М.І. Таранда, С. Б. Пазняк, А. Г. Смалей Лабараторная дыягностыка бактэрыяльных і мікозных інфекцый сельскагаспадарчай і хатняй жывёлы



старонка16/17
Дата канвертавання15.05.2016
Памер2.64 Mb.
1   ...   9   10   11   12   13   14   15   16   17

Узбуджальнік:

Cryptococcus farciminosus (сінонім Histoplasma farciminosus).



Матэрыял для даследавання: гнойны экссудат з язваў;

Лабараторная дыягностыка ўключае:

  • мікраскапію прэпаратаў мазкоў з гнойнага экссудату;

  • культываванне на пажыўным асяроддзі высевам з гною (даецца вельмі цяжка);

  • біяпроба не выкарыстоўваецца, так як лабараторныя жывёлы не адчувальны да крыптакока;

Мікракарціна:

у культуры і ў патматэрыяле марфалогія розная:



  • у арганізме – форма яйкападобная, эліпсоідная, форма дражджавой клеткі з добра заўважнай двухконтурнай абалонкай; даўжыня клеткі 3...5 мкм, шырыня 2...3 мкм. Часцей мікраскапуюць натыўны і неафарбаваны матэрыял – вільготны матэрыял з гною, накрываюць покрыўным шклом. Натуральны колер цытаплазмы светла-сіня-зялёны, які нагадвае колер марской вады. Унутры клеткі бачны 3...4 гранулы, зярняткі, якія асабліва добра бачны ў прэпаратах, афарбаваных па Граму ці па Раманоўскаму-Гімзу;

  • у мазках з культуры формы дражджавых клетак не сустракаюцца; не ў жывым арганізме крыптакок развіваецца ў міцэліяльнай форме; міцэлій септаваны, галінасты, шматклеткавы; размнажаецца хламідаспорамі;

  • атрымаць першасную культуру крыптакоку з патматэрыялу вельмі цяжка, але калі вырастае, то пры наступных перасевах лёгка падтрымліваецца на МППА, глюкоза-гліцэрынавым МПА (вугляводы па 2...2,5 %). Можна выкарыстоўваць агар Сабура. Рост калоній з’яўляецца праз 10...12 сутак;

  • спачатку яны дробныя, затым павялічваюцца і ўзвышаюцца над паверхняй асяроддзя, складкавыя, крэмавага колеру, сухія. Афарбоўка паступова цямнее, становіцца карычневай.

Алергічная дыягностыка. Выкарыстоўваюць гістаплазмін – фільтрат 3...4-месячнай культуры крыптакоку. Калі сумняваюцца ў выніках лабараторнага даследавання, выкарыстоўваюць дыферэнцыяльную дыягностыку лімфангіту і сапу, выкарыстоўваючы вокавую пробу з малеінам і падскурную з гістаплазмінам. Таксама праводзяць сералагічнае даследаванне – РЗК з сапным антыгенам.

Аспергілёз (характарыстыка ў табліцы).

Матэрыял для даследавання – свежыя трупы дробных жывёл, вузельчыкі, пашкоджаныя органы ці іх кавалкі, яйкі, саскрэбы з трупаў.

Мікраскапічнае даследаванне: выкарыстоўваюць свежаафарбаваныя прэпараты з экссудату, гранулёматозных ачагоў, папярэдне апрацаваных у кроплі 10%-нага раствору NaOH ці лактафеноле. Разглядваюць пад покрыўным шклом. У прэпараце знаходзяць шматлікія септаваныя гіфы міцэлію, а часам і органы спораносьбіцтва.



Для афарбоўкі прэпаратаў выкарыстоўваюць лактафуксін (фон прэпарата афарбоўваецца ў ружовы, міцэлій грыба – у бледна-блакітны колер).

Культываванне.

Робяць высевы для выдзялення грыба на асяроддзе Чапека ці агар Сабура, крывяны, мазгавы ці кукурузны агар, МПА (рН 5,5-6,5) у прабірках. Пры наяўнасці гранулёматозных пашкоджанняў высевы робяць у бактэрыялагічныя чашкі Петры.

Частку пашкоджанай тканкі абпальваюць над полымем гарэлкі і нажніцамі вырэзваюць з сярэдзіны невялікія кавалкі, якія раскладваюць на паверхню асяроддзя і культывуюць пры 37оС. Калоніі з’яўляюцца на 2-3 дзень.

Яйкі папярэдне даследуюць на аваскопе для вызначэння пашкоджаных участкаў. Затым апрацоўваюць спіртам, ускрываюць і участкі са зменамі, а таксама жаўток і бялок высяваюць у бактэрыялагічныя чашкі. Пры 37оС на трэція суткі з’яўляецца характэрны рост і споранашэнне грыбоў-узбуджальнікаў аспергілёзу.



Гісталагічнае даследаванне пры дыягностыцы аспергілёзу ў БРЖ – у зрэзах знайходзяць гранулёмы з некратычнай масай у цэнтры, з разгалінаваным септаваным міцэліем, які ўрастае ў навакольную тканку.

Для дыягностыкі аспергілёзу можна выкарыстоўваць рэакцыю імунаэлектрафарэзу, ЭЛІЗА-тэст, РІФ, РЗК.



Мукарамікоз (фікамікоз) (характарыстыка ў табліцы) .

Матэрыял для даследавання:

  • пашкоджаныя ўчасткі органаў і тканак.

Лабараторнае даследаванне ўключае мікраскапію, выдзяленне ўзбуджальніка, гісталогію.

Біяпроба. Уводзяць суспензію грыба ўнутрыбрушынна па 0,5 мл пяці белым мышам. У станоўчых выпадках грыб развіваецца ва ўсіх органах і тканках.

Мікраскапія прэпаратаў, якія выдзелены з патматэрыялу для даследавання на мікозы, абумоўленыя грыбамі родаў Aspergillus, Mucor, Penicillium праводзяць у два этапы:



  • даследуюць пад мікраскопам калоніі на месцы іх росту (у чашцы Петры), вызначаючы размяшчэнне канідыяносцаў і спор, наяўнасць ці адсутнасць паветранага міцэлію, агульную будову канідыяноснага апарату;

  • вывучаюць пад мікраскопам элементы грыба ў прэпараце “раздушаная кропля”.

Імунітэт. Праяўляецца ў выглядзе неспецыфічнай аховы, якая рэалізуецца клеткавымі і гумаральнымі фактарамі. Амаль усе грыбныя захворванні суправаджаюцца развіццём ахоўнай алергічнай рэакцыі. Захворванне ў другі раз алергізаванага арганізму працякае ў больш лёгкай і дабраякаснай форме.

Агульная характарыстыка асобных мікозаў

Узбуджаль-нік

Род Від

Характарыс-тыка захворвання

Марфалогія

Культыва-ванне

Mucor

M.pusillus

M.racemo-sus


Мукарамікоз – хранічнае заразнае зах-ворванне жы-вёл і чалавека, якое характэ-рызуецца пашкоджан-нем органаў дыхання і лімфатычных вузлоў

Складваецца з не-раздзеленага міцэлію ў выглядзе моцна разгалінаванай клеткі, ад якой паднімаюцца пладаносныя гіфы з шарападобнымі спарангіямі на канцы ў выглядзе галоўкі. У патматэрыяле зна-ходзяцца буйныя, раз-галінаваныя, несеп-таваныя гіфы мукора-вых грыбоў.

Асяроддзе Сабура і іншыя 25...30оС

Aspergillus

А.fumiga-tus

A.flavus

A.niger


Аспергілёз – вострая ці хра-нічная зараз-ная хвароба хатніх і дзікіх птушак, радзей іншых відаў жывёл, якая характа-рызуецца паш-коджаннем ор-ганаў дыхання


У мазках з паталагіч-нага матэрыялу зна-ходзяць бясколерныя септаваныя гіфы міцэ-лію з характэрнымі ор-ганамі пладанашэння - канідыяносцы, стэ-рыгмы, ланцужкі канідый

Сабура і Чапека, 20... 25оС; На ага-ры Сабура – белыя пу-шыстыя, за-тым зялёныя ці жоўтага колеру кало-ніі. На агары Чапека глад-кія ці зорка-выя калоніі зялёнага ці чорнага колеру.

Penicillium

P.notatum

P.crustace-um

P.glaucum

P.citrinum


Пеніцылёз – заразная хва-роба чалавека і жывёл, якая суправаджаец-ца пашкоджа-ннем скуры, вуха, верхніх дыхальных шляхоў і лёг-кіх; магчыма генералізацыя працэсу

У патматэрыяле зна-ходзяць шматклет-кавы міцэлій з характэрнымі органа-мі пладанашэння, якія маюць выгляд кістач-кі; канідыяносец шматклеткавы, у верхняй частцы раз-галінаваны і на канцах утварае стэрыгмы.

Сабура, 25...28оС

Candida

С.albicans

C.tropicalis

C.crusei



Кандыдоз- заразная хва-роба жывёл і чалавека, якая характарызуецца пашкод-жаннем склі-зістых абало-нак страўні-кава-кішэчна-га тракту і іншых органаў з утварэннем белаватых плёнак, а так-сама грану-лёматозных утварэнняў ва ўнутраных органах

Дрожджападобныя грыбы, аднаклет-кавыя, прадукуюць псеўдаміцэлій, блас-таспоры, верціцылы, гламерулы, псеўда-канідыі

Аэробы, 21...27оС;

на сусла-ага-ры праз 1...5 сутак С.albi-cans утварае круглыя, бліскучыя, пляскатыя ці пукатыя, з роўнымі краямі, калоніі; на вадкім ася-роддзі – памутненне.



Cryptococ-cus

C.farcimino-sus




Эпізаатычны лімфангіт – мікозная хва-роба цэльна- капытных жы-вёл, якая ха-рактарызуецца запаленнем лімфатычных сасудаў скуры і падскурнай клятчаткі з утварэннем гнойных язваў

У патматэрыяле крыптакокі акруглыя, авальныя, яйкападоб-ныя, пачкуюцца, з завостранымі канцамі і двухконтурнай аба-лонкай; памеры 2,5...4 х 2...3 мкм; у чыстай культуры мае септа-ваны міцэлій шыры-нёй 4 мкм

Пептона-пячонкавы агар, МПА з 2% глюкозы і 2,5% гліцэ-рыну, агар Сабура, раслінныя асяроддзі 28...30оС, расце марудна

Coccioides

C. immitis



Какцыдыёіда-мікоз – кантагіёзная заразная хва-роба многіх відаў жывёл, якая характа-рызуецца гра-нулёматозным пашкоджан-нем органаў дыхання і лімфатычных вузлоў

Тоўстасценкавы, дрожджападобны мікраарганізм, які ў тканках і экссудатах мае сферычную форму. Памеры сферул 20...200 мкм, утрымліваюць у сабе эндаспоры дыяметрам 2...5 мкм

Аэроб, 20... 37оС, на па-жыўных ася-роддзях рост у выглядзе пушыстага міцэлію. На Літмана – белыя хлоп-кападобныя калоніі з не-правільнымі краямі. На Сабура пры 20оС – рост на 3-4 дзень, пры 37оС – за суткі.

Мікатаксікозы

Мікатаксікозы – захворванні, якія ўзнікаюць у сельскагаспадарчых жывёл у выніку скармлівання ім кармоў, якія забруджаны таксінамі, што выпрацоўваюцца мікраскапічнымі грыбамі.

Групы мікатаксікозаў

Атручванні грыбамі, якія паразітуюць на вегетуючых раслінах

Узнікаюць пры ўтрыманні жывёл на пашах, на якіх расліны пашкоджаны грыбамі-паразітамі, а таксама пры стойлавым утрыманні, калі скармліваюцца пашкоджаныя ў перыяд вегетацыі збожжавыя, тэхнічныя культуры, ці гародніна

Атручванні сапрафіт-нымі грыбамі, якія пашкоджваюць кармы, як мёртвы субстрат

Назіраюцца пры стойлавым утрыманні ў выніку ўключэння ў рацыён грубых кармоў, зернефуражу і прадуктаў яго пераапрацоўкі, пашкоджаных таксічнымі грыбамі ў перыяд нарыхтоўкі і захоўвання, а таксама пры пасьбе жывёл па ржышчы хлебных злакаў, па зімаваўшым злакавым, адмёршай расліннасці на лугах і пашах


Класіфікацыя ўзбуджальнікаў, якія паразітуюць на раслінах і выклікаюць захворванні

Від грыба

Захворванне

Таксіны

Claviceps paspali

Клавіцэпс-таксікоз

Лізергінавая кіслата, альфагідра-аксілэтыламід, паспалінін

Claviceps purpurea

Эргатызм

Лізергінавая кіслата, эрганавін, эргатамін, эргазін, эргаклавін, эргакрыптын

Tilletia tritici

Галаўня пшаніцы

Тыллетаксін

Stachybotrys alternans

Стахіботрыя-таксікоз

Стахіботрыятаксін, таксін В-3, радынін Е, верукарын I

Dendrodochium toxicum

Дэндрадохія-таксікоз

Дэндрадахін

Класіфікацыя ўзбуджальнікаў, якія пашкоджваюць мёртвы субстрат і выклікаюць захворванні


Род мікраскапіч-нага грыба

Выклікаемая хвароба

Таксіны

Fusarium

Фузарыятаксікоз

Паіл, ліпатаксол, спорафузарын, паэфузарын, спорафузарынаге-нін, паэфузарынагенін, таксіны Т-2 і F-2

Aspergillus

Аспергілатаксікоз

Фумігалін, фумігатын, мігалін, гліятаксін, спінулазін, колевая і гельволевая кіслоты, трыпады-цын, афлатаксіны

Mucor

Мукоратаксікоз




Penicillium

Пеніцылатаксікоз

Цытранін, патулін, рубратаксін, цытрэявірыдын, охратаксін


Назва мікатаксікозаў паходзіць ад назвы таксіна ці грыба-прадуцэнта таксіна. Устаноўлены больш за 250 відаў грыбоў, якія прадукуюць каля 200 відаў таксінаў. З найбольш небяспечных мікатаксінаў зараз выдзяляюць Т-2 таксін, дэзоксініваленол, афлатаксіны, зеараленон, ніваленол, охратаксін А, патулін, стэрыгматацыстын, цытрынін, шчаўевую кіслату, маніліфармін, трэмаргенныя мікатаксіны.

Узбуджальнікі мікатаксікозаў: Stachybotrys alternans, Dendrodochium toxicum, Fusarium sporotrichoides, Claviceps paspali, Claviceps purpurea, Aspergillus flavus, Aspergillus fumigatus, Penicillium rubrum, Myrothecium vericarria. Асобныя віды грыбоў, якія выклікаюць мікатаксікозы, могуць быць прычынай мікозаў, як, напрыклад, Aspergillus fumigatus.

Найбольш успрыімлівыя да мікатаксікозаў коні, свінні, авечкі, хатняя птушка. Менш успрымальная буйная рагатая жывёла. Асноўная крыніца ўзнікнавення захворвання ў жывёл і птушак – кармы, пашкоджаныя любым з пералічаных вышэй відаў грыбоў. Атручванне жывёл і птушак адбываецца аліментарным шляхам. Мікатаксікозамі хварэе і чалавек.

Матэрыял для даследавання. Пры атручванні жывёл адбіраюць і накіроўваюць пробы ўсіх кармоў, якія былі ў рацыёне на працягу месяца і астаткі кармоў з кармушак, утрыманне страўнікава-кішэчнага тракту.

Санітарна-мікалагічнае даследаванне кармоў уключае арганалептычны, таксіка-біялагічны, мікалагічны і фізіка-хімічны аналізы.

Арганалептычны аналіз заключаецца ў вызначэнні запаху, колеру, часам смаку, а таксама бачных пашкоджанняў грыбамі. Для гэтага невялікую колькасць грубага корму, зерня, і прадуктаў яго перапрацоўкі, макухі, шротаў і г.д. раскладваюць на белай паперы і даследуюць пры рассеяным святле.

Па арганалептычных паказчыках адрозніваюць 4 ступені дэфектнасці збожжа:



Першая ступень. Зерне мае соладавы пах. Колер знешніх покрываў без зменаў. Эндасперм з нармальным адценнем.

Другая ступень. Зерне мае плеснева-затхлы пах. Знешні покрыў зерня без бляску, пацямнелы. Эндасперм і зародыш пры пашкоджанні мікраарганізмамі могуць быць цёмнымі.

Трэцяя ступень. Зерне мае плеснева-гніласны пах. Колер знешніх покрываў цёмны, знешнія покрывы зерня цёмныя, эндасперм крэмавы, зародыш пашкоджаны.

Чацвёртая ступень. Зерне з гніласным пахам, эндасперм карычневы.

Зернефураж першай і другой ступені дэфектнасці належыць да далейшага санітарна-мікалагічнага даследавання для вызначэння прыгоднасці для скармлівання жывёле.



Лічаць недобраякаснымі і непрыдатнымі для скармлівання:

  • рассыпное сена і салому, пашкоджаныя грыбамі больш, чым на 10% (гарэлае, заплесневелае, с затхлым пахам); прэсованае, якое мае больш 10% кіп з праслойкай заплеснявелай саломы ці сена з затхлым пахам;

  • камбікармы, вотруб’е, кармавыя дрожджы, мука, макуха, шроты, мука кармавая рыбная і жывёльная, якія маюць затхлы, плесневы, гнільны і іншы пах, не ўласцівыя для дадзеных прадуктаў, а таксама камякаватасць і ўстанаўліваемае візуальна заплесненне;

  • зерне фуражнае 3-й і 4-й ступені дэфектнасці.

Кармы, якія прызнаны непрыгоднымі пры арганалептычным аналізе, далейшаму даследаванню не падвяргаюцца.

Таксікабіялагічны аналіз. Для вызначэння таксічнасці кармоў, за выключэннем макухі, шроту і кармавых дражджэй, выкарыстоўваюць дэрманекратычную пробу на трусах. Метад аснованы на дэрманекратычным дзеянні таксічных рэчываў мікагеннага паходжання, якія экстрагіруюцца з кармоў дыэтылавым эфірам ці ацэтонам.

У труса вагой 2...2,5 кг у вобласці сцягна, лапаткі ці боку выстрыгаюць участак памерам 6х6 см (адначасова можна ставіць не больш за 4 пробы) і шкляной лапаткай уціраюць фільтрат экстрагіраванага корма. Пры наяўнасці ў экстракце таксіну на скуры з’яўляецца запаленчы працэс на 1-2 дзень, які ўзмацняецца да 4-5 сутак.

Адзнаку вынікаў праводзяць па наступных крытэрыях:

  • корм нетаксічны – адсутнасць запаленчай рэакцыі ці гіперэмія, якая захоўваецца не больш 2-х сутак пасля нанясення экстракту і не суправаджаецца лушчэннем скуры;

  • корм слабатаксічны – гіперэмія, якая захоўваецца 2...3 сутак і заканчваецца лушчэннем скуры, ці гіперэміяй. Балючасць і ацёчнасць праяўляюцца нязначным патаўшчэннем скуры з наступным утварэннем асобных лускавінак;

  • корм таксічны – рэзкая гіперэмія, балючасць, складкавасць, ацёк, які праяўляецца моцным патаўшчэннем скуры, на ўсёй паверхні ўчастка з’яўляюцца язвы, затым вялікі струп.

У якасці дадатковага метада даследавання магчыма выкарыстанне метаду вызначэння таксічнасці кармоў на рыбках-гуппі, які дазваляе вызначыць мікатаксіны трыхатэцэнавай групы, стэрыгматацыстын, патулін.

Таксічнасць макухі, шротаў і кармавых дражджэй вызначаюць на белых мышах.

Таксічнасць можна ўстанавіць таксама скармліваннем падазроных па якасці кармоў лабараторным жывёлам. Паказчыкамі таксічнасці з’яўляюцца:

  • страта вагі;

  • растройства страўнікава-кішэчнага тракту;

  • цэнтральнай нервовай сістэмы (дрыжыкі, прыгнечанне ці ўзбуджэнне, парушэнне каакрдынацыі руху, сутаргі, паралічы і інш.);

  • гібель.

Мікалагічны аналіз. Служыць для выяўлення патагенных ці таксігенных грыбоў, якія развіваюцца ў час вегетацыі ці захоўвання кармоў.

Выяўленне фітапатагенных грыбоў, якія развіваюцца ў перыяд вегетацыі злакаў зводзіцца да вызначэння ўтрымання спор галаўнёвых грыбоў і спарынні ў збожжы, камбікармах і прадуктах пераапрацоўкі збожжа.

Спарыння (Claviceps purpurea) пашкоджвае культурныя і дзікарастучыя злакі ў перыяд вегетацыі, пры гэтым на зараджаных каласках да моманту выспявання замест зярнят утвараюцца бура-фіялетавыя склероцыі (“ражкі”) даўжынёю да 30-40 мм. Пры скармліванні жывёлам кармоў, якія ўтрымліваюць такія склероцыі, можа ўзнікнуць атручванне – эргатызм.

Галаўня – захворванне злакавых раслін, якое выклікаецца галаўнёвымі грыбамі (парадак Ustilaginales). У фуражным збожжы галаўня можа выяўляцца як у выглядзе пашкоджаных зёрнаў (мяшочкаў) ці іх абломкаў, так і ў выглядзе распыленых спор, якія прыстаюць да абалонкі зерня.

Ацэнку якасці корма, што ўтрымлівае галаўнёвыя грыбы і спарынню, праводзяць згодна з Дзяржаўнымі стандартамі на сыр’ё і камбікармы.

Выяўленне грыбоў, якія могуць расці ў час захоўвання корма, праводзіцца шляхам высева іх на пажыўныя асяроддзі і наступнай ідэнтыфікацыі.

Высеў праводзяць на асяроддзі Чапека, Сабура, сусла-агар, якія культывуюць пры 22...25оС на працягу 7...10 сутак і больш, у залежнасці ад рода і віда грыба, да ўтварэння характэрнага споранашэння. Для падаўлення астатняй мікрафлоры ў асяроддзі дабаўляюць антыбіётыкі.

Зёрна (10 шт), галінкі раслін (5..7 шт па 2 см) раскладваюць на паверхні асяроддзя ці высеў праводзяць з прыгатаванай (1:5) суспензіі з іх.

Пасля заканчэння культывавання праводзяць макра- і мікраскапічнае даследаванне.

Пры макраскапічным даследаванні прыкмет грыбоў разглядваюць калоніі на месцы іх роста, улічваюць колер, форму, кансістэнцыю калоніі, характар росту, форму края, наяўнасць ці адсутнасць склероцый, пігмента і колер яго, ступень развіцця паветранага міцэлія.

Мікраскапічнае даследаванне праводзяць з дапамогай мікрапрэпаратаў, прыгатаваных з выкарыстаннем фіксуючай вадкасці.

Rhizopus – дасканалы плесневы грыб, мае несептаваны і неафарбаваны міцэлій (1-3 мкм), спарангіяносцы, якія завяршаюцца акруглымі чорнымі спарангіямі; аснаванні спарангіяносцаў завяршаюцца рызоідамі (заканчэнні гіф у выглядзе каранёў). Спарангіяспоры элептычныя са складкавай паверхняй.

Mucorгрыбы маюць такую ж будову, як і Rhizopus, толькі не маюць рызоідаў.

Stachybotrysдасканалы плесневы грыб, мае септаваны міцэлій (2-3 мкм) белага, а пры старэнні зялёнага і бурага колеру пладовыя целы, якія складаюцца са стэрыгм, што размяшчаюцца ў выглядзе разеткі па 5...7 штук, і авальных спор-канідый. Кожная стэрыгма нясе толькі адну спору прадаўгавата-авальнай формы, спачатку бледна-аліўкавага, затым бурага колеру. Даўжыня спор 7,5...11,5 мкм, шырыня 4,5...7,2 мкм. Вялікая колькасць канідый стварае чорны колер.

Dendrodochium – недасканалы плесневы грыб, маючы разгалінаваны, септыраваны міцэлій (1...4 мкм) белага колеру і спорадохіі – утварэнні акруглай формы (0,2...1,0 мкм) зеленаватага колеру, якія пасля чарнеюць, прадстаўляючыя сабою своеасаблівыя пладовыя целы, складзеныя са стэрыгмаў у выглядзе мутоўкі і размешчаных на іх канідыях (2,7...3,5 х 7,5...8,0 мкм). Канідыі эліпсападобныя з завостранымі канцамі.

Fusariumнедасканалы грыб, які мае несептаваны белы ці чырванаватага колеру, грушападобныя ці лімонападобныя мікраканідыі (1,3...3,8 х 3,8...6,6 мкм), якія размяшчаюцца групамі на кароткіх адростках, адыходзячых ад міцэлія, і макраканідыі (2,8...4,5 х 17,0...28,0 мкм), якія маюць серпападобную форму і сладваюцца з 3-5 камер, і таксама размяшчаюцца групамі на кароткіх адростках міцэлія. Пры старэнні на міцэліі ці макраканідыях утвараюцца хламідаспоры, маючыя круглую форму і тоўстую абалонку.

Aspergillus (лейкавая плесень – названа так таму, што споры размешчаны ў выглядзе ланцужкоў, якія напамінаюць струйкі вады, нібыта выцякаючыя з лейкі) – недасканалы плесневы грыб, які мае септаваны, шырокі міцэлій (2,0...8,0 мкм) спачатку белага, а затым у залежнасці ад віду, зеленавата-жоўтага, жоўтага і чорнага колеру. Канідыяносцы несептаваныя, на канцах маюць рознай формы ўздуцці, на канцы якіх размяшчаюцца стэрыгмы (7,0...8,0 мкм), сабраныя ў разетку, на якіх размяшчаюцца ланцужкі шарападобных канідый-экзаспор 3,0...6,0 мкм.

Penicillium (гронкападобная плесень) – недасканалы грыб, які мае септаваны міцэлій спачатку белага колеру, затым зялёнага і іншага. На паверхневых септаваных гіфах мае пладовыя целы, якія маюць прадаўгаватыя стэрыгмы ў выглядзе вілкі, дзе размяшчаюцца ланцужкі канідый. Пладовыя целы прыгадваюць кісці ці гронкі.

Таксічнасць культур грыбоў выяўляюць паскораным метадам з выкарыстаннем прасцейшых (Paramaecium caudatum), а таксама скурнай пробай на трусах.

Фізіка-хімічны аналіз. Яго сутнасць заключаецца ў ізаляванні, якасным і колькасным вызначэнні афлатаксінаў В1 і G1, мікатаксіна Т-2, зеараленона (Ф-2) і іншых.
Назвы таксінаў, якія ўтвараюцца мікраскапічнымі грыбамі


Назвы прадуцэнтаў

Назвы мікатаксінаў

Penicillium

Пеніцылавая кіслата, цытранін, патулін, aфлатаксіны, рубратаксін, цытрэявірыдын, охратаксіны, F-2–таксін, трэмаргенныя таксіны, цыклапіязонавая кіслата, цыклахларатын, веррукалаген і інш.

Aspergillus

Охратаксіны, фумігалін, фумігатын, мігалін, гліятаксін, спінулазін, колевая і гельволевая кіслоты, трыпадыцын, афлатаксіны, стэрыгматацыстын, фумітрэмаргіны, рубратаксіны

Fusarium

Т-2-таксін, зеараленон, ніваленол, маніліфармін, дыоксініваленол, фузарэнон-Х, НТ-2-таксін, споратрыхін і іншыя.

Alternaria

Альтэрнарыоль, альтэртэнуол, альтэнцэн, альтэнузін, тэнуазолавая кіслата, альтэнуазол

Rizopus

Афлатаксін

Dendrodochium

Дэндрадаксін, рарыдын А, веррукарын А і Н, трыхатэцэны

Stachybotrys

Сатратаксіны C,D,F,G,H,E, рарыдын Е

Chaetomium

Хетамін, стэрыгматацыстын

Claviceps

Эргаалкалоіды



Парадак выкарыстання некандыцыйных кармоў.
1   ...   9   10   11   12   13   14   15   16   17


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка