Міфалагічны вобраз Бабы-Ягі. Генезіс і семантыка



Дата канвертавання15.05.2016
Памер74.82 Kb.


Міфалагічны вобраз Бабы-Ягі. Генезіс і семантыка


А. А. Навагродская

Чарадзейная казка з’яўляецца асноўнай і найбольш яркай жанравай разнавіднасцю казачнага эпасу. На думку У. Я. Пропа, якому належаць найбольш буйныя даследаванні чарадзейных казак, «гэта, бадай што, найбольш прыгожы від народнай мастацкай прозы. Яна прасякнута высокімі ідэаламі, імкненнем да нечага ўзвышанага» 6, с. 5. Фарміраванне чарадзейных казак вучоныя звязваюць з дакласавым грамадствам, моцнай залежнасцю чалавека ад навакольнай прыроды, з міфалагізаваннем грамадскай свядомасці многіх народаў.Фарміраванне казкі адбывалася яшчэ ў першабытным ладзе, але кожная эпоха накладвала свой адбітак на змест, сістэму вобразаў, структуру і стыль чарадзейных казак.

Важнейшай вызначальнай рысай чарадзейнай казкі з’яўляецца своеасаблівая фантастыка, якая стварыла ў народнай свядомасці надзвычай цікавыя вобразы, над значэннем якіх задумвалася не адно пакаленне.Да такіх вобразаў адносіцца полісемантычны вобраз Бабы-Ягі. Вобраз Бабы-Ягі ў міфалагічных даследаваннях разглядаеецца ў якасці першапродка па жаночай лініі;Бабу-Ягу інтэрпрэтуюць як уладарку замагільнага свету і як кірауніцу абрада ініцыяцыі;у ей бачаць дэманалагічную істоту, гаспадыню ведзьмаў;існуе старажытнае разуменне Бабы-Ягі як жаночага прыроднага боства.Яе вобраз звязваюць з сімваламі нябеснага агню, неба, свету, ведаў і разглядаюць як вышэйшую жаночую істоту, як мудрую жанчыну.

Даследаваннем міфалагічнага вобраза Бабы-Ягі займаліся такія фалькларысты, як Кабашнікаў, Новікаў, Бараг і інш.

У фальклорна-міфалагічнай спадчыне спадчыне беларускага народа можна вызначыць прыкметы вобраза Бабы-Ягі, якія даюць падставу аднесці яго паходжанне да абраду іцыяцыі і уяўленняў нашых продкаў пра смерць, і тыя прыкметы, якія указваюць на сувязь вобраза са старажытнымі язычніцкімі ўяўленнямі аб прыродным свеце.

У міфалагічнай свядомасці нашых продкаў смерць (як і нараджэнне, як і жаніцьба) трактуецца як пераход з аднаго стану ў другі. Можна меркаваць, што вобраз Бабы-Ягі звязаны з уяўленнямі нашых продкаў аб магчымасці трапіць у царства памерлых і вярнуцца адтуль жывым. Як пасрэдніцу паміж “тым” і “гэтым” светам Бабу-Ягу разглядалі Проп, Рыбакоў. Аналізуючы абрад ініцыяцыі, Проп спастаўляе асобныя элементы з мастацкімі дэталямі казак і ,ў прыватнасці, з вобразам Бабы-Ягі «Абрад гэты адбываўся з надыходам палавой сталасці, ен уводзіў юнака ў радавое аб’яднанне. Юнак ператвараўся ў паўнапраўнага члена аб’яднання, атрымліваў права на стварэнне сям’і» [5, с. 150].

У абрадзе ініцыяцыі часта фігурыруе лес, які можна разглядаць як уваход у царства памерлых. Баба-Яга ў беларускіх чарадзейных казках амаль заўседы жыве ў лесе. Адзначым, што лесстыхія варожая чалавеку, якая асацыіруецца з небяспекай, што можа прывесці да смерці. Да таго ж лес лічыцца традыцыйнай беларускай мадэллю свету, якая зводзіць ў адно агульныя бінарныя сэнсавыя супрацьпастаўленні і апісвае асноўныя сферы Сусвету (верхніз; зямляіншы свет).

У міфалагічных уяўленнях лічыцца, што царства памерлых мела два ўзроўні:адзін ў зямлі,дзе жывуць продкі,другі пад зямлей. Дзе знаходзяцца ўсе нячыстыя сілы. Звернемся да аналізу зместу казкі «Сын прададзены» [6, с. 240] Герою неабходна было адправіцца ў царства змея, бо яго бацька парушыў абяцаннеадкрыў чароўную скрыначку. Герой накіраваўся ў лес, дзе яго сустракае Баба-Яга, якая дала яму парады, дзякуючы якім, герой перамог змея і вярнуўся з нявестай. У дадзеным выпадку Баба-Яга дапамагае герою трапіць менавіта ў ніжэйшы ярус.Міфалагічныя ўяўленні знаходзяць адлюстраванне ў казцы «Падземнае царства» [6, с.122], у якой Баба-Яга, наогул, жыве пад зямлей.

У рытуалах Баба-Яга ахоўвала ўваход у царства продкаў, з’яўляючыся сімвалічнай фігурай кіраўніка абрада ініцыяцыі, калі чалавек нібы паміраў у адной якасці і пасля абраду ўваскрасаў у новай якасці, валодаючы таямнічымі ведамі, неабходнымі для таго, хто прайшоў рытуал.

Акт паварочвання хаткі на курыных лапках лічыцца сімвалічным адкрыццем у міфалагічнай прасторы “дзвярэй” на той свет.Звернем увагу на характэрную рэпліку Бабы-Ягі: «Па гэтых пор тут яшчэ рускага духу не было» [6, с. 232]. “Рускі дух” даследчыкі трактуюць як дух жывога чалавека, як пах жывога чалавека. Мертвыя пазнаюць жывых па паху.

У міфалогіі існуе некалькі культурна-гістарычных варыянтаў, трансфармацый мадэлі свету: алтар, храм, трыумфальная арка, калона, абеліск, лесвіца, ланцуг, крыж і інш. У якасці варыянту мадэлі свету можна разгледзець печ, на якой ляжыць Баба-Яга.Паводле энцыклапедычнага слоўніка “Беларуская міфалогія”, структурныя гарызонты печы адпавядаюць плыні часу. Падпечакмінулае, загнет, вусце і засланкадзень сенняшні, комін, перакрыты юшкай суадносіцца з будучыняй. З печчу звязаны шматлікія рытуалы пры нараджэнні, шлюбе і пахаванні чалавека. Можна зрабіць выснову, што печ Бабы-Ягі падкрэслівае яе прыналежнасць да абраду ініцыяцыі.

Для таго, каб герою трапіць у царства памерлых, яму самому трэба выглядаць як мертваму. Таму ен праходзіць спецыяльны абрад: частаванне “ежай мертвых”. Такой думкі прытрымліваецца Проп. На думку даследчыка жанра казкі Новікава, матыў “напаіла-накарміла” адлюстроўвае бытавыя рысы паўсядзеннага жыцця. У пацверджанне гэтаму можна прывесці словы Бабы-Ягі з казкі «Пра беднага і пра багатага брата» [7, с. 447]: «Вот гэта бедны чалавек, хлебца хоча. Як каторы сыты, дык блины дастае, а каторы галоднытой хлебца» [7, с. 447]. У казцы «Таратурка» [6, с. 96] Баба-Яга гатуе герою лазню. У беларускай міфалогіі лазня разглядаецца як месца далучэння чалавека да іншага свету. А рытуал ачышчэння, звязаны з надзвычайнай сілай вады, абавязкова праводзіцца пры трох найважнейшых падзеях чалавечага жыцця Без вады як ачышчальнага сродка проста немагчымы перагод чалавека ў той свет.

Пра дачыненне Бабы-Ягі да свету памерлых гаворыць яе мянушка “касцяная нага”, што падкрэслівае яе сувязь з вобразам смерці (“касцяная нага”нага без плоці). Гэтую сувязь адлюстроўвае і апісанне месцазнаходжання Бабы-Ягі: хатка,акружаная частаколам з чалавечымі чарапамі. Незвычайнае апісанне жылля Бабы-Ягі знаходзім у казцы «Таратурка» [6, с. 96]: «І кругом жалезны ты, і ўрыт каля крыльца медзяны стоуб, і ўбіта ў ем сем калец; царскі сын каня прывяжаець за залатое кальцо, каралеўскі за сярэбранае;купечаскіза медзяное»[6, с. 111]. У міфалогіі “золата-серабро-медзь” з’яўляецца трыядай, звязанай з іншасветам.

Некаторыя вучоныя на падставе лінгвістычных дадзеных канкрэтызуюць міфалагічнага прататыпа Бабы-Ягі у вобразе змяі, бо змяя (аднаногая, як і Баба-Яга) мае хтанічны характар і з прычыны гэтага мае непасрэднае дачыненне да царства памерлых.

Бабе-Язе ў казках падпарадкоўваюцца жывелы, найчасцей гэта сабака і кот. Т. І. Шамякіна у кнізе «Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічеы бестыярыум» адзначае, што пра сабаку можна гаварыць бясконца. Сярод мноства тэорый, звязаных з паходжаннем, месцам вобраза сабакі ў мастацтве і міфалогіі даследчыца адзначае наступнае: «сабака праводзіць чалавека у іншасвет» [8, с. 91], «сабакапасрэднік паміж светамі і вартаўнік іншасвету» [8, с. 92]. Ката у міфалогіі часта звязваюць з нячыстай сілай.

У казачным сюжэце таксама часта прысутнічае конь. Існуе меркаванне, што конь з’яўляецца правадніком душ памерлых на той свет.

Іншую трактоўку вобраз Бабы-Ягі набывае ў працах прадстаўнікоў рамантычнай школы рускай міфалогіі (Афанасьеў, Андрэеў). На іх думку, Яга жыве на небе, хавае крыніцы жывой вады, медзь, серабро і золата, скарбы, сонечных промняў. А фальклорныя матэрыялы, сабраныя у Беларусі сведчаць, што у вобразе Бабы-Ягі бачылі дэманічную істоту, якая як бы на самой справе жыве у лесе і з’яўляецца гаспадыняй усіх ведзьмаў.

Бабу-Ягу можам параўнаць з Лесавіком. Лесавік, як вядома, з’яўляецца ўладаром лесу, усіх звяроў і птушак. У казцы «Няшчасны Егар» [7, с. 23] на свіст Бабы-Ягі збягаецца усе звяр’е. Лесавік, як і іншыя нячысцікі, можа хавацца ў багне. У казцы «Чавалай» [6, с. 229] герой трапляе да хаткі Бабы-Ягі якраз каля балота.

Заўважаюцца сувязі Бабы-Ягі з вобразам Жалезнай Бабыміфалагічнай насельніцы палеў і гарадоў, якая тасама мела выгляд злой старой жанчыны з вялікімі грудзямі і валодала жалезнай ступай.

Сярод беларускіх чарадзейных казак знаходзім казку «Ліха» [7, с. 404]: «стаіць хатка на курынай лапцы, а ў той хатцы было Ліха» [7, с. 404]. Відавочна падабенства дэманічнай істоты Ліха (Нядолі) з вобразам Бабы-Ягі. Ліха ўяўлялася ў выглядзе вялізнай бабы, якая ляжыць на ложку з чалавечых касцей, галавана покуці, ногі ўпіраюцца ў печку.

У беларускіх чарадзейных казках Баба-Яга часта з’яўляецца сваячкай чартоў, жонкай нячыстай сілы, чараўнікоў. Яна сама сябе называе “кадуцкай мацерру” [7, с. 447] або “чортавай мацерру” [7, с. 445]. У беларускай міфалогіі падкрэсліваюцца яе рысы зласлівай чараўніцы, у яе вядзьмарскім вобразе заўважаюцца рысы сярэднявечных паданняў пра ведзьмаў (палеты Бабы-Ягі на Лысую тару на шабаш).

Паводле даследаванняў рамантычнай школы рускай міфалогіі, можна зрабіць выснову, што апісанне месца жыхарства Бабы-Ягі у казцы «Таратурка» [6, с. 96], звязанае з трыядай “золата-серабро-медзь”, можна трактаваць не толькі як сувязь з іншасветам, але і як сувязь з Сонцам.

Крыніцай для народнай фантазіі пры стварэнні вобраза Бабы-Ягі магла паслужыць навальнічная хмара, якая хутка рухаецца па небу і блішчыць маланкамі. Існуе меркаванне, што Баба-Яга па ўласнаму жаданню магла ўплываць на надвор’е. Баба-Яга ў казках здольная ператварацца ў “цемную хмару” [6, с. 262], даганяючы героя. У казцы «Аб каралевічу, чараўніку і яго дачцы» [6, с. 262] Баба-Яга дорыць дачцэ тры сукенкі, падобныя да Сонца, Месяца і Зорак. У адной з польскіх казак старыя жанчыны, дарадчыцы гераіні з’яўляюцца жонкамі Сонца, Месяця і Ветру. У рускай народнай казцы ва ўладанні Бабы-Ягі знаходзяцца тры таямнічыя коннікібелы, чырвоны і чорны, якія ўвасабляюць сабою дзень, сонца і ноч. У многіх беларускіх чарадзейных казках Баба-Яга прапаноўвае герою пасвіць табун кабыліц, каб той змог атрымаць чароўнага каня. Існуе інтэрпрэтацыя вобраза Бабы-Ягі, яе дачок-кабыліц і прыслужніцы Бабы-Ягі як трыяды месяцавых багінь. Баба-Яга можа разглядацца ці як багіня Неба, Месяцу, Сонца, старажытных сімвалаў язычніцтва, ці як пасрэдніца паміж салярнымі імесяцовымі багамі і людзьмі.

Такім чынам, міфалагічны вобраз Бабы-Ягі вызначаецца полісемантычнасцю. Шматлікія чыннікі даюць падставу трактаваць Бабу-Ягу як пасрэдніцу паміж светам памерлых і светам жывых і як кіраўніцу абрада ініцыяцыі. Пры гэтым мы вылучылі прыкметы суаднесенасці вобраза са старажытнымі язычніцкімі ўяўленняімі аб прыродным свеце, якія даюць падставу аднесці Бабу-Ягу да дэманалагічных істот, багінь славянскага пантэону, або трактаваць як пасрэдніцу паміж сонечнымі і месяцовымі багамі і людзьмі. Можна меркаваць, што Баба-Яга звязвае свет людзей з “ніжнім” светам продкаў і з “верхнім” светам язычніцкіх багоў.



Літаратура

1. Афанасьев А. Н. Поэтические воззрения славян на природу/Том третий/”Индрин”, М., 1994

2. Беларуская міфалогія:энцыклапедычны слоўнік/[склад. І. Клімковіч; рэдкал.:С. Санько і інш.]-2-ое выд.,дап. – Мн.:Беларусь, 2006.-508 с.

3. Кабашникаў К. П. Народная проза/ К. П. Кабашнікаў, А. С. Фядосік, А. В. Цітавец;

Навук. рэд. А. С. Ліс.  Мн.:Беларуская навука, 2002

4. Новиков Н. В. Образы восточнославянской волшебной сказки. – Л., 1974

5. Пропп В. Я. Морфология волшебной сказки. – М., 2001

6. Чарадзейныя казкі, ч. 1. Рэд. В. К. Бандарчык.  Мн.: “Навука і тэхніка”, 1973696 с.(АН БССР Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. Бел. нар. Творчасць )

7. Чарадзейныя казкі, ч. 2. Рэд. В.К. Бандарчык.  Мн.: “Навука і тэхніка”, 1978648с.(АН БССР Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі іфальклору. Бел. нар. Творчасць)

8. Шамякіна Т. І. Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум. Паралелі.  Мінск; РІВШ, 2007-104 с.





База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка