Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Нацыянальны інстытут адукацыі стылістыка тэксту



Дата канвертавання02.07.2016
Памер70.45 Kb.

powerpluswatermarkobject3


Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны інстытут адукацыі

СТЫЛІСТЫКА ТЭКСТУ

ПРАГРАМА

курса на выбар для XI—XII класаў

агульнаадукацыйных устаноў з беларускай

і рускай мовамі навучання з 12-гадовым

тэрмінам навучання


Мінск 2007

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Развіццё маўлення вучняў – адна з галоўных задач навучання мове. Яна патрабуе глыбокага асэнсавання лінгвістычных з'яў, іх камунікатыўных функцый, ведання маўленчых паняццяў, асноўным з якіх з'яўляецца тэкст.

Выбар тэмы, яе актуальнасць абумоўлены і той роллю, якую адыгрывае тэкст у працэсе навучання мове. Урэшце тэкст (навучанне тэксту) з'яўляецца і канчатковай мэтай школьнага курса мовы. Што такое тэкст? Як ён будуецца? Якая яго структура (сукупнасць устойлівых прымет)? Якую тэкстаўтваральную , кампазіцыйную і стылістычную ролю адыгрываюць у ім адзінкі ніжэйшых моўных узроўняў. На раскрыццё гэтых і некаторых іншых пытанняў тэксту, а таксама на ўдасканаленне ўменняў будаваць тэксты і разлічаны прапанаваны курс.

Тэарэтычныя звесткі падаюцца крыху шырэй і глыбей, чым у звычайнай праграме, але яны павінны засвойвацца не на ўзроўні фармулёвак правілаў, азначэнняў, а як азнаямленне, разуменне іх сутнасці. Напрыклад, вучні павінны ведаць, што тып тэксту вызначаецца па агульным значэнні выказвання. Калі паведамляецца пра сталыя прыметы або дзеянні, якія адбываюцца адначасова, то гэта апісанне. Апавяданне перадае дзеянні, што паслядоўна змяняюць адно другое. А прычынна-выніковыя адносіны паміж прадметамі (з'явамі) рэчаіснасці перадаюцца разважаннем.

А стыль тэксту вызначаецца паводле пазамоўных прымет, якія сукупна характарызуюць маўленчую сітуацыю (дзе адбываецца маўленне, каму адрасуецца, якая яго мэта (паведамленне інфармацыі, уздзеянне на слухача -- чытача, абмен інфармацыяй).

Веды пра тэкст і функцыянальныя стылі маўлення дапамагаюць вучням унікнуць памылак як у пабудове ўласных тэкстаў, так і ў перадачы зместу чужых выказванняў. Напрыклад, аналізуецца тэкст для пераказу, яго агульная структура. Высвятляецца, з якой мэтай у апавяданне (асноўны тып) уведзены апісанне і разважанне, якім спосабам яны ўведзены. Веданне структуры аблягчае вучням запамінанне, засцерагае ад пропуску істотнага , таго, што мае значэнне для раскрыцця асноўнай думкі.

Мэта прапанаванага курса – паглыбіць веды вучняў пра тэкст і функцыянальныя стылі маўлення, удасканаліць уменні і навыкі валодання рознымі відамі маўленчай дзейнасці.

У адпаведнасці з акрэсленай мэтай вырашаюцца наступныя задачы:

-- паглыбіць і сістэматызаваць веды вучняў пра тэкст і стылі маўлення;

-- удасканаліць навыкі аналізу тэкстаў розных стыляў і жанраў, відаў і формаў маўлення;

-- удасканаліць уменні і навыкі перадачы чужых выказванняў;

-- удасканаліць камунікатыўныя ўменні і навыкі пабудовы тэкстаў рознай стылёвай і жанравай прыналежнасці;

-- развіць творчыя здольнасці вучняў; іх моўнае пачуццё і эстэтычны густ;

-- павысіць моўную культуру вучняў.

ЗМЕСТ

9 клас

(34 гадзіны)

1. Тэкст як адлюстраванне рэальнасці, прадукт маўленчай дзейнасці. Мэтанакіраванасць і практычная зададзенасць тэксту.

Тэкст як моўная адзінка (складанае сінтаксічнае цэлае – ССЦ). Аб'ём тэксту.

Чытанне тэкстаў, вызначэнне іх тэмы, адрасата, мэтанакіраванасці. структурных адзінак (ССЦ). Пабудова тэкстаў з асобных сказаў на адну тэму. (4 гадзіны)

2. Звязнасць і цэласнасць тэксту. Тэматычная, канцэптуальная, мадальная звязнасць.

Структурная звязнасць. Камунікатыўная пераемнасць – аснова структурнай арганізацыі тэксту.

Спосабы і сродкі сувязі сказаў у тэксце.



Чытанне тэкстаў. Характарыстыка звязнасці тэкстаў. Вызначэнне спосабаў сувязі і сродкаў сувязі сказаў (і частак) у тэкстах. Пабудова тэкстаў з паслядоўнай сувяззю; з паралельнай сувяззю; тэкстаў са скразной тэмай.

Апавяданне з нечаканай канцоўкай. Апісанне з элементамі апавядання і разважання.(8 гадзін).

3. Змест тэксту. Інфармацыйнасць – асноўная прымета тэксту. Віды інфармацыі (фактуальная, канцэптуальная, падтэкставая).

План зместу (пра што гаворыцца) і план выражэння (як гаворыцца). Асноўныя сродкі і стылістычныя прыёмы перадачы зместу.

Чытанне тэкстаў. Вызначэнне зместу як сукупнасць відаў інфармацыі ў тэксце, моўных сродкаў і прыёмаў перадачы зместу (6 гадзін).

4. Тэма (падтэмы, мікратэмы) тэксту. Ключавыя (апорныя словы). Абзац і мікратэма. План тэксту.

Асноўная думка тэксту. Ідэйна-тэматычнае адзінства тэксту.

Вызначэнне тэмы і асноўнай думкі ў тэкстах. Падзел тэкстаў на часткі (ССЦ) і абзацы. Складанне плана тэкстаў. Пабудова тэкстаў па апорных словах. (6 гадзін.

5. Тыпы тэкстаў. Іх агульныя значэнні. Камунікатыўныя схемы. Моўныя сродкі. Асноўны і другасныя тыпы. Спосабы аб'яднання (злучэння) тыпаў.

Архітэктоніка, сюжет, фабула.

Чытанне тэкстаў. Вызначэнне іх тыпу, кампазіцыйных частак і тыповых сродкаў. Пабудова тэкстаў розных тыпаў. Уключэнне ў асноўны тып фрагментаў іншых тыпаў.

Апавяданне з элементамі характарыстыкі героя. (10 гадзін)

10 КЛАС

(34 гадзіны)

1. Стылістычныя рэсурсы мовы. Стылістычная афарбоўка моўных сродкаў: кніжная, гутарковая, эмацыйна-экспрэсіўная. Сінонімы.



Вобразна-выяўленчыя сродкі. Тропы: эпітэт, гіпербала і літота, іронія, алегорыя, адухаўленне, перыфраза.

Стылістычныя фігуры: анафара і эпіфара, паралелізм, антытэза, градацыя, інверсія, эліпсіс, рытарычнае пытанне.

Чытанне тэкстаў розных стыляў. Вызначэнне стылістычна афарбаваных слоў, вобразна-выяўленчых моўных сродкаў і стылістычных фігур. Выяўленне іх ролі ў тэкстах. (6 гадзін).

2. Гутарковы стыль маўлення: сфера выкарыстання, функцыя маўлення, тыповыя моўныя сродкі (фанетыка-інтанацыйныя асаблівасці марфалагічнага і сінтаксічнага ладу маўлення). Актыўнасць тропаў, інфверсіі, эліпсіса. Вуснае дыялагічнае маўленне. Жанры. Гутарка ( у форме дыялога). Асаблівасці дыялога: сітуацыйнасць (залежнасць ад абставін размовы); кантэкстуальнасць (абумоўленасць папярэднім выказваннем); непадрыхтаванасць (спантаннасць).



Характарыстыка тэкстаў паводле іх функцыянальна-стылёвых і жанравых асаблівасцей.

Напісанне гутаркі (у форме дыялога) (4 гадзіны).

3. Навуковы стыль маўлення: сфера выкарыстання, функцыя маўлення, характэрныя моўныя сродкі (асаблівасці лексікі і граматыкі). пісьмовае і вуснае маналагічнае маўленне. Жанры. Даклад як адзін з жанраў навуковага стылю маўлення.



Характарыстыка тэкстаў паводле іх функцыянальна-стылёвых і жанравых асаблівасцей.

Падрыхтоўка даклада на лінгвістычную тэму паводле некалькіх крыніц. (4 гадзіны).

4. Афіцыйны стыль маўлення: сфера выкарыстання, функцыя маўлення, характэрныя моўныя сродкі (афіцыйная лексіка і фразеалогія, асаблівасці марфалагічнага і сінтаксічнага ладу маўлення). Пісьмовае маналагічнае маўленне. Жанры. Стандартнасць формы. Аўтабіяграфія.



Характарыстыка тэкстаў паводле іх функцыянальна-стылёвых і жанравых асаблівасцей.

Напісанне аўтабіяграфіі. (4 гадзіны)

5. Публіцыстычны стыль маўлення: сфера выкарыстання, функцыя маўлення, характэрныя моўныя сродкі (асаблівасці лексікі і фразеалогіі, марфалагічнага і сінтаксічнага ладу маўлення; актыўнасць тропаў і стылістычных фігур). Вусная і пісьмовая маналагічная мова. Жанры. Партрэтны нарыс.



Характарыстыка тэкстаў паводле іх функцыянальна-стылістычных і жанравых асаблівасцей.

Напісанне партрэтнага нарыса. (6 гадзін).

6. Мастацкі стыль маўлення: сфера выкарыстання, эстэтычная функцыя маўлення. Выразная канкрэтызацыя як асноўная уласцівасць мастацкага маўлення. Сродкі славеснай выразнасці, эмацыйна-экспрэсіўныя моўныя сродкі, тропы, стылістычныя фігуры.

Мова персанажаў як сродак стварэння вобраза ў мастацкім творы.

Пісьмовыя формы маўлення. Жанры. Апавяданне.



Характарыстыка тэкстаў паводле іх функцыянальна-стылёвых і жанравых асаблівасцей. Аналіз мовы мастацкіх твораў.

Сачыненне па мастацкім творы, які вывучаецца на ўроках літаратуры. Апавяданне з вострым сюжэтам. Рэцэнзія на мастацкі твор. (10 гадзін).

Прагназуемыя вынікі:

-- ведаць асноўныя прыметы тэксту як адзінкі мовы і маўлення;

-- умець вызначаць тэму і асноўную думку тэксту, спосабы і сродкі сувязі сказаў;

-- ведаць функцыі абзаца, умець дзяліць тэкст на абзацы і структурныя часткі (ССЦ);

-- ведаць віды інфармацыі, умець вызначаць іх у тэксце;

-- умець характарызаваць тэкст як ідэйна-тэматычнае адзінства;

-- ведаць тыпы тэкстаў, іх агульныя значэнні і кампазіцыйныя схемы;

-- умець вызначаць асноўныя і другасныя тыпы ў тэкстах, уключаць у асноўны фрагменты іншых тыпаў;

-- ведаць стылістычныя рэсурсы мовы, умець вызначаць у тэкстах стылістычна афарбаваныя словы, вобразна-выяўленчыя сродкі і стылістычныя фігуры;

-- ведаць стылі маўлення, іх жанры;

-- умець характарызаваць тэксты паводле іх функцыянальна-стылёвых і жанравых асаблівасцей;

-- умець выбіраць стыль, тып і жанр пры пабудове ўласных выказванняў;



-- умець карыстацца вобразна-выяўленчымі сродкамі і стылістычнымі прыёмамі пры стварэнні ўласных тэкстаў мастацкага стылю.
ЛІТАРАТУРА


  1. Цікоцкі М. Стылістыка тэксту. – Мінск: Бел. навука, 2002.

  2. Протчанка В. Праца з тэкстам як агульнаадукацыйнае ўменне //Фарміраванне ў школьнікаў агульнаадукацыйных уменняў пры навучанні беларускай мове. – Мн., 1994.

  3. Юрэвіч А. Стылістыка беларускай мовы. – Мінск, Вышэйшая школа, 1983.

  4. Вярбіла У., Лаўрэль Я., Яленскі М. Багата, родная ты мова… -- Мінск, Народная асвета, 1988.

  5. Кожин А., Крылова О., Одинцов В. Функциональные типы русской речи. – Москва, Высшая школа, 1982.

  6. Лаўрэль Я. Вывучэнне сінтаксісу тэксту. Выкладанне беларускай мовы і літаратуры. – Мінск, Народная асвета, 1983.

  7. Ревуцкий А. Анализ художественного текста как коммуникативно обусловленного связного целого. – Минск, Национальный институт образования, 1998.

  8. Багамолава А. Лексічныя сродкі эспрэсіі ў мове мастацкага стылю//Роднае слова. – 2005. – №7.

: wp-content -> uploads -> 2014 -> umodos -> fakult1
fakult1 -> Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь Нацыянальны інстытут адукацыі
fakult1 -> С. М. Якуба сакрэты словазмянення І формаўтварэння вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для VI класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання Мінск 2010 Тлумачальная запіска
fakult1 -> Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь “мастацтва выцінанкі”
fakult1 -> Г. М. Валочка В. У. Зелянко
fakult1 -> Г. М. Валочка, С. А. Язерская
fakult1 -> Гэты няпросты просты сказ вучэбная праграма
fakult1 -> Навукова-метадычная установа “нацыянальны інстытут адукацыі” міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
fakult1 -> Праграма факультатыўных заняткаў для 8 класа ўстаноў
fakult1 -> Т. У. Логінава Т. І. Мароз
fakult1 -> Нацыянальны інстытут адукацыі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка