М.І. Таранда, С. Б. Пазняк, А. Г. Смалей Лабараторная дыягностыка бактэрыяльных і мікозных інфекцый сельскагаспадарчай і хатняй жывёлы



старонка6/17
Дата канвертавання15.05.2016
Памер2.64 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   17

Мікраскапія:

  • метады афарбоўкі: для мікраскапічнага даследавання рэкамендуецца люмінісцэнтны метад з выкарыстаннем флюарахромаў (радамін-аўраміна), але асноўным пакуль з’яўляецца метад Ціля-Нільсэна; узбуджальнік туберкулёзу – кіслота-спірта-шчолачаўстойлівая бактэрыя, што звязана з наяўнасцю стэарынавых кіслот і іншых воскападобных рэчываў у клеткавай абалонцы, якія адхіляюць ад клеткі ваду і водныя растворы фарбаў, кіслот і шчолачаў. Для афарбоўкі такіх бактэрый выкарыстоўваюць метад Ціля-Нільсэна, пры якім мікабактэрыі афарбоўваюцца ў ружова-чырвоны колер; афарбоўка па Граму.

Мікракарціна:

  • простыя ці злёгку выгнутыя палачкі з закругленымі канцамі 1,5...5 мкм даўжынёй і 0,5 мкм шырынёй; M.tuberculosis – тонкая злёгку выгнутая палачка; M.bovis – кароткая і тоўстая; M.avium – драбней за астатнія віды, валодае полімарфізмам;

  • у мазках з даследуемага матэрыялу размяшчаюцца адзінкава і ў выглядзе невялікіх скапленняў, а ў мазках з культур акрамя адзінкавых бактэрый сустракаюцца доўгія ніткі з разгалінаваннямі;

  • грамстаноўчыя;

  • нерухомыя;

  • спораў не ўтвараюць;

  • капсул не ўтвараюць (у электронным мікраскопе бачна мікракапсула);

  • кіслота-спірта-шчолачаўстойлівыя.

Культываванне:

высеў на пажыўныя асяроддзі:



  • для першаснага выдзялення неабходны цвёрдыя яечныя асяроддзі (Левенштэйна-Йенсена, Фінна, Гельберга, Петраньяні і іншыя);

  • для перасеву і захавання субкультур лепш карыстацца простымі гліцэрынутрымліваючымі асяроддзямі (МПГБ, МПГА, бульбяна-гліцэрынавая);

  • для вывучэння біяхімічных уласцівасцяў мэтазгодна карыстацца безбялковымі сінтэтычнымі асяроддзямі (Сотана, Модэля, Дорсэ, Фінна).

Асаблівасці выдзялення ўзбуджальніка:

  • аэробы;

  • аптымальная тэмпература 37…38 оС - для чалавечага віду, 38…39 оС – для бычынага і 39…41 оС – для птушынага віду;

  • тэрмін росту 7…30 дзён і больш;

  • кожны від мікабактэрый у гліцэрынавым булёне з 5% жоўці расце ў прысутнасці жоўці адпаведнага віда жывёлаў: M.avium – у прысутнасці толькі птушынай жоўці, M.bovis – жоўці буйной рагатай жывёлы.

Культуральныя ўласцівасці:

  • у гліцэрынавым булёне M.tuberculosis расце на паверхні асяроддзя ў выглядзе тоўстай складчатай плёнкі з шырокім прысценкавым кольцам;

  • на цвёрдых асяроддзях рост густы, калоніі сухія, бародаўчатыя ці зморшчаныя, часам у выглядзе вузялкоў колеру слановай косткі (R-форма);

  • у гліцэрынавым булёне M.bovis расце ў выглядзе тонкай плёнкі, часам сеткавай, якая не пакрывае ўсёй паверхні асярод-дзя;

  • на цвёрдых – рост бедны, калоніі сухія, дробныя, зярністыя, шэравата-белыя;

  • у гліцэрынавым булёне M.avium утварае спачатку сухую плёнку па ўсёй паверхні, якая з часам асклізняецца;

  • на цвёрдых асяроддзях утвараецца вільготны і склізісты налёт; калоніі шэравата-белыя ці жаўтаватыя з гузікападобным круглым узвышэннем у цэнтры, часам з кратэрападобным паглыбленнем; могуць злівацца; расце хутчэй, чым іншыя віды;

  • у выдзеленых першасных культурах вывучаюць і апісваюць уласцівасці па наступнай схеме:

а) тэрмін, калі заўважаны першасны рост;

б) інтэнсіўнасць росту – слабы, памяркоўны, добры, густы;

в) характар росту – асобныя калоніі, іх скапленні, суцэльны рост;

г) характарыстыка калоній: велічыня – дробныя, буйныя; форма – круглыя, зоркападобныя, з няроўнымі краямі; паверхня – гладкія, шурпатыя, сухія, складчатыя; рэльеф – плоскія, выпуклыя, шарападобныя; кансістэнцыя – крошкаватыя, вільготныя, склізістыя; пігментаўтварэнне – непігментаваныя, пігментаваныя (колер); эмульгуемасць у фізрастворы – адсутнічае, слабая, добрая;

д) цінктарыяльныя ўласцівасці ў афарбоўцы па Граму;

е) марфалогія мікабактэрый: даўжыня – доўгія, кароткія, кокападобныя; таўшчыня – тонкія, тоўстыя; форма – простыя, выгнутыя, разгалінаваныя, размешчаныя пад вуглом; канцы – роўныя, завостраныя, закругленыя; колькасць – адзінкавыя клеткі, невялікія колькасць, кучкі.



Біяхімічныя ўласцівасці:

тэсты для біяхімічнай ідэнтыфікацыі мікабактэрый:



  • ніяцынавы тэст;

  • аднаўленне нітратаў;

  • амідазная проба;

  • каталазная проба;

  • арылсульфатазная проба;

  • рост на асяроддзі з саліцылатам натрыя;

  • раскладанне саліцылату натрыя;

  • устойлівасць да ПАСК (параамінасаліцылавай кіслаты);

  • выкарыстанне нітрату, як адзінай крыніцы азоту;

  • устойлівасць да 5%-нага хларыду натрыя;

  • устойлівасць да пікрынавай кіслаты;

  • цукралітычная актыўнасць;

  • гідроліз Твіна-80.

Біяпроба. Для дыферэнцыяцыі асобных відаў мікабактэрый лепш зараджаць лабараторных жывёла суспензіяй атрыманых культур. Для біяпробы выкарыстоўваюць марскіх свінак, трусоў, птушак і іншых жывёл, якія па-рознаму адчувальны да розных відаў мікабактэрый. Трусам з вагою 1,5...2 кг уводзяць суспензію культуры мікабактэрый на фізіялагічным растворы ў крайнюю вену вуха у дозе 1...2 мл:

  • Mycobacterium bovis на працягу 3-х месяцаў выклікае генералізаванае пашкоджанне бугарковай формы;

  • Mycobacterium tuberculosis за гэты ж час выклікаюць нетыповыя туберкулёзныя ачажкі рэгрэсіўнага характару;

  • Mycobacterium avium выклікае ў трусоў септычнае захворванне без утварэння спецыфічных паталага-анатамічных змен з лятальным вынікам праз 2...3 тыдні;

  • зараджэнне двух марскіх свінак (вагою не менш за 200 г) тымі ж дозамі культуры дазваляе дыферэнцыраваць Mycobacterium avium, да якіх яны неадчувальны, ад Mycobacterium tuberculosis і Mycobacterium bovis, якія выклікаюць у іх прагрэсіўныя туберкулёзныя змяненні;

  • у курэй (не маладзейшых, чым 5 месяцаў), зараджаных унутрывенна дозай у 1 мг бактэрыяльнай масы, Mycobacterium avium выклікаюць туберкулёзныя паражэнні селязёнкі, пячонкі і кішэчніка. Да Mycobacterium tuberculosis і Mycobacterium bovis куры адчувальны менш.

Дыферэнцыяцыя культур мікабактэрый па біяпробе

Від мікабак-тэрый

Від матэрыялу, доза і спосаб зараджэння

Від жывёлаў

Тру-сы 2 гала-вы

Мар-скія свінкі 2 гал.

Куры

2 гал.


Марскія свінкі

Трусы

Куры

M.bovis

Суспензія культуры: 1 мг мікабактэрый у 1 мл фізратсвору ў/в у краевую вену вуха

1...2 мл суспензіі матэрыялу ці 1 мг мікабактэрый у 1 мл фізратсвору п/скурна ў вобласці паха


1...2 мл суспензіі матэрыялу ці 1 мг мікабактэрый у 1 мл фізратсвору ў падкрыльцавую вену

1...2 мл суспензіі матэрыялу ці 1 мг мікабактэрый у 1 мл фізратсвора п/скурна ў вобласці паха




Генералізованы туберкулёз (казеозныя ачагі ў лімфавузлах і органах, ад 8...15 дзён да 3 мес.


Змяненні адсутнічаюць

M.tuber-culosis

Генера-

лізованы


туберку-лёз (каз. ачагі, ад 8...15 дзён да 3 мес.)

Адзін-кавыя пашко-джанні ў лёгкіх, нырках,

тр.жыв.


Змяненні адсутнічаюць


M.avium

Абсцэс на месцы ўвя-дзення і па-велічэнне рэгіянарнага пахавага вуз-ла. Пры зара-джэнні сус-пензіяй свін-кі застаюцца жывымі.

Сепсіс з павелі-чэннем селязён-кі ад 20 дзён да 3-х месяцаў

Генералізаваны туберкулёз (казеозныя ачагі, 8-15 да 3 м.


Для зараджэння патматэрыялам яго спачатку апрацоўваюць па Гону сернай кіслатой. Можна выкарыстоўваць узвесь, якая засталася ад бактэрыялагічнага і культуральнага даследаванняў. Толькі трэба яе нейтралізаваць да рН 7,0 10%-ным водным растворам двувуглякіслага натрыя.

Калі ў выдзеленых культур слабая вірулентнасць і атыповы рост, іх дыферэнцыруюць ад кіслотаўстойлівых сапрафітаў, для чаго выкарыстоўваюць наступныя тэсты:



  • вызначэнне каталазы: у прабірку з калоніямі мікабактэрый на яечным асяроддзі ўносяць 50%-ны раствор пергідроля, каб паверхня культуры была ўся пакрытая; улічваюць вынік па слупку пены ў мл; каталазнай актыўнасцю валодаюць усе кіслотаўстойлівыя мікабактэрыі, але ў сапрафітаў гэтая актыўнасць больш інтэнсіўная;

  • вызначэнне ўстойлівасці да лекавых прэпаратаў праводзяць на асяроддзях з дабаўленнем розных канцэнтрацый туберкуластатычных прэпаратаў (тубазід, цыкласерын і іншыя, стрэптаміцын, ПАСК і метад абсалютных канцэнтрацый). Вірулентныя штамы Mycobacterium tuberculosis і Mycobacterium bovis звычайна адчувальны да дзеяння гэтых прэпаратаў. Атыпічныя штамы, кіслотаўстойлівыя сапрафіты і Mycobacterium avium валодаюць устойлівасцю да лекавых антытуберкулёзных прэпаратаў, асабліва да фцівазіду і ПАСК (параамінасаліцылавай кіслаты).

Гісталагічны метад:

  • сутнасць метаду заключаецца ў знаходжанні ў лімфатычных вузлах і органах хворых туберкулёзам жывёл марфалагічных змяненняў – часткова ці поўнасцю абвапнаваных некратычных ачагоў – казеозаў, вакол якіх знаходзіцца зона з эпітэліоідных, гіганцкіх, лімфоідных клетак і капсулы, прадстаўленай злучальнай тканкай;

  • патрэбна дыферэнцыраваць гранулёмы туберкулёзныя ад актынамікозных, мікатычных і паразітарных; у актынамікозных і мікатычных знаходзяць міцэлій грыба, у паразітарных – цела паразіта і эазінаклетачную праліферацыю ў капсуле;

  • пры паратуберкулёзе у брыжэечных лімфатычных вузлах і кішэчнай сценцы знаходзяць эпітэліяаднаклетачную праліферацыю без утварэння некрозаў.

Сералагічная дыягностыка:

  • выкарыстоўваюць РЗК з антыгенамі УНІІЭВ і СібНІВІ;

  • рэакцыю пасіўнай, ці няпростай, гемаглюцынацыі (РПГА);

  • рэакцыю кольцапрэцыпітацыі;

  • рэакцыю дыфузнай прэцыпітацыі ў гелі (РПГ);

  • імунныя рэакцыі выкарыстоўваюцца як ранні дыягнастычны тэст і для вызначэння антыгеннай блізкасці паміж сапраўднымі і атыповымі мікабактэрыямі;

  • ПЦР

Алергічная дыягностыка: асноўным метадам праверкі жывёл на туберкулёз з’яўляецца ўнутрыскурная туберкулінавая проба; для прыгатавання туберкулінаў для млекакормячых выкарыстоўваюць толькі адзін від M.bovis; выкарыстоўваецца сухі ачышчаны туберкулін (пратэін-пурыфед-дэрыват – ППД), які ўтрымлівае каля 10000 туберкулінавых адзінак (1 ТА - 0,2 мг прэпарату, які раствораны ў 0,2 мл растваральніку). Сухі ачышчаны туберкулін (ППД) для птушак рыхтуюць з культуральнага фільтрату мікабактэрый туберкулёза птушынага віду і выкарыстоўваюць для дыягностыкі ў птушак і свіней.

Туберкулін ін’екцуюць буйной рагатай жывёле, буйвалам, зебу, вярблюдам, аленям ўнутрыскурна ў вобласць сярэдняй трэці шыі, свінням на знешняй паверхні асновы вуха, курам ў таўшчыню скуры бародкі.

Улічваюць рэакцыю праз 72 гадзіны па выніках змянення таўшчыні скурнай складкі з улікам характару прыпухласці, якая ўтварылася. Станоўчая рэакцыя выяўляецца ў выглядзе разлітага ацёку памерам 35...45 мм, без строгіх межаў, цестападобнага, павышанай тэмпературы і адчувальнасці. Скурная складка павялічваецца на 3 і больш мм. Павелічэнне скурнай складкі вымяраецца куціметрам.

Курам туберкулін уводзяць унутрыскурна ў адну бародку у той час, як другая з’яўляецца кантролем. Рэакцыю ўлічваюць праз 30...36 гадзін. Станоўчая рэакцыя праяўляецца ў выглядзе прыпухання бародкі, якая патоўшчана, цестападобна, гарачая і адвісае да нізу.

Існуюць неспецыфічныя алергічныя рэакцыі на туберкулін:


  • параалергічныя рэакцыі – вынік сенсібілізацыі буйной рагатай жывёлы атыповымі мікабактэрыямі;

  • псеўдаалергічныя – вынік уздзеяння паразітарных узбуджальнікаў хвароб і іншых фактараў.

Дыягназ лічаць устаноўленым:

у буйной рагатай жывёлы:

  • пры знаходжанні характэрных для туберкулёзу паталагаанатамічных змяненняў (туберкул);

  • пры выдзяленні з даследаванага матэрыялу M.bovis, M.tuberculosis;

  • пры станоўчай біяпробе;

у свіней:

  • пры выдзяленні з даследаванага матэрыялу M.bovis, M.tuberculosis;

  • пры станоўчай біяпробе;

у птушак:

  • пры знаходжанні мікабактэрый у мазках-прэпаратах з даследаванага матэрыялу метадам светлавой мікраскапіі пры характэрных паталагаанатамічных змяненнях;

  • пры выдзяленні культуры птушынага віду мікабактэрый ( ад папугаяў чалавечага ці птушынага);

  • пры станоўчай біяпробе.

Тэрмін бактэрыялагічнага даследавання на туберкулёз – да 3 месяцаў і болей.

Імунітэт пры туберкулёзе нестэрыльны і працягваецца да таго часу, пакуль у арганізме знаходзяцца жывыя бактэрыі туберкулёзу. Аглютыніны і камплемент звязваючыя антыцелы, якія вызначаюцца ў крыві пры туберкулёзе, не маюць вялікага ахоўнага значэння, яны з’яўляюцца сведкамі інфекцыйнага працэсу. Вялікая роля ў ахове арганізму ад інфекцыі належыць Т-лімфацытам – лімфацытам-эфектарам ГЗТ, тканевым элементам, якія ўтвараюць спецыфічныя бугаркі, якія пасля інкапсуляцыі і абвапнавання, могуць прывесці да разбурэння мікабактэрый. Фагацытоз пры туберкулёзе не з’яўляецца завершаным, а фагатыраваныя мікабактэрыі застаюцца жывымі.

Вакцыну супраць туберкулёзу прапанавалі ў 1918 годзе французскія вучоныя Кальмет і Герэн. Пасля 230 перасеваў на працягу 13 гадоў культуры M.bovis на бульбяна-гліцэрынавых асяроддзях з бычынай жоўцю, якая дзейнічала як мутаген. Яны атрымалі вакцынны штам, які назвалі БЦЖ ад першых літараў Bacillebilic Calmette Guerin (BCG) і які пачаў выкарыстоўвацца з 1921 года ў Парыжы для імунізацыі людзей, а пазней ў неблаганадзейных па туберкулёзу гаспадарках, і жывёлы. Бактэрыі вакцыннага штама ў арганізме падвяргаюцца L-трансфармацыі і знаходзяцца ў арганізмах да 7…12 гадоў.



Схема бактэрыялагічнай дыягностыкі туберкулёзу


Паратуберкулёз

Паратуберкулёз (паратуберкулёзны энтэрыт) – хранічнае інфекцыйнае захворванне жуйкавых жывёл (пераважна БРЖ і авечак), якая характарызуецца спачатку перыядычным, затым пастаянным растройствам страўнікава-кішэчнага тракту, змардаваннем і гібеллю жывёл.

Класіфікацыя ўзбуджальніка:

Род: Mycobacterium

Від: M.paratuberculosis

Успрыімлівыя жывёлы – буйная рагатая жывёла (асабліва маладняк), буйвалы, вярблюды, авечкі, козы.

Патагенез і фактары вірулентнасці:


  • зараджэнне адбываецца аліментарным шляхам;

  • M.paratuberculosis трапляе ў варсінкі кішэчніка, дзе фагацытуецца (фагацытоз незавершаны) і выклікае дэструктыўныя змяненні, якія прыводзяць да парушэння функцыі кішэчніка;

  • асноўнымі фактарамі вірулентнасці з’яўляюцца эндатаксіны.

Лабараторная дыягностыка ўключае мікраскапічны, бактэрыялагічны і сералагічны метады даследавання. Дадаткова прымяняецца гісталагічны метад.

Матэрыял для даследавання:

  • фекаліі з прымессю склізі і крыві, саскрэбы са склізістай абалонкі простай кішкі;

  • для сералагічнага даследавання бяруць кроў;

  • пашкоджаныя адрэзкі тонкага кішэчніка, адрэзак падуздышнай кішкі, перавязаны з двух бакоў, мезентэральныя лімфатычныя вузлы; матэрыял кансервуюць у 30%-ным растворы гліцэрыну, а для гісталагічнага даследавання ў 10%-ным растворы фармаліну.

Мікраскапія:

метады афарбоўкі: па Цылю-Нільсэну, па Граму.



Мікракарціна:

  • M.paratuberculosis – дробная палачка даўжынёю 0,5...1,5 мкм і шырынёю 0,2...0,5 мкм;

  • у прэпаратах з патматэрыялу размяшчаюцца копкамі, гнёздамі, частаколам, радзей адзінкава ці па 2...4 клеткі; адзначаецца паліморфнасць: палачкі могуць мець расшырэнні, набываць контуры бутэлькі, ручной гранаты, бесструктурных глыбак, дробных кокаў;

  • у мазках з культуры палачкі даўжэйшыя, стройныя, скучанасць іх меншая, у асобных відаць зярністасць;

  • акрамя светлавой выкарыстоўваецца люмінісцэнтная мікраскапія прэпаратаў-адбіткаў з паталагічнага матэрыялу ці чыстай культуры з выкарыстаннем спецыфічных люмінісцуючых сыроватак;

  • мікабактэрыі паратуберкулёзу ў люмінісцэнтным мікраскопе бачны ў выглядзе блішчастых кантурыраваных залаціста-аранжавага колеру (пры афарбоўцы аўрамінам ОО і радамінам С) палачак; пры страце кіслотаўстойлівасці яны набываюць зеленаватае адценне;

  • нерухомыя;

  • споры не ўтвараюць;

  • капсулы не ўтвараюць;

  • грамстаноўчыя;

  • кіслотаўстойлівыя.

Культываванне:

  • высеў на пажыўныя асяроддзі:

  • цвёрдыя (яечныя асяроддзі Петраньяні, Гельберга, Левенштэйна-Йенсена, агарызаванае асяроддзе Сатона) і

  • вадкія (Данкіна, Вішнеўскага, Дарсэта, Боке, Генлея) з экстрактам бактэрыйнай масы мікабактэрыі M.phlei.

Асаблівасці выдзялення культуры:

  • аэробы;

  • аптымальная тэмпература 38 оС;

  • тэрмін культывавання ад 3 тыдняў да 7 месяцаў;

  • для дыферэнцыяцыі M.paratuberculosis ад іншых кіслотаўстойлівых мікабактэрый матэрыял пасля апрацоўкі 5%-ным растворам сернай кіслаты высяваюць на электыўныя і на звычайныя асяроддзі; атыповыя бактэрыі вырастаюць хутка: праз 3, а то і праз 10 дзён; мікабактэрыі туберкулезу адрозніваюцца ад мікабактэрый паратуберкулёзу сваім размяшчэннем, а таксама спецыфічнай патагеннасцю для лабараторных жывёл.

Культуральныя ўласцівасці:

  • на цвёрдых пажыўных асяроддзях расце ў выглядзе сухіх, зморшчаных, белавата-шэрых ці жаўтаватых калоній праз 30...60 сутак; спачатку ўтвараюцца плоскія калоніі з няроўнымі краямі, якія ў далейшым набываюць бугрысты выгляд;

  • на вадкіх асяроддзях расце ў выглядзе тонкай плёнкі, якая праз 3...4 месяцы апускаецца на дно.

  • Біяхімічныя ўласцівасці M.paratuberculosis слаба выражаныя і іх вызначэнне не практыкуецца.

Біяпроба. Лабараторныя жывёлы неадчувальны да ўзбуджальніка і таму, калі і праводзіцца біяпроба, дык толькі з мэтай дыферэнцыяцыі ад мікабактэрый туберкулёзу.

Сералагічны метад:

  • для выяўлення камплементзвязваючых антыцел у сыроватцы крыві жывёл, якія інфіцыраваны бактэрыяй паратуберкулёзу, выкарыстоўваюць РЗК.

Гісталагічны метад – заключаецца у выяўленні ў лімфатычных вузлах і органах хворых жывёл марфалагічных змяненняў.

Алергічны метад:



  • паратуберкулёзныя жывёлы рэагуюць на альттуберкулін для птушак у 80% і на паратуберкулін у 94% выпадкаў;

  • буйную рагатую жывёлу даследуюць алергічным метадам двойчы: после першага ўнутрыскуранога ўвядзення туберкуліну вынік улічваюць праз 48 гадзін (станоўчы – 35-45...100-120 мм). Жывёлам, якія далі няпэўную рэакцыю ці не рэагавалі зусім альттуберкулін уводзяць у другі раз, пасля чаго рэакцыю ўлічваюць праз 24 гадзіны.

Дыягназ лічаць устаноўленым у наступных выпадках:

  • наяўнасць тыповых клінічных, паталагаанатамічных, гісталагічных змяненняў і выяўленне ўзбуджальніка ў матэрыяле мікраскапічным метадам;

  • выдзяленне з даследуемага матэрыялу культуры з уласцівасцямі, характэрнымі для ўзбуджальніка паратуберкулёза.


Схема бактэрыялагічнай дыягностыкі паратуберкулёзу



Псеўдаманозы
У норак, лісаў і пясцоў псеўдаманоз працякае востра ў септычнай форме з гемарагічным запаленнем лёгкіх.У нованароджаных цялят, парасят, ягнят, куранят праяўляюцца пнеўманіямі, артрытамі, дыярэяй і сепсісам. Бактэрыі выклікаюць гібель эмбрыёнаў курэй, аборты, вагініты, эндаметрыты і мастыты. Захворванні часцей узнікаюць пры зніжэнні натуральнай рэзістэнтнасці арганізмаў і інфекцыі часцей працякаюць як змешаныя з колібактэрыёзам, мікаплазмозам, стафілакакозам, віруснымі і іншымі захворваннямі.

Класіфікацыя ўзбуджальніка:

Сям’я: Pseudomonadaceae

Род: Pseudomonas

Віды:


  • P.aeruginosa – асноўны ўзбуджальнік лакальных і сістэмных сінягнойных запаленчых працэсаў (умоўна-патагенная бактэрыя);

  • P.cepacia, P.fluorescens, P.putida, P.maltophilia, P.vesicularis, P.stutzeri і інш.

P.aeruginosa (сінягнойная палачка) – распаўсюджана паўсюдна; яе выдзяляюць з глебы, вады, раслін і жывёл.

З лабараторных жывёл адчувальны белыя мышы, марскія свінкі, трусы. Каля 30% усіх шпітальных інфекцый людзей прыпадае на сінягнойную палачку.



Патагенез і фактары вірулентнасці:

  • патагеннасць сінягнойнай палачкі абумоўлена комплесам выдзяляемых агрэсіўных рэчываў;

  • галоўную ролю ў патагенезе адыгрывае тэрмалабільны бялок - экзатаксін А, які пашкоджвае сэрца, лёгкія, селязёнку, пячонку; таксічнасць яго для белых мышэй роўная 2,5 мкг на 1 кг вагі; экзатаксін А падаўляе сінтэз бялку і яго дзеянне праяўляецца ацёкам, некрозам, артэрыяльнай гіпатэнзіяй, метабалічным ацыдозам, дыхальнай недастатковасцю;

  • тэрмастабільны бялок – экзатаксін S (АДФ-трансфераза) выклікае развіццё паталагічных працэсаў у лёгкіх;

  • цытатаксін выклікае ультраструктурныя змены ў клетках, павышае пранікальнасць клетачных мембран, што прыводзіць да страты імі буйных малекул;

  • бактэрыі ўтвараюць тэрмалабільны гемалізін з лецытыназнай актыўнасцю (фосфаліпаза С) і тэрмастабільны гемалізін (фосфаліпаза), дзеянне якіх праяўляецца развіццём некратычных пашкоджанняў (асабліва ў пячонцы і лёгкіх);

  • эндатаксін стымулюе запаленне, выклікае парушэнне функцыі кішэчніка;

  • вірулентныя штамы сінтэзуюць нейрамінідазу, якая ўзмацняе дзеянне іншых таксінаў;

  • у арганізме бактэрыі прадуцыруюць слізь, якая выконвае функцыю капсулы, ахоўваючы іх ад дзеяння фактараў рэзістэнтнасці арганізму;

  • эластаза расшчапляе эластын, казеін, гемаглабін, фібрын, імунаглабуліны, бялкі камплементу і іншыя бялкі;

  • калагеназа выклікае гідроліз калагена ў злучальных тканках і яе лічаць асноўным фактарам патагеннасці пры інфекцыях рагавіцы.

Лабараторная дыягностыка заключаецца ў мікраскапіі мазкоў з зыходнага матэрыялу, выдзяленні чыстай культуры і яе ідэнтыфікацыі па культуральна-біяхімічных і сералагічных уласцівасцях, а таксама па біяпробе. Найбольш хуткай прыкметай лічыцца знаходжанне піяцыяніна (падшчолачаную культуру апрацоўваюць хлараформам; пры наяўнасці сінягнойнай палачкі асяроддзе афарбоўваецца ў сіні колер).

Матэрыял для даследавання:

  • кроў;

  • трупы дробных жывёлаў, загінуўшыя эмбрыёны птушак, костны мозг, парэнхіматозныя органы, пры вагінітах выдзяленні з палавых шляхоў, пры мастытах – малако, ад бугаёў і кныроў сперма, прэпуцыяльная слізь, кармы, вада і іншыя аб’екты.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   17


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка