Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь “мастацтва выцінанкі”



Дата канвертавання03.06.2016
Памер167.45 Kb.

powerpluswatermarkobject28114486


НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНАЯ УСТАНОВА

“НАЦЫЯНАЛЬНЫ ІНСТЫТУТ АДУКАЦЫІ”

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

МАСТАЦТВА ВЫЦІНАНКІ”



Праграма спецыяльнага вучэбнага прадмета для 5 – 6 класаў з вывучэннем спецыяльных вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай накіраванасці (фальклорна-тэатральны ўхіл)

Мінск 2007



Аўтар-складальнік: Базыльчык Вольга Станіславаўна

Тлумачальная запіска

Выцінанка – адзін з відаў беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, які адыгрывае значную ролю ў працэссе эстэтычнага і культуразгоднага развіцця вучняў.

Выцінанка – гэта ажурны ўзор, выразаны з белай, чорнай, або каляровай паперы пры дапамозе нажніц ці нажа. Зарадзіўся гэты від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Кітаі, а развіццё атрымаў у сувязі з удасканальваннем папяровай вытворчасці.

Для беларускай выцінанкі характэрны простыя кампазіцыі на аснове геаметрычных, раслінных, зааморфных і рэдка прадметных матываў. Выцінанку шырока выкарыстоўвалі ў побыце. Ёй упрыгожвалі вокны, сцены, паліцы, столь і покуць (“кут”). Кожны год выцінанку абнаўлялі, звычайна да Вялікадня. З развіццём лёгкай прамысловасці выцінанку наогул замяніў тэкстыль. Апошні перыяд росквіту выцінанкі прыпадае на першае дзесяцігоддзе пасля вайны. Потым мастацтва выцінанкі зноў было ў заняпадзе. Зараз можна назіраць аднаўленне гэтага віда беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Выцінанка набыла сучаснае “гучанне”, але не згубіла і традыцыйныя рысы.

У працэсе правядзення ўрокаў па выцінанцы ў вучняў развіваюцца творчыя здольнасці, фантазія, уяўленне, вобразнае мысленне. Атрыманыя мастацкія веды, сфарміраваныя ўменні эмацыянальна ўспрымаць культурна-мастацкія здабыткі нашага народа з’яўляюцца дзейснымі сродкамі патрыятычнага і духоўнага выхавання вучняў.

У аснову праграмы пакладзена знакавая сімволіка і нацыянальныя традыцыі арнаментальнага мастацтва, беларускія абрады і міфалогія.



Мэта вывучэння прадмета: фарміраванне мастацкай культуры сродкамі традыцыйнай беларускай выцінанкі.

Задачы прадмета:

  • вывучэнне і асэнсаванне нацыянальных традыцый беларускай выцінанкі;

  • развіццё здольнасцей эмацыянальна ўспрымаць багацце беларускай культуры;

  • развіццё мастацка-творчых здольнасцей, фарміраванне практычных уменняў і навыкаў пры рабоце над выцінанкай;

  • выхаванне патрыятызму, працавітасці, добрасумленнасці.

Асноўныя патрабаванні да метадаў выкладання:

  1. Сувязь з мастацкай культурай, народнымі традыцыямі і паўсядзённым жыццём.

  2. Адзінства выхавання, навучання і творчай дзейнасці вучняў.

  3. Улік узроставых асаблівасцей вучняў, спалучэнне індывідуальных і калектыўных форм работы.

  4. Разнастайнасць відаў работы і матэрыялаў.

  5. Чаргаванне тэарэтычных і практычных урокаў.

  6. Міжпрадметныя сувязі, сувязь з іншымі відамі мастацкай дзейнасці.

Асновай выкладання спецыяльнага вучэбнага прадмета “Мастацтва выцінанкі” з’яўляецца арганічнае адзінства вучэбнага і выхаваўчага працэса: маральнае, духоўнае, эстэтычнае і мастацкае выхаванне павінна абапірацца на сістэматычнае засваенне вучнямі мастацкіх ведаў, практычных уменняў і навыкаў творчай дзейнасці.

Адным з паказчыкаў эфектыўнасці ўрокаў па выцінанцы з’яўляецца захапленне, зацікаўленасць вучняў і жаданне займацца народным мастацтвам. Урокі павінны забяспечваць пазітыўныя эмацыянальныя адносіны навучэнцаў да мастацкай дзейнасці.

Тыднёвая нагрузка – 2 гадзіны для групы 10 чалавек з вучняў 5 – 6 класаў.

Праграма складаецца з 8-мі раздзелаў: “Гісторыя выцінанкі”, “Асаблівасці беларускай выцінанкі”, “Кампазіцыя”, “Рапортная выцінанка”, “Цэнтрычная выцінанка”, “Сіметрычная (люстэркавая) выцінанка”, “Асіметрычная выцінанка”, “Тэматычная праца”, якія вывучаюцца на розных этапах з паступовым ускладненнем.

Урокі па выцінанцы можна будаваць на аснове традыцыйнай структуры (арганізацыйная, тэарэтычная, практычная, заключная часткі) ці правадзіць у нестандартнай форме: урок-выстава, урок-конкурс майстэрства, урок-семінар, урок-экскурсія і інш. На ўроках можна спалучаць індывідуальныя і групавыя формы работы, даваць вучням заданні рознай ступені складанасці. Трэба шырока выкарыстоўваць наглядны матэрыял: узоры работ, фотаздымкі, ілюстрацыі. У раздзеле: “Тэматычная праца”, дзе ўрокі прысвечаны святам і абрадам, для развіцця творчых здольнасцей вучняў лепш выкарыстоўваць схемы работ ці тэхналагічныя карты, а таксама самастойнае вывучэнне тэарэтычнага матэрыялу.

5 клас

Першы год навучання

Прыкладны тэматычны план


Назва тэм

Колькасць гадзін



1.

Гісторыя выцінанкі

1

1.1.

Паходжанне выцінанкі

1

2.

Асаблівасці беларускай выцінанкі

1

2.1.

Сэнс адтулін, характэрны для беларускай выцінанкі

1

3.

Кампазіцыя

8

3.1.

Кампазіцыя ў выцінанцы

3

3.2.

Арганізацыя плоскасці, паняцце раўнавагі

3

3.3.

Метады стылізацыі

2

4.

Рапортная выцінанка

4


4.1.

Геаметрычныя матывы ў рапортнай выцінанцы

2

4.2.

Раслінныя матывы ў рапортнай выцінанцы

2

5.

Цэнтрычная выцінанка

6

5.1.

Геаметрычныя матывы ў цэнтрычнай выцінанцы

2

5.2.

Мандала. Сімвалічны і філасофскі сэнс

2

5.3.

Раслінныя матывы ў цэнтрычнай выцінанцы

2

6.

Тэматычная праца

12

6.1.

Калядныя матывы ў выцінанцы

4

6.2.

Калядныя паштоўкі

4

6.3.

Праца на тэму “Прыйшла Каляда”

4

7.

Кампазіцыя

2

7.1.

Сіметрычная і асіметрычная раўнавага. Раўнавага асобных элементаў кампазіцыі

2

8.

Сіметрычная (люстэркавая) выцінанка

8

8.1.

Геаметрычныя матывы ў сіметрычнай (люстэркавай)

выцінанцы



4

8.2.

Раслінныя матывы ў сіметрычнай (люстэркавай) выцінанцы

4

9.

Асіметрычная выцінанка

8

9.1.

Геаметрычныя матывы ў асіметрычнай выцінанцы

4

9.2.

Раслінныя матывы ў асіметрычнай выцінанцы

4

10.

Тэматычная праца

12

10.1.

Купальскія матывы ў выцінанцы

4

10.2.

Праца на тэму “Папараць-кветка”

4

10.3.

Праца на тэму “Купальская ноч”

4

11.

Праца на вольную тэму

5

12.

Выніковая выстава вучнеўскіх работ

1




Усяго гадзін:

68


Змест


  1. Гісторыя выцінанкі (1).

Паходжанне выцінанкі: характарыстыка выцінанкі як віда дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Гісторыя развіцця. Матэрыял для выцінанкі. Сувязь з побытам. Асноўныя віды выцінанкі і іх асаблівасці.

  1. Асаблівасці беларускай выцінанкі (1).

Сэнс адтулін, характэрны для беларускай выцінанкі: сюжэты беларускай выцінанкі. Узоры выцінанак беларускіх майстроў сучаснасці. Паслядоўнасць выканання.

  1. Кампазіцыя (8).

Кампазіцыя ў выцінанцы: кампазіцыя і яе асаблівасці ў выцінанцы, аналіз узораў. Выкананне практыкаванняў на вызначэнне кампазіцыі, віда.

Арганізацыя плоскасці, паняцце раўнавагі: законы кампазіцыі ў выцінанцы, размяшчэнне элементаў кампазіцыі, выкананне эскізаў выцінанак.

Метады стылізацыі: паняцце аб стылізацыі, роля стылізацыі ў выцінанцы, метады і прыемы стылізавання выяў. Практыкаванні па стылізацыі аб’ектаў навакольнага асяроддзя.


  1. Рапортная выцінанка (4).

Геаметрычныя матывы ў рапортнай выцінанцы: паняцце аб рапортнай выцінанцы, геаметрычныя элементы, іх сімвалічнасць, кампазіцыйнае размяшчэнне.

Раслінныя матывы ў рапортнай выцінанцы: сімвалічнасць раслінных матываў, стылізацыя расліннага свету, кампазіцыйнае размяшчэнне элементаў раслінных матываў.



  1. Цэнтрычная выцінанка (6).

Геаметрычныя матывы ў цэнтрычнай выцінанцы: паняцце цэнтра ў выцінанцы, асаблівасці цэнтрычнай выцінанкі, правільнае размяшчэнне элементаў кампазіцыі ў цэнтрычнай выцінанцы з геаметрычнымі матывамі.

Мандала. Сімвалічны і філасофскі сэнс: паняцце аб “мандале”, асаблівасці яе выявы, сэнс сімвалаў, сувязь з побытам людзей, паслядоўнасць выканання.

Раслінныя матывы ў цэнтрычнай выцінанцы: правілы кампазіцыйнага размяшчэння стылізаваных элементаў раслін, восі сіметрыі, паўторы.



  1. Тэматычная праца (12).

Калядныя матывы ў выцінанцы: сувязь выцінанкі са святамі беларусаў, іх адлюстраванне ў выцінанцы, сімвалічнасць сюжэтаў. Каляды і іх сімвалы. Стылізацыя сімвалаў Калядных святаў у выцінанцы.

Калядныя паштоўкі: элементы калядных сімвалаў у выцінанцы, іх памер і размяшчэнне, стылізацыя.

Праца на тэму “Прыйшла Каляда”: калядныя сімвалы, распрацоўка эскіза, кампазіцыйнае размяшчэнне элементаў, паслядоўнасць выканання, тэхніка бяспекі пры рабоце з нажніцамі.


  1. Кампазіцыя (2).

Сіметрычная і асіметрычная раўнавага. Раўнавага асобных элементаў кампазіцыі: паняцце сіметрыі і асіметрыі ў выцінанцы, аналіз узораў.

  1. Сіметрычная (люстэркавая) выцінанка (8).

Геаметрычныя матывы ў сіметрычнай (люстэркавай) выцінанцы: асаблівасці размяшчэння геаметрычных элементаў у сіметрычнай выцінанцы, паслядоўнасць выканання сіметрычнай выцінанкі.

Раслінныя матывы ў сіметрычнай (люстэркавай) выцінанцы: сіметрыя ў выцінанцы з элементамі раслін, кампазіцыйныя асаблівасці выцінанкі з расліннымі матывамі.



  1. Асіметрычная выцінанка (8).

Геаметрычныя матывы ў асіметрычнай выцінанцы: асіметрыя ў выцінанцы з геаметрычнымі элементамі, законы кампазіцыйнага размяшчэння, паслядоўнасць выканання.

Раслінныя матывы ў асіметрычнай выцінанцы: кампазіцыя асіметрычнай выцінанкі з расліннымі матывамі, асаблівасці выканання.



  1. Тэматычная праца (12).

Купальскія матывы ў выцінанцы: абрады свята Купалле, сімвалы свята, іх стылізацыя для выцінанкі, кампазіцыйнае размяшчэнне.

Праца на тэму “Папраць-кветка”: распрацоўка эскіза, кампазіцыя, паслядоўнасць работы, работа ў матэрыяле.

Праца на тэму “Купальская ноч”: стварэнне эскіза, размяшчэнне элементаў кампазіцыі, выкананне ў матэрыяле.


  1. Праца на вольную тэму (5).

  2. Выніковая выстава вучнеўскіх работ (1).



Чакаемыя вынікі

К канцу пятага класа вучні павінны



ведаць:

- паходжанне і асаблівасці беларускай выцінанкі;

- асновы кампазіцыйнай пабудовы выцінанкі, метады стылізацыі;

- сімволіку абярэгаў, калядныя і купальскія сімвалы;



умець:

- будаваць кампазіцыйную схему рапортнай, цэнтрычнай, сіметрычнай і асіметрычнай выцінанкі з выкарыстаннем геаметрычных і раслінных матываў;



  • выкарыстоўваць знакавую сімволіку ў тэматычных працах.

6 клас

Другі год навучання

Прыкладны тэматычны план





Назва тэм




Колькасць гадзін



1.

Гісторыя выцінанкі

1

1.1.

Распаўсюджванне выцінанкі як віда дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Еўропе і ў Беларусі

1

2.

Кампазіцыя

1

2.1.

Паняцце рытма і непадзельнасці кампазіцыі

1

3.

Асаблівасці беларускай выцінанкі

2

3.1.

Рытм у беларускай выцінанцы

2

4.

Рапортная выцінанка

8

4.1.

Зааморфныя вобразы ў рапортнай выцінанцы

4

4.2.

Антрапаморфныя вобразы ў рапортнай выцінанцы

4

5.

Цэнтрычная выцінанка

8

5.1.

Зааморфныя вобразы ў цэнтрычнай выцінанцы

4

5.2.

Антрапаморфныя вобразы ў цэнтрычнай выцінанцы

4

6.

Тэматычная праца

12

6.1.

Праца на тэму “Дрэва жыцця”

4

6.2.

Праца на тэму “Птушка шчасця”

4

6.3.

Праца на тэму “Пяруновыя стрэлы”

4

7.

Сіметрычная (люстэркавая) выцінанка

8

7.1.

Зааморфныя вобразы ў сіметрычнай (люстэркавай) выцінанцы

4

7.2.

Антрапаморфныя вобразы ў сіметрычнай (люстэркавай) выцінанцы

4

8.

Асіметрычная выцінанка

8

8.1.

Зааморфныя вобразы ў асіметрычнай выцінанцы

4

8.2.

Антрапаморфныя вобразы ў асіметрычнай выцінанцы

4

9.

Тэматычная праца

12

9.1.

Праца на тэму “Зажынкі”

4

9.2.

Праца на тэму “Хлябок”

4

9.3.

Праца на тэму жнівеньскіх прыказак і прымавак

4

10.

Праца на вольную тэму

7

11.

Выніковая выстава вучнеўскіх работ

1




Усяго гадзін:

68


Змест

  1. Гісторыя выцінанкі (1).

Распаўсюджванне выцінанкі як віда дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Еўропе і ў Беларусі: развіцце выцінанкі ў Еўропе, сувязь з папяровай вытворчасцю, майстры выцінанкі Еўропы і Беларусі.

  1. Кампазіцыя (1).

Паняцце рытма і непадзельнасці кампазіцыі: рытм у кампазіцыі, асаблівасці рытма у выцінанцы, кампазіцыйная ідэя і сэнс.

  1. Асаблівасці беларускай выцінанкі (2).

Рытм у беларускай выцінанцы: адметнасці беларускай выцінанкі, вобразы (зааморфныя і антрапаморфныя) у беларускай выцінанцы, асаблівасці выканання.

  1. Рапортная выцінанка (8).

Зааморфныя вобразы ў рапортнай выцінанцы: сімвалічнасць зааморфных вобразаў, стылізацыя зааморфных вобразаў, кампазіцыйнае размяшчэнне, паслядоўнасць выканання.

Антрапаморфныя вобразы ў рапортнай выцінанцы: значэнне выяў чалавека ў выцінанцы, кампазіцыя антрапаморфных вобразаў у рапортнай выцінанцы, асаблівасці выканання.



  1. Цэнтрычная выцінанка (8).

Зааморфныя вобразы ў цэнтрычнай выцінанцы: правілы размяшчэння зааморфных вобразаў у цэнтрычнай выцінанцы, рытм і паўторы выяў, паслядоўнасць выканання.

Антрапаморфныя вобразы ў цэнтрычнай выцінанцы: вобразы чалавека ў цэнтрычнай выцінанцы, сімвалічнасць вобразаў, іх кампазіцыйнае размяшчэнне, этапы выканання.



  1. Тэматычная праца (12).

Праца на тэму “Дрэва жыцця”: сімвалічнасць вобраза “дрэва жыцця”, кампазіцыйны аналіз узораў, састаўленне эскіза, выкананне ў матэрыяле.

Праца на тэму “Птушка шчасця”: сэнс вобраза птушкі ў беларускай міфалогіі, “птушка шчасця” у выцінанках беларускіх майстроў, распрацоўка эскіза, работа ў матэрыяле.

Праца на тэму “Пяруновыя стрэлы”: бог Пярун у беларускай міфалогіі, стылізацыя агню, кампазіцыйнае размяшчэнне элементаў распрацаванага эскіза, паслядоўнасць выканання ў матэрыяле.


  1. Сіметрычная (люстэркавая) выцінанка (8).

Зааморфныя вобразы ў сіметрычнай (люстэркавай) выцінанцы: стылізацыя зааморфных вобразаў для сіметрычнай выцінанкі, асаблівасці размяшчэння зааморфных вобразаў у сіметрычнай выцінанцы, рытм і восі сіметрыі, этапы выканання сіметрычнай выцінанкі.

Антрапаморфныя вобразы ў сіметрычнай (люстэркавай) выцінанцы: кампазіцыя ў сіметрычнай выцінанцы з антрапаморфнымі вобразамі, паслядоўнасць выканання.



  1. Асіметрычная выцінанка (8).

Зааморфныя вобразы ў асіметрычнай выцінанцы: асіметрыя пры распрацоўцы выцінанкі з зааморфнымі вобразамі, кампазіцыйная ідэя, стылізацыя вобразаў, паслядоўнасць работы.

Антрапаморфныя вобразы ў асіметрычнай выцінанцы: сімвалічнасць антрапаморфных вобразаў, стылізацыя зместу асіметрычнай выцінанкі з антрапаморфнымі вобразамі, кампазіцыйнае размяшчэнне, паслядоўнасць выканання ў матэрыяле.



  1. Тэматычная праца (12).

Праца на тэму “Зажынкі”: сімвалічнасць свята, абрадавыя асаблівасці, стылізацыя элементаў, кампазіцыйнае размяшчэнне, распрацоўка эскіза, выкананне ў матэрыяле.

Праца на тэму “Хлябок”: абрады і вобразы свята, кампазіцыйнае рашэнне выцінанкі, распрацоўка эскіза, паслядоўнасць работы ў матэрыяле.

Праца на тэму жнівеньскіх прыказак і прымавак: прыклады беларускіх прымавак і прыказак пра збор ураджаю, вобраз хлеба, распрацоўка эскіза, кампазіцыйнае размяшчэнне, работа ў матэрыяле.


  1. Праца на вольную тэму (7).

  2. Выніковая выстава вучнеўскіх работ (1).


Чакаемыя вынікі
К канцу шостага класа вучні павінны

ведаць:

  • адметныя рысы еўрапейскай і беларускай выцінанкі;

- аб рытме ў выцінанцы;

  • сімволіку беларускіх святаў;

умець:

  • будаваць схемы выцінанкі з улікам рытму і непадзельнасці кампазіцыі;

  • выкарыстоўваць зааморфныя і антрапаморфныя вобразы.

Прапануемая літаратура


  1. Беларуская міфалогія: энцыклапед. слоўн. / Склад. І. Клімковіч. 2-е выд. – Мн., 2006.

  2. Беларускі фальклор: энцыклапедыя. У 2 т. – Мн., 2005 – 2006.

  3. Беларуская міфалогія. Уклад. У.А. Васілевіч. 2-е выд. – Мн., 2002.

  4. Гісторыя беларускага мастацтва: у 6 т. Т. 3. – Мн., 1989.

  5. Дрэва кахання: легенды, паданні, сказы. / Склад. А.І. Гурскі. – Мн., 1980.

  6. Канаш В.П. Выхаваўчая работа ў школе на аснове каляндарнай абраднасці беларусаў. – Мн., 1995.

  7. Кацар М.С. Беларускі арнамент. – Мн., 1989.

  8. Коваль У.І., Новак В.С. Беларускія народныя святы і звычаі. – Гомель, 1993.

  9. Крук Я. Сімволіка беларускай народнай культуры. – Мн., 2003.

  10. Кухаронак Т.І. Маскі ў каляндарнай абраднасці беларусаў. – Мн., 2001.

  11. Ліцьвінка В. Святы і абрады беларусаў. – Мн., 1998.

  12. Народная культура Беларусі: энцыкл. давед. / Пад агульн. рэд. В.С. Цітова. – Мн., 2002.

  13. Сахута Я.М. Народнае мастацтва Беларусі. – Мн., 1977.

  14. Сахута Я.М. Беларускае народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. – Мн., 1996.

  15. Сахута Я.М. Вечназялёнае дрэва рамёстваў. – Мн., 1997.

  16. Сахута Я.М. Народныя мастацкія рамёствы Беларусі. . – Мн., 2001.

  17. Сысоў У.М. З крыніц спрадвечных. – Мн., 1997.

  18. Шамак А,А, Міфалогія беларусаў. – Мн., 2004.

  19. Шамякіна Т.І. Міфалогія Беларусі. – Мн., 2006.




Образовательный портал www.adu.by / Национальный институт образования



: wp-content -> uploads -> 2014 -> umodos -> fakult1
fakult1 -> Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь Нацыянальны інстытут адукацыі
fakult1 -> С. М. Якуба сакрэты словазмянення І формаўтварэння вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для VI класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання Мінск 2010 Тлумачальная запіска
fakult1 -> Г. М. Валочка В. У. Зелянко
fakult1 -> Г. М. Валочка, С. А. Язерская
fakult1 -> Гэты няпросты просты сказ вучэбная праграма
fakult1 -> Навукова-метадычная установа “нацыянальны інстытут адукацыі” міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
fakult1 -> Праграма факультатыўных заняткаў для 8 класа ўстаноў
fakult1 -> Т. У. Логінава Т. І. Мароз
fakult1 -> Нацыянальны інстытут адукацыі
fakult1 -> Грані слова праграма факультатыўных заняткаў для V класа




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка