Модуль Творчае заданне ўдзельніку дыстанцынага курса Імя, Прозвішча: Алена Міхайлава, Сідаровіцкі впк «дзіцячы сад — сярэдняя школа»



Дата канвертавання24.12.2016
Памер104.99 Kb.

Дыстанцыйны курс “Медыяадукацыя ў школе”


Чыпсы: смачна, а ці карысна?” Класная гадзіна.

Распрацавана и праведзена ў межах дыстанцыйнага курса. Прыводзім арыгінал справаздачы.
Модуль 4. Творчае заданне ўдзельніку дыстанцынага курса

Імя, Прозвішча: Алена Міхайлава, Сідаровіцкі ВПК «дзіцячы сад — сярэдняя школа» Магілёўскага раёна.


1. Выберыце адзін з сцэнарыяў, прапанаваных у 4-м модулі ці распрацуйце самастойна выхаваўчае мерапрыемства з медыяадукацыйным зместам, правядзіце яго і запоўніце наступную табліцу.


Што патрэбна зрабіць




Запішыце тып і тэму мерапрыемства, якое Вы абралі (напрыклад, інфармацыйная гадзіна “Навіны музыкі”)

На гэтым тыдні ў нашай школе адзіная тэма: “Здаровы лад жыцця”. Не ведаю, як бы аднеслася адміністрацыя, калі б я адышла ад адінай тэмы. Каб не рызыкаваць і зрабіць заданне 4 модуля, я выбрала тэму для класнай гадзіны: “Чипсы: вкусно, а полезно?”. Тым больш, што апошнім часам дзеці майго класа пачалі масава прыносіць чыпсы ў школу і перакусваць імі на перапынку. Ды і рэкламы пра чыпсы шмат, ёсць з чаго выбраць.

Так я “забіла” трох зайцаў.

Апішыце мэтавую групу, для якой ладзілася мерапрыемства (узрост, клас, асаблівасці аўдыторыі…)

7 клас, 14 вучняў 12-13 год, вельмі “прасунутыя” дзеці– ведаюць усё аб усім. У гэтым годзе прывязлі 8 дыпломаў з раённых алімпіяд (47% ад ліку ўсіх, што атрымала школа!). Працуюць як валы на ўсіх занятках без выключэння. Могуць весці дыскусію, добра развіта маўленне, дапытлівыя і рухавыя.

Занятак праходзіў у камп’ютарным класе, дзе ёсь 7 камп’ютараў і выхад у хуткаскарасны інтэрнэт.

Вы самастойна распрацавалі мерапрыемства, ці адаптавалі адзін з прапанаваных сцэнарыяў? Калі нешта мянялі ў сцэнарыі, напішыце што.

Мерапрыемства распрацоўвала самастойна.

Перад класнай гадзінай правяла анкетаванне, дзеці адказалі на тры пытанні: «Якія чыпсы вашыя любімыя? Як часта вы ўжываеце іх у ежу? Чаму вырашылі пасмакаваць у самы першы раз менавіта гэтыя чыпсы?”

Прааналізаваўшы адказы, я выбрала для занятка з мноства рэклам рэкламу чыпсаў лэйс, бо 13 чалавек з 14 апытаных аддалі перавагу менавіта ім. Пры адказе на трэцяе пытанне 3 чалавекі напісалі, што захацелі пасмакаваць першы раз якраз пасля прагляду РЭКЛАМЫ. Тое, што мне і было патрэбна!

Запішыце, якія медыя-інфармацыйныя кампетэнцыі Вы планавалі фармаваць у вучняў. Як сфармулявалі мэту мерапрыемства?

Задача: спрыяць развіццю навыка крытычнай ацэнкі рэкламных паведамленняў.

Задача: стварыць умовы для развіцця ў вучняў здольнасці пошуку, адбору і апрацоўкі інфармацыі, навыкаў карыстання паслугамі інтэрнэта.

Мэта на мове вучняў: напрыканцы ўрока я буду ведаць, што ўваходзіць у склад чыпсаў і якую шкоду яны прыносяць.

Вы будзеце ведаць асноўныя прыёмы псіхалагічнага ўздеяння на чалавека ў рэкламе; даведаецеся што такое медыяпасланне, “расшыфруеце” рэкламу чыпсаў; зможыце хутка знайсці ў інтэрнэце неабходную інфармацыю.

Укажыце, якія медыя і сродкі вы выкарысталі. Дайце на іх спасылкі.

Рэклама чыпсаў лэйс-макс https://www.youtube.com/watch?feature=player_detailpage&v=sUlZrU1u7Zs

Ролік пра шкодныя канцэрагены ў чыпсах https://my.mail.ru/mail/vgt999/video/24/57.html

Табліца, якую раздрукавала і раздала дзецям http://sibac.info/studconf/econom/iv/29412

Напішыце, як вы стваралі асяроддзе, спрыяльнае для навучання.

Гэта клас, у якім я з’яўляюся класным кіраўніком. Ужо трэці год мы працуем па сістэме Актыўнай ацэнкі: на ўроках матэматыкі - заўсёды, на выхаваўчых мерапрыемствах – часценька. Філасофія АА трывала ўвайшла ў наша супрацоўніцтва, таму спрыяльнае асяроддзе ў нас заўсёды.

Напішыце як вы паведамілі вучням пра мэту мерапрыемства і як яны адрэагавалі.

Першую частку мэты дзеці сфармулявалі самі пасля абмеркавання ў парах. На тварах было расчараванне, думалі, што я буду чытаць ім натацыю пра шкоднась чыпсаў. Мэдыйную мэту я раздала раздрукаваную, аўдыторыя павесялела.

Коратка апішыце, план і ход мерапрыемства: што і ў якой паслядоўнасці адбывалася, што рабілі вучні, што настаўнік?

  1. У пачатку занятка разбіліся на тры групы: чыпсы, садавіна, гародніна. Дзеці самі выбіралі карцінку і садзіліся за адпаведны стол.




  1. Агучыла тэму, паставілі мэту, дала ключавое пытанне “Что общего у чипсов лейс-краб и кока-колы зеро?»

  2. Інтэрактыўная мінілекцыя. Разважаем пра рэкламу, яе ўздзеянне на чалавека, маніпуляцыі з дапамогай рэкламы.




  1. Праца ў парах: кожны атрымаў табліцу “Асноўныя прыёмы псіхалагічнага ўздзеяння рэкламы на чалавека”, заданне: прачытаць назву прыёма, яго кароткае апісанне, незразумелае абсудзіць у парах, калі не змаглі знайсці адказ, папрасіць дапамогі ў настаўніка (тэхніка “святлафор”)

Основные приёмы психологического воздействия в рекламе

Психологические приёмы

Психологическое воздействие рекламы




Использование непонятных слов и терминов

Создаёт у аудитории ощущение профессионального подхода




Отвлечение внимания с помощью темпа рассуждения

Чем больше утверждений аудитория услышит за единицу времени, тем менее критично она будет к ним подходить




Использование спецэффектов

Красочное представление вызывает восхищение и желание приобрести товар




Техника «чтения мыслей»

Попытка угадать и учесть мысли и настроение аудитории




Утверждения-трюизмы («очевидно, что»)

Создают иллюзию доказательства почти любой мысли




Систематическое повторение

Многократный повтор какого-либо утверждения позволяет ввести его в систему знаний аудитории как общеизвестную истину




Метод «недосказанность с намёком на особые мотивы»

это создание интриги на пустом месте




Ссылка на авторитет

Если человек — профессионал, то на его мнение можно положиться




Метод «троянского коня»

Сообщение начинается с видимой поддержки товаров конкурентов, после чего даётся один весомый аргумент, который призван перечеркнуть все названные преимущества конкурентов




Метод «принижение иронией»

Ироничное высказывание в отношении конкурента может привлечь внимание аудитории к рекламируемому продукту




Умалчивание

Сознательное утаивание информации от слушателя, особенно той, что заведомо ему не понравится




«Полуправда»

Грамотное смешение достоверной и ложной информации для того, чтобы суждения не выглядели абсолютно бездоказательными




Интригующая дезорганизация

Использование неожиданных образов, которые не соответствуют ожиданиям аудитории






  1. Прагляд рэкламнага роліка пра чыпсы лэйс-макс https://www.youtube.com/watch?feature=player_detailpage&v=sUlZrU1u7Zs



Раздаю тэкст рэкламы:

Невероятно! Попробуй «Лейс-макс» с фантастическим вкусом и экстремальным рефлением. Нанеси максимальный удар по голоду и продолжай двигаться к новым высотам. «Лейс – макс» - МАКСИМИЗИРУЙСЯ!

  1. Праца ў групах. Заданне: запоўніць трэці слупок табліцы, калі прыём прысутнічае ў прагледжанай рэкламе, то ставім знак «+», калі не, то «-». Абмеркаваць доказ кожнага «+» канкрэтным прыкладам з рэкламы.



  1. Прэзентацыя працы груп (правіла непадымання рукі), з кароткім абмеркаваннем. Адказ на пытанне «Якое медыяпасланне нясе гэта рэклама?» Звяртанне да мэты.



  1. Выяўляем склад чыпсаў. Ні на адной пустой пачцы ад чыпсаў дзецям не ўдаецца нават з дапамогай лупы разглядзець склад!



  1. Раздаю раздрукаваны з інтэрнэту

Состав: картофель, растительное масло,

идентичный натуральному ароматизатор [натуральные и идентичные натуральным вкусоароматические вещества (содержат яичный порошок, рыбный порошок, рыбий жир, сухое молоко, порошок молочной сыворотки), сахар, усилитель вкуса и аромата (глутамат натрия, гуанилат натрия, инозинат натрия), подсластитель (аспартам)], соль.
Состав чипсов Lays сыр

Состав: картофель, растительное масло, порошок молочной сыворотки, пшеничная мука, лактоза (из молока), усилитель вкуса и аромата (глутамат натрия, натрий 5 рибонуклеотид), гидрогенизированное растительное масло (в том числе соевое), глюкоза, натуральные, идентичные натуральным и искусственные вкусоароматические вещества, регулятор кислотности (лимонная кислота), сырный порошок, краситель (экстракт паприки, экстракт турмерика), чесночный порошок, белок молока, мальтодекстрин, соль.



Звяртаем увагу, што ў склад уваходзіць ГЛУТАМАТ НАТРЫЯ.

Адзін з вучняў дома падрыхтаваў азначэнне глутамата натрыя (Е 621), зачытвае.

Звяртанне да мэты.

  1. Праца ў групах. Група «Садавіна»- знайсці ў інтэрнэце шкоду Е621 на арганізм чалавека. Група «Чыпсы» - доказ таго, што не шкодны. Група «Гародніна» - дапусцімую сутачную дозу. Абмеркаванне знойдзенай інфармацыі, вывады.





  1. Прагляд роліка https://my.mail.ru/mail/vgt999/video/24/57.html Звяртаем увагу на апошнія словы “ Диетологи рекомендуют чипсами не злоупотреблять и съедать не более ОДНОЙ большой пачки чипсов в МЕСЯЦ»




11) Адказ на ключавое пытанне. Для пошука адказу раздаю раздрукаваны склад кока-колы зеро:



Д/з (па жаданню) К наступнай інфармацыйнай гадзіне знайсці ўплыў на арганізм чалавека “аспартама”, які ўваходзіць у склад чыпсаў лейс-краб і кока-колы зеро.

  1. Падвядзенне вынікаў, рэфлексія.



Апішыце, як вучні успрынялі заданні, якую рэакцыю і эмоцыі у іх выклікалі заданні настаўніка, ці рабілі яны па ходу высновы. Прывядзіце 2-3 яскравыя цытаты вучняў.

На мой погляд, вось гэта фота найбольш яскрава перадае настрой, які панаваў на занятку:



Высновы рабіліся па ходу ўсяго занятка.

Як Вы думаеце, ці дасягнулі Вы мэты, якую ставілі? Чаму Вы так лічыце? Якія факты гэта пацвярджаюць?

Мэта была дасягнута:

1)пры падвядзенні вынікаў дзеці без цяжкасцей назвалі асноўныя прыёмы псіхалагічнага ўздзеяння рэкламы,

2)пад час абмеркавання ўсяго за 30 секунд “раскусілі” медыяпасланне,

3)пры запаўненні табліцы разыходжванняў не было, усе групы аднолькава раставілі + і -.

4) назвалі канкрэтна ў чым шкоднась чыпсаў.

Але адзін з вучняў на пытанне: “Што новага вы сёння даведаліся?”, адказаў: “Я даведаўся, што заўтра геаграфія другім урокам”. Думаю, хацеў звярнуць на сябе ўвагу, трэба будзе больш увагі яму надзяляць.

Апішыце свае ўражанні. Ці Вам усё ўдалося, што запланавалі? Што не ўдалося? Ці прыйшлося імправізаваць? Што б Вы зрабілі інакш?

Занятак доўжыўся 55 хвілін замест 45 запланаваных. Я не ўлічыла, што не ўсе сямікласнікі добрыя карыстальнікі інтэрнэту, нават пры дакладным напісанні ў радку пошуку, многія сутыкнуліся з цяжкасцямі, асабліва пры адборы патрэбнай інфармацыі. Мне трэба было зрабіць часткова перакулены ўрок.

Якія высновы Вы для сябе зрабілі?

Дзеці шмат хутчэй, чым дарослыя, спасцігаюць асновы медыяадукацыі, хватаюць усё з лёту. Гэта звязана, напэўна з тым, што ім гэта неабходна, сучасныя дзеці адчуваюць на неўсвядомленым узроўні небяспеку медыя.

Каментар ментара.
Алена, прывітанне!

Вельмі павучальныя заняткі Вы прапанавалі. Прыгожа, пераканаўча, лагічна, творча. Я захапляюся Вашым прафесяналізмам!

Каб вытворцы чыпсаў ведалі, якую Вы ім міну падклалі, то пачалі б пераслед-:).

Вы потым скажыце, на колькі зменшылі Вашы дзеці ўжыванне чыпсаў? Алена, Вы не думалі, як да бацькоў будзе даводзіцца інфрамацыя пра Ваш кланы час: дзеці раскажуць, ці Вы са слайдамі на бацькоўскім сходзе распавядзеце?

Па ўсіх маіх крытэрыях Вашы заняткі прадуктыўныя, бо яны актуальныя,дзеці працавалі, гатовых высноў Вы ім не давалі, яны самі знаходзілі доказы, спрыяльнае для навучання асяроддзе было, былі неабходныя сродкі . Класны час меў сістэмны характар.

Адно не зразумеў. Як сыграла тое, што групы былі такімі: чыпсы, садавіна, гародніна? Патлумачыце?


Каментар аўтара.

Прывітанне, паважаны Мікалай Іванавіч. Вам - 10 балаў!!! ЗА ПЫТЫННЕ пра групы. Я чакала гэтага пытання ад дзяцей, але ніхто так і не задаў. У канцы занятку спытала ў іх я сама. Здагадак было шмат, але правільнага адказу не было, агучылы яго сама. На самой справе ўсё проста: у гэтай садавіне і гародніне, якую я выбрала, шмат НАТУРАЛЬНАГА глютамата натрыя (к слову, крытычна шмат яго ў фініках, таму іх нельга замнога есці). А ў чыпсах таксама шмат, але сінтэтычнага. Вось я і прапанавала дзецям: лепш прынясіце ў школу банан, ці моркву: самі з'ежце і з класным кіраўніком падзяліцеся.


Дзякуй за добрую ідэю наконт бацькоўскага схода, абавязкова раскажу пра занятак і пакажу бацькам фота. Хай ведаюць, што мы разам клапоцімся пра здароўе нашых дзяцей, гэта будзе яшчэ адзін крок насустрач супрацоўніцтву школы і бацькоў.

Пасля класнай гадзіны прыноса чыпсаў не назіралася, перайшлі на баранкі.



Інтэрнэт-курс „Медыяадукацыя ў школе”, http://www.nastaunik.info/moodle

РГА “Таварыства беларускай школы”


: sites -> default -> files -> page -> files
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> Мрб тэма: Адкуль пайшлi назвы нашых гарадоў
files -> Медыяадукацыя. Еўрапейскія практыкі і беларуская рэчаіснасць Аналітычная запіска
files -> Агульнае паняцце пра Халакост. “Яўрэйскае пытанне ў Еўропе” (Дадатак №2)
files -> Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў бсср наталля Бартошык, дуа «Бокшыцкая сярэдняя школа»
files -> Запрашаем на Вячоркі
files -> Вусны часопіс “Мая родная старонка Чашніччына” Кацярына Сабалеўская, дуа «Чашніцкая гімназія»
files -> Краязнаўчая азбука
files -> Складаныя сказы з некалькімі даданымі ў 10 класе
files -> Аляксандр Сяргеевіч Пушкін




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка