Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт


славянскія неславянскія запазычаныя словатворчасць



старонка2/4
Дата канвертавання15.05.2016
Памер0.65 Mb.
1   2   3   4

славянскія неславянскія запазычаныя словатворчасць
грэч., лац., сканд., вяртанне старых

стараяўр., кананізаваных імён

складаныя простыя ст.-герм.

сір., егіп.

Малюнак 1



Літаратура (гл. спіс да ўсяго раздзела)
Трэніровачныя практыкаванні
Практыкаванне 1. Прааналізуйце імёны студэнтаў групы (курса) па паходжанні.
Практыкаванне 2. Запішыце мужчынскія і жаночыя імёны вашых аднавяскоўцаў і ўстанавіце паходжанне імён.
Практыкаванне 3. Падайце да іх варыянты і формы. Як узніклі гэтыя варыянты і формы? Адзначце ступень папулярнасці гэтых імён.
Практыкаванне 4. Устанавіце віды адрозненняў у наступных варыянтах імён: Авксенцій – Аксенцій – Аксён, Аляксей – Олексей, Агафон – Агапон – Гапон, Грыгорый – Рыгор, Марк – Марко, Мікалай – Нікалай, Міхаіл – Міхайло, Радзіён – Радзівон, Сафрон – Сапрон, Трафім – Трахім, ЦімафейЦімох. Вызначце, што ўплывае на ўжыванне варыянтаў у моўным асяроддзі.
Практыкаванне 5. Запішыце сучасныя папулярныя ў беларусаў: а) старажытныя славянскія імёны; б) кананізаваныя.
Пытанні і заданні для самакантролю
1. Што разумеюць пад беларускай антрапаніміяй?

  1. Што вы памятаеце з гісторыі беларускай антрапанімікі?

  2. Якія існуюць перыядызацыі антрапаніміі? Параўнайце іх.

  3. Як узніклі ўласныя імёны?

  4. Раскажыце пра іх паходжанне.

  5. Што значыць “кананізаваныя імёны”?

  6. Раскажыце пра спосабы ўтварэння варыянтаў і форм імён.

  7. Якія з’явы ва ўтварэнні і ўжыванні імён лічацца негатыўнымі?

  8. Які ўклад у даследаванне антрапаніміі ўнеслі лінгвісты нашага рэгіёна?

  9. Назавіце сучасныя формы іменавання ва ўсходніх славян.



1.2 Імёны па бацьку
Другі элемент поўнага афіцыйнага наймення асобы – імя па бацьку

(КузьмічКузьмінічна, ФёдаравічФёдараўна). Імя па бацьку ўжываецца ў рускіх, украінцаў і беларусаў.

Імя па бацьку ўзыходзіць да старажытнага патранімічнага наймення (лац. pater ‘бацька’), якое ўказвала на паходжанне ад пэўнага пачынальніка роду па лініі бацькі або дзеда.

Імёны па бацьку ў рускіх сустракаюцца яшчэ ў першых пісьмовых помніках. Яны выглядаюць як кароткая форма прыналежнага прыметніка: сын володимерь – уладзіміраў сын. Ужо ў XII ст. імёны па бацьку ствараюцца пры дапамозе суфіксаў -ов (-ев) або -ин: сын иванов, і толькі ў асяроддзі князёў існавалі суфіксы -ич, якія потым былі пашыраны да -ович, -евич: Святославович, Олегович.

На беларускай этнамоўнай тэрыторыі бліжэй да XIY ст. стала ясна, што для дакладнай персаніфікацыі аднаго імя ўжо недастаткова. Ва ўмовах нават разрастання родаў важна было прасачыць, з якога рода паходзіць носьбіт. Для поўнай характарыстыкі асобы дадаткова пачалі выкарыстоўваць другое ўласнае імя, імя па бацьку, імя-мянушку, назву мясцовасці ці ўладання. У старабеларускіх юрыдычных актах XIY–XYIII стст. адзначаюцца двух-, трох, чатырохслоўныя найменні асобы (Михно Никонович, Богдан Сенкевич Страцевич, Филон Семенович Кмита Чернобыльский). На першым месцы стаіць асабовае імя, а далей – імя па бацьку, імя па дзеду, імя-мянушка. Сустракаюцца і іншыя камбінацыі. Аднак сярод разгорнутых найменняў самымі прадуктыўнымі аказаліся двухслоўныя. Помнікі XYI–XYII стст. сведчаць, што для гэтага перыяду на тэрыторыі Беларусі імя па бацьку было адным з самых важных сродкаў у поўных найменнях асобы.

Дакладны час з’яўлення імён такога тыпу невядомы. Анамасты Г. У. Суслава і А. В. Супяранская адзначаюць іх з’яўленне ў рускіх задоўга да ўвядзення хрысціянства. На думку В. Д. Бандалетава, гэтае сцвярджэнне носіць умоўны характар: імёны па бацьку знаходзяцца толькі пры некаторых імёнах у спісе рускіх паслоў 945 г. Такім чынам, маюцца апраўданыя сумненні ў існаванні патронімаў да Х ст. З XIII ст. ва ўсходніх славян імёнамі па бацьку завуцца не толькі асобы кіруючых колаў, але і прадстаўнікі нізшых слаёў.

У якасці другога элемента выкарыстоўваліся прыналежныя прыметнікі на -ов (-ев) (Иван Петров, Иван Васильев) -ин (-ын) (Петр Мишин) і прыметнікі на -ский (Петровский), аднак яны ўжываліся радзей, чым формы імені па бацьку на -ович (-евич) (Петрович, Михайлович, Евсеевич). Такія патронімы адказвалі на пытанне “чый?”. У ВКЛ, у склад якога ўваходзілі беларускія землі, правам насіць патранімічнае найменне на -іч карысталіся ўсе жыхары без абмежавання, у той час як у Маскоўскай дзяржаве на гэта мелі дазвол толькі асабліва паважаныя людзі. Сам цар вызначаў асоб, вартых такой пашаны. Другім кампанентам зрэдку маглі быць адносныя прыметнікі з суфіксам -ск (-цк), якія абазначалі прымету асобы па адносінах да мясцовасці або населенага пункта (Демьян Халецкий – з Хальча). А. К. Усціновіч зазначае, што такая структура імён ужывалася пры іменаванні асоб пануючых класаў і прадстаўнікоў сацыяльных нізоў. Паралельна існавалі і трохслоўныя найменні з разнастайнымі камбінацыямі. На Брэстчыне і Гродзеншчыне, па дадзеных той жа даследчыцы, налічвалася 13 мадэлей (падрабязней гл. яе працы). Такая з’ява была абумоўлена адсутнасцю прозвішчаў у сучасным іх разуменні, таму рад азначэнняў мог павялічвацца да ўказання такой дыферэнцыяльнай прыметы, якая б вылучала асобу з групы іншых.

У наш час імя па бацьку дадаецца да імені, каб падкрэсліць павагу да асобы, звычайна дарослага чалавека. Яны ўтвараюцца рознымі спосабамі, што з’яўляюцца раўнапраўнымі, аднак сярод іх пераважае ўтварэнне шляхам далучэння да імя бацькі суфіксаў -овіч/-евіч, -авіч, -оўна/-аўна/-еўна. Выбар суфіксаў залежыць ад якасці канцавога зычнага бацькоўскага імя, а таксама ад націску.

У адрозненне ад першага кампанента, які выбіраецца адвольна з пэўнага кола гатовых імён, імёны па бацьку патранімічныя, не валодаюць свабодай выбару, навязваюцца, паколькі патронім прадвызначаецца імем бацькі. Свабодны выбар магчымы толькі ў крытычных сітуацыях, калі імя бацькі застаецца невядомым. Другія кампаненты ўтрымліваюць і пэўнае лексічнае значэнне: сын або дачка той асобы, што названа матывавальнай асновай (Іванавіч, Іванаўна – сын, дачка Івана). Імя па бацьку абавязкова патрабуецца афіцыйнай сферай ужывання імён, прычым месца знаходжання ў формуле строга не фіксуецца: Арлоўскі Кірыла Пятровіч і Кірыла Пятровіч Арлоўскі. У неафіцыйнай сферы або ў розных сацыяльных палях беларусы імкнуцца адштурхнуцца ад ужывання імя па бацьку.

У неславянскіх народаў зваць імем па бацьку не прынята. Адносіны да бацькі ў асобных народаў адлюстроўваюцца ў прозвішчы: у нямецкай, англійскай, скандынаўскіх і іншых германскіх мовах яны выражаны праз частку son ‘сын’ (англ. Джонсан, ням. Вольфсан, дацк. Андэрсен, нарвеж. Ібсен, шведск. Эрыксан), у іранскіх – словам задэ ‘дзіця, патомак’ (Турсун-задэ), у цюркскіх – словамі аглы ‘хлопчык’ або кыз ‘дзяўчынка’ (Ахмед-аглы, Ахмед-кыз).


Літаратура (гл. спіс да ўсяго раздзела)
Трэніровачныя практыкаванні
Практыкаванне 1. Устанавіце старажытныя мадэлі наймення асоб: Анна Потоцкая Богуславовая Служчиная Сендецкая, Богдан Окгински, Дорота, Дося Южиная, Иван Райский, Иван Солтан, Кот Мартиновичъ. Лаврин Болотниковичъ зъ Голынки, Манька, Фёдар Кастрыца, Серко, Шолуха, Якуб Кунцевичъ, Ян Михайлович.
Практыкаванне 2. Утварыце ад наступных уласных імён імёны па бацьку і запішыце іх. Ці магчымы варыянты ва ўтварэнні? Анатоль, Аркадзь, Апанас, Васіль, Віталь, Мяфодзій, Пракоп, Яўген. Ад чаго залежыць выбар суфіксаў?
Пытанні і заданні для самакантролю


  1. Як узніклі імёны па бацьку?

  2. Назавіце прычыны ўзнікнення імён па бацьку.

  3. Чым адрозніваецца другі кампанент ад першага (імя) у формуле найменавання асобы?

  4. Ці былі адрозненні ва ўжыванні другога кампанента ва ўсходніх славян?

  5. Ці існавала ў XYI–XYIII cтст. адзіная формула называння жанчыны?

  6. Ці ёсць адрозненні ва ўтварэнні прозвішчаў па бацьку цяпер і ў старажытнасці?

  7. Як выражаюцца адносіны да бацькі ў неславянскіх народаў?



    1. Прозвішчы

Прозвішча як трэці элемент трохчленнай формулы найменавання людзей – гэта спадчыннае найменне, якое надзелена важнымі грамадска-прававымі функцыямі. Правільнасць і стабільнасць напісання такіх іменалагічных адзінак у дакументах (пашпартах, пасведчаннях, дыпломах, атэстатах і г. д.) – важная ўмова эфектыўнай працы органаў дзяржаўнага кіравання, адукацыі, культуры, навукі, сродкаў масавай інфармацыі. Вялікае значэнне мае не толькі стабільнае правапіснае афармленне зыходнай прозвішчнай формы, але і дакладныя правілы змянення ў парадыгме, паколькі ў многіх відах афіцыйных папер патрабуецца ўжыванне ва ўскосных склонах [2].

У рускай мове ў гэтым значэнні цяпер ужываецца слова фамилия (ад лац. familia ‘сям’я, род’), аднак яно існавала задоўга да ўзнікнення прозвішчаў у сучасным сэнсе. Так, у старажытных рымлянаў слова famulus абазначала ‘дамашні раб’, а familia – гэта група рабоў, якія належалі аднаму чалавеку. Пазней у мовах народаў Еўропы яно стала абазначаць сям’ю, род і ў гэтым значэнні было запазычана ў рускую мову пры Пятры I. Афіцыйнае справаводства пачало патрабаваць, каб ва ўсіх дзяржаўных установах людзей называлі па імені, імені па бацьку, прозвішчы. Праўда, “фамилии” як элемент называння рускіх людзей існавалі і раней, але называліся яны “прозвищами”, “прозваниями”. У XYII–XYIII стст. яшчэ бытавала слова “прозвище” ў тым жа самым значэнні, што і сучаснае рускае слова “фамилия”. І толькі ў XIX ст. слова “фамилия” ў рускай мове набыло сваё асноўнае значэнне, якое яшчэ пазней змянілася з “сям’і” на “спадчыннае сямейнае найменне”. Нягледзячы на шырокае распаўсюджанне ў многіх еўрапейскіх мовах слова “фамилия”, у беларускую і ўкраінскую літаратурныя мовы яно так і не ўвайшло, і ў нас ужываецца слова прозвішча (укр. прізвище).

У славян прозвішчы сфарміраваліся адносна позна: з XY–XYI стст. звязваюць з’яўленне прозвішчаў у палякаў, XYII-XYIII стст. – у чэхаў. Даволі позна сталі карыстацца прозвішчамі і ўсходнія славяне: на тэрыторыі Расіі ўпершыню прозвішчы з’явіліся ў XIY-XYI стст. і служылі саслоўнай прывілеяй. Першымі атрымалі прозвішчы князі і баяры, прычым большая частка княжацкіх, а затым і баярскіх прозвішчаў указвала на тыя землі, якія належалі феадалу. У XYI-XYII стст. прозвішчы пачалі з’яўляцца ў асяроддзі дваран. Яшчэ пазней яны з’явіліся ў купцоў. XYII-XYIII стст. – перыяд фарміравання прозвішчаў у гараджан, да канца XYIII ст. усе памешчыкі мелі свае прозвішчы. Духавенства асноўную масу прозвішчаў атрымала ў канцы XYIII – пачатку XIХ стст. Што тычыцца сялян, то яны не мелі прозвішчаў да сярэдзіны XIХ ст.

Даследаванні М. В. Бірылы сведчаць, што прозвішчы ў Беларусі ўзніклі ў XYII–XYIII стст. на аснове ўласных імёнаў і мянушак. Менавіта ў гэты перыяд стабілізуецца новая сістэма найменавання асобы – трохчленная формула (імя, імя па бацьку, прозвішча). Для параўнання, у краінах “Старога Свету” ў тытулаваных асоб маглі фарміравацца шматкампанентныя найменні. Так, іспанская герцагіня Каэтана дэ Альба мае поўнае імя Марыя дэль Расарыа Каэтана Палома Альфонса Вікторыя Эўхенія Фернанда Тэрэза Францыска дэ Паўла Лурдэс Антоніа Джазефа Фауста Рыта Кастор Даратэя Санта Эспенса Фітц-Джэймс Сцюарт Сільва Фалько.

Як ужо адзначалася раней, пасля ўвядзення абраду хрышчэння і надавання дзецям імені па царкоўным каляндары старыя славянскія імёны існавалі некаторы час побач з незразумелымі, чужымі, нязручнымі ва ўжыванні афіцыйнымі хрысціянскімі. У гэты перыяд старыя славянскія імёны працягвалі выконваць функцыю ўласнага імені, а таму былі шырокаўжывальнымі. К XY–XYII стст. хрысціянскія імёны набылі многія рысы той мовы, у асяроддзі якой бытавалі. Старыя ж славянскія імёны апелятыўнага паходжання не зніклі, яны сталі ўжывацца пры ўласным асабовым хрэсным імені, сталі выконваць пры імені функцыю дадатковай дыферэнцыяцыі асобы. У XYI–XYIII стст. імёны-мянушкі аддаляюцца ад імені і набліжаюцца да прозвішча, праходзячы пры гэтым два этапы: на 1-м – яно бытавое імя асобы, уласна імя-мянушка; на 2-м – імя-мянушка адной асобы (галавы рода) становіцца дыферэнцыяльным іменем для ўсіх членаў сям’і. Тут мянушка выконвае ўжо функцыю, блізкую да функцыі прозвішча. Але гэта яшчэ “часовае прозвішча”, для 1–2 пакаленняў сям’і, яно няўстойлівае па форме, таму кожнае новае пакаленне можа атрымліваць новыя назвы. Адна з прычын узнікнення прозвішчаў – недастатковая колькасць уласных імён, якая не магла задаволіць патрэбы грамадства, нязручнасці пры частым паўтарэнні.

Набыццё прозвішчаў беларусамі паўтарае ў цэлым яго схему ў рускіх. Першымі на Беларусі набылі прозвішчы ў цяперашняй іх функцыі таксама князі і баяры, буйныя феадалы: Радзівілы, Сапегі, Патоцкія, Алялькевічы, Агінскія, Астрожскія, Слуцкія, Заслаўскія, Вішнявецкія, Хадкевічы. З XY ст. – некаторыя багатыя купцы, шляхцічы і часцей за ўсё ад назваў памесцяў і маёнткаў: Дастаеўскі (ад Дастоева, што на Піншчыне). Частка беларускай шляхты мела прозвішчы, утвораныя аб’яднаннем двух імён-прозвішчаў у адно: Дунін-Марцінкевіч, Басак-Яроцкі, Загорскі-Вежа.

Простым жа людзям даваліся мянушкі, якія пазней перайшлі ў прозвішчы, тыпу абібак, баран, грыб, казёл, мядзведзь, сарока, шуба і інш.

Такім чынам, у адносінах да імёнаў прозвішчы з’яўляюцца другаснымі, таму іх вывучэнне ўяўляе вялікую цікавасць з пункту высвятлення асаблівасцей утваральных асноў і афіксацыі.

Лексічны склад беларускіх прозвішчаў багаты і разнастайны. Іх даследчык М. В. Бірыла сабраў больш 20 тысяч і растлумачыў каля 70%. Вялікая іх частка паходзіць як ад уласных імёнаў (Андрэеў, Богдан, Дзямідаў, Емяльянаў, Ісачанка, Маркаў, Лукашэнка, Раманаў, Сцяпанаў), так і ад апелятываў, ці агульных слоў. Сёння цяжка вызначыць, якое прозвішча ўзнікла праз стадыю імені-мянушкі, а якое непасрэдна на базе агульнага назоўніка. У старажытнасці практычна любое імя магло выкарыстоўвацца ў якасці імені-мянушкі, а затым і прозвішча. Сярод адапелятыўных утварэнняў выкарыстоўваецца лексіка наступных семантычных груп:

1. Назвы жывёльнага свету (Баранаў, Бусел, Голубеў, Гусеў, Зайцаў, Зябліцкі, Карасёў, Катовіч, Сакалоў, Сомаў).

2. Назвы расліннага свету (Альховік, Баравікоў, Бярозка, Грыб, Елкін, Коласаў, Кустаў, Лазавы, Лозка, Лясны, Ракіцкі).

3. Назвы частак цела і покрыва чалавека і жывёл (Барадулін, Галавач, Зубок, Каўбічэнка, Кулакоў, Ножкін, Носка, Ручка).

4. Назвы хвароб, траўм, паталагічных адхіленняў (Гарбуноў, Гуз, Залатухін, Мазоль, Рубцоў).

5. Назвы прылад працы, прадметаў бытавога ўжытку і іх частак (Бязмен, Гвоздзь, Крук, Серпікаў, Сечка, Цвік).

6. Назвы тыпаў паселішчаў, будынкаў, збудаванняў, агароджы і іх частак, матэрыялу (Буднік, Гарадзецкі, Дварэцкі, Домін, Плятнёў, Шатроў).

7. Назвы хатняга посуду (Гаршкоў, Збаноў, Лашкевіч ).

8. Назвы адзення, абутку, галаўных убораў і іх частак (Брыль, Калоша, Каўпак, Сапожанка, Халяўка).

9. Назвы прадуктаў харчавання (Баршчоў, Бохан, Галушкін, Каржоў, Кісель, Кісялёў).

10. Назвы экіпажаў, вупражы і іх частак (Карэта, Спіца, Пуга).

11. Назвы музычных інструментаў і іх частак (Бандура, Скрыпка, Смык, Смыкоўскі).

12. Назвы грашовых адзінак, дзён тыдня, мер, вагі, даўжыні (Капейка, Панядзелкін, Рубель, Серада).

13. Назвы асоб па прафесіі, занятку, службовых асоб, прадстаўнікоў розных сацыяльных груп (Бондар, Бортнік, Войтаў, Ганчар, Коваль, Мельнікаў, Паповіч).

14. Назвы асоб па адносінах сваяцтва ці па становішчы ў сям’і (Бабіч, Бабушкін, Блізнец, Дзедушкін, Пазняк, Траццяк).

15. Назвы абстрактных з’яў прыроды, пачуццяў, перажыванняў чалавека, з’яў грамадскага жыцця (Грамовіч, Лёсік, Мароз, Стома).

16. Назвы ландшафту, элементаў зямной паверхні, шляхоў зносін, апрацаваных участкаў (Азяракін, Паплаўны, Скіба).

17. Назвы асоб па знешнім выглядзе ці па фізічных якасцях (Даўгяла, Караткевіч, Лысянок, Малажаўскі, Махнач, Рабок, Рослікаў, Русы, Сядоў).

18. Назвы асоб па разумовых якасцях, па асаблівасцях характару, па прывычках, схільнасцях (Дзікун, Краснабай, Паплёўка, Пахвалаў, Самахвал).

19. Назвы асоб па становішчы ў грамадстве, калектыве (Багач, Босак).

20. Назвы народаў і этнічных груп (Грэкаў, Казак, Літвін, Лях, Поляк, Татарынаў, Цыганок).

21. Назвы асоб па найменнях населеных пунктаў ці водных аб’ектаў, мясцовасці (Бярдычавец, Загорцаў, Пінчук, Пінчукоў, Туравец) і інш.

Імёны-мянушкі, што далі “жыццё” прозвішчам, асобы атрымлівалі па якой-небудзь вызначальнай прыкмеце, таму яны ўсе фактычна матываваныя і падзяляюцца лінгвістамі на дзве групы: а) лексіка ў іх выкарыстана ў прамым значэнні; б) асоба ў іх характарызуецца метафарычна [2].

У аснове першай групы магла быць характэрная індывідуальная рыса, якая вылучала асобу з ліку іншых. Напрыклад, Багамазаў ‘мастак па іканапісу’, Бортнік ‘той, хто займаўся развядзеннем пчол’, Заіка ‘які заікаецца), Мальцаў ‘чалавек малога росту’, Махнач ‘аброслы валасамі, касматы’), Паплёўка ‘чалавек, які мае прывычку час ад часу пляваць’, Храпко ‘той, хто падчас сну храпе’.

У другой групе мянушак асоба характарызуецца метафарычна. Для падкрэслівання яе адметных рыс выкарыстоўваюцца назвы фаўны і флоры, розных прадметаў: Бобр ‘чалавек з шырокім тварам і моцнымі зубамі’, Сарока ‘хутка гаворыць’, ‘разносіць плёткі’; Жолуд ‘прыземісты, каранасты чалавек’; Карэта ‘тоўсты, непаваротлівы чалавек’, Скрыпка ‘чалавек з пісклявым голасам’, Штунт ‘чалавек малога росту’.

Этымалогія прозвішчаў і іх словаўтварэнне выклікае не меншую цікавасць, чым лексіка-семантычны аналіз. Даследчыкі адзначаюць, што шматлікія беларускія прозвішчы ўтварыліся ў асноўным семантычным шляхам (Баравік, Заіка, Заяц, Зуб, Кваша, Салавей, Шуба), марфемным (Кулакоўскі, Музычэнка, Неплашоў, Радкевіч, Харламаў), марфолага-сінтаксічным, у прыватнасці, субстантывацыяй (Белы, Русы). Зрэдку назіраюцца ўтварэнні шляхам складання (Аўтушка-Сікорскі), складання і суфіксацыі (Краснабай, Самахвал), сінтаксічным (Гай Германіка).

Гісторыя сведчыць, што на працягу многіх стагоддзяў побач з беларусамі пражывалі іншыя народы: рускія, палякі, яўрэі, цыганы, украінцы, латышы, літоўцы, татары, чэхі. Землі тагачаснай Беларусі ў свой час уваходзілі ў склад ВКЛ, Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі. Адзначаныя дзяржавы былі многанацыянальнымі, і гэта адбілася як на складзе беларускай апелятыўнай лексікі, так і на анамастычнай сістэме, у тым ліку і ў антрапонімах. Аб замацаванні прозвішчаў гэтых народаў у беларускім іменаслове гавораць іх нацыянальныя рысы (марфемы, гукі). Напрыклад, многія прозвішчы на -іч (-ыч), -скі (-цкі), -чыц – польскія (Бандажэўскі, Урублеўскі, Пшыгоцкі, Чухінскі, Станьчыц). Праўда, у польскай мове прозвішчы на -іч спрадвечна заканчваліся на -іц, але цяпер як у палякаў, так і беларусаў амаль выцесніліся беларускімі формамі на -іч. Падобныя прозвішчы мелі выразна акрэсленую сацыяльную дыферэнцыяцыю (пераважна належалі шляхце).

Прозвішчы на -са, -да, -ба, -та,-ля – балцкія (Дукса, Роўда, Стульба, Жамойта, Жвірбля), на -ас – літоўскія (Дайлідас). Нямецкія і яўрэйскія прозвішчы заканчваюцца на -баум (Лебенбаум), -бах (Штэмбах), -берг (Файберг, Фінберг), -бург (Гамбург), лах (Петлах, Фрэнклах), -ман (Гофман, Гутман,Фрыдман), фельд (Зэфельд), -штэйн (Гафштэйн). Некаторыя беларусы маюць прозвішчы, якія ўтварыліся ад цюркскіх, найчасцей татарскіх каранёў: Букаты, Калдай, Кураш. У цюркскіх, як бачна, паўтараюцца аднолькавыя гукі (Бузук, Камай, Салтан).

Рускія прозвішчы характарызуюцца наяўнасцю суфіксаў -аў (-оў), -ын (-ін): Раманаў, Федзін, множналікавыя – сібірскія: Лявых, Сядых, Чарных; украінскія – -енка (-энка) або заканчваюцца на націскное -о (Ганчарэнка, Залатарэнка, Гурло, Радзько). Прадстаўнікі народаў Каўказа і Сярэдняй Азіі таксама маюць распаўсюджаныя прозвішчы на -аў (-оў): Гамзатаў, Магамаеў, Мамедаў, Назарбаеў.

Аднак не заўсёды такім чынам можна ўстанавіць нацыянальнасць носьбітаў: Кузняцоў (руск.), але Кавалёў (бел.), беларускімі з’яўляюцца прозвішчы Слуцкі, Быкаў, Куляшоў, Лынькоў, Сіпакоў, Чыгрынаў, Шамякін. Беларускія прозвішчы на -овіч, -евіч бытуюць у Цэнтральнай Беларусі і на Гродзеншчыне (Багдановіч, Багушэвіч, Гілевіч, Дунін-Марцінкевіч, Луцэвіч, Міцкевіч).

Пры вызначэнні беларускіх прозвішчаў галоўным з’яўляецца не нацыянальнасць носьбіта прозвішча, а форма назвы. Тыпова беларускімі лічацца прозвішчы на -еня (-эня): Архіменя, Махвіеня, Пратасеня, Прыбышэня, Ханеня; на -онак (-ёнак): Латышонак, Стэльмашонак; на -ук (-юк): Клімук, Лукашук; на -эйка: Адамейка, Кудрэйка; на -ык(-ік): Бандарчык, Прышчэпчык. Найбольш спецыфічнымі для Беларусі і ўтварэнні лексіка-семантычным спосабам ад груп пэўнай лексікі: назваў фаўны: Бобр, Бык, Жук, Казёл, Кот, Мядзведзь, Сарока; флоры: Вярба, Грыб; прадметаў адзення: Дзяруга, Лапаць, Шуба; прадуктаў харчавання: Бохан, Груца, Кваша, Кісель, Кулага, Лойка і інш.

Некаторыя асобы па розных прычынах відазмянялі свае прозвішчы. Сярод іх самымі асноўнымі можна назваць поўнае ці частковае супадзенне з уласнымі асабовымі імёнамі або іх памяншальна-ласкальнымі формамі: Барыс Борыс, ВаськаВасько, КацькаКацько, ТарасТарас, ЦалкаЦалко; жаданне надаць свайму прозвішчу польскае ці рускае гучанне: ГарбачГорбач, КавальКоваль, ПятухПётух (змена націску), ЧыгрынЧыгрынаў, МашэраМашэраў (дадаюцца рускія афіксы).

Як бачна, сучасны беларускі фонд прозвішчаў фарміраваўся на працягу стагоддзяў. Розныя сацыяльна-гістарычныя фактары паўплывалі на тое, што ў генетычных адносінах наша сістэма прозвішчаў з’яўляецца неаднароднай і ўключае шматлікія запазычаныя элементы.



: DocLib10 -> %D0%A3%D1%87%D0%B5%D0%B1%D0%BD%D0%BE-%D0%BC%D0%B5%D1%82%D0%BE%D0%B4%D0%B8%D1%87%D0%B5%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B5%20%D0%BC%D0%B0%D1%82%D0%B5%D1%80%D0%B8%D0%B0%D0%BB%D1%8B%20%D0%BA%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80 -> %D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0 -> %D0%91%D0%B0%D0%B3%D0%B0%D0%BC%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D0%B0%20%D0%9D.%D0%90
%D0%91%D0%B0%D0%B3%D0%B0%D0%BC%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D0%B0%20%D0%9D.%D0%90 -> Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0 -> Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі “гомельскі дзяржаўны універсітэт імя францыска скарыны”
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0 -> Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”
%D0%91%D0%B0%D0%B3%D0%B0%D0%BC%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D0%B0%20%D0%9D.%D0%90 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0 -> Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0 -> Лексікалогія варыянт 1 а што з’яўляецца прадметам вывучэння лексікалогіі?


1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка