаўтварэння з пахам прагорклага масла.

Біяхімічныя ўласцівасці:

  • цукралітычныя ўласцівасці ўсіх сераварыянтаў Сl.botulinum вельмі варыябельны і не могуць служыць асновай для вызначэння відавой прыналежнасці;

  • пратэалітычныя ўласцівасці праяўляюцца ў сераварыянтаў А і В.

Біяпроба:

  • экстракты пробаў корму і даследаванага матэрыялу фільтруюць праз вату ці цэнтрыфугуюць пры 3000 аб/хв. 30 хвілін, дзеляць на 2 часткі, адну з якіх праграваюць у кіпневай воднай бані 20...30 мінут;

  • кіпячоным і некіпячоным фільтратамі заражаюць унутрыжыльна ці ўнутрыбрушынна 2 белых мышак вагою 16...18 г у дозе 0,5...0,8 мл;

  • пры наяўнасці ботулінічнага таксіну мышы, якія зараджаны некіпячоным фільтратам, гінуць на 2...5 суткі з характэрнай клінікай батулізму (хісткая паходка, частае дыханне, раслабленне шкілетнай мускулатуры, западанне сценкі чэрава (“асіная талія”);

  • жывёлы з уведзеным кіпячоным фільтратам застаюцца здаровымі;

  • калі таксін не знойдзены ў зыходным матэрыяле, праводзяць выдзяленне культуры, а культуральную вадкасць (МППБ) правяраюць на таксічнасць.

Сералагічнае даследаванне:

  • пры знаходжанні ў паталагічным матэрыяле таксіна ставяць рэакцыю нейтралізацыі з тыповымі батулінічнымі сыроваткамі;

  • так як у даследаваным матэрыяле могуць знаходзіцца некалькі тыпаў таксінаў, сыроваткі A, B, C, D, E змешваюць па 0,2 мл у 1 прабірцы да іх дабаўляюць 1 мл даследаванай узвесі;

  • сумесь вытрымліваюць 45 хвілін пры пакаёвай тэмпературы затым па 0,8 мл уводзяць унутрыбрушынна двум белым мышам вагой 16...18 г; для кантролю двум іншым мышам уводзяць узвесь матэрыялу, якую папярэдне разбаўляюць роўнай колькасцю фізраствору;

  • пры наяўнасці батулінічнага таксіну мышы, якім уводзілі ўзвесь разам з сыроваткамі, застаюцца жывымі, а кантрольныя гінуць на 2...4 суткі;

  • для вызначэння тыпавой прыналежнасці батулінічнага таксіна РН ставяць наступным чынам:

  • у 6 прабірак разліваюць па 2,4 мл даследаванага матэрыялу, у 5 з якіх дабаўляюць па 0,6 мл тыповых сыроватак, а ў 6-ю такі ж аб’ём фізраствору;

  • пасля вытрымлівання прабірак так, як напісана вышэй з кожнай з іх матэрыял у аб’ёме 0,8...1 мл уводзяць унутрыжыльна ці ўнутрыбрушынна 2 белым мышам;

  • вынікі РН улічваюць на працягу 4 дзён;

  • застаюцца жывымі тыя мышы, якім ўводзілі даследаваны матэрыял з гамалагічнымі сыроваткамі; астатнія гінуць;

  • пры знаходжанні ў матэрыяле батулінічнага таксіну далейшую працу па выдзяленні культуры не праводзяць.

Лабараторны дыягназ на батулізм лічаць устаноўленым:

  • пры знаходжанні батулінічнага таксіну ў матэрыяле без вылучэння культуры;

  • пры выдзяленні з даследаванага матэрыялу культуры з уласцівасцямі, характэрнымі для ўзбуджальніка батулізму з наступным вызначэннем яго таксічнасці біяпробай.

Імунітэт. Пры батулізме імунітэт антытаксічны. Перанесенае захворванне не пакідае імунітэту а ні ў чалавека, а ні ў жывёл. Для спецыфічнай прафілактыкі батулізму выкарыстоўваюць анатаксіны, прэцыпітыраваныя квасцамі ці сарбіраваныя на гідраце вокісу алюмінію. З жывёл вакцынуюць толькі норак, па 1 мл у мышцу з унутранага боку сцягна. Для медыцынскіх мэтаў выпускаюць антытаксічную сыроватку.

Схема бактэрыялагічнага даследавання на батулізм

Біяпроба:фільтрат экстракту корму і іншага патматэрыялу (кіпячоны і некіпячо-ны) у/в ці у/бр белай мышы 0,5...0,8 мл і марской свінцы п/ск 3...5 мл

Пры знаходжанні таксіну РН з тыповымі батулінічнымі сыроваткамі

Некрабактэрыёз

Некрабактэрыёз – інфекцыйнае захворванне многіх відаў хатніх і дзікіх млекакормячых жывёл, якое характарызуецца гнойна-некратычнымі пашкоджаннямі скуры, слізістых абалонак, унутраных органаў і канцавін.

Захворванне апісвалася пад рознымі назвамі: капытная хвароба, парша губ, энзаатычны стаматыт ягнятаў, дыфтэрыя цялят, гангрэнозны макрэц коней, капытка паўночных аленяў, некратычны стаматыт парасят.

Класіфікацыя ўзбуджальніка:

Сям’я: Bacteroidaceae

Род: Fusobacterium

Від: F.necrophorum

Успрыімлівыя жывёлы: коні, БРЖ, буйвалы, алені, авечкі, козы, свінні, сабакі, кошкі, куры, гусі, а таксама дзікія жывёлы – казулі, ласі, архары, антылопы, ламы, зебры, бегемоты, бабры, суслікі. Успрыімлівы і чалавек. З лабараторных жывёл чуллівыя трусы і белыя мышы. Высокая смяротнасць ад некрабактэрыёзу бывае ў аленяў, буйной рагатай жывёлы, авечак і свіней.


1   ...   6   7   8   9   10   11   12   13   ...   17


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка