Сlostridium histolyticum
Самастойна рэдка выклікае інфекцыйнае захворванне. Патагеннымі і вірулентнымі бываюць толькі штамы з гладкай формай калоній. Газавая гангрэна з удзелам Cl.histolyticum працякае цяжка са з’явамі глыбокага распаду мягкіх тканак і часта заканчваецца смерцю.
Мікракарціна пры мікраскапіі:
-
грамстаноўчая палачка даўжынёй 3...5 і шырынёй 0,2...0,5 мкм;
-
у старых культурах утварае споры, авальныя, якія размяшчаюцца цэнтральна ці субтэрмінальна; у арганізме споры не фарміруе;
-
капсулу не ўтварае;
-
рухомая ў свежых культурах, перытрых;
Культываванне:
-
на асяроддзі Кітта-Тароцці газаўтварэнне адсутнічае, расце ў выглядзе раўнамернага памутнення, а затым утвараецца асадак і наступае прасвятленне асяроддзя;
-
на крывяным агары праз 24...48 гадзін утварае дробныя ў выглядзе расы калоніі з дыяметрам 0,5...1,0 мм, паўсферычныя, празрыстыя, бліскучыя з роўным краем і вузкай зонай гемолізу вакол; часцей гемоліз адсутнічае; старыя калоніі становяцца шэрымі ці белымі з няроўнымі краямі;
-
у глыбіні цукровага агару рухомыя штамы ўтвараюць калоніі-пушынкі са шчыльным цэнтрам; нерухомыя штамы ўтвараюць калоніі-чачавіцы, часам з адросткамі;
-
на мазгавым асяроддзі на 2...3 суткі пачынаецца пачарненне, максімум якога наступае на 7...9 дзень.
Біяхімічныя ўласцівасці:
-
не ферментуе ніводзін цукар; асобныя штамы збраджваюць глюкозу, але кіслата не знаходзіцца, паколькі нейтралізуецца аміяком, што вылучаецца пры пратэолізе бялкоў;
-
валодае высокай пратэалітычнай здольнасцю (кавалкі натыўных мышцаў, змешчаныя ў пажыўнае асяроддзе з растучай С.histolyticum, падвяргаюцца хуткаму пратэолізу);
-
індол не ўтвараюць;
-
выдзяляюць Н2S;
-
Сl.histolyticum утварае складаны тэрмалабільны экзатаксін, які складаецца з 5 кампанентаў:
-
альфа-таксін – лятальны, некратычны, які пашкоджвае цэнтральную нервовую сістэму (пры ўнутрывенным увядзенні гібель жывёл наступае пры сутаргах і канвульсіях);
-
бэта-таксін – калагеназа, якая разбурае калаген і жэлацін;
-
гама-таксін - пратэіназа, якая актывізуецца цыстэінам, разбурае жэлаціну і казеін, але не дзейнічае на калаген;
-
дэльта-таксін – эластаза (пратэалітычны фермент);
-
эпсілан-таксін – гемалізін, адчувальны да кіслароду;
-
сінтэзуе таксама дэзаксірыбануклеазу.
Біяпроба. Пры ўнутрымышцавай ін’екцыі 0,5...1,0 мл свежай культуры ў ножку марской свінкі адзначаецца пачырваненне скуры, ацёк, шматлікія кровазліцці, расплаўленне мышцавай і злучальнай тканак.
На месцы ўвядзення ўтвараецца раскеліна (язва), затым адбываецца расплаўленне мягкіх тканак да костак. Гібель жывёл наступае праз 18...28 гадзін; газ і пах адсутнічаюць.У расплаўленых мышцах і перытанеяльнай вадкасці знаходзяцца бактэрыі, для выдзялення культуры якіх праводзяць высеў з тканак у месцы заражэння.
Clostridium sordellii
Знаходзіцца ў буйной рагатай жывёлы пры захворванні анаэробнай гемаглабінурыяй і энтэратаксеміяй, а таксама пры брадзоце і энтэратаксеміі авечак.
Да эксперыментальнага зараджэння адчувальны марскія свінкі, трусы, мышы, кошкі і галубы.
Мікраскапія і мікракарціна:
-
поліморфныя палачкі з закругленымі канцамі даўжынёй 3...8 і шырынёю 1,2...1,5 мкм;
-
размяшчаюцца ізалявана, па 2..3 разам, рэдка ланцужкамі;
-
у культурах утвараюць авальныя, цэнтральныя ці субтэрмінальныя споры;
-
у маладых культурах вельмі рухомыя, перытрыхі;
-
капсулу не ўтвараюць;
-
грамстаноўчыя.
Культываванне: (строгія анаэробы);
-
на асяроддзі Кітта-Тароцці праз 24 гадзіны дае інтэнсіўнае памутненне і газ, у старых культурах утвараецца склізь у выглядзе нітак, культуры маюць непрыемны гніласны пах;
-
на крывяным агары Цэйслера праз 24...48 гадзін з’яўляюцца слаба выпуклыя шэравата-белыя калоніі з няроўнымі краямі, якія маюць вузкую зону гемолізу;
-
у глыбіні агара ў слупку калоніі маюць форму чачавіцы, часам з вырастамі па краі.
Біяхімічныя ўласцівасці:
-
ферментуе глюкозу, мальтозу, фруктозу;
-
не ферментуе лактозу і цукрозу;
-
сінтэзуе пратэазы;
-
малако пептанізуе;
-
жэлаціну і згорнутую сыроватку разрэджвае;
-
пераварвае мяса і бялок яйка;
-
утварае аміяк і серавадарод;
-
індолу не ўтварае; нітрыты ў нітраты не аднаўляе;
-
вірулентныя штамы ўтвараюць высокаактыўны тэрмалабільны лятальны некратычны таксін, выклікаючы жэлацінозны ацёк; гэты таксін нагадвае альфа таксін Cl.novyi і нейтралізуецца спецыфічнай антысыроваткай;
-
сінтэзуюць лецытыназу С, якая лізіруе эрытрацыты мышэй, у меншай ступені трусоў і амаль не дзейнічае на эрытрацыты авечак;
-
выпрацоўваюць гіялуранідазу і кіслотастабільны гемалізін тыпу тэта-таксіну Cl.perfringens, а таксама урэазу і фібрыналізін, якія з’яўляюцца фактарамі вірулентнасці.
Біяпроба. Булённая 48 гадзінная культура пры ўнутры- мышцавым і падскурным заражэнні выклікае гібель жывёл праз 24 гадзіны.У месцы ўвядзення матэрыялу развіваецца жэлацінозны бясколерны ці ружова-чырвонага колеру ацёк. Часам відаць бурбалкі газу, гнільны пах адсутнічае. Кішэчнік і страўнік гемарагічныя.
Культуральна-марфалагічныя ўласцівасці ўзбуджальнікаў злаякаснага ацёку
Від
|
Марфалогія
|
Культуральныя ўласцівасці
|
Афарбоўка па Граму
|
Спора
Спораўтварэнне
|
Капсула
|
Рухомасць
|
Памеры бактэрыяльнай клеткі
|
Сl.perfringens
|
+
|
+
|
+
|
-
|
Тоўстыя па-лачкі са злёгку закручанымі канцамі, 4...19 – 0,6...1,5 мкм
|
На агары Цэйслера акруглыя, гладкія, выпук-лыя, шэра-зялёныя калоніі; гемоліз моцны брудна-карычневага колеру, мае дзве зоны. На Кітта-Тароцці ранняе памутненне і моцнае газаўтварэнне
|
Сl.novyi
|
+
|
+
|
-
|
+
|
Буйныя полі-морфныя палач-кі з закруглены-мі ці ўрэзанымі канцамі, адзін-кавыя, парныя ці па 2-3 клеткі, 2... 17 – 0,6...1,4 мкм
|
На агары Цэйслера шурпатыя, корнепадобныя, складкавыя з наразнымі краямі і цвёрдым выпуклым цэнтрам; гемоліз моцны, празрысты, але можа адсутнічаць. На Кітта-Тароцці рост больш інтэнсіўны знізу, газаўтварэнне слабое, праз 18...24 гадзіны прасвятленне і ўтварэнне камкаватага асадку
|
Сl.septicum
|
+
|
+
|
-
|
+
|
Ізаляваныя па-лачкі з закруг-ленымі канцамі, у мазках-адбіт-ках – ніткапа-добныя, 2...10 – 0,8...2 мкм
|
На агары Цэйслера тонкі, бясколерны, вуалепадобны налёт з мікраскапічна зрэзанымі краямі, з тонкімі адросткамі ад іх і зонай гемолізу. На Кітта-Тароцці - інтэнсіўнае памутненне і газаўтварэнне
|
Cl.histolyticum
|
+
|
+
|
-
|
+
|
Стройныя тонкія палачкі з закругленымі канцамі; адзін-кавыя, парныя, ланцужкі з 3-4 клетак, 3...9 – 0,5...0,8 мкм
|
Дробныя, круглыя, гладкія калоніі з роўнымі краямі; гемоліз адсутнічае ці нязначны.
На Кітта-Тароцці інтэнсіў-нае памутненне без газаўтварэння
|
Cl.sordellii
|
+
|
+
|
-
|
+
|
Поліморфныя палачкі з закругленымі канцамі, размяшчаюцца ланцужкамі па 2...4, 2...20 – 0,5...1,7 мкм
|
Калоніі няправільнай фор-мы, кораняпадобныя, складкавыя з шэраватай паверхняй і зрэзанымі краямі. Гемоліз моцны, але можа і адсутнічаць. На Кітта-Тароцці памутненне больш інтэнсіўнае ўнізе, газаўтварэнне памяркоўнае, пры старэнні культуры слізісты асадак
|
Cl.chauvoei
|
+
|
+
|
-
|
+
|
Поліморфныя (верацёнападоб-ныя, шарапа-добныя, груша-падобныя) тоўс-тыя палачкі, 1,6...3,4–0,5...0,8 мкм, у мазках асобна і парамі
|
Калоніі ў выглядзе перламутравых гузікаў ці са зрэзанымі краямі, як у вінаграднага ліста; зона гемолізу вузкая. На Кітта-Тароцці раўнамернае памут-ненне, слабае газаўтварэн-не, праз 36...48 г прасвят-ленне і асадак
|
Cl.tetani
|
+
|
+
|
-
|
+
|
Тонкія палачкі 2,9...5 – 0,5...1,1 мкм, з акруглаю спораю на канцы (барабан-ная палачка)
|
Тонкі налёт з перыферыч-нымі адросткамі, зона гемолізу. На Кітта-Тароцці – дробнакамковае памут-ненне і нязначнае газаўтва-рэнне, пах гарэлай косткі
|
Сl.botulinum
|
+
|
+
|
-
|
+
|
Простыя ці злёгку выгну-тыя палачкі, спора надае выгляд тэніснай ракеткі, 4...9 – 0,6...0,8 мкм
|
Празрыстыя калоніі-расінкі невялікія з роўнымі ці зрэзанымі краямі, бліскучай паверхняй,зона гемоліза. На Кітта-Тароцці памутненне, затым асадак і прасвятлен-не, пах прагорклага алею
|
Біялагічныя ўласцівасці ўзбуджальнікаў злаякаснага ацёку
Назва ўзбуджаль-ніка
|
Успрыім-лівыя лабара-торныя жывёлы
|
Тэрміны гібелі марскіх свінак, гадзін
|
Паталагаанатамічная карціна ў марскіх свінак, якія заражаны ўзбуджальнікам злаякаснага ацёку
|
Сl.perfrin-gens А і D
|
Марскія свінкі, трусы, белыя мышы
|
36...48 гадзін
|
Скура на месцы ін’екцыі лёгка адлучаецца ад мускулатуры і ўтварае футра; мышцы маюць выгляд варанага мяса шэравата-бруднага колеру. Кішэчнік уздуты, сасуды ін’ецыраваны
|
Сl.perfrin-gens B і C
|
Марскія свінкі, трусы, белыя мышы
|
36...48 гадзін
|
Скура на месцы ін’екцыі лёгка адлучаецца, але не адслойваец-ца. Мускулатура сухая розных адценняў чырвонага колеру. Кішэчнік уздуты, гемарагічна запалены, часам утвараюцца раскеліны (язвы) (тып В)
|
Cl.novyi
(Сl.oedema-tiens)
|
Марскія свінкі, трусы, белыя мышы
|
12...36 гадзін
|
На месцы ін’екцыі жэлацінозны, студзяністы (эдэматозны) ацёк ад жаўтавага да слаба-ружовага колеру. Мышцы бледныя
|
Cl.histolyti-cum
|
Марскія свінкі, трусы, белыя мышы
|
18...48 гадзін
|
Пры падскурным зараджэнні звычайна адбываецца выздараў-ленне; у мышцу сцягна – скура чырвона-фіялетавая, напружа-ная, часам трэскаецца; мышцы губляюць сваю структуру, гісталітычна расплаўляюцца і пераўтвараюцца ў кашыцапа-добную масу з прымессю згусткаў крыві. Мяккія тканкі адлучаюцца ад костак і сасудаў
|
Cl.septicum
|
Марскія свінкі, трусы, белыя мышы
|
14…28 гадзін
|
Скура лёгка адлучаецца ад мышцаў. Мышцы і падскурная клятчатка светла-чырвонага ці ружовага колеру, у клятчатцы шмат пухіркоў газу; кішэчнік уздуты, напоўнены звадкаваны-мі масамі, якія ўтрымліваюць пухіркі газу, сасуды ін’ецыраваны. У грудной поласці і сардэчнай кашулі знаходзяць шмат транссудату
|
Cl.sordellii
|
Марскія свінкі, трусы, белыя мышы
|
12...30 гадзін
|
На месцы ін’екцыі жэлацінозны, студзяністы ацёк ад жаўтаватага да слаба ружовага колеру. Мышцы бледныя
|
Эмфізематозны карбункул
Эмфізематозны карбункул (эмкар) – вострая некантагіёзная інфекцыйная хвароба, якая характарызуецца развіццём з-за вялікай колькасці газу крэпітыруючых ацёкаў у масіўных групах мышцаў і пад скурай, кульганнем і хуткай гібеллю жывёл.
Узбуджальнік інфекцыі:
Clostridium chauvoei
Успрыімлівыя жывёлы: пераважна маладняк буйной рагатай жывёлы і авечкі. Апісаны выпадкі захворвання ў коз і буйвалаў, аленяў і лосяў.
Патагенез і фактары вірулентнасці:
-
зараджэнне адбываецца пры пападанні спор у органы стрававання з кармамі і вадой;
-
пранікненню спор спрыяюць траўмы склізістай абалонкі, у тым ліку і мікратраўмы;
-
лічынкі аваднёў, якія мігруюць са страўнікавага канала ў мышцы, спрыяюць укараненню ўзбуджальніка эмфізематознага карбункула і ствараюць умовы для яго размнажэння;
-
узбуджальнік можа пранікаць праз ранкі на паверхні цела, сярод якіх важнае месца адводзіцца ўкусам кровасмокчучых насякомых;
-
магчыма пранікненне ўзбуджальніка праз органы дыхання;
-
з токам крыві мікроб трапляе ў мышцы і месцы, найбольш спрыяльныя для яго развіцця – гематомы, раздробленыя і разарваныя тканкі, участкі некрозу, гэта значыць там, дзе адсутнічае крывяное забеспячэнне, альбо яно слабое, і мала кіслароду, а таксама з-за развіцця аэробных мікробаў;
-
у месцах асядання мікробы інтэнсіўна размнажаюцца, выдзяляюць таксін і ўтвараюць газ, а газы абумоўліваюць крэпітацыю ўтвораных ацёчных прыпухласцяў;
-
кампаненты таксіна падаўляюць фагацытоз, выклікаюць парушэнне цэласнасці крывяносных сасудаў і іншыя пашкоджанні, якія прыводзяць да ацёку і некрозу тканак;
-
прадукты распаду тканак і таксіны ўзбуджальніка з’яўляюцца прычынамі развіцця ліхаманкі, парушэння сардэчнай дзейнасці і растройства дыхання; перад гібеллю жывёл адзначаецца бактэрыямія;
-
інфекцыйны працэс можа працякаць і без утварэння карбункула, а ў выглядзе сепсісу.
Лабараторная дыягностыка: мікраскапія мазкоў з зыходнага матэрыялу, высеў на пажыўныя асяроддзі ў анаэробных і аэробных умовах і заражэнне лабараторных жывёл.
Матэрыял для даследавання: кавалкі пашкоджаных мышцаў, экссудат з крэпітыруючага ацёка; у выпадку ўскрыцця жывёлы, што не раіцца рабіць, бяруць таксама кавалкі пячонкі, селязёнкі, кроў з сэрца.
Мікраскапія:
-
метады афарбоўкі: па Граму, па Мурамцаву (арыентыровачнае значэнне);
Мікракарціна:
-
асобныя ці парна ляжачыя тоўстыя поліморфныя палачкі (верацяна-, шара-, грушападобныя) 1,6...3,4 х 0,5...0,8 мкм;
-
грамстаноўчыя;
-
утвараюць споры, якія размяшчаюцца цэнтральна ці субтэрмінальна (прыдаюць форму лімона); могуць ляжаць вольна;
-
рухомыя;
-
капсулу не ўтвараюць.
Культываванне:
-
высеў на асяроддзе Кітта-Тароцці і глюкоза-крывяны агар; адначасова высяваюць на МПА і МПБ для вызначэння кантамінацыі аэробнай мікрафлорай.
Асаблівасці культывавання:
-
анаэробныя ўмовы;
-
тэмпература 37-38оС;
-
аптымальная рН 7,2...7,6;
-
перад высевам матэрыял праграваюць пры 80оС 15 мінут;
-
тэрмін культывавання 24...48 гадзін.
Культуральныя ўласцівасці:
-
на асяроддзі Кітта-Тароцці памутненне булёна, раўнамернае па ўсяму булёну, а праз 36...48 гадзін на дне ўтвараецца асадак і адбываецца прасвятленне асяроддзя;
-
на агары Цэйслера ўтвараюцца калоніі ў выглядзе перламутравых гузікаў ці са зрэзанымі краямі, ёсць нешырокая зона гемолізу.
Біяхімічныя ўласцівасці:
-
ферментуе з утварэннем кіслаты і газу глюкозу, цукрозу, лактозу, мальтозу, галактозу і левулёзу;
-
не ферментуе маніт, саліцын, гліцэрын, дульцыт і інулін;
-
жэлаціну разрэджваюць марудна; згорнутую сыроватку і яйкавы бялок не разрэджвае;
-
каагулюе малако на 3...6 суткі росту, згустак мае выгляд мяккай губкавай масы, пептанізацыя згустка не наступае;
-
індол не ўтварае, большасць штамаў прадукуюць невялікую колькасць серавадароду;
-
каталазы і лецытыназы не ўтвараюць;
-
сінтэзуе і выдзяляе экзатаксін, у складзе якога ёсць гематаксічны і некратычны кампаненты; мае агульную лятальную і некратычную фракцыі таксіну альфа з Cl.septicum, фракцыя альфа2 таксіну ва ўзбуджальніка эмфізематознага карбункула адсутнічае; антытаксічная сыроватка Cl.septicum інактывуе і гамалагічны таксін і таксін Cl.chauvoei, антысыроватка ж Cl.chauvoei нейтралізуе толькі гамалагічны таксін;
-
узбуджальнік мае таксама ферменты вірулентнасці: дэзаксірыбануклеазу (фактар бэта), гіялуранідазу (фактар гама), кіслародалабільны гемалізін (фактар дэльта).
Біяпроба. Суспензіяй матэрыялу заражаюць двух марскіх свінак вагой 350...400 г у дозе 0,5...1 мл падскурна ў вобласці брушных мышцаў; наглядаюць за заражанымі жывёламі на працягу 8 сутак. Пры наяўнасці ў матэрыяле ўзбуджальніка марскія свінкі гінуць праз 24...96 гадзін. Пры ўскрыцці паўшых жывёл на скуры адзначаецца серозна-некратычны выпат, разлітыя ці кропкавыя кровазліцці. Скура ад пашкоджаных мышцаў аддзяляецца з цяжкасцю. Мышцы грудзей , брушнога прэса, часам і задніх канцавін цёмна-чырвонага колеру. У пахавых і радзей у падмышкавых зонах знаходзяць нязначную колькасць бурбалак газу. Жоўцевы пухір перапоўнены жоўцю.
Лабараторны дыягназ на эмфізематозны карбункул лічаць устаноўленым у выпадку:
-
выдзялення з зыходнага матэрыялу культуры з уласцівасцямі, характэрнымі для ўзбуджальніка эмкара, і гібелі хаця б адной з двух, заражаных выдзеленай культурай марскіх свінак з тыповай для данага ўзбуджальніка паталагічнай карцінай і выдзяленнем з яе органаў культуры;
-
гібелі хаця б адной з двух марскіх свінак, заражаных зыходным матэрыялам, пры наяўнасці ў яе тыповай для данага ўзбуджальніка паталагаанатамічнай карціны і выдзялення з яе культуры ўзбуджальніка, калі нават у пасевах з зыходнага матэрыялу культура не вырасла.
Схема бактэрыялагічнага даследавання на
эмфізематозны карбункул
Даследуемы матэрыял: кавалкі пашкоджаных мышцаў, экссудат з крэпітуючага ацёку, а пры ўскрыцці трупа кавалкі пячонкі, селязёнкі, кроў з сэрца
Мікраскапія мазкоў, афарбаваных па Граму, Мурамцаву
Саліцын -
Дыферэнцыяцыя Cl.chauvoei ад Cl.septicum
Тэсты
|
Cl.chauvoei
|
Cl.septicum
|
Ферментацыя цукрозы
|
+
|
-
|
Ферментацыя саліцына
|
-
|
+
|
Размяшчэнне ў мазках з серознай паверхні пячонкі
|
Адзінкавыя ці парныя клеткі
|
Доўгія ніткі
|
Размяшчэнне спор у клетцы
|
Тэрмінальна, субтэрмінальна
|
Часцей цэнтральна
|
Патагеннасць для галубоў ці трусоў
|
Галубы і трусы неўспрыімлівыя
|
Патагенна для ўсіх відаў лабараторных жывёл
|
Імунітэт. У буйной рагатай жывёлы і авечак прыроднага імунітэту да ўзбуджальніка эмфізематознага карбункула няма, але з узростам успрыімлівасць да данага захворвання зніжаецца. Пасля хваробы жывёлы набываюць працяглы актыўны імунітэт. Па прыродзе імунітэт супраць эмфізематознага карбункула антытаксічны і антымікробны.
Для імунізацыі выкарыстоўваюць канцэнтраваную гідравокісалюмініевую фармалвакцыну супраць эмфізематоз-нага карбункула БРЖ і авечак. Пасля вакцынацыі імунітэт узнікае праз 14 дзён і працягваецца да 6 месяцаў. Пры ўвядзенні жывой канцэнтраванай гідравокісалюмініевай вакцыны імунітэт наступае праз 5...6 сутак і працягваецца больш года. Вакцыны ўводзяць у аб’ёме 2 мл у мышцу задняй нагі, незалежна ад узросту. Пачынаюць вакцынацыю пасля дасягнення маладняком 3-х месячнага ўзросту.
Слупняк
Слупняк – востра працякаючае таксіка-інфекцыйнае захворванне жывёл і чалавека, якое характарызуецца выражанай рэфлекторнай узбуджальнасцю і сутаргавым скарачэннем мускулатуры.
Узбуджальнік захворвання:
Від: Clostridium tetani
Успрыімлівы усе жывёлы і чалавек; найбольш адчувальныя коні, хварэюць сабакі, кошкі і дзікія млекакормячыя, а таксама куры, гусі, індыкі.
Патагеннасць і фактары вірулентнасці:
-
хвароба ўзнікае пры забруджванні ран матэрыялам, які утрымлівае споры. Узбуджальнік слупняку выпрацоўвае моцны экзатаксін, які складаецца з двух кампанентаў:
-
тэтанаспазмін, які дзейнічае на нервовую сістэму і выклікае танічныя скарачэнні папярэчна-паласатых мышцаў;
тэтанагемалізін, які разбурае эрытрацыты крыві;
-
да ферментаў патагеннасці адносяць РНК-азу, якая інгібіруе фагацытоз і фібрыналізін, які садзейнічае ўсмоктванню тэтанаспазміну;
|