Мікалай Забаўскі



Дата канвертавання28.11.2016
Памер223.47 Kb.


Забаўскі, М. Прафарыентацыя ў сістэме работы гістарычнага факультэта БДПУ // М. Забаўскі, А. Корзюк, У. Кадзіра // Гiсторыя: праблемы выкладання – 2011. - № 6. – С. 55–58.
Ключавыя словы: гістарычны факультэт БДПУ, прафарыентацыя, “прафарыентацыйны дэсант”, педагагічная практыка
Рубрыка “Прафарыентацыя”
Мікалай Забаўскі, доктар гістарычных навук, прафесар,

дэкан гістарычнага факультэта



Аляксандр Корзюк, кандыдат педагагічных навук, загадчык кафедры дапаможных гістарычных дысцыплін і методыкі выкладання гісторыі, намеснік адказнага сакратара прыемнай камісіі

Уладзіслаў Кадзіра, кандыдат гістарычных навук, намеснік дэкана па вучэбнай рабоце

(БДПУ імя Максіма Танка)


ПРАФАРЫЕНТАЦЫЯ Ў СІСТЭМЕ РАБОТЫ ГІСТАРЫЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА БДПУ
Гістарычны факультэт БДПУ імя Максіма Танка мае даўнюю і багатую гісторыю. З 1918 г. ен перажыў некалькі рэарганізацый і сення з’яўляецца адным з вядучых факультэтаў універсітэта. З 83 выкладчыкаў – 10 дактароў і 33 кандыдаты навук, якія паспяхова вядуць вучэбна-метадычную падрыхтоўку студэнтаў, праводзяць навукова-даследчую і ідэалагічна-выхаваўчую работу. З 2010 г. гістарычны факультэт ажыццяўляе падрыхтоўку па наступных спецыяльнасцях: “Гісторыя” (4 гады навучання) – дзенная форма атрымання адукацыі, “Гісторыя” (5 гадоў навучання) – завочная форма атрымання адукацыі, “Гісторыя. Сацыяльна-палітычныя дысцыпліны”, “Гісторыя. Геаграфія” (абедзве – 5 гадоў навучання).

Для забеспячэння бесперапыннага адукацыйнага працэсу неабходна, каб кожны год на факультэт прыходзіла новае папаўненне – студэнты-першакурснікі. Мы зацікаўлены ў тым, каб да нас паступалі лепшыя выпускнікі агульнаадукацыйных устаноў, якія ў сваей прафесійнай будучыні зарыентаваны на вывучэнне гістарычных дысцыплін. Таму адным з прыярытэтных накірункаў работы факультэта з’яўляецца пастаяннае і мэтанакіраванае правядзенне прафарыентацыйнай работы сярод выпускнікоў школ, у якой актыўны ўдзел бяруць як выкладчыкі, так і самі студэнты-гісторыкі. У якасці асноўных накірункаў прафарыентацыйнай работы можна вылучыць наступныя:

1. Заключэнне дамоў аб супрацоўніцтве з установамі адукацыі з мэтай павышэння творчага і інтэлектуальнага патэнцыялу вучняў школы , а таксама іх падрыхтоўкі для працягу адукацыі ў БДПУ. На сенняшні дзень такія дамовы заключаны з 10 установамі адукацыі г. Мінска – СШ № 10, 53, 95, 158,182, гімн. № 3, 15, 174, 192 і Мінскім гарадскім турысцка-экалагічным цэнтрам, аднак трэба канстатаваць, што ступень актыўнасці адзначаных устаноў у рамках сумеснай работы з’яўляецца не аднолькавай;

2. Састаўной часткай прафарыентацыйнай работы і ўдасканалення прафесійнай падрыхтоўкі будучых настаўнікаў на факультэце з’яўляюцца “педагагічныя дэсанты” ва ўстановы адукацыі як у Мінску, так і па-за яго межамі. У іх ходзе вучні старэйшых класаў знаемяцца з гісторыяй і сенняшнім днем універсітэта, умовамі паступлення і навучання на факультэце.





Прафарыентацыйны “дэсант” ў СШ № 95 г. Мінска
Удзельнікамі падобных сустрэч з’яўляюцца лепшыя выкладчыкі і студэнты-гісторыкі. На працягу апошніх гадоў такія “дэсанты” праводзілі прафарыентацыю ў СШ № 53, 95, гімназіях № 174, 192 г. Мінска, Замастоцкай сярэдняй школе Мінскага раена. Прадуктыўнымі сталі сустрэчы з выпускнікамі школ Асіповіцкага, Пухавіцкага і Валожынскага раенаў, якія былі арганізаваны пры дапамозе метадыста аддзела адукацыі Асіповіцкага райвыканкама Н. Л. Цыганок, дырэктара СШ № 3 г. Мар’іна Горка Т. В. Лабанавай, выпускніцы гістарычнага факультэта К. М. Барташ;




Прафарыентацыйны “дэсант” ў СШ № 95 г. Мінска


Сустрэча з выпускнікамі школ Асіповіцкага раена

3. Актыўная прафарыентацыйная работа ажыццяўляецца студэнцкім актывам факультэта падчас штогадовых “Зорных паходаў”, якія з’яўляюцца традыцыяй і візітнай карткай БДПУ.

У студзені 2011 г. адбыўся 46-ты “Зорны паход”, у рамках якога зводны атрад гістарычнага факультэта і факультэта прыродазнаўства “Нашчадкі” наведаў Клецкі раен. На працягу пахода студэнты правялі сустрэчы з настаўнікамі і вучнямі 7 школ і 6 канцэртаў для жыхароў раена. Акрамя таго, студэнты-“зорнікі” далі шэраг майстар-класаў і трэнінгаў для вучняў устаноў адукацыі раена;

4. Правядзенне навукова-метадалагічных семінараў: «Павышэнне якасці адукацыі – галоўная тэндэнцыя развіцця ўстаноў адукацыі на сучасным этапе» - для педагогаў СШ № 53, 95 г. Мінска, Замастоцкай СШ Мінскага раена, «Фарміраванне пазнавальнага інтарэсу да вывучэння вучэбных прадметаў» - для выкладчыкаў Мінскага Сувораўскага ваеннага вучылішча;

5. Фарміраванню навукова-даследчых кампетэнцый вучняў старэйшых класаў спрыяе правядзенне штогадовых маладзежных навукова-практычных канферэнцый “Вывучэнне гісторыі роднага краю як фактар патрыятычнага выхавання моладзі” на базе гістарычнага факультэта БДПУ і “Вялікая Айчынная вайна 1941–1945 гг. у гістарычнай памяці народа” на базе гімназіі № 174 г. Мінска. Апошняя з іх праводзіцца сумесна з камітэтам па адукацыі Мінгарвыканкама і Інстытутам гісторыі НАН Беларусі. Падрабязную інфармацыю аб яе правядзенні можна знайсці на сайце http://www.bspu.unibel.by/pages/vov/index.htm.

Прыемна адзначыць, што намаганні кіраўніцтва, выкладчыкаў і студэнцкага актыву факультэта даюць пэўны плен. Так, у ходзе “Зорнага паходу” высветлілася, што за апошнія пяць год з 64-х выпускнікоў Сіняўскай агульнаадукацыйнай сярэдняй школы Клецкага раена 40 паступілі ў БДПУ. У 2010 г. студэнтамі БДПУ сталі 7 выпускнікоў СШ № 95 г. Мінска. Дарэчы, ў гэтай школе працуюць настаўнікамі трое выпускнікоў гістарычнага факультэта. На веб-сайце гэтай установы адукацыі асобная старонка прысвечана супрацоўніцтву з БДПУ.

Падчас прафарыентацыйнай сустрэчы
Безумоўна, што прапісаныя накірункі прафарыентацыйнай работы з моладдзю не вычэрпваюць яе магчымасцей. Наспела неабходнасць стварэння дадатковых філіялаў кафедр дапаможных гістарычных дысцыплін і методыкі выкладання гісторыі, айчыннай і сусветнай гісторыі ва ўстановах адукацыі г. Мінска, якія маюць сталыя і рознабаковыя сувязі з гістарычным факультэтам. Перспектыўным накірункам узаемнага супрацоўніцтва з’яўляецца таксама арганізацыя лабараторыі інтэлектуальных тэхналогій у гістарычнай адукацыі на базе кафедр гісторыі старажытнага свету і сярэднявечча і дапаможных гістарычных дысцыплін і методыкі выкладання гісторыі БДПУ і пэўных агульнаадукацыйных устаноў. Акрамя таго, пэўны патэнцыял мае выкарыстанне магчымасцяў сайта гістарычнага факультэта http://hist.bspu.unibel.by – стварэнне асобных старонак кафедр, студэнцкіх арганізацый, педагагічных форумаў і г. д.

Трэба зазначыць, што эфектыўнасць прафарыентацыйнай работы ў многім залежыць ад якасці адукацыі, якую будучыя настаўнікі атрымліваюць за гады вучобы ў педагагічным універсітэце. Таму не меншая ўвага на гістарычным факультэце надаецца ўдасканаленню прафесійнай падрыхтоўкі студэнтаў. З гэтай мэтай у практыку ўвайшлі тэматычныя сустрэчы студэнтаў з лепшымі настаўнікамі-практыкамі і лаўрэатамі конкурсаў прафесійнага майстэрства. Удасканаленню даследчыцкіх кампетэнцый будучых настаўнікаў гісторыі спрыяе супрацоўніцтва навуковага таварыства студэнтаў факультэта і ваенна-гістарычнага клуба “Памяць” з навуковым таварыствам Мінскага Сувораўскага ваеннага вучылішча.




Удзельнікі навуковага таварыства студэнтаў і выкладчыкі гістарычнага факультэта ў Мінскім Сувораўскім ваенным вучылішчы
На перспектыву кафедрай методыкі выкладання гісторыі распрацоўваюцца шляхі ўдасканалення кантролю ведаў і практычных навыкаў студэнтаў па курсу методыкі выкладання гістарычных дысцыплін у плане павышэння іх практыкаарыентаванасці. У прыватнасці, пісьмовы аналіз фрагменту відэаўрока з прадастаўленнем альтэрнатыўнага вырыянту ўроку па вызначанай тэме. Гэта дазволіць вызначыць грунтоўнасць ведаў студэнтаў, іх уменне аналізаваць адукацыйную практыку і канструяваць планы-канспекты ўласных урокаў. Лабараторныя заняткі па методыцы выкладання гісторыі і сацыяльна-палітычных дысцыплін са студэнтамі IV курса на працягу многіх гадоў праводзяцца на базе агульнаадукацыйных школ, сярод якіх трэба назваць СШ № 53, 95, 160, 206.

Лепшым шляхам рэкламы факультэта з’яўляецца педагагічная практыка студэнтаў V курса, якая адбываецца на працягу 14-ці тыдняў. Для яе правядзення загадам камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама ў 2010/2011 навучальным годзе прызначана 31 базавая установа адукацыі. З мэтай свядомага фарміравання прафесійных навыкаў, павышэння матывацыі да будучай педагагічнай дзейнасці і пераадолення стану псіхалагічнай непадрыхтаванасці да праходжання педпрактыкі, для правядзення практычных заняткаў па методыцы выкладання гісторыі на IV курсе прыцягваюцца лепшыя студэнты-практыканты.У гэтым выпадку падчас заняткаў выкарыстоўваецца групавая форма работы і інтэрактыўныя метады навучання. Прымяненне падобных методык заснавана на выкарыстанні асабістага вопыту студэнтаў V курса і дазваляе зрабіць веды больш даступнымі і асабіста значымымі, што павышае эфектыўнасць іх засваення. Важкім складнікам, што ўзнікае ў працэсе рэалізацыі дадзенай методыкі, з’яўляецца перадача студэнтам пазітыўнага вопыту роўнымі па статусе, узросце, інтарэсам аднагодкамі. Адзначым, што роля пяцікурсніка-інструктара не тоесная ролі выкладчыка: ен не навучае, а перадае інфармацыю, стварае асаблівае асяроддзе для матываванага набыцця ведаў і пазітыўнага эмацыянальнага вопыту.

Пытанні ўдасканалення прафесійнай падрыхтоўкі студэнтаў вырашаюцца ў непасрэднай сувязі з “заказчыкамі” настаўніцкіх кадраў – адміністрацыяй і педагогамі школ. Напрыклад, шляхі рэалізацыі канкрэтных накірункаў павышэння прафесійнай падрыхтоўкі будучых настаўнікаў гісторыі былі абмеркаваны ў ходзе “круглага стала” з удзелам прадстаўнікоў гістарычнага факультэта і базавых устаноў адукацыі, які адбыўся ў лістападзе 2010 года на базе СШ № 95 г. Мінска (дырэктар – Б. У. Кручкоў).

Гаворачы аб правядзенні прафарыентацыйнай работы і паляпшэнні падрыхтоўкі будучых настаўнікаў гісторыі, нельна абмінуць яшчэ адзін факт. За гады свайго існавання часопіс “Гісторыя: праблемы выкладання”, галоўным рэдактарам якога з’яўляецца доктар гістарычных навук, прафесар кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэднявечча БДПУ М. І. Мініцкі стаў аўтарытэтнай трыбунай распаўсюджвання лепшага педагагічнага вопыту ў галіне методыкі выкладання гісторыі.



Круглы стол” на тэму “Шляхі павышэння прафесійнай падрыхтоўкі будучых настаўнікаў гісторыі” на базе СШ № 95 г. Мінска

На яго старонках апублікаваны многія дзесяткі навуковых і навукова-метадычных артыкулаў выкладчыкаў і студэнтаў гістарычнага факультэта БДПУ, імены якіх праз часопіс сталі вядомымі многім настаўнікам нашай рэспублікі. Трэці нумар часопіса за 2010 год цалкам прысвечаны гістарычнаму факультэту нашага ўніверсітэта. У сувязі з гэтым хочам выказаць словы падзякі паважанаму прафесару М. І. Мініцкаму за яго важкі ўнесак у прапаганду нашага факультэта на агульнарэспубліканскім узроўні.

Факультэт па праву ганарыцца тысячамі сваіх выпускнікоў, якія працуюць ва ўсіх кутках нашай краіны і за яе межамі, актыўнай жыццевай пазіцыяй сенняшніх студэнтаў, якім прымаюць удзел у грамадскім жыцці факультэта і ўніверсітэта. Калі вы хочаце далучыцца да іх ліку – шчыра запрашаем на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка!





: bitstream -> doc -> 1649
doc -> Шляхі зносін І транспарт у эканамічным развіцці полацка канца XVIII — пачатку XX ст. А. У. Канойка
doc -> Надрукавана: Спрэчныя пытанні. З гісторыі польска-беларускіх узаемаадносін у 1918-1945 гг. Генезі, кантэкст. Вынікі : Зборнік навуковых прац II і IV міжнар навук. – тэарэтыч канф., Мінск, 2010-1012 гг
doc -> У. В. Тугай, бдпу (Мінск)
doc -> Шостыя Міжнародныя Доўнараўскія чытанні
doc -> Аналіз крыніц па гісторыі гандлю ў беларусі другой паловы XVIII – першай паловы XIX ст
doc -> Шляхі зносін І транспарт у эканоміцы беларускага Палесся ў канцы XVIII — пачатку XX ст
doc -> Европа: актуальные проблемы этнокультуры, Материалы IV международной научно-теоретической конференции, Минск, 23 июня 2012, Бел гос пед ун-т им. М. Танка; ред кол. В. В. Тугай (отв ред.) [и др.] Минск, бгпу, 2012
doc -> Роля І месца купецтва беларусі ў працэсе генезісу капіталізму
doc -> Надрукавана: Гісторыя І памяць. XV-XX стст. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гародня, 9-10 лістапада 2013 г.), / Пад. Рэд. А. К. Краўцэвіча І А. Ф. Смалянчука, Гародня 2014. – С. 304-312. Ключавыя словы
1649 -> Мікалай Забаўскі, доктар гістарычных навук, прафесар, дэкан гістарычнага факультэта Аляксандр Корзюк




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка