М.І. Таранда, С. Б. Пазняк, А. Г. Смалей Лабараторная дыягностыка бактэрыяльных і мікозных інфекцый сельскагаспадарчай і хатняй жывёлы



старонка7/17
Дата канвертавання15.05.2016
Памер2.64 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   17

Мікраскапія: афарбоўка па Граму;

Мікракарціна:

  • у мазках з парэнхіматозных органаў: простыя ці злёгку выгнутыя грамадмоўныя палачкі з закругленымі канцамі, памерам 1...3 мкм у даўжыню і 0,2...0,5 мкм у шырыню; часта змяшчаюцца ў цытаплазме лімфацытаў;

  • у мазках з чыстай культуры палачкі размяшчаюцца паасобку, у пары ці ўтвараюць кароткія ланцужкі;

  • рухомыя (маюць 1 ці некалькі жгуцікаў);

  • спор не ўтвараюць;

  • капсул не ўтвараюць (больш вірулентныя штамы ўтвараюць слізістае рэчыва, якое тонкім слоем пакрывае клетку).

Культываванне:

  • сінягнойная палачка добра расце на звычайных пажыўных асяроддзях МПБ і МПА ці на МПБ з 1...2%-мі глюкозы ці лактозы;

Асаблівасці выдзялення ўзбуджальніка:

  • строгія аэробы;

  • расце ў дыяпазоне тэмператур ад 4 да 42оС (P.aeruginosa расце пры 42оС, але ў адрозненне ад P.fluorescens не расце пры 5оС); аптымальная тэмпература 37...38 оС;

  • аптымальная рН 7,2...7,4;

  • тэрмін культывавання 24...48 гадзін.

Культуральныя ўласцівасці:

  • на МПА ўтварае круглыя, плоскія шэра-белага колеру калоніі памерам 2...5 мм са зрэзанымі краямі, бліскучай паверхняй; на скошаным агары расце ў выглядзе бліскучага налёту;

  • на Энда вырастаюць плоскія няправільнай формы калоніі, якія прыпаднятыя ў цэнтры;

  • на МПБ выклікае памутненне з утварэннем шэравата-серабрыстай плёнкі; пры старэнні культуры адбываецца памутненне асяроддзя зверху ўніз і ўтварэнне асадку; у вірулентных штамаў склізь прыдае вязкасць булённым культурам і калоніям;

  • часта культуры маюць пах язміну, а ў далейшым аміяку;

  • да канца другіх сутак культывавання P.aeruginosa ўтварае пігмент піяцыянін, які змяняе колер пажыўных асяроддзяў да сіня-зялёнага (ёсць штамы, якія ўтвараюць цёмна-чырвоны пігмент);

Біяхімічныя ўласцівасці:

  • ферментуе ў аэробных умовах з утварэннем кіслаты без газу глюкозу, галактозу, арабінозу, ксілозу;

  • на асяроддзях Гісса ў анаэробных умовах (на іх паверхню наносяць 0,5 мл стэрыльнага вазелінавага масла) збраджвання не адбываецца;

  • не ферментуе лактозу, іншыя вугляводы і шмататамныя спірты;

  • разрэджваюць жэлаціну (на МПЖ праз 16...18 гадзін адбываецца разрэджванне ў выглядзе лейкі, затым паслойнае);

  • на глюкоза-крывяным агары P.aeruginosa выклікае гемоліз эрытрацытаў;

  • індол не ўтвараюць; серавадарод утвараюць слаба;

  • аксідазная актыўнасць “+” (па дадзеных асобных аўтараў);

  • каталаза “+” (па дадзеных асобных аўтараў);

  • зварочваюць і пептанізуюць малако;

  • аднаўляюць нітраты ў нітрыты да свабоднага азоту.

Біяпроба. Для вызначэння патагеннасці і вірулентнасці 0,2...0,3 мл суткавай булённай культуры ўводзяць падскурна 2...3 белым мышам з вагой 18...20 г. Гібель іх адбываецца на 1...3 суткі. З унутраных органаў робяць высевы на МПБ і МПА. Наглядаюць за жывёламі на працягу 5 сутак.

Антыгенная структура. P.aeruginosa мае два асноўныя антыгены:

  • О-антыген (саматычны, групаспецыфічны) прадстаўлены малекулярным комплексам ЛПС, бялкоў і ліпідаў клеткавай сценкі;

  • Н-антыген (жгуцікавы, тыпаспецыфічны);

Сералагічнае даследаванне праводзяць з выкарыстаннем РА з О-аглютынуючымі псеўдаманознымі сыроваткамі. Даследуюць тады, калі ў культуры адзначаны хаця б дзве з трох фізіялагічных уласцівасцяў, характэрных для віду: утварэнне пігмента піацыяніна, расшчапленне глюкозы, рост пры 41...43оС. Антыгенам служыць 18...20-гадзінная культура P.aeruginosa, якую інактывуюць кіпячэннем на працягу 1,5 гадзіны. Спачатку антыген даследуюць на шкле з полівалентнымі сыроваткамі, затым з монавалентнымі. Вынік улічваюць праз 3...6 мінут.

Лабараторны дыягназ лічаць устаноўленым пры выдзяленні з паталагічнага матэрыялу культуры з уласцівасцямі, характэрнымі для ўзбуджальніка псеўдаманоза, і патагеннай для белых мышэй.

Тэрмін лабараторнага даследавання 6 сутак.

Імунітэт. Вывучаны недастаткова. Ёсць монавалентная фармалквасцовая вакцына супраць псеўдаманозу норак. Выпускаюцца тры полівалентныя О-аглютынуючыя дыягнастычныя сыроваткі:

  • № 1 – 03, 04, 05, 06, 07; № 2 – 02, 08, 09;

  • № 3 – 010, 011, 012;

  • адзінаццаць адпаведных монавалентных сыроватак, для ідэнтыфікацыі P.aeruginosa на ўзроўні О-серагрупы.

Схема лабараторнай дыягностыкі на псеўдаманоз


Мікраскапія прэпаратаў, афарбаваных па Граму


Сап

Сап – хранічнае інфекцыйнае захворванне аднакапытных жывёл, якое характэрызуецца з’яўленнем спецыфічных вузялкоў у лёгкіх, лімфатычных вузлах, на слізістых і скурных покрывах, парэнхіматозных тканках і органах. Хворыя сапам жывёлы падлягаюць знішчэнню.

Класіфікацыя ўзбуджальніка:

Сям’я: Pseudomonadaceae

Род: Вurkholderia

Від: B.mallei

Успрыімлівыя жывёлы: у першую чаргу аднакапытныя (коні, аслы, мулы), могуць хварэць кашэчыя (ільвы, пантэры, тыгры, леапарды), чалавек.



Патагенез і фактары вірулентнасці:

  • калі ўзбуджальнік пранікае ў арганізм, ён гематагенным і лімфагенным шляхамі трапляе ў лёгкія і іншыя органы;

  • у месцах лакалізацыі ўзбуджальніка фарміруецца гранулёма, на скуры і слізістых абалонках утвараюцца язвы з рванымі краямі і салападобным дном;

  • асноўнымі фактарамі вірулентнасці з’яўляюцца эндатаксіны.

Антыгены ўзбуджальніка выклікаюць развіццё гіперадчувальнасці замаруджанага дзеяння.

Лабараторнае даследаванне. Асноўным метадам дыягностыкі сапа з’яўляецца сералагічны метад – рэакцыя звязвання камплемента (РЗК). Іншыя метады: мікраскапічны, бактэрыялагічны, біялагічны і гісталагічны выкарыстоўваюцца толькі пры неабходнасці.

Матэрыял для даследавання:

  • сыроватка крыві, якая неабходна для сералагічнага даследавання;

  • кроў, гной з язваў, выдзяленні з носу, пунктат з лімфатычных вузлоў, гной з абсцэсаў;

  • пашкоджаныя ўчасткі органаў і тканак – лёгкіх, пячонкі, селязёнкі, лімфатычныя вузлы, насавыя перагародкі, трахеі, бронхі (ад забітых жывёл);

  • пры адсутнасці паталагічных змяненняў – лёгкія з рэгіанарнымі лімфатычнымі вузламі, падсківічныя і заглотачныя лімфавузлы.

Мікраскапія: метады афарбоўкі – па Граму, просты (метыленавай сінню) і па Раманоўскаму-Гімзу;

Мікракарціна:

  • паліморфныя палачкі простыя ці злёгку выгнутыя да 5 мкм; пры афарбоўцы метыленавай сінню і па Раманоўскаму-Гімзу ў мазках са старых культур адзначаюць зярністасць;

  • грамадмоўныя;

  • спор не ўтвараюць;

  • капсул не ўтвараюць;

  • нерухомыя.

Культываванне:

высеў на пажыўныя асяроддзі МПА і МПБ з 2...4% гліцэрыну, гліцэрынавую бульбу.



Асаблівасці выдзялення ўзбуджальніка:

  • ўзбуджальнік сапа аэроб;

  • аптымальная тэмпература 37...38оС; пры тэмпературы ніжэй 20оС і вышэй 40оС не расце;

  • аптымальная рН 6,8...7,2;

  • тэрмін культывавання 1...2 сутак.

Культуральныя ўласцівасці:

  • на гліцэрынавым МПБ з’яўляецца памутненне, на дне ўтвараецца склізісты шэра-белы асадак, які пры ўстрэсванні паднімаецца штопарападобна, асобныя штамы на паверхні прабіркі ўтвараюць плёнку;

  • на агары B.mallei расце ў выглядзе гладкіх, паўпразрыстых, шэра-белых калоній з перламутравым адценнем, якія пазней зліваюцца ў склізісты налёт на паверхні асяроддзя;

  • на гліцэрынавай бульбе спачатку з’яўляюцца дробныя паўпразрыстыя з жаўтаватым адценнем калоніі ў выглядзе кропелек, якія затым зліваюцца, ўтвараючы склізісты мёдападобны налёт, колер якога змяняецца ад янтарна-жоўтага да бура-рыжага і чырванаватага да 8 дня.

Біяхімічныя ўласцівасці:

  • ферментуе глюкозу, лактозу без утварэння газу;

  • не ферментуюць мальтозу, маніт, цукрозу;

  • жэлаціну не разрэджвае ( ці разрэджвае марудна );

  • індол не ўтварае;

  • на 6...8 дзень зварочвае малако.

Біяпроба:

  • заражаюць падскурна марскіх свінак (самцоў) узвессю ў фізіялагічным растворы расцёртага паталагічнага матэрыялу (1:10); на 3...4 суткі развіваецца характэрны гнойны архіт (і перыархіт). На месцы ін’екцыі развіваецца і запаленчы працэс з утварэннем язвы. Пры развіцці архіту свінку забіваюць (эфірам), ускрываюць, праводзяць мікраскапію, выдзяляюць чыстую культуру з ачагоў пашкоджання ўнутраных органаў і семяннікоў;

  • матэрыялам, узятым стэрыльна, з лімфатычных вузлоў і няўскрытых абсцэсаў можна праводзіць заражэнне ўнутрыбрушынна;

  • можна выкарыстоўваць залацістых хамячкоў; калі свінкі гінуць праз 8...15 дзён, то хамячкі – праз 5...7 дзён.

  • у выключных выпадках, маючы спецыяльны дазвол, можна выкарыстоўваць кошак, адчувальных да ўзбуджальніка сапа; але, паколькі ў іх пашкоджваюцца верхнія дыхальныя шляхі, пры чыханні і фырканні яны распаўсюджваюць у навакольнае асяроддзе ўзбуджальніка, які прадстаўляе небяспеку для персаналу лабараторыі.

Сералагічнае і алергічнае даследаванне. Пры адсутнасці клінічных прыкмет сапа масавае абследаванне коней праводзяць з дапамогай РЗК, а ва ўмовах гаспадаркі – алергічным метадам, звычайна вокавай малеінізацыяй.

Для атрымання антыгену для РЗК агаравую культуру бактэрый змываюць феналізіраваным фізіялагічным растворам, аўтаклавуюць, адстойваюць; ў якасці антыгену выкарыстоўваюць вольную ад клетак культуральную вадкасць, правераную на стэрыльнасць, спецыфічнасць і актыўнасць.

Станоўчую сапную сыроватку для РЗК атрымліваюць гіпер’імунізацыяй коней.

Для алергічнай рэакцыі алерген - малеін атрымліваюць з культуры ўзбуджальніка, якую вырошчваюць у гліцэрынізаваным булёне на працягу 4 месяцаў і затым аўтаклавуюць, фільтруюць праз цэдаль Зейтца, кантралююць на стэрыльнасць і бясшкоднасць на белых мышах, спецыфічнасць на здаровых конях.

Малеін капаюць у кан’юктывальны мяшок вока; станоўчая рэакцыя 3…4 гадзіны характэрызуецца запаленнем кан’юктывы і выцяканнем гнойнага сакрэту з унутранага вугла вока і дасягае поўнага развіцця праз 6…8 гадзін (можа выцякаць гнойны сакрэт з ноздры, а калі нікалі і з другога вока).

Дыягназ лічыцца ўстаноўленым пры атрыманні аднаго з вынікаў даследавання:


  • выдзяленне культуры з уласцівасцямі, характэрнымі для ўзбуджальніка сапа, хаця б з адной заражанай лабараторнай жывёлы (без выдзялення культуры ўзбуджальніка з паталагічнага матэрыялу);

  • выдзяленне культуры з уласцівасцямі, характэрнымі для ўзбуджальніка сапа, і развіццё ў заражаных лабараторных жывёл клінічнай карціны і паталагаанатамічных змен, тыповых для дадзенага захворвання.

Тэрмін даследавання – да 15 дзён.
Асноўныя крытэрыі дыферэнцыяцыі сапу і меліяідозу


Вurkholderia mallei

Вurkholderia pseudamallei

Зярністасць мікробнай клеткі

Часта пры афарбоўцы біпалярнасць

Нерухомая

Рухомая

На агары шэра-белы, які прасвятляецца, налёт з перламутравым бляскам

Зморшчаны налёт крэмавага колеру

Не разрэджвае жэлаціну

Памяркоўнае кратэрападобнае разрэджванне жэлаціны

На бульбе мядовы налёт

Багаты налёт крэмавага колеру

Пацукі неўспрыімлівыя

Пацукі вельмі ўспрыімлівыя

Трусы малаўспрыімлівыя

Трусы ўспрыімлівыя

Схема лабараторнай дыягностыкі сапу


Меліяідоз

Меліяідоз – сапападобнае захворванне пераважна септыкапіемічнага характару, якое суправаджаецца ўтварэннем глыбокіх абсцэсаў.



Класіфікацыя ўзбуджальніка:

Сям’я: Pseudomonadaceae

Род: Вurkholderia

Від: B.pseudomallei

Успрыімлівыя жывёлы: мышы і дзікія пацукі, дробная рагатая жывёла, коні, свінні, малпы, сабакі, кошкі, трусы, марскія свінкі, а таксама чалавек:



  • з арганізму хворага ўзбуджальнік выдзяляецца ў навакольнае асяроддзе з носавымі гнойна-слізістымі выдзяленнямі, з адлучэннямі пры скурных пашкоджаннях, з мачою і фекаліямі;

  • зараджаюцца жывёлы аліментарным шляхам (праз забруджаныя ўзбуджальнікамі кармы і ваду);

  • пераносчыкамі бактэрый могуць быць крывасысучыя насякомыя (пацуковыя блыхі, камары);

  • працягласць хваробы 8...30 сутак, зыход звычайна лятальны;

  • птушкі і халаднакроўныя не ўспрыімлівыя;

  • чалавек заражаецца пры выкарыстанні прадуктаў, інфіцыраваных выдзяленнямі грызуноў;

  • захворванне працякае як агульнае септычнае захворванне ў вострай, падвострай і хранічнай формах:

- вострая форма характэрызуецца высокай тэмпературай цела, моцнымі галаўнымі болямі, дыхавіцай, рвотай, дыярэяй, болямі ў мышцах, лейкацытозам; затым развіваюцца абсцэсы ў мышцах і гнойныя пустулы на скуры. Звычайна на 2...10 дзень наступае летальны зыход;

- пры падвострым меліяідозе пераважаюць гнойныя працэсы ў розных органах і тканках: абсцэсы лёгкіх, гнойныя архіты, міязіты, остэаміеліты з утварэннем шматлікіх свішчоў; часам развіваецца менінгіт. Праз 3...4 тыдні наступае смерць;



- пры хранічным меліяідозе ўтвараецца шматлікія язвы і свішчы ў вобласці таза. Праз некалькі месяцаў захворванне часцей заканчваецца летальна.

Лабараторная дыягностыка уключае светлавую і люмінісцэнтную мікраскапію мазкоў, высеў на пажыўныя асяроддзі, біяпробу з патматэрыялам, якім зараджаюць марскую свінку ці пацука, труса.

Матэрыял для даследавання:

  • трупы дробных жывёлаў, кроў, гной, эксудаты, мача, кавалкі парэнхіматозных органаў буйных жывёл.

Мікраскапія:

  • метады афарбоўкі: па Граму, простыя метады, па Раманоўскаму-Гімзу.

Мікракарціна:

  • кароткая, выгнутая , зярністая, з закругленымі канцамі палачка, 1,5х0,8 мкм; у мазках размяшчаецца адзінкавымі клеткамі і кароткімі ланцужкамі;

  • рухомая (лофатрых);

  • грамадмоўная;

  • спораў не ўтварае;

  • капсул не ўтварае;

  • афарбоўваюцца біпалярна; пры паўторных высевах біпалярнасць губляецца, як і рухомасць.

Культываванне:

  • высеў на пажыўныя асяроддзі: МПА, МПБ, гліцэрынавым агары, бульбяны агар.

Асаблівасці выдзялення ўзбуджальніка меліяідоза:

  • расце ў аэробных і анаэробных умовах;

  • аптымальная тэмпература 37оС, крайнія межы 4...42 оС;

  • аптымальная рН 6,8...7,2;

Культуральныя ўласцівасці:

  • на МПА ўтварае гладкія калоніі, якія затым становяцца, шарахаватымі і плоскімі, а на 4...7-я суткі з’яўляецца жаўтавата-карычневы пігмент;

  • на звёрнутай сыроватцы і гліцэрынавым агары растуць у выглядзе белаватых, гладкіх, вільготных, бліскучых калоній, якія далей становяцца сухімі і плоскімі; пры старэнні ў калоній з’яўляецца маршчыністасць і аслізненне;

  • на бульбе з’яўляецца крэмавы пігмент;

  • у МПБ спачатку з’яўляецца лёгкае памутненне, якое ўзмацняецца; у МПБ з гліцэрынам акрамя памутнення ўтвараецца тоўстая маршчыністая плёнка;

  • узбуджальнік развіваецца на пажыўных асяроддзях хутчэй, чым бактэрыі сапу.

Біяхімічныя ўласцівасці:

  • ферментуюць з утварэннем кіслаты глюкозу, лактозу, цукрозу, мальтозу, маніт, дульцыт;

  • разрэджваюць жэлаціну на 4...5 дзень;

  • разрэджваюць бялок курыных яек;

  • серавадарод утвараюць;

  • індол не ўтвараюць;

  • аднаўляюць нітраты ў нітрыты;

  • збраджваюць і зварочваюць малако;

  • гідралізуюць мачавіну;

  • сустракаюцца гемалітычныя штамы.

Біяпроба. Заражаюць марскіх свінак, пацукоў і трусоў суспензіяй патматэрыялу ці выдзеленай з яго бактэрыяльнай культурай. Пасля гібелі іх трупы ўскрываюць і даследуюць бактэрыялагічна. Выдзеленую культуру ідэнтыфікуюць па культуральна-марфалагічных, цінктарыяльных і біяхімічных уласцівасцях;

  • пры заражэнні марскіх свінак у склізістыя абалонкі развіваецца гнойный кан’юктывіт, рыніт, вагініт з утварэннем язваў, падвышаецца тэмпература цела, павялічваюцца і нагнойваюцца лімфатычныя вузлы; на 6...8 дзень наступае смерць ад сутаргаў;

  • пры падскурным зараджэнні на месцы ўвядзення ўтвараецца прыпухласць, праз 2...3 дні – некроз, язва з падрытымі краямі, лімфатычныя вузлы павялічваюцца, нагнойваюцца, становяцца цвёрдымі, у органах з’яўляюцца піямічныя ачагі; смерць наступае на 20 дзень пасля заражэння;

  • пры заражэнні ў брушную поласць узнікае перытаніт, у самцоў – і архіт; бактэрыі лакалізуюцца ў тэстыкулярным эксудаце.

Антыгенная структура. О-антыген узбуджальніка меліяідоза мае падабенства да антыгенаў бактэрый сапу і сальманел. Але К- і М-антыгены з’яўляюцца тыпаспецыфічнымі, што і выкарыстоўваецца ў сералагічнай ідэнтыфікацыі

Сералагічная дыягностыка.

Магчыма выкарыстанне РА з сыроваткамі хворых хранічным меліяідозам, але антыгенная падобнасць узбуджальніка з бактэрыяй сапу паніжае практычнае значэнне РА. РА з сыроваткай хворых у развядзенні 1:60 дазваляе прадпалагаць меліяідоз, а ў развядзенні 1:160 – з’яўляецца дыягнастычнай.



Схема лабараторнай дыягностыкі меліяідозу


Сібірская язва

Сібірская язва – вострае септычнае інфекцыйнае захворванне многіх відаў жывёл, асабліва траваедных, і чалавека, якое характарызуецца септыцэміяй, пашкоджаннем скуры (гуз, карбункул), міндалін, кішэчніка, лёгкіх (вісцэральная форма). Рэгіструецца ў выглядзе спарадычных выпадкаў, магчымы энзаотыі і эпізаотыі.

Класіфікацыя ўзбуджальніка:

Сямя: Bacillaceae

Род: Bacillus

Від: Bacillus anthracis

Да ўзбуджальніка сібірскай язвы ўспрыімлівы ўсе віды млекакормячых. Часцей хварэюць авечкі, буйная рагатая жывёла, коні, козы, буйвалы, вярблюды, паўночныя алені, аслы і мулы. Свінні менш адчувальныя. Сярод дзікіх жывёл успрыімлівыя ўсе траваедныя. Вядомы выпадкі захворвання сабак, ваўкоў, ліс, пясцоў, а сярод птушак – качак і страўсаў.



Патагенез і фактары вірулентнасці:

  • заражэнне жывёл адбываецца пераважна аліментарна;

  • праз пашкоджаную слізістую стрававальнага тракта мікроб трапляе ў лімфатычную сістэму, а затым у кроў, дзе фагацытуецца і разносіцца па ўсім арганізме, фіксуецца ў элементах лімфоідна-макрафагальнай сістэмы, адкуль зноў мігрыруе ў кроў і выклікае септыцэмію;

  • капсульнае рэчыва інгібіруе апсанізацыю, а экзатаксін разбурае фагацыты, пашкоджвае нервовую сістэму, выклікае ацёк, гіперглікемію і павышае актыўнасць шчалачной фасфатазы. У тэрмінальнай фазе працэсу ў крыві зніжаецца ўтрыманне кіслароду да ўзроўню, несумяшчальнага з жыццём;

  • інвазіўныя ўласцівасці ўзбуджальніка абумоўлены капсульным поліпептыдам d-глутамінавай кіслаты і экзаферментамі;

  • экзатаксін трохкампанентны і выклікае запаленчую рэакцыю - ацёк і разбурэнне тканак, валодае летальнымі і імунагеннымі ўласцівасцямі.

Лабараторная дыягностыка сібірскай язвы ўключае мікраскапічнае даследаванне матэрыялу, высеў на пажыўныя асяроддзі, пастаноўку біяпробы і, пры неабходнасці, рэакцыю прэцыпітацыі. У чалавека праводзяць анатраксінавую пробу.

Матэрыял для даследавання:

  • вуха, на якім ляжаў труп; спачатку накладваюць на яго дзве лігатуры, паміж якімі і робяць разрэз; паверхню разрэза прыпальваюць раскалёным шпатэлем ці крысталічным перманганатам калію, фенолам, фармалінам; адрэзанае вуха заварочваюць у пергаментную паперу ці цэлафан і запакоўваюць у шкляны посуд з прыцёртым коркам, а затым у непрацякальную скрынку;

  • мазок крыві, атрыманы з надрэзу вуха;

  • тоўсты мазок, прыкрыты зверху іншым шклом, з крывяна-пеністых выдзяленняў з натуральных адтулін трупа (выцяканні з носу, вачэй, роту, анальнай адтуліны), які заварочваюць у пергаментную паперу і ўпакоўваюць у скрынку;

  • калі па памылцы труп аказаўся ўскрытым, на даследаванне накіроўваюць кроў з сэрца, кусочкі парэнхіматозных органаў, лімфавузлы.

Мікраскапія:

метады афарбоўкі – прэпараты-адбіткі фіксуюць этылавым спіртам з дабаўленнем 3% перакісі вадароду 30 мінут і афарбоўваюць капсулы – па Міхіну, Раманоўскаму-Гімзу ці па Ольту сафранінам, а таксама выкарыстоўваюць метад флюарэсцыруючых антытэл.



Мікракарціна:

  • грамстаноўчыя (у маладых і старых культурах сустракаюцца часам грамадмоўныя клеткі);

  • палачкі, памерам 3...10 х 1,0...1,3 мкм; у прэпаратах з патматэрыялу размяшчаюцца кароткімі ланцужкамі па некалькі клетак ці адзінкава; прылягаючыя адзін да аднаго канцы бацыл выглядаюць абсечанымі, вонкавыя – закругленыя; у прэпаратах з культур размяшчаюцца ў выглядзе стрэптабацыл;

  • нерухомыя;

  • утвараюць капсулы (у арганізме ці пры культываванні на штучных пажыўных асяроддзях з высокай канцэнтрацыяй натыўнага бялку і ў атмасферы СО2);

  • утвараюць споры ў прысутнасці кіслароду пры тэмпературы 12...42оС; споры не перавышаюць памераў палачак і размяшчаюцца ў цэнтры іх.

Культываванне:

  • высеў на МПБ, МПА, МПЖ (можна высяваць на булён і агар Хоцінгера), на крывяны агар, бульбу, у малако;

Асаблівасці выдзялення:

  • аэроб;

  • аптымальная тэмпература для росту 35...37оС;

  • аптымальная рН 7,2...7,6;

  • тэрмін культывавання 24...48 гадзін.

Культуральныя ўласцівасці:

  • на МПА утварае шурпатыя R-калоніі з хвалістымі, локанападобнымі краямі (якія пры праглядзе ў мікраскоп нагадваюць львіную грыву ці космы валасоў, альбо галаву міфічнай мядузы Гаргоны); маладыя калоніі маюць вязкую кансістэнцыю;

  • у МПБ узбуджальнік утварае на дне прабіркі рыхлы ватападобны асадак у той час, як булён захоўвае празрыстасць;

  • у МПЖ пры высеве ўколам у слупок асяроддзя рост нагадвае перавернутую вяршыняй уніз ялінку;

  • пры росце ў малацэ выпрацоўвае кіслату на 2...4 дзень і пептанізуе згустак;

  • пры невыразнасці атрыманых марфалагічных і культуральных уласцівасцей вызначаюць адчувальнасць да сібіраязвеннага бактэрыяфагу і пеніцыліну;

  • фагатыпіраванне праводзяць па метаду сцякаючай кроплі, для чаго выкарыстоўваюць гама-фаг ці фаг ВІЭВ ( на засеяную паверхню даследуемай культуры наносяць кроплю фага і праз 6...8 гадзін пры 37оС па следу кроплі утвараецца празрыстая сцяжынка лізісу;

  • для вызначэння адчувальнасці да пеніцыліну праводзяць тэст “жамчужных караляў”; пры росце на МПА з дабаўленнем 0,01...0,5 АД/мл антыбіётыка бацылы сібірскай язвы набываюць форму сферапластаў у выглядзе шароў, якія нагадваюць каралі.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   17


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка