Міжнародны дзень роднай мовы



Дата канвертавання06.07.2016
Памер20.73 Kb.
Міжнародны дзень роднай мовы

…Не была прыгоннаю-


Была забароненай…
…Не была купечаю,
…А была Купалавай
Праўдай мужыцкаю…
Іван Рубін
Усяму пачатак – родная мова.
Мовы складаюць непаўторны выраз чалавечай творчасці ва ўсёй яе разнастайнасці. Як інструмент камунікацыі, успрымання і разважання, мова таксама апісвае тое, як мы бачым свет, і адлюстроўвае сувязь паміж мінулым, сучаснасцю і будучыняй. Родная мова ўнікальная ў тым стаўленні, які адбітак яна накладвае на кожнага чалавека з моманту нараджэння, надзяляючы яго асаблівым бачаннем рэчаў, якія ніколі на самай справе не знікнуць, нягледзячы на тое, што пасля чалавек авалодае іншымі мовамі. А вывучэнне замежнай мовы –гэта спосаб пазнаёміцца з іншым бачаннем свету, з іншымі падыходамі.
Але, як сказаў Леў Талстой : “ Как ни говори, а родной язык всегда останется родным. Когда хочешь говорить по душе, ни одного французского слова в голову не идёт, а если хочешь блеснуть, тогда другое дело.» Таму з 1999 года 21 лютага прадстаўнікі ўсіх нацый могуць святкаваць Міжнародны дзень роднай мовы.
Так і сярод вучняў і настаўнікаў нашай школы ў гэты дзень прайшла “Літаратурная гасцёўня” , дзе кожны мог гаварыць на роднай мове і выказваць любоў да роднага слова. Госці “Літаратурнай гасцёўні” ўбачылі выступленне фальклорнай групы з праграмай “Кірмаш талентаў”. Таксама яны змаглі пачуць адкрытае пісьмо Ігара Арцімені пра майстра саломапляцення Гусакову Святлану, якое ён напісаў у газету “Пераходны ўзрост”. Прыемным сюрпрызам для прысутных стала выразнае чытанне вершаў Рыгора Барадуліна настаўнікам матэматыкі Каркозавай Ларысай Вячаславаўнай. І, канешне, былі зачытаны крылатыя выразы аб мове і вершы беларускіх паэтаў усімі прысутнымі.
На працягу дня ў школе праводзіліся конкурсы сярод вучняў і настаўнікаў. У намінацыі “Гаворым па-беларуску” перамог вучань 5”Б” класа Шэўка Дзмітрый. А ў намінацыі “Пошук крылатых выразаў” атрымаў перамогу 11 “Б” клас.
Кожны быў задаволены арганізаванай праграмай да Міжнароднага дня роднай мовы. Бо калі яшчэ аматары роднай мовы могуць сабрацца разам і атрымаць асалоду ад роднага слова?
Але, можа, варта размаўляць на роднай мове часцей, беларусы?
Будзе слоту абвяшчаць прагноз,

Лістабой учыніць ператруску.

Песьняй, што расчуліла да сьлёз

Я прыму цябе па-беларуску.


Краю бесславёнага дачка,

Дзякуй лёсу, маю не ў нагрузку -

Зорны крыж Мацея Бурачка...

Ты ўва мне прызнаеш беларуску?


Сто разоў шукай другой красы,

А тым больш што сьвет даўно ня вузкі!

...Ды калі ты не бязродны сын -

Гавары са мной па-беларуску!


Час — вар'ят, шалёнае таксі.

Толькі ўсё ж ня мысьлю я аб спуску.

Кажаш, што магілы зарасьлі?

Памаўчы са мной па-беларуску.


Я. Янішчыц


Карэспандэнт газеты “ Школьны калейдаскоп” Хілевіч Рыта




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка