М.І. Таранда, С. Б. Пазняк, А. Г. Смалей Лабараторная дыягностыка бактэрыяльных і мікозных інфекцый сельскагаспадарчай і хатняй жывёлы



старонка2/17
Дата канвертавання15.05.2016
Памер2.64 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   17

*- уласцівасці не вызначаны

Табліца 2

Вызначэнне патагеннасці ўзбуджальнікаў стрэптакакозаў


Захвор-ванне

Від жывёл

Метад за-раджэння

Доза

Від уносімага матэрыялу

Тэрмін назірання

1

2

3

4

5

6

Дыпла-кокавая септы-цэмія

3 белыя мышы (14-16 г)

Унутры брушынна

0,5 мл

Сутачная бу-лённая куль-тура ці суспензія патматэрыялу

6 дзён, гібель часцей праз 1-2 сутак

Мыт

2 белыя мышы (12-15 г)

Падскурна ў вобласці спіны

0,1 мл

0,5 мл


Гной ці булён-ная культура

Суспензія з органаў ці выцяканні з носу



10 дзён, праз 2-7 сутак

Стрэпта-кокавы поліарт-рыт ягнят

2 белыя мышы (12-15 г) трусы па 500 г

Падскурнаун/брушынна

0,5 мл

1,0 мл


Булённая культура ці суспензія

5 сутак, мышы гі-нуць праз 3 сутак, трусы – 5

1

2

3

4

5

6

Стрэпта-кокавая септыцэ-мія птушак

2 белыя мышы 20-25 г

Унутры-брушынна

0,2 мл

Булённая культура ці суспензія

5 сутак, гінуць праз 1-4 суткі

Стрэпта-какозы с/г жывёлаў

3 белыя мышы 14-16 г

Унутры-брушынна

0,5 мл

Булённая культура

5 сутак, гінуць праз 1-2 сутак

Энтэра-кокавая інфекцыя

3 белыя мышы 18-20 г

Унутры-брушынна

0,5 мл

Суспензія з МПА, канцэнтраваная

мікробная культура



5 сутак, гінуць праз 1-3 сутак


Схема лабараторнай дыягностыкі стрэптакакозаў



Схема лабараторнай дыягностыкі мастыта


Рожа свіней
Рожа свіней – інфекцыйнае захворванне, якое характарызуецца пры вострым працяканні септыцэміяй і запаленчай эрытэмай скуры, пры падвострым - “крапіўніцай”, пры хранічным – эндакардытам і артрытамі.

Класіфікацыя ўзбуджальніка:

Род: Erysipelothrix
Від: E.rhusiopathiae

Успрыімлівыя жывёлы: пераважна свінні ва ўзросце ад 3 да 12 месяцаў. Могуць хварэць ягняты, авечкі, птушкі і іншыя; успрыімлівы і чалавек; носьбітамі з’яўляюцца марскія і прэснаводныя рыбы.



Патагенэз і фактары вірулентнасці:

  • заражэнне адбываецца ў асноўным аліментарным шляхам, бактэрыі спачатку асядаюць у міндалінах і салітарных фалікулах, дзе размнажаюцца і сваімі таксінамі выклікаюць сенсібілізацыю арганізма, якая праяўляецца ў выглядзе разнастайных пашкоджанняў скуры. Гематагенным і лімфагенным шляхам бактэрыі разносяцца па ўсім арганізме і выклікаюць сепсіс;

  • фактарамі вірулентнасці з’яўляюцца эндатаксіны і агрэсіны.

Матэрыял для даследавання: труп цалкам ці сэрца (пры хранічным працяканні), парэнхіматозныя органы (сэрца, пячонка, селязёнка, нырка), трубчатая костка, якую абгортваюць бінтом, прапітаным 2-3 % растворам фенолу.

Мікраскапія: простая афарбоўка і па Граму.

Мікракарціна:

  • тонкія, простыя ці злёгку выгнутыя палачкі да 1,5 мкм

  • грамстаноўчыя;

  • спор не ўтвараюць;

  • капсул не ўтвараюць;

  • нерухомыя.

Культываванне:

Высеў на пажыўныя асяроддзі: МПА, МПБ, МПЖ, ПЖА, асяроддзе Сент-Іванні (МПА з 0,1 % крысталвіялета і 1% азіду натрыя).

Асаблівасці вылучэння ўзбуджальніка:

  • факультатыўныя анаэробы (мікрааэрафіл 5-10% СО2);

  • аптымальная тэмпература 37оС;

  • тэрмін культывавання ад 18-20 да 48 гадзін.

Культуральныя ўласцівасці:

  • на МПА – дробныя, расінчатыя, празрыстыя калоніі;

  • на МПБ – лёгкае памутненне, якое праз 48-72 гадзіны прасвятляецца і на дне ўтвараецца асадак, які пры ўзбоўтванні падымаецца ў выглядзе муаравай стужкі;

  • на МПЖ – раўнамерныя адросткі, якія адыходзяць ад цэнтральнага стрыжня.

Біяхімічныя ўласцівасці:

  • валодаюць цукралітычнымі ўласцівасцямі і раскладаюць без газу глюкозу, лактозу, левулёзу, галактозу, не раскладаюць саліцын, маніт і цукрозу; утвараюць серавадарод.

Біяпроба:

  • заражаюць белых мышэй падскурна патматэрыялам ці 1-2 сутачнай агаравай культурай, якія гінуць праз 2-4 сутак. З органаў загінуўшых мышэй робяць высевы на МПБ і МПА для выдзялення чыстай культуры; можна заражаць і галубоў у грудную мышцу.

Сералагічныя метады:

  • РА: вылучаная культура з лячэбнай сыроваткай 1:50, РІФ.


Схема лабараторнай дыягностыкі рожы свіней

Лістэрыёз

Лістэрыёз – інфекцыйная хвароба, якая характарызуецца пашкоджаннем у жывёл нэрвовай сістэмы, септычнымі з’явамі, абортамі і мастытамі.



Класіфікацыя ўзбуджальніка:

Род: Listeria



Від: L. Mоnоcytogenes

Успрыімлівыя жывёлы: усе віды сельскагаспадарчых жывёл, птушак; хварэе і чалавек,

Патагенэз і фактары вірулентнасці:

  • заражэнне адбываецца аліментарным шляхам;

  • узбуджальнік распаўсюджваецца гематагенным і лімфагенным шляхамі, выклікае дэгенератыўныя змены ў парэнхіматозных органах, пашкоджвае нервовую і палавую сістэмы.

Матэрыял для даследавання: трупы дробных жывёл, парэнхіматозныя органы, галаўны мозг, абартыраваныя плады.

Мікраскапія:

  • метады афарбоўкі: простая афарбоўка, па Граму.

Мікракарціна:

  • поліморфныя палачкі да 3 мкм, размяшчаюцца па адной, папарна, часта ў выглядзе рымскай лічбы V;

  • грамстаноўчыя;

  • спор не ўтвараюць;

  • капсулу не ўтвараюць;

  • рухомыя ў маладых культурах, якія выраслі пры тэмпературы пакоя.

Культываванне:

Сяўба па пажыўныя асяроддзі: МПБ, МПА, МППБ, МППА з дабаўленнем 1% глюкозы і 2-3% гліцэрыну, крывяны агар.

Асаблівасці выдзялення чыстай культуры:

  • факультатыўныя аэробы;

  • аптымальная тэмпература;

  • тэрмін культывавання (штодзённы агляд) да 3-4 сутак.


Культуральныя ўласцівасці:

  • на МПБ памутненне асяроддзя з утварэннем слізістага асадку;

  • на МПА – дробныя, круглыя, празрыстыя калоніі;

  • на крывяным МПА вакол калоній зоны гемоліза.

Біяхімічныя ўласцівасці:

  • валодаюць цукралітычнымі ўласцівасцямі – раскладваюць саліцын;

  • не разрэджваюць жэлаціну, не ўтвараюць індол і серавадарод;

  • прадукуюць каталазу;

  • валодаюць гемалітычнымі ўласцівасцямі.

Біяпроба:

  • Зараджаюць унутрыбрушынна ці ўнутрывенна белых мышэй, або трусоў, кератаканьюктывальная проба.

Сералагічны метад:

РА і РЗК (рэакцыя звязвання камплемента) з сыроваткаю крыві доследных жывёл;

РА – для дыферэнцыяцыі вылучаных лістэрый (мікробная культура і полівалентная лістэрыёзная сыроватка).


Схема лабараторнай дыягностыкі лістэрыёзу



Пастэрэлёз, гемафілёзны полісеразіт, актынабацылёзная плеўрапнеўманія
Пастэрэлёз – інфекцыйнае захворванне, якое характэрызуецца септыцэміяй і запаленча-гемарагічнымі працэсамі ва ўнутраных органах, на слізістых і серозных абалонках, пашкоджаннем кішэчніка; пры хранічным працяканні запаленнем лёгкіх, артрытамі. У дарослых жывёл магчымы аборты, а ў людзей харчовыя таксікаінфекцыі.

Класіфікацыя ўзбуджальніка:

сям’я: Pasteurellaceae



род: Pasteurella

віды:

  • P.multocida – выдзяляюць у кароў і свінаматак пры абортах, у авечак і кароў пры мастытах, у цялят і ягнят – пры артрытах і іншых лакальных паталагічных працэсах;

  • P.haemolytica – тое ж, што і P.multocida;

  • P.ureae – выдзяляюць ад чалавека пры хранічным атрафічным насмарку;

  • P.pneumotropica – выклікае эпізаатычнае захворванне мышэй, трусоў і іншых лабараторных грызуноў, якое праяўляецца паражэннем органаў дыхання і ўтварэннем абсцэсаў;

  • P.aerogenes – сталы насельнік кішэчнага тракту ў свіней;

  • P.gallinarum – існуе як каменсал у верхніх дыхальных шляхах птушак і часам буйной і дробнай рагатай жывёлы, мае нізкую вірулентнасць і часцей асацыіруецца з хранічнымі рэспіраторнымі захворваннямі птушак.

Успрыімлівыя жывёлы: хварэюць усе віды сельскагаспадарчых і дзікіх жывёл, у тым ліку і птушкі (халера птушак).

Патагэнез і фактары вірулентнасці:

  • заражэнне жывёл адбываецца аліментарным і паветрана-кропельным шляхамі;

  • узбуджальнік размнажаецца і трапляе ў кроў і лімфу, выклікае септыцэмію;

  • эндатаксіны і агрэсіны пашкоджваюць сценкі сасудаў, чым выклікаюць масавыя крывазліцці, з’яўляюцца ацёкі. Усё гэта прыводзіць да змярцвення тканак.

Матэрыял для даследавання: парэнхіматозныя органы (пячонка, селязёнка, ныркі, лімфавузлы), кроў з сэрца ці сэрца з перавязанымі сасудамі, экссудат з грудзіннай поласці, галаўны мозг, трубчатая костка – пасмяротна. Летам органы змяшчаюць у 30 %-ны водны раствор гліцэрыну, а трубчатую костку заварочваюць у марлю, змочаную 5-10 %-ным растворам фармаліну. Пры пашкоджанні лёгкіх бяруць кавалкі іх на мяжы нармальных і са зменамі ўчасткаў, міндаліны, бранхіяльныя, срэдасценныя і заглотачныя вузлы. Трупы 2-3 дробных жывёлін адпраўляюць цалкам. Для дыягностыкі пастэрэлёзу ў птушак у лабараторыю накіроўваюць, акрамя трупаў, некалькі жывых птушак. Матэрыял для даследавання адбіраюць не пазней за 3-5 гадзін пасля смерці, ад жывёл, якія не падвяргаліся антыбіётыкатэрапіі.

Лабараторная дыягностыка ўключае мікраскапію мазкоў з патматэрыялу, выдзяленне чыстай культуры, яе ідэнтыфікацыю, праверку патагеннасці і вызначэнне адчувальнасці да антыбіётыкаў.

Мікраскапія:

метады афарбоўкі: простая афарбоўка метыленавай сінькай Лёфлера (з наступнай апрацоўкай мазка на працягу некалькіх секунд 0,5-1 %-ным растворам воцатнай кіслаты), па Граму, Раманоўскаму-Гімзу.



Мікракарціна:

  • кароткія палачкі да 1,5 мкм, размешчаныя адзіночна; у паталагічным матэрыяле палачкі афарбоўваюцца біпалярна (больш інтэнсіўна метыленавай сінькай афарбоўваюцца палюсы клеткі); у мазках з культур кокападобныя і размешчаны адзіночна, парамі, радзей ланцужкамі;

  • грамадмоўныя;

  • спор не ўтвараюць;

  • утвараюць капсулу (толькі патагенныя штамы);

  • нерухомыя.

Культываванне:

Высеў: на МПА і МПБ, булён і агар Хоцінгера з сыроваткаю крыві.

Асаблівасці вылучэння ўзбуджальніка:

  • факультатыўныя анаэробы;

  • аптымальная тэмпература +37оС;

  • аптымальная рН 7,2-7,4;

  • тэрмін культывавання 18-20 гадзін.

Культуральныя ўласцівасці:

  • на цвёрдых асяроддзях – дробныя (да 3 мм), празрыстыя, з роўнымі краямі калоніі склізістай кансістэнцыі, шэрага колеру; на крывяным агары P.haemolytica ўтварае пукатыя, бліскучыя розных памераў калоніі, якія прасвечваюцца і маюць вакол сябе зону гемолізу; P.haemolytica можа расці на асяроддзі Мак-Конкі, чым адрозніваецца ад P.multocida;

  • на вадкіх – нязначнае памутненне, на дне асядае склізісты асадак, які пры ўстрэсванні паднімаецца ў выглядзе “коскі” (“касічкі”).

Біяхімічныя ўласцівасці:

  • валодаюць цукралітычнай актыўнасцю, ферментуюць з утварэннем кіслаты без газу глюкозу, цукрозу, галактозу, сарбіт і маніт; не ферментуюць лактозу, рамнозу, рафінозу, дульцыт;

  • не разрэджваюць жэлацін, не зварочваюць і не пептызуюць малако, не растуць ў жоўці быка і лізіруюцца ёю, рэакцыя з метыленавым сінім і Фогеса-Праскаўэра – адмоўная;

  • утвараюць індол;

  • рэдукуюць нітраты (у МПБ з 1 % нітрата калія);

  • не выклікаюць гемолізу, акрамя P.haemolytica;

  • валодаюць каталазнай актыўнасцю.

Біяпроба:

  • даследуемым матэрыялам ад буйной рагатай жывёлы, свіней, авечак зараджаюць падскурна белых мышэй і трусоў (не пастэрэланосьбітаў, для чаго трусам закапваюць у нос па 2 кроплі 0,5 % воднага раствору брыльянтавай зелені; з’яўленне гнойных выдзяленняў з носавах адтулін сведчыць аб пастэрэланосьбіцтве, пасля чаго такіх трусоў не выкарыстоўваюць у вопыце); суспензіяй (0,5 мл) з патматэрыялу ці 18...24 гадзіннай выдзеленай культурай зараджаюць двух белых мышэй; вірулентныя штамы P.multocida (сераварыянт В), якія з’яўляюцца ўзбуджальнікамі гемарагічнай септыцэміі, выклікаюць гібель жывёлаў праз 24-72 гадзіны, а слабавірулентныя ( варыянты А і Д), якія выклікаюць пнеўманіі – праз больш працяглы тэрмін – да 7 сутак

  • матэрыялам ад птушак заражаюць унутрымышачна галубоў, курэй, качак, якія гінуць праз 18-36 гадзін.

P. haemolytica выклікае гібель белых мышэй толькі пры ўнутрыбрушынным заражэнні.

Патагеннасць P. haemolytica вызначаюць праз заражэнне 7-дзённых курыных эмбрыёнаў, якім булённую культуру ўводзяць у алантоісную вобласць у дозе 0,2 мл. Пасля гібелі эмбрыёнаў праз 36...48 гадзін, і выдзялення з іх зыходнай культуры, можна сцвярджаць аб яе вірулентных уласцівасцях.

Тэрмін даследавання - 10 дзён.



Дыферанцыяльная дыягностыка пастэрэлёзу


Прызнакі

P.multo-cida

P.haemo-lytica

P.pneumo-tropica

P.ureae

P.aero-genes

P.galli-narum

Гемоліз на крывяным агары

-

+

-

-

-

-


Утварэнне індолу

+

-

+

-

-

-


Наяўнасць

урэазы

-

-

+

+

+

-


Ферментацыя маніта

+

+

-

+

-

-



Імунітэт. У перахварэўшых жывёл утвараецца нестэрыльны імунітэт. Яны, а таксама птушкі, пасля выздараўлення могуць заставацца пастэрэланосьбітамі.

Для актыўнай імунізацыі выкарыстоўваюць відаспецыфічныя эмульгіраваныя вакцыны для буйной рагатай жывёлы і для свіней; прэцыпітыраваную вакцыну для авечак і коз. Для свіней выкарыстоўваецца асацыяваная вакцына супраць пастэрэлёзу, сальманелёзу, дыплакокавай септыцэміі. Для прафілактыкі і лячэння хворых жывёл выкарыстоўваюць гіпер’імунную сыроватку.


Схема лабараторнай дыягностыкі пастэрэлёзу (P.multocida)

Лактоза P.m “-“,

P.haemolytica “+”



Цукроза “+”

Глюкоза “+”

Дульцыт “-“

Біяхімічныя ўласцівасці

Маноза “+”

Гемафілёзны полісеразіт
Гемафілёзны полісеразіт – інфекцыйная хвароба парасят пасля адымання ад свінаматкі, якая характэрызуецца сепсісам, серозна-фібрынозным запаленнем плеўры, перыкардыту, чэрава, суставаў і менінгаэнцэфалітам;

Класіфікацыя ўзбуджальнікаў:

Сям’я: Pasteurellaceae

Род: Haemophilus

Від: Н.parasuis



Успрыімлівыя жывёлы: свінні і парасяты ў пасляад’ёмны перыяд.

Патагенез і фактары вірулентнасці:

  • узбуджальнікі захворвання знаходзяцца на слізістых абалонках носавай поласці здаровых свіней і магчыма носьбітамі іх з’яўляецца да 70 % пагалоўя свіней;

  • пры зніжэнні рэзістэнтнасці арганізму ўзбуджальнік пранікае праз слізістыя абалонкі ў кроў і заносіцца крывёю на серозныя абалонкі ці тканкі лёгкіх, а эндатаксіны, якія ўтвараюцца, выклікаюць розныя запаленчыя працэсы. У асобных жывёл узбуджальнікі адсарбіруюцца і размнажаюцца ў сінавіяльным слоі капсулы суставаў, часта пранікаюць праз гематаэнцэфалічны бар’ер і пашкоджваюць галаўны мозг.

Матэрыял для даследавання: у залежнасці ад лакалізацыі паталагічных змяненняў выкарыстоўваюць:

    • экссудат з перытаніяльнай, плеўральнай поласцяў, саскрэбы з пашкоджаных серозных абалонак, суставаў;

Лабараторнае даследаванне ўключае мікраскапічнае даследаванне зыходнага матэрыялу, высеў на пажыўныя асяроддзі, ідэнтыфікацыю выдзеленых культур, а таксама пастаноўку біялагічнай пробы.

Мікраскапія:

  • Метады афарбоўкі: па Граму, па Гінсу;

Мікракарціна:

  • поліморфныя дробныя палачкі да 0,5 мкм, могуць быць у выглядзе кароткіх ланцужкоў і нават кокаў;

  • грамадмоўныя;

  • спор не ўтвараюць;

  • утвараюць капсулу, якую выяўляюць па Гінсу;

  • нерухомыя.

Культываванне:

Сяўба на пажыўныя асяроддзі: шакаладны агар (да расплаўленага МПА пры 90 оС прыбаўляюць 10 % дэфібрынаванай крыві барана – асяроддзе набывае колер шакаладу), крывяны МПА (з 5 % дэфібрынаванай крыві барана, труса, каня), сыроватачны МПА з “баккармілкамі”, для чаго, после высеву даследуемага матэрыялу на падсушанае асяроддзе і знаходжання чашак 30 мінут у тэрмастаце пры 37оС робяць крыжападобны высеў ці па дыяганалі негемалітычнай кішэчнай палачкі, негемалітычнага стафілакока (S.albus ці S.epidermidis), альбо сеннай палачкі Bac.subtilis, якія прадуцыруюць у агаравае асяророддзе фактары росту, стымулюючыя рост гемафілёзных бактэрый. Такімі фактарамі з’яўляюцца гемін крыві ці іншыя парфіны, а таксама НАД (нікацінаміддынуклеатыд) ці яго аналагі. Выкарыстоўваюцца таксама сыроватачна-дражджавыя МПА і МПБ.

Асаблівасці выдзялення чыстай культуры:

  • факультатыўныя анаэробы;

  • аптымальная тэмпература 37...38 оС;

  • аптымальная рН – 7,2-7,6;

  • высяваюць на падсушаныя асяроддзі;

  • тэрмін культывавання 24...48 гадзін.

Культуральныя ўласцівасці:

  • на крывяным МПА з “баккармілкаю” у зоне 1-2 см, што прылягае да культуры “баккармілкі”, вырастаюць дробныя (0,2-0,4 мм у дыяметры), выпуклыя, з бліскучай паверхняй, склізістыя калоніі без наяўнасці зоны гемолізу. Калоніі памяншаюцца па меры аддалення ад баккультуры; на крывяным агары без “баккармілкі”рост культур H.parasuis на адбываецца.

На шакаладным агары калоніі ўтвараюцца праз 24...48 гадзін. У першасных высевах растуць калоніі двух тыпаў: буйныя (1,5-2,5 мм у дыяметры) і дробныя (0,2...0,5 мм). Пры перасевах наглядаецца рэверсія ад дробных да больш буйных калоній.

  • на сыроватачным МПБ і іншых вадкіх асяроддзях з дабаўленнем НАД рост у выглядзе раўнамернага памутнення асяроддзя і лёгкай апалесцэнцыі (з-за наяўнасці капсулы).

Біяхімічныя ўласцівасці:

  • цукралітычныя і пратэалітычныя ўласцівасці праяўляюцца слаба: раскладваюць глюкозу, цукрозу, манозу, не раскладваюць лактозу, прычым да асяроддзяў Гіса дабаўляць сыроватку крыві не патрэбна. Улік вынікаў праводзяць праз 18...24 гадзіны.

  • не вылучаюць урэазу, якую вызначаюць на асяроддзі Закса, індол, аксідазу, не зварочваюць і не пептанізуюць малако, не разрэджваюць жэлаціну;

  • рэдуцыруюць (аднаўляюць) нітраты да нітрытаў;

  • серавадарод ±, бэта-галаксідаза ±;

  • гемоліз не выклікаюць.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   17


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка