М.І. Таранда, С. Б. Пазняк, А. Г. Смалей Лабараторная дыягностыка бактэрыяльных і мікозных інфекцый сельскагаспадарчай і хатняй жывёлы



старонка17/17
Дата канвертавання15.05.2016
Памер2.64 Mb.
1   ...   9   10   11   12   13   14   15   16   17

Грубыя кармы:

  • таксічныя грубыя кармы (салома, сена, мякіна) забараняецца выкарыстоўваць як корм і на падсцілку;

  • слабатаксічныя грубыя кармы, таксічнасць якіх абумоўлена:

  • грыбам Stachybotrys alternans дазваляецца выкарыстоўваць толькі пасля абеззаражвання пры ўмове адмоўнага выніку пры паўторнай праверцы на таксічнасць,

  • грыбамі Fusarium і Dendrodochium – забараняецца выкарыстоўваць на фураж і падсцілку,

  • грыбамі з родаў Aspergillus, Penicillium, Mucor і Rizopus і іншымі, акрамя пералічаных вышэй, дапускаюцца ў корм буйной і дробнай рагатай жывёле за выключэннем лактыруючых і сцельных матак, у колькасці 25 % ад нормы грубых кармоў пасля падработкі і прасушвання, а пасля абеззаражвання скармліваюць без абмежаванняў;

  • нетаксічныя грубыя кармы, пашкоджаныя Stachybotrys alternans, скармліваюць толькі пасля абясшкоджвання;

  • сена, салому, пашкоджаныя грыбам Aspergillus fumigatus, выкарыстоўваць у падсцілку маладняку сельскагаспадарчых жывёл і птушцы забараняецца.

Камбініраваныя кармы:

  • таксічныя камбініраваныя кармы забараняецца выкарыстоўваць на фуражныя мэты;

  • слабатаксічныя камбініраваныя кармы, таксічнасць якіх абумоўлена грыбамі з родаў Aspergillus, Penicillium, Mucor і Rizopus і іншымі, акрамя Fusarium дапускаюцца ў корм жывёлам на адкорме: БРЖ і авечкам у колькасці 25% ад нормы камбікармоў; свінням, коням і птушкам у той жа колькасці, толькі пасля абясшкоджвання і атрыманні адмоўнага выніку пасля паўторнага даследавання на таксічнасць; грыбамі рода Fusarium – выкарыстоўваюць у корм БРЖ пасля абясшкоджвання ў колькасці 25% ад суткавай нормы камбікармоў;

  • утрыманне спор грыба Aspergillus fumigatus не павінна перавышаць 1000 у 1 г камбікорма для маладняку птушак: для куранят ва ўзросце да 90 дзён, бройлераў – да 56 дзён, качанят – да 55 дзён, гусянят – да 65 дзён, індычанят – да 60 дзён.

Канцэнтрыраваныя кармы:

  • таксічныя - забараняецца выкарыстоўваць;

  • слабатаксічныя канцэнтрыраваныя кармы, таксічнасць якіх абумоўлена грыбамі з родаў Aspergillus, Penicillium, Mucor і Rizopus і іншымі, акрамя Fusarium дапускаюцца ў корм жывёлам на адкорме: БРЖ і авечкам у колькасці 25% ад нормы камбікармоў; свінням, коням і птушкам у той жа колькасці, толькі пасля абясшкоджвання і атрыманні адмоўнага выніку пасля паўторнага даследавання на таксічнасць; грыбамі рода Fusarium – выкарыстоўваюць у корм БРЖ пасля абясшкоджвання ў колькасці 25% ад суткавай нормы канцэнтрыраваных кармоў;

  • зерне, якое перазімавала пад снегам ці падвяргалася саманаграванню (I і II ступені дэфектнасці), але аказалася ў выніку даследавання нетаксічным, дапускаюць для фуражных мэт толькі пасля прасушвання. Яго дазваляецца захоўваць не больш аднаго месяца;

  • слабатаксічныя шроты, макуху выкарыстоўваюць у корм БРЖ на адкорме ў колькасці, не перавышаючай зоатэхнічных норм;

  • слабатаксічны шрот, выпрацаваны з дэфектнага насення сланечніку, пашкоджанага склератыніяй, можа быць выкарыстаны для прыгатавання камбікармоў для БРЖ на адкорме не больш 10%; матачнаму пагалоўю свіней не больш 8%; рамонтнаму маладняку птушкі прамысловага статка яечных парод старэй 60 дзён не больш 6%; курам-нясушкам прамысловага статку не больш 7%. Дадзены шрот забараняецца выкарыстоўваць у корм свінаматкам, лактуючым і цяжарным маткам буйной і дробнай рагатай жывёлы, маладняку сельскагаспадарчых жывёл, у тым ліку, птушанятам ранняга ўзросту. Шрот трэба выключаць з рацыёна за 2 тыдні да забою.


Характарыстыка асноўных груп таксінаў:

  • афлатаксіны - прадукуюць грыбы, Aspergillus flavus, A.parasiticus, A.fumigatus; органам-мішэнню з’яўляецца пячонка (некрозы, праліферацыя жоўцевых пратокаў, цырозы і рак); акрамя гепататропнага дзеяння валодаюць канцэрагенным, тэратагенным і мутагенным дзеяннем; у большасці жывёл выклікаюць вяласць, парушэнне каардынацыі руху, сутаргі, парэзы, пашкоджанні страўнікава-кішэчнага шляху, гемарагіі, ацёкі, страту вагі, адставанне ў развіцці (летальнасць высокая); афлатаксіны (асабліва афлатаксін В1) з’яўляюцца моцнымі імунадэпрэсантамі, якія падаўляюць клеткавы і гумаральны імунітэт; найбольш адчувальнымі да афлатаксінаў з’яўляюцца свінні, цяляты і птушкі. Афлатаксіны ў кармах абясшкоджваюцца аміяком і іншымі шчолачнымі прэпаратамі;

  • охратаксіны - прадукуюцца Aspergillus ochraceus і Penicillium viridicatum; вядомы некалькі охратаксінаў: A, B, C і D, але часцей сустракаецца А (тэрмастабільны, але адчувальны да дзеяння света і паветра), радзей В (у адрозненні ад охратаксіна А не ўтрымлівае хлору і менш таксічны); пры ультрафіялеце охратаксін А дае зялёную флюарэсцэнцыю, а В - блакітную; выклікаюць охратаксікозы - у асноўным пашкоджваюцца ныркі, але змяненні назіраюцца ў страўнікава-кішэчным тракце, печані, лімфоіднай тканцы. Захворванне часцей бывае ў свіней (летальнасць 40-90%), куранят, курэй, індычат, радзей у качанят і ў буйной рагатай жывёлы. Охратаксін А утвараецца ў кукурузным сіласе, аўсяным сенажы, сеннай муцы; не ўяўляе вялікай небяспекі для дарослых жвачных жывёл;

  • зеараленон (F-2) - прадукуюць грыбы Fusarium sporotrichiella var. Sporotrichioides, F. graminearum, F.nivale (шт.Fn2В) на кукурузе, ячмені; выклікае вульвавагініты, бясполоддзе ў свіней, у супаросных свінаматак назіраюцца аборты, уродствы, рассмоктванне, нараджэнне мёртвых ці муміфіцыраваных пладоў (адбываюцца дэгенератыўныя змены яечнікаў, маціцы); падобныя змены бываюць і ў БРЖ; у хатняй птушкі, трусоў, марскіх свінак, мышэй назіраецца эстрагенны эфект;

  • трыхатэцэнавыя мікатаксіны (Т-2, ніваленол, дыаксініваленол і іншыя); прадукуюцца Fusarium tricinctum; выклікаюць некроз скуры, гемарагіі ва ўнутраных органах і мышцах, разбураюць клеткі цімуса, селязёнкі, яечніка, семеннікоў, пашкоджваюць сардэчна-сасудзістую і нервовую сістэму; выклікаюць у жывёл прыгнечанне, нарушэнне каардынацыі рухаў, рвоту, смерць; пашкоджваюцца ротавая поласць з развіццём язвеннага стаматыту; хварэюць свінні, коні, птушка і іншыя жывёлы; хвароба раней была вядома пад назвай “п’яны хлеб” і выяўлялася пасля выпякання хлеба з мукі, атрыманай з перазімаваўшага пад снегам збожжа; прадукты і кармы выклікалі захворванні ў людей і жывёл, якія часта заканчваліся смяротным зыходам.



ЗМЕСТ

Уступ

3

Правілы адбору матэрыялу і перасылкі яго ў лабараторыю.

3

Патагенныя стафілакокі

7

Патагенныя стрэптакокі

11

Рожа свіней

19

Лістэрыёз

22

Пастэрэлёз

25

Гемафілёзны полісеразіт

30

Актынабацылёзная плеўрапнеўманія

35

Колібактэрыёз

39

Сальманелёз

49

Бруцэлёз

56

Тулярэмія

64

Бардэтэлёз

69

Туберкулёз

74

Паратуберкулёз

86

Псеўдаманозы

90

Сап

95

Меліяідоз

100

Сібірская язва

105

Патагенныя анаэробы

113

Узбуджальнікі злаякаснага ацёку

114

Эмфізематозны карбункул

129

Слупняк

133

Брадзот авечак

137

Анаэробная энтэратаксемія і анаэробная дызентэрыя ягнят і парасят

138

Батулізм

143

Некрабактэрыёз

148

Лептаспіроз

153

Кампілабактэрыёз

161

Мікаплазмы і мікаплазмозы

167

Кантагіёзная перыпнеўманія буйной рагатай жывёлы

174

Кантагіёзная агалактыя козаў і авечак

175

Рэспіраторны мікаплазмоз птушак

177

Хламідыі

179

Арнітоз

185

Рыкетсіі і рыкетсіёзы

188

Ку-ліхаманка

191

Лабараторная дыягностыка рыкетсійнага кератакан’юнктывіту

195

Лабараторная дыягностыка анаплазмозу

198

Лабараторная дыягностыка эперытразаанозу свіней

200

Эрліхіёз сабак

202

Эрліхіёз жвачных і ўсяядных

203

Гідраперыкардыт

204

Неарыкетсіёз сабак

204

Дэрматамікозы і іншыя мікозы

206

Кандыдоз

215

Бластамікоз

217

Мікатаксікозы

223

Змест

233

Спіс літаратуры

235


Спіс літаратуры:


  1. Анаэробные патогенные бактерии / Н.И. Таранда [и др.]. – Гродно, 2005. – 86 с.

  2. Ветеринарная микробиология и иммунология / Н.А. Радчук, Г.В. Дунаев, Н.М. Колычев [и др.]; под ред. Н.А. Радчука. – Москва: Агропромиздат, 1991. – 383 с.

  3. Ветеринарная микробиология и иммунология. Электронный дидактический комплекс / Е.С. Воронин [и др.]. [Электронный ресурс]. - 2007. – Режим доступа: http://vetfac.nsau.edu.ru/new/uchebnic/microbiology .

  4. Длубаковский, В.И. Бактериоскопические методы исследований / В.И. Длубаковский, Н.И. Таранда. – Гродно: ГГАУ, 2004. –26 с.

  5. Лабораторная диагностика бактериальных инфекций сельскохозяйственных и домашних животных: учебно-методическое пособие / А.А. Вербицкий [и др.]. – Витебск: УО ВГАВМ, 2006. – 137 с.

  6. Практикум по частной микробиологии: учебное пособие / А.А.Солонеко [и др.]; под ред. А.А. Гласкович. – Минск: Ураджай, 2000. – 250 с.

  7. Таранда, Н.И. Питательные среды, их приготовление и использование / Н.И. Таранда, В.И. Длубаковский. – Гродно: ГГАУ, 2004. – 40 с.

  8. Таранда, Н.И. Иммунология в рисунках. Современные методы антигенного анализа в микробиологии / Н.И. Таранда, В.И. Длубаковский, А.В. Сенько. – Гродно: ГГАУ, 2004. – 44 с.

  9. Таранда, Н.И. Характеристика микроскопических грибов и принципы их классификации / Н.И. Таранда, В.И. Длубаковский, Е.М. Путырская. – Гродно: ГГАУ, 2004. – 38 с.

  10. Таранда, М.І. Мікрабіялогія пракарыётаў (марфалогія і сістэматыка): метадычны матэрыял з ілюстрацыямі па марфалогіі, структуры клеткі і сістэматыцы пракарыётаў для студэнтаў зоаінжынернага і агранамічнага, а таксама факультэтаў аховы раслін і ветэрынарнай медыцыны / М.І. Таранда. – Гродна: УА “ГДАУ”, 2006. – 58 с.

Вучэбнае выданне



Таранда Мікалай Іванавіч

Пазняк Станіслаў Браніслававіч

Смалей Алена Германаўна

Лабараторная дыягностыка бактэрыяльных і мікозных інфекцый сельскагаспадарчай і хатняй жывёлы: вучэбна-метадычны дапаможнік

Ст. карэктар Ж.І.Барадзіна

Камп’ютарная вёрстка: М.І.Таранда.


Подпісана ў друк

Формат 60х84/16. Бумага афсетная. Гарнітура Таймс.

Друк Riso. Ум.друк.л. . Ул.-выд..л.

Тыраж 120 экз. Заказ № .
Установа адукацыі

«Гродзенскі дзяржаўны аграрны універсітэт»

Ліц. № 02330/0133326 ад 29.06.2004.

230008, г. Гродна, вул. Церашковай, 28


Надрукавана на памнажальнай тэхніцы выдавецка-паліграфічнага аддзела Установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны аграрны універсітэт”



230008, г. Гродна, вул. Церашковай, 28


1   ...   9   10   11   12   13   14   15   16   17


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка