“Мірнага неба вам, маладыя!” — Горка! – крычала вяселле



Дата канвертавання18.06.2016
Памер14.68 Kb.
“Мірнага неба вам, маладыя!”

Горка! – крычала вяселле.

Горка! – разам з усімі скандзіравала Кацярына Аляксандраўна Сямёнава і раз-пораз змахвала няпрошаныя слёзы. Гледзячы на ўнука Дзям’яна і яго выбранніцу Сашаньку, яна ўспамінала сваё апаленае вайной юнацтва, нялёгкае сямейнае жыццё і шчыра жадала маладым мірнага неба. Бо гэта – галоўнае, без чаго немагчыма годнае чалавечае жыццё.

Яна памятае, як жудасна раўлі варожыя самалёты, памятае выбухі і стрэлы, голад і смерць… Скончыўшы Куйбышаўскую школу малодшых авіяцыйных спецыялістаў і атрымаўшы прафесію тэлефаністкі, у кастрычніку 1942 года Кацярына пайшла на фронт. Забяспечвала сувяззю вайсковыя часці 3-га авіяцыйнага палка, ваявала ў Саранску, Прыбалтыцы, на Ладажскім возеры. Рызыкавала жыццём і, як усе дзяўчаты, марыла пра простае жаночае шчасце.

Дэмабілізаваўшыся ў верасні 1945-га, вярнулася ў роднае Забайкалле. Выйшла замуж, атрымала прафесію гандлёвага работніка, нарадзіла дачок. Муж Інакенцій Ігнатавіч быў інвалідам вайны, рана пайшоў з жыцця, таму дзяцей паднімала сама. Пакуль сіл хапала – жыла ў Чыце, а ў 1994 годзе пераехала ў Беларусь, да дачок, якія трапілі сюды воляй лёсу.
Некалькі гадоў таму К.А. Сямёнава як ветэран Вялікай Айчыннай вайны атрымала сацыяльнае жыллё ў новым доме па вуліцы Заходняй у Шчучыне. Наш горад стаў для яе другой радзімай: цёплай і дружалюбнай. Тут жыве сям’я яе дачкі Надзеі Паўлухінай – выкладчыцы Шчучынскага ПТВ-198, тут выраслі яе ўнукі. І тут яна адчувае сябе дома.

Мудрая, разважлівая, аптымістычная, Кацярына Аляксандраўна, як ніхто іншы, цэніць спевы птушак раніцой, кожны новы світанак і белапенную кіпень мая. У свае восемдзесят шэсць яна яшчэ мае сілы ўтрымліваць ў парадку кватэру і частаваць блізкіх смачнымі стравамі. Яе галоўнае і любімае свята, канешне, - Дзень Перамогі. Уся сям’я збіраецца за святочным сталом, і ўспамінам няма канца...

— Ну як ты, бабуля? – маладыя падышлі да Кацярыны Аляксандраўны і моцна яе абнялі.

—Усё добра, дзеткі, усё добра…



А вочы ў Дзям’яна – бабульчыны, падмеціла я. Вось яна, генетычная нітачка, што вядзе ў бессмяротнасць!

Ала БІБІКАВА.
: dfiles
dfiles -> Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Слонімскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Аддзел ідэалагічнай работы бераставіцкага райвыканкама аддзел культуры бераставіцкага райвыканкама раённая арганізацыя таварыства “веды”
dfiles -> Значимые мероприятия – 2015 года Библиотечная система
dfiles -> Загс паведамляе: 2014 год у лічбах І фактах
dfiles -> Бібліятэкі-юбіляры Мар’інагорская гарадская бібліятэка (1993) – 20 гадоў
dfiles -> Л. А. Антанюк Б. А. Плотнікаў Беларуская мова: прафесійная лексіка
dfiles -> Адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца Міністэрствам энергетыкі Рэспублікі Беларусь па заявах грамадзян




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка