Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт



старонка3/4
Дата канвертавання15.05.2016
Памер0.65 Mb.
1   2   3   4

Літаратура

1. Бірыла, М. В. Беларуская антрапанімія: у 3 ч. Ч. 1. Уласныя імёны, імёны-мянушкі, імёны па бацьку, прозвішчы / М. В. Бірыла. – Мінск: Навука і тэхніка, 1966. – 328 с. Ч. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўнай лексікі. – Мінск: Навука і тэхніка, 1969. – 505 с.

2. Гапоненка, І. Скланенне прозвішчаў / І. Гапоненка // Роднае слова. – 2006. – № 6. – С. 29–34.

3. Мезенка, Г. М. Беларуская антрапанімія: вучэбны дапаможнік / Г. М. Мезенка (навук. рэд.) [і інш.] – Віцебск: УА “ВДУ імя П. М. Машэрава”, 2009. –254 с.

4. Шур, В. В. З гісторыі ўласных імёнаў / В. В. Шур; пад рэд. П. У. Сцяцко. – Мінск: Выш. шк., 1993. – 156 с.

Трэніровачныя практыкаванні
Практыкаванне 1. Запішыце прозвішчы студэнтаў курса і правядзіце з імі наступныя віды аналізу: а) лексіка-семантычны, б) словаўтваральны, в) структурны, г) этымалагічны.
Практыкаванне 2. Правядзіце папярэднюю работу з прозвішчамі сваіх аднавяскоўцаў. Устанавіце тыпалогію і адметнасць на гэтых узроўнях даследаваных вамі прозвішчаў.
Практыкаванне 3. З серый кніг “Памяць” (пажадана свайго раёна) выпішыце прозвішчы, матывавальныя асновы якіх утрымліваюць: а) рэліктавыя апелятывы, б) назвы месцаў пражывання, в) этнонімы. Устанавіце лексіка-тэматычныя групы рэліктавых апелятываў.
Практыкаванне 4. Якія прозвішчы носьбітаў з’яўляюцца беларускімі?

Бахмат, Бурак, Вожык, Гвоздзь, Гваздзёў, Ёжыкаў, Жолуд, Жолудзь, Зязюлька, Казёл, Козел, Кролік, Крысін, Кукушкін, Кундалеў, Пацук, Певень, Пётух, Прусак, Русых, Свякла, Скварчэўскі, Тапаркоў, Тараканаў, Трусаў, Трухан, Фрэйнліх, Цвік, Шпакоўскі, Штэйнер. Рысы прозвішчаў яшчэ якіх народаў вы адчуваеце?
Практыкаванне 5. Прозвішчы сваіх аднавяскоўцаў укладзіце ў слоўнік.
Пытанні і заданні для самакантролю
1. Раскажыце пра паходжанне слова “прозвішча”.

2. Як узніклі прозвішчы ў Беларусі?

3. Якія функцыі маюць прозвішчы?

4. Што ўяўляе сабою лексічны склад беларускіх прозвішчаў?

5. Назавіце асноўныя спосабы словаўтварэння прозвішчаў.

6. Якія рысы ў беларускіх прозвішчах лічацца запазычаннямі?

7. Назавіце прыкметы ўласна беларускіх прозвішчаў.


1.4 Мянушкі і размоўна-бытавыя найменні
Як сведчаць матэрыялы даследаванняў, у беларусаў ва ўсе часы шырока ўжываліся мянушкі – пераходныя моўныя характарыстычныя адзінкі паміж уласным імем і прозвішчам. Такім чынам, мянушка – адна з найбольш старажытных антрапанімных форм.

У XY–XYIII стст. побач з уласнымі імёнамі бытавалі імёны-мянушкі апелятыўнага паходжання, што суадносіліся з простымі дахрысціянскімі славянскімі імёнамі. Імёны-мянушкі звычайна выступалі ў спалучэнні з ўласнымі асабовымі імёнамі ў якасці другога кампанента (Іван Цыбуля) ці трэцяга кампанента трохслоўных найменняў (Іван Пятровіч Цыбуля). Але маглі спалучацца і ў якасці першага кампанента з уласным асабовым іменем хрысціянскага паходжання (Сарока Андрэй).

У розныя гістарычныя перыяды імёны-мянушкі мелі неаднолькавыя функцыі і кола ўжывання. У дахрысціянскі перыяд мянушка атаясамлівалася з уласным іменем, выконваючы намінатыўна-ідэнтыфікуючую і прафілактычна-пажадальную функцыіі, г.зн. пры іх дапамозе праводзілася не толькі ідэнтыфікацыя асобы, але і адбывалася засцярога ад нячыстых сіл, ліхіх духаў. Пры гэтым, як указвае М. В. Бірыла, засцерагальна-сакральнае прызначэнне мянушкі было не менш важным, чым ідэнтыфікацыйнае.

У XYII–XYIII стст. мянушка была толькі блізкай да ўласнага імені, выступала другім кампанентам пры кананізаваным імені (ідэнтыфікуючая функцыя). З цягам часу такія імёны-мянушкі выцясняюцца кананізаванымі імёнамі, аднак не знікаюць, а з’яўляюцца базай для ўтварэння прозвішчаў. Мянушкі, у адрозненне ад уласных імёнаў, адлюстроўвалі ўжо не пажаданыя, а рэальныя ўласцівасці і якасці, тэрытарыяльнае або этнічнае паходжанне, месца пражывання носьбітаў.

У сферы вусных адносін у даволі абмежаваным коле людзей мянушкі выкарыстоўваюцца і сёння са значэннем ‘неафіцыйнае найменне чалавека, дадзенае па яго знешніх ці ўнутраных асаблівасцях, паводзінах, характары заняткаў, пасадзе, прозвішчы і інш.’ [2, с. 117–118] (мянушка-антрапонім) і ‘назва, дадзеная адной жывёле ў адрозненне ад іншых, падобных’ [5, т. 3, с. 192] (мянушка-заонім). У наш час на першы план у іх выходзіць эмацыянальна-ацэначная функцыя.

Імёны-мянушкі ўзнікалі на аснове якога-небудзь рэальнага факта. Часта яны характарызуюць асобу па знешнім выглядзе, па характары ці па паводзінах. У такіх выпадках выкарыстоўваецца лексіка апелятыўнага паходжання, семантыка якой указвае на якую-небудзь рысу чалавека, што і паслужыла падставай для ўзнікнення мянушкі. Так, адзін з герояў рамана В. Казько “Неруш” меў мянушку Цыца, бо ў дзяцінстве ўсё круглае (бульбіну, яйка, яблык і г. д.) называў цыцай.

Асноўнымі прычынамі ўзнікнення мянушак можна адзначыць наступныя: недастатковая колькасць афіцыйных уласных імён у параўнанні з патрэбамі камунікатаў, імкненне выдзеліць, персаніфікаваць пэўную асобу ў соцыуме. Напрыклад, Банан – мянушка маладога высокага хлопца худога целаскладу, Бізон – хлопец любіў насіць майку з выявай бізона, Зорка – мянушка жанчыны, якая на Каляды насіла зорку, Цукербулачка – дзяўчына, якая любіць мучныя салодкія вырабы і сама знешне падобная на булачку. Мянушкі могуць узнікаць і ў тым выпадку, калі цэлыя вёскі маюць агульнае прозвішча, як, напрыклад, прозвішча Грамыка амаль ва ўсіх жыхароў вв. Грамыкі, Новыя Грамыкі, Старыя Грамыкі, што ў Веткаўскім раёне.

Неафіцыйныя найменні выражаюць канатацыйны характар: найчасцей іранічна-здзеклівае, кплівае ці прыніжальнае адценне (Кавун, Метр з шапкай), радзей – павагу (Прафесар, Хадзячая энцыклапедыя). Указваючы звычайна на якую-небудзь асаблівасць або рысу адной асобы: Антэна, Бусел, Жэрдка (‘чалавек высокага росту’), Гліст, Кашчэй, Шлакбаум (‘высокі худы чалавек), мянушкі могуць быць і радавымі, што перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Так, прадзеда ў свой час празвалі Каляснік (вырабляў калёсы), таму наступныя пакаленні сталі Калесніковы. Мянушку Буслы маюць усе члены сям’і, бо ў іх родзе ўсе мужчыны і жанчыны высокія.

Лексічны склад семантычных груп сучасных мянушак самы разнастайны. Базай для іх утварэння прадуктыўна выкарыстоўваецца апелятыўная лексіка з пераносным ужываннем, якая ўключае:


  1. назвы жывёльнага свету: Баран, Бусел, Ваўчыха, Крыса, Птушка і інш.;

  2. назвы расліннага свету: Грыб, Цыбуля і інш.;

  3. назвы прадуктаў харчавання: Баршчук, Крынянка, Сырнічыха і інш.;

  4. разнастайныя прылады працы і прадметы бытавога ўжытку: Болцік, Брусок, Гвоздзік, Гляк, Шалёўка і інш.;

  5. музычныя інструменты, зброя: Дуда, Балалайка, Гітара, Скрыпка, Пісталет і інш.;

  6. гістарычныя асобы, фальклорныя, казачныя персанажы, героі кінафільмаў, прадстаўнікі шоў-бізнесу: Багіра, Борман, Капернік, Махно, Пані Зося, Пушкін і інш;

  7. назвы народаў і этнічных груп: Маскаль, Рускі, Татарын, Хахол, Цыганка, Чувашы і інш.;

8) назвы асоб па разумовых якасцях, па асаблівасцях характару, па прывычках, схільнасцях, па асобных выпадках у жыцці: Дакала (мае прывычку паўтараць “да-да”), Піня (скарачэнне ад пінгвін. Хлопец перабраў гарэлкі, лёг на лаўку каля клуба (а гэта было зімою) і спяваў песню:

“А мы пингвинчики,

А нам не холодно,

А мы на севере живём!”);

9) знешні выгляд людзей і іх фізічныя якасці, паталагічныя адхіленні: Гарбаты, Мармуль, Красатулечка, Трыгубая.

10) назвы прафесій, роду заняткаў: Лоцман, Хлебавозік, Цвяточніца;

11) назвы па геаграфічнай мясцовасці: Амерыканец, Афганцаў, Калуза (горад і племя ў Амерыцы), Кербала (горад у Іраку);

12) назвы ландшафту і тапаграфіі, карысных выкапняў: Балацянка, Крэмень;

13) назвы асоб па адносінах сваяцтва ці па становішчы ў сям’і: Донька, Мамачка, Мататуля;

14) назвы грашовых адзінак: Даляр, Капеечка;

15) назвы танцаў: Ламбада, Сербіянка;

16) назвы вопраткі, адзення: Лузан (кароткая безрукаўная кашуля).

Мянушкі як уласныя назвы могуць па аналогіі з апелятывамі ўступаць у сістэмныя адносіны: быць сінанімічнымі, варыянтнымі, мнагазначнымі, аманімічнымі і парадаксальнымі.

У сінанімічных мянушках адлюстроўваецца экспрэсіўна-стылістычная функцыя, звязаная з выражэннем шматвобразных значэнняў. Прыкладам гэтаму служыць вялікая колькасць сінанімічных радоў мянушак, якія падзяляюцца на наступныя лексіка-семантычныя групы:

а) знешні выгляд носьбітаў:


  • ‘прыгожая жанчына’: Афрадзіта, Багіня, Ізольда, Красуля, Кукла, Лялька, Паўліна, Сільва;

  • ‘непрыгожая’: Клякса, Лягушка, Малпа, Кікімара;

  • ‘чалавек, які носіць акуляры’: Астраном, Ачкарык, Батанік, Вадалаз, Касы;

  • ‘прыгожы хлопец’: Цвяток, Цюльпан;

  • ‘кучаравы’: Артымон, Аўца, Баран, Боні, Бяша, Чукаравы;

  • ‘лысы’: Леш, Катоўскі, Фантамас;

  • ‘нізкі чарнявы мужчына’: Абрам, Ашым, Мангол, Чынгіз;

  • ‘з рыжымі валасамі’: Аганёк, Ржавы;

  • ‘светлавалосы’: Белка, Бландзін, Дзядок, Серы, Сівы, Сяды;

  • ‘смуглы’: Негр, Пакрышка, Саід, Чорны, Чугун;

– ‘неахайная жанчына’: Рахуліха, Рохля, Сарахана, Сурупоня, Хвядора, Хоўра, Чыбурыха;

па росту і целаскладу:

– ‘высокі худы ці проста худы чалавек’: Антэна, Арматура, Бусел, Бычыныя ланцугі, Бярозка, Даўгавязая, Дрот, Друк, Дуда, Жэрдка, Каланча, Кішка, Кобра, Пальма, Пісталет, Смык, Сухая, Таран, Удаў, Цыркуль, Шабля, Шалёўка, Швабра, Шланг, Шнурок;


  • ‘чалавек нізкага росту’: Гном, Карандаш, Караток, Карлік, Малка, Метр з шапкай, Шпунцік;

  • ‘тоўсты нізкага росту мужчына’: Бачонак, Галушка, Гарбуз, Дзізель, Кавун, Карась, Квадрат, Клоп, Пончык;

  • ‘малая тоўстая жанчына ці проста тоўстая’: Баба Снежная, Бочка, Капа, Каробачка, Карова, Карэтка, Трохтонка, Тумба, Чарнільніца;

  • ‘тоўсты мужчына з жыватом’: Бобрык, Бочкін, Борман, Боцман, Бруха, Гарбуз, Гляк, Бройлер, Мазоль, Мядзведзь, Пінгвін, Піражок, Туша, Чэрчаль;

  • ‘здаровы высокі мужчына’: Бамбэла, Бугай, Буй, Конь, Лось, Слон, Фургон;

  • ‘чалавек з доўгімі нагамі’: Сайгак, Пільгуй, Цапля;

  • па рысах твару:

  • ‘чалавек з вялікімі губамі’: Гліндар, Грыбон, Шчаўкунчык;

  • ‘ чалавек з круглым тварам’: Кока, Круглы, Лімон, Яйцо;

  • ‘чалавек з вузкімі вачыма’: Кіргіз, Кітаец, Мангол, Японец;

  • ‘чалавек з вяснушкамі’: Зязюлька, Канаплянка, Курыца, Шэры, Рыбка, Сіўка;

  • ‘мужчына з вялікімі вушамі’: Асёл, Рэкс;

  • ‘чалавек з чырвоным тварам’: Памідор, Рак;

б) па рысах характару:

– ‘хітры’: Янот, Ліса, Кот, Харок;

– ‘ганарлівы’: Махно, Храер;


  • ‘задзірысты’: Атлёт, Дракон, Драч, Коршун, Певень, Перчык, Сук, Шыла;

  • ‘дзікаваты’: Дзікі, Ёжык;

  • ‘сквапны’: Буржуй, Джум, Жадзіна, Жамец, Жлоб, Жыла, Кацап, Кулак, Куркуль, Плюшка, Скнара, Эканом;

  • ‘часта плача’: Бабёр, Маслюк, Ныцік;

  • ‘разносіць чуткі’: Пошта, Праграма, Хадора;

  • ‘хутка і шмат гаворыць’: Балаболка, Балалайка, Болбат, Гаманюк, Сарока, Тарадэйка, Трандычыха;

  • ‘негаваркі чалавек’: Бічук, Сыч;

  • ‘вельмі злая жанчына’: Акула, Аўчарка, Жучка, Кобра, Ваўчыха, Ведзьма, Гідра, Змяя, Сярдзітка, Тарзан;

  • ‘сварлівая жанчына’: Брахліўка, Брытва, Гітара, Лайка, Рыква, Свякруха;

  • ‘легкадумны чалавек’: Басота, Вецер, Галэк;

  • ‘пранырлівы, прабіўны’: Праныра, Прахвост;

  • ‘хлуслівы’: Хаманёк, Хлуйма;

  • ‘жанчына, якая вельмі любіць хадзіць па хатах’: Лахта, Лётка, Лында, Пахадэля, Пахатніца;

в) па фізічных асаблівасцях і паталагічных адхіленнях:

– ‘рухавая жанчына, хутка ходзіць’: Козачка, Маторка, Мятла, Пройда, Самалёт, Сараканожка, Сербіянка, Страказа;

– ‘кульгавы хлопец’: Кастыль, Кульга, Храмы, Чомба;

– ‘кульгавая жанчына’: Качарка, Келька, Трамвай;

– ‘чалавек з пісклявым голасам’: Скрыпка, Сіпак, Пішчалка;

– ‘чалавек, які заікаецца’: Заіка, Кашаль, Кукурыца;

– ‘чалавек, які невыразна, ціха гаворыць’: Бумкала, Далдон, Гамуля;

– ‘жанчына, якая ціха і незразумела гаворыць’: Мунька, Мыркатуха, Цахля, Чахеля;

– ‘чалавек, які размаўляе ў нос’: Бундос, Гамза;

– ‘чалавек, які слаба чуе’: Глушэц, Дзядуля, Хухач;

г) па адносінах да працы:

– ‘гультай’: Абібока, Бэйбус, Лаўдак, Папіхіч, Труцень, Філон;

д) па прафесіі: Ашдвао, Ашхлор (настаўнік хіміі), Кардан, Ліхалецце (трактарыст).

Як бачна, з’ява сінаніміі распаўсюждана сярод розных лексіка-семантычных груп мянушак. Гэта выклікана тым, што ў наш час пры ўтварэнні мянушак часцей за ўсё бяруцца пад увагу фізічныя, псіхалагічныя, маральныя якасці людзей.

У меншай ступені мянушкам уласціва з’ява варыянтнасці, згодна з якой для абазначэння, функцыянавання і дэфініцыі адной і той мянушкі ўжыта некалькі найменняў-варыянтаў. Наяўнасць мадыфікацый дазваляе разглядаць іх і як антрапанімічную з’яву. Мянушкі падзяляюцца ў гэтых адносінах на такія структурна-граматычныя тыпы, як фанетычныя, ці гукавыя: ГарбонГарбун, КучаравыЧукаравы (чаргуюцца галосныя і зычныя фанемы), марфалагічныя: КрывыКрывая, СамасейСамасейка, ХілыХіля (адрозненні ў родзе), акцэнтныя: РыжыкРыжак, ШустрыкШустрак, словаўтваральныя: БелыБельчыкБялераБялынка, ЗаікаЗаікаты, СвістокСвістун Свісцік, ШпунтШпунцік.

На ўзнікненне варыянтаў аказалі ўплыў умовы білінгвізму, дыялектнае моўнае асяроддзе.

Антрапанімічнай лексіцы, у прыватнасці мянушкам, характэрна і мнагазначнасць, якая назіраецца сярод іх шматлікіх лексіка-семантычных груп. Так, напрыклад:

Боцман – 1) ‘хлопец, які служыў у марфлоце’; 2) ‘мужчына, які ў маленстве марыў стаць мараком’;

Дарагуша – 1) ‘мужчына, які так заве сваю жонку’; 2) жанчына, якая гэтым словам звяртаецца да людзей’;

Жук – 1) ‘хлопец з цёмным тварам і цёмнымі валасамі’; 2) ‘хлопец з цёмнымі вусамі’;

Капеечка – 1) ‘маленькая жанчына’; 2) невысокі худы хлопец’;

Мамачка – 1) ‘мужчына, які ў маленстве ўвесь час не адлучаўся ад маці’; 2) дзядзька, які ў маленстве так клікаў сваю маці’; 3) хлопец, які, калі палохаецца, заўсёды крычыць: ”Мама!” ;

Окала – 1) ‘мужчына, які ў размове часта ўжывае слова о’; 2) ‘жанчына, якая гаворыць з окаючым акцэнтам’;

Пігмей – 1) ‘нізенькі хлопец’; 2)‘мужчына, у якога шмат дзяцей малога росту’;

Цыклоп – 1) ‘мужчына без аднаго вока’; 2) ‘дзядзька з вялікімі пукатымі вачыма’;

Шлёп-нага – 1) ‘чалавек, які кульгае на адну нагу’; 2) жанчына, што пры хадзьбе выкідвае ўперад ногі’.

У мянушках полісемія развіваецца шляхам пераносу значэнняў па падабенстве з жывёльным і раслінным светам, прафесіяй, прадуктамі харчавання, часткамі цела, пэўнымі недахопамі чалавека і інш.

Значнае месца адводзіцца і з’яве аманіміі. Сведчаннем гэтаму з’яўляецца вялікая колькасць яе прыкладаў у мянушках:

Абдула¹ – ‘мужчына, які меў многа жонак’.

Абдула² – ‘мужчына, знешне падобны на аднайменнага героя з кінафільма “Белае сонца пустыні”;

Акурак¹ – ‘слабы, хілы хлопец, якога часта крыўдзяць’.

Акурак ²– ‘невысокі тоўсты мужчына’;

Боні¹ – ‘хлопец з доўгімі кучаравымі валасамі’.

Боні² – ‘хлопец, які цікавіцца замежнымі ансамблямі’;

Бусел¹ – ‘худы высокі хлопец’.

Бусел² – ‘дзядзька з доўгай шыяй’.

Бусел³ – ‘цыбаты мужчына, які ходзіць мерным крокам’;

Жучка¹ – ‘вельмі злая жанчына’.

Жучка² ‘спрытная жанчына’;

Капчоны¹ – ‘высокі худы хлопец’.

Капчоны ²– ‘хлопец з цёмным колерам скуры’.

Капчоны³ – ‘дзядзька, які любіць вэнджаную рыбу’;

Крук¹ – ‘гарбаты дзядзька’.

Крук² – ‘мужчына з загнутым носам’.

Крук³ – ‘назойлівы мужчына, які да ўсіх чапляецца’;

Плюшка¹ – ‘жанчына нізкага росту’.

Плюшка² – ‘скупы мужчына’.

Плюшка³ – ‘дзед, які раней насіў плюшавыя штаны’;

Спічка ¹– ‘надта худая жанчына’.

Спічка² – ‘дзяўчына, якая вельмі хутка ўзбуджаецца’;

Чапай ¹– ‘дзед, які служыў у Чапаеўскай дывізіі’.

Чапай² – ‘дзядзька з доўгімі вусамі’ і інш.

З’ява парадаксальнасці найчасцей сустракаецца ў мастацкай літаратуры, але яна распаўсюджваецца і на сучасныя мянушкі. Парадокс (слова грэчаскага паходжання са значэннем ‘нечаканы’, ‘дзіўны’) – сітуацыя, якая можа існаваць у рэальнасці, але не мае лагічнага тлумачэння. Парадаксальнасць – нечаканасць, нязвыкласць, арыгінальнасць, супярэчлівасць сабе, зыходным спасылкам, агульнапрынятаму, традыцыйнаму погляду або разумнаму сэнсу па змесце і форме. У мянушках сведчаннем таму з’яўляюцца наступныя прыклады:



Асілак ‘малы чалавек са слабым здароўем’, Балбатун, Балтун ‘маўклівы мужчына, з якога не выцягнеш і слова’, Батон ‘дзядзька, які не есць белага хлеба’, Граміла ‘невысокі хлопец’, Кучаравы ‘лысы мужчына’, Лысы ‘хлопец з прыгожымі кучаравымі валасамі’, Малыш ‘высокі хлопец’, Малютка ‘надта высокая дзяўчына’, Мамант ‘маленькі дзядзька’, Морж ‘мужчына, які летам спіць на гарачай печцы’, Пісар ‘дзядзька, які піша неразборліва’, Страус ‘нізенькая жанчына’, Тоўсты ‘худы хлопец’, Худая ‘вельмі тоўстая жанчына’, Чарняўка ‘дзяўчына з белымі валасамі’.

З’ява парадаксальнасці, як бачым, надае мянушкам больш яскравы, нечаканы, арыгінальны сэнс, што супярэчыць звычайнаму, агульнапрынятаму сэнсу.

Сучасныя мянушкі ў гаворках, як ужо адзначалася, ужываюцца як яшчэ адно неафіцыйнае прозвішча да пэўнага канкрэтнага чалавека ці цэлай сям’і, пакалення. Універсальнасць іх у тым, што яны канкрэтна і трапна характарызуюць асоб па нейкай адметнай асаблівасці і ў народна-гутарковай мове могуць выкарыстоўвацца як без удакладненняў і не спалучацца з тымі імёнамі, якія замяняюць (Дух, Дызель, Жаўна), так і разам з імі (Іван Сучок, Міцька Балабол, Маня Глухая, Маня Дэпутатка, Фёдар Гвоздзік).

У сферы вусных зносін выкарыстоўваюцца не толькі мянушкі, але і размоўна-бытавыя найменні (іх яшчэ называюць мянушкамі-прыкладамі, назвамі па-вулічнаму, бытавымі назвамі). У адрозненне ад мянушак яны не характарызуюць носьбітаў па знешніх якасцях, унутраных асаблівасцях, характары, паводзінах і г.д., таму не з’яўляюцца зневажальнымі, а толькі выражаюць унутрысямейныя адносіны. Згодна з даследаваннямі М. В. Бірылы, бытавыя назвы ўтвараюць цэлую падсістэму:

1) сын па імені бацькі (Дарошкаў Іван);

2) дачка па імені бацькі (Дарошкава Ганна);

3) сын па імені маці (Манін Пятрусь);

4) дачка па імені маці (Томіна Наташа);

5) унук па імені дзеда (Пархомаў Міша);

6) унучка па імені дзеда (Пархомава Насця);

7) унук па імені бабкі (Фёклін Віктар)

8) унучка па імені бабкі (Зуньчына Наташа) (часта пры адсутнасці бацькоў);

9) жонка па імені, прозвішчы мужа (Сымоніха, Хвядосіха; Цалчыха);

10) муж па імені жонкі (Верчын Аляксей);

11) сын па мянушцы бацькі (Пакудзецкі Алёша);

12) дачка па мянушцы бацькі (Пакудзецкая Тома);

13) сын па мянушцы маці (Цяцерын Васіль);

14) дачка па мянушцы маці (Цяцерына Галя);

15) унук па мянушцы дзеда (Пакудзецкі Іван);

16) унучка па мянушцы дзеда ( Пакудзецкая Ліда);

17) унук па мянушцы бабкі (Трындычысін Вася);

18) унучка па мянушцы бабкі (Трындычысіна Каця);

19) муж па мянушцы жонкі (Завайцютчын Жэня);

20) жонка па мянушцы мужа (Бебкава Каця) і г.д.

У антрапанімічнай літаратуры існуе і іншая іх класіфікацыя: патронімы – імёны нашчадкаў па бацькоўскай лініі, матронімы – імёны нашчадкаў па мацярынскай лініі, андронімы – найменні жонак ад імён, прозвішчаў, мянушак мужоў, гінонімы – найменні мужоў ад імён, прозвішчаў, мянушак жонак, адэльфонімы – найменні братоў, сясцёр [2, с. 122]. Назвы мужчын, утвораныя ад імён, прозвішчаў, мянушак маці або жонак, называюць гінеконімамі [3, с.50].

Па форме такія ўтварэнні часта бываюць аманімічнымі з прыналежнымі і адноснымі прыметнікамі і маюць у сваім складзе суфіксы -ов (-ав, -аў), -ын (-ін), -ск- (-цк-), -ых- (-іх-).

Іншым разам назвы па-вулічнаму ўтвараюцца ад уласных імён родзічаў пры дапамозе суфіксаў -ян (Калян, сын Мікалая), -ік- (-ык) (Петрык, сын Пятра), -ок (Катушок, сын бацькі па мянушцы Катух).


: DocLib10 -> %D0%A3%D1%87%D0%B5%D0%B1%D0%BD%D0%BE-%D0%BC%D0%B5%D1%82%D0%BE%D0%B4%D0%B8%D1%87%D0%B5%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B5%20%D0%BC%D0%B0%D1%82%D0%B5%D1%80%D0%B8%D0%B0%D0%BB%D1%8B%20%D0%BA%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80 -> %D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0 -> %D0%91%D0%B0%D0%B3%D0%B0%D0%BC%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D0%B0%20%D0%9D.%D0%90
%D0%91%D0%B0%D0%B3%D0%B0%D0%BC%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D0%B0%20%D0%9D.%D0%90 -> Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0 -> Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі “гомельскі дзяржаўны універсітэт імя францыска скарыны”
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0 -> Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”
%D0%91%D0%B0%D0%B3%D0%B0%D0%BC%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D0%B0%20%D0%9D.%D0%90 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0 -> Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0 -> Лексікалогія варыянт 1 а што з’яўляецца прадметам вывучэння лексікалогіі?


1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка