М.І. Таранда, С. Б. Пазняк, А. Г. Смалей Лабараторная дыягностыка бактэрыяльных і мікозных інфекцый сельскагаспадарчай і хатняй жывёлы



старонка3/17
Дата канвертавання15.05.2016
Памер2.64 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   17

Біяпроба: для свіней патагенныя толькі капсулаўтвараючыя штамы; вылучанай на шакаладным агары культурай заражаюць унутрыбрушынна трох марскіх свінак ці белых мышэй. Культура лічыцца патагеннай, калі на працягу 10 дзён загіне адна ці больш марскіх свінак. Тады з плеўральнага экссудату і крыві з сэрца робяць высевы на крывяны ці сыроватачны МПА з “баккармілкай”. Дыягназ на гемафілёзны полісеразіт лічыцца станоўчым, калі з патматэрыялу (крыві з сэрца ці плеўральнага экссудату) вылучана культура, патагенная для марскіх свінак.

Сералагічнае даследаванне. Ёсць методыкі вызначэння ўзбуджальніка ў мазках пры дапамозе рэакцыі імунафлюарэсцэнцыі. Для ідэнтыфікацыі выдзеленай культуры выкарыстоўваюць рэакцыю аглюцынацыі, рэакцыю звязвання камплемента, рэакцыю дыфузнай прэцыпітацыі.

Лабараторны дыягназ лічаць устаноўленым пры выдзяленні з патматэрыялу культуры Н.parasuis, якая патагенна для марскіх свінак.



Тэрмін лабараторнага даследавання 8 сутак.

Імунітэт. Захворванне суправаджаецца ўтварэннем у арганізме свіней аглюцінатыўных, камплементзвязваючых і прэцыпітуючых антыцел, абарончая функцыя якіх пацвярджаецца наяўнасцю каластральнага імунітэту.

Для стварэння актыўнага імунітэту ў жывёл выкарыстоўваюць інактываваную фармалвакцыну. Імунізуюць супаросных свінаматак, а затым парасят ва ўзросце 1...1,5 месяцаў.



Схема лабараторнай дыягностыкі гемафілёзнага полісеразіту



Скарочаная схема бактэрыялагічнага даследавання на гемафілёзны полісеразіт


Актынабацылёзная плеўрапнеўманія
Актынабацылёзная плеўрапнеўманія (гемафілёзная плеўрапнеўманія) свіней – інфекцыйная хвароба свіней, якая характэрызуецца пры вострым працяканні гемарагічным запаленнем лёгкіх і фібрынозным плеўрытам. Пры падвострым і хранічным – развіцці – магчыма з’яўленне ачаговай гнойнай некратызуючай пнеўманіі і фібрынознага плеўрыту.

Узбуджальнік, які трапляе ў рэспіраторны тракт, падаўляе актыўнасць мукацылярнага апарату. Правакуючым дзеяннем можа валодаць якое-нібудзь папярэдняе інфекцыйнае захворванне, ці парушэнне ўмоў утрымання і кармлення, якія ўплываюць на рэзістэнтнасць арганізму жывёл, а таксама вірулентнасць узбуджальніка.



Патагенез і фактары вірулентнасці:

У выніку ўзаемадзеяння з макрафагамі разбураецца бактэрыяльная клетка і вызваляецца вялікая колькасць эндатаксінаў. Сумеснае дзеянне энда- і экзатаксінаў, а таксама пратэалітычных ферментаў з мезасомаў загінуўшых бактэрый абумоўлівае пашкоджанне тканкі лёгкіх. Далей узбуджальнік з першаснага ачагу ў лёгкіх з крывёю распаўсюджваецца па арганізме і выклікае септычныя з’явы.



Класіфікацыя ўзбуджальнікаў:

Сям’я: Pasteurellaceae



Род: Actinobacillus

Від: A.pleuropneumoniae



Матэрыял для даследавання: кавалкі лёгкіх, якія адбіраюць на мяжы паміж здаровымі і пашкоджанымі тканкамі, срэдасценныя і бранхіяльныя лімфатычныя вузлы.

Лабараторнае даследаванне праводзіцца таксама, як і на гемафілёзны полісеразіт.

Мікраскапія: дробныя кокабактэрыі і кароткія палачкі (да 0,5 мкм), якія маюць капсулу і ў мазках размяшчаюцца адзінкава, парна, радзей – у выглядзе кароткіх ланцужкоў, грамадмоўныя, нерухомыя, не ўтвараючыя спор.

Культуральныя ўласцівасці. A.pleuropneumoniae культывіруюць на тых жа асяроддзях, што і H.parasuis. На МПА і МПБ не растуць. Калоніі, як правіла, растуць на адлегласці 2...3 см ад “баккармілкі”, а на свежым крывяным агары магчымы рост па ўсёй паверхні пажыўнага асяроддзя. A.pleuropneumoniae, у адрозненне ад H.parasuis, здольна расці на асяроддзі Мак-Конкі.



Біяхімічныя ўласцівасці:

  • ферментуе глюкозу, цукрозу, маніт, манозу і дэкстрозу;

  • рэдуцыруе нітраты;

  • утварае урэазу;

  • валодае бэта-галактыназнай актыўнасцю;

  • не ўтварае індол і H2S;

  • не утылізуе цытраты.

Для ўзбуджальніка актынабацылёзнай плеўрапнеўманіі характэрна высокая варыябельнасць ферментатыўнай актыўнасці.

Біяпроба: ставіцца на белых мышах (3-х). Культуру ўводзяць унутрыбрушынна ў колькасці 50 млн. мікробных клетак. Калі ўзбуджальнік з’яўляецца вірулентным, мышы гінуць і з іх арганізма выдзяляецца культура A.pleuropneumoniae.

Сералагічнае даследаванне: выкарыстоўваюць РА, РЗК (РСК), РНГА (рэакцыю няпростай гемаглюцынацыі, метад флюарэсцыруючых антыцел, ELISA-метад.

Лабараторны дыягназ лічаць устаноўленым пры выдзяленні культуры з уласцівасцямі, характэрнымі для A.pleuropneumoniae і патагеннай для белых мышэй.

Тэрмін лабараторных даследаванняў 7 сутак.

Імунітэт. Перахворванне і імунізацыя жывел суправаджаецца з’яўленнем у крыві аглюцінуючых і каплементзвязваючых антыцел, а таксама спецыфічнай сенсібілізацыяй лімфацытаў. Ахоўнае дзеянне мае каластральны імунітэт.

Для актыўнай прафілактыкі выкарыстоўваецца фармалвакцына супраць гемафілёзнай плеўрапнеўманіі свіней, якую выкарыстоўваюць свінаматкам за 20...30 дзён да апаросу, а парасятам у 35...38 дзён.




Схема лабараторнай дыягностыкі актынабацылёзнай (гемафілёзнай) плеўрапнеўманіі свіней

Тэсты ідэнтыфікацыі культур пры дыягностыцы гемафілёзнага полісеразіту

Від бактэрый


Марфалогія бактэрыяль-ных клетак



Рост на пажыўных асяроддзях

Гемо-ліз


Урэ-азная

актыў-


насць

МПА

МПБ


шака-ладны МПА

сатэ-літны

рост


Haemophilus

parasuis


Грам- зярністыя палачкі

-

+

-

-

-


Actinobacillus

pleuropneumo-niae



Грам- кока-бактэрыі і палачкі

-

+

+

+

+


Pasteurella

multocida



Грам- палачкі

+

+

+

-

-

Pasteurella

haemolytica



Грам- палачкі

+

+

+

+

-

Corynebacterium

pyogenes


Грам+ кокабактэ-рыі, часта Грам-

-

±

±

+

-



Энтэрабактэрыі
Сям’я Enterobacteriaceae ўключае 14 родаў бактэрый, якія вельмі падобны па марфалагічных, цынктарыяльных і культуральных уласцівасцях, але адрозніваюцца па біяхімічных і антыгенных прыкметах. У ветэрынарнай практыцы найбольшае значэнне маюць бактэрыі з родаў Escherichia i Salmonella, якія выклікаюць у жывёлаў захворванні колібактэрыёз і сальманелёз.
Колібактэрыёз

Колібактэрыёз – вострае інфекцыйнае захворванне маладняку сельскагаспадарчых жывёл, якое характэрызуецца галоўным чынам дыярэяй (прафузным паносам), абязводжваннем, дэпрэсіяй, нарастаючай слабасцю, септыцэміямі і летальным зыходам.



Класіфікацыя ўзбуджальніка:

Сям’я: Enterobacteriaceae



Род: Escherichia

Від: Eoli (энтэрапатагенныя штамы)

Успрыімлівыя ўсе віды сельскагаспадарчых жывёл, пушных звяроў, а таксама птушак, галоўным чынам, маладняк. Хварэе і чалавек, асабліва дзеці 1-га і далей да 3-х гадоў;

  • цяляты ўспрыймальныя ў першыя гадзіны і дні пасля нараджэння;

  • парасяты захворваюць як адразу пасля нараджэння, так і пасля адымання;

  • ягняты захворваюць у перыяд ад першых дзён да 5...6 месяцаў;

  • птушкі захворваюць, у асноўным, у першыя 2...4 месяцы;

  • дарослыя жывёлы колібактэрыёзам не хварэюць, але могуць з’яўляцца бактэрыяносьбітамі.

Патагенез і фактары вірулентнасці:

  • заражэнне адбываецца аліментарным шляхам (з кармамі і вадой), радзей аэрагенным;

  • узбуджальнік трапляе ў кроў і выклікае сепсіс ці размнажаецца ў кішэчніку – энтэратаксічная і энтэрытная формы;

  • кішэчная палачка можа стаць узбуджальнікам мастыта і эндаметрыта;

  • узбуджальнік прадуцыруе тэрмалабільны экзатаксін і тэрмастабільныя эндатаксіны, гемалізіны (узбуджальнік ацёчнай хваробы парасят), валодае фактарамі адгезыі;

  • у птушак захворванне працякае ў выглядзе септыцэміі;

  • колібактэрыёз выклікаюць, у асноўным, эшэрыхіі, якія маюць адгезіўныя ўласцівасці.

Лабараторнае даследаванне заключаецца ў мікраскапіі мазкоў, выдзяленні чыстай культуры і вызначэнні культуральных і біяхімічных уласцівасцяў, а таксама шляхам сералагічнага даследавання.

Матэрыял для даследавання:

  • пры жыцці – фекаліі, а пры септыцэміях – кроў; хворыя птушкі;

  • пасмяротна – труп малых жывёл цалкам, адрэзак тонкай кішкі, брыжэечныя лімфатычныя вузлы, парэнхіматозныя органы, галаўны мозг. Калі немагчыма хутка (да 4 гадзін) даставіць патматэрыял у лабараторыю, яго кансервуюць: фекаліі – растворам стэрыльнага гліцэрыну з NaCl (250 мл гліцэрыну, 5 г солі, 750 мл дыстыляванай вады), кавалачкі органаў 30%-ным водным растворам гліцэрыну ці 10%-ным растворам NaCl.

Мікраскапія (як арэінтыровачны метад):

  • Метад афарбоўкі: па Граму;

Мікракарціна:

  • паліморфныя палачкі 0,2...0,3 мкм у шырыню і 1...3 мкм у даўжыню, з закругленымі канцамі, размяшчаюцца адзінкава, радзей парна;

  • грамадмоўныя;

  • спор не ўтвараюць;

  • капсулы не ўтвараюць, за выключэннем асобных штамаў серагруп (О8, О9, О101);

  • рухомыя (перытрыхі) большасць штамаў, але бываюць і нерухомыя.

Культываванне:

  • высеў на пажыўныя асяроддзі: дыферэнцыяльна-дыягнастычныя (Энда, Левіна і іншыя), МПБ, МПА і крывяны МПА.

Асаблівасці выдзялення ўзбуджальніка:

  • факультатыўныя анаэробы;

  • аптымальная тэмпература 37-38 оС;

  • аптымальнае значэнне рН асяроддзя – 7,0-7,2;

  • тэрмін культывавання 18-24 гадзіны.

Культуральныя ўласцівасці:

  • на МПА з крывёю – вільготныя, круглыя, з роўнымі краямі калоніі; існуюць штамы E.coli, якія маюць гемалітычныя ўласцівасці і ўтвараюць зоны гемоліза;

  • на асяроддзі Энда – цёмна-чырвоныя калоніі (малінава-чырвоныя), якія могуць мець металічны бляск;

  • на асяроддзі Левіна – цёмна-фіялетавыя калоніі, а часам калоніі з цёмным цэнтрам і светлым краем;

  • на МПБ – інтэнсіўнае памутненне, утварэнне асадку, які лёгка разбурваецца;

  • на МПА – вільготныя, круглыя, з роўнымі краямі, шэра-белага колеру калоніі;

Біяхімічныя ўласцівасці:

  • валодае высокай цукралітычнай актыўнасцю; для выяўлення праводзяць высевы на “каляровы рад” (Гісса);

  • ферментуюць з утварэннем кіслаты і газу –лактозу, глюкозу, арабінозу, мальтозу, маніт, дульцыт (±); не раскладаюць цукрозу;

  • жэлаціну не разрэджваюць;

  • абясколерваюць метыленавую сіньку ў малацэ;

  • малако згусаюць;

  • утвараюць індол;

  • не ўтвараюць H2S;

  • не разбураюць мачавіну;

  • даюць станоўчую рэакцыю з метыленавым чырвоным (ярка-чырвонага колеру), рэакцыя Фогеса-Праскаўэра адмоўная. Рэакцыі ставяць на двухсуткавых культурах, якія выраслі на асяроддзі Кларка (пептон – 5 г, глюкоза – 5 г, К2НРО4 -5 г, дыстыляваная вада 1000 мл). У прабірку з культурай на асяроддзі Кларка дабаўляюць 5 кропляў індыкатара метылроту (метылрот – 0,01 мл, 96%-ны спірт-рэктыфікат – 30 мл, дыстыляваная вада – 20 мл), пасля чаго прабіркі ўстрэсваюць. Ружова-чырвоную афарбоўку ўлічваюць за станоўчы вынік, жоўтую – як адмоўны. У другую прабірку з асяроддзем Кларка дабаўляюць 0,2 мл 40%-нага раствору КОН і 0,5 мл 6%-нага спіртавога раствору α-нафтолу. Пры станоўчай рэакцыі Фогеса-Праскаўэра з’яўляецца ружовая афарбоўка, пры адмоўнай – жоўтая.

На вадкім асяроддзі Козера і агаравым Сіманса (з індыкатарам бромцімолблаў) E.coli не расце.

  • Асяроддзе Козера – сінтэтычнае бясколернае: (NaNH4HPO4 · 4H2O) – 1,5 г, (КH2PO4) – 1 г, ( MgSO4 · H2O) – 0,2 г, цытрата натрыя (Na3C6H5O7 · 2H2O) – 3 г, дыстыляванай вады – 1000 мл. Раствор фільтруюць, стэрылізуюць пры 120оС 15...20 мінут. Памутненне асяроддзя праз двое сутак культывавання ў тэрмастаце сведчыць аб росце бактэрый; пры адсутнасці росту асяроддзе Козера застаецца без змяненняў.

  • На асяроддзі Сіманса цытратна-аманійна-станоўчыя бактэрыі растуць са змяненнем колеру асяроддзя ў ярка-сіні. Калі мікраарганізмы не засвойваюць аманійныя солі, то на асяроддзі Сіманса не растуць і колер яго застаецца зялёным.

Біяпроба: выдзеленай мікробнай культурай зараджаюць унутрыбрушынна белых мышэй вагою 13...15 г ці куранят 3...4 тыднёвага ўзросту (калі даследуецца патматэрыял ад птушак). Кішэчныя палачкі, выдзеленыя ад хворых колі-інфекцыяй жывёл, патагенныя для мышэй. Для біяпробы можна выкарыстоўваць курыныя эмбрыёны, якія гінуць праз 24...48 гадзін пасля зараджэння адзінкавымі экзэмплярамі E.coli.

Антыгенная структура. E.coli мае тры віды антыгенаў:

  • О-антыген – саматычны, прадстаўлены ліпаполі-цукрыдным комплексам, які не разбураецца пры награванні да 100оС на працягу больш 2 гадзін. Бялковы кампанент абумоўлівае імунагенныя ўласцівасці, поліцукрыдны – сералагічную спецыфічнасць, а ліпоідны (эндатаксін) – таксічнасць.

  • К-антыген мае поліцукрыдную прыроду. Яго называюць капсульным, паверхневым, абалонкавым.

  • Н-антыген ці жгуцікавы мае бялковую прыроду і надае бактэрыям сералагічную адасобленасць.

Акрамя таго, эшэрыхіі маюць варсінкі і пілі, якія з’яўляюцца фактарамі каланізацыі тонкага кішэчніка і сералагічна паводзяць сябе падобна капсульным антыгенам. Каланізацыю тонкага кішэчніка здзяйсняюць эшэрыхіі, што маюць паверхневые антыгены К88, К99, К987Р і іншыя.

Антыгенную будову эшэрыхій выражаюць формуламі, напрыклад: О111 : В5 : Н10, О55 : К59(В) : Н6. Вядома каля 170 серавараў эшэрыхій, якія адрозніваюцца па О-антыгену, 100 варыянтаў К-антыгена і каля 60 – Н-антыгенаў.

Зараз выяўлены асноўныя серавары, якія выклікаюць захворванні:


  • у цялят О8, О9, О15, О78, О86, О101, О117, О119, О141;

  • у парасят – О8, О9, О137, О138, О139, О141, О142, О147;

  • у ягнят – О8, О9, О26, О78, О86, 011, О127;

  • у птушак – О1, О2, О78, О86, О115;

  • у пушных звяроў – О2, О20, О86, О78, О125;

  • у чалавека О26, О55, О111, 0147, “Крым”.



Класіфікацыя дыярэягенных Escherichia coli


Катэгорыя

Серагрупы

Сераварыянты

ЭТЭК (ЕТЕС) - энтэратаксігенныя E.coli

О6, О8, О15, О20, О25, О27, О63, О78, О80, О85, О115, О128ас, О139, О148, О153, О159, О167

О6:Н16, О8:Н9, О11:Н27, О15: Н11, О20:Н-, О25:Н-, О27:Н7, О63, О78:Н11, О128:Н7, О148: Н7, О148:Н28, О149:Н10, О159:Н20, О167

ЭІЭК (ЕІЕС) – энтэраінвазіўныя E.coli

О28ас, О29, О124, О136, О143, О144, О152, О164, О167

О28ас:Н-, О112ас:Н-, О124:Н, О124:Н32, О136:Н-, О143:Н-, О144:Н-, О152:Н-,О159:Н2, О164, О167:Н4, О167:Н5

ЭПЭК (ЕРЕС) – энтэрапатагенныя E.coli

Клас 1. О55, О86, О111, О119, О125, О126, О127, О128аb, О142

Клас 2. 018, 044, 0112, 0114



О18ас:Н7, О20аb:Н26, О26:Н-, О26:Н11, О28ас:Н-, О44:Н34, О55:Н-, О55:Н6, О55:Н7, О86а:Н, О86а:Н34, О111аb:Н2, О111аb:Н12, О114:Н10, О114: Н32, О119:Н-, О119:Н6, О125: Н21, О126:Н-

О126:Н7, О127:Н-, О127:Н9, О127:Н21, О128аb:Н2, О128ас: Н12, О142:Н6, О158:Н23,О159



ЭНЭК(ЕНЕС)–эн-тэрагемарагічныя E.coli

О157, О26, О11, О145

О157:Н7


Сералагічнае даследаванне. Спачатку вызначаюць серагрупу з дапамогай РА на шкле з групавымі полівалентнымі сыроваткамі. На чыстае абястлушчанае шкло наносяць па кроплі полівалентныя сыроваткі і ў кожную кроплю ўносяць адцэнтрыфугаваную пасля прагравання вырашчаную культуру кішэчнай палачкі. Праз тры хвіліны улічваюць вынік рэакцыі. Яна станоўчая пры ўтварэнні дробназярністых шматкоў аглютынату і прасвятленні вадкасці. Пры адмоўным выніку ўся кропля застаецца мутнай.

Антыген, які аглютынуе з адной з полівалентных сыроватак, даследуюць у РА на шкле з разбаўленымі 1:10 монавалентнымі сыроваткамі, якія ўваходзяць у склад данай полівалентнай сыроваткі. Затым з сыроваткай, якая дала станоўчую рэакцыю ставяць РА ў прабірках. Спачатку робяць разбаўленні сыроваткі: да 2,4 мл фізраствору дабаўляюць 0,1 мл сыроваткі. У іншыя прабіркі разносяць па 0,5 мл фізраствору. З першай прабіркі набіраюць і ўносяць у другую 0,5 мл сумесі, перамешваюць, набіраюць 0, 5 мл і ўносяць у трэцюю і г.д. З апошняй прабіркі выдаляюць 0, 5 мл сумесі, а з першай 1,5 мл, пасля чаго ў кожную прабірку ўносяць па 0,5 мл антыгена, што ўтрымлівае 500 млн. мікробных цел у 1 мл. Адначасова ставяць кантролі: а) сыроватка ў развядзенні 1:25 без антыгена, б) антыген + фізраствор. Усе прабіркі ў штаціве ўстрэсваюць і вытрымліваюць у тэрмастаце 16...18 гадзін пры 37оС, а затым 6...8 гадзін пры пакаёвай тэмпературы. Улік рэакцыі праводзяць і вынік абазначаюць крыжыкамі ++++, +++, ++, + і -.







Рэакцыя аглютынацыі (РА) на шкле: злева станоўчая, справа – адмоўная;

Пастаноўка рэакцыі аглютынацыі ў прабірках.

На малюнку пастаноўка рэакцыі аглютынацыі для вызначэння серагрупы і сераварыянту E.coli.

Для дыягностыкі колібактэрыёзаў выкарыстоўваюць таксама дадатковыя метады. Люмінісцэнтна-сералагічны метад (РІФ) выкарыстоўваюць як арэінтыровачны для вызначэння патагенных сератыпаў E.coli пры ўспышках страўнікава-кішэчных захворванняў. Рэакцыя пасіўнай (не простай) гемаглюцінацыі і рэакцыя нейтралізацыі даюць магчымасць адшукаць у фекаліях хворых жывёлаў узбуджальніка і ўстанавіць яго канцэнтрацыю.



Лабараторны дыягназ лічаць устаноўленым:

  • пры вылучэнні чыстай культуры эшэрыхій не менш, чым з двух органаў і не пазней 4 гадзін пасля гібелі жывёл;

  • пры выдзяленні з даследуемага матэрыялу культур эшэрыхій з адным, двума ці больш тыпамі адгезіўных антыгенаў К88, К99, 987Р, F41, A20;

  • пры выдзяленні эшэрыхій, якія адносяцца да патагенных О-серагруп;

  • пры выдзяленні эшэрыхій, патагенных для белых мышэй і куранят;

  • пры выдзяленні эшэрыхій ад аднятых парасят з прыкметамі ацёчнай хваробы са змесціва кішэчніка ці брыжэечных лімфатычных вузлоў, якія валодаюць гемалітычнымі ўласцівасцямі.

Тэрмін, неабходны для лабараторнай дыягностыкі – 7 сутак.

Імунітэт. У гаспадарках, якія маюць дрэннае становішча па колібактэрыёзу, ствараюць каластральны імунітэт у маладняка, для чаго вакцынуюць сцельных кароў, супаросных свінаматак, суягных авечак полівалентнай гідраксідалюмініевай фармалцыямерсалавай вакцынай.

Для цялят выкарыстоўваюць коліпратэктант ВІЭВ (суспензію забітай награваннем культуры эшэрыхій, адмытай ад таксінаў і кансерваванай) які ўводзяць пераральна ў дозе 10-15 мл за 30 мінут да спайвання малодзіва і затым па 10 мл 5 разоў з малодзівам на працягу 2 дзён.

Пушных звяроў вакцынуюць полівалентнай вакцынай супраць сальманелёзу і колібактэрыёзу.

Для стварэння трансаварыяльнага імунітэту ў птушак аэразольна вакцынуюць бацькоўскі статак інактываванай вакцынай супраць колібактэрыёзу за 7-10 дзён для атрымання ад кур яец на інкубацыю. Кураняты ад такіх вакцынаваных кур маюць пасіўны імунітэт на працягу 20 дзён.

Для прафілактыкі і тэрапіі колібактэрыёзу выкарыстоўваюць імунную сыроватку. Для прафілактыкі выпускаюць бактэрыяфаг супраць колібактэрыёзу і сальманелёзу, які выпойваецца на працягу некалькіх дзён.

Выпускаецца коліадгезін-тэст: антыадгезіўныя колі-сыроваткі К88, К99, 987Р, А20, F41.

Пры дыферэнцыяцыі іншых умоўна-патагенных энтэрабактэрый высеў робяць на доўгі “каляровы стракаты рад”.
Радавая дыферэнцыяцыя сям’і Enterobacteriaceae


Род
Тэсты





Escherichia

Citrobacter

Klebsiella

Enterobacter

Salmonella

Edwardsiella

Proteus

Morganella

Рухомасць

+

+

-

+

±

+

+

+

Глюкоза

+

+

+

+

+

+

+

+

Лактоза

+

+

+

+

-

-

-

-

Цукроза

±

+(-)

+

+

-

-

±

-

Мальтоза

+

+

+

+

+

+

±

-

Маніт

+

+

+

+

+

-

-

-

Сарбіт

+

+

+

+

+

-

-

-

Дульцыт

±

±

±

±

±

-

-

-

Гідроліз жэлаціны

-

-

-

±

-

-

+

-

Індол

+

-

-

-

-

+

+

+

Серавадарод

-

+

-

-

±

+

+

-

Гідроліз мачавіны

-

-

±



-

-

+

+

Рэакцыя з метылротам

+

+

-

-

+

+

+

+


Рэакцыя Фогеса-Праскаўэра

-

-

+

+

-

-

-

-


Засваенне цытратаў

-

+

±




+




±

-

1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   17


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка