Міжнародны інстытут працоўных І сацыяльных адносін



Дата канвертавання06.07.2016
Памер42.95 Kb.
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

ФЕДЭРАЦЫІ ПРАФСАЮЗАЎ БЕЛАРУСІ

“МІЖНАРОДНЫ ІНСТЫТУТ ПРАЦОЎНЫХ І САЦЫЯЛЬНЫХ АДНОСІН”

індывідуальны залік

ТЭОРЫЯ І ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ І ПРАВА

КАШТОЎНАСНАЕ ВЫМЯРЭННЕ ПРАВА

ДРАНЧУК ЯЎГЕН МІКАЛАЕВІЧ, 4 курс дзеннае аддзяленне

+375 29 6353331

МІНСК, 2009

КАШТОЎНАСНАЕ ВЫМЯРЭННЕ ПРАВА

Паводле агульнапрынятых канцэпцый тэорыі права і дзяржавы, кожнае гістарычна-склаўшаеся грамадства патрабуе строга вызначанай меры сацыяльнага рэгулявання грамадскіх адносін.

Рэгуляванне грамадскіх адносін ажыцяўляецца шляхам рэалізацыі вызначаных сацыяльных нормаў: нормаў права, нормаў маралі, нормаў, усталяваных грамадскімі арганізацыямі, нормаў звычаяў, нормаў традыцый, нормаў рытуалаў і г.д. Увогуле, сацыяльныя нормы ёсць ні што іншае, як правілы паводзін грамадскага характару, якія рэгулююць узаемаадносіны людзей і дзейнасць арганізацый падчас іх узаемадзеяння.

Важнае месца ў фарміраванні духоўнага свету асобы, яе разумення і культуры, актыўнай жыццёвай пазіцыі, належыць праву і маралі, якія з'яўляюцца найважнейшымі сацыяльнымі рэгулятарамі, уключанымі ў сістэму грамадскіх адносін, якія мэтанакіравана ўздзейнічаюць на пераўтварэнне духоўнага свету асобы.

У адпаведнасці з Асноўным законам, а менавіта артыкулам 7 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, "у Рэспубліцы Беларусь усталёўваецца прынцып верхавенства права" [1]. Паводле гэтага прынцыпу і ажыццяўляецца кантроль і рэгуляванне за рэалізацыяй прававых нормаў у кантэксце айчыннага заканадаўства і грамадска-сацыяльнай маралі.

Элементарныя разуменні аб праве часцей за ўсё звязаны з азначэннем права ў суб'ектыўным сэнсе. У дадзеным кантэксце права выступае як нешта прыналежнае індывіду або як то, чым ён можа вольна распарадзіцца пад абаронай дзяржавы без ўмяшання (права на працу, на адпачынак і г.д.) [3;c. 35].

Права можа выступаць і выступае ў якасці "сукупнасці правіл паводзін, выходных ад дзяржавы або падтрымліваемым ім у якасці маштабу (сродка) рашэння юрыдычных спраў [3;с. 35].

Вызначають наступныя прыкметы права:

1.права выступае як сістэма нарматыўнага рэгулявання, заснаваная на ўліку інтэрасаў розных пластоў грамадства альбо іх згодзе;

2.права ёсць мера, маштаб волі і паводзін чалавека;

3.права забяспечваецца дзяржаўнай уладай [3;с. 35].

Даволі часта права выступае як сацыяльная каштоўнасць. Паняцце каштоўнасці права павінна адлюстроўваць яго карыснасць для грамадства, розных сацыяльных пластоў, кожнай асобы [2;с. 175].

Адзначаючы сваё меркаванне з нагоды каштоўнаснага вымярэння права адзначу, што:

1. права надае дзеянням людзей, дзяржаўных органаў, устаноў, аб'яднанням грамадзян неабходную арганізаванасць, узгодненасць, устойлівасць;

2. у праве могуць спалучацца розныя інтэрэсы;

3. права выступае юрыдычнай мерай дасягнутай у грамадстве сацыяльнай волі;

4. права з'яўляецца палітычным фактарам прагрэсіўнага развіцця грамадства, яго абнаўлення [2;с. 176-177].

Каштоўнасць права, паводле майго аб'ектыўнага разумення, складаецца з яго прававога значэння і сэнсу. Каштоўнасць права можна сфармуляваць у выглядзе наступнага азначэння: права павінна быць, як ні дзіўна, прававым.

Я лічу, што права з'яўляецца сацыяльным феноменам, які выкліканы патрабаваннем занесці ў сацыяльнае жыццё нарматыўныя пачаткі, арганізаванасць і парадак, заснаваныя на пачатках сацыяльнай і грамадскай волі, актыўнасці, адказнасці, і таму па сваёй прыродзе яно супрацівіцца самаўпраўнасці і беззаконню.

Менавіта як з'ява, права само па сабе займае досыць значнае месца ў сацыяльным жыцці, выступае як фактар сацыяльнага прагрэсу. Пры гэтым уласная каштоўнасць права абумоўлена яго сацыяльнай прыродай і вельмі істотна залежыць ад пэўнага этапу развіцця грамадства, стадыі цывілізацыі, палітычнага рэжыму.

Каштоўнасць права не вычэрпваецца магчымасцямі або здольнасцямі, закладзенымі ў яго ўласцівасцях.

Таксама жадаю звярнуць увагу на тое, што права па сваўму зместу ўяўляе сабой глыбінны элемент грамадскага жыцця, не толькі закліканы рэалізаваць шэраг асноўных запатрабаванняў цывілізаванага грамадства, але і які ўбірае ў сябе каштоўнасці цывілізацыі ў цэлым і яе культуры.

Падводзячы вынікі, адзначу, што ўласную каштоўнасць права можна вызначыць як ўвасабленне правам сацыяльнай волі і актыўнасці людзей на аснове ўпарадкаваных і належных адносін і ў адпаведнасці са справядлівасцю, неабходнасцю ўзгаднення волі і інтэрасаў розных пластоў насельніцтва або сацыяльных груп. Іншымі словамі, права ў ідэале ёсць ні што іншае, як каштоўнасць, якая не ўласціва ніякай іншай сацыяльна-палітычнай з'яве.

Права з'яўляецца ўнікальнай сацыяльнай каштоўнасцю, паколькі яно ўвасабляе адзіны пласт фундаментальных асноў цывілізаванай арганізацыі жыцця грамадства, іх нарматыўных патрабаванняў, прычым такіх, якія адрозніваюцца аддаленасцю тога ад іншага. Менавіта ва ўласнай каштоўнасці права выяўляецца яго ўласна-глыбінны прававы змест.

Спіс выкарыстанай літатратуры:

1. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь ад 15 сакавіка 1994 г. са змян. і дап., прынятымі на Рэспубліканскім рэферэндуме ад 24 лістапада 1996 г., 2004 г. // Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь 1999, №1, 1/0.

2. Агульная тэорыя дзяржавы і права: Падручнік / А.Ф. Вішнеўскі, М.А. Гарбаток, У.А. Кучынскі; пад агул.рэд. У.А. Кучынскага. - Мінск: Інтэгралпаліграф, 2009. - 552с.



3. Агульная тэорыя права і дзяржавы: Падручнік / пад рэд. У.У. Лазарава. -2-е выд., перапрац. і дап. -М.:Юрыстъ, 1996. -472 с.

4. Вучэбна-метадычны комплекс: у 3 ч. / Э.А. Калініна, А.Л. Козік. - Мінск: МІПСА, 2009. Ч.1: Агульная тэорыя дзяржавы і права. Кароткі курс лекцый. - 198 с.
: pub
pub -> Індывідуальныя ўдзельнікі вочнага тура Беларускай юрыдычнай студэнцкай алімпіяды-2012
pub -> Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2008 Намінацыя: Сутнасць прававой інфарматызацыі
pub -> Да ўдзелу ў завочным камандным туры Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды 2009 дапушчаны наступныя каманды
pub -> Навучальная установа (факультэт) Колькасць каманд, назвы каманд
pub -> Зводны пратакол камандны залік
pub -> Зводны пратакол індывідуальны залік
pub -> Статыстычная табліца ўдзельнікаў завочнага індывідуальнага тура Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды 2008
pub -> Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2008 Намінацыя: Колькасць балаў за завочны тур
pub -> Агееў А. Р. Спіс Навукова-метадычныя работы І публікацыі
pub -> Асноўныя публікацыі: Манаграфіі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка