М.І. Таранда, С. Б. Пазняк, А. Г. Смалей Лабараторная дыягностыка бактэрыяльных і мікозных інфекцый сельскагаспадарчай і хатняй жывёлы



старонка8/17
Дата канвертавання15.05.2016
Памер2.64 Mb.
1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   ...   17

Біяхімічныя ўласцівасці:

  • ферментуе з утварэннем кіслаты без газу глюкозу, мальтозу, марудна цукрозу, трэгалозу, саліцын, фруктозу, дэкстрын;

  • не ферментуе арабінозу, галактозу, маніт, дульцыт, сарбіт, рафінозу, іназіт, інулін і манозу;

  • утылізуе цытраты;

  • дае станоўчую рэакцыю Фогеса-Праскаўэра;

  • аднаўляе метыленавы сіні і нітраты ў нітрыты;

  • не ўтварае гематаксін;

  • выдзяляе аміяк, асобныя штамы серавадарод;

  • мае ферменты: каталазу, лецытыназу, ліпазу, дыястазу, пратэазу, цітахромаксідазу, пераксідазу і іншыя.

Біяпроба: белых мышак, марскіх свінак ці трусоў заражаюць падскурна тканкавай узвессю ці культурай у дозе 0,1…0,2 мл – для мышэй (бліжэй да корня хваста), 0,2…0,3 мл – марскіх свінак і 6,3 мл – трусоў (у вобласці жывата); мышы гінуць праз 12…15 гадзін, марскія свінкі і трусы праз 1...4 дні. Жывёл, якія загінулі, ускрываюць, робяць мазкі і высевы з крыві сэрца, селязёнкі, пячонкі і інфільтрату на месцы ўвядзення даследуемага матэрыялу. Назіранні за лабараторнымі жывёламі працягваюць да 10 дзён.

Узбуджальніка хваробы сібірскай язвы дыферэнцыруюць ад іншых бацыл па галоўных прыкметах (вірулентнасць, капсулаўтварэнне, тэст “жамчужных караляў”, лізабельнасць фагам, імунафлюарэсцэнтны тэст (пры наяўнасці люмінісцэнтнага мікраскопа). Дадатковымі з’яўляюцца рухомасць, адсутнасць гемолізу, лецытыназная актыўнасць, утварэнне фасфатазы, якія прадстаўлены ў наступнай табліцы.


Дыферэнцыяцыя B. anthracis ад іншых падобных бацыл:


Тэст

B. anthracis


B. cereus, B. megaterium, B. mycoides, B. subtilis


Патагеннасць


Патагенна для лабараторных жывёл

Не патагенны, за выключэннем B. cereus (пры ўнутрыбрушынным заражэнні белых мышаў)

Капсулаўтва-рэнне

Утвараюць капсулу

Не утвараюць


“Жамчужныя каралі”


На агары з пеніцылінам расце ў выглядзе ланцужкоў, скла-дзеных з шарападобных форм, якія нагадваюць каралі з жэмчуга

Феномен жамчужных караляў адсутнічае


Лізабельнасць фагам

Лізіруецца сібіраязвенным фагам


Лізіс сібіраязвенным фагам адсутнічае


Імунафлюарэс-цэнтны тэст

Станоўчы

Адмоўны


Рухомасць


Нерухомая

Рухомыя

Гемалітычная актыўнасць


Як правіла, не выклікае гемолізу эрытрацытаў барана, ці выклікае вельмі марудна


Гемалізуюць эрытрацыты барана


Лецытыназная актыўнасць


Жаўток курынага яйка згусвае марудна, ці ўвогуле не згусвае

B. cereus інтэнсіўна сінтэзуе лецытыназу


Утварэнне фасфатазы

Адсутнічае


Маюць



Сералагічнае даследаванне. У нясвежым паталагічным матэрыяле бактэрыялагічная дыягностыка немагчыма. У такім выпадку прымяняюць рэакцыю прэцыпітацыі, антыгенам для якой служыць выцяжка з тканак органаў (у тым ліку вуха) загінуўшай жывёлы. Экстрагіруемы распушчальны антыген разбураных пры гніенні (ці кіпячэнні) бактэрый тэрмаўстойлівы, таму яго рыхтуюць кіпячэннем кавалкаў тканак у фізіялагічным растворы. Рэакцыю прэцыпітацыі ставяць у маленькіх прабірках Уленгута па Асколі, альбо метадам дыфузіі ў агаравым гелі.

Асаблівае практычнае значэнне РП мае пры даследаванні скурна-футравай сыравіны на сібірскую язву. Пробы сыравіны спачатку ў лабараторыі абязшкоджваюць аўтаклававаннем, здрабняюць, расціраючы ў ступцы з пяском, і экстрагуюць “халодным спосабам” пры 12...14оС у фізіялагічным растворы (1:10) на працягу 16...18 гадзін. Пры гарачым спосабе залітыя фізіялагічным растворам кавалкі даследуемага матэрыялу, кіпяцяць 30...40 хвілін на вадзяной лазні. Атрыманыя экстракты фільтруюць праз азбеставую вату да празрыстага стану. Рэакцыю ставяць шляхам наслойвання ці падслойвання:



  • пры наслойванні спачатку ў прабірку Уленгута ўносяць 0,2...0,3 мл прэцыпітуючай сыроваткі, а зверху наслойваюць такую ж колькасць экстракту;

  • пры падслойванні ў прабірку спачатку ўносяць 0,2...0,3 мл экстракту, а затым пад яго з дапамогай пастэраўскай піпеткі падслойваюць роўную колькасць прэцыпітуючай сыроваткі;

  • адначасова ставяць кантролі: стандартная сібіраязвенная сыроватка і стандартны антыген (рэакцыя станоўчая); стандартная сыроватка і экстракт матэрыялу ад здаровай жывёлы (рэакцыя адмоўная);

  • рэакцыя станоўчая, калі праз 1...2 хвіліны, але не пазней, чым праз 15 хвілін пасля пастаноўкі рэакцыі на мяжы сутыкнення кампанентаў з’явіцца шэра-белае колца.

Лабараторны дыягназ лічаць устаноўленым:

  • пры выдзяленні з зыходнага матэрыялу культуры з уласцівасцямі, характэрнымі для ўзбуджальніка сібірскай язвы і гібелі хаця б адной з двух заражаных зыходным матэрыялам ці выдзеленай культурай лабараторных жывёлаў, з наступным выдзяленнем яе з органаў загінуўшай жывёлы;

  • пры адсутнасці ў высевах з зыходнага матэрыялу роста культуры, але гібелі хаця б адной заражанай жывёлы і выдзяленні з яе органаў культуры з уласцівасцямі, характэрнымі для ўзбуджальніка сібірскай язвы;

  • пры атрыманні станоўчых вынікаў метадам імунафлюарэсцэнцыі з адсарбаванай сібіраязвеннай сыроваткай і знаходжання капсульных бацыл у мазках з зыходнага матэрыялу;

  • пры станоўчай рэакцыі прэцыпітацыі ў выпадку даследавання загніўшага матэрыялу;

Акрамя таго, у свіней дыягназ лічаць устаноўленым у выпадку:

  • атрымання станоўчай рэакцыі прэцыпітацыі пры наяўнасці характэрнай клінічнай карціны і паталагаанатамічных змен нават пры адсутнасці культуры ў высевах з зыходнага матэрыялу і пры адмоўнай біяпробе.

Імунітэт. Перахворванне сібірскай язвай жывёл ці іх вакцынацыя прыводзяць да развіцця гіперадчувальнасці замаруджанага тыпу. У выніку натуральнага захворвання і перахворвання жывёл сібірскай язвай у іх узнікае працяглы імунітэт. З мэтай актыўнай аховы жывёл ад захворвання сібірскай язвай выкарыстоўваюць жывыя споравыя сібіраязвенные вакцыны: вакцына СТІ (споравая агаравая культура ў выглядзе суспензіі ў 30%-ным стэрыльным растворы гліцэрыну, утрымлівае 2,5...3,5 х 107 жыццяздольных спор у 1 мл), вакцына ГНКІ (сухая жывая – утрымлівае 5 х 107 спор у 1 мл), вакцына са штама №55 (імунітэт наступае праз 10 дзён і працягваецца не менш 12 месяцаў). Створана таксама асацыяваная вакцына супраць сібірскай язвы і эмфізематознага карбункулу буйной рагатай жывёлы.

Для пасіўнай прафілактыкі і лячэння сібірскай язвы выкарыстоўваюцца супрацьсібіраязвенная сыроватка і глабулін. Імунітэт наступае праз некалькі гадзін і захоўваецца да 14 дзён.



Схема бактэрыялагічнага даследавання на сібірскую язву

Мікраскапія мазкоў, афарбаваных на капсулу,

МФА


Скошаны МПА з 0,01 АД/мл пеніцыліну (феномен “караляў”)

Крывяны агар ці булён

Малако

Біяпроба (белыя мышы ці марскія свінкі)

Тэрміны даследавання: мікраскапічнае ў дзень паступлення матэрыялу; бактэрыялагічнае - да 3 сутак; біялагічнае – да 10 сутак.


Патагенныя анаэробы

Агульная характарыстыка. Патагенныя анаэробы адносяцца да сям’і Bacillaceae роду Clostridium, які зараз налічвае 61 від, 12 з якіх патагенныя. Яны выклікаюць інфекцыйныя захворванні, таксікозы, дысбактэрыёзы. Асобныя кластрыдыі выклікаюць некалькі назаформ, іншыя хваробы выклікаюцца некалькімі ўзбуджальнікамі.

Кластрыдыі, у тым ліку і патагенныя, гэта натуральныя насельнікі глебы і вадаёмаў і здольны існаваць як сапрафіты. Асобныя віды пастаянна прысутнічаюць у страўнікава-кішэчным тракце, не выклікаючы захворванняў.

Грамстаноўчыя, буйныя, поліморфныя, рухомыя (перытрыхі) палачкі, якія ўтвараюць споры.

Культывуюцца на асяроддзях з дабаўленнем бялковага гідралізату, мышцаў, пячонкі, цукру ў анаэробных умовах (асяроддзі Кітта-Тароцці, глюкоза-крывяным агары, булёне Хоцінгера, агары Цэйслера і інш.).

Не валодаюць каталазнай актыўнасцю, сінтэзуюць высокаактыўныя таксіны з гемалітычнымі, некратычнымі, нейратаксічнымі, лятальнымі кампанентамі, а таксама сінтэзуюць ферменты з патагенным дзеяннем (гіялуранідаза, калагеназа).

Біяхімічныя ўласцівасці вызначаюць па зброджванню монацукраў, шмататамных спіртоў, ступені расшчаплення бялкоў.

Па біяхімічных уласцівасцях кластрыдыі падзяляюць на тры групы:


  • з высокімі цукралітычнымі ўласцівасцямі;

  • з высокімі пратэалітычнымі ўласцівасцямі;

  • з памяркоўнымі цукралітычнымі і пратэалітычнымі ўласцівасцямі.

Захворванні, якія выклікаюцца кластрыдыямі, называюць кластрыдыёзамі: эмфізематозны карбункул, слупняк, батулізм, злаякасны ацёк, брадзот авечак, энтэратаксемія буйной рагатай жывёлы, энтэратаксемія сабак. Усе гэтыя хваробы адносяцца да групы сапранозаў. Імі хварэюць і людзі.

Узбуджальнікі злаякаснага ацёку

Злаякасны ацёк (газавая інфекцыя, раневы газавы ацёк, газавая гангрэна) – вострая некантагіёзная раневая інфекцыя, якая выклікаецца групай патагенных кластрыдый у выніку раненняў ці траўмаў і забруджання ран глебай са спорамі мікробаў.

Захворванне характэрызуецца хутка распаўсюджвальным балючым ацёкам мягкіх тканак, іх разбурэннем, утварэннем у тканках газу і інтаксікацыяй арганізму. Сустракаецца захворванне спарадычна паўсюдна, развіваецца пасля глыбокіх пранікальных раненняў. Захворваюць жывёлы і чалавек. У буйной рагатай жывёлы злаякасны ацёк магчымы пасля цяжкіх ацёлаў, звязаных з пашкоджаннем радавых шляхоў, а таксама пасля абортаў. Сустракаецца злаякасны ацёк сычуга ягнят, галавы ў бараноў.

Класіфікацыя ўзбуджальніка:

Сям’я: Bacillaceae

Род: Clostridium



Віды:

  • Сl.perfringens (60…80%)

  • Cl.novyi (Cl.oedematiens) (20…30%)

  • Cl.septicum (10…20%)

  • Cl.histolyticum (10...20%)

  • Cl.sporogenes (самі захворванне не выклікаюць)

  • Cl.sordellii (самі захворванне не выклікаюць)

Успрыімлівыя жывёлы: буйныя рагатыя, коні, авечкі, свінні, лабараторныя жывёлы. Хварэе і чалавек.

Патагенез і фактары вірулентнасці. У патагенезе газавай інфекцыі адрозніваюць дзве фазы:

  • інфекцыйная, якая характарызуецца ўзмоцненым размнажэннем мікраарганізмаў у ачагу пашкоджання і хуткім распаўсюджаннем па ўсіх тканках і органах;

  • таксічная, якая ўзнікае ў выніку дзеяння таксінаў у тканках і з’яўленнем у іх адпаведных змяненняў;

  • выхад плазмы і форменных элементаў крыві з сасудаў у навакольныя тканкі вядзе да развіццяя ацёку;

  • таксінамі разбураюцца злучальная і мышцавая тканкі, а ў выніку ферментатыўнай дзейнасці кластрыдый адбываецца газаўтварэнне;

  • пратэоліз і некроз ствараюць спрыяльныя ўмовы для размнажэння кластрыдый і накаплення таксінаў;

  • прыгнечваецца фагацытарная функцыя лейкацытаў і макрафагаў;

  • у выніку інтаксікацыі пашкоджваюцца цэнтральная нервовая сістэма, дыхальны цэнтр, парушаецца сардэчная дзейнасць і наступае смерць.

У БРЖ пры пасляродавым ацёку асноўная роля ў этыялогіі належыць C.septicum, злаякасны ацёк сычуга ягнят выклікаецца пераважна C.perfringens, а пры ацёчнай хваробе галавы ў бараноў выдзяляюць С.novyi (С.oedematiens).

Лабараторнае даследаванне на злаякасны ацёк уключае мікраскапію прэпаратаў з патматэрыялу (арыентыровачны метад), высеў на пажыўныя асяроддзі, зараджэнне лабараторных жывёл (біяпроба) і рэакцыя нейтралізацыі (РН).

Матэрыял для даследавання: кавалкі пашкоджаных мышцаў, тканкавы экссудат і парэнхіматозныя органы, а ад авечак накіроўваюць таксама частку сычуга і кішэчніка з утрыманнем (для адначасовага даследавання на брадзот і энтэратаксемію).

Калі матэрыял нельга хутка даставіць у лабараторыю, яго кансервуюць у 30%-м водным растворы гліцэрыну.



Перад даследаваннем матэрыял расціраюць у ступцы з дабаўленнем фізраствору, а затым пастэраўскай піпеткай высяваюць у асяроддзе Кітта-Тароцці, Вільсана-Блэра. Калоніі, якія вырастаюць на цвёрдым асяроддзі, перасяваюць у малако, асяроддзі з вугляводамі. Культуры з асяроддзя Кітта-Тароцці перасяваюць на крывяны агар, з якога тыповыя калоніі зноў адсяваюць у вадкае пячонкавае асяроддзе.

Мікраскапія:

  • метады афарбоўкі: па Граму, Міхіну (ці Гімзу) прэпаратаў-мазкоў з даследуемага матэрыялу і калоній атрыманых культур;

  • відавую прыналежнасць выдзеленых мікробаў вызначаюць у адпаведнасці з характарыстыкамі кожнага з іх.


Сlostridium perfringens

Мікраскапія:

  • буйныя, поліморфныя, нерухомыя з закругленымі краямі палачкі 4...8 – 0,6...1,5 мкм;

  • у арганізме жывёл ( а таксама на асяроддзях, багатых натыўным бялком у першых генерацыях) утвараюць капсулы;

  • на шчалачных асяроддзях з дастаткам бялку і пры адсутнасці вугляводаў утвараюць споры, размешчаныя цэнтральна ці субтэрмінальна;

  • у маладых культурах грамстаноўчыя, у старых – грамадмоўныя;

Культываванне:

Асаблівасці культывавання:

  • анаэробныя ўмовы (С.perfringens не строгі анаэроб);

  • аптымальная тэмпература 37оС;

  • аптымальная рН 7,6;

  • тэрмін культывавання 16...48 гадзін.

Культуральныя уласцівасці:

  • раўнамернае памутненне і газаўтварэнне на асяроддзі Кітта-Тароцці ўжо праз 2...3 гадзіны;

  • праз 3...5 дзён асяроддзе прасвятляецца і на дно выпадае густы белы асадак;

  • культура мае пах маслянай кіслаты;

  • можа расці на звычайным булёне з глюкозай;

  • на крывяным агары праз 12...18 гадзін утвараюцца дробныя (да 2...4 мм) круглыя, выпуклыя, вільготныя, з роўнымі краямі калоніі, мутныя ці шэраватыя, акружаныя адной ці дзвюма зонамі гемоліза; пасля ўздзеяння кіслароду калоніі становяцца зеленаватымі;

  • на асяроддзі Вільсана-Блэра (і на мазгавым асяроддзі) утварае чорныя калоніі;

  • у малацэ рост С.perfringens суправаджаецца моцным газаўтварэннем і фарміраваннем губкаватага згустка казеіну;

Біяхімічныя ўласцівасці:

  • жэлаціну разрэджвае марудна;

  • ферментуе з утварэннем кіслаты і газу лактозу, цукрозу, мальтозу , галактозу, левулёзу і крухмал; не ферментуе маніт і дульцыт;

  • асобныя штамы раскладваюць гліцэрын і інулін;

  • зварочвае лакмусавае малако з утварэннем згустку рыжага колеру і поўным прасвятленнем сыроваткі;

  • утварае складаны экзатаксін, які мае 15 фактараў патагеннасці, сярод якіх:

  • альфа-таксін – фосфаліпаза (лецытыназа С) – адзін з галоўных, які валодае лятальным, некратычным, гемалітычным і цытапатагенным дзеяннем;

  • бэта-таксін – лятальны некратычны фактар;

  • гама-таксін – лятальны фактар, які не валодае гемалітычнай актыўнасцю;

  • дэльта-таксін – лятальная і гемалітычная труць;

  • эпсілан-таксін – лятальны некратычны пратаксін, які актывуецца трыпсінам;

  • тэта-таксін – мае выражаныя гемалітычныя, але слабыя лятальныя і некратычныя ўласцівасці;

  • ёта-таксін – лятальны, некратычны пратаксін, які актывуецца трыпсінам;

  • капа-таксін прадстаўлены калагеназай, якая дзейнічае на натыўны калаген;

  • лямбда-таксін – жэлаціназа, якая дзейнічае на дэнатурыраваны калаген і жэлаціну;

  • мю-таксін – гіялуранідаза;

  • ню-таксін – дэзаксірыбануклеаза і іншыя.

Антыгенная структура. На аснове антыгеннага складу таксічных фактараў адрозніваюць шэсць серавараў С.perfringens:

  • серавар А (Сl.welchii) выклікае газавую гангрэну (злаякасны ацёк) у чалавека і жывёл, харчовыя інфекціі ў людзей, з’яўляецца ўзбуджальнікам энтэратаксеміі цялят і свіней, некратычнага мастыту авечак, коз і БРЖ; выпрацоўвае альфа-, тэта- і капа-таксіны;

  • серавар В (Lamb dysentery bacillus) выклікае анаэробную дызентэрыю (некратычны энтэрыт) ягнят, казлят, цялят, парасят, жарабят і куранят; у ліку таксічных кампанентаў – альфа-, бэта-, эпсілан-таксіны, а таксама пратэіназа і гіялуранідаза;

  • серавар С (Сl.paludis) выклікае гемарагічную энтэратаксемію авечак, часам энтэратаксемію цялят, ягнят, парасят, козаў і вярблюдаў; сінтэзуе альфа- і бэта-таксіны;

  • серавар D (Cl.ovitoxicus) з’яўляецца ўзбуджальнікам энтэратаксеміі авечак (“мягкая нырка”), вылучаецца таксама пры энтэратаксеміі козаў, цялятаў і пры “травяной хваробе” у коней; валодае альфа- і эпсілан-таксінамі;

  • серавар Е (Сl.perfringens typ E) выдзяляецца пры энтэратаксеміі цялят і ягнят; мае альфа- і ёта-таксіны, а таксама калагеназу і пратэіназу;

  • серавар F (Cl.enterotoxicus) апісаны як узбуджальнік некратычнага энтэрыту людзей; вылучае альфа- і бэта-таксіны.

Біяпроба. Суспензіяй матэрыялу зараджаюць двух марскіх свінак вагою 350...400 у дозе 0,5-1 мл падскурна ў вобласці мышцаў чэрава. Пры наяўнасці ў матэрыяле ўзбуджальніка злаякаснага ацёку марскія свінкі гінуць праз 16...48 гадзін у залежнасці ад віду ўзбуджальніка. Пры ўскрыцці загінулых жывёл знаходзяць паталагічныя змяненні, характэрныя для таго ці іншага ўзбуджальніка.

Тэрмін даследавання 8 сутак.



Лабараторны дыягназ на злаякасны ацёк лічаць устаноўленым пры:

  • выдзяленні з зыходнага матэрыялу культуры з уласцівасцямі, характэрнымі для аднаго з узбуджальнікаў данага захворвання і гібелі хаця б адной з двух зараджаных выдзеленай культурай марскіх свінак з тыповай для данага захворвання паталагічнай карцінай і выдзялення з яе органаў культуры ўзбуджальніка;

  • гібелі хаця б адной з двух марскіх свінак, зараджаных зыходным матэрыялам пры наяўнасці ў яе характэрнай паталага-анатамічнай карціны і выдзялення з яе органаў культуры ўзбуджальніка, калі нават пры высеве з зыходнага матэрыялу культура ўзбуджальніка не выдзелена.

Імунітэт пры злаякасным ацёку антытаксічны. Рэкамендуецца пасіўная прафілактыка полівалентнай антытаксічнай сыроваткай.

Схема бактэрыялагічнага даследавання на злаякасны ацёк


МПБ і МПА для выключэння аэробнай мікрафлоры

Clostridium novyi (Cl.oedematiens)

Злаякасны ацёк, выкліканы С.novyi, можа ўзнікаць у выніку любога ранення. Зыход хваробы, як правіла, смяротны. Захворваюць жывёлы розных відаў: коні і іншыя няпарнакапытныя, рагатая жывёла, авечкі, козы, свінні, дзікія млекормячыя, птушкі. З лабараторных жывёл выключна ўспрыімлівы марскія свінкі.



Мікраскапія:

метады афарбоўкі: па Граму.



Мікракарціна:

  • буйная, поліморфная простая ці злёгку выгнутая палачка 4...8 мкм даўжынёй і 1...1,5 мкм шырынёю; могуць размяшчацца кароткімі ланцужкамі па 3...5 і больш клетак;

  • капсул не ўтвараюць;

  • рухомыя ў маладых культурах (у прысутнасці кіслароду рухомасць губляецца);

  • утварае круглыя ці авальныя споры, якія размяшчаюцца субтэрмінальна і знаходзяцца праз 24 гадзіны культывавання;

  • добра афарбоўваецца спірта-воднымі растворамі звычайных анілінавых фарбаў;

  • маладыя клеткі грамстаноўчыя, са старых культур – бываюць і грамадмоўныя.

Культываванне: (строгі анаэроб, рН 7,8, аптымальная тэмпература 37оС, тэрмін культывавання да 48 гадзін):

  • на асяроддзі Кітта-Тароцці – значны рост з памутненнем і слабым газаўтварэннем; маюць непрыемны пах; затым булён прасвятляецца з утварэннем на дне камяковага (шматкападобнага) асадку;

  • на крывяным агары з глюкозаю расце ў выглядзе шуршавых шэрага колеру калоній з няправільнымі махрыстымі краямі і адросткамі, што ўтвараюць на перыферыі паралельныя петлі;

  • вакол калоній маюцца зоны гемолізу;

  • у глыбіні слупка агара з глюкозай калоніі маюць форму лінзы, камякоў ваты ці сняжкоў; праз 36...48 гадзін магчымы разрыў агара за кошт утвораных газаў;

  • мазгавое асяроддзе не чарнее;

  • малако зварочваецца марудна з утварэннем дробных камякоў, пептанізацыя не наступае.

Біяхімічныя ўласцівасці:

  • цукралітычныя ўласцівасці выражаны слаба і розныя ў розных серавараў;

  • Сl.novyi серавараў А, В і С ферментуе глюкозу, фруктозу і мальтозу, а серавар D толькі глюкозу;

  • гліцэрын раскладваюць усе серавары, акрамя асобных штамаў серавару В;

  • пратэалітычныя уласцівасці слабыя;

  • у арганізме і пры культываванні сінтэзуе і выдзяляе вельмі актыўны і складаны таксін, які складаецца з 8 кампанентаў:

  • альфа-таксін – тэрмалабільны, лятальны, некратычны, капілярны яд (атрута), які выклікае некроз тканак, жэлацінозны ацёк і гібель жывёл;

  • бэта-таксін фосфаліпаза С (лецытыназа) валодае некратычным, гемалітычным і лятальным дзеяннямі;

  • гама-таксін – фосфаліпаза D (некратызуючы і гемалітычны фактар);

  • дэльта-таксін - кіслародалабільны гемалізін;

  • экзатаксін Сl.novyi пераўзыходзіць па актыўнасці таксіны іншых узбуджальнікаў газавай гангрэны; таксін разбураецца пры 50оС праз 30 хвілін;

  • утварае ферменты вірулентнасці – гіялуранідазу, фібрыналізін, дэзоксірыбануклеазу, пратэіназу;

Антыгенная структура. Па складу распушчальных антыгенаў адрозніваюць чатыры серавары С.novyi: А,В,С і D:

  • серавар А (Сl.novyi) выклікае газавую гангрэну ў чалавека і жывёл, выдзяляецца таксама пры брадзоце; выпрацоўвае альфа-, гама- і дэльта-таксіны;

  • серавар В (Cl.gigas) з’яўляецца ўзбуджальнікам інфекцыйнага некратычнага гепатыту авечак, а таксама газавай гангрэны чалавека і траваедных; здольны выклікаць у БРЖ і свіней некратычны гепатыт; выпрацоўвае альфа- і бэта-таксіны;

  • серавар С (Cl.bubalorum) хранічны остэаміяліт у буйвалаў, прадукуе гама-таксін;

  • серавар D выклікае інфекцыйную інтэрагемаглабінурыю ў БРЖ, рэдка ў авечак і ў адзінкавых выпадках у свіней; сінтэзуе бэта-, эта- і тэта-таксіны; бэта-таксін - фермент трапаміязіназа, якая расшчапляе міязін і пашкоджвае мышцы.

Біяпроба. У марскіх свінак на месцы ўвядзення культуры адзначаецца студзяністы бясколерны ці слаба ружовы ацёк з невялікай колькасцю газу.
1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   ...   17


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка