Міністэрства культуы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь



Дата канвертавання23.06.2016
Памер151.63 Kb.
ПРАЕКТ

Міністэрства культуы Міністэрства адукацыі

Рэспублікі Беларусь Рэспублікі Беларусь

Інструктыўна-метадычнае пісьмо

”Дзейнасць музеяў ўстаноў адукацыі“
У апошнія гады краязнаўства ўсё актыўней уключаецца ў сістэму навучання і выхавання моладзі. Практычнае краязнаўства непазбежна звязана з назапашваннем матэрыялу, які адлюстроўвае гісторыю і культуру дадзенага рэгіёна, што выклікае неабходнасць прэзентацыі дадзенага матэрыялу праз музейную дзейнасць.

Музеі з’яўляюцца культурным і асветніцкім цэнтрамі ва ўстановах адукацыі, працуюць ў адпаведнасці з іх адукацыйнымі задачамі, выконваюць важную сацыяльную функцыю духоўнага і патрыятычнага выхавання навучэнскай моладзі, а таксама ўносяць вялікі ўклад у справу па выяўленні, захаванні і папулярызацыі гістарычнай, культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы.

Экспазіцыі музеяў шырока выкарыстоўваюцца пры вывучэнні розных навучальных дысцыплін, пры правядзенні пазакласных мерапрыемстваў. Музейныя прадметы маюць вялікую каштоўнасць для дадзенай установы адукацыі, служаць яе адукацыйным і выхаваўчым мэтам. Разам з ты, музеям устаноў адукацыі надаецца значная ўвага ў выяўленні і вывучэнні прадметаў музейнага значэння, іх уліку і захаванню.

Да нядаўнега часу дзейнасць музеяў устаноў адукацыі рэгулявалася пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 4 снежня 2002 г. №  52 ”Аб зацвярджэнні Палажэння аб музеі ўстановы адукацыі“. У сувязі з прывядзеннем нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з Законам Рэспублікі Беларусь ”Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь ”Аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь“ дадзенае палажэнне страціла сілу.

З улікам практыкі дзейнасці музеяў сістэмы адукацыі, праблемных пытанняў у рабоце музеяў устаноў адукацыі, сучасных патрабаванняў развіцця музейнай справы ў краіне Міністэрства адукацыі і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь распрацавалі сумеснае інструктыўна-метадычнае пісьмо ”Дзейнасць музеяў ўстаноў адукацыі“, у якім вызначылі спецыфіку работы музеяў устаноў адукацыі з выкананнем асноўных патрабаванняў заканадаўства.


  1. Агульныя палажэнні дзейнасці музеяў устаноў адукацыі.

1.1 Музей дзейнічае ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, а ў адносінах збору, уліку, захавання і выкарыстання прадметаў Музейнага фонду – Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь“. Па форме ўласнасці адносіцца да дзяржаўных музеяў.

1.2. Для дасягнення мэт дадзенага пісьма выкарыстоўваюцца тэрміны і азначэнні, якія вызначаны Законам Рэспублікі Беларусь ”Аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь“, а таксама:

музейны фонд установы адукацыі (далей – музейны фонд) – навукова абгрунтаваная сукупнасць музейных прадметаў, музейных калекцый, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;

кніга ўліку – асноўны юрыдычны дакумент уліку (рэгістрацыі) фонду музейных прадметаў, фонду навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;

экспазіцыя музея ўстановы адукацыі (далей – экспазіцыя) – частка фонду музейных прадметаў і фонду навукова-дапаможных матэрыялаў, якая выстаўлена для агляду ў пэўнай сістэме.

1.3. Функцыі музея ўключаюць:

усебаковае вывучэнне гісторыі, культуры і прыроды свайго рэгіёну;

ахову і папулярызацыю гісторыка-культурных і прыродных каштоўнасцей роднага краю;

удзел у рашэнні адукацыйных задач установы адукацыі.

1.4. Задачамі музея з’яўляюцца:

выяўленне, вывучэнне, захаванне і належнае выкарыстанне музейных прадметаў, якія маюць культурную, гістарычную, навуковую і (або) мастацкую вартасць;

правядзенне грамадска-карыснай і культурна-адукацыйнай работы сярод навучэнцаў, бацькоў, грамадскасці.



  1. Парадак стварэння і ліквідацыі музеяў.

2.1. Стварэнне музея ажыццяўляецца ўстановай адукацыі пасля заключэння мясцовых органаў кіравання адукацыі і культуры Рэспублікі Беларусь аб наяўнасці належных умоў для забеспячэння дзейнасці музея.

2.2. Рашэнне аб адкрыцці музея прымае савет (педагагічны савет) установы адукацыі. Рашэнне ўзгадняецца з адпаведнымі ўпраўленнямі (аддзеламі) адукацыі і культуры і афармляецца загадам кіраўніка ўстановы адукацыі.

2.3. Абавязковымі ўмовамі для стварэння музея з’яўляюцца наяўнасць:

асобнага памяшкання і абсталявання, якія забяспечваюць захаванасць музейных экспанатаў і ўмовы для іх паказу;

наяўнасць не менш 100 музейных прадметаў, якія даюць магчымасць ствараць музей вызначанага профілю і зарэгістраваных у кнізе ўліку.

зацікаўленага кіраўніка-педагога;

актыву навучэнцаў, здольнага ажыццяўляць сістэматычную пошукавую, фондавую, экспазіцыйную, культурна-асветніцкую работу;

а таксама актыўнага ўдзелу ў музейнай дзейнасці ўсяго педагагічнага калектыву, бацькоў (законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў) і іншых зацікаўленых асоб.

2.4. Пры ліквідацыі дзейнасці музея яго музейны фонд перадаецца іншым музеям. Пытанне перадачы яго фондаў у дзяржаўныя музеі вырашаецца органамі адукацыі і культуры, афармляецца загадам кіраўніка ўстановы адукацыі са складаннем акта перадачы. Пры іншых выпадках музей кансервуецца (кіраўнік музея сумесна з прадстаўнікамі ад устаноў адукацыі і культуры складае акт наяўнасці прадметаў і памяшканне, дзе знаходзяцца фонды музея, апячатваюцца).

3. Арганізацыя работы музея.

3.1. Кантроль за дзейнасцю музея ажыццяўляюць органы адукацыі. Метадычную дапамогу музеям аказваюць дзяржаўныя музеі сістэмы Міністэрства культуры, інстытуты павышэння кваліфікацыі, архівы, установы дадатковай адукацыі.

3.2. Органы кіравання адукацыяй ствараюць належныя ўмовы для функцыянавання музея, а таксама для падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі педагогаў, якія адказваюць за дзейнасць музеяў.

3.3. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю музея ажыццяўляе кіраўнік установы адукацыі.

3.4. Работа музея арганізуецца на аснове самакіравання. Асноўным органам самакіравання з’яўляецца савет. Кіруе саветам педагог, які прызначаецца загадам кіраўніка ўстановы адукацыі.

У савет уваходзяць навучэнцы, бацькі (законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў), педагогі і іншыя супрацоўнікі ўстаноў адукацыі, прадстаўнікі мясцовых органаў улады, грамадскіх і іншых арганізацый.

Савет на сваіх пасяджэннях:

вырашае пытанні ўключэння ў фонды музея гістарычных, культурных і прыродных каштоўнасцей, якія паступаюць у працэсе краязнаўчай дзейнасці, пры магчымасці кансультуецца па пытаннях камплектавання са спецыялістамі дзяржаўных музеяў сістэмы Міністэрства культуры;

стварае пошукавыя, фондавыя і экскурсійныя групы, якія ўзначальваюць члены савета;

складае праграмна-планіруючую дакументацыю выхавання;

арганізуе падрыхтоўку экскурсаводаў, лектараў, вучобу актыву;

абмяркоўвае асноўныя пытанні дзейнасці музея;

разглядае справаздачы груп.

3.5. Для рашэння пытанняў надання музейнаму прадмету статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і іншых важных пытанняў музейнай дзейнасці ствараецца ўпаўнаважаная камісія (далей   Камісія), якая складаецца з супрацоўнікаў рэгіянальных дзяржаўных музеяў сістэмы Міністэрства культуры і органаў кіравання адукацыяй, кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі.



4. Профілі музеяў.

Музеі ўстановы адукацыі класіфікуюцца адносна профілю, які адлюстроўвае сувязь музея з профільнай навуковай дысцыплінай:

гістарычныя (агульнагістарычныя, ваенна-гістарычныя, гістарычныя манаграфічныя (гісторыі адной падзеі), гісторыі вучнёўскіх арганізацый, гісторыі школы, гісторыі рэлігіі, археалагічныя, этнаграфічныя, сучаснай культуры, іншыя);

мастацкія (выяўленчых мастацтваў, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, народнага мастацтва, палацавага і паркавага мастацтва, мастацкія манаграфічныя, іншыя);

літаратурныя (гісторыі літаратуры, гісторыі кнігі, літаратурныя манаграфічныя, іншыя);

мемарыяльныя (пабудаваныя на падставе мемарыяльных рэчаў, размешчаных у мемарыяльным атачэнні, звычайна прысвечаныя знакамітым асобам);

архітэктурныя (гісторыі архітэктуры, музеефікаваныя помнікі архітэктуры, народнага дойлідства, іншыя);

прыродазнаўчыя (прыродазнаўчыя шырокага профілю, геаграфічныя, біялагічныя, заалагічныя, батанічныя, геалагічныя, мінералагічныя, антрапалагічныя, іншыя);

тэхнічныя (політэхнічныя, па галінах тэхнікі (авіяцыі, сувязі і г.д.), іншыя);

галіновыя (музеі, якія прысвячаюцца асобным галінам дзейнасці) сельскагаспадарчыя, медыцынскія, чыгункі, транспарту, тэатра і музыкі, іншыя;

комплексныя (музеі, у дзейнасці якіх аб’ядноўваюцца розныя профільныя адгалінаванні) краязнаўчыя, архітэктуры і этнаграфіі, гісторыка-мастацкія, гісторыка-культурныя, іншыя.

5. Структура, камплектаванне і ўлік музейных фондаў.

5.1. Музейны фонд падзяляецца на:

асноўны фонд;

фонд навукова-дапаможных матэрыялаў;

сыравінных матэрыялаў.

5.2. Асноўны фонд музейных прадметаў уяўляе сукупнаць усіх арыгінальных культурных каштоўнасцей розных відаў (рухомыя і нерухомыя, прыродныя аб’екты), якія пастаянна захоўваюцца ў музеі, адпавядаюць яго профілю (профілям), канцэпцыі яго развіцця.

Да асноўнага фонду належаць:

калекцыі і асобныя музейныя прадметы, якія звязаны з найважнейшымі з’явамі і падзеямі ў жыцці беларускага і іншых народаў, дзяржавы і грамадства, з развіццём культуры і быту, навукі і тэхнікі, мастацтва і літаратуры, з жыццём і дзейнасцю дзеячаў навукі, літаратуры, культуры і мастацтва, актыўных удзельнікаў гістарычных падзей:

творы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога (у тым ліку народнага), музычнага, тэатральнага і іншых відаў мастацтва;

калекцыі і асобныя прадметы геалогіі, палеанталогіі, мінералогіі, фаўны і флоры, якія характарызуюць прыродазнаўчую гісторыю;

рукапісы ўсіх відаў, уключаючы рукапісныя і старадрукаваныя кнігі, антыкварныя, рэдкія выданні;

нумізматычныя, геральдычныя, сфрагістычныя, эпіграфічныя калекцыі і асобныя прадметы;

калекцыі зброі і вайсковай атрыбутыкі, а таксама асобныя прадметы ваеннай тэматыкі;

фонапомнікі, пласцінкі, магнітафонныя стужкі, дыскі, кіна-, відэа- і аўдыафільмы.

іншыя прадметы, якія з’яўляюцца гістарычнай, навуковай, мастацкай і культурнай каштоўнасцю.

5.3. У складзе асноўнага фонду пры неабходнасці па рашэнні Камісіі могуць быць створаны:

фонд асабліва-каштоўных музейных прадметаў (сукупнасць музейных прадметаў, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці) або не нададзены такі статус, але якія з’яўляюцца рэдкімі ў сваім родзе прадметамі і існуюць у адзіным экзэмпляры або ў абмежаванай колькасці;

абменны фонд, які ўяўляе сукупнасць непрофільных або дублетных музейных прадметаў і прызначаецца для міжмузейнага абмену;

Прыналежнасць да фонду асабліва каштоўных музейных прадметаў, абменнага або іншага фонду асноўнага фонду музейных прадметаў фіксуецца у кнізе ўліку (галоўнай інвентарнай кнізе).

5.4.  У асноўны фонд можа прымацца не больш за пяць ідэнтычных прадметаў. У наступных выпадках гэтая колькасць можа быць большай:

усе музейныя прадметы з’яўляюцца рэдкімі ў сваім родзе;

складаюць камплект;

усе дублетныя экзэмпляры з’яўляюцца часткай манетнага, манетна-рэчавага або рэчавага скарбу;

усе дублетныя экзэмпляры ўваходзяць у склад калекцыі, якая была сабрана выдатным палітычным, дзяржаўным, ваенным дзеячам, дзеячам навукі, літаратуры, мастацтва;

музейныя прадметы прымаюцца ў абменны фонд асноўнага фонду музейных прадметаў для міжмузейнага абмену.

5.5. . Да асноўнага фонду могуць быць аднесены чарцёж, схема, план, карта або табліца, калі яны з’яўляюцца арыгінальнымі прадметамі, творамі мастацтва, узорамі друкаванай прадукцыі альбо рукапісам, зробленым выдатным палітычным, дзяржаўным, ваенным дзеячам, дзеячам навукі, літаратуры, мастацтва.

5.6. Фонд навукова-дапаможных матэрыялаў уяўляе частку музейнага фонду, якая складаецца з матэрыялаў, набытых або спецыяльна вырабленых па заказе музея для раскрыцця зместу тэм экспазіцыі або выставы.

Да фонду навукова-дапаможных матэрыялаў адносяцца матэрыялы, якія замяняюць арыгінальныя прадметы:

рэканструкцыі, копіі (рэплікі), муляжы, макеты, мадэлі, злепкі, дублікаты культурных каштоўнасцей;

табліцы, схемы, дыяграмы, чарцяжы, планы, карты;

ксеракопіі, фотакопіі, мікра- і макраздымкі, копіі на электронных носьбітах.

Да фонду навукова-дапаможных матэрыялаў дапускаецца аднясенне:

арыгінальных прадметаў, якія не маюць устаноўленага музейнага статуса, для якіх не вызначаны іх атрыбуцыйныя характарыстыкі;

арыгінальных прадметаў, доўгатэрміновае захоўванне якіх забяспечыць немагчыма (прадметы з саломы, пластыліну, гіпсу, сінтэтычных і палімерных матэрыялаў, харчовыя прадукты, фарбавальнікі, узоры сельскагаспадарчых культур і іншых натуральных матэрыялаў).

Перавод матэрыялаў з фонду навукова-дапаможных матэрыялаў у асноўны фонд праводзiцца па рашэнні Камісіі.

Перавод музейнага прадмета з асноўнага фонду ў фонд навукова-дапаможных матэрыялаў магчымы пасля прыняцця рашэння аб яго выключэнні з Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь у парадку, устаноўленым Палажэннем аб Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь.

5.7.  Фонд сыравінных матэрыялаў уяўляе сукупнасць прыродных аб’ектаў, прызначаных для лабараторных даследаванняў і прэпаравання (скуры жывёл, неапрацаваныя экспедыцыйныя і закансерваваныя матэрыялы).

У залежнасці ад вынікаў далейшай апрацоўкі сыравінныя матэрыялы па рашэнні Камісіі пераводзяцца ў асноўны фонд ці фонд навукова-дапаможных матэрыялаў.

Перавод матэрыялаў фонду сыравінных матэрыялаў у асноўны фонд ці фонд навукова-дапаможных матэрыялаў афармляецца актам прыёму на пастаяннае захоўванне.

5.8. Музейныя прадметы, навукова-дапаможныя і сыравінныя матэрыялы, што захоўваюцца ў музеях, падлягаюць дакладнаму ўлiку, якi забяспечвае iх ахову i стварае ўмовы для вывучэння i рацыянальнага выкарыстання.

5.9. Улік музейных прадметаў асноўнага фонду навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў музеямі прадугледжвае першасную рэгістрацыю музейных прадметаў;

5.10. Абавязковымі для вядзення музеямі ўліковымі дакументамі музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў з’яўляюцца:

акт прыёму на часовае захоўванне;

акт прыёму на пастаяннае захоўванне;

кніга ўліку музейных прадметаў асноўнага фонду, фонду навукова-дапаможных матэрыялаў, фонду сыравінных матэрыялаў;

акт перадачы на часовае захоўванне;

акт зверкі наяўнасці музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў з уліковай дакументацыяй.

5.11. Музеі могуць весці дапаможныя формы ўнутрымузейнага ўліку, якія ўстанаўліваюцца ўнутрымузейнай інструкцыяй.

5.12. Кніга ўліку музейных прадметаў асноўнага фонду, фонду навукова-дапаможных матэрыялаў, фонду сыравінных матэрыялаў павінна быць да запаўнення пранумаравана па лістах, прашнуравана, зацверджана подпісамі кіраўніка ўстановы адукацыі, кіраўніка музея, а таксама пячаткай установы адукацыі.

5.13. Уліковыя дакументы складаюць архіў улікова-захавальніцкай дакументацыі музея і захоўваюцца ў асобным памяшканні або металічнай шафе. Доступ да ўлікова-захавальніцкай дакументацыі кантралюецца кіраўніком музея.

5.14. Адначасова з занясеннем музейных прадметаў у ўлікова-захавальніцкую дакументацыю на iх прастаўляюцца адпаведныя ідэнтыфікацыйныя нумары.

Усе прадметы, што паступілі ў музей на пастаяннае захаванне пасля акціравання, уносяцца саветам музея ў адпаведную частку кнігі ўліку. Парадкавы нумар па кнізе ўліку прастаўляецца на прадмеце і адначасова ў акце прыёму.

Уліковыя абазначэнні (індыфікацыйныя нумары) наносяцца на тую частку музейнага прадмета, навукова-дапаможнага або сыравіннага матэрыяла, якая не будзе бачна пры яго экспанаванні (згодна п. 60-76 Інструкцыі аб парадку камплектавання музейных фондаў, захоўвання і вядзення музеямі ўліку музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь).

5.15. Перадача музейных прадметаў і музейных калекцый ад аднаго музея да іншага і ад музея да іншай арганізацыі на пастаяннае або часовае захоўванне ажыццяўляецца на падставе дамоўленасці паміж імі, а таксама пры наяўнасці пісьмовага дазволу органаў кіравання адукацыяй.

5.16. Асноўным дакументам для перадачы музейных прадметаў і (або) музейных калекцый на пастаяннае або часовае захоўванне з’яўляецца акт перадачы, які афармляецца згодна з дадаткам 4.

5.18. Захаванне ўзораў халоднай і агнястрэльнай зброі ў музеі магчыма толькі пры наяўнасці адпаведнага спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Музейныя прадметы, захаванасць якіх не можа быць забяспечана музеем установы адукацыі, у мэтах гарантавання бяспекі павінны быць перададзены ў дзяржаўныя музеі сістэмы Міністэрства культуры са складаннем акта перадачы, а для раскрыцця зместу тэмы экспазіцыі выкарыстоўваць макеты (муляжы) зброі і боепрыпасаў.

Не ўлічваецца як калекцыйны і не падлягае ліцэнзаванню збор і захоўванне разразных узораў зброі і боепрыпасаў, узнаўленне працоўнага стану якіх тэхнічна немагчыма, а таксама боепрапасаў з прасвідраванай гільзай без пораху і з прабітым капсулем.

Музейныя прадметы выбуховых прыстасаванняў і сродкаў падрывання змяшчаюцца ў экспазіцыях музеяў, пакояў (куткоў) баявой славы ўстаноў адукацыі на падставе наяўных ліцэнзій і папярэдняга заключэння спецыялістаў сапёрна-піратэхнічных падраздяленняў, а музейныя прадметы зброі і боепрыпасаў – экспертаў органаў унутраных спраў.

5.19. Музеі, якія змяшчаюць у сваіх калекцыях прадметы з каштоўных металаў і камянёў павінны атрымаць ва ўстаноўленым парадку ліцэнзію на музейную дзейнасць або ў мэтах гарантавання бяспекі павінны перадаць каштоўнасці ў дзяржаўныя музеі сістэмы Міністэрства культуры са складаннем акта перадачы.

5.20. Па правілах уліку, захавання і выкарыстання гісторыка-культурных каштоўнасцей на музеі распаўсюджваюцца палажэнні нарматыўных прававых актаў, якія дзейнічаюць для дзяржаўных музеяў Міністэрства культуры.

5.21. Музейныя прадметы і музейныя калекцыі з’яўляюцца дзяржаўнай уласнасцю і не падлягаюць звароту іх ранейшым уласнікам, акрамя выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам.

5.22. Юрыдычная адказнасць за арганізацыю захаванасці фондаў музея ўскладаецца на кіраўніка ўстановы адукацыі, у якой функцыянуе музей, і настаўніка, які адказвае за дзейнасць музея.

5.23. Музею, работа якога адпавядае патрабаванням дадзенага Палажэння, рэспубліканскім, абласнымі (Мінскім гарадскім), раённымі цэнтрамі турызму і краязнаўства навучэнскай моладзі прысвойваецца званне ”Музей установы адукацыі“ і выдаецца пашпарт.

5.24. Музею, які працуе больш за пяць гадоў, праводзіць вялікую культурна-адукацыйную і грамадска-карысную работу сярод навучэнцаў установы адукацыі і грамадскасці, актыўна ўдзельнічае ў раённых, абласных і рэспубліканскіх мерапрыемствах рэспубліканскім і абласнымі (Мінскім гарадскім) цэнтрамі турызму і краязнаўства надаецца найменне ”ўзорны“.

6. Уключэнне музейных прадметаў і музейных калекцый у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўны каталог Музейнага фонду.

6.1. Музейны фонд Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой сукупнасць музейных фондаў дзяржаўных музеяў сістэмы Міністэрства культуры і асобных музейных прадметаў і калекцый музеяў устаноў адукацыі і прыватных музеяў.

6.2.. Музейныя прадметы і музейныя калекцыі музеяў устаноў адукацыі ўключаюцца ў Музейны фонд на падставе пісьмова аформленых заяў.

6.3. Музеі прадстаўляюць на разгляд Камісіі пісьмовую інфармацыю аб наяўнасці музейных прадметаў і музейных калекцый, якія з’яўляюцца асабліва-каштоўнымі і могуць мець статус гісторыка-культурнай каштоўнасці і быць уключанымі ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь.

6.4. Камісія разглядае мэтазгоднасць надання музейным прадметам статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўключэння іх у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь.

6.5. Камісія абавязана забяспечыць прадстаўленне ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь дакладнай інфармацыі аб вызначаных гісторыка-культурных каштоўнасцях для ўнясення ў Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь.

6.6. Музейныя прадметы і музейныя калекцыі, уключаныя ў Музейны фонд, з’яўляюцца неад’емнай часткай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.

6.7. Забараняецца выкарыстанне музейных прадметаў і музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд, ва ўмовах, якія ствараюць пагрозу іх захаванню і (або) могуць прывесці да іх пашкоджання, страты або знішчэння. У мэтах забеспячэння захавання музейных прадметаў і музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд, Камісія накіроўвае спецыялістаў, якія ўстанаўліваюць спецыяльны рэжым захоўвання каштоўных экспанатаў, праводзяць кансервацыю і (або) рэстаўрацыю.

6.8. Музейныя прадметы і музейныя калекцыі, уключаныя ў Музейны фонд, могуць перадавацца ад аднаго музея да другога ў парадку ўніверсальнай правапераемнасці, у парадку абмену на іншы музейны прадмет і (або) музейную калекцыю ці іншым спосабам, які не супярэчыць заканадаўству, толькі па дамоўленасці паміж установамі адукацыі, структурнымі падраздзяленнямі якіх з’яўляюцца музеі, і з дазволу Міністэрства культуры.

6.9. Музейныя прадметы і музейныя калекцыі выключаюцца з Музейнага фонду ў выпадку, калі яны:

пашкоджаны ў такой ступені, што іх немагчыма рэстаўрыраваць;

страчаны або знішчаны ў выніку ўздзеяння прыродных фактараў;

выкрадзены, што пацвярджаецца адпаведнымі дзяржаўнымі органамі.

6.10. Пытаннямі выключэння музейных прадметаў і (або) музейных калекцый з Музейнага фонду займаецца ўпаўнаважаная камісія.


Міністр культуры Міністр адукацыі

_______________ ______________
: uploads -> docs
docs -> Конкурсаў рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся"
docs -> Умовы правядзення конкурсаў у рамках рэспубліканскай
docs -> Конкурсаў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся"
docs -> Конкурсаў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся"
docs -> Да пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
docs -> Да пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
docs -> Загад Міністэрства адукцыі Рэспублікі Беларусь №
docs -> Дырэктар Рэспубліканскага цэнтра турызму i краязнаўства С. С. Мітраховіч
docs -> Да пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка