Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі



Дата канвертавання15.05.2016
Памер224.92 Kb.




Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў

Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі
ЗАЦВЯРДЖАЮ

Першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь

________________ А. І. Жук

____________________

Рэгістрацыйны № ТД-______/тып.

стылістыка

Тыпавая вучэбная праграма

для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях:

1-23 01 07 “Інфармацыя і камунікацыя (па напрамках)”

(1-23 01 07-01 “Інфармацыя і камунікацыя (тэхналогіі камунікацыі)”,

1-23 01 08 “Журналістыка (па напрамках),

1-23 01 09 “Журналістыка міжнародная”,

1-23 01 10 “Літаратурная работа (па напрамках)”

УЗГОДНЕНА

Намеснік Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь


_______________ І. М. Лапцёнак
_______________________

Старшыня Вучэбна-метадычнага аб'яднання вышэйшых навучальных устаноў

Рэспублікі Беларусь
па гуманітарнай адукацыі ________________ У. Л. Клюня

_______________________



УЗГОДНЕНА

Начальнік Упраўлення вышэйшай


і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі

Рэспублікі Беларусь

________________ Ю. І. Міксюк

________________________

Рэктар Дзяржаўнай

установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы»

________________ М. У. Дзямчук

_______________________

Эксперт-нормакантралёр

_______________________________

________________________






Мінск 2009

СКЛАДАЛЬНІКІ:

В. І. Іўчанкаў, загадчык кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, доктар філалагічных навук, прафесар;

А. М. Цікоцкі, дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт
РЭцензенты:

Кафедра беларускага мовазнаўства ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”


Т. М. Трухан, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры

імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт



РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ ЯК ТЫПАВАЯ:

Кафедрай стылістыкі і літаратурнага рэдагавання факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта (пратакол № 9 ад 21.04.2008 г.);

Навукова-метадычным саветам Беларускага дзяржаўнага універсітэта (пратакол № 4 ад 22.05.2008);
Навукова-метадычным саветам па групе спецыяльнасцей журналістыкі

Вучэбна-метадычнага аб’яднання вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі (пратакол № 5 ад 23.05. 2008 г.)

Адказны за выпуск: Цікоцкі Аляксандр Міхайлавіч

Тлумачальная запіска



Характарыстыка вучэбнай дысцыпліны. Вывучэнне стылістыкі служыць фундаментам для практычнай работы журналіста, павышае лінгвастылістычную культуру студэнтаў, закладвае тэарэтычныя асновы культуры маўлення, мае важнае значэнне для засваення асноў рэдагавання, вырашэння праблем перакладу ва ўмовах блізкароднаснага білінгвізму.

Студэнт-журналіст павінен добра ведаць стылістычную дыферэнцыяцыю моўных сродкаў, асаблівасці розных стыляў маўлення, перш за ўсё, публіцыстычнага, мець уяўленне пра трапеічную сістэму мовы, моўныя нормы і адхіленні ад іх, прычыны стылістычных памылак. Стылістыка вывучаецца ў функцыянальным аспекце на аснове дасягненняў сучаснай лінгвістычнай навукі. Значнае месца адводзіцца пытанням дакладнасці слова- і формаўжывання, якія разглядаюцца ў цеснай сувязі з асноўнымі паняццямі культуры мовы, ужывання лексікі стылістычна абмежаванага выкарыстання.



Мэты і задачы вучэбнай дысцыпліны. Асноўнай мэтай дысцыпліны з’яўляецца стварэнне ў студэнта цэласнага сістэмнага ўяўлення аб функцыянаванні мовы ў яе стылявых разнавіднасцях, аб магчымасцях выкарыстання розных моўных сродкаў для максімальна поўнага здавальнення камунікатыўных патрэб журналіста як аўтара і рэдактара. Для дасягнення ўказанай мэты вырашаюцца наступныя задачы:

вывучыць сучасную беларускую літаратурную мову ў яе функцыянальна-стылявых разнавіднасцях, выявіць стылістычныя нормы і асаблівасці стварэння тэкстаў рознай жанравай прыналежнасці;

раскрыць функцыянальныя і экспрэсіўныя магчымасці выкарыстання лексічных, лексіка-фразеалагічных і граматычных адзінак у рамках кантэксту і цэлага тэксту;

разгледзець стылістычныя асаблівасці публіцыстычных жанраў;

вывучыць асноўныя вобразна-выразныя сродкі;

вызначыць розныя віды стылістычных памылак.



Роля і месца вучэбнай дысцыпліны ў сістэме падрыхтоўкі спецыяліста. Вывучэнне стылістыкі з’яўляецца адным з найважнейшых складнікаў агульнамоўнай падрыхтоўкі журналіста/рэдактара. Супрацоўнік газеты, радыё, тэлебачання або выдавецтва павінен добра разумець стылістычныя асаблівасці моўных адзінак, ведаць сферы і сітуацыі, у якіх яны могуць ужывацца, умець выкарыстоўваць атрыманыя веды падчас моўна-стылёвай праўкі тэкстаў рознай жанравай і функцыянальнай прыналежнасці.

Сувязі вучэбнай дысцыпліны з іншымі дысцыплінамі вучэбнага плана. Стылістыка з’яўляецца часткай агульнафілалагічнай падрыхтоўкі спецыяліста і працягвае курс сучаснай беларускай літаратурнай мовы, пераносячы вывучэнне моўных з’яў на камунікатыўна-прагматычную аснову. Яна з’яўляецца перадумовай для далейшага паглыблення ведаў студэнта ў галіне стварэння і рэдагавання тэкстаў масавай камунікацыі.

Патрабаванні да асваення вучэбнай дысцыпліны ў адпаведнасці з адукацыйным стандартам. У выніку вывучэння дысцыпліны “Стылістыка” студэнты павінны умець:

– правільна тлумачыць семантычны змест і стылістычную інфармацыю, якую нясуць лексічныя і граматычныя адзінкі, пэўныя марфалагічныя формы;

– рабіць матываваны выбар лексем і граматычных форм у залежнасці ад умоў кантэксту;

– эфектыўна выкарыстоўваць экспрэсіўныя магчымасці гэтых адзінак пры стварэнні тэкстаў масавай камунікацыі;

– арыентавацца ў сістэме функцыянальных стыляў сучаснай беларускай літаратурнай мовы;

– выяўляць заканамернасці стварэння і функцыянавання тэкстаў рознай жанравай прыналежнасці;

– дыферэнцыраваць лексіка-граматычную структуру тэкстаў СМІ з мэтай вызначэння іх арталагічных характарыстык;

– вызначаць і кваліфікаваць інтэрферэнтныя стылістычныя парушэнні ў маўленні;

–вылучаць ды- і канвергентнасць беларускай і рускай моў па стылістычнай афарбоўцы, умець супастаўляць іх і даваць ім тыпалагічную характарыстыку;  


  • ствараць разнажанравыя тэксты і аналізаваць іх з гледжання лінгвастылістычнай арганізацыі;

  • выяўляць маўленчыя факты ў тэкстах СМІ асістэмнага характару, рэдагаваць іх з гледжання стылістычнай дыферэнцыяцыі мовы.

Характарыстыка метадаў і тэхналогій навучання. Пры вывучэнні стылістыкі выкарыстоўваюцца метады кантэнт-аналізу, дэскрыптыўны, лексіка-семантычны кампанентнага аналізу, спастаўляльна-стылістычны, семантычнай ідэнтыфікацыі, а таксама прыёмы вольнага аналізу статыстычны і аналізу сацыяльнага, прагматычнага, кагнітыўнага кантэкстаў.

Метад кантэнт-аналіз дазваляе сістэматызаваць у канкрэтных маўленчых сітуацыях вылучыць дамінантныя кампаненты (кампазіты) і распрацаваць методыку мэтанакіраванага адбору тых тэкставых паказчыкаў, на якіх грунтуюцца канвенцыянальныя веды, правесці інтэрпрэтацыю формы і зместу інфармацыйнай крыніцы. Лексіка-семантычны ў спалучэнні з дэскрыптыўным метадам дазваляе апісаць семную нагрузку аднаго з дамінантных элементаў семемнай парадыгмы тэксту. Ідэнтыфікацыя тэматычнай і гіпера-гіпанімічнай парадыгмы публіцыстычнага тэксту праводзіцца метадам кампанентнага аналізу. Выкарыстанне прыёмаў аналізу кагнітыўнага, сацыяльнага і прагматычнага кантэксту дазваляе, па-першае, выявіць канвенцыянальную прыроду кампазіта “характэрнага” для грамадства, па-другое, вызначыць рэальную сацыяльную сітуацыю, пададзеную ў СМІ і, па-трэцяе, далучыць да дыскурснага аналізу СМІ апісанне скандэнсаваных у памяці чалавека маўленчых сітуацый у працэсе пэўных ілакутыўных актаў.

Лекцыі маюць праблемны або абагульняльны характар. Павінен рэалізоўвацца спосаб актыўнага ўзаемадзення лекцый з праблемна-пададзеным зместам навучання, у ходзе якога студэнт вучыцца думаць, творча засвойваць веды. Праблемнае навучанне выступае альтэрнатывай для эўрыстычнага, калі ставяцца мэты канструявання студэнтам уласнага сэнсу, мэт і зместу адукацыі, а таксама яе арганізацыі, дыягностыкі і ўсведамлення.

У практыцы выкладання стылістыкі актыўна выкарыстоўваюцца камп’ютэрныя тэхналогіі, у прыватнасці камп’ютэрнае тэсціраванне, электронная бібліятэка, сайтавае суправаджэнне навукова-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу.



У адпаведнасці з тыпавымі вучэбнымі планамі на вывучэнне дысцыпліны “Стылістыка” адведзена максімальна 150 гадзін, у тым ліку 60 аўдыторных гадзін, з іх 16 гадзін – лекцыі, 44 гадзіны – практычныя заняткі.
Прыкладны тэматычны план


п/п

Назва раздзела

Колькась аўдыторных гадзін


у тым ліку



Усяго





лекцыі

практычныя заняткі



Уводзіны


2

4

6



Стылістычная сістэма літаратурнай мовы


2

4

6



Сістэма стыляў

4



18


22



Марфалагічная стылістыка

2

10

12



Сінтаксічная стылістыка

4

4

8



Стылістыка тэксту

2

4

6

Усяго:

16

44

60


ЗМЕСТ ДЫСЦЫПЛІНЫ

І. Уводзіны


Стылістыка як філалагічная дысцыпліна. Папярэднікі сучаснай стылістыкі – антычныя тэорыі мовы і стылю, антычныя, расійскія, беларускія і заходнееўрапейскія рыторыкі. Гісторыя стылістычных вучэнняў.

Змест і задачы стылістыкі. Функцыянаванне моўных і маўленчых сродкаў як галоўны аспект вывучэння стылістыкі. Паняцце аб стылістыцы мовы, стылістыцы маўлення і стылістыцы мастацкай літаратуры.

Сучасны стан стылістыкі як навукі. Найважнейшыя напрамкі ў сучасным мовазнаўстве і стылістыцы. Камунікатыўны аспект вывучэння мовы СМІ. Прагматычны аспект вывучэння мовы СМІ. Размежаванне мовы і маўлення. Структура і класіфікацыя маўленчых актаў. Віды выказванняў, іх інтэрпрэтацыя. Сацыяльныя і сацыяльна-псіхалагічныя функцыі маўленчых зносін пры дапамозе СМІ.

Сацыялінгвістычны аспект вывучэння мовы СМІ. Сацыяльная дыферэнцыяцыя мовы. Мова і культура. Мова і палітыка. Мова і ўлада. Праблемы моўнай палітыкі.

Стылістыка як навуковая і прыкладная дысцыпліна, якая вывучае: а) функцыянаванне слоў, словазлучэнняў, сказаў, абзацаў, празаічных строф (складаных сінтаксічных цэлых) і цэлых завершаных тэкстаў; б) функцыянальныя стылі, якія складаюць стылістычную структуру літаратурнай мовы; в) маўленне як увасабленне мовы, яго структура, тыпы і віды, маўленчыя адзінкі і жанравыя формы; г) ацэньвае моўныя варыянты; д) вызначае найбольш мэтазгоднае выкарыстанне сродкаў мовы ў адпаведнасці са зместам тэксту, яго жанрам і прызначэннем.

Стылістыка і сумежныя дысцыпліны: сучасная беларуская і руская мовы, функцыянальная стылістыка, лінгвістыка тэксту, літаратурнае рэдагаванне.

Паняцце нормы як адно з важнейшых у стылістыцы маўлення. Абавязковасць моўных нормаў. Норма моўная і функцыянальна-стылёвая. Варыятыўнасць нормы. Парушэнне нормы як стылістычная памылка і свядомае адхіленне ад нормы як стылістычны прыём.

Роля стылістыкі ў павышэнні моўнай культуры журналістаў, у выхаванні моўнага густу грамадства, ва ўмацаванні маўленчых нормаў.



2. Стылістычная сістэма літаратурнай мовы


Функцыянальны стыль як адна з асноўных катэгорый стылістыкі. Паняцце аб функцыянальным стылі. Агульная характарыстыка функцыянальных стыляў: канструктыўны прынцып, вобразнасць, стандарт і экспрэсія, тэорыя газетнай штампаванасці, індывідуальнасць. Прынцыпы класіфікацыі функцыянальных стыляў.

Сістэма стыляў сучаснай літаратурнай мовы. Пытанне аб іерархіі стыляў. Узаемадзеянне функцыянальных стыляў. Паняцце аб стылявой норме і стылёвым эстэтычным ідэале.




  1. Сістэма стыляў

Навуковы стыль

Навуковы стыль як функцыянальная разнавіднасць літаратурнай мовы, якая абслугоўвае галіну навукі, тэхнікі, вытворчасці. Асноўная функцыя навуковага стылю. Разнавіднасці навуковага стылю і яго жанры. Асаблівасці стылю навуковага выкладу: дакладнасць і аб’ектыўнасць перадачы інфармацыі, лагічная паслядоўнасць і абагульненасць выкладу, адназначнасць, сцісласць выказвання пры захаванні насычанасці зместу і г.д.

Моўныя асаблівасці навуковага стылю. Шырокае выкарыстанне тэрміналагічнай, абстрактнай, агульнанавуковай лексікі. Тэрмін як стылеўтваральная прымета навуковага стылю. Выкарыстанне эмацыянальна-экспрэсіўных і вобразных сродкаў мовы і іх спецыфіка ў навуковым стылі. Фразеалогія навуковага маўлення. Марфалагічныя асаблівасці стылю. Іменны характар навуковага стылю. Сінтаксічныя асаблівасці навуковага стылю. Складаныя сказы і ўскладнёныя сінтаксічныя канструкцыі з разгорнутай і ўпарадкаванай сувяззю паміж асобнымі часткамі выказвання. Асаблівасці стылю навукова-папулярнага выкладу. Выкарыстанне элементаў навуковага стылю ў іншых функцыянальных стылях.

Афіцыйна-справавы стыль


Афіцыйна-справавы стыль як функцыянальная разнавіднасць літаратурнай мовы, якая абслугоўвае афіцыйна-справавыя адносіны паміж людзьмі, установамі, краінамі, паміж грамадзянамі і дзяржавай. Асноўная функцыя афіцыйна-справавога стылю. Разнавіднасці афіцыйнага стылю і яго жанры. Асаблівасці афіцыйна-справавога выкладу: стандартнае размяшчэнне матэрыялу ў пэўнай лагічнай паслядоўнасці, дакладнасць фармулёвак, склад абавязковых элементаў афармлення дакумента, ужыванне ўласцівых гэтаму стылю клішэ, апавядальны характар, сцісласць, кампактнасць, эканомнае выкарыстанне моўных сродкаў, слабая індывідуальнасць стылю.

Моўныя асаблівасці афіцыйна-справавога стылю. Наяўнасць спецыфічнай лексікі і фразеалогіі, характэрнай для афіцыйна-справавога стылю. Тэрміналогія, наменклатурныя найменні, складанаскарочаныя словы, абрэвіятуры. Паняцце канцылярызма. Шырокае выкарыстанне канструкцый з аддзеяслоўнымі назоўнікамі, сказаў з адыменнымі прыназоўнікамі, складаных сказаў. Выкарыстанне элементаў афіцыйна-справавога стылю ў іншых функцыянальных стылях.



Гутарковы (размоўны) стыль


Гутарковы стыль (гутарковае маўленне) як функцыянальная разнавіднасць літаратурнай мовы. Асноўная функцыя гутарковага стылю. Разнавіднасці гутарковага стылю. Адносіны да літаратурнай нормы. Умовы функцыявання гутарковага стылю: неафіцыйнасць і натуральнасць зносін, непасрэдны ўдзел суразмоўцаў у маўленні, непадрыхтаванасць маўлення, яго аўтаматызм, адсутнасць папярэдняга адбору маўленчага матэрыялу, эмацыянальна-ацэначная рэакцыя суразмоўцы, дыялагічны характар выказвання.

Нямоўныя фактары ў фармаванні гутарковага стылю: сітуацыя, абставіны, міміка, жэсты, рэакцыя суразмоўцаў, характар іх узаемаадносін.

Моўныя асаблівасці гутарковага стылю. Асаблівасці вымаўлення. Роля інтанацыі, фразавага націску, рытму, паўз у выказванні. Шырокае выкарыстанне гутарковай і прастамоўнай лексікі, эмацыянальна-экспрэсіўнай і ацэначнай лексікі, фразеалагічных адзінак. Марфалагічныя і словаўтваральныя асаблівасці гутарковага стылю. Актыўнае выкарыстанне выклічнікаў, часціц, займеннікаў, мадальных слоў, размоўных склонавых форм назоўнікаў, разнастайных дзеяслоўных форм. Асаблівасці сінтаксісу гутарковага стылю: перавага простых сказаў, выкарыстанне пытальных, клічных сказаў, эліптычных канструкцый, няпоўных сказаў, слоў-сказаў, пабочных слоў і словазлучэнняў, устаўных канструкцый, інфінітыўных сказаў. Актыўнасць далучальных канструкцый розных тыпаў. Выкарыстанне элементаў гутарковага маўлення ў іншых функцыянальных стылях.
Публіцыстычны стыль

Публіцыстычны стыль як разнавіднасць літаратурнага маўлення. Асноўныя функцыі публіцыстычнага стылю. Разнавіднасці публіцыстычнага стылю і яго жанры. Канструктыўны прынцып публіцыстычнага стылю (спалучэнне стандарта і экспрэсіі, лагічнага і вобразнага, ацэначнага і доказнага). Моўныя асаблівасці публіцыстычнага стылю. Сацыяльная ацэначнасць моўных сродкаў. Дынамічнасць выяўленчых і стандартных сродкаў у публіцыстычным стылі. Ужыванне слоў і выразаў, новых слоў, значэнняў і словазлучэнняў, своеасаблівых метафар у публіцыстычным стылі. Сродкі выражэння экспрэсіі і вобразнасці ў публіцыстычным стылі. Стылістычная характарыстыка выкарыстання марфалагічных сродкаў. Асаблівасці выкарыстання сінтаксічных сродкаў. Стылістыка газетных жанраў як частка функцыянальнай стылістыкі. Паняцце аб стылістыцы газетных жанраў, спецыфіка гэтай дысцыпліны. Спецыфіка мовы і стылю газетных жанраў (інфармацыйная заметка, справаздача, інтэрв’ю, рэпартаж, карэспандэнцыя, артыкул, нарыс, фельетон, памфлет, рэцэнзія, агляд, эсэ). Праява вобраза аўтара і яго маўленчае ўвасабленне ў жанрах. Выкарыстанне розных відаў чужога маўлення. Суадносіны розных пластоў стылістычна афарбаванай лексікі ў жанрах.

Месца публіцыстычнага стылю ў сістэме іншых функцыянальных стыляў. Уплыў іншых функцыянальных стыляў на публіцыстычны стыль. Станоўчыя і адмоўныя бакі гэтага ўплыву. Роля публіцыстыкі ў фармаванні стылістычных густаў і ў станаўленні моўнай нормы.

Тэлевізійнае маўленне і радыёмаўленне. Іх месца ў сістэме стыляў. Лінгвістычная спецыфіка, жанры і формы тэлевізійнага і радыёмаўлення.

Віды і жанры рэкламы. Іх месца ў сістэме функцыянальных стыляў. Стылістычныя і кампазіцыйныя асаблівасці рэкламы. Аб’екты рэкламы і тэкст.
Літаратурна-мастацкі стыль

Літаратурная мова і мова мастацкай літаратуры. Літаратурна-мастацкі стыль як функцыянальная разнавіднасць літаратурнага маўлення. Асноўныя функцыі літаратурна-мастацкага стылю. Вобразнае адлюстраванне рэчаіснасці -- важнейшы прынцып літаратурна-мастацкага стылю. Жанры мастацкай літаратуры і іх стылістычныя асаблівасці.

Індывідуальна-аўтарскі стыль. Адзінства камунікатыўнай і эстэтычнай функцый мовы мастацкай літаратуры. Выкарыстанне маўленчых сродкаў і іх арганізацыя ў мастацкай літаратуры. Вобраз аўтара і вобраз апавядальніка і іх маўленчыя формы адлюстравання ў стылі мастацкага твора. Тыпы апавядання ў мастацкім творы. Нормы літаратурнай мовы і праблемы нормы ў мастацкай літаратуры. Адносіны мовы мастацкай літаратуры да сістэмы функцыянальных стыляў сучаснай літаратурнай мовы.

Лексічная і фразеалагічная стылістыка


Слова як асноўная адзінка мовы. Слова і паняцце. Прадметна-лагічнае і асацыятыўнае значэнне слова. Граматычная аформленасць слова. Слова і кантэкст. Аб’ём і змест паняцця, выражанага словам. Функцыянальна-стылістычная і эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка слова.

Агульная стылістычная характарыстыка лексікі сучаснай літаратурнай мовы. Лексіка навуковая і тэхнічная. Лексіка газетна-публіцыстычная. Лексіка дзелавой перапіскі і афіцыйных дакументаў. Лексіка бытавая, прастамоўная, дыялектная і экзатычная. Словы ўрачыстай лексікі і рытарычныя. Словы ласкавыя і пяшчотныя. Словы іранічныя, пагардлівыя і зневажальныя. Словы жартаўлівыя і фамільярныя. Словы неадабральныя, вульгарныя, грубыя і лаянкавыя. Формы суб’ектыўнай ацэнкі. Эўфемізмы і дысфемізмы.

Стылістычнае выкарыстанне сінонімаў, перыфразаў, амонімаў, паронімаў і антонімаў.

Сінонімы як сродак удакладнення паняцця. Скрытае і адкрытае выкарыстанне сінонімаў. Ідэаграфічныя і стылістычныя сінонімы. Кантэкстуальныя сінонімы. Прыёмы выбару і ацэнкі сінонімаў. Градацыя, паўтарэнне слоў, ампліфікацыя як стылістычныя прыёмы. Стылістычныя функцыі сінонімаў.

Прынцыпы і прыёмы замены слоў перыфразамі.

Выкарыстанне амонімаў у стылістычных мэтах. Каламбур. Прыёмы ліквідацыі двухсэнсоўнасці пры няўдалым выкарыстанні амонімаў, шматзначных слоў і паронімаў.

Стылістычныя эфекты, заснаваныя на выкарыстанні паронімаў. Паранамазія.

Стылістычнае выкарыстанне антонімаў. Антытэза.

Ацэнка і сфера выкарыстання неалагізмаў. Неалагізмы лексічныя і семантычныя. Неалагізмы агульнамоўныя і індывідуальна-аўтарскія. Аказіянальныя словы.

Архаізмы і гістарызмы. Іх выкарыстанне ў розных стылях і жанрах маўлення.

Запазычаныя словы, іх стылістычнае выкарыстанне. Дыялектызмы ў мастацкай літаратуры і публіцыстыцы. Тэрміны і прафесіяналізмы. Жарганізмы і аргатызмы.

Стылістычная характарыстыка фразеалагічных сродкаў мовы. Крыніцы фразеалогіі, якія замацаваліся ў літаратурнай мове. Стылістычная класіфікацыя фразеалагізмаў. Фразеалагізмы міжстылявыя, размоўна-бытавыя і кніжныя. Сінанімія фразеалагізмаў. Стылістычныя функцыі фразеалагізмаў.

Прыказкі і прымаўкі. Крылатыя словы і афарызмы. Стылістычнае выкарыстанне фразеалагічных сродкаў мовы ў мастацкай літаратуры і публіцыстыцы. Памылкі ў выкарыстанні фразеалагічных адзінак.

Слова і вобраз. Вобразнасць мовы як катэгорыя эстэтычная і як катэгорыя лінгвістычная. Пераноснае ўжыванне слова як асноўная крыніца фарміравання вобразных сродкаў мовы. Катэгорыя імпліцытнасці ў тропах. Традыцыйныя сродкі слоўнай вобразнасці – тропы. Метафара. Метанімія. Сінекдаха. Параўнанне. Эпітэт. Аксюмаран. Гіпербала і літота. Наменклатура тропаў у антычнасць.

Тыповыя памылкі ў словаўжыванні. Недакладнае ўжыванне слова. Недапушчальныя спалучэнні слоў. Ужыванне слова без уліку кантэксту. Памылкі ў стылістычнай ацэнцы слова. Ужыванне рознастылёвай лексікі. Стылістычныя “змяшэнні”. Канцылярызмы і моўныя штампы. Плеаназмы і іх віды. Таўталогія. Скажэнне фразеалагічных адзінак. Кантамінацыя.

4. Марфалагічная стылістыка


Стылістычныя асаблівасці назоўніка. Выкарыстанне рэчыўных, зборных, канкрэтных і абстрактных назоўнікаў. Антанамасія. Уласныя і агульныя імёны. Стылістычнае выкарыстанне роду назоўніка. Некаторыя семантыка-стылістычныя асаблівасці дублетных склонавых форм. Стылістычныя асаблівасці ўжывання ліку назоўніка. Стылістычныя асаблівасці словаўтваральных сродкаў назоўніка. Аддзеяслоўныя назоўнікі ў публіцыстычным стылі.

Агульныя асаблівасці стылістычнага выкарыстання прыметнікаў. Поўная і кароткая формы прыметнікаў. Прыметнікі з суфіксамі ацэнкі. Ступені параўнання прыметнікаў і іх стылістычныя асаблівасці. Якасныя і адносныя прыметнікі ў беларускай мове. Сінанімія прыметнікаў і назоўнікаў ва ўскосных склонах.

Стылістычнае выкарыстанне займеннікаў. Роля займенніка ў кантэксце. Стылістычныя асаблівасці асабовых займеннікаў. Сінанімія іншых разрадаў займеннікаў. Пропуск асабовых займеннікаў як стылістычны прыём.

Лічэбнік. Зборныя і колькасныя лічэбнікі як сінонімы Сінанімія колькасна-іменных словазлучэнняў. Стылістычная характарыстыка варыянтных форм лічэбнікаў. Выпадкі няўдалага ўтварэння і ўжывання форм лічэбнікаў.

Вобразна-экспрэсіўныя якасці дзеяслова. Сінанімія граматычных форм дзеяслова. Сінанімія форм часу. Сінанімія форм трывання. Сінанімія форм ладу.

5. Сінтаксічная стылістыка


Стылістычныя рэсурсы беларускага сінтаксісу. Асаблівасці сінтаксісу розных стыляў маўлення.

Стылістычныя асаблівасці розных тыпаў простага сказа. Поўныя і няпоўныя сказы ў розных стылях маўлення. Экспрэсіўнасць эліптычных канструкцый. Фігура ўмоўчання. Сінанімія асабовых, безасабовых, няпэўна-асабовых і абагульнена-асабовых сказаў. Аднасастаўныя і двухсастаўныя сказы. Стылістычныя асаблівасці сцвярджальных і адмоўных сказаў.

Сінанімія формы выказніка. Значэнне дапаможных дзеясловаў. Сінанімія назоўнага і творнага прэдыкатыўнага ў састаўным выказніку. “Расшчапленне выказніка”. Дапасаванне выказніка да дзейніка.

Актуальнае чляненне выказвання і парадак слоў у сказе. Інверсія членаў сказа. Месца членаў сказа пры прамым парадку слоў. Памылкі пры інверсіі членаў сказа.

Некаторыя выпадкі кіравання. Сінанімія прыназоўнікавых і беспрыназоўнікавых канструкцый. Сінанімія прыназоўнікаў. Кіраванне пры сінанімічных словах. Нанізванне аднолькавых склонаў. Склоны дапаўнення пры дзеясловах з адмоўем. Кіраванне пры аднародных членах сказа. Родны склон аб’екта і родны склон суб’екта.

Сказы з аднароднымі членамі. Стылістычнае значэнне розных спосабаў падбору і спалучэння аднародных членаў. Сінанімічныя злучнікі пры аднародных членах. Значэнне пропуску і паўтарэння злучнікаў. Прыназоўнікі пры аднародых членах. Стылістычнае значэнне абагульняльных слоў. Памылкі ў сказах з аднароднымі членамі – лагічныя і граматычныя.

Паралельныя сінтаксічныя канструкцыі. Параўнальна-стылістычная характарыстыка простых сказаў з дзеепрыслоўным словазлучэннем і складаных сказаў з даданым азначальным. Сінанімія сказаў з аддзеяслоўным назоўнікам і сказаў з асабовым дзеясловам. Сінанімія сказа з аднароднымі выказнікамі і сказа з дзеепрыслоўнай канструкцыяй, інфінітыўнага сказа і сказа з асабовым дзеясловам. Пасіўныя і актыўныя канструкцыі. Адасобленыя члены сказа – азначэнні, прыдаткі. Тлумачальныя члены сказа.

Дзеепрыметныя словазлучэнні.

Дзеепрыслоўныя словазлучэнні.

Канструкцыі з аддзеяслоўнымі назоўнікамі.

Новыя з’явы ў сучасным сінтаксісе. Экспрэсіўнае вылучэнне членаў сказа. Адчляненне. Сегментацыя. Назоўны ўяўлення. Адчленены інфінітыў. Займеннікава-назоўнікавыя канструкцыі. Назоўнікава-займеннікавыя канструкцыі. Далучальныя канструкцыі. Парцэляцыя. Уводныя, устаўныя словы і сказы. Стылістычнае выкарыстанне звароткаў.

Асаблівыя прыёмы стылістычнай арганізацыі маўлення. Перыяд. Стылістычныя (рытарычныя) фігуры. Анафара. Эпіфара. Хіязм. Зеўгма. Алюзія. Сінтаксічны паралелізм. Кальцо страфы. Кампазіцыйны стык (эпанафара). Градацыя. Антытэза. Паўтор. Рытарычнае пытанне. Рытарычны зваротак.


6 . Стылістыка тэксту


Паняцце аб тэксце. Канстытутыўныя прыметы тэксту. Суадносіны “мова – маўленне – тэкст”.

Структура тэксту. Асноўныя адзінкі тэксту. Складанае сінтаксічнае цэлае (празаічная страфа) і абзац як найменшыя адзінкі тэксту. Іх суадносіны. Фрагмент і іншыя буйныя адзінкі тэксту (раздзел, частка, глава і інш.).

Тыпы тэкстаў, звязаныя з пазіцыяй вытворцы маўлення: маўленне ад 1-й асобы, маўленне ад 2-й асобы, маўленне ад 3-й асобы. Вобраз аўтара і вобраз апавядальніка як найважнейшая праблема стылістыкі мастацкага і публіцыстычнага тэксту. Структура катэгорыі аўтара публіцыстычнага тэксту.

Функцыянальна-сэнсавыя тыпы маўлення: апісанне, апавяданне і разважанне.

Архітэктанічная функцыя моўных адзінак у мастацкім і публіцыстычным тэксце. Ключавыя словы, моўны лейтматыў, архітэктанічны паўтор.

Стылістычныя функцыі чужога маўлення ў розных відах тэкстаў.

Простая мова. Ускосная мова. Няўласна-простая мова. Маналог. Дыялог. Полілог.

Стылістычныя асаблівасці жанравых форм маўлення.



АСНОЎНАЯ ЛІТАРАТУРА


  1. Бойкова Н.Г., Беззубов, А.Н., Коньков В.И. Публицистический стиль. – СПб., 2002.

  2. Булахов М. Г. Основные вопросы сопоставительной стилистики русского и белорусского языков. – Мн., 1979.

  3. Винокур Г.О. О языке художественной литературы. – М., 1991.

  4. Вакуров В. П., Кохтев П. П., Солганик Г. Я. Стилистика газетных жанров. – М., 1978.

  5. Виноградов В. В. Стилистика. Теория поэтичской речи. Поэтика. – М., 1963.

  6. Горбач В.А. Метанімія ў публіцыстычным маўленні (парадыгматычныя здольнасці і сінтагматычная неабходнасць) Аўтарэф. дыс. … канд. філалаг. навук 10.01.10 / Бел. дзярж. ун-т. – Мн., 2000.

  7. Горшков А. И. Русская словесность. От слова к словесности. – М., 1995.

  8. Градюшко А.А., Ивченков В.И., Свороб А.К. Студенческая печать: проблематика, дизайн, язык и стиль. – Мн., 2008.

  9. Ивченков В.И. Лингвистическая организация текста. В творческой лаборатории Владимира Короткевича. – Мн., 2002.

  10. Ивченков В.И. Лингвостилистика тропов Юрия Казакова. – Мн., 2002.

  11. Іўчанкаў В.І. Дыскурс беларускіх СМІ. Арганізацыя публіцыстычнага тэксту. – Мн., 2003.

  12. Каўрус А. А. Стылістыка беларускай мовы. Выд. 2-е, перапрацаванае. – Мн., 1987.

  13. Клушина Н.И. Стилистика публицистического текста. – М., 2008.

  14. Костомаров В. Г. Русский язык на газетной полосе. – М., 1971.

  15. Костомаров В. Г. Языковой вкус эпохи. Из наблюдений над речевой практикой масс-медиа. Изд. 3-е, испр. и доп., СПб., 1999.

  16. Культура мовы журналіста. Зборнік навуковых артыкулаў. Вып. 1-6. – Мн., 1982 – 1992.

  17. Лепешаў І. Я. Праблемы фразеалагічнай стылістыкі і фразеалагічнай нормы. – Мн., 1984.

  18. Лепешаў І. Я. Асновы культуры мовы і стылістыкі. – Мн., 1989.

  19. Малажай Г. М. Беларуская перыфраза. – Мн., 1974.

  20. Одинцов В. В. Стилистика текста. – М., 1980.

  21. Русский язык конца ХХ столетия (1985 – 1999), 2-е издание. – М.: языки русской культуры. – М., 2000.

  22. Сметанина С.И. Медиа-текст в системе культуры (динамические процессы в языке и стиле журналистики конца ХХ века). – СПб., 2002.

  23. Солганик Г. Я. Стилистика текста. – М., 1997.

  24. Солганик Г. Я. От слова к тексту. – М., 1993.

  25. Стилистика газетных жанров. – М., 1981.

  26. Цікоцкі М. Я. Стылістыка беларускай мовы. Выд. 2-е выпраўленае і дапоўненае. – Мн., 1995.

  27. Цікоцкі М. Я. Практычная стылістыка беларускай мовы. – Ч. 1. – Мн., 1962; ч. ІІ. – Мн., 1965.

  28. Цікоцкі М. Я. Стылістыка публіцыстычных жанраў. – Мн., 1971.

  29. Цікоцкі М. Я. Сугучнасць слоў жывых… Нататкі па стылістыцы мастацкай літаратуры. – Мн., 1981.

  30. Цікоцкі М. Я. Стылістыка тэксту. – Мн., 2002.

  31. Юрэвіч А. К. Стылістыка беларускай мовы. – Мн., 1983.

  32. Юрэвіч У. М. Слова вобразнае, жывое, гаваркое. – Мн., 1992.

  33. Язык СМИ как объект междисциплинароного исследования.–М., 2003.



ДАДАТКОВАЯ ЛІТАРАТУРА


  1. Абабурка М. В. Беларускае слова і яго вывучэнне. – Мн., 1986.

  2. Абабурка М. В. Культура беларускай мовы. – Мн., 1994.

  3. Абабурка М. В. Развіццё мовы беларускай мастацкай літаратуры. – Мн., 1987.

  4. Аксамітаў А. Беларуская фразеалогія. – Мн., 1978.

  5. Антанюк Л. А. Беларуская навуковая тэрміналогія: фарміраванне, структура, упарадкаванне, функцыяніраванне. – Мн., 1987.

  6. Басава Г.І., Іўчанкаў В.І., Сінькова Л.Д. Святло слова. Дапаможнік па лінгвакультуралогіі. – Мн., 2002.

  7. Булыка А. М. З моў блізкіх і далёкіх. – Мн., 1986.

  8. Булыка А. М. Слоўнік іншамоўных слоў у 2 т. – Мн., 1999.

  9. Будагов Р. А. Литературные языки и языковые стили. – М., 1967.

  10. Бурак Л. І. Сучасная беларуская мова. Сінтаксіс. Пунктуацыя. – Мн., 1987.

  11. Грабчыкаў С. М. Цяжкія выпадкі ўжывання блізкіх па гучанню слоў. – Мн., 1977.

  12. Грабчиков С. М. Межъязыковые омонимы и паронимы. – Мн., 1981.

  13. Жыццём і словам прысягаючы… :да 85 годдзя заслуж. работніка адукацыі Рэсп. Беларусь, д-ра філал.навук, праф. Міхася Яўгенавіча Цікоцкага : зб.навук. прац / пад агул. рэд. д-ра філал. навук, праф. В.І.Іўчанкава. – Мн., 2007.

  14. Каўрус А. А. Дакумент па-беларуску. – Мн., 1994.

  15. Лепешаў І. Я. Лінгвістычны аналіз літаратурнага твора. – Мн., 1981.

  16. Лепешаў І. Я. Фразеалогія ў творах К. Крапівы. – Мн., 1976.

  17. Лепешаў І. Я. Фразеалагічны слоўнік у 2-х тамах. – Мн., 1993.

  18. Малажай Г. М. Лінгвістычны аналіз тэксту. Выд. 2-е, дапоўн. – Мн., 1992.

  19. Малажай Г. М. Сучасная беларуская мова: слова, перыфраза, фразеалагізм. – Мн., 1974.

  20. Слова ў кантэксце часу: да 80-годдзя доктара філалагічных навук, прафесара Аркадзя Іосіфавіча Наркевіча: зб. навук. прац / пад агул. рэд. В. І. Іўчанкава. – Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2009.

  21. Шкраба Р. В. Характар, стыль, дэталь. – Мн., 1965.

  22. Яскевіч А. Ад слова – да вобраза. – Мн., 1968.

  23. Яўневіч М. С. Сінтаксічная сінаніміка ў сучаснай беларускай літаратурнай мове. – Мн., 1977.

  24. Янкоўскі Ф. М. Беларуская фразеалогія. – Мн., 1968.

  25. Янкоўскі Ф. М. Беларускія народныя параўнанні. – М., 1973.

  26. Янкоўскі Ф. М. Роднае слова. Выд.2-е, дапоўненае. – Мн., 1972.

  27. Янкоўскі Ф. М. Крылатыя словы і афарызмы. – Мн., 1960.





База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка