Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь нацыянальны інстытут адукацыі асновы вучнёўскай даследчай працы



Дата канвертавання16.05.2016
Памер134.68 Kb.


МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

НАЦЫЯНАЛЬНЫ ІНСТЫТУТ АДУКАЦЫІ

АСНОВЫ ВУЧНЁЎСКАЙ ДАСЛЕДЧАЙ ПРАЦЫ

ПА ГІСТОРЫІ
Праграма курса на выбар для вучняў 9 класа агульнаадукацыйных устаноў з 12-гадовым тэрмінам навучання

Аўтар-складальнік:

Лебедзь Міхаіл Іосіфавіч

Мінск 2007

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Далучэнне вучняў да даследчай працы па гісторыі ў школе адыгрывае важную ролю ў пераадоленні разрыву паміж школьнай адукацыяй і сістэмай падрыхтоўкі спецыялістаў па гісторыі ў ВНУ. Першапачатковыя ўменні і навыкі даследчай працы, набытыя вучнямі, дапамагаюць ім пазнаць гісторыю як творчы, даследчы працэс са сваімі асаблівасцямі і заканамернасцямі.



Мэтай курса на выбар з’яўляецца выпрацоўка і развіццё ў вучняў уменняў і навыкаў даследчай працы.

Задачы курса на выбар:

  1. знаёмства вучняў з асновамі вучнёўскай даследчай працы па гісторыі;

  2. стварэнне ўмоў для развіцця творчай асобы, яе самавызначэння і самарэалізацыі;

  3. актывізацыя асабістай пазіцыі вучня на аснове самастойнага набыцця ведаў, якія з’яўляюцца новымі і асабіста значнымі для канкрэтнага вучня;

  4. развіццё ўменняў фармуляваць праблему, працаваць з рознымі крыніцамі гістарычнай інфармацыі, лагічна выкладаць факты і аргументы, абгрунтоўваць сваю думку па праблеме;

  5. развіццё цікавасці вучняў да правядзення ўласных даследаванняў;

  6. раскрыццё творчага патэнцыялу вучняў праз правядзенне імі даследаванняў;

  7. развіццё цікавасці вучняў да гісторыі як навукі.

Вучэбна-даследчая дзейнасць вучняў – працэс сумеснай працы вучня і настаўніка па выяўленню сутнасці вывучаемых з’яваў і працэсаў. Навучанне праз даследчыя працы вучняў дае магчымасць забяспечыць авалоданне метадамі навуковага пазнання ў працэсе пошуку, сфармаваць матывацыю, даць паўнавартасныя, добра ўсвядомленыя веды, дапамагчы развіццю творчага мыслення.

Пасля падрыхтоўкі даследчых прац вучняў адбываецца іх абарона на школьнай канферэнцыі. Лепшыя працы ў далейшым могуць быць агучаныя на гарадскіх, раённых, абласных і рэспубліканскіх навукова-практычных канферэнцыях вучняў.

Праграма курса на выбар разлічана на 17 гадзін (2 разы ў месяц на працягу года). Прадугледжваецца правядзенне практычных заняткаў. Пры планаванні навучальнага працэсу настаўнік мае права самастойна вызначаць колькасць гадзін на вывучэнне той ці іншай тэмы з улікам пазнавальных магчымасцей і інтарэсаў вучняў.

У дадатку да праграмы прыводзіцца прыкладная тэматыка даследчых прац вучняў 9 класа.



ЗМЕСТ
Уводзіны. Вучэбная дзейнасць. Навукова-даследчая дзейнасць. Вучэбна-даследчая дзейнасць. Класіфікацыя творчых прац вучняў (праблемна-рэфератыўныя, эксперыментальныя, даследчыя). Сутнасць гістарычнага навукова-пазнавальнага працэсу.
Раздзел І. Праблема, мэта і задачы даследавання.

Разуменне аб’екту гістарычнага даследавання. Мінулае як аб’ект пазнання. Гісторыя як працэс. Грамадства як сістэма. Роля асобы ў гісторыі.

Пастаноўка праблемы даследавання. Разгляд праблемнага поля. Азнаямленне з літаратурай па праблеме. Ступень вывучанасці праблемы. Навізна даследавання.

Мэта і задачы даследавання. Выбар тэмы. Актуальнасць. Фармуляванне мэты і вызначэнне задач даследчай працы. Суадносіны мэты і задач па тэме даследавання. Аб’ект і прадмет даследавання.

Практычны занятак. Пастаноўка праблемы даследавання. Абгрунтаванне яе актуальнасці. Фармуляванне мэты і вызначэнне задач. Вызначэнне аб’екту даследавання.
Раздзел ІІ. Гістарычныя крыніцы і факты. Іх вывучэнне.

Тыпы гістарычных крыніц і метады іх вывучэння. Рэчавыя крыніцы. Пісьмовыя крыніцы. Выяўленчыя крыніцы. Фанічныя крыніцы. Метад паслядоўна-тэкстуальнага вывучэння крыніц. Метад паэтапнага вывучэння крыніц.

Тыпы (катэгорыі) фактаў. Факты гістарычнай рэчаіснасці. Факты гістарычнай крыніцы. Суб’ектыўнасць крыніц. Навукова-гістарычныя факты.

Практычны занятак. Праца з крыніцамі. Пошук матэрыялу ў літаратуры і Інтэрнэце.
Раздзел ІІІ. Праца над тэкстам даследавання.

План даследавання. Адпаведнасць плана патрабаванням да даследчай працы. Варыянты плана даследавання. Складанне індывідуальнага плана працы.

Метады даследавання па гісторыі. Агульнанавуковыя метады: гістарычны, лагічны. Метады гістарычнага даследавання: гісторыка-генетычны, гісторыка-параўнальны, гісторыка-сістэмны.

Збор і адбор матэрыялу. Праблема збору інфармацыі. Метады збору і фіксацыі матэрыялу. Прынцыпы адбору матэрыялу. Правілы цытавання. Правілы складання спіса выкарыстанай літаратуры.

Тэкст даследавання па гісторыі. Асноўныя структурныя часткі даследчай працы. Патрабаванні да зместу тэксту даследавання. Аналіз матэрыялу. Стыль даследчай працы.

Асноўныя паняцці і вынікі даследавання. Вызначэнне асноўных паняццяў. Адзінства тэрміналогіі. Вызначэнне вынікаў даследавання. Складанне тэзісаў.

Афармленне даследчай працы. Агульныя патрабаванні да афармлення вучнёўскай даследчай працы. Афармленне цытат, спасылак. Прадстаўленне ілюстратыўнага матэрыялу (фотаздымкаў, малюнкаў, табліц, схем). Афармленне спіса выкарыстанай літаратуры.

Абарона даследчай працы. Вучнёўскія навукова-практычныя канферэнцыі. Патрабаванні да абароны даследчай працы. Прыкладны план выступлення. Крытэрыі ацэнкі абароны даследчай працы. Адказы на пытанні апанентаў.

Практычны занятак. Напісанне творчай працы. Афармленне спіса выкарыстанай літаратуры. Складанне тэзісаў.
Заключна-абагульняючы занятак. Грамадская, тэарэтычная і практычная значнасць даследавання па гісторыі.


ЧАКАЕМЫЯ ВЫНІКІ
У выніку вывучэння курса на выбар вучні:

засвойваюць веды аб даследчай працы, сутнасці гістарычнага навукова-пазнавальнага працэсу, этапах правядзення гістарычнага даследавання, аб’екце і прадмеце даследавання, тыпах гістарычных крыніц і метадах іх вывучэння, тыпах фактаў, пошуку матэрыялу для даследавання, метадах даследавання, метадах збору і фіксацыі матэрыялу, правілах цытавання і складання спіса выкарыстанай літаратуры, патрабаваннях да зместу і афармлення даследчай працы, напісанні тэксту даследавання, афармленні даследчай працы, вучнёўскіх навукова-практычных канферэнцыях і патрабаваннях да абароны даследчай працы;

удасканальваюць уменні працаваць з гістарычнымі дакументамі, навукова-папулярнай і даведачнай літаратурай, перыядычнымі выданнямі, гістарычнымі картамі, аналізаваць і параўноўваць інфармацыю розных крыніц; даваць характарыстыку гістарычных падзей, аргументаваць свае адносіны да іх; аналізаваць, абагульняць і ацэньваць гістарычныя факты, устанаўліваць прычынна-выніковыя сувязі паміж імі; рыхтаваць паведамленне, выступаць з ім; абгрунтоўваць сваю пазіцыю па гістарычных праблемах; весці дыялог на зададзеную тэму;

набываюць уменні ставіць праблему даследавання, абгрунтоўваць яе актуальнасць, фармуляваць мэту і вызначаць задачы даследавання, вызначаць аб’ект даследавання, афармляць спіс выкарыстанай літаратуры і складаць тэзісы працы.



ЛІТАРАТУРА
Літаратура для настаўніка:

  1. Андреев В. И. Эвристическое программирование учебно-исследовательской деятельности. М., 1981.

  2. Берков В. Общая методология науки. Мн., 2001.

  3. Библиографическое описание электронных ресурсов. Методические рекомендации. М., 2002.

  4. Борикова Л., Виноградова Н. Пишем реферат, доклад, выпускную квалификационную работу. М., 2000.

  5. Гафаров Х., Гафарова Ю. Как читать и писать научные тексты. Мн., 2003.

  6. Герасимов И. Структура научного исследования. М., 1985.

  7. Дереклеева Н. И. Научно-исследовательская работа в школе. М., 2001.

  8. Документальные памятники: выявление, учет, использование. М., 1988.

  9. Идеалы и нормы научного исследования. Мн., 1981.

  10. Историческая наука: Вопросы методологии / Под ред. Ю. В. Бромлея. М., 1986.

  11. Калмыкова З. И. Продуктивное мышление как основа обучаемости. М., 1981.

  12. Климушкина Л. Г. Новое в преподавании истории. Познавательно-исследовательский комплект: “Методика учебного исследования”. Пермь, 1998.

  13. Ковальченко И. Д. Методы исторического исследования. М., 1987.

  14. Лернер И. Я. Дидактические основы формирования познавательной самостоятельности при изучении гуманитарных дисциплин: автореф. дис. ... д-ра пед. наук. М., 1971.

  15. Методология истории / А. А. Нечухрин, В. Н. Сидорцов и др. Мн., 1996.

  16. Могильницкий Б. Г. Введение в методологию истории. М., 1989.

  17. Научные работы: методика подготовки и оформления / Составитель И. Кузнецов. Мн., 2000.

  18. Обухов А. С. Развитие исследовательской деятельности учащихся. М., 2006.

  19. Петров Ю. Азбука логичного мышления. М., 1991.

  20. Разумовский В. Г. Обучение и научное познание // Педагогика. 1997. № 1. С. 7 – 13.

  21. Рогожин М. Подготовка и защита письменных работ: Учебно-практическое пособие. М., 2001.

  22. Рузавин Г. Методы научного исследования. М., 1974.

  23. Свинцов В. Основы редактирования текста. М., 1972.

  24. Сергеев Н. К. Особенности организации и содержания научно-исследовательской деятельности. М., 1993.

  25. Сили Дж. Как написать доклад. М., 2004.

  26. Степанищев А. Т. Методический справочник учителя истории. М., 2003.

  27. Цыркун И. И. Система инновационной подготовки специалистов гуманитарной сферы. Мн., 2000.

  28. Шапоринский С. А. Обучение и научное познание. М., 1981.

  29. Эхо Ю. Письменные работы в вузах: практическое руководство для всех, кто пишет дипломные, курсовые, контрольные, доклады, рефераты, диссертации. М., 2002.

  30. Яскевич Я. Аргументация в науке. Мн., 1992.



Літаратура для вучня:

  1. Исследовательская работа школьников / сост. Н. С. Кроволап. Мн., 2005.

  2. Кузнецов И., Лойко Л. Рефераты, контрольные, курсовые и дипломные работы: Методические рекомендации по подготовке и оформлению. Мн., 1998.

ДАДАТАК ДА ПРАГРАМЫ “АСНОВЫ ВУЧНЁЎСКАЙ ДАСЛЕДЧАЙ ПРАЦЫ ПА ГІСТОРЫІ”.
ПРЫКЛАДНАЯ ТЭМАТЫКА ДАСЛЕДЧЫХ ПРАЦ

У 9 КЛАСЕ:


  1. Радавод сям’і як частка нацыянальнай гісторыі.

  2. Уплыў асобы на грамадска-палітычнае і эканамічнае жыццё Беларусі (у перыяд 1917 – 1945 гг.).

  3. Уклад ураджэнца (ураджэнцаў) Беларусі ў развіццё нацыянальнай і сусветнай культуры чалавецтва (у перыяд 1917 – 1945 гг.).

  4. Грамадска-палітычнае развіццё БССР паміж Першай і Другой сусветнымі войнамі.

  5. Слуцкае паўстанне 1920 г.

  6. Эканамічнае развіццё БССР паміж Першай і Другой сусветнымі войнамі.

  7. Нараджэнне і станаўленне беларускай савецкай навукі.

  8. Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі.

  9. Развіццё краязнаўства ў 1920-ыя гг.

  10. Асноўныя накірункі развіцця адукацыі на Беларусi (у перыяд 1917 – 1945 гг.).

  11. Асноўныя тэндэнцыі ў развіцці беларускай літаратуры ў 1920-ыя гг. (1930-ыя гг.)

  12. Асноўныя тэндэнцыі ў развіцці беларускай драматургіі ў 1920-ыя гг. (1930-ыя гг.)

  13. Асноўныя тэндэнцыі ў развіцці беларускага выяўленчага мастацтва ў 1920-ыя гг. (1930-ыя гг.)

  14. Жанры беларускага выяўленчага мастацтва (у перыяд 1917 – 1945 гг.).

  15. Асноўныя накірункі развіцця беларускай архітэктуры (у перыяд 1917 – 1945 гг.).

  16. Беларуска-польскія (украінскія) культурныя ўзаемаадносіны.

  17. Беларуска-нямецкія культурныя сувязі паміж Першай і Другой сусветнымі войнамі.

  18. Штодзённая гісторыя паводле ўспамінаў удзельнiкаў Вялікай Айчыннай вайны.

  19. Мінск у перыяд НЭПу.

  20. Мінск у 1930-я гг.

  21. Гісторыя “малой радзімы” паміж Першай і Другой сусветнымі войнамі.

  22. Гісторыя “малой радзімы” ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

  23. Партызанскі рух на акупаванай тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

  24. Вызваленне Беларусі падчас аперацыі “Баграціён”.

  25. Роля беларускага партызанскага руху ў перамозе над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

  26. Гісторыя краю праз гісторыю лёсу маіх землякоў.

ЛІТАРАТУРА


  1. Адамушка У. Палiтычныя рэпрэсii 20 – 50-х гадоў на Беларусi. Мн., 1994.

  2. Акадэмік Гаўрыла Гарэцкі: Успаміны, артыкулы, дакументы. Мн., 2000.

  3. Аляхновіч Ф. Выбраныя творы. Мн., 2005.

  4. Баршчэўскі Л., Васючэнка П., Тычына М. Беларуская літаратура і свет: ад эпохі рамантызму да нашых дзён: папулярныя нарысы. Мн., 2006.

  5. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1 – 18. Мн., 1996 – 2004.

  6. Беларускі гістарычны часопіс. 1993 – 2007.

  7. Беларускія пісьменнікі: 1917 – 1990. Мн., 1994.

  8. Беларускія пісьменнікі: біябібліягр. слоўнік: у 6 т. / рэдкал. А. В. Мальдзіс і інш. Мн., 1992 – 1995.

  9. Бязлепкін Я. П. Партызанскі рух на акупаванай тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: падыходы замежных даследчыкаў // Беларусь і Германія: гісторыя і сучаснасць: матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі., Мінск, 26 красавіка 2007 г. / рэдкал. А. А. Каваленя, С. Я. Новікаў. Мн., 2007. Вып. 6. С. 90 – 96.

  10. Валахановіч А. І., Міхнюк У. М. Споведзь у надзеі застацца жывым: Аўтабіягр. Б. Тарашкевіча. Мн., 1999. (Сер. “Вернутыя з небыцця”).

  11. Васілеўская Н. Абвінавачваецца ў нацыянал-дэмакратызме (пра наркома асветы Беларусі А. В. Баліцкага). Мн., 1995.

  12. Вашкевіч А. Нашы сцягі над Заходняй // Arche Пачатак. 2007. № 4. C. 78 – 90.

  13. Выбранае / Гаўрыла Гарэцкі. Уклад., камент. Р. Гарэцкага. Прадм. М. Мушынскага. Мн., 2002. (Беларускі кнігазбор. Серыя 2. Гісторыка-літаратурныя помнікі)

  14. Гарун А. Выбраныя творы. Мн., 2003.

  15. Гарэцкі М. Гісторыя беларускай літаратуры. Мн., 1926.

  16. Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Мн., 1987 – 1994.

  17. Гісторыя Мінска. Мн., 2006.

  18. Грамадзянін свету. Юбілейная кніга да 95-годдзя Барыса Уладзіміравіча Кіта. Мн., 2004.

  19. Кузьменка У., Скалабан В. Акадэмік У. I. Пічэта: выпрабаванне лёсам // Беларускi гiстарычны часопiс. 2003. № 6.

  20. Купала Я. Жыве Беларусь. Мн., 1993.

  21. Купала Я. Поўны збор твораў. У 9 т. Т. 9. Кн. 1. Мн., 2003.

  22. Купала Я. Поўны збор твораў. У 9 т. Т. 9. Кн. 2. Мн., 2003.

  23. Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі. Коўна, 1926.

  24. Луцкевіч А. Выбраныя творы. Праблемы культуры, літаратуры і мастацтва. Мн., 2007.

  25. Луцкевіч А. Да гісторыі беларускага руху: Выбраныя творы. Мн., 2003.

  26. Луцкевіч А. За дваццаць пяць гадоў (1903 – 1928). Мн., 1991.

  27. Лявонава Е. Агульнае і адметнае: Творы беларускіх пісьменнікаў ХХ ст. у кантэксце сусветнай літаратуры. Мн., 2003.

  28. Марціновіч Д. Ян Гамарнік. Штрыхі да палітычнага партрэта // Маладосць. 2007. № 7. С. 130 – 137.

  29. Мастацтва. 1991 – 2007.

  30. Мінск – мой горад. Камплект паштовак. Мн., 2002.

  31. Мінск незнаёмы. 1920 – 1940 (Unfamiliar Minsk 1920 – 1940) / Аўтар-укладальнік І. Куркоў. Мн., 2002.

  32. Мушынскі М. Шчыры, шчыры Павел. Праўдзівая гісторыя драматычных стасункаў Паўлюка Труса з “Маладняком” і “Узвышшам” // Дзеяслоў. 2004. № 6 (13). С. 177 – 189.

  33. Мяснiкоў А. Нацдэмы: Лёс і трагедыя Фабіяна Шантыра, Усевалада Ігнатоўскага і Язэпа Лёсіка. Мн., 1993.

  34. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 2 (М. Касцюк, І. Ігнаценка, У. Вышынскі і інш.). Мн., 1995.

  35. Падзеі на Случчыне ў 1920 г. (Слуцкае паўстанне) // Памяць: Гіст.-дакум. Хроніка Слуцкага р-на і г. Слуцка. У 2 кн. Кн. 1-я. Мн., 2000. С. 192 – 196.

  36. Платонаў Р. Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі // Роднае слова. 1991. № 11. С. 82 – 92.

  37. Платонаў Р. Палітыкі. Ідэі. Лёсы: Грамадзянскія пазіцыі ва ўмовах нарастання ідэолага-палітычнага дыктату ў Беларусі 20 – 30-х гг. Мн., 1996.

  38. Платонов Р. Перед крутым поворотом: Тенденции в политической и духовной жизни Беларуси (1925 – 1928): Отражение времени в архивных документах. Мн., 2001.

  39. Пяткевіч Ч. Рэчыцкае Палессе. Мн., 2004.

  40. Савік Л. Вяртанне. Жыццяпіс Барыса Уладзіміравіча Кіта. Мн, 1993.

  41. Савік Л. Космас беларуса. Жыццяпіс Барыса Уладзіміравіча Кіта, асветніка, вучонага, патрыёта. Мн, 1998.

  42. Сідарэвіч А. Антон Луцкевіч і Беларуская Сялянска-Работніцкая Грамада // Arche Пачатак. 2007. № 9. C. 192 – 218.

  43. Скорабагатаў В. Абышоўся без славы. Кампазітар Ян Тарасевіч. Мн., 2001.

  44. Скрыган Я. Выбраныя творы. Мн., 2005.

  45. Трус П. Выбраныя творы. Мн., 2000.

  46. Тэатральная Беларусь: Энцыклапедыя: У 2 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн., 2002 – 2003.

  47. Чарвякоў А. Я нiколi не быў ворагам. Выбраныя артыкулы i прамовы. Успамiны сучаснiкаў. Мн., 1992.

  48. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Мн., 1993 – 2003.

  49. Язэп Драздовіч: Альбом-манаграфія / Уклад. М. Купава. Мн., 2002.

  50. Язэп Лёсік. 1921 – 1930 / Уклад. А. Жынкін. Мн., 2003.

  51. Янушкевіч Я. Вацлаў Ластоўскі // Гісторыя беларускай літаратуры. Мн., 1999. Т. 1. С. 427 – 446.


Рэсурсы аддаленага доступу

  1. Грамадска-гістарычны сайт “Крэва” [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://krevo.by/ – Дата доступу: 4.09.2007.

  2. З гісторыі горада Лiды (катэгорыя інфармацыйнага сайта горада Ліды) [Электронны рэсурс]. – 2004 – 2006. – Рэжым доступу: http://lida.info/modules.php?name=Articles&pa=list_pag&articles_categories_id=1 – Дата доступу: 4.09.2007.

  3. История города Минска [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://www.myminsk.com/about/history/1/?lng=rus – Дата доступу: 4.09.2007.

  4. История Солигорска // Электронный Солигорск [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://www.esoligorsk.net/ – Дата доступу: 3.09.2007.

  5. Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі [Электронны рэсурс].– 2000. – Рэжым доступу: http://belsoch.exe.by/lib/books/php/razhrom.php?n_cat=35&n_kniga=12. – Дата доступу: 13.08.2007.

  6. Сайт “Галерея студии “Лувр”, які ўтрымлівае вэб-расповеды аб гісторыі і архітэктуры, музеях, вуліцах і парках Мінска, а таксама аб падарожжах па Беларусі [Электронны рэсурс]. – Мн., 2003 – 2006. – Рэжым доступу: http://www.luvre.land.ru/ – Дата доступу: 3.09.2007.

  7. Сайт “Палацы і сядзiбы Беларусi” [Электронны рэсурс]. – Мн., 2003 – 2006. – Рэжым доступу: http://www.spb.iatp.by/ – Дата доступу: 3.09.2007.

  8. Сайт аб гісторыі і сучасным жыцці горада Навагрудка [Электронны рэсурс]. – 2002 – 2006. – Рэжым доступу:http://novofoto.narod.ru/ – Дата доступу: 4.09.2007.

  9. Сайт архітэктурных і іншых здабыткаў Беларусі “Глобус Беларуси” [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://globus.tut.by/ – Дата доступу: 3.09.2007.

  10. Сайт горада Камянец Брэсцкай вобласці [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://kamenets.iatp.by/ – Дата доступу: 3.09.2007.

  11. Сайт па гісторыі Мінска [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://minsk-old-new.com/ – Дата доступу: 4.09.2007.

  12. Сайт прысвечаны гісторыі горада Пінска [Электронны рэсурс]. – 2000 – 2007. – Рэжым доступу: http://pinskhistory.by.ru/ – Дата доступу: 3.09.2007.

  13. Сайт прысвечаны гісторыі і культуры горада Ліды і Лідскага раёна “Pawet” [Электронны рэсурс]. – 1999 – 2006. – Рэжым доступу: http://pawet.net/ – Дата доступу: 4.09.2007.

  14. Сайт прысвечаны гораду Полацку [Электронны рэсурс]. – 1998 – 2006. – Рэжым доступу:http://polotsk.nm.ru/ – Дата доступу: 3.09.2007.

  15. Сайт прысвечаны гораду Слуцку [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://www.slutsk1116.narod.ru/ – Дата доступу: 3.09.2007.

  16. Сайт прысвечаны гораду Чэрвеню “Червень онлайн” [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://www.ihumien.belinter.net/history.shtml – Дата доступу: 3.09.2007.

  17. Сайт прысвечаны кампакт-дыску “Фотаэнцыкляпэдыя “Нашы касьцёлы” і ўтрымлівае інфармацыю аб каталіцкіх храмах Беларусі [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://www.hramy.com/ – Дата доступу: 3.09.2007.

  18. Сайт прысвечаны Ратамцы [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://www.ratomka.by.ru/ – Дата доступу: 3.09.2007.

  19. Сайт-праект “Збор помнікаў зямлі беларускай”, які ўтрымлівае інфармацыю з існуючых краязнаўчых старонак, фотаздымкі з беларускімі краявідамі і помнікамі культуры і гісторыі [Электронны рэсурс]. – 2002 – 2007. – Рэжым доступу: http://www.radzima.org/ – Дата доступу: 3.09.2007.

  20. Суднік С. Турыстычны даведнік па Лідскаму раёну. Фальклорна-краязнаўчы турызм // Pawet [Электронны рэсурс]. – 1999 – 2007. – Рэжым доступу: http://pawet.net/book/sudnik/putevadzitel.html – Дата доступу: 4.09.2007.


: wp-content -> uploads -> 2014 -> umodos -> istorija
istorija -> Беларускія землі ў складзе вялікага княства літоўскага вучэбная праграма факультатыўных заняткаў
istorija -> Беларускія землі ў складзе рэчы паспалітай вучэбная праграма факультатыўных заняткаў
istorija -> Нацыянальны інстытут адукацыі палітыка беларусізацыі ў 1920-ыя гг
istorija -> Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па гісторыі Беларусі для вучняў ХІ класа агульнаадукацыйных устаноў
istorija -> Абагульняючы факультатыўны курс па гісторыі беларусі
istorija -> Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па гісторыі Беларусі для вучняў ІХ класа
istorija -> Гісторыя беларусі ў іменах І падзеях
istorija -> Беларускія землі ад старажытнасці да сярэдзіны ХІІІ ст
istorija -> Навукова-метадычная ўстанова “нацыянальны інстытут адукацыі” міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка