Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі



старонка1/6
Дата канвертавання15.06.2016
Памер0.79 Mb.
  1   2   3   4   5   6
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі

Гомельскі дзяржаўны універсітэт



імя Францыска Скарыны”


А. М. ВОІНАВА

ЛАЦІНСКАЯ МОВА

Гомель 2006




Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі

Гомельскі дзяржаўны універсітэт



імя Францыска Скарыны”


А. М. ВОІНАВА

ЛАЦІНСКАЯ МОВА
Заданні да кантрольнай работы

для студэнтаў завочнага факультэта

спецыяльнасці І – 21 05 01

“Беларуская філалогія”


Гомель 2006


УДК 807. 1 (075.8)

ББК 81 461-923

В…
Рэцэнзенты:

Н. І. Лапіцкая, кандыдат філалагічных навук;

кафедра беларускай мовы ўстановы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”

Рэкамендавана да друку навукова-метадычным саветам установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны” …………


В…

Воінава, А. М.

Лацінская мова: Заданні да кантрольных работ студэнтаў завочнага факультэта спецыяльнасці 1-21 05 01 “Беларуская філалогія” / А. М. Воінава: Мін-ва адук. РБ, Гомельскі дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2007. – 58 с.









ISBN
Заданні да кантрольных работ уключаюць асноўны тэарэтычны матэрыял для замацавання ведаў і навыкаў па асноўных раздзелах курса “Лацінская мова”, утрымліваюць лексічны мінімум, крылатыя лацінскія выразы, спіс літаратуры і пытанні да экзамена. Заданні размеркаваны па 10 варыянтах і ахопліваюць усе тэмы па выкладаемаму курсу.

Адрасуецца студэнтам завочнага факультэта спецыяльнасці 1-21 05 01 “Беларуская філалогія”.


УДК 807.1(075.8)

ББК 81.461-923



ISBN © А. М. Воінава, 2007

© УА ГДУ імя Ф. Скарыны, 2007.


УВОДЗІНЫ
Кантрольныя работы – абавязковы кампанент вучэбных планаў завочнага факультэта вышэйшай навучальнай установы. Мэта напісання кантрольнай работы – засвоіць і ўдасканаліць тэарэтычныя веды па пэўнай дысцыпліне, выявіць уменне выкарыстоўваць набытыя веды на практыцы. Кантрольная работа па лацінскай мове разлічана на падрыхтоўку студэнтаў да перакладу тэкстаў на лацінскай мове, разуменню і засваенню навуковай тэрміналогіі па спецыяльнасці, пашырэнню і паглыбленню агульнага лінгвістычнага кругагляду. У адпаведнасці з гэтымі задачамі ў працэсе вывучэння курса лацінскай мовы студэнт-завочнік павінен вывучыць сістэму лацінскай граматыкі, засвоіць неабходны мінімум лацінскіх слоў і ўмець растлумачыць запазычаныя ад іх словы ў беларускай і вывучаемай новай заходнееўрапейскай мовах; выпрацаваць навыкі перакладу простага і складаназалежнага сказаў з выказнікам ў кан’юнктыве і з інфінітыўнымі і дзеепрыметнікавымі зваротамі.

Курс лацінскай мовы вывучаецца студэнтамі-філолагамі на працягу трох семестраў: за гэты час студэнты выконваюць дзве кантрольныя работы, якія ахопліваюць значную частку тэарэтычных звестак па фанетыцы, граматыцы і сінтаксісу лацінскай мовы, прадугледжваюць пераклад адаптаванага тэксту, і здаюць экзамен.

Першая кантрольная работа для студэнтаў завочнага факультэта спец. “Беларуская філалогія” замацоўвае вывучэнне асноў фанетыкі, засваенне першых трох скланенняў назоўніка, трох скланенняў прыметніка, некаторых разрадаў займенніка, а таксама вывучэнне часавых форм дзеяслова сістэмы інфекта.

Другая кантрольная работа прадугледжвае вывучэнне сістэмы перфекта і ўмоўнага ладу лацінскага дзеяслова, чацвёртае і пятае скланенне назоўнікаў, ступені параўнання прыметніка, прыслоўе і некаторыя іншыя тэарэтычныя пытанні.

Да экзамену студэнт-завочнік павінен засвоіць лексічны мінімум, які ўключае вывучэнне 300 лексем і 100 крылатых лацінскіх выразаў.

Адрасуецца студэнтам завочнага факультэта спецыяльнасці 1-21 05 01 “Беларуская філалогія”.

УЗОР


выканання кантрольнай работы
1 Напішыце транскрыпцыю наступных слоў, пастаўце націск: terra, aqua

Узор выканання: terra [тэ’рра]

aqua [а’ква]
2 Вызначце скланенне назоўнікаў, укажыце поўную форму роднага склону адз. ліку, вызначце па ёй аснову ўскосных склонаў: homo, inis m, ager, gri m

Узор выканання: homo, inis m – III скл.; hominis; homin-

ager, gri m – II скл.; agri; agr-

3 Праскланяйце словазлучэнні ў адзіночным і множным ліках: vita nostra

Узор выканання:




Sing.

Pl.

Nom.

vita nostra

vitae nostrae

Gen.

vitae nostrae

vitarum nostrarum

Dat.

vitae nostrae

vitis nostris

Acc.

vitam nostram

vitas nostras

Abl.

vita nostra

vitis nostris

Voc.

vita nostra

vita nostra

4 Вызначце па неазначальнай форме спражэнне дзеясловаў. Выпішыце са слоўніка або ўтварыце асноўныя формы дзеясловаў, падкрэсліце дзеяслоўныя асновы, перакладзіце кожную асноўную форму. Укажыце, якія з дзеясловаў з’яўляюцца стандартнымі.

Узор выканання: audīre – стандартны

audio ‘я слухаю’;

audīvi ‘я выслухаў’ audiv-

audītum ‘каб слухаць’ audit- ;

audīre ‘слухаць’ audī-

5 Ад падкрэсленых дзеяловаў утварыце формы загаднага ладу: amare

Узор выканання: ama! ‘кахай’;

amate! ‘кахайце’;

noli amare! ‘не кахай’;

nolite amare! ‘не кахайце’


6 Пры выкананні задання звярніцеся да граматычнага даведніка, змешчанага пасля ўсіх варыянтаў кантрольнай работы.
7 Перакладзіце сказы. У першых трох сказах зрабіце граматычны разбор назоўнікаў і дзеясловаў.

Узор разбору дзеяслова:


Разглядаемая форма

Час

Лад

Стан

Асоба

Лік

Спра-жэнн

Інфіні-тыў

Пераклад

laudo

praes.

ind.

act.

1

sing.

I

lauda’re

я хвалю


Узор разбору назоўніка:


Разгдяд. форма

Склон

Лік

Скланенне

Слоўнікавы запіс

puellam

Acc.

sing.

I

puella, ae f, дзяўчынка

8 Знайдзіце ў сказах лацінскія словы, ад каранёў каторых ўтвораны адпаведныя словы беларускай мовы.

Узор выканання: tempus – бел. тэмп.


: DocLib10 -> %D0%A0%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%20%D0%B8%20%D0%B8%D0%BD%D1%8B%D0%B5%20%D0%B4%D0%B8%D1%81%D1%86%D0%B8%D0%BF%D0%BB%D0%B8%D0%BD%D1%8B%20%D0%B4%D0%BB%D1%8F%20%D0%BD%D0%B5%D1%84%D0%B8%D0%BB%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D1%87%D0%B5%D1%81%D0%BA%D0%B8%D1%85%20%D1%81%D0%BF%D0%B5%D1%86%D0%B8%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%B5%D0%B9 -> %D0%9B%D0%B0%D1%86%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F%20%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D0%B0
%D0%9B%D0%B0%D1%86%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F%20%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D0%B0 -> Установа адукацыі Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт
%D0%9B%D0%B0%D1%86%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F%20%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D0%B0 -> Лексічны мінімум
%D0%A0%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%20%D0%B8%20%D0%B8%D0%BD%D1%8B%D0%B5%20%D0%B4%D0%B8%D1%81%D1%86%D0%B8%D0%BF%D0%BB%D0%B8%D0%BD%D1%8B%20%D0%B4%D0%BB%D1%8F%20%D0%BD%D0%B5%D1%84%D0%B8%D0%BB%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D1%87%D0%B5%D1%81%D0%BA%D0%B8%D1%85%20%D1%81%D0%BF%D0%B5%D1%86%D0%B8%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%B5%D0%B9 -> Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю
%D0%A0%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%20%D0%B8%20%D0%B8%D0%BD%D1%8B%D0%B5%20%D0%B4%D0%B8%D1%81%D1%86%D0%B8%D0%BF%D0%BB%D0%B8%D0%BD%D1%8B%20%D0%B4%D0%BB%D1%8F%20%D0%BD%D0%B5%D1%84%D0%B8%D0%BB%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D1%87%D0%B5%D1%81%D0%BA%D0%B8%D1%85%20%D1%81%D0%BF%D0%B5%D1%86%D0%B8%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%B5%D0%B9 -> Установа адукацыі
%D0%A0%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%20%D0%B8%20%D0%B8%D0%BD%D1%8B%D0%B5%20%D0%B4%D0%B8%D1%81%D1%86%D0%B8%D0%BF%D0%BB%D0%B8%D0%BD%D1%8B%20%D0%B4%D0%BB%D1%8F%20%D0%BD%D0%B5%D1%84%D0%B8%D0%BB%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D1%87%D0%B5%D1%81%D0%BA%D0%B8%D1%85%20%D1%81%D0%BF%D0%B5%D1%86%D0%B8%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%B5%D0%B9 -> Словарь геологических терминов
%D0%A0%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%20%D0%B8%20%D0%B8%D0%BD%D1%8B%D0%B5%20%D0%B4%D0%B8%D1%81%D1%86%D0%B8%D0%BF%D0%BB%D0%B8%D0%BD%D1%8B%20%D0%B4%D0%BB%D1%8F%20%D0%BD%D0%B5%D1%84%D0%B8%D0%BB%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D1%87%D0%B5%D1%81%D0%BA%D0%B8%D1%85%20%D1%81%D0%BF%D0%B5%D1%86%D0%B8%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%B5%D0%B9 -> Установа адукацыі
%D0%A0%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%20%D0%B8%20%D0%B8%D0%BD%D1%8B%D0%B5%20%D0%B4%D0%B8%D1%81%D1%86%D0%B8%D0%BF%D0%BB%D0%B8%D0%BD%D1%8B%20%D0%B4%D0%BB%D1%8F%20%D0%BD%D0%B5%D1%84%D0%B8%D0%BB%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D1%87%D0%B5%D1%81%D0%BA%D0%B8%D1%85%20%D1%81%D0%BF%D0%B5%D1%86%D0%B8%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%B5%D0%B9 -> Функцыянальныя стылі беларускай мовы


  1   2   3   4   5   6


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка