Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт



старонка4/4
Дата канвертавання15.05.2016
Памер0.65 Mb.
1   2   3   4

Літаратура
1. Бірыла, М. В. Беларуская антрапанімія: у 3 ч. Ч. 1. Уласныя імёны, імёны-мянушкі, імёны па бацьку, прозвішчы / М. В. Бірыла. – Мн.: Навука і тэхніка, 1966. – 328 с.

2. Мезенка, Г. М. Беларуская антрапанімія: вучэбны дапаможнік / Г. М. Мезенка (навук. рэд.) [і інш.] – Віцебск: УА “ВДУ імя П. М. Машэрава”, 2009. – 254 с.

3. Подольская, Н. В. Словарь русской ономастической терминологии: науч. изд. / Н. В. Подольская. – 2-е изд., перераб. и доп. – М.: Наука, 1988. – 192 с.

4. Рагаўцоў, В. І. Анамастычны слоўнік Магілёўшчыны / В. І. Рагаўцоў, С. Я. Кечык. – Магілёў, МДУ імя А. А. Куляшова, 2000. – 168 с.

5.Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: у 5 т. / Гал. рэдакцыя БелСЭ; пад агульн. рэд. К. К. Атраховіча (К. Крапівы). Т. 3 : Л – П / [рэд. П. М. Гапановіч]. – Мінск : гал. рэд. БелСЭ імя П. Броўкі, 1979. – 672 с.

Трэніровачныя практыкаванні
Практыкаванне 1. Запішыце вядомыя вам мянушкі сярод сваіх студэнтаў і прааналізуйце іх на структурна-семантычным узроўні.
Практыкаванне 2. Запішыце мянушкі сваіх аднавяскоўцаў і правядзіце іх лексіка-семантычны аналіз.
Практыкаванне 3. Запішыце бытавыя назвы аднавяскоўцаў. На якім узроўні іх можна аналізаваць? Правядзіце такі від аналізу.
Практыкаванне 4. З “Анамастычнага слоўніка Магілёўшчыны” (раздзел “Мянушкі”) выпішыце мянушкі, сярод якіх назіраюцца сістэмныя адносіны. Устанавіце від гэтых адносін.
Практыкаванне 5. З адзначанага слоўніка выберыце мянушкі, утвораныя сінтаксічным спосабам, і ўстанавіце мадэлі такога ўтварэння.
Практыкаванне 6. Зафіксаваныя вамі ў сваёй мясцовасці мянушкі ўкладзіце ў слоўнік.

Пытанні і заданні для самакантролю
1. Як узнікаюць мянушкі?

2 Раскажыце пра лексічны склад мянушак.

3. Якія сістэмныя адносіны выяўляюцца ў мянушках?

4. На якім моўным узроўні вы ўжо сустракаліся з такімі адносінамі?

5. Ці можна размоўна-бытавыя найменні аднесці да ўласна мянушак? Аргументуйце свой адказ.

6. Назавіце спосабы ўтварэння размоўна-бытавых назваў.


1.6 Псеўданімы
Псеўданім – выдуманае імя, якое існуе побач з прозвішчамі і ўласнымі імёнамі або замяняе іх (з грэч. мовы pseudonymos абазначае ‘названы непраўдзіва’, ‘які носіць несапраўднае імя’). Асноўная мэта іх заключаецца ў функцыянальным значэнні: характарызаваць аўтара, служыць літаратурнай маскай, забяспечваць інкогніта [7, с. 144]. Імі карысталіся партыйныя дзеячы ва ўмовах падпольнай работы, цяпер карыстаюцца і дзеячы навукі, культуры. Адзін псеўданім маглі мець некалькі асоб (калектыўныя псеўданімы). Так, псеўданімам Кукрыніксы падпісваліся мастакі Купрыянаў Міхаіл Васільевіч, Крылоў Парфірый Мікалаевіч, Сакалоў Мікалай Аляксандравіч. Група рускіх пісьменнікаў у складзе А. К. Талстога і братоў Аляксея, Аляксандра і Уладзіміра Жамчужнікавых выкарыстоўвала псеўданім Казьма Пруткоў. Пад псеўданімам Я. Лупаты былі схаваны імёны беларускіх пісьменнікаў Я. Брыля, П. Панчанкі, Я. Скурко. Мужчынскія імёны маглі быць узяты ў якасці псеўданімаў жанчынамі (псеўдаандронімы): Адам Шкіляр – Ванда Лявіцкая і, наадварот, мужчыны падпісваліся жаночымі імёнамі (псеўдагінімы): Ганна Аршыца – Уладзімір Дубоўка. Навука аб псеўданімах называецца псеўданімікай.

У беларускіх псеўданімах адчуваецца самабытнасць, нацыянальная спецыфіка, мілагучнасць: Янка Купала, Якуб Колас, Янка Маўр, Кузьма Чорны, Змітрок Бядуля, Зоська Верас, Янка Журба, Кандрат Крапіва, Максім Танк і інш.

Усе псеўданімы паддаюцца семантычнаму і структурна-граматычнаму аналізу.

Класіфікацыя беларускіх псеўданімаў была дадзена Я. Саламевічам, які дзеліць іх на тры групы:

а) уласна псеўданімы, ці сапраўдныя псеўданімы. Яны ствараюць поўнае ўражанне імя і прозвішча носьбіта: Я. Колас (К. Міцкевіч), Я. Купала (І. Луцэвіч), А. Мсціслаўскі (М. Гарэцкі);

б) абагульняльныя псеўданімы. У іх сапраўднае імя і прозвішча аўтара заменена на ўказанне яго нацыянальнасці (Максім Беларус – М. Гарэцкі), тэрытарыяльную прыналежнасць (Мікалаевец – К. Міцкевіч), сацыяльнае становішча (Сяргей Пастушок – С. Крывец), партыйнасць (Беларус-Камуніст – З. Жылуновіч), працоўную дзейнасць, занятак (Старый педагог – Я. Карскі), факты біяграфіі, асаблівасці стылю, творчасці (Я. Журба – І. Івашын);

в) крыптанімы, што ўтвараюцца шляхам рознага скарачэння імён, імён па бацьку, прозвішчаў, псеўданімаў аўтараў: А. Рэка – А. Бабарэка, Я. К. – І. Луцэвіч, Е. – Я. Карскі, Е. Р. Р. – Е. Раманаў, Б-віч – М. Багдановіч.

Апошнім часам у сувязі з узнікненнем інтэрнэт-зносін да псеўданімаў далучыўся новы від – нік, або сеткавы псеўданім, які звярнуў ужо на сябе ўвагу даследчыкаў [8, с. 152–158]. Нікі маюць індывідуальнае графічнае афармленне і не паўтараюцца: зЮлЁная, Ксю-Ша (гл. інтэрнэт-рэсурсы).

Ёсць і змешаныя псеўданімы, што складаюцца з прозвішча сапраўднага і выдуманага: Лебедзеў-Кумач – В. Лебедзеў; двайныя: Сяргееў-Цэнскі – ад Сяргееў Сяргей Мікалаевіч і р. Цны, якая працякае ў Тамбове.

Іншая класіфікацыя псеўданімаў па семантыцы прадстаўляе чатыры групы:

1) рэальныя – сапраўдныя імя, імя па бацьку або прозвішча захоўваюцца або замяняюцца на рэальна існуючыя імя і прозвішча: Карнейчукоў Мікалай Васільевіч – Карней Чукоўскі, Сяргей Каралёў – К. Сяргееў;

2) выдуманыя – усе элементы могуць існаваць у рэальнасці: Кісялёва Надзежда Сяргееўна – Ляля Чорная;

3) квазіпсеўданімы: Антон Крайні – Гіпіус Зінаіда Мікалаеўна, Санд Жорж – Дзюпен Аўрора;

4) фіктонімы – імя ўласнае і псеўданім: Пешкаў Аляксей Максімавіч – Максім Горкі.

Прычыны ўзнікнення псеўданімаў самыя розныя. Мы абазначым найбольш распаўсюджаныя.

1. Утойванне сапраўдных прозвішчаў носьбітамі ў выніку ганення іх уладамі за палітычныя перакананні (У. І. Ульянаў – Ленін). Інакенцій Смактуноўскі, які працяглы час не меў права жыць у буйных гарадах, па просьбе рэжысёра нарыльскага тэатра змяніў сваё прозвішча на Смактуновіч.

2. Наяўнасць людзей з аднолькавымі прозвішчамі, імёнамі. Так, Сігал Віктар карыстаецца псеўданімам Чайка (з такім жа прозвішчам вядомы знакаміты акцёр Сцівен Сігал). Расціслаў Плятт дадаў да свайго прозвішча другую літару т, каб яго не блыталі з бацькам, вядомым у Растове адвакатам польскага паходжання. Але Перфілавай сцэнічнае імя Валерыя прыдумаў яе былы муж Аляксандр Шульгін, Ала Агеева ўзяла псеўданім Маша Распуціна, бо з такім імем вядома спявачка Ала Пугачова. Падобныя прозвішчы таксама замяняюцца. Алене Лебенбаум прыйшлося ўзяць псеўданім Алена Варабей (па асацыяцыі з прозвішчам яе любімай французскай спявачкі Эдзіт Піяф, якое перакладаецца на рускую мову як воробышек) па той прычыне, што з падобным сцэнічным прозвішчам выступае Аляксандр Разенбаум.

3. Псеўданім-эпітэт: Аркадзь Голікаў – Гайдар, г. зн. ‘коннік, які скача ўперадзе’, Тамучын – Чынгісхан у значэнні ‘мора, акіян’; ‘мноства, цьма’.

4. Немілагучнасць і звычайнасць сапраўдных прозвішчаў, асабліва прадстаўнікоў шоў-бізнесу, камічны эфект: Міхаіл Пуганькін – Міхаіл Пугаўкін, Агаша Лейкіна – Лідзія Русланава, Інеса Клімчук – Ірына Алеграва, Наташа Парывай – Наташа Каралёва, Наталля Засядацелева – Надзежда Бабкіна, Аляксандр Выгузаў – Аляксандр Малінін, Вадзім Крываротаў – Андрэй Разін.

5. Антысемітызм. Сямён Фарада атрымаў свой знакаміты псеўданім на здымках фільма Валерыя Ахадава “Уперад, гвардзейцы”, дзе акцёру недвухсэнсоўна далі зразумець, што прозвішча Фердман не павінна быць у цітрах.

6. Псеўданім як гульня, інтрыга: Грынеўскі – Аляксандр Грын. А Эміль Рэнард аднойчы праходзіў каля кінатэатра і выпадкова кінуў погляд на крышу будынка, дзе з неонавага “кіно” выпала літара н. Так “нарадзіўся” не толькі Эміль Кіо, але і цэлая цыркавая дынастыя. Алена Хрулёва выступала пад псеўданімамі Ніна, Саламея, затым – Алена Ваенга (ад назвы рэчкі).

7. Проба пяра і таму боязь правалу.

8. Саслоўныя або іншыя забабоны. Канфлікт дачкі прамыслоўца “самалётаў і параходаў” з Таганрога ў выбары лёсу падштурхнуў Фаіну Фельдман адказацца ад багатай спадчыны, змяніць прозвішча на Ранеўскую, і, такім чынам, выбраць беднасць і … славу.

9. Фанетычная працягласць сапраўднага прозвішча: Антоніо дэ Курціс Гальярдзі – Тота Кутуньё.

10. Містыфікацыя.

11. Выбар псеўданіма згодна з парадай. Так, псеўданім Аўраам Русо быў абраны спеваком па рэкамендацыі паэтэсы Ларысы Рубальскай.

12. Псеўданімы-“бастарды” – псеўданімы дзяцей, што нарадзіліся па-за шлюбам. Пабочны сын генерал-фельмаршала князя І. Ю. Трубяцкога вядомы як Іван Бяцкой.

13. Сціпласць.

14. Уплыў моды: Грыгорый Лепсверыдзэ – Грыгорый Лепс.

15. Уплыў інтэрнэта (узнікаюць нікі).



Літаратура
1. Бірыла, М. В. Беларускія антрапанімічныя назвы ў іх адносінах да антрапанімічных назваў іншых славянскіх моў (рускай, украінскай, польскай) / М. В. Бірыла – Мн., 1963. – 58 с.

2. Бірыла, М.В. Беларуская антрапанімія: у 3 ч. Ч. 1. Уласныя імёны, імёны-мянушкі, імёны па бацьку, прозвішчы. / М. В. Бірыла – Мінск: Навука і тэхніка, 1966. – 328 с.Ч. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўнай лексікі. – Мн.: Навука і тэхніка, 1969. – 505 с. Ч. 3. Структура ўласных мужчынскіх імён. – Мн.: Навука і тэхніка, 1982. – 320 с.

3. Бобрык, У. А. Мянушкі ў гаворках Петрыкаўшчыны / У. А. Бобрык // Культура беларускага пагранічча: Тэматычны зборнік навуковых прац. Кніга 5: Культура беларуска-ўкраінска-расійскага сумежжа. – Мазыр – Брэст, 1999. – С.45–47.

4. Бобрык, У. А. Фауністычныя назвы ў мянушках Гомельшчыны / У. А. Бобрык // Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі. Гомель, 20 – 21 мая 2004 г.У 2 ч. Ч.2. – Гомель, 2004. – С.16 – 19.

5. Копытко, В. А. О вариантности личных собственных имён Гомельщины / В. А. Копытко // Региональные особенности восточнославянских языков, литератур, фольклора и методы их изучения. – Гомель, 1985. – Ч. 1. – С. 106–107.

6. Капытка, В. А. Ацэнка мовы і вымаўлення асобы ў мянушках Гомельшчыны / В. А. Капытка // Веснік БДУ. Сер. 4. – 1990. – № 2. – С. 34 –36.

7. Карніеўская, Т. А. Іменаслоў Гомеля другой паловы ХХ стагоддзя: манаграфія / Т. А. Карніеўская; М-ва адукацыі РБ, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2010–168 с.

8. Мезенка, Г. М. Беларуская антрапанімія: вучэбны дапаможнік / Г. М. Мезенка (навук. рэд.) [і інш.] – Віцебск: УА “ВДУ імя П. М. Машэрава”, 2009. – 254 с.

9. Подольская, Н. В. Словарь русской ономастической терминологии: науч. изд. / Н. В. Подольская. – 2-е изд., перераб. и доп. – М.: Наука, 1988. – 192 с.

10. Рогалев, А. Ф. Гомельские правители: Долетописный период // От Гомеюка до Гомеля / А. Ф. Рогалев. – Гомель: Белорусское агенство научно-технической и деловой информации 1993. – 216 с.

11. Рогалев А. Ф. Имена бояр 16 в. /А. Ф. Рогалев // Гомельские ведомости. – 2000. – 24 февраля – С. 7.

12. Рогалев, А. Ф. Историческая антропонимия Гомеля и окрестностей / А. Ф. Рогалев. – Гомель: ОДО “Барк”, 2009. – 152 с.

13. Саламевіч, Я. Слоўнік беларускіх псеўданімаў і крыптанімаў XYI – XX стст. / Я. Саламевіч. – Мн., 1983. – 207 с.

Трэніровачныя практыкаванні
Практыкаванне 1. Са “Слоўніка беларускіх псеўданімаў і крыптанімаў XYI–XX стст.” Я. Саламевіча выпішыце прозвішчы нашых пісьменнікаў-землякоў, якія мелі псеўданімы. Вызначце іх семантыку, тып.
Практыкаванне 2. Па публікацыях І. Ф. Штэйнера ўстанавіце яго псеўданімы і растлумачце іх на семантычным узроўні.
Практыкаванне 3. Запішыце нікі сваіх сяброў, знаёмых. Устанавіце іх функцыі, адрозненні, спосабы стварэння і афармлення.
Пытанні і заданні для самакантролю
1. Якія вы ведаеце разнавіднасці псеўданімаў?

2. Назавіце прычыны ўзнікнення псеўданімаў.

3. Ахарактарызуйце будову “Слоўніка беларускіх псеўданімаў і крыптанімаў XYI–XX стст.” Я. Саламевіча.

4. Ці ёсць розніца паміж мянушкамі і псеўданімамі? Аргументуйце свой адказ.

5. Раскажыце пра стан вывучэння антрапаніміі Гомельшчыны.

6. Складзіце слоўнік праваслаўных агіёнімаў (імёнаў святых).




Літаратура
АСНОЎНАЯ

1. Беларуская анамастыка: зб. арт. / рэд. М. В. Бірыла. – Мінск: Навука і тэхніка, 1977. – 197 с.; Мінск: Навука і тэхніка, 1981. – 210 с.; Мінск: Навука і тэхніка, 1985. – 150 с.; Мінск: Навука і тэхніка, 1992. – 173 с.

2. Бірыла, М. В. Беларускія антрапанімічныя назвы ў іх адносінах да антрапанімічных назваў іншых славянскіх моў (рускай , украінскай, польскай) / М. В. Бірыла.– Мн., 1963. – 58 с.

3. Бірыла, М. В. Беларуская антрапанімія: у 3 ч. Ч. 1. Уласныя імёны, імёны-мянушкі, імёны па бацьку, прозвішчы. / М. В. Бірыла.– Мн.: Навука і тэхніка, 1966. – 328 с.; Ч. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўнай лексікі. – Мн.: Навука і тэхніка, 1969. – 505 с.; Ч. 3. Структура ўласных мужчынскіх імён. – Мн.: Навука і тэхніка, 1982. – 320 с.

4. Бобрык, У. А. Мянушкі ў гаворках Петрыкаўшчыны / У. А. Бобрык // Культура беларускага пагранічча: зборнік навуковых прац. Кніга 5: Культура беларуска-ўкраінска-расійскага сумежжа. – Мазыр – Брэст, 1999. – С.45–47.

5. Бобрык, У. А. Фауністычныя назвы ў мянушках Гомельшчыны /У. А. Бобрык // Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся: матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі. Гомель, 20 – 21 мая 2004 г. Ч.2. – Гомель, 2004. – С.16–19.

6. Гілевіч, Н. І. Аб адным тыпе антрапаніміі (пра мянушкі ў творах Я. Брыля) / Н. І. Гілевіч // Беларуская мова. Вып. 7. – Мінск, 1980. – С. 35– 41.

7. Грынблат, М. Я. Беларуска-латышскія сувязі ў тапаніміі і антрапаніміі БССР / М. Я. Грынблат // Беларуская анамастыка. – Мінск, 1977.

8. Ивашко, В. А. Как выбирают имена / В. А. Ивашко. – Минск: Выш. школа, 1988. – 239 с.

9. Карніеўская, Т. А. Іменаслоў Гомельшчыны: соцыялінгвістычны аналіз / Т. А. Карніеўская // Известия Гомельского государственного университета им. Ф. Скорины. Беларуская мова – 26. Вып. 1. –2002. – С. 90– 94.

10. Карніеўская, Т. А. Іменаслоў Гомеля другой паловы ХХ стагоддзя: манаграфія / Т. А. Карніеўская; М-ва адукацыі РБ, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2010. – 168 с.

11. Кузьміч, Л. П. Семантычныя асаблівасці мужчынскіх асабовых намінацый у беларускім паэтычным фальклоры / Л. П. Кузьміч // Словообразование и номинативная деривация в славянских языках: тез. докл. III республ. конф. – Гродно, 1989. Ч 2. – С. 48–50.

12. Ляшчынская, В. А. Уласнае імя ў паэзіі Янкі Купалы / В. А. Ляшчынская // Актуальные вопросы славянской ономастики: материалы научной конференции . – Гомель: УО “ ГГУ им. Ф. Скорины”, 2002. – С. – 150–156.

13. Ляшчынская, В. А. Антрапанімічная лексіка ў паэзіі Янкі Купалы: Імёны рэальных гістарычных асоб / В. А. Ляшчынская // Роднае слова. – 2002. – № 10. – С. 24–26.

14. Ляшчынская, В. А. Уласнае імя і паэтычная норма / В. А. Ляшчынская // Актуальные вопросы славянской ономастики: материалы научной конференции . – Гомель: УО “ ГГУ им. Ф. Скорины”, 2004. – С. 127–132.

15. Ляшчынская, В. А. Слова ў паэзіі Янкі Купалы. / В. А. Ляшчынская; нав. рэд. А. І. Падлужны – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 272 с. (Антрапонімы і час. – С. 27–44).

16. Мезенка, Г. М. Беларуская анамастыка. / Г. М. Мезенка. – Мн.: Вышэйшая школа, 1977. – С. 37–71.

17. Мезенка, Г. М. Беларуская антрапанімія: вучэбны дапаможнік / Г. М. Мезенка (навук. рэд.) [і інш.] – Віцебск: УА “ВДУ імя П. М. Машэрава”, 2009. – 254 с.

18. Никонов, В. А. География фамилий / В. А. Никонов. – М.: Наука, 1988. – 186 с.

19. Новік, Н. І. Матываваныя мужчынскія мянушкі / Н. І. Новік // Беларуская мова. Вып. 20. – Мн., 1993. – С. 20–26.

20. Рагаўцоў, В. І. Анамастычны слоўнік Магілёўшчыны / В. І. Рагаўцоў, С. Я. Кечык. – Магілёў, 200. – С. 100–165.

21. Римша, В. П. К вопросу о происхождении некоторых белорусских антропонимов / В. П. Римша // Baltistica, 1974. – №2.

22. Рымша В. П. Некаторыя беларускія антрапонімы балтыйскага паходжання / В. П. Рымша // Беларуская лінгвістыка. Вып.6. – Мінск, 1974. – С. 46–50.

23. Рогалев, А. Ф. Гомельские правители: Долетописный период / А. Ф. Рогалев // От Гомеюка до Гомеля. – Гомель: Белорусское агенство научно-технической и деловой информации, 1993. – 216 с.

24. Рогалев, А. Ф. Имена гомельских крестьян 16 в. / А. Ф. Рогалев // Гомельские ведомости. – 1999. – 23 сентября. – С. 7.

25. Рогалев А. Ф. Имена бояр 16 в. / А. Ф. Рогалев / Гомельские ведомости. – 2000. – 24 февраля – С. 7.

26. Усціновіч, А. К. Антрапанімія Гродзеншчыны і Брэстчыны / А. К. Усціновіч. – Мн.: Навука і тэхніка, 1975. – 174 с.

27. Чайкова, С. В. Женские имена праславянского происхождения / С. В. Чайкова // Актуальные вопросы славянской ономастики: материалы ІІ научной конференции “Славянская ономастика в ареальном, этимологическом и хронологическом аспектах”. – Гомель: УО “ ГГУ им. Ф. Скорины”, 2004. – С. 216–220.

28. Шведава, З. У. Аданамастычнае словаўтварэнне ў старабеларускай пісьменнасці / З. У. Шведава. – Мінск: УП “ІВЦ Мінфіна”, 2004. – 173 с.

29. Шумская, І. А. Эмацыянальна-ацэначныя формы мужчынскіх асабовых імён Брэстчыны / І. А. Шумская // Весці АН БССР. Сер. грамадскіх навук. 1983. – №1. – С. 101–109.

30. Шур, В. В. З гісторыі ўласных імёнаў / В. В. Шур. – Мінск, 1993. – С. 8–58.

31. Шур, В. Беларускія ўласныя імёны: Беларуская антрапаніміка і тапаніміка / В. В. Шур. – Мінск, Мастацкая літаратура, 1998. – 239 с.

32. Шур, В. Анамастычная лексіка ў беларускай мастацкай літаратуры / В. В. Шур.– Мінск, 2002. – 228 с.

33. Шур, В. Онім у мастацкім тэксце / В. В. Шур. – Мінск: Беларускі кнігазбор, 2006. – 216 с.


Навукова-метадычныя матэрыялы

34. Имена православные. Имёны. Крестины. – М.: Казак, 1995. – 64 с.

35. Саламевіч, Я. Слоўнік беларускіх псеўданімаў / Я. Саламевіч. – Мінск: Навука і тэхніка, 1983. – 207 с.

36. Слоўнік асабовых уласных імён / уклад М. Р. Суднік; нав. рэд. А. А. Лукашанец. – 2-е выд., выпр. і дапрац. – Мінск: Бел. навука, 2005. – 176 с.

37. Станкевіч, А. А. Слоўнік-даведнік асабовых імён / А. А. Станкевіч, Н. І. Фралова; нав. рэд. д. філ. н. А. М. Булыка. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2001. – 235 с.

Дадатак А (абавязковы)

Прыкладная тэматыка рэфератаў
1. Паходжанне беларускага іменаслову.

2. Спецыфіка выбару ўласных імён у розныя гістарычныя перыяды.

3. Уласныя імёны маёй роднай вёскі.

4. Лексічны склад прозвішчаў маёй роднай вёскі.

5. Этымалогія беларускіх прозвішчаў.

6. Мянушкі маёй роднай вёскі.

7. Мянушкі студэнтаў курса (інтэрната).

8. Псеўданімы вядомых дзеячаў Гомельшчыны.

9. Сістэмныя адносіны ў мянушках, сабраных па месцы жыхарства (нараджэння).

10. Тыпалогія і адметнасці паміж мянушкамі і псеўданімамі.



11. Асноўныя спосабы стварэння і афармлення нікаў у інтэрнэце.

12. Функцыі нікаў у інтэрнэце.
: DocLib10 -> %D0%A3%D1%87%D0%B5%D0%B1%D0%BD%D0%BE-%D0%BC%D0%B5%D1%82%D0%BE%D0%B4%D0%B8%D1%87%D0%B5%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B5%20%D0%BC%D0%B0%D1%82%D0%B5%D1%80%D0%B8%D0%B0%D0%BB%D1%8B%20%D0%BA%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80 -> %D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0 -> %D0%91%D0%B0%D0%B3%D0%B0%D0%BC%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D0%B0%20%D0%9D.%D0%90
%D0%91%D0%B0%D0%B3%D0%B0%D0%BC%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D0%B0%20%D0%9D.%D0%90 -> Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0 -> Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі “гомельскі дзяржаўны універсітэт імя францыска скарыны”
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0 -> Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”
%D0%91%D0%B0%D0%B3%D0%B0%D0%BC%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D0%B0%20%D0%9D.%D0%90 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0 -> Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0 -> Лексікалогія варыянт 1 а што з’яўляецца прадметам вывучэння лексікалогіі?


1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка