Міністэрства сельскай гаспадаркі І харчавання рэспублікі беларусь



старонка1/6
Дата канвертавання15.05.2016
Памер0.92 Mb.
  1   2   3   4   5   6

МІНІСТЭРСТВА СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ

І ХАРЧАВАННЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ




ГАЛОЎНАЕ ЎПРАЎЛЕННЕ АДУКАЦЫІ, НАВУКІ І КАДРАЎ




УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

«БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ

СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЯ АКАДЭМІЯ»


Кафедра рускай і беларускай моў



БЕЛАРУСКАЯ МОВА.

Як пазбегнуць памылак руска-беларускай моўнай інтэрферэнцыі
ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫ ДАПАМОЖНІК

Для слухачоў падрыхтоўчага факультэта і студэнтаў вочнай і завочнай формаў навучання



Горкі 2010

МІНІСТЭРСТВА СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ

І ХАРЧАВАННЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ


ГАЛОЎНАЕ ЎПРАЎЛЕННЕ АДУКАЦЫІ, НАВУКІ І КАДРАЎ




УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

«БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ

СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЯ АКАДЭМІЯ»




Кафедра рускай і беларускай моў

БЕЛАРУСКАЯ МОВА.

Як пазбегнуць памылак руска-беларускай моўнай інтэрферэнцыі
ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫ ДАПАМОЖНІК

Для слухачоў падрыхтоўчага факультэта і студэнтаў вочнай і завочнай формаў навучання

Горкі 2010

Зацверджана на пасяджэнні метадычнай камісіяй факультэта па міжнародных сувязях і рабоце з замежнымі навучэнцамі 22.02.2010 (пратакол №8) і навукова метадычным саветам БДСГА 24.02.2010 (протокол № 6).

Складальнікі: Г.І. Малько, П.І. Малько.


Пад рэдакцыяй Т.І. Скікевіч.

УДК
Беларуская мова. Як пазбегнуць памылак руска-беларускай моўнай інтэрферэнцыі. Вучэбна-метадычны дапаможнік/Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія; Саст. Г.І. М а л ь к о, П.І. М а л ь к о. Горкі, 2010. 57 с.


У вучэбна-метадычным дапаможніку парады і практыкаванні, накіраваныя на тое, каб пазбегнуць у беларускім вусным і пісьмовым маўленні памылак руска-беларускай моўнай інтэрферэнцыі. Сістэма заданняў ахоплівае фанетычны, лексічны, слова-ўтваральны, марфалагічны і сінтаксічны ўзроўні.

Для слухачоў падрыхтоўчага факультэта і студэнтаў вочнай і завочнай формаў навучання.

Рэцэнзенты: Н.С. ШАТРАЎКА, кандыдат філалагічных навук, дацэнт; В.П. ЗЯНЬ-КОВІЧ, дацэнт

© Састаўленне. Г.І. Малько, П.І. Малько.

© Установа адукацыі

“Беларуская дзяржаўная

сельскагаспадарчая акадэмія”, 2010.

ПРАДМОВА
Беларуская і руская мовы роднасныя. Яны абедзве належаць да ўсходнеславянскай падгрупы. Напэўна, сярод усіх славянскіх моў няма такіх блізкіх, як беларуская і руская, у фанетыцы, лексіцы, марфалогіі, сінтаксісе. Аднак гэтае падабенства пры паралельным існаванні дзвюх моў негатыўна адбіваецца на пісьменнасці тых, хто карыстаецца гэтымі мовамі, адмоўна ўплывае на культуру і чысціню маўлення. Пры гэтым адбываецца ўзаемны ўплыў моў і ў маўленні ўзнікаюць памылкі тыпу “Я ажаніўся на аднакласніцы”, “Паны здзекаваліся над людзьмі”, “Европа смеется с нас”, “Я издевался с друга”.

Як відаць з прыведзеных прыкладаў, не толькі руская мова ўплывае на беларускую, але і, наадварот, у рускім маўленні насельнікаў Беларусі адчуваецца ўплыў беларускіх моўных асаблівасцяў. Такую з’яву называюць моўнай інтэрферэнцыяй. У “Слоўніку іншамоўных слоў” яна мае наступнае азначэнне: “Інтэрферэнцыя – узаемапра-нікненне моўных элементаў у выніку кантактавання моў”.

У сувязі з гэтым узнікла неабходнасць стварэння дыдактычнага матэрыялу па беларускай мове, накіраванага на папярэджанне памылак, выкліканых уплывам рускай мовы.

Пры падрыхтоўцы дадзенага дапаможніка былі выкарыстаны матэрыялы для сярэдняй школы, тэхнікумаў і ВНУ, вопыт практычнай працы са школьнікамі і студэнтамі Назіранні і сістэматызацыя памылак школьнікаў і студэнтаў, аўтараў газетных і часопісных артыкулаў і, на вялікі жаль, дыктараў Беларускага радыё і тэлебачання, якія павінны з’яўляцца для нас узорам правільнага маўлення, паказалі, на якія моўныя з’явы трэба звяртаць больш увагі, каб пазбегнуць памылак руска-беларускай інтэрферэнцыі.

Сістэма практыкаванняў, змешчаная ў дапаможніку, ахоплівае фанетычны, лексічны, словаўтваральны, марфалагічны і сінтаксічны моўныя ўзроўні. Перад практыкаваннямі даюцца кароткія моўныя каментарыі, якія дапамогуць навучэнцам і студэнтам у выкананні заданняў.

Сістэма практыкаванняў пабудавана паводле прынцыпу су-пастаўлення тых ці іншых моўных з’яў, таму ў дапаможніку многа заданняў на пераклад з рускай мовы на беларускую.

Аўтары спадзяюцца, што дадзены дапаможнік будзе карысны для школьнікаў, навучэнцаў падрыхтоўчага аддзялення, студэнтаў, усіх тых, хто хоча папоўніць свой лексічны і граматычны запас, дабіцца высокай культуры маўлення на беларускай мове.

Матэрыялы дапаможніка могуць быць выкарыстаны на практычных занятках, пры падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэставання, для кантролю ведаў.


1. ФАНЕТЫЧНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ
1. У беларускай мове ёсць адметныя зычныя гукі [дж], [дз], якія абазначаюцца спалучэннямі дзвюх літар: гляджу, пасяджэнне, радзіма, дзесяць. Паасобку такое спалучэнне літар вымаўляецца толькі на стыку прыстаўкі і кораня: аджыць, паджылкі, падземны.

2. Адметнасць гукавай сістэмы беларускай мовы ў тым, што гукі [ж], [ш], [ч], [дж], [р], [ц] вымаўляюцца заўсёды цвёрда і з’яўляюцца зацвярдзелымі: жыта, шэпт, рад, царква, чорны.

3. Гукі [г], [г'] у беларускай мове не выбухныя, а фрыкатыўныя: горад, глухі, гойдацца, гістарычны. Словы з выбухным [г], тыповым для рускай мовы, выкарыстоўваюцца рэдка: ганак, гузік, гвалт, мазгі, гонта, нягеглы.

4. Беларускай мове ўласцівы гук [ў], які чаргуецца з в, л, у: праўда, воўк, галоўка, пісаў – пісала, напісаў у газету – напісала ў газету.

5. У графічную сістэму беларускай мовы ўваходзіць апостраф (), які не з’яўляецца літарай, а паказвае, што галосная літара, якая ідзе пасля яго, абазначае спалучэнне з двух гукаў: аб’ява – аб[йа]ва, надвор’е – надвор[йэ].

6. У беларускай мове ёсць прыстаўныя гукі в, г, а, і: восень, павук, аржаны, іржавы, гэты, гэтак.

7. Для беларускай мовы характэрна большая колькасць падоўжаных зычных, чым для рускай: ддз, жж, зз, лл, нн, нн, сс, цц, шш, чч (у рускай мове жж, сс): стагоддзе, збожжа, галлё, насенне, жыццё,ноччу.

8. У беларускай мове ўсе галосныя гукі пад націскам вымаўляюцца выразна: мора, думка, верны, свята.

Не пад націскам галосныя ], [э] у беларускай мове пры вымаўленні і напісанні змяняюцца на [а]: возера – азёры, мова – маўленне, рэкі – рака. Гэта з’ява адзначаецца ва ўсіх пераднаціскных і паслянаціскных складах у спрадвечна беларускіх словах.

У невялікай групе слоў ненаціскны галосны [о] у спалучэннях ро, ло змяняецца на [ы]: гром – грымець, дровы – дрывасек, кроў – крывавы, глотка – глытаць.

На значную колькасць запазычаных слоў аканне не распаўсюдж-ваецца: атэстат, тэлеграма, дэмакратыя.

9. Адметнай рысай беларускага вымаўлення і правапісу з’яўляецца дзеканне (змена зычнага [д] пры яго памякчэнні на [дз']) і цеканне (змена зычнага [т] на [ц']). Дзеканне і цеканне адбываюцца перад галоснымі і перад мяккім [в']: дзюба, дзядзька, дзіва, дзверы, абедзве. Перад [в'] не мяняюцца [д] прыставачны і [т] суфіксальны: адвесці, адвёртка, у клятве.

У большасці слоў іншамоўнага паходжання дзеканне і цеканне не назіраюцца: тэзіс, тэма, тэатр, дэкан, дэвіз. Толькі некаторыя словы вымаўляюцца з [дз'] і [ц']: эцюд, цітр, камандзір.



Практычныя заданні да тэмы
З а д а н н е 1. Напішыце тэкст пад дыктоўку, затым зверце напі-санае з надрукаваным. Знайдзіце ў тэксце фанетычныя асаблівасці беларускай мовы.

Яны спусціліся па схіле ад верхняй мяжы лугу да яго сярэдзіны. Тут мак трохі пачаў расступацца, даючы месца настырнаму багаццю іншых кветак. Сям-там сінелі лапікі буйных духмяных незабудак, калыхаліся на ветры званочкі, ад густога водару жоўтай азаліі п’янела ў галаве. Мясцінамі ў кветкавых чашчобах трапляліся жарсцвяныя плешыны, тырчалі з травы камяні, каля іх заўжды было многа калючага шчэбеню; ён шкодзіць ступням. Іван таму пачаў асцярожненька выбіраць шлях, углядаючыся ў дол. Аднойчы перад яго тварам у траве бліснула чырвоная кропелька. Ён сагнуўся. Між зубчастых лісточкаў ірдзела некалькі налітых сокам буйных сунічын. Толькі ён сарваў іх, як перад вачамі замільгалі яшчэ чырвоныя зорачкі. Тады ён паклаў скуранку, прысеў. Джулія таксама з радасным воклічам кінулася ў дол.

Ягад было шмат – буйных, сакаўных, амаль скрозь спелых. Іван і Джулія пачалі поўзаць і есці іх прагна, прыгаршчамі, забыўшыся на час і асцярогу. Мінула, напэўна, шмат часу: сонца пасунулася на другі бок неба і моцна высвечвала даліну з пералескамі і парэзаны крывулякамі расселін Мядзведжы хрыбет.

Абліваючыся потам, Іван усё поўзаў па траве на каленях, калі пачуў ззаду крокі Джуліі. Хлопец азірнуўся, павярнуўся і, выціраючы з ілба пот, сеў. Тоячы ў зыркастых вачах лагодную ўсмешку, дзяўчына хуценька падышла да яго, апусцілася на калені і разгарнула ражок свае курткі. На густа запэцканай сунічным сокам пале чырванела рассыпістая кучка ягад.



З а д а н н е 2. Прачытайце тэксты на рускай і беларускай мовах. Назавіце словы, агульныя для абедзвюх моў. Знайдзіце ў беларускім тэксце асаблівасці беларускай мовы.

На стале гарэла лямпа пад светлым абажурам і ляжала разгорнутая кніга, якую чытаў настаўнік. На гэты раз чытанне штось не ладзілася, і Лабановіч часта адрываўся ад кнігі, пахаджваў па пакоі і думаў. Новае месца, новыя людзі і тая работа ў школе, якую трэба было распачынаць на гэтых днях і да якой ён так доўга рыхтаваўся, – усё гэта займала яго думкі, і яму было лёгка і добра, бо так многа новага і цікавага спадзяваўся ён спаткаць на першай сваёй дарозе незалежнай грамадскай дарозе незалежнай грамадскай працы.

На столе горела лампа под светлым абажуром и лежала раскрытая книга, которую читал учитель. На этот раз чтение что-то не ладилось, и Лобанович часто отрывался от книги, ходил по комнате и думал. Новое место, новые люди и та работа в школе, которую нужно было начинать на этих днях и к которой он так долго готовился, – все это занимало, и ему было легко и хорошо, ведь так много нового и интересного надеялся он встретить на открывшейся перед ним дороге самостоятельного общественного труда

З а д а н н е 3. Прачытайце тэкст «Першыя беларускія календа-ры». Растлумачце правапіс е, я, э ў словах іншамоўнага пахо-джання. Назавіце словы, у якіх няма акання і якання.
Першыя беларускія календары
Да рэвалюцыі першыя календары з рознымі патрэбнымі звесткамі друкаваліся ў Варшаве, Кракаве, Маскве, Петраградзе, Брэсце, Вільні, Гомелі, Гродне, Магілёве, Мінску, Полацку, Супраслі і інш. Аднак сталую традыцыю іх выпуску, па сутнасці, сфарміравалі выдаўцы “Нашай нівы”. Першы выйшаў на 1910 год у друкарні Марціна Кухты ў Вільні. Аўтары імкнуліся, каб гэтыя невялікія кніжачкі сталіся ка-рыснымі і неабходнымі асноўнаму чытачу – селяніну. Каляндар выдаваўся па месяцах у трох раздзелах: праваслаўным, рымска-каталіцкім, грэка-каталіцкім – і адпаведна на трох мовах – царкоўнаславянскай, польскай і беларускай. Ва уніяцкай частцы назвы свят і прысвяткаў трапляліся прастамоўныя, у канцы змяшчаліся некаторыя прыказкі. Хаця і коратка, але быў прадстаўлены яўрэйскі каляндар, што сведчыла аб дэмакратычнасці і верацярпімасці ўкладальнікаў.

У календары змяшчаліся розныя цікавыя і карысныя матэрыялы – змены фаз месяца, надвор’е, даты кірмашоў на Беларусі, парады накшталт: як на торфе зрабіць сенажаць, якая карысць ад пасеву траў, як пазнаць, якое штучнае ўгнаенне патрэбна для нашай зямлі, як выбіраць добрага рабочага каня, як выбіраць карову, як адкрываць сельскагаспадарчую суполку, як варыць верашчаку, калі секчы дрэва на будоўлю, як даіць неспакойных кароў, як пазнаць, колькі гусаку гадоў, як звесці мох і лішаі на садовых дрэвах, як тушыць пажар у коміне, якім зернем сеяць – і шмат іншых парад, што не страцілі сваю вартасць і сёння. Акрамя таго, друкаваліся творы пісьменнікаў, фальклорныя матэрыялы, асвятляліся палітычныя і эканамічныя пытанні.



З а д а н н е 4. Напішыце словы па-беларуску, абазначце націск.

Арест, ближе, бобр, босой, валенок, ввести, везти, верба, восьмеро, вплести, вчера, гипсованный, далее, закованный, еще, дочь, зерно, имя, изредка, коклюш, кроить, наверху, осока, мизинец, некоторые, оба, щавель, ласковый, развитие, ремень, решето, долото, испеченный, каменный, донести, доска, задаром, иной, конопля, замести, коршун, нажитой, скомпонованный, ножницы, поровну, апостроф, ольха, зайцы, растрясти, кремень, окруженный, рожденный, принесенный.



З а д а н н е 5. Напішыце словы па-беларуску, абазначце націск.

Обруч, окунь, волосы, лопух, горячо, обломанный, бородавка, коромысло, кухонный, завозить, приносить, кроить, после, потом, печёный, роскошь, тополевый, топлёный, плащевой, ротовой, суповой, боязнь, атакованный, войсковой, дочиста, видно, пойдём, нарост, возраст, заячий, трястись, уровень, вприсядку, крещёный, восковой, икнуть, дочитанный, мышление, крупа, отомстить, обух, кашеми-ровый, снежки, звонят, места, брюшко, выбоина, заслонка, морозы.



З а д а н н е 6. Напішыце словы, абазначце націск.

Гліняны, імя, адзінаццаць, чатырнаццаць, каменны, фартух, малы, крапіва, знахар, латаць, кішка, пасланец, худзенькі, спіна, вусы, удалы, каштарыс, цэхавы, упрысядкі, тэкставы, трубчасты, цэмент, таварышы, існуе, шчаслівы, абрыс, абутнік, абцугі, губчаты, адпраўны, засцежка, грамадзянін, хрысціянін, супавы.



З а д а н н е 7. Перакладзіце словы на беларускую мову такім чынам, каб у іх былі падоўжаныя зычныя.

Судья, литьё, ружьё, ладья, свинья, окрестность, свадьба, сучья, заречье, многовластие, жизнь, мягкий, безземелье, оперенье, возвы-шенность, ночью, колосья, рысью, полозья, свидание, мышью, вопрос, молодежью, сватья, бездорожье, немочью, грязью, питьё, пятью, десятью, управление, Наталья, келья, наводнение, мытье, семена.



З а д а н н е 8. Устаўце прапушчаныя літары, растлумачце напі-санне спалучэнняў зычных.

Аксі…ма, рады…ла, патры…тызм, перы...д, рацы...налізатар, ста-ды...н, гені...льны, сацы...льны, ды...лог, ды...пазон, алімпі...да, ды...гназ, міліцы...нер, ра...ніраванне, фа..., ра...н, ма...р, трыль...н, гі-гі...на, нацы...нальны, ажы…таж, абітуры...нт, фе...рверк, акі...н, ды...метр, бі…лаг, пацы…нт, біблі…тэка, бі…граф, гене…логія.



З а д а н н е 9. Напішыце словы па-беларуску.

Шмидт, контрастно, устный, капустный, отдаленный, несчастный, немилосердно, проездной, Кронштадт, аванпостный, бессердечный, расщеплённый, бессмертный, балластный, форштадт, счастливый, поздно, солнце, шестнадцатый, Брандт, расследовать, беззаконие, рассадить, областной, безвыездно, скоростной, рассекретить, расслоиться, свистнуть, разостланный, радостный, крепостной.



З а д а н н е 10. Напішыце па-беларуску геаграфічныя назвы, па-стаўце іх у творным склоне.

Мстиславль, Нарочь, Птичь, Заславль, Сибирь, Лукомль, Славгород, Свирь, Несвиж, Обь, Переяславль, Новороссийск, Дрогичин, Припять, Случь, Гомель, Борисов, Мозырь.



З а д а н н е 11. Зрабіце пераклад слоў на беларускую мову.

Голубь, составь, семья, любовь, добавьте, познакомься, накипь, семьдесят, сыпь, семь, кровь, восемьдесят, бьются, восемь, пьёт, верфь, степь, пью, бью, дробь, поставьте, прорыв, избавьте, глубь, степь.



З а д а н н е 12. Перакладзіце словы на беларускую мову. Назаві-це асаблівасці беларускай мовы ў гэтых словах.

Медаль, земной, село, пехота, бесстрашный, певец, педаль, памятка, передний, серединка, легенда, Пантелеймон, печатка, песок, пенал, пейзаж, операция, генерал, сержант, телефон, местный, местком, Алексей Александрович, Белинский, Серпилин, Сервантес, Менделеев, Васнецов, Валентина, селекция, секунда, немецкий, землянка, котелок, энергичный, спектакль, березка, смертельный, несёте, ведёте, связь, жизнерадостный, третьеклассник, деепричастие, легендарный, Белград, беллетристика, бензин, берлога, весенний, лесной, ведро.



З а д а н н е 13. Замест кропак пастаўце неабходныя літары.

1. Да самай позняй ночы гр…мелі на вуліцах гармонікі і бубны, спявалі дзяўчаты.

2. А там, удалечыні за лесам, зачыналася гр…мотная лясная бойка.

3. Водбл…скі зары адбіваліся на паверхні мора і трапяталі, расцякаючыся жывым агнём.

4. Хітраватыя Лёшкавы вочы на круглявым бр…вастым твары няўцям міргаюць, як гэта бывае ў чалавека, які зрабіў нейкае глупства.

5. Шумяць лясы, маўчаць даліны, гарыць агнём кр…вавым рань.

6. Раптам ліпа ўздр…ганула, ствол яе заламаўся ўверсе.

7. Адусюль веяла др…мотным пакоем.

8. На др…вотні бацька сек др…вы, а сын дапамагаў яму.

9. Маці стаяла каля стала і кр…шыла капусту.

10. Па дарозе ехалі фурманкі з ябл…камі ў драбінах.

З а д а н н е 14. Спішыце, устаўце, дзе трэба, прыстаўныя галос-ныя або зычныя.

1. Валодзька, рыючы …лбом пульхную зямлю, выў і роў ад болю, ад крыўды, ад злосці, але не гаварыў нічога.

2. Хаты былі на …остраве, …остраў гэты, праўда, не кожны прызнаў бы за …остраў – аб яго не плёскаліся ні марскія, ні нават …азёрныя хвалі.

3. На...оддалек у лазе пачаў збірацца туман.

4. Я пад родным бацькаўскім …акном белую бярозу пасадзіў.

5. Праз …мшары, лясы і паляны на засаду ішлі партызаны.

6. Я не магу адарваць …ачэй ад снежнай гладзі …озера.

7. Ідучы …уліцаю, Васіль бачыў: людзі стаялі каля варот, ліплі да …акон.

8. Па дарозе на вялікай хуткасці …мчалася машына.

9. Аршанскі …льнокамбінат выпускае разнастайную прадукцыю, якая ідзе на экспарт у розныя краіны свету.

10. Над лесасекай, зарослай густымі кустамі алешніку, плыло па…уцінне.
2. ЛЕКСІЧНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ
Лексіка любой мовы з‘яўляецца найбольш рухомай часткай мовы, а таму і найбольш пранікальнай для інтэрферэнцыі, бо рэдкія словы ў дзвюх мовах цалкам супадаюць па значэнні.

Беларуская і руская мовы маюць мноства агульных лексічных рысаў, аднак гэта не сведчыць пра тоеснасць лексічных сістэм гэтых моў. Кожная з іх мае спецыфічныя рысы на лексічным узроўні, ігнараванне якіх прыводзіць да інтэрферэнцыйных памылак – русізмаў або беларусізмаў.



Практычныя заданні да тэмы
З а д а н н е 1. Знайдзіце ў сказах русізмы, замяніце іх беларус-кімі словамі.

1. Вадзіцель скрыўся, не аказаўшы дапамогі.

2. Ад’езд Івана Фёдарава з Масквы не быў бегствам, тым больш тайным.

3. Усе гэты парадак добра ведаюць, ды не ўсе яму следуюць.

4. Не буду расказваць пра яго на дзіва плённае і шчодрае творчае наследдзе.

5. Далей стаялі срэбраныя кружкі з воцатам, алеем.

6. В.А. Сухамлінскі ў сваіх працах выкарыстоўваў народныя афарызмы, пасловіцы, легенды.

7. Гасцям прыйшліся даспадобы блюды беларускай кухні.

8. У другой міравой вайне ён ратаваў і лячыў суайчыннікаў.

9. Аляксей Грышын заняў дзесятае месца па прычыне падзення ў фінальным прыжку.

10. Аўтары сутыкнуліся з цяжкасцямі, перш за ўсё з адсутнасцю манаграфічных разработак.

З а д а н н е 2. Знайдзіце ў сказах русізмы, замяніце іх беларус-кімі словамі.

1. Мае знаёмыя атрымалі кватэру ў новым пяціэтажным доме.

2. Празрэнне прыйшло да мяне раптоўна.

3. У некаторых магазінах былі выяўлены абвесы і аблікі пакупнікоў.

4. Электрапоезд узвізгнуў тармазамі і нечакана застыў.

5. Толькі зрэдку выгляне між хмар патускнелае сонейка.

6. Маладая дзяўчына з чолачкай пад бялюткім каўпаком доўга слухала Лявона Лявонавіча.

7. Іх прэтэнзіі былі неабаснаванымі.

8. Усіх прысутных паразіла, як цудоўна ён выканаў трайное сальта.

9. З каляровых зонцікаў над людскімі галовамі тонкімі струмень-чыкамі сцякаў дождж.

10. Рукі ў белых манжэтах спакойна ляжалі на пярылах крэсла.

З а д а н н е 3. Знайдзіце ў сказах няправільна ўжытыя словы. Выпраўце памылкі.

1. Гэта вопытны ўзор пяцідзесяцітоннага самазвала.

2. Яны зманілі да сябе і майстра з гарадскога Дома быту.

3. На ўроку фізікі мы праводзілі цікавы вопыт.

4. Трывожны сігнал пабудзіў аператыўнікаў да дзеяння.

5. Мастак паступова ўдасканальваў тэхніку, пачаў пісаць маслам, пераважна пейзажы.

6. Племзавод павінен дзяржаве мільярды рублёў.

7. Бацька добра адчуваў сябе ў кругу сям’і.

8. Ён робіць благія справы: дапамагае людзям маральна і матэрыяльна, ахоўвае прыроду.

9. Кіраўніцтва гаспадаркі ніколі не адказвае ў сваёй дапамозе падшэфнай школе.

10. Мы павінны эканоміць электраэнергію і выключаць непатрэбны свет.

З а д а н н е 4. Замяніце русізмы беларускімі словамі.

Скамейка, нёба, зберкніжка, іржаўчына, шкаф, пашня, ад, спасенне, драгметалы, сарайчык, этаж, шчадроты, салодкасці, баддзя, сасулька, укрупненне, сундук, буронка, пявуння, пявічка, касічка, царапіна, шчука, зжымацца, шарф, заработаны, паболей, тона ільносямян, ачыстка сямян, кролік, сачыняць, паследствы, стэклограф, некалькі часоў, палісаднік, з любой стараны, спасіцель, куўшын, незаўрадны чалавек, громка гаварыць, зносна чытаць, пад началам старшыні, кружка вады, зацейніца, разрушэнне, скотны двор, перадрага, смірэнне, урон, сплашны, фанарык, шляпа, ушчэрбны, таўкацца, грабежнік, кролік, казнь.



З а д а н н е 5. Падбярыце да рускіх словазлучэнняў аднаслоў-ныя беларускія эквіваленты.

Растительное масло; дикий кабан; заливной луг; белый гриб; парное молоко; железная дорога; луна в первой четверти; работа сообща; в прошлом году; в позапрошлом году; доброй ночи; порастать травой; моховое болото; с обеих сторон; крупяной суп; анютины глазки; куча камней; затянутый мглою; тыквенная ботва; место, на котором рос картофель; картофельная ботва; оладья из тертого картофеля; земля, густо поросшая травой; лягушачья икра; с близкого расстояния; богатый гравием; то, чем можно наесться; третьего дня; слишком тесно; жестяная мастерская.



Словы для даведак: дзірван, жвірысты, жабурынне, заўчора, крушня, брáткі, дзік, залетась, бульбоўнік, наедак, баравік, абапал, маладзік, талака, сырадой, дранік, зацесна, крупнік, асмужаны, алей, летась, бляхарня, бульбянішча, зблізку, гарбузнік, чыгунка, імшарына, дзірванець, дабранач, поплаў.

З а д а н н е 6. Складзіце сказы з міжмоўнымі амонімамі.

Дыван – диван, маніць – манить, сварыцца – свариться, забараніць – заборонить, араць – орать, плот – плот, ужывацца – уживаться, убрацца – убраться, гарбуз – арбуз, качка – качка, рэч – речь, прасаваць – прессовать, час – час, чуць – чуть, пытаць – пытать, трус – трус, устаць – устать, адказ – отказ, траціць – тратить.



З а д а н н е 7. Складзіце сказы з міжмоўнымі амонімамі.

Пытацца – пытаться, свет – свет, адказаць – отказать, лік – лик, свята – свято, стрэльба – стрельба, лук – лук, склон – склон, благі – благой, гонар – гонор, нядзеля – неделя, газавы – газовый, пыл – пыл, згубіць – сгубить, уцякаць – утекать, гадзіна – година, вяселле – веселье, мех – мех, лаўка – лавка, ліст – лист.


3. ФРАЗЕАЛАГІЗМЫ, ПРЫКАЗКІ I ПРЫМАЎКІ
Фразеалагізмы – гэта ўстойлівыя спалучэнні слоў, якія ўжываюцца як гатовыя моўныя адзінкі з цэласным значэннем. Гэта згусткі народнай мудрасці, багацце нацыянальнай мовы. Яны ўпрыгожваюць мову, робяць яе больш выразнай, вобразнай. Фразеалагізмы назапаш-валіся на працягу многіх стагоддзяў.

Большасць беларускіх фразеалагізмаў мае ацэначнае значэнне. Напрыклад, дубовая галава – неразумны, някемлівы чалавек; з мухамі ў носе – капрызны, узбаламучаны; гнуць спіну – вельмі многа і цяжка працаваць; бібікі біць – гультаяваць.

У беларускай мове сустракаюцца фразеалагізмы рознага пахо-джання: спрадвечна беларускія і запазычаныя.

Адны фразеалагізмы сустракаюцца ў рускай і беларускай мовах, а іншыя ўласцівыя толькі беларускай мове. Напрыклад, прыкусіць язык – прикусить язык, кроў з малаком – кровь с молоком, пад гарачую руку – под горячую руку. Але: свет адчыніўся – свободно вздохнул, душою загавець – отдать богу душу і г.д.

Менталітэт беларускага народа выяўляецца ў прыказках і прымаў-ках – трапных народных выслоўях з іншасказальным сэнсам, якія змяшчаюць глыбокую філасофскую думку. Іх называюць крылатай мудрасцю народа. Напрыклад: Пугай абуха не пераб’еш. Чужое дабро не грэе. Мякка сцеле, ды мулка спаць.

Пераклад фразеалагізмаў, прыказак і прымавак уяўляе пэўную складанасць. Многія з іх нельга перакладаць метадам калькавання, а неабходна адшукаць у беларускай мове выраз адпаведнай семантыкі: до свадьбы заживёт – пакуль жаніцца – загаіцца, два сапога пара – абое рабое.

Мова прыказак і прымавак лаканічная, вобразная. Тыповасць з’яў, адлюстраваных у іх, дае магчымасць ужываць іх па аналогіі ў розных жыццёвых сітуацыях. Прыказкі і прымаўкі адлюстроўваюць шмат-вяковы вопыт народа, яго духоўную культуру, найлепшыя маральныя якасці беларусаў: працавітасць, разважлівасць, мудрасць, патрыятызм.




  1   2   3   4   5   6


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка